Жывапіс Ірына Сяржаніна
1980-я - 1990-я гг. 1967 - 1993 гг.
• Мікалай Селяшчук
• Віктар Альшэўскі
• Ірына Сяржаніна
"Няміга-17"
• Леанід Хобатаў
• Сяргей Кірушчанка
• Зоя Літвінава
• Анатоль Кузняцоў
• Мікалай Бушчык
Ірына Сяржаніна, каля 1992 г. (фота: Р. Маісей).

Сяржаніна Ірына Іванаўна (5 снежня 1967 г., Любань (Мінская вобл.) - 18 верасня 1993 г., недалёка Гайнаўкі (Hajnówka, Падляскае ваяводства, Польшча) - беларуская мастачка (жывапіс графіка), яркі талент якой раскрыўся на працягу некалькі год навучання ў Беларускай акадэміі мастацтваў і трагічна абарваўся разам з жыццём у выніку аўтамабільнай аварыі.


Біяграфія і творчасць. Нарадзілася (5.12.1967) ў Любані. Бацькі - Іван Міхайлавіч і Людміла Іванаўна Сяржаніны. Праз два гады сям'я Сяржаніных пераяжджае з Любані ў Салігорск. Першыя гады навучання прайшлі ў Салігорскай школе №2. Пачынаючы з 5 класа яна вучыцца ў мастацкай школе ў Салігорску.

У 1983 г. паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча ім. А.К. Глебава. Пасля заканчэння вяртаецца ў Салігорск, дзе на працягу года працуе ў школе выкладчыцай выяўленчага мастацтва.

У 1988 г. паступае ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 г. Беларуская акадэмія мастацтваў) на аддзяленне жывапісу (кіраўнік групы А.І. Казак). У 1989 г. выгодзіць замуж за Руслана Вашкевіча - ў той час студэнта аддзялення манументальна-дэкаратыўнага мастацтва тэаральна-мастацкага інстытута. У 1990 г. у іх нараджаецца сын Арсеній. Яе працы гэтага перыяду адзначаны графічнай манерай выканання і заўважным уплывам тагачаснай стылістыкі твораў Р. Вашкевіча (6, 7, 8, 9). Наступныя перамены ў творчасці былі абумоўлены і пераменамі ў асабістым жыцці: пасля 2-х гадоў сумеснага сямейнага жыцця Ірына Сяржаніна і Руслан Вашкевіч разыходзяцца.

У 1991 г. яна аднаўляе вучобу ў Беларускай акадэміі мастацтваў. Вучыцца ў А. Маціевіча, А. Марачкіна і інш. Шэраг твораў гэтага перыяду выяўляе выразную накіраванасць творчых пошукаў у бок захаплення пластыкай колеру (12, 16, 17). Шмат творчых ідэяў з'яўляецца падчас студэнцкіх летніх практык ў розных месцах Беларусі. Адно з іх - мястэчка Свір (Мядзельскі р-н) яна наведвае ў летку 1992 г. у складзе групы, якую ўзначалівае А.І. Казак. Разам з тым яна актыўна прымае ўдзел ў розных творчых праектах і выставах: канферэнцыя студэнцка-навуковай творчасці, выстава ў складзе творчай суполкі "Пагоня" (1992 г.).

(Апошняя рэдакцыя: 13.07.2010)
Жывапіс Графіка Прыкладное мастацтва
1983 - 1988 гг.

1. Аўтапартрэт. 2. Нясвіж. Замак. 1986 3. Аўтапартрэт. 4. Замак. Нясвіж. 1986 5. Замак. Нясвіж. 1986

6. Куток старога Мінска. 7. Стары Мінск. 8. Мінскі краявід.

1988 - 1993 гг.

9. Кампазіцыя. 10. Гарадзкі краявід. 1991 11. Кукурузныя шматкі (аўтапартрэт). 1989 12. Затанулая мелодыя. 1989 13. Раніца вечаровага дня. 1991(?)

14. Кампазіцыя. 1991 15. Кампазіцыя з акварыумам. 1992(?) 16. Манастырская сажалка. 1991 17. Акварыум. 1993 18. Мама і дачка. 1992

19. Краявід. Свір. 1993 20. Краявід. Свір. 1993 21. Краявід. 1992(?) 22. Лодкі. Свір. 1993 23. Дамы. Свір. 1993(?)

24. Дамы 25. З серыі "Нізка сноў" 26. Жаўтапад І 27. Прычал. Свір. 1992 28. Касцёл у Свіры. 1992(?)

29. Кветкі. 1993(?) 30. Расліны. 1993 31. Дамы ў Свіры. 1993 32. Свір. 1993 33. Свір. Від на возера. 1993

34. Эцюд з ружовым домам. 1993(?) 35. Аголеная 36. Кампазіцыя. 1991 37. Чырвоныя дамы. 1993(?) 38. Пейзаж. 1993

39. Вечаровы краявід. Свір. 1992 40. Краявід з дрэвамі. 1993 41. Старая школа ў Свіры. 1993 42. Краявід. Свір. 1993 43. Ружовы дом. Свір. 1992

44. Караблікі. 1993 45. Краявід. Свір. 1993 46. Свір. Чырвоныя дахі. 1993 47. Яўрэйскія могілкі. 1993 48. Свірскі краявід

(Апошняя рэдакцыя: 15.12.2010)
Публікацыі
  1. Ірына Каранеўская, Надзея кароткіна. Ёй споўнілася б двадцаць шэсць... "Літаратура і Мастацтва", №50(3720) 17.12.1993
  2. Алег Маціевіч. Суладна духоўнаму стану. "Мастацтва", 4/1994
  3. Яўген Шунейка. Свабода - усвядомленая каштоўнасць. "Мастацтва", 4/1994
  4. А. Панасенко. Пусть осуществятся планы "Салігорскі веснік", 3.06.1995
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Жывапіс