БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Жывапіс Раман Семашкевіч
    1920-я - 1930-я гг. 1900 - 1937 гг.
    Усходняя Беларусь
    • Міхаіл Філіповіч
    • Міхась Станюта
    • Уладзімір Кудрэвіч
    • Гаўрыла Віер
    • С. Каўроўскі
    Заходняя Беларусь
    • Пётр Сергіевіч
    • Язэп Драздовіч
    • Міхась Сеўрук
    • Сяргей Вішнеўскі
    • Васіль Сідаровіч
    • Зміцер Крачкоўскі
    • Павел Южык
    • Раман Семашкевіч
    Раман Семашкевіч.
    Фота.1 (ст. 192)

    Раман Мацвеевіч Семашкевіч. (1 кастрычніка 1900, Лебедзеўка, Віленскай губ. — 22 снежня 1937, Бутаўскі палігон пад Масквою, Расія), беларускі і расійскі жывапісец і графік. Удзельнік мастацкай суполкі "Трынаццаць". Асуджаны (20.12.1937) «тройкай» НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958 г.b, d


    Біяграфія. Нарадзіўся (1.10.1900) у мястэчку Лебедзева Вілейскага павета Віленскай губерніі (зараз Маладзечненскі р-н). Быў адным з шаснацццаці дзяцей вясковага садавода Мацвея.2 (ст.14)

    Пасля трапіў у Прытулак для дзяцей з маламаёмасных сем'яў і дзяцей-сіротаў, які з 1920 г. знаходзіўся пры Віленскай беларускай гімназіі і якім апекаваўся ксёндз Адам Станкевіч. У Прытулку праявіліся яго мастацкія здольнасці. Па ўспамінах Янкі Багдановіча, аднойчы будучы мастак намаляваў вуглём на сцяне спальнага пакою "Укрыжаванне Хыста", да якога ранкам і вечарам дзеці і падлеткі прыходзілі мадліцца. Пад час знаходжання ў Прытулку вылучаўся працаздольнасцю і ўсебаковай захопленасцю: маляваў, ляпіў і нават спрабаваў граць на мандаліне.2 (ст.14)

    З Прытулку паступіў у Віленскую беларускую гімназію (ВБГ). Пад час вучобы афармляў рукапісны гімназічны часопіс "Рунь" (1923 г.): маляваў партрэты выкладчыкаў і сцэны з жыцця гімназіі. Мастацкую адукацыю пачаў атрымліваць у майстэрні-студыі Язэпа Драздовіча, якая знаходзілася пры гімназіі (па іншых звестках - у мастацкай школе Браніслава Тарашкевіча). 2 (ст.14), a, b

    З пачатку 20-х гг. у Віленскай беларускай гімназіі выкладаюць М. Гарэцкі, А. Смоліч, С. Рак-Міхайлоўскі, А. Грыневіч. У гімназіі і ва універсітэце ладзіліся літаратурныя вечарыны, працаваў лекторый, ставіліся спектаклі. Разам з Семашкевічам вучацца будучыя мастакі М. Васілеўскі і В. Сідарэвіч, будучыя паэты Алесь Салагуб і Хведар Ільяшэвіч.2 (ст.14)

    Яшчэ падчас вучнёуства ў гімназіі, у 1922 г. уступіў у Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ), што не магло быць незаўважаным з боку польскіх уладаў.2 (ст.14), f

    (Апошняя рэдакцыя: 1.10.2009)
    Жывапіс Графіка
    Творы 1930 - 1937 гг.

    Крэпасць. 1930-я гг. Вершнік на белым кані. 1932 Партрэт Н.М. Васільевай. 1935

    (Апошняя рэдакцыя: 2.10.2009)
    Літаратура
    1. Художники группы "Тринадцать". Из истории художественной жизни 1920 - 1930-х годов (Автор вступительной статьи и составитель М.А. Немировская). Москва, "Советский хужожник", 1986.
    2. Сяргей Гваздзёў. Раман Семашкевіч. Мара калекцыянераў. "Новы Час". №27 (72). 8 - 14 кастрычніка 2007 г.
    3. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    Матэр'ялы ў Інтэрнэце
    1. Семашкевич Роман. Знаменитости
    2. Семашкевич, Роман Матвеевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
    3. Анатолий Кантор. Яркая жизнь, жестокая смерть.
    4. Леанiд Маракоў. Семашкевіч Раман Мацвеевіч. Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.
    5. Сяргей Дубавец. Раман Семашкевіч і іншыя рэпрэсаваныя мастакі. Вострая брама. "Радыё Свабода".
    6. Лидия Головкова. Художники и Бутовский полигон.
    7. Гарькавый И. В., Головкова Л. А. «Бутовский полигон».
    Галоўная старонка