БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Графіка Гравюры выданняў Францыска Скарыны
    XIV - XVI стст. 1517 - 1525 гг.
    Ілюмініраванне рукапісаў
    Тэраталагічны стыль
  • Мсцiжскае евангелле
  • Лаўрышынскае евангелле
  • Полацкае нядзельнае евангелле
  • Смаленскі псалтыр
  • Друцкае евангелле
  • Мсцiслаўскае евангелле
  • Балгарскі і новавізантыйскі стыль
  • Другое Тураўскае евангелле
  • Шаршоўскае евангелле
  • Жыровiцкае евангелле
  • Кодэкс "Дзесятаглаў"
  • Гравюра на дрэве
  • Выданні Францыска Скарыны
  • Выданні Івана Фёдарава
  • Выданні Мамонічаў
  • Выданні Сымона Буднага
  • Берасцейская Біблія
  • Гравюра на медзі
  • Картаграфія
  • Гарадзкі пейзаж
  • Фрагмент тытульнага ліста Бібліі. 1517 г. Знак, які часта сустракаецца ў выяўленчых кампазіцыях кніг Ф. Скарыны, якому шукаюць рознае тлумачэнне: выдавецкі і астранамічныя знакі, экслібрыс, аўтарская манаграма, талісман, альбо, што з'яўляецца найбольш верагодным, уласны герб Ф. Скарыны.2 (ст. 138)

    Гравюры кніжных выданняў Ф. Скарыны - найбольш раннія ілюстрацыйныя гравюры ў славянскім друку. Змяшчаюць 52 ксілаграфіі: 47 у пражскіх выданнях і 5 у віленскіх3 (ст. 243), а таксама больш за 500 заставак і 900 ініцыялаў.2 (ст. 136)

    Упершыню ў кірыліцкім друкарстве Ф. Скарына ўвёў тытульны ліст, фаліяцыю старонак, калонтытулы, сцішыцы, складаныя шматфігурныя ілюстрацыі. Гравюры і арнаментыка кніг даюць яркія і наглядныя прыклады кантактаў усходнеславянскай друкаванай кнігі з мастацтвам позняй готыкі і Рэнесансу.1 (ст.7)

    Ступень удзелу Ф. Скарыны ў стварэнні гравюр застаецца не вырашанай. Па пераважнаму мяркаванню Скарына хутчэй быў малявальшчыкам асобных гравюр, аўтарам кампазіцый. Мог таксама адыгрываць ролю кансультанта, арганізатара ўсіх работ у друкарні, натхніцеля мастакоў. Яму, безумоўна, належаць усе подпісы да ілюстрацый, малюнак шрыфту Бібліі,1 (ст.11) за аснову якога Скарына ўзяў паўстаў беларускіх рукапісаў (Літоўскай метрыкі XV ст. і інш.), які ім быў мадыфікаваны адпаведна з друкарскім мастацтвам3 (ст.242). На Захадзе кірыліцкі шрыфт не мог быць зроблены без папярэдніх эскізаў, малюнкаў Скарыны.1 (ст.11)

    Існуе мяркаванне, што ў выкананні гравюр маглі прыняць удзел мастакі чэшскай гравёрнай школы (якая ў тыя часы яшчэ фактычна не існавала). Між тым факты сведчаць пра кантакты шэрагу гравюр Скарыны з нямецкай (нюрнбергскай) школай гравюры, што ў часы Скарыны дамінавала ў Еўропе. Аднак болшасць ілюстрацый Скарыны вылучаюцца мастацкай самастойнасцю і не маюць адпаведных аналогій.1 (ст.10)

    Сведчаннем удзелу розных майстроў у стварэнні гравюр з'яўляюцца некаторыя адрозненні ў тэхнічным узроўні выканання, у вобразна-стылістычным вырашэнні ілюстрацый, заставак і ініцыялаў, што асабліва відавочна становіцца пры параўнанні выяўленчых элементаў у пражскіх і віленскіх выданнях.2 (ст.137)

