Жывапіс Марк Шагал
1910-я - 1920-я гг. 1887 - 1985 гг.
Віцебская школа
• Марк Шагал
• Казімір Малевіч
• Эль Лісіцкі
• Мсціслаў Дабужынскі
• Д. Якерсон
• Вера Ермалаева
• Іван Пуні
• Саламон Юдовін
• Роберт Фальк
Марк Шагал. Фота каля 1915 г.
©
www.jamd.com

Марк Захаравіч Шагал (фр. Marc Chagall; 1 ліпеня 1887, Віцебск — 28 скакавіка 1985, Сэн-Поль дэ Ванс, Праванс, Францыя) - беларускі, расійскі і французскі мастак і паэт. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў еўрапейскага авангарднага мастацтва XX ст.


Біяграфія (да 1924 г.). Нарадзіўся (6.07.1887) на ўскрайку Віцебску, у Пескаваціках, месцы пасялення яўрэйскай беднаты, у сям'і Захара Шагала, гружчыка харчовага складу. У сям'і усяго было 9 дзяцей. У трынадцаць год паступіў у трэці клас рускай школы.1 (ст.185)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Першыя ўрокі жывапісу ён атрымоўвае ў Віцебску ў мастака Ю.Пэна, майстэрню якога наведваў на працягу дзвюх месяцаў.1 (ст.188)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Зімой 1906-07 года Шагал накіроўваецца ў Пецербург прадоўжыць мастацкую адукацыю, маючы пры сабе 27 рублёў і паперу, у якой гаварылася аб камерцыйных мэтах яго паездкі і якая давала магчымасць атрымаць яўрэю часовы дазвол на жыхарства ў расійскай сталіцы. Па ўспамінах Шагала, грошай бракавала не толькі на асобны пакой, але нават і на асобнае ложка, і што з-за адсутнасцю пашпарту ён аднойчы трапіў у турму.1 (ст.188)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

Каб атрымаць пасведчанне валодання якім-небудзь рамяством, якое давала магчымасць атрымаць права на сталае жыхарства ў Пецярбургу, ён паступае на вучобу да мастака шыльдаў. Але атрымаць права на сталае жыхарства ў Пецярбургу ўсё ж не ўдалося. Пасля беспаспяховага намагання паступіць у Вучылішча тэхнічнага малявання барона Штыгліца, цягам двух год наведвае школу Таварыства падтрымкі мастацтваў (Рисовальная школа Общества поощрения художеств) М. Рэрыха (Н.К. Рерих), у якую прыймалі без іспытаў, але якое не давала аніякага пасведчання пасля яе заканчэння. Але сістэма выкладання ў школе не задаволіла Шагала і гады вучобы там ён пазней назваў "згубленым часам". Між тым, яго талент быў заўважаны і ён пачаў атрымоўваць у школе невялікую стыпендыю. Але пасля адной з вымоваў з боку выкладчыкаў ён пакідае школу.1 (ст.189)Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.

(Апошняя рэдакцыя: 2.11.2011)
Жывапіс Графіка Прыкладное мастацтва
Творы 1906 -1909 гг.
1906-1907
Старая з клубком нітак. 1906 Дзяўчынка на софе (Мар'яска). 1907
Творы 1910 -1911 гг.
1910
Партрэт сястры (Анюта). 1910 Народжанне. 1910 Сабат. 1910 Жанчына з букетам. 1910
Творы 1912 - 1913 гг.
1912
П'яніца. 1912 Салдат п'е. 1911-12 Галгофа. 1912 Прысвячаецца Апалінэру. 1911-12 Нацюрморт. 1912
Творы 1914 - 1916 гг.
1914
Стары Віцебск. 1914 Часы 1914 Сінія палюбоўнікі. 1914 Свята (Равін з лімонам). 1914 Смаленская газета. 1914
Творы 1917 - 1919 гг.
1917
Сіні дом. 1917 Бэла з белым каўнерам. 1917 Брама на могілкі. 1917 Акно ў сад. 1917

(Апошняя рэдакцыя: 4.11.2011)
Літаратура
  1. Н. В. Апчинская. Марк Шагал. Графика (Альбом). - Москва, "Советский художник", 1990 г.
  2. Марк Шагал. Моя Жизнь. - Москва, "Эллис Лак", 1994 г.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Шагал, Марк Захарович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  2. Марк Шагал. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя
  3. Марк Шагал. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Жывапіс