Графіка Язэп Драздовіч
1920-я - 1930-я гг. 1888 - 1954 гг.
Усходняя Беларусь
• Саламон Юдовін
• Я. Мінін
• Міхаіл Філіповіч
• Павел Гуткоўскі
• Анатоль Тычына
• Генадзь Змудзінскі
• Валяр'ян Дваркоўскі
• Аляксандр Ахола-Вало
Заходняя Беларусь
Язэп Драздовіч
• Міхась Сеўрук
• Пётр Сергіевіч
• Зміцер Крачкоўскі

• Раман Семашкевіч
Язэп Драздовіч. Фота 1926 г. Крыніца: get-newz.com

Язэп Нарцызавіч Драздовіч. (1 (13?) кастрычніка 1888 г., засц. Пунькі Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 15 верасня (жніўня?) 1954 г., Падсвілле; Псеўданімы: Я. Нарцызаў), беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу.аЯзэп Драздовіч. Вікпедыя - свабодная энцыклапедыя.


Дзяцінства і маладосць. Язэп Драздовіч нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 г. ў засценку Пунькі Дзісенскага павету Віленскай губэрні ў сям’і збяднелага шляхціца-арандатара. Сям’я Язэпа, у якой акрамя яго было пяцёра дзяцей, рана згубіла бацьку і была вымушана змяніць нямала месцаў жыхарства, арандуючы чужую зямлю. Вучобу Язэп пачаў у Дзісенскай гімназіі, а ў 1906 г. пераехаў у Вільню, дзе паступіў у мастацкую школу вядомага расейскага жывапісца Івана Трутнева. Цягам чатырох гадоў Язэп засвойваў азы мастацтва і праходзіў курс акадэмічнага маляваньня і малярства. З-за нястачы малады Драздовіч падрабляў у мастацкіх майстэрнях, плянаваў выехаць па заробкі за мяжу.dЯзэп Драздовіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду беларускага нацыянальнага адраджэньня. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае сэрыю графічных работ з краявідамі роднай Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага «Нашай Нівай».dЯзэп Драздовіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Вайна і рэвалюцыя. У 1910 годзе Язэп Драздовіч быў прызваны ў расейскае войска. Пасьля двух гадоў службы ў Саратаве ён скончыў курсы фельчараў і пачаў працаваць у амбулаторыі. Першую сусьветную вайну Драздовіч сустракае ў дзеючай арміі, пры запасным батальёне. Цяжкія варункі працы прывялі да таго, што мастак захварэў на брушны тыфус і на два месяцы трапіў ў шпіталь. Пасьля сямімесячнага адпачынку з адведваньнем радзімы Драздовіч вяртаецца ў войска.dЯзэп Драздовіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Пасля звальнення з арміі жыў у родных, сваякоў на Дзісеншчыне ў фальварку Лявонаўка каля в. Германавічы, пасылаў у «Нашу Ніву» допісы пра клопаты хлебаробаў-землякоў. У 1919г. пераязджае ў Мінск. Працуе там настаўнікам малявання ў сталічнай беларускай вышэйшай жаночай школе, адначасова працуе ілюстратарам у таварыстве беларускага мастацтва. У 1919-1920гг. працуе мастаком–дэкаратарам у Беларускім дзяржаўным тэатры, які ў тыя часы носіць назву "Беларускай хаткі";a у 1919г. арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка», якое адкрывала школы, аматарскі тэатр, бібліятэку; выкладаў малюнак у беларускай гімназіі і жаночай прагімназіі, супрацоўнічаў з літаратурнымі выдавецтвамі як ілюстратар.аЯзэп Драздовіч. Вікпедыя - свабодная энцыклапедыя.

(Апошняя рэдакцыя: 25.06.2011)
Графіка Жывапіс Прыкладное мастацтва Пластыка
Творы 1907 - 1918 гг.

Вокладка "Першага беларускага календара на 1910 г.". 1909. Вокладка кнігі К. Буйло "Курганная кветка". 1914.

Творы 1919 - 1930 гг.

Менск. Выгляд са Шпітальна-Траецкага завулка. 1919. Стадолішча. 1919. Крушні дамоў Маньковіча на замкавым узгорку. 1920. Дом былога судзілішча Менскага замка. 1920.

Абрыў замкавай гары і прыбярэжная грэбля на правым беразе ракі Свіслач. 1920. Рака Свіслач ля Замкавай гары. 1920. Татарскія балоты. 1920. Родныя мясціны. Засценак Пунькі. 1922.

Вёска Лаўрынаўка на Дзісеншчыне. 1922. Вёска Гараватка. З альбома "Галубіцкая пушча". 1923. Вільня. Выгляд з Базылянаў на Басокі. 1924. Засценак Пунькі. 1924.

(Апошняя рэдакцыя: 26.02.2009)
Літаратура
  1. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
  2. Дробаў Л. Н. Графіка Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя. Мінск, "Тэхналогія", 2000.
  3. Язэп Драздовіч. Альбом-манаграфія. Мінск, "Беллітфонд", 2002.
  4. Яўген Шунейка, Вольга Архіпава. Фантастычныя вандроўкі Язэпа Драздовіча. Беларускі гістарычны часопіс, 11-2008.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Язэп Драздовіч. Глыбокае і Глыбоччына
  2. Язэп Драздовіч: пра нашага славутага земляка
  3. Язэп Драздовіч. Вікпедыя - свабодная энцыклапедыя.
  4. Язэп Драздовіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Графіка