    Невырашаным пытаннем застаецца тлумачэнне знакаў і , якія сустракаюцца на некаторых гравюрах Скарыны. Існуюць наступныя версіі іх тлумачэння: манаграмы з літарамі "Т" і "Д", "І" і "Л", "Б" і "О", уласнае кляймо бацькі Ф. Скарыны - купца Лукі ( ), сімвалічныя выявы медыцынскіх шаляў і друкарскага варштата, элементы гербаў родаў Калантаяў ( ) і Жабаў ( ), Кракаўскага універсітэта ( ). Але кожнае з тлумачэнняў не абгрунтавана дакладнымі фактамі. Лічыцца верагодным сувязь знакаў з гербамі тых асоб, якія маглі садзейнічаць ці аказваць фінансавую дапамогу Скарыне ў яго выдавецкай дзейнасці. На гэта указваюць як выявы гербаў Боны Сфорца, Радзівілаў, К. Астрожскага, якія сустракаюцца ў асобных скарынаўскіх кнігах, так і факт знікнення знака з выданняў, выкананых пасля 1518 г. ў Вільні. 2 (ст.138)


    (Апошняя рэдакцыя: 3.06.2009)
    Пражскія выданні
    Выданні 1517 г.

    Тытульны ліст Бібліі
    "Быццё"
    Генеалагічнае дрэва Іісуса
    "Псалтыр"
    Псалмы Давіда
    "Псалтыр"
    Псалмы Давіда
    "Псалтыр"

    Партрэт Ф. Скарыны
    "Ісус Сірахаў"
    Бічаванне Іова
    "Іоў"
    Дыспут
    "Ісус Сірахаў"
    Суд Саламона
    "Прытчы Саламона"

    Выданні 1518 г.

    Памазанне Давіда на царства
    "Царствы"
    Давід перад ківотам
    "Царствы"
    Будаўніцтва храма ў Іерусаліме
    "Царствы"
    Аблога Іерусаліма
    "Царствы"

    Тытульны ліст
    "Песня песняў"
    Благаславенне
    "Прамудрасць божая"
    Пераход цераз Іардан
    "Ісус Навін"
    Цар Саламон і царыца Саўская
    "Эклесіяст"

    Партрэт Ф. Скарыны
    "Царствы"
    Меднае мора
    "Царствы"
    Медныя слупы
    "Царствы"
    "Взор храму господня"
    "Царствы"

    Выданні 1519 г.

    Партрэт Ф. Скарыны
    "Іісус Сірахаў"
    Партрэт Ф. Скарыны
    "Іісус Сірахаў"
    Партрэт Ф. Скарыны
    "Іісус Сірахаў"
    Партрэт Ф. Скарыны
    "Іісус Сірахаў"

    Юдзіф і Алаферн
    "Юдзіф"
    Данііл сярод львоў
    "Прарок Данііл"
    Руф на полі Ваоза
    "Руф"
    Плач Ераміі
    "Плач Ераміі"

    Віленскія выданні
    Выданні 1522 - 1525 гг.

    Звеставанне
    "Акафіст багародзіцы" з "Малой падарожнай кніжыцы"
    Крышчэнне іаана Прадцечы
    "Канон Іаана Прадцечы" з "Малой падарожнай кніжыцы"
    Пахвала Іісусу
    "Акафіст Іісусу" з "Малой падарожнай кніжыцы"
    Іісус у храме
    "Канон Іісусу" з "Малой падарожнай кніжыцы"

    (Апошняя рэдакцыя: 3.06.2009)
    Літаратура
    1. Баразна Л. Ц. (Прадмова Шматава В. Ф.) Гравюры Францыска Скарыны. Выд. 2-е. - Мінск, "Беларусь", 1990
    2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 1. - Мінск, "Беларусь", 2007
    3. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). 1-ы том. - Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
    4. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. - Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (у шасці тамах). Том 6, кніга 1. - Мінск, "Беларуская энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі, 2001
    Матэр'ялы ў Інтэрнэце
    1. Францыск Скарына. Беларускія Літаратары.
    Галоўная старонка