Прыкладное мастацтва Паліваная кафля
XIV - XVII ст. XVI - XVII ст.
Кераміка
Кафля
• Гаршковая кафля
• Непаліваная кафля
• Паліваная кафля
• Архітэктурная кафля
• Посуд для прыгатавання стравы
• Сталовы і тарны посуд
• Гігіенічны посуд
• Распісны і паліхромны посуд
• Малыя керамічныя формы
• Будаўнічая кераміка
Тыпалогія развіцця кафлі ў XIV-XVII ст. на прыкладзе знаходак у Лідскім замку.1 (ст. 26)
пач. XIV ст. - 1; сяр. XIV ст. - 2, 4, 5; кан. XIV ст. - 6; пач. XV ст. - 3,7; кан. XV ст. - 8; пач. XVI ст. - 12; сяр. XVI ст. - 13, 16; кан. XVI ст. - 9, 10, 14; рубеж XVI - XVII ст. 11; пач. XVII ст. - 17, 19; сяр. XVII ст. - 18, 20; 3-я чв. XVII ст. - 15, 21, 22.
1-8 - гаршковая кафля; 9-22 - каробкавая кафля.

Традыцыі паліванай керамікі пранікаюць з Усходу на Еўрапейскі кантынент разам з арабамі-заваёўнікамі. У XII ст. мусульманская Іспанія і Паўночная Афрыка складалі адну дзяржаву з высокім узроўнем культуры, адной з дасягненняў якой была вытворчасць так званай іспана-маўрытанскай керамікі. Менавіта з Іспаніі традыцыі фаянсавай вытворчасці пранікаюць у Італію і ў XV ст. вядомы там пад назвай «маёліка» — ад скажонай назвы вострава Маёрка, праз які перапраўляліся ўсе гэтыя вырабы. 3 канца XV ст. у Італіі ўзнікае ўласная вытворчасць, што паводле тэхналогіі адрознівалася ад усходніх фаянсаў. Калі на ўсходніх вырабах паліва розных колераў накладалася непасрэдна на чарапок, адна каля аднае, то на еўрапейскіх, у тым ліку італьянскіх, фаянсах рабіўся роспіс фарбамі па сырой непразрыстай белай глазуры. Пасля І525 г. у Італіі на першае месца па вырабу фаянсу выходзіць Урбіна, дзе асноўным матывам быў фігуратыўны жывапіс. Акрамя Урбіна італьянская маёліка выраблялася таксама ў гарадах Фларэнцыі, Фаэнцы, Каффаджыола, Сіене, Дэруце, Венецыі і інш. У канцы XVI ст. назва г. Фаэнцы стала найменнем вырабаў, пакрытых непразрыстай палівай - Fayence.2 (ст. 16-17)

У канцы XV — 1-й палове XVI ст. у еўрапейскіх краінах на паліваныя вырабы наносілі свінцовыя ці алавяныя глазуры.2 (ст. 23)

Свінцовая паліва падыходзіць для глін любога сорту. Яна празрыстая і бясколерная, але можа быць пафарбавана ў лгобы колер, захоўваючы сваю празрыстасць. Адзіны недахоп — праз яе прасвечваецца гліна самога чарапка і таму немагчыма атрымаць «чысты» колер палівы. Паліваныя вырабы, што ўжываліся на Беларусі на працягу XVI— XVII стст., пакрываліся менавіта такой палівай.2 (ст. 23)

Як сродак барацьбы за чысціню колеру паліў у Еўропе ўжывалася суцэлыіае ангабіраванне (пакрыццё белай вадкай глінай) паверхні чарапка, прызначанай пад паліву. На беларускіх вырабах таксама адзначаецца такая з'ява і ў XVI - XVII стст. Аднак масавага распаўсюджання такі прыём не атрымаў.2 (ст. 23)

Алавяныя глазуры атрымліваюцца шляхам дамешкі да свінцовых вокісў волава. Захоўваючы станоўчыя якасці свінцовай глазуры (здольнасць злучацца з любымі глінамі), алавяная паліва мае адну істотную перавагу: яна глухая, непразрыстая. Тым самым ствараецца выдатны фон, прыдатны для роспісу. Менавіта гэта было патрэбна еўрапейскім майстрам-керамістам, што ўжывалі тэхніку роспісу вадзянымі фарбамі па вільготнай паліве. На аснове такой тэхнікі ў канцы XVI—XVII ст. дасягнулі росквіту знакамітыя еўрапейскія фаянсы. Асобныя вырабы, выкананыя ў гэтай тэхніцы, вядомыя і на тэрыторыі Беларусі, але масавая вытворчаспь посуду, распісанага каляровымі фарбамі па вільготнай непразрыстай паліве (эмалі), прыпадае тут на XVIII—XIX стст.2 (ст. 23)

(Апошняя рэдакцыя: 05.02.2010)
Кафля
Манахромная кафля

1. Фрагмент паліванай кафлі.
XVI - XVII ст.
2. Кафля з выявай герба Ордэна кармэлітаў босых. 1-я пал. XVII ст. 3. Кафля з выявай фамільнага герба
Сапегаў. 2-я пал. XVII ст.
4. Фрагмент кафлі. Кан. XVI ст.

"Партрэтная" кафля

5. "Партрэтная" кафля. Кан. XVI ст.

Паліхромная кафля

6. Фрагмент паліхромнай кафлі з выявай герба князёў Палубінскіх. XVI - XVII ст. 7. Паліхромная кафля. Сяр. XVI ст. 8. Кафля з выявай герба рода Радзівілаў. 1-я пал. XVII ст. 9. Кафля. Кан. XVI - 1-я пал. XVII ст.

10. Паліхромныя распісныя кафлі-каронкі
і кафля-дахоўка. XVII - пач. XVIII ст.

(Апошняя рэдакцыя: 05.02.2010)
Літаратура
  1. А.А. Трусаў. Беларускае кафлярства. Мінск. 1993
  2. Н.І. Здановіч, А.А. Трусаў. Беларуская паліваная кераміка XI - XVIII стст. Мінск, "Навука і тэхніка", 1993
  3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  4. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  5. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Глазурь. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Прыкладное мастацтва