Веткаўская мастацкая школа (іконапіс, мастацкае афармленне рукапіснай кнігі, разьбярства) - склалася ў XVIII ст. у Ветцы
(зараз раённы цэнтр Гомельскай вобласці) ў выніку спалучэння старажытнарускіх традыцый і школы маскоўскага барока XVII ст., прынесеных сюды перасяленцамі-стараабраднікамі, з мясцовымі мастацкімі традыцыямі.
З гісторыі. Царкоўная рэформа, якая была там праведзена ў Вялікім Маскоўскім княстве 1650-х - 1660-х гг. патрыярхам Ніканам і царом Аляксеем Міхайлавічам, вызваў раскол ў асяродку рускай праваслаўнай царквы, а 12 артыкулаў царэўны Соф'і Аляксееўны, накіраваных на барацьбу з паслядоўнікамі "старой веры" вымусіў праціўнікаў расколу шукаць прытулак у суседніх землях, у прыватнасці на тэрыторыі ВКЛ.cВетка. Православная энциклопедия.
У 1685 (1682?) г. ва ўладаннях Халецкіх і іншай праваслаўнай шляхты перасяленцамі з тэрыторыі Цэнтральнай Расіі было закладзена першае паселішча - слабада Ветка на аднайменным востраве на р. Сож. У канцы XVII - пач. XVIII в. вакол вострава ў радыусе каля 50 км узніклі яшчэ 16 слабод: спачатку Касецкая, Раманава, Лявонцьева, затым Дубовы Лог, Папсуеўка, Мар'іна, Мілічы, Красная, Касцюковічы, Буда, Крупец, Гродня, Ніўкі, Грабоўка, Тарасаўка, Спасаўка. У 1720-1721 гг. у веткаўскіх слабадах налічвалася больш за 400 двароў.cВетка. Православная энциклопедия.
Перасяленцы атрымалі грамату караля Рэчы Паспалітай, якая гарантавала ім недатыкальнасьць і ў хуткім часе Ветка ператварылася ў буйны цэнтр,
"сталіцу", "мітраполіяю" стараабраднікаў (старавераў) беглапапоўскага руху, якой і заставалася на працягу амаль ста гадоў.3 (ст.22)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII стагоддзя. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007 У Ветку між тым двойчы (у 1735 і 1764 гг.) накіроўваліся царскія войскі, якія спальвалі Ветку, а большасць жыхароў прымусова высялялі ва ўсходнія губерніі Расіі.dВетка (город). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Рукапісныя кнігі: даследаванні. У пачатку 1970-х гг. у выніку археалагічных і этнаграфічных экспедыцый у Веткаўскі і Старадубскі раёны была адкрыта унікальная кніжная культура і выяўлены цікавыя экземпляры кніг. Каля 500 рукапісных і старадрукаваных кніг XV — 1-й чвэрці XIX ст. паступілі ў Навуковую бібліятэку Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. 3 іх сфарміраваўся Веткаўска-Старадубскі фонд, у які ў 1980-я гг, паступіла яшчэ каля 150 кніг. Матэрыялы, сабраныя падчас экспедыцый, былі прааналізаваны ў работах І.В.Паздзеевай, М.В.Багамолавай, Н.А.Кабяк, Л.А.Ігашава, Э.К.Гусевай. У гэтыя ж гады таксама значна папоўніўся рукапіснымі кнігамі з Веткі Беларускі збор Старажытнага сховішча Пушкінскага дома.3 (ст.22)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII стагоддзя. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
У 1960—1970-я гг. веткаўскі жыхар народны майстар Фёдар Рыгоравіч Шкляраў (1925—1988) сабраў унікальную калекцыю старадрукаваных і рукапісных кніг, на аснове якой у 1979 г. быў створаны Веткаўскі музей народнай творчасці. Зараз у яго фондах налічваецца больш за 100 рукапісных кніг XVI - пач. XX стст. Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова Гомельскі палацава-паркавы ансамбль" мае больш за 30 стараабрадніцкіх рукапісных кніг XVIII - пач. XX стст. Асобныя экземпляры захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.3 (ст.22)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII стагоддзя. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Найбольш вядомым месцам, дзе вёўся перапіс рукапісаў, з'яўляўся Пакроўскі манастыр. Гэтым займаліся таксама і жыхары слабод.cВетка. Православная энциклопедия.
