Архітэктура Культавая архітэктура Полацка
IX-XIІ ст. XI - XII ст.
• Полацк
• Віцебск
• Мінск
• Тураў
• Гродна
• Навагрудак
Выгляд Полацкай Сафіі ў XII ст. Малюнак В. Сташчанюка.

Галоўныя рысы Полацкай архітэктурнай школы пачалі фарміравацца на аснове і пад уплывам візантыйска-кіеўскіх традыцый. Але ўжо ў 1-й палове XII ст. мураванае будаўніцтва ў княстве пайшло па іншым, чым у Кіеве, шляху. 3 аднаго боку, яму характэрна захаванне архітэктурных форм, ад якіх ужо ў пачатку XII ст. адмовіліся ў Кіеве (выкарыстанне муроўкі «са схавным радам», каменных блокаў, плоскіх лапатак, абхадных галерэй), з другога - рашучы перагляд крыжова-купальнай сістэмы храма. Будаўнікі, не адмаўляючыся ад яе канструкцыйнай асновы, за кошт пераразмеркавання мас акцэнтуюць увагу на вежападобнасці сілуэта царквы. Яснасць архітэктурнай кампазіцыі, сіметрычная ўпарадкаванасць форм, аб'ядноўваючых прастору, падкрэсліваюць панаванне вертыкальнай дамінанты. Але найбольш красамоўным сведчаннем новаўвядзенняў полацкіх дойлідаў з'яўляецца перанос падкупальнай прасторы ад усходу і размяшчэнне яе над заходнімі парамі слупоў. У спалучэнні з пазакамарным перакрыццем, выкарыстаннем какошнікаў, вертыкаляў плоскіх лапатак такі будаўнічы прыём надаваў храмам вежападобны выгляд, ствараў выразныя сілуэты знешніх аб'ёмаў. Атрымліваюць распаўсюджанне бесслуповыя цэрквы з адной апсідай і прытворам на захадзе, трохнефавыя чатырох- ці шасціслуповыя храмы, у якіх сваімі памерамі пераважае галоўны неф, а два бакавыя робяцца вузейшымі за яго. У гэтым выпадку знадворку вылучаліся тры апсіды або толькі адна, тая, што завяршала галоўны неф. Тады апсіды ў канцах бакавых нефаў мелі выгляд ніш і змяшчаліся ў тоўшчы ўсходняй сцяны.1 (ст.41-42)Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, "Беларусь", 2007


Сафійскі сабор у Полацку. Першым старажытным каменна-цагляным храмам на тэрыторыі Беларусі быў Сафійскі сабор у Полацку, які пабудавалі на тэрыторыі дзядзінца замка ў сярэдзіне XI ст. у гады княжання Усяслава Брачыславіча. Аб часе яго ўзвядзення ёсць некалькі меркаванняў: па адных - у 1044-1066 гг., па другіх - у 1050—1055 гг.1 (ст.41-42)Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, "Беларусь", 2007 Існуе меркаванне (Л.В. Алексеев), што будаўніцтва сабора распачалося пасля 1060 г. і завершана да 1066 г.3 (ст.76)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

(Апошняя рэдакцыя: 20.05.2011)
Архітэктура Роспісы інтэр'ераў Будаўнічыя матэрыялы
XI ст. Сафійскі сабор  

Сафійскі сабор - макет-рэканструкцыя пабудовы XI ст. Сафійскі сабор - фрагменты слупоў пабудовы XI ст. Сафійскі сабор - ацалелыя ўсходнія апсіды пабудовы XI ст. Сафійскі сабор - рэшткі роспісаў усходніх апсід XI ст.

XII ст. Пабудовы на дзядзінцы  

Княжацкі храм, пач. XII ст.(?)

Пабудовы Бельчыцкага Барыса-Глебскага манастыра

Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра, 1120-1130-я гг. Царква Параскевы Пятніцы Бельчыцкага манастыра, XII ст. Царква Барыса і Глеба Бельчыцкага манастыра, XII ст.
Пабудовы Спаса-Праабражэнскага (Спаса-Ефрасіннеўскага) манастыра

Спаса-Праабражэнскі сабор Спаса-Праабражэнскага манастыра, паміж 1128 - 1133 гг. Спаса-Праабражэнскі сабор - роспісы паўночнай малельні, 40-50-я гг. XII ст.

(Апошняя рэдакцыя: 20.05.2011)
Літаратура
  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том І. Мінск, "Беларусь", 2007
  2. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Том І. Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  3. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
  4. И.М. Хозеров. Белорусское и смоленское зодчество XI-XIII вв.. Минск: "Навука і тэхніка", 1994.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Архитектура Полоцкого княжества. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  2. Сложение архитектурных школ (XII в.).
  3. Полоцкая София. Дорогами Беларуси
  4. Полоцкая София. Замкi беларускай зямлi
  5. Бельчыцкі (Барысаглебскі) манастыр.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Архітэктура