Тэхналогія вытворчасці фаянсу ў Заходняй Еўропе была выпрацавана галандскімі майстрамі, ад якіх яе перанялі керамісты іншых краін, у тым ліку і Рэчы Паспалітай. Усімі сакрэтамі прыгатавання фармовачнай масы, эмалей, нанясення роспісу на вырабы валодалі толькі галоўны майстар і тыя двое, што вучыліся ў Бяла-Падлясцы. Найбольшай таямніцай была сама рэцэптура палівы і фарбаў. "Бісквітныя" вырабы размалёўвалі вогнетрывалымі керамічнымі фарбамі па вільготнай або падсушанай фонавай эмалі. Амаль усе вядомыя да гэтуль рэчы свержанскай мануфактуры распісаны кобальтам. Тэхналагічны працэс завяршаўся высокатэмпературным абпалам (1000° С і вышэй).1 (ст.41)
Выяўленчыя матывы. Малюнак на вырабах свержанскай мануфактуры мог быць "просты", "лепшы", "найлепшы з пазалотай". 3 кожным ускладненнем роспісу кошт аперацыі вырастаў прыкладна на 1 злоты. Рэестры мануфактуры утрымліваюць больш канкрэтную інфармацыю наконт роспісаў: упамінаецца, напрыклад, міска для ўмывання "галандская", "чарка для супу іспанская", роспісы тыпу "grotto" (гратэск) і "Flotto" (у кветкі), выкарыстоўваліся такія арнаментальныя матывы, як гербы, кветкі, ягады ("фрукты"), птушкі. Захаваўся посуд, у роспісе якога выкарыстоўваліся раслінныя кампазіцыі, выявы птушак, якія былі вельмі папулярныя ў аздабленні фаянсу ў XVIII ст. Найбольшую цікавасць выклікаюць другарадныя дэкаратыўныя элементы, якія служылі фонам для асноўнай кам-пазіцыі: косая сетка з кропкамі ўнутры кожнай ячэйкі (адзінарная ці падвойная); падвойная тонкая абводка; своеасаблівыя разеткі; медальёны або рэзервы са стылізаванай раслінай, якія звычайна размяшчаліся адзін насупраць другога. Менавіта такія дэталі з'яўляюцца візітнай карткай таго ці іншага прадпры-емства. На некаторыя вырабы ставіліся клеймы - s.m.1 (ст.41-42)
Асартымент прадукцыі свержанскай фаянсавай мануфактуры І.У. Ганецкая падзяляе на 4 групы: сталовы і дэкаратыўны посуд, пластыка, сані-тарна-гігіенічная кераміка, пячная кафля.1 (ст.40)
У рэестрах мануфактуры пералічваюцца шматлікія віды сталовага і дэкаратыўнага посуду: талеркі трох стандартных памераў, міскі розных форм, паўміскі круглыя, авальныя і шматвугольныя, сподачкі, "тэрыны" (міскі і паўміскі з накрыўкамі, у якіх падавалі на стол гарачыя стравы), супніцы, сухарніцы, маслёнкі, цукарніцы, кубачкі і філіжанкі са сподкамі, ванначкі дпя лімона і лёду, куфлі з накрыўкамі і без, збанкі дпя кавы, малака і піва, імбрычкі, тронкі для нажоў, відэльцаў і лыжак, гаршчочкі, падносы, вазы для кветак і дэкаратыўныя, якія ставілі на каміны, ды шмат чаго іншага. 3 усіх гэтых рэчаў па жаданні заказчыка камплектаваліся сталовыя сервізы, у якія магло ўваходзіць ад некалькіх да сотні рэчаў. Стандартны вялікі сервіз налічваў тры тузіны - 36 прадметаў.1 (ст.40)
У другую групу вырабаў - творы пластыкі - уваходзіла начынне дпя касцёльнага ўжытку (сасуды, распяцці, скульптурныя дэталі алтароў), фігуркі шляхціцаў, бюсты старажытных філосафаў і "айцоў касцёла", а таксама ліхтары, люлькі, садовая скульптура, вазы.1 (ст.40)
Санітарна-гігіенічная кераміку складалі міскі для ўмывання і галення, паласкальніцы, аптэкарскія "пушкі", начныя гаршчкі і г.д.1 (ст.41)
Кафля карысталася попытам і яе вытворчасць прыносіла добры прыбытак. Кафлю выраблялі адразу пячнымі наборамі. У дакументах згадваюцца печы белага і вішнёвага колеру, падчас археалагічных раскопак сустракаецца кафля вытворчасці Свержанскай мануфактуры з бірузовай эмаллю. У Нясвіжскім замку захавалася белая печ з роспісам па перыметры кожнай кафліны.1 (ст.41,42)
