БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Жывапіс Ізраіль Басаў
    1970-я - 1980-я гг. 1918 - 1994 гг.
    • Альгерд Малішэўскі
    • Ізраіль Басаў
    • Аляксандр Ісачоў
    • Аляксандр Кішчанка
    • Май Данцыг
    • Гаўрыла Вашчанка
    • Леанід Шчамялёў
    І. Басаў.2 (ст. 31)

    Ізраіль Мацвеевіч (Мордухавіч) Басаў (1918, Мсціслаўль — 1994, Мінск) - беларускі жывапісец і графік, найбольш яркі і самабытны прадстаўнік беларускага савецкага андэграўнду 1970-х — 1980-х. гг.


    Біяграфія. Нарадзіўся (7.10.1918) у г. Мсціслаўлі Магілёўскай губерні у сям'і краўца Мацьвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрына). Па самавольству чыноўнікаў пры ўзнаўленні ў 1950 г. пасведчання аб народжанні імя па бацьку было зменена на "Мордухавіч", што ўсталявалася потым ў дакументах і публікацыях. Акрамя Ізраіля, ў сям'і быў яшчэ старэйшы сын (1913 г.) Беніамін, у будучым - выдатны графік. З 1926 г. вучыўся ў 9-гадовай габрэйскай школе ў Мсціслаўлі, але ў 1935 г. быў вымушаны спыніць навучанне з прычыны хваробы.1 (37)

    У 1935-1941 працуе рэтушорам фатаграфіі ў арцелі "Путь Октября". У 1939 г. паспрабаваў паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся брат, але не вытрымаў уступны іспыт з-за недахопу школьнай адукацыі. З пачаткам вайны, у 1941 г. - эвакуацыя ў г. Янгіюль у Узбекістане.1 (37)

    У 1942-1943 г. праходзіць вайсковую службу ў працоўнай арміі ў г. Паўлаўскі Пасад, адкуль дэмабілізуецца з-за хваробы і вяртаецца ў Янгіюль. У 1943-1944 г. працаваў мастаком-выканаўцам у Янгіюльскім драматычным тэатры. У 1944 г. разам з бацькамі вяртаецца ў Мсціслаў.1 (37)

    У 1944-1947 г. час ад часу працаваў як мастак-выканаўца ў Мсціслаўлі, потым у Мінску (дзе ў прыватнасці маляваў нумары на аўтамашыны). У 1947 г. бярэ шлюб з Бэлай Закб з якой ён быў знаёмы з даваенных часоў. Па пераездзе ў Мінск жыве ў бараку на вуліцы Чырвонаармейскай. У гэтым жа годзе нараджаецца сын Барыс.1 (37)

    У 1947 г. паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча на аддзяленне "мастак-педагог" (сярод выклачыкаў - І. Ахрэмчык, Х. Ліўшыц, В. Цвірка). На апошнім курсе у 1951 г. быў ваключаны "за космапалітызм", але дзякуючы абароне з боку студэнтаў, прадстаўнік НКУС вырашаў яго аставіць.1 (37)

    У 1949 г. пасля аўтамабільнай аварыі памірае бацька і дабрабыт сям'і рэзка пагаршаецца. У 1950 г. нараджаецца сын Мацьвей.1 (37)

    У 1951 г. паступіў на працу ў Беларускае аддзяленне Цэнтральных мастацкіх майстэрняў Мастацкага фонду СССР (з 1967 г. - Мастацка-вытворчы камбінат Мастацкага фонду БССР), дзе амаль да сярэдзіны 1960-х, маляваў на заказ партрэты савецкіх правадыроў. З 1953 г. пачаў браць удзел у выставах. У 1959 г. быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР. У гэтым жа годзе пераехаў ў новы дом на вуліцы Жданава.1 (37)

    (Апошняя рэдакцыя: 31.07.2009)
    Жывапіс Графіка
    Творы 1960 - 1970-х гг.
    Вялікі горад. 1978 Дамы і дрэвы. 1972 Успамін. 1968 Рытмы горада. 1974

    У палёце. 1988 Дрэва ля возера. 1990 Якая спявае. 1988

    (Апошняя рэдакцыя: 28.07.2009)
    Літаратура
    1. Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.
    2. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. "Беларусь", 1976.
    3. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
    4. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    Матэр'ялы ў Інтэрнэце
    1. Израиль Басов. Живопись. Графика. (Сайт творчасці мастака)
    2. Ларыса Фінкельштэйн. Контур у прасторы. Ізраіль Басаў
    3. Лариса Финкельштейн. Парадоксы судьбы Израиля Басова
    4. Лариса Финкельштейн. Художник и время. Журнал Мишпоха. № 14 2004 год
    5. Ігар Духан. NUNC STANS Ізраіля Басава
    6. Барыс Крэпак. “Бег” скрозь уласныя “час-прастору”
    7. Сяргей Харэўскi. Iзраіль Басаў. Успамін
    8. Да 90-годдзя з дня нараджэння мастака Ізраіля Басава
    Галоўная старонка