Графіка Аляксандр Тарасевіч
XVII ст. Каля 1650 - 1727 гг.
Гравюра на медзі

• Тамаш Макоўскі
• Аляксандр Тарасевіч
• Лявонцій Тарасевіч
• Іван Шчырскі
• Францішак Бальцэвіч
• Міхась Сімкевіч
• Лаўрэнцій Кршчановіч
• Конрад Гётке
• Томас Шнопс
• Лаўрэнцій Вілатц
• Іаган Энгельгарт
• Даніэль Пельцэльда
• Абрахам ван Вэстэрфэльд
Гравёры за працай. Гравюра Абрахама Босэ (Abraham Bosse), 1642 г. (З сайту www.gravurabasiliensis.ch)

Аляксандр Тарасевіч (у чарнецтве - Антоній; аўтогр. Alexander Tarasowicz; укр. Олександр Тарасевич; каля 1650, Глуск — паміж 12.06 і 15.08 1727, Кіеў) - выбітны графік 2-й паловы XVII ст. Працаваў у тэхніцы медзярыту (афорту).


Біяграфія. Даволі пашырана меркаванне, што будучы гравёр нарадзіўся (каля 1650 г.) ў Глуску (зараз раённы цэнтр Магілёўскай вобл.). Падставай таму лічыцца той факт, што мастак у ранні перыяд сваёй творчасці там працаваў, аб чым сведчаць надпісы на яго гравюрах. Беларускаму паходжанню майстра не пярэчыць і яго прозвішча, распаўсюджанае ў цэнтральнай Беларусі.3 (ст.122)В.Ф. Шматаў. "Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў". Мінск, "Навука і тэхніка", 1984

Верагодным месцам атрымання мастацкай адукацыі даследчыкі лічаць нямецкі горад Аўгсбург (Баварыя), дзе вучыўся ў славутых Кіліянаў. Аб гэтым яшчэ ў 1858 г. выказаў меркаванне нямецкі мастацтвазнаўца Г. Наглер, адзначаючы падабенства графічнай манеры Тарасевіча да школы Кіліянаў (у прыватнасці да гравюр Барталамея і Філіпа Кіліянаў). Акрамя таго, у асабістай бібліятэцы майстра было шмат аўгсбургскіх выданняў.3 (ст.122)В.Ф. Шматаў. "Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў". Мінск, "Навука і тэхніка", 1984

Ранні перыяд творчасці гравёра праходзіў у Глуску, што вынікае з подпісу майстра на тытуле кнігі "Rosarium et Officium B. Mariae Virginis..." ("Малітвы і службы Маці Боскай Марыі..."): "Alexander Tarasowicz scuipsit anno 1672w Hlusku" ("Аляксандр Тарасовіч гравіраваў года 1672 у Глуску").3 (ст.122)В.Ф. Шматаў. "Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў". Мінск, "Навука і тэхніка", 1984

У 1680-я гг мастак пераехаў з Глуска ў Вільню, дзе супрацоўнічаў у друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі, якая на працягу XVII ст. была буйнейшым культурным і асветніцкім асяродкам у ВКЛ.2 (ст.224)Лазука Б. А. "Гісторыя беларускага мастацтва" (у двух тамах). Мінск, "Беларусь", 2007

(Апошняя рэдакцыя: 26.04.2010)
Гравюры
З кнігі "Rosarium et Officium B. Mariae Virginis...", 1672-1677 гг.

Сакавік. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Красавік. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Май. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Чэрвень. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг.

Ліпень. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Жнівень. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Верасень. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Кастрычнік. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг.

Лістапад. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Тытульны ліст з кнігі "Rosarium...", 1672-1677 гг. Снежань. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг.

Сустрэча Марыі і Лізаветы. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Уцёкі ў Егіпет. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Дабравешчанне. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг. Пакланенне вешчуноў. (з кнігі "Rosarium..."), 1672-1677 гг.

Іншыя творы

Анёл-ахоўнік. (з кнігі "Жыціі святых з навукамі..."), 1693 г. Тытульны ліст кнігі Т. Білевіча "Рацыянальная філасофія...", 1675 г. Партрэт мінскага харунжага К. Клакоцкага, 1685 г. Св. Мацвей. (з кнігі "Жыціі святых з навукамі..."), 1693 г.

(Апошняя рэдакцыя: 25.04.2010)
Літаратура
  1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Том 2. Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том 1. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. В.Ф. Шматаў. Беларуская кніжная гравюра XVI-XVIII стагоддзяў. Мінск, "Навука і тэхніка", 1984
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Тарасевич Олександр. Матеріал з Вікіпедії — вільної енциклопедії.
  2. Край Магілёўскі: жывапіс, скульптура, графіка.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Графіка