Адміністрацыя. На чале фарфурні стаяў адміністратар (у розныя часы яго называлі дыспазітарам ці суперінтэндантам). Кандыдаты на пасаду адміністратара выбіраліся і прызначаліся князем. Першым кіраўніком фарфурні быў Ксаверы Гескі, мастак з Нясвіжа (красавік 1742 - восень 1744 г.), які выконваў функцыі адміністратара і галоўнага майстра. Далей у дакументах згадваюцца адміністратар Пясецкі (1744 г.), ротмістр Бек (восень 1744 - красавік 1746 г.), суперінтэндант Ян Пятроўскі (красавік 1746 - 1752 г.). Пасля звальнення Я. Пятроўскага на яго месца часова быў прызначаны нейкі Бэвен, якому дапамагаў паручнік Варанецкі. Пачынаючы з 12 мая 1752 г. кіраваў прадпрыемствам дыспазітар Ян Пархімовіч.1 (ст.38)
Спачатку адміністратар непасрэдна не нёс ніякай адказнасці за працу прадпрыемства, з'яўляючыся, фактычна, пасрэднікам паміж работнікамі і гаспадаром. Ён не меў дачынення да ўліку гатовай прадукцыі і, магчыма, да касы мануфактуры. Першыя пяць гадоў асобы, што займалі гэтую пасаду, нават не жылі ў Свержані. Напрыклад, кіраванне фарфурняй было не адзіным клопатам ротмістра Бека, асноўным заняткам дпя яго заставалася вайсковая служба пры нясвіжскім двары. Далейшае развіццё і пашырэнне вытворчасці мануфактуры патрабавала глыбокага ведання работы прадпрыемства, пастаяннага нагляду і больш кампетэнтнага кіраўніцтва, таму роля адміністратара ўзрасла.1 (ст.38)
Разам з іншымі адказнымі асобамі (пісарам і галоўным майстрам) кіраўнік прадпрыемства павінен быў прысутнічаць пры загрузцы і разгрузцы печаў, весці ўлік прадукцыі на кожнай стадыі тэхналагічнага працэсу. Адміністратар адказваў за захаванасць гатовай прадукцыі, удзельнічаў у продажы вырабаў, у захаванні грошай, выдаткоўваў патрэбныя сумы на аплату работнікам, на набыццё сыравіны і прылад працы, рамонт будынкаў і абсталявання. Ён меў паўнамоцтвы "караць за кожную правіннасць не толькі майстроў, але і хлопцаў", падпісваў дакументы мануфактуры (пераважна фінансавыя справаздачы), трымаў сваю пару ключоў ад склада і касы, дакладваў князю пра стан прадпрыемства, звяртаўся з рознымі просьбамі, атрымліваў ад князя распараджэнні. Адміністратар кіраваў яшчэ і шліферняй, уладжваў непаразуменні паміж работнікамі двух прадпрыемстваў. У пачатковы перыяд існавання мануфактуры (1742-1744 гг.) адміністратар з'яўляўся галоўнай афіцыйнай асобай, яму падначальваліся пісар і галоўны майстар.1 (ст.38)
Пісар быў не проста сакратаром. Разам з адміністратарам ён вёў улік прадукцыі на ўсіх стадыях вытворчасці, падлічваў выдаткі і выручку ад продажу, рабіў фінансавыя справаздачы. Разам з адміністратарам карыстаўся правам падпісваць дакументы мануфактуры, трымаў свае ключы ад склада і касы. Пісар прызначаўся князем. Са зместу архіўных дакументаў вынікае, што ў пачатку існавання мануфактуры пісар меў больш паўнамоцтваў, чым адміністратар. Ён павінен быў таксама "сачыць, каб майстры п'янствам не займаліся і каля працы панскай пільна хадзілі".1 (ст.38-39)
I адміністратар, і пісар павінны былі штомесяц складаць рэестры ўсёй прадукцыі (кожны свой), у тым ліку бракаванай, прадаваць яе па ўстаноўленых коштах, захоўваць усе рахункі выдаткаў. Паводле "Пунктаў..." 1744 г., трымаць касу і весці ўлік прадукцыі пры загрузцы і разгрузцы печаў павінны былі толькі пісар і галоўны майстар. У дакументах згадваюцца пісары: Баркоўскі (1742 - 1746 гг.), Стэфан Дамброўскі (1746 - 1752 гг., звольнены разам з Янам Пятроўскім за ўчыненую бойку), Дзеружынскі (1752 г.).
