Графіка Ірына Сяржаніна
1980-я - 1990-я гг. 1967 - 1993 гг.
• Мікалай Селяшчук
• Віктар Альшэўскі
• Уладзімір Савіч
• Валерый Славук
• Тамара Беразенская
• Ірына Сяржаніна
Ірына Сяржаніна, каля 1992 г. (фота: Р. Маісей).

Сяржаніна Ірына Іванаўна (5 снежня 1967 г., Любань (Мінская вобл.) - 18 верасня 1993 г., недалёка Гайнаўкі (Hajnówka, Падляскае ваяводства, Польшча) - беларуская мастачка (жывапіс графіка), яркі талент якой раскрыўся на працягу некалькі год навучання ў Беларускай акадэміі мастацтваў і трагічна абарваўся разам з жыццём у выніку аўтамабільнай аварыі.


Біяграфія і творчасць. Нарадзілася (5.12.1967) ў Любані. Бацькі - Іван Міхайлавіч і Людміла Іванаўна Сяржаніны. Праз два гады сям'я Сяржаніных пераяжджае з Любані ў Салігорск. Першыя гады навучання прайшлі ў Салігорскай школе №2. Пачынаючы з 5 класа яна вучыцца ў мастацкай школе ў Салігорску.

У 1983 г. паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава. Пасля заканчэння вяртаецца ў Салігорск, дзе на працягу года працуе ў школе выкладчыцай выяўленчага мастацтва.

У 1988 г. паступае ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў) на аддзяленне жывапісу (кіраўнік групы А.І. Казак). У 1989 г. выгодзіць замуж за Руслана Вашкевіча - ў той час студэнта аддзялення манументальна-дэкаратыўнага мастацтва тэаральна-мастацкага інстытута. У 1990 г. у іх нараджаецца сын Арсеній. Яе працы гэтага перыяду адзначаны графічнай манерай выканання і заўважным уплывам тагачаснай стылістыкі твораў Р. Вашкевіча (6, 7, 8, 9). Наступныя перамены ў творчасці былі абумоўлены і пераменамі ў асабістым жыцці: пасля 2-х гадоў сумеснага сямейнага жыцця Ірына Сяржаніна і Руслан Вашкевіч разыходзяцца.

У 1991 г. яна аднаўляе вучобу ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыцца ў А. Маціевіча, А. Марачкіна і інш. Шэраг твораў гэтага перыяду выяўляе выразную накіраванасць творчых пошукаў у бок захаплення пластыкай колеру (12, 16, 17). Шмат творчых ідэяў з'яўляецца падчас студэнцкіх летніх практык ў розных месцах Беларусі. Адно з іх - мястэчка Свір (Мядзельскі р-н) яна наведвае ў летку 1992 г. у складзе групы, якую ўзначалівае А.І. Казак. Разам з тым яна актыўна прымае ўдзел ў розных творчых праектах і выставах: канферэнцыя студэнцка-навуковай творчасці, выстава ў складзе творчай суполкі "Пагоня" (1992 г.).

(Апошняя рэдакцыя: 13.07.2010)
Жывапіс Графіка Прыкладное мастацтва
1983 - 1988 гг.

1. Зімовы гарадскі пейзаж.
Паміж 1983 - 1988 гг.

1988 - 1993 гг.

2. Аўтапартрэт(?).
Паміж 1989-93 г.
3. Кампазіцыя.
Паміж 1989-93 гг.
4. Жанчына з покрывам.
Паміж 1989-93 гг.
5. Чырвоны нацюрморт.
Паміж 1989-93 гг.
6. Чырвоны нацюрморт.
Паміж 1989-93 гг.

7. Ля вакна.
Паміж 1989-93 гг.
8. Кампазіцыя.
Паміж 1989-93 гг.
9. Блакітная кампазіцыя.
Паміж 1989-93 гг.
10. Жанчына на ложку.
Паміж 1989-93 гг.
11. Партрэт у блакітным.
1993 г.

12. Адлюстраванне.
Паміж 1989-93 гг.
13. Чырвоны партрэт.
Паміж 1989-93 гг.
14. Каралева.
Паміж 1989-93 гг.
15. Прачка.
Паміж 1989-93 гг.
16. Жаночы партрэт.
Паміж 1989-93 гг.

(Апошняя рэдакцыя: 22.09.2010)
Публікацыі
  1. Ірына Каранеўская, Надзея кароткіна. Ёй споўнілася б двадцаць шэсць... "Літаратура і Мастацтва", №50(3720) 17.12.1993
  2. Алег Маціевіч. Суладна духоўнаму стану. "Мастацтва", 4/1994
  3. Яўген Шунейка. Свабода - усвядомленая каштоўнасць. "Мастацтва", 4/1994
  4. А. Панасенко. Пусть осуществятся планы "Салігорскі веснік", 3.06.1995
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Графіка