Колішняя геаграфічная замкнёнасць Палесся спрыяла захаванню сваеасаблівасці сялянскага касцюма гэтага рэгіёна і рэліктавых форм народнага мастацтва. Для традыцыйнага адзення Заходняга Палесся характэрна шырокая распаўсюджанасць аднабортнай світы "з вусамі" - дзвюмя клінамі па боках. Для жаночага адзення былі характэрныя белыя палатняныя спадніцы - "летнікі",a спадніцы з тоўстага сукна - "буркі", а таксама ільняная спадніца - "хвартух".3 (ст.91). Адзенне багата аздаблялася. Характэрнае аздабленне - геаметрычны арнамент, у склад якога ўваходзілі шматлікія і разнастайныя ромбы простых і складаных форм, ужыванне лаканічных колераў - насычанага бардовага і чырвонага.4 (ст.66) Асаблівую велічнасць і стройнасць надавала жаночаму касцюму кужэльная наметка1 ("намётка", "плат"), якую насілі выключна замужнія жанчыны.3 (ст.296) Адным з адметных асаблівасцяў рэгіёна быў галаўны ўбор свахі, аздобленыя пукамі фарбаванага пер'я - "рожкі" ці "кветкі".1 Характэрным для рэгіёна было выкарыстанне паясоў, якія, як правіла, двойчы абвівалі стан і завязваліся канцамі наперад.3 (ст.92)
Кобрынскаму строю уласціва манументальнасць і класічная завершанасць форм, віртуозная распрацоўка арнаменту, гарманічнсць і ураўнаважанасць дэкора і кроя. Сарочкі аздабляліся нескладаным арнаментам з аб'яднаных у групы некалькі палос размешчаных раўнамерна. Арнамент пакрываў усю даўжыню рукава як папярок так і ўздоўж ("сарочкі-падоўжаніцы" і "сарочкі з барабанамі").4 (ст.71) Прычым сарочкі з узорам упоперак рукава насілі дзяўчаты, а ўздоўж рукава - жанчыны.3 (ст.93) Такія ж палосы размяшчаліся гарызантальна па ўсім фартуху. Спадніцы - андаракі - звычайна былі чырвонага або цёмна-сінега колеру, вызначаліся стрыманасцю каларыта і арнаментыкі.2 (ст.104)
Маларыцкі строй адметны архаічнымі элементамі адзення і галаўных убораў, багаццем дэкору з характэрнымі буйным рамбічным арнаментам са шчыльнымі бардзюрамі ў спадніцах: "бурцы", "пасаманыку", "хвартуху", "летніку".3 (ст.93) У касцюме дамінавалі колеры натуральнага матэрыялу з ільну, каноплі, воўны, срабрысты каларыт якіх арганічна спалучаўся з насычаным цёмна-чырвоным арнаментам. Шырокія арнаментальныя палосы густога рамбічнага арнаменту запаўнялі верхнія часткі рукавоў і амаль ўсё поле фартухоў. Такі ж дэкор пакрываў і тоўстыя бела-шэрыя спадніцы ("буркі"), пры гэтым самая шырокая паласа ішла па ніжнім краі, кожная наступная - больш вузкая,2 (ст.104) а іх колер паступова слабеў і тапнеў у асноўным колеры палатна.4 (ст.68) Наметкі-"платы", якія ткаліся з больш тоўстых ільняных нітак, упрыгожваліся з трох бакоў палоскамі ромба-геаметрычнага арнаменту.3 (ст.93) Арнаментацыя сарочак была больш складанай у адрозненне ад Кобрынскага строя: у адной кампазіцыі групіраваліся адна шырокая паласа з традыцыйным арнаментам ромбаў, "крыжа" і іншых элементаў, і некалькі вузкіх палос. Кампазіцыі, у якіх спалучаліся і ставіліся ў адзін рад "ромб", "разетка", крыж" называлі "старым (старажытным) узорам". Меўся звычай надзявайць два фартухі, каб арнамент ніжняга было відаць з-пад верхняга.4 (ст.72)
Пінска-Івацэвіцкі строй вызначаецца прастатой лініі і сілуэта.1 Характэрны ажурна-сеткавыя чапцы.3 (ст.91)
Мотальскі строй з характэрнымі белізной і тонкасць кужалю і стрыманасцю арнамента ў аздабленні, выступае варыянтам Пінска-Івацэвіцкага.1 Знаходжанне Моталя на гандлёвым тракце Пінск - Пружаны паспрыяла ўплыву на характар мясцовага адзення гарадской моды.4 (ст.72)
Бярозаўскі комплекс адметны ажурна-сеткавымі чапцамі. Адметным дэкорам вылучаліся папярочна-паласатыя андаракі "папярочкі", ільняныя сарочкі і фартухі, якія ўпрыгожвалі чырвонымі тканымі папярочна-паласатымі бардзюрамі на канцах каўняра, паліках, рукавах, манжэтах кашулі і па нізе фатуха.3 (ст.91)
Драгічынскі комплекс выдзяляўся багатым аздабленнем шырокіх (у 2-3 полкі) празрыстых фартушкоў-"затулак"тканым ці вышываным па ўсяму полю геаметрычным, а ў 1940-50-х гг. раслінным арнаментам, абшыўкай па нізе такімі ж тонкімі карункамі. Наметку-"плат" завівалі зверху "тканіцы" - тонкага абрусчыка з кудзелі па аб'ёму галавы.3 (ст.91)
Брэсцкі строй, які яшчэ мае назву Дамачоўскага, вызначаецца сакавіта напружанасцю каларыту.1 Як і іншым касцюмным комплексам Брэсцкага раёна характэрны гарсэт-"шнуроўка", які шылі з атласу, аксаміту, сукна з баскай з асобных пялёсткаў і багата ўпрыгожвалі залататканай тасьмой, машыннай строчкай і мноствам гузікаў.