.1 (ст.39)
Майстры і працоўныя. Галоўны майстар, майстар-фарфурнік, пасада якога ў дакументах пісалася з вялікай літары, ведаў усю тэхналогію вытворчасці, нёс асабістую адказнасць за брак (мусіў кампенсаваць страты за свой кошт), сачыў за працай падначаленых, вёў разам з адміністратарам і пісарам улік прадукцыі, выручкі і выдаткаў, меў свае ключы ад склада і касы. У яго абавязкі таксама ўваходзіла прафесійная падрыхтоўка здольных мясцовых хлопцаў. Гапоўным майстрам прызначаўся, як правіла, самы кваліфікаваны спецыяліст, прынамсі, у пачатку дзейнасці мануфактуры гэтую пасаду займалі мастакі. Паколькі дакументаў майстры не падпісвалі, то іх прозвішчаў у дакументах захавалася менш: Ксаверы Гескі, прыдворны мастак з Нясвіжа (красавік 1742 - восень 1744 г.); немец Кюнтцэльман, пераведзены з фарфурні ў Бяла-Пад-лясцы (сакавік 1744 - 1752 г.); Кюнтцэльмана, верагодна, змяніў Мацей Кручкоўскі з Міра, мастак, які ўдзельнічаў у стварэнні прадпрыемства, не выкпючана, што ён кіраваў вытворчасцю да закрыцця мануфактуры.1 (ст.39)
Майстроў набіралі з мясцовых рамеснікаў. Згадваюцца наступныя спецыяльнасці: ганчар, ганчар-токар, мастак, кафельнік, цясляр. На мануфактуры працавалі два-тры мастакі. Усе яны былі прафесіяналамі, большасць раней працавала пры нясвіжскім двары. Мастакам дапамагалі яшчэ два-тры спецыяльна навучаныя хлопцы. Цяжэй вызначыць колькасць ганчароў і кафельнікаў, паколькі пісьмовыя крыніцы нідзе не гавораць пра гэта. Агульная колькасць майстроў, верагодна, складала 9-10 чалавек. Яны адказвалі за "недапільнаванне" ў працы, якое прывяло да браку, і абавязаны былі кампенсаваць нанесеную па іх віне шкоду. Для дадатковых работ прыцягваліся рамеснікі з боку. Сярод майстроў згадваюцца мастак Мацей Кручкоўскі (з 1741 г.), ганчар Ян Граймовіч (з 1742 г.), мастак Тамаш Астроўскі (1744 г.), майстар Антон Гіжэўскі (ці Гільчэўскі), мастак Мікалаеўскі (магчыма, жыхар вёскі Мікалаеўшчына), цясляр Стальмах.1 (ст.39)
На плечы мясцовых майстроў лёг увесь цяжар па арганізацыі новай вытворчасці ў Свержані, прыстасаванні новай тэхналогіі да мясцовай сыравіны. За ўсю гісторыю прадпрыемства тут працаваў толькі адзін іншаземец - пераведзены ў 1744 г. з мануфактуры ў Бялай-Падлясцы немец Кюнтцэльман. Ён быў выдатным прафесіяналам, "malarz de Fayence" (мастак па фаянсу), як пра яго з павагай пісаў Ксаверы Гескі. Адным з найважнейшых абавязкаў замежнага спецыяліста была падрыхтоўка мастакоў з мясцовых хлопцаў. Трэба сказаць, што гэтую справу ён выканаў выдатна, бо і пасля звальнення Кюнтцэльмана яго вучні працавалі паспяхова.1 (ст.40)
Простымі работнікамі былі мяшчане мястэчка Свержань і жыхары навакольных вёсак. У расходных ведамасцях 1742 - 1744 гг. яны фігуруюць як "халопы" (г. зн. прыгонныя). Трапіўшы на мануфактуру, прыгонныя набывалі статус наёмных работнікаў, таму ў пазнейшых дакументах іх называюць "людзі", "людзі фабрычныя" ці "хлопцы". Яны дапамагалі майстрам і выконвалі нізкакваліфікаваную працу. У пачатковы перыяд простых работнікаў было двое (1742-1744 гг.), у жніўні 1744 г. - пяць, у 1752 г. згадваецца ад дзесяці да трынаццаці асоб. Павелічэнне колькасці памочнікаў майстроў абумоўлена, відавочна, развіццём вытворчасці, пашырэннем асартыменту вырабаў.1 (ст.39-40)