Вытокі. Акрамя Веткі, да канца XVIII ст. склаліся традыцыі стварэння рукапісных кніг у іншых найбольш буйных стараабрадніцкіх кіновіях - Выг
(Карэлія, Расія), Гусліцы
(зараз паўднёвая частка Арэхава-Зуеўскага раёна Маскоўскай вобласці), з якімі звязваюць адпаведна два стылявыя напрамкі: паморскае і гусліцкае або беліеўскае пісьмо, для якіх характэрны свае мастацка-стылёвыя асаблівасці рукапіснай кнігі. У канцы XIX ст. М. Лілееў адзначаў, што веткаўскія рукапісы, "якія выходзілі са скітаў, у большасці сваёй адрозніваліся характарам мастацкага кнігапісання, арнаментацыі, мініяцюрыстыкі і малявання".3 (ст.23)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII стагоддзя. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Тытульны ліст з паморскім арнаментам. Кан. XVIII ст. Фота з сайту www.eunnet.net
Лічыцца, што на стылістыку афармлення веткаўскіх рукапісаў (як і на фарміраванне паморскай рукапіснай школы) аказала ўплыў мастацтва маскоўскага барока XVII ст. Разам з тым адзначаецца, што ў ім таксама праглядаюцца рысы дэкору, характэрныя для старажытнарускіх кніг, якія траплялі ў Ветку ў вялікай колькасці.3 (ст.23)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Наступнай важнай крыніцай фарміравання стылю веткаўскай кнігі была народная творчасць, перш за ўсё руская, а таксама беларуская і ўкраінская. Акрамя таго, свабодна карыстаючыся кнігамі, надрукаванымі ў XVIII ст. на тэрыторыі ВКЛ ва ўкраінскіх, беларускіх, літоўскіх друкарнях, веткаўскія
майстры пераймалі дэмакратычнае афармленне кніг. Не менш важную ролю адыгрывала і арнаментацыя старажытнабеларускіх рукапісаў, якія бытавалі ў мясцовым
стараабрадніцкім асяроддзі.3 (ст.23)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Асаблівасці стылю. Арнаментальны стыль веткаўскіх рукапісных кніг развіваўся паралельна паморскаму і аформіўся ў канцы XVIII ст. Гэтыя працэсы не былі
ізаляваны, бо адбываўся абмен кнігамі паміж рознымі стараабрадніцкімі цэнтрамі. Аднак гэта не перашкаджала з'яўленню сваіх стылёвых асаблівасцей арнаменту. Аднак калі выгаўскія майстры, якія на працягу XVIII—XIX ст. дасягнулі высокага ўзроўню каліграфіі, паставілі кніжную справу на высокі рамесніцкі ўзровень, вынікам чаго была "стабілізацыя" стылю, у Ветцы, з прычыны нестабільнага становішча жыцця з-за пагрозы нападаў царскіх войск, з аднога боку, і з прычыны супрацьстаяння беспапоўскай кіновіі Выга - з другога, стылістыка афармлення веткаўскіх рукапісаў набыла больш адвольны характар і ў адрозненне ад паморскага стылю вызначаецца бязмежнай разнастайнасцю расліннага ўзору, кампазіцыямі, колеравай гамай.3 (ст.24)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Некаторыя агульныя рысы веткаўскага і гусліцкага арнаменту тлумачыцца верагоднай запазычанасцю майстроў Гусліцы некаторых мастацкіх прыёмаў у веткаўскіх майстроў, улічваючы той факт, што гусліцкі рукапісны арнамент становіцца вядомы толькі з канца XVIII ст.3 (ст.24)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
