Графіка Марк Шагал
1910-я - 1920-я гг. 1887 - 1985 гг.
• Марк Шагал
• Аркадзь Астаповіч

• Плакатнае мастацтва
Марк Шагал. Фота каля 1915 г.
©
www.jamd.com

Марк Захаравіч Шагал (фр. Marc Chagall; 1 ліпеня 1887, Віцебск — 28 скакавіка 1985, Сэн-Поль дэ Ванс, Праванс, Францыя) - беларускі, расійскі і французскі мастак і паэт. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў еўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.


Біяграфія (да 1924 г.). Нарадзіўся (6.07.1887) на ўскрайку Віцебску, у Пескаваціках, месцы пасялення яўрэйскай беднаты, у сям'і Захара Шагала, гружчыка харчовага складу. У сям'і усяго было 9 дзяцей. У трынадцаць год паступіў у трэці клас рускай школы.1 (ст.185)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Першыя ўрокі жывапісу ён атрымоўвае ў Віцебску ў мастака Ю.Пэна, майстэрню якога наведваў на працягу дзвюх месяцаў.1 (ст.188)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Зімой 1906-07 года Шагал накіроўваецца ў Пецербург прадоўжыць мастацкую адукацыю, маючы пры сабе 27 рублёў і паперу, у якой гаварылася аб камерцыйных мэтах яго паездкі і якая давала магчымасць атрымаць яўрэю часовы дазвол на жыхарства ў расійскай сталіцы. Па ўспамінах Шагала, грошай бракавала не толькі на асобны пакой, але нават і на асобнае ложка, і што з-за адсутнасцю пашпарту ён аднойчы трапіў у турму.1 (ст.188)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Каб атрымаць пасведчанне валодання якім-небудзь рамяством, якое давала магчымасць атрымаць права на сталае жыхарства ў Пецярбургу, ён паступае на вучобу да мастака шыльдаў. Але атрымаць права на сталае жыхарства ў Пецярбургу ўсё ж не ўдалося. Пасля беспаспяховага намагання паступіць у Вучылішча тэхнічнага малявання барона Штыгліца, цягам двух год наведвае школу Таварыства падтрымкі мастацтваў (Рисовальная школа Общества поощрения художеств) М. Рэрыха (Н.К. Рерих), у якую прыймалі без іспытаў, але якое не давала аніякага пасведчання пасля яе заканчэння. Але сістэма выкладання ў школе не задаволіла Шагала і гады вучобы там ён пазней назваў "згубленым часам". Між тым, яго талент быў заўважаны і ён пачаў атрымоўваць у школе невялікую стыпендыю. Але пасля адной з вымоваў з боку выкладчыкаў ён пакідае школу.1 (ст.189)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

(Апошняя рэдакцыя: 2.11.2011)
Жывапіс Графіка Прыкладное мастацтва
Творы 1907 - 1910 гг.

Партрэт бацькі. 1907 Вясельны баль. 1907 Працэсія. 1909

Творы 1910 - 1914 гг.
1910-1911
Адам і Ева. 1910 Маёй суджанай. 1911 Каін і Авель. 1911
1912-1913
Салдаты. 1912 Прадавец жывёлы. 1912 Напярэдадні Суднага дню. 1912 П'яніца. 1913 Аголены. 1913

Творы 1914 - 1920 гг.
1914
Мастак перад царквою. 1914 Жанчына з карамыслам. 1914 Вуліца вечарам. 1914 Ранены салдат. 1914

Салдат і яго жонка. 1914 Галава старога. 1914 Партрэт сястры мастака. 1914
1915-1916
Ілюзіяніст. Ілюстрацыя да кнігі І. Перэца. 1915
1917-1918
Вывучаюць Біблію. 1918

(Апошняя рэдакцыя: 13.04.2009)
Літаратура
  1. Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.
  2. Марк Шагал. Моя Жизнь. - Москва, "Эллис Лак", 1994 г.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Шагал, Марк Захарович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  2. Марк Шагал. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя
  3. Марк Шагал. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Графіка