Летам праца пачыналася а пятай гадзіне раніцы і заканчвалася а сёмай вечара, па гадзіне адводзілася на сняданак і абед. Такім чынам, летні рабочы дзень працягваўся 10 гадзін. Майстры і хлопцы павінны былі "добра працаваць, не піць, не чыніць сварак, ва ўсім падпарадкоўвацца дыспазітару". У архіўных запісах сустракаюцца імёны некаторых работнікаў: Ян Руцкі, Антон Рудзік, Мацей Сянкевіч, Рыгор Пальчэўскі, Даніла Гаўрыловіч, Ядка, Крыштоф, Тамаш.1 (ст.40)
Усіх супрацоўнікаў мануфактуры называлі фарфурнікамі, фабрыкантамі. Агульная колькасць работнікаў складала каля 20-25 чалавек, што дае падставы ацэньваць прадпрыемства як невялікае.1 (ст.40)
Выгляд мануфактуры. Захавалася апісанне свержанскай мануфактуры датаванае 1765 г. Там згадваецца, што налева ад брамы стаяла "фарфурня вялікая" з пяццю памяшканнямі, дзе фармавалі, сушылі і распісвалі посуд і дробную пластыку. Далей знаходзіўся "скарбец" з закратаваным акном. Уздоўж яго сцен стаялі "шафы злаўкамі для складання фарфураў". Пасярэдзіне - вялікі прадаўгаваты стол са скругленымі вугламі, да сцяны быў прыкаваны малы столік з акаванай шуфлядай, дзе трымалі касу. За будынкам "скарбца" размяшчалася вялікае гумно ці адрына. Насупраць знаходзіўся вялікі будынак кафельні, крыты дранкай, з сенямі і двума памяшканнямі. У адным з іх стаяла некалькі варштатаў для вырабу кафлі. Каля кафельні - мураваная печ для абпалу кафлі, злучаная з кафельняй навесам, крытым драніцай. Каля ўязной брамы быў будынак з сенямі і двума памяшканнямі з круглага дрэва. У сенях падлога з дошак, печ для абпалу фарфураў, у "ізбе" - печ для "палення фарфураў" з двума "анкрамі" жалезнымі. Насупраць - памяшканне з цаглянай печчу дпя таплення волава і свінца. Каля акна стаяла "шафа простая" з 9 дошкамі для "ставення" работы. Тэрыторыя мануфактуры была абнесена дылёвым парканам". Будынкі размяшчаліся па перыметры паркана на адпегласці пяці праслаў адзін ад аднаго.1 (ст.37)
Дынаміка вытворчасці. Архіўныя дакументы адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця вытворчасці на прадпрыемстве, асабліва за два перыяды: красавік 1742 - красавік 1744 г. і 1752 - 1755 гг. Найбольш поўная інфармацыя даецца ў справаздачах княжацкіх кантралёраў, якія перыядычна правяралі, як ідуць справы на мануфактуры. Калі ў першы год працы (у 1742 г.) выхад якаснай прадукцыі ў сярэднім складаў усяго 60 %, то ўжо ў 1743 г. — 84%. Далей вытворчасць працавала дастаткова стабільна. Мясцовым майстрам спатрэбілася менш года, каб не толькі асвоіць новыя прафесійныя навыкі, але і адрэгуляваць тэхналагічны працэс. Нягледзячы натэхнічныя цяжкасці і недахоп грошай, пра што сведчаць бясконцыя скаргі адміністратара князю, прадпрыемства ўсё ж развівалася. На першым этапе сваёй дзейнасці фарфурня павінна была выдаваць гатовай прадукцыі па адной печы ў месяц. На такія аб'ёмы вытворчасці прадпрыемства выйшла прыкладна ў сярэдзіне 1743 г. Паводле інструкцыі 1752 г., фарфурнікі абавязаны былі выпускаць ужо па дзве партыі гатовай прадукцыі (без уліку кафлі) у месяц, а здаралася, што рабілі і па тры. У 1742 г. штомесяц у сярэднім рыхтавалі да канчатковага абпалу 43 вырабы, у наступным годзе - ужо 76, у 1744 г. колькасць гатовых рэчаў вырасла да 178 у месяц, а ў 1753 - 1755 гг. - да 228 адзінак "добрага посуду".1 (ст.40)
