|
Прыкладное мастацтва |
Ірына Сяржаніна |
|
1980-я - 1990-я гг. |
1967 - 1993 гг. |
• Л. Пуцейка
• В. Бартлава-Маркавец
• Л. Нішчык
• І. Каваленка
• Л. Гусава
• Н. Сухаверхава
• Л. Пятруль
• В. Крывашэева
• В. Грыдзіна
• А. Зіменка
• М. Байрачны
• В. Данчук
• Т. Кіршчына
• Т. Сакалова
• В. Угрыновіч
• Ірына Сяржаніна
|
|
Ірына Сяржаніна, каля 1992 г. (фота: Р. Маісей).
Сяржаніна Ірына Іванаўна (5 снежня 1967 г., Любань (Мінская вобл.) - 18 верасня 1993 г., недалёка Гайнаўкі (Hajnówka, Падляскае ваяводства, Польшча) - беларуская мастачка (жывапіс графіка), яркі талент якой раскрыўся на працягу некалькі год навучання ў Беларускай акадэміі мастацтваў і трагічна абарваўся разам з жыццём у выніку аўтамабільнай аварыі.
Біяграфія і творчасць. Нарадзілася (5.12.1967) ў Любані. Бацькі - Іван Міхайлавіч і Людміла Іванаўна Сяржаніны. Праз два гады сям'я Сяржаніных пераяжджае з Любані ў Салігорск. Першыя гады навучання прайшлі ў Салігорскай школе №2. Пачынаючы з 5 класа яна вучыцца ў мастацкай школе ў Салігорску.
У 1983 г. паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава. Пасля заканчэння вяртаецца ў Салігорск, дзе на працягу года працуе ў школе выкладчыцай выяўленчага мастацтва.
У 1988 г. паступае ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў) на аддзяленне жывапісу (кіраўнік групы А.І. Казак). У 1989 г. выгодзіць замуж за Руслана Вашкевіча - ў той час студэнта аддзялення манументальна-дэкаратыўнага мастацтва тэаральна-мастацкага інстытута. У 1990 г. у іх нараджаецца сын Арсеній. Яе працы гэтага перыяду адзначаны графічнай манерай выканання і заўважным уплывам тагачаснай стылістыкі твораў Р. Вашкевіча (6, 7, 8, 9). Наступныя перамены ў творчасці былі абумоўлены і пераменамі ў асабістым жыцці: пасля 2-х гадоў сумеснага сямейнага жыцця Ірына Сяржаніна і Руслан Вашкевіч разыходзяцца.
У 1991 г. яна аднаўляе вучобу ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыцца ў А. Маціевіча, А. Марачкіна і інш. Шэраг твораў гэтага перыяду выяўляе выразную накіраванасць творчых пошукаў у бок захаплення пластыкай колеру (12, 16, 17). Шмат творчых ідэяў з'яўляецца падчас студэнцкіх летніх практык ў розных месцах Беларусі. Адно з іх - мястэчка Свір (Мядзельскі р-н) яна наведвае ў летку 1992 г. у складзе групы, якую ўзначалівае А.І. Казак. Разам з тым яна актыўна прымае ўдзел ў розных творчых праектах і выставах: канферэнцыя студэнцка-навуковай творчасці, выстава ў складзе творчай суполкі "Пагоня" (1992 г.).
Летам 1993 г. яна вырашае зноў паехаць ў Свір, тым разам самастойна, у кампаніі з некалькімі сябрамі і выкладчыкам Акадэміі А. Маціевічам. За кароткі тэрмін (каля аднаго месяца) яна стварае серыю краявідаў, якія вылучаюцца выразнай сваеасаблівай стылістыкай і мастацкімі якасцямі, уласцівымі сталаму майстру (22, 23, 24, 26, 27, 28, 29 і інш.).
На працягу лета яна праводзіць актыўную творчую дзейнасць, падчас якой ёй паступае прапанова паказаць свае творы за мяжой. Так яна прымае ўдзел у выставах у Германіі (Лейпцыг) і Польшчы. У Польшчы (Белавежа) яна таксама на працягу двух тыдняў ўдзельнічае ў міжнародным пленэры. 18 верасня, вяртаючыся дадому на аўтамабіле, ля польска-беларускай мяжы па віне кіроўцы яна трапіла ў аварыю і загінула. Разам з ёй загінула і мастачка з Брэста Святлана Падаляк.
Пахавана на могілках у в. Дубеі ля Салігорску. Восенню і зімою 1993 г. у Мінску былі праведзены дзве пасмяротныя персанальныя выставы яе твораў. Працы знаходзяцца у Мастацкім музеі Беларусі, прыватных калекцыях і ва ўласнасці сям'і І. Сяржанінай. Месцазнаходжанне часткі твораў невядома.
| Фотаархіў |
 |
 |
 |
 |
| У Акадэміі мастацтваў (каля 1991-1992 гг.): 1 - (зверху ўніз, злева направа) А. Дзямідаў, К. Дзягілева, І. Сяржаніна, І. Антонава, А. Кабзар; 2 - (злева направа) А. Кабзар, К. Дзягілева, І. Сяржаніна, І. Антонава, А. Дзямідаў; 3 - (злева направа вехні рад) І. Антонава, К. Дзягілева, І. Сяржаніна, (ўнізе) А. Кабзар, К. Селіханаў; 4 - І. Сяржаніна і А. Саковіч. |
 |
 |
 |
 |
| На летняй практыцы ў Свіры (1992 г.): 1 - (злева направа) А. Кабзар, К. Дзягілева, І. Сяржаніна, А. Дзямідаў; 2 - (злева направа) А. Кабзар, І. Сяржаніна, К. Дзягілева, А. Дзямідаў; 3 - (злева направа) А. Кабзар, І. Сяржаніна, А. Дзямідаў; 4 - Р. Маісей і І. Сяржаніна. |
|
(Апошняя рэдакцыя: 13.07.2010)
|
Публікацыі
- Ірына Каранеўская, Надзея кароткіна. Ёй споўнілася б двадцаць шэсць... "Літаратура і Мастацтва", №50(3720) 17.12.1993
- Алег Маціевіч. Суладна духоўнаму стану. "Мастацтва", 4/1994
- Яўген Шунейка. Свабода - усвядомленая каштоўнасць. "Мастацтва", 4/1994
- А. Панасенко. Пусть осуществятся планы "Салігорскі веснік", 3.06.1995
|
|