Жывапіс Фердынанд Рушчыц
рубеж і пач. XX ст. 1870 - 1936 гг.
• Фердынанд Рушчыц
• Вітольд Бялыніцкі-Біруля
Станіслаў Жукоўскі
• Якаў Кругер
• Юдаль Пэн
• Казімір Стаброўскі
Фердынанд Рушчыц.

Фердынанд Рушчыц (10 снежня 1870, маёнтак Багданава Ашмянскага павета (зараз Валожынскі р-н) — 29 кастрычніка 1936, маёнтак Багданава) - беларускі і польскі мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог.e


Продкі Рушчыцаў – беларуская праваслаўная шляхта, якая ў час росквіту Рэчы Паспалітай прыняла каталіцтва. У пачатку XVI ст. яны валодалі маёнткам Кодзень, якое ў 1511 г. яны прадалі Сапегам. У XVII ст. яны пераязджаюць у маёнтак Збярэгі на Мухаўцы, а ў 1568 г. мяняюць Збярэгі на Макраны, за 50 км ад Кобрына. У Кобрынскім павеце продкі Рушчыца жылі аж да канца XVIII ст. У 1836 г. дзед будучага мастака, адвакат, якога звалі таксама Фердынанд, набыў з аукцыёна маёнтак Багданаў недалёка ад Валожына, якое і стала больш чым на сто год радавым гняздом Рушчыцаў.a

Пасля смерці дзеда Багданаў дастаўся ў спадчыну сярэдняму сыну Эдварду і яго жонцы Альбіне (Альвіна Мунх - датчанка па паходжанню). Эдвард і Альбіна мелі чатырох дачок і адзінага сына Фердынанда – будучаго мастака.a, f

Дзяцінства і вучнёўства. Фердынанд Рушчыц нарадзіўся 10 снежня 1870 г. Дзяцінства і юнацтва мастака прайшлі ў Менску, дзе бацька працаваў чыноўнікам на Лібава-Роменскай чыгунцы. В 1883 г. 13-гадовы Фердынанд паступае у мінскую класічную гімназію, якую сканчае ў 1890 г. з залатым медалём. Тут жа ён сустракае выкладчыка Кузьму Якаўлевіча Ермакова, выхаванца Пецярбургскай Акадэміі Мастацтваў, у якога і атрымоўвае першыя навыкі ў выяўленчым мастацтве і аб якім пасля будзе успамінаць удзячна праз усё жыццё.a, b

Але бацька будучага мастака не ўхваляў захапленне сына і слухаючы бацькавай парады, увосень 1890 г. Фердынанд поступае на юрыдычны факультэт Пецярбугскага універсітэту, дзе старанна вучыцца на працягу даух гадоў. У 1891 г. ён падаў прашэнне ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў аб залічэнні яго вольнаслухачом на аддзяленне жывапісу. Праз год Рушчыц стаў акадэмістам. Спачатку ён займаўся ў майстэрні І. Шышкіна, а потым, калі Шышкін адыйшоў з Акадэміі, у А. Куінджы, вакол якога сабралася ў той час група таленавітых вучняў: А. Рылоў, М. Рэрых, В. Пурвіт, К. Врублеўскі. Першыя жывапісныя спробы Рушчыца заўважыў і высока ацаніў І. Рэпін. Падчас навучання некалькі разоў здзяйсняў мастакоўскія вандроўкі ў Крым і Прыбалтыку, наведаў выспы Руга і Барнгольм.a, b

(Апошняя рэдакцыя: 30.12.2009)
Жывапіс Графіка
Творы 1895 - 1900 гг.

Карчма пры дарозе. 1896 Зямля. 1898 Ля касцёла. 1899

Творы 1900 - 1910 гг.

Дом у Багданаве. 1901 Пустэча. 1901 Крыж у снегу. 1902 Інтэр'ер салона ў Багданаве. 1905

(Апошняя рэдакцыя: 30.12.2009)
Літаратура
  1. Каролина Дятликович. Фердинанд Рущиц, художник из Воложина. "Свободные Новости". 4 - 11 апреля 2002 г.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Каролина Дятликович. Фердинанд Рущиц, художник из Воложина.
  2. Pozostalosci Polski na Bialorusi. (www.skyscrapercity.com)
  3. Фердынанд Рушчыц. Родныя вобразы
  4. Фердынанд Рушчыц. Pawet
  5. Рущиц, Фердинанд. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  6. Ferdynand Ruszczyc. Wikipedia
  7. Ferdynand Ruszczyc. www.pinakoteka.zascianek.pl
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Жывапіс