Збыт прадукцыі. Архіўныя дакументы адлюстроўваюць працэс станаўлення і развіцця вытворчасці на прадпрыемстве, асабліва за два перыяды: красавік 1742 - красавік 1744 г. і 1752 - 1755 гг. Найбольш поўная інфармацыя даецца ў справаздачах княжацкіх кантралёраў, якія перыядычна правяралі, як ідуць справы на мануфактуры. Калі ў першы год працы (у 1742 г.) выхад якаснай прадукцыі ў сярэднім складаў усяго 60 %, то ўжо ў 1743 г. — 84%. Далей вытворчасць працавала дастаткова стабільна. Мясцовым майстрам спатрэбілася менш года, каб не толькі асвоіць новыя прафесійныя навыкі, але і адрэгуляваць тэхналагічны працэс. Нягледзячы натэхнічныя цяжкасці і недахоп грошай, пра што сведчаць бясконцыя скаргі адміністратара князю, прадпрыемства ўсё ж развівалася. На першым этапе сваёй дзейнасці фарфурня павінна была выдаваць гатовай прадукцыі па адной печы ў месяц. На такія аб'ёмы вытворчасці прадпрыемства выйшла прыкладна ў сярэдзіне 1743 г. Паводле інструкцыі 1752 г., фарфурнікі абавязаны былі выпускаць ужо па дзве партыі гатовай прадукцыі (без уліку кафлі) у месяц, а здаралася, што рабілі і па тры. У 1742 г. штомесяц у сярэднім рыхтавалі да канчатковага абпалу 43 вырабы, у наступным годзе - ужо 76, у 1744 г. колькасць гатовых рэчаў вырасла да 178 у месяц, а ў 1753 - 1755 гг. - да 228 адзінак "добрага посуду".1 (ст.40)
Фарфурня не толькі забяспечвала патрэбы нясвіжскага двара, але і пастаянна прапаноўвала значную частку сваіх вырабаў на продаж. Яна выконвала заказы на вытворчасць камплектаў посуду і набораў кафлі для печаў. Сярод пакупнікоў свержанскага фаянсу былі прадстаўнікі рознага сацыяльнага статусу: магнаты, шляхціцы, жыхары Нясвіжа і іншых мястэчкаў, работнікі мануфактуры. 3 магнатаў і шляхты згадваюцца, напрыклад, сваякі Радзівілаў, Тышкевічы, Агінскія, Валадковічы, Дзернатовічы, Любецкія, Аскеркі, Багушэвічы, біскуп Луцкі. Пан Абрамовіч набыў сервіз з 90 рэчаў за 124 злотыя 28 грошаў, пан Грабоўскі заказаў камплект з 86 рэчаў з гербамі.
У 1742 г. аб'ём прададзенай прадукцыі быў нязначны: выручка склала 76 злотых 7 грошаў. У наступным годзе сума выручкі вырасла да 692 злотых. За восем месяцаў 1744 г. было рэалізавана вырабаў на 626 злотых. Усяго за гэты час прададзена тавару на 124 злотыя 13 грошаў больш, чым выдаткавана назакупкусыравіны іаплату работнікам. У гэтую суму не ўключаны кошт вырабаў, якія былі пастаўлены ў замкі Міхала Радзівіла ў Нясвіжы ды Міры. У пачатку працы прадпрыемства "фарфуры" пастаўляліся ў замкі гаспадара бясплатна. Пазней іх кошт пачалі ацэньваць і ўлічваць у фінансавых справаздачах.1 (ст.42)
Атрыманыя ад рэалізацыі тавару грошы ішлі перш за ўсё на патрэбы вытворчасці. Большая частка выручкі выдаткоўвалася свержанскай мануфактурай на заробкі. Усе работнікі, у тым ліку часовыя, атрымлівалі за сваю працу плату ў грашовай форме, што з'яўлялася важнай характарыстыкай эканамічнай сутнасці прадпрыемства.1 (ст.42)