У канцы XVIII ст. ужо ярка праявіліся найбольш адметныя рысы веткаўскага стылю. Так, напрыклад, усе разнастайныя, непаўторныя раслінныя дэталі арнаменту не статычныя, яны маюць адкрытыя, разамкнутыя формы. Характэрным матывам з'яўлялася стварэнне вобраза птушак, нягледзячы на іх стылізацыю, ім ўласцівы рэальныя рысы. Каляровыя фоны заставак, ініцыялаў часта маюць дадатковую прарысоўку кропкавым арнаментам. Гэты мастацкі прыём не ўласцівы больш ніякай іншай стараабрадніцкай школе пісьма, але мае аналогіі ў старажытных рукапісах. Мясцовыя рукапісы адрозніваюцца і спецыфічным каларытам. Па-першае, каляровая гама не абмяжоўваецца двума-трыма фарбамі. Па-другое, у ёй пераважаюць вельмі цёплыя тоны чырвонага, тэракотавага, аранжавага, зялёнага, блакітнага, які часцей за ўсё пераходзіць у бірузовы самых розных адценняў. Каляровыя і асабліва чорныя фоны падкрэсліваюць ззянне фарбаў і робяць дэкор яшчэ больш прыгожым і святочным.3 (ст.30)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Мастацкія прыёмы і тэхніка. Мастацтва і традыцыі рукапіснай кнігі найбольш поўна прасочваюцца па пеўчых рукапісах, якія вылучаюцца найбольшым дэкорам.3 (ст.24)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007 Арнамент веткаўскіх пеўчых рукапісаў вылучаецца сваеасаблівасцю і строгасцю, не утрымлівае золата.cВетка. Православная энциклопедия. Пазалота сустракаецца пераважна ў мясцовых кодэксах XVIII ст.3 (ст.25)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007 У арнаменце прысутнічаюць рысы траўнага стылю, барочныя элементы, пераважваюць адценні чырвонага, зялёнаго, сіняга, жоўтага колераў. Ініцыялы шматкаляровыя, выкарыстоўваюцца кінавар або блізкая па тону фарба. Сустракаюцца высокамастацкія пераапрацоўкі старадрукарскага арнаменту.cВетка. Православная энциклопедия.
Веткаўскія рукапісныя кнігі традыцыйна ўпрыгожваліся вялікімі застаўкамі-рамкамі, у якія звычайна ўваходзіла назва кнігі, мініяцюрамі, застаўкамі,
буйнымі "галоўнымі" ініцыяламі, якія пачыналі кнігу або яе раздзелы, канцоўкамі. Маргінальныя рамкі, якія спачатку служылі месцам для акцэнтавання ўвагі на пэўнай інфармацыі, сталі аздабляцца пышным узорам і ўпрыгожвалі знешняе поле, гарманічна ўпісваліся ў кампазіцыю кніжнага аркуша. Акрамя таго, шматлікія дробныя, так званыя філігранныя буквіцы, выпісаныя пяром або вельмі тонкім пэндзлікам кінавар'ю, чарніламі, а таксама вязь цудоўна дапаўнялі ўвесь комплекс дэкору. Практычна ва ўсіх кнігах можна прасачыць дакладную ўзаемасувязь паміж яе структурай і выкарыстаннем элементаў кніжнага дэкору.3 (ст.24)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Арнамент распісвалі тэмпернымі фарбамі, якія рыхтавалі таксама як і для іканапісу - у асноўным з прыродныхмінералаў, раслін. Іх расціралі спецыяльнымі фарбацёркамі, адна з якіх разам са скрынкамі розных каляровых пігментаў была знойдзена супрацоўнікамі Веткаўскага музея народнай творчасці ў гарадскім пасёлку Злынцы Навазыбкаўскага раёна на гарышчы аднаго са стараабрадніцкіх дамоў і знаходзіцца цяпер у фондах музея. Фарбавы парашок разводзілі на вадзе, дабаўлялі раслінны клей, яечны жаўток або бялок, прымешвалі бялілы.3 (ст.24)С.І. Лявоньцева. Мастацкае афармленне веткаўскіх рукапісных кніг XVIII ст. "Беларускі гістарычны часопіс", №4, 2007
Аўтарства. У некаторых выпадках указаны імёны майстроў: Е. Бабкоў, А. Бабкоў, Кавалёў Аляксандр Фядулаў і інш. Сваёй вяршыні веткаўская арнаменціка дасягнула ў рукапісах старца Е. Носава.cВетка. Православная энциклопедия.