Прыкладное мастацтва Слуцкая мануфактура: паясы
XVIII ст. 1758 - 1807 (1846) гг.
Тэкстыльная вытворчасць

Кантушовыя паясы
• Паясы слуцкай вытворчасці
• Паясы гродзенскай вытворчасці
• Паясы ружанскай вытворчасці
Залататканны слуцкі пояс з часу дзейнасці ў Слуцку Яна Маджарскага (1758-1777 гг.). Гістарычны музей, Масква.1 (ст.30)Л.І. Якуніна. Слуцкія паясы. Мінск, Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960

Слуцкія паясы - папулярныя ў 2-й палове XVIII ст. кантушовыя шоўкавыя паясы - абавязковы элемент шляхецкага касцюма, так званага кантушовага строю, які склаўся пад уплывам сармацкай ідэалогіі, пануючай у грамадстве Рэчы Паспалітай з канца XVI да 2-й паловы XVIII ст. Вырабляліся на спецыяльнай мануфактуры - "персіярні", адкрытай для іх вытворчасці ў Слуцку. Вызначаліся сваеасаблівай стылістыкай і высокай мастацкай якасцю, якія моцна паўплывалі на стылістыку вытворчасці кантушовых паясоў у іншых гарадах Рэчы Паспалітай і нават Еўропы. Гэта дало падставу ўжываць тэрмін "слуцкія паясы" для агульнай назвы паясоў такога тыпу, якія вырабляліся ў Слуцку, не залежна ад месца іх вытворчасці.


З гісторыі: ад гандлю да вытворчасці. Пашырэнная ў XVII-XVIII ст. сярод заможнага грамадства Рэчы Паспалітай ідэалогія сарматызму, якая грунтавалася на міфе аб паходжанні шляхты ад старажытных сарматаў, знайшло адбітак у культуры, мастацтве і побыце шляхты. У гэты перыяд склаўся традыцыйны шляхецкі строй - жупан і кантуш ("Пара"), які дапаўняўся неабходным элементам - поясам.4 (ст.154-156)В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, "Беларусь", 2007

Першапачаткова на тэрыторыю Рэчы Паспалітай паясы завозіліся з краін Усходу. Гандаль паясамі ішоў праз Заходнюю Украіну - Галіцыю, якая з даўніх часоў вяла гандаль з Усходам. Купцамі былі галоўным чынам армяне, якія яшчэ ў XIV ст. пасяліліся ў Галіцыі, а таксама часткова туркі і грэкі.1 (ст.26)Л.І. Якуніна. Слуцкія паясы. Мінск, Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960

(Апошняя рэдакцыя: 22.06.2010)
Паясы Тканіны
1758 - 1778 гг.

1. Пояс, каля 1760-1778 2. Пояс, каля 1760-1778 3. Пояс, каля 1760-1778 4. Пояс, каля 1760-1778 5. Пояс, каля 1760 г.

1778 - 1807 гг.

6. Пояс, 1778-1807 7. Пояс, 1778-1807 8. Фрагмент пояса, каля 1778-1807 9. Пояс, кн. XVIII ст. 10. Пояс, 1778-1807

11. Пояс, 1778-1807 12. Пояс, каля 1780 г. 13. Пояс, каля 1780 г. 14. Пояс, каля 1780 г. 15. Фрагмент пояса, 2-я пал. XVIII ст.

(Апошняя рэдакцыя: 22.06.2010)
Літаратура
  1. Л.І. Якуніна. Слуцкія паясы. Мінск, Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960
  2. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  3. М.М. Яніцкая. В граде Слуцке (фотаальбом). Мінск, "Асобны", 2006
  4. В.М. Бялявіна, Л.В. Ракава. Мужчынскі касцюм на Беларусі. Мінск, "Беларусь", 2007
  5. Высоцкая Н. Ф. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-XVIII стагоддзяў. Мінск, "Беларусь", 1984.
  6. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Мінск, "Беларусь", 2007
  7. Анатолий Смольский. Въ градъ Слуцкъ. "Белорусская деловая газета", №1(18), апрель 2005
  8. Владимир Орлов. Слуцкие пояса. "Дело", 7'94
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Слуцкие пояса. gulevich.net
  2. Игорь Дмитрук, Александр Суханов. Слуцкие чудо-пояса. "Вокруг света"
  3. Надежда Белохвостик. Белорусские шляхтичи носили слуцкие пояса по ошибке. "Комсомольская правда в Беларуси"
  4. Слуцкие пояса: тайны исчезновения и находок. www.radziwill.by
  5. Слуцкія Паясы пад мікраскопам. Блог Глеба Лабадзенкі
  6. Слуцкий пояс. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  7. Pas kontuszowy. Wikipedia – wolna encyklopedia
  8. Слуцкія паясы. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
  9. Адам Мальдис. Судьба слуцких поясов. "Советская Белоруссия"
  10. Беата Бедроньска-Слота. Пасхалис Якубович и его мануфактура в Липкове. "Анив"
  11. Polskie pasy kontuszowe.
  12. Беларускі музэй у Вільні. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Прыкладное мастацтва