Прыкладное мастацтва Пацеркі (каралі)
VIII - XIII ст. X - XIII ст.
Шкляныя вырабы

Упрыгожанні
• Пацеркі
• Бранзалеты
• Пярсцёнкі
• Скроневыя кольцы
• Посуд
Шкляныя пацеркі 2-й пал. XI - 1-й пал. XIII ст. знойдзеныя ў Мінску.1 (ст. 26)

Большасць пацерак, якія бытавалі на землях Русі ў X—XII стст., прывозіліся з Блізкага Усходу і Візантыі. Уласная вытворчасць гэтага віду упрыгожанняў з'явілася на землях Русі ў пачатку XI ст., а на тэрыторыі Беларусі - з канца XII ст. Шматколерныя і манахромныя пацеркі з адтулінамі ўсярэдзіне рабілі цыліндрычнай ці акруглай формы памерам да 2 см. Іх нанізвалі ў адну ці некалькі нізак, часам перамяжаючы з апрацаванымі прыроднымі камянямі - горным крышталём, сердалікам, празрыстым кварцам, бурштынам.1 (ст. 31), 2 (ст. 76)

У X ст. у асартыменце пацерак перавжваюць блізкаўсходнія. Візантыйскі імпарт на Русі ў X ст. мала заўважны. У 1-й пал. X ст. знаходкі пацерак нечастыя і сустакаюцца ў асноўным на ўзбярэжжах рэк. Знаходкі засяроджаны ў раёне Кіева, Чарнігава, Смаленска, Полацка. Асноўнае месца ў нізках гэтага часу займаюць сірыйскія пацеркі.1 (ст. 31)

У 2-й палове X — пач. XI ст. арэал пацеркаў пашырыўся, але асноўны аб'ём знаходак, па-ранейшаму засяроджаны ў Кіеве, Ноўгарадзе, Чарнігаве, шэставіцкіх, прыладажскіх, уладзімірскіх і гнездаўскіх курганах. Асартымент караляў пашырыўся, але, як і раней, дамінуе сірыйскі імпарт. Колькасць візантыйскіх пацерак рэзка узрастае ў XI ст., і яны становяцца пераважнымі ў нізках.

(Апошняя рэдакцыя: 08.03.2010)
Пацеркі
X - XIII стст.

1. Пацеркі. X - XI стст. 2. Пацеркі. X - XI стст. 3. Пацеркі. X - XI стст. 4. Пацеркі. Кан. X - 1-я пал. XI стст.

5. Золаташкляныя і срэбрнашкляныя пацеркі. XI ст. 6. Пацеркі. X - XII стст. 7. Пацеркі. XI ст. 8. Пацеркі. XI ст.

9. Пацеркі. XI- XII стст. 10. Пацеркі. XII ст. 11. Пацеркі. Канец XI - 1-я пал. XIII ст.

(Апошняя рэдакцыя: 08.03.2010)
Літаратура
  1. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. В. Ракіцкі - А. Трусаў. Беларускія пацеркі. Беларуская Атлянтыда ("Радыё Свабода")
  2. М. В. Медведева. Бусы из раннесредневековых слоёв Рюрикова Городища. (по материалам работ 1998-2000 гг)
  3. З. А. Львова. Стеклянные бусы Старой Ладоги как исторический источник.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Прыкладное мастацтва