Графіка Напалеон Орда
Сярэдзіна ХІХ ст. 1807-1883
• Артур Бартэльс
• Люцыян Крашэўскі
• Юзэф Азямблоўскі
• Міхаіл Кулеша
• Напалеон Орда • Вікент Смакоўскі
• Канут Русецкі
З аўтапартрэта

Нарадзіўся (11.02.1807) у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (зараз веска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці) у сям'і маршалка шляхты Кобрынскага павету, інжынера-фартыфікатара Mixaiлa Орды. Пачатковую адукацыю атрымаў дома ад бацькоў. У 1823 г. паспяхова скончыў Свіслацкую гімназію і паступіў у Віленскі універсытэт, з якога быў выключаны ў 1827 г. за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства «Заране». Пасля арышту i 15-месячнага турэмнага зняволення вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцьй i самастойна завяршае сваю адукацыю.
      Прымае ўзел у паўстанні 1830-1831 гг. як стралок чацвёртага палка коннай гвардыі Літоўскага корпуса ў Каралеўстве Польскім, вызначаецца ў бітве пад Коцкем i атрымлівае вышэйшую узнагароду — ордэн Залатога крыжа (Virtuti Mititari) i чын капкана паўстанцкай арміі. Пасля падаўлення паустання ў 1831 г. вымушаны эмігрыраваць ў Італію. У 1833 г. пераязджае ў Парыж.
      У Парыжы вызначыў для сябе прафесійную цікавасць i арыентацыю да музыкі, літаратуры i жывапісу. Сярод музычных твораў - паланэзы, вальсы, серэнады, мазуркі, рамансы i necнi на словы С. Biтніцкага i А. Плуга. Выдаў «Альбом твораў польскix кампазітараў» (1838), «Граматыку музыкі (Варшава, 1873). У сярэдзіне 1840-х гг. быў ды-рэктарам Італьянскай оперы у Парыжы. Напісаў артыкулы пра выдатных людзей i цікавыя мясціны, у 1856 г. выдаў польска-французскі падручнік. У 1839 г. Н. Орда прыняты членам Польскага патарычна-літаратурнага таварыства.

Літаграфіі

Касцел і кляштар кармелітаў у Бялынічах Вуліца ў Свілачы Парафіяльны касцёл Св. Крыжа ў Янаве Кляштар картэзіанцаў у Бярозе

Новы Замак у Гродне Замкавая брама у Высокае Белая Вежа ў Камянцы

(Апошняя рэдакцыя: 20.01.2009)
Літаратура
  1. Напалеон Орда (Альбом). Мінск, выд. "Беларусь", 2008.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. A. M. Кулагін.Талент, аддадзены Радзіме.
  2. Наполеон Орда. Обзорная справка
  3. Наполеон Орда - "Википедия"
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Графіка