Жывапіс Фрэскі Дабравешчанскай царквы ў Супраслі
XVI ст. 1557 г.
Насценны жывапіс

• Фрэскі Дабравешчанскай царквы ў Супраслі
Дабравешчанская царква ў Супраслі. Фота 1864 г.4

Фрэскі Дабравешчанскай царквы Дабравешчанскага манастыра ў Супраслі (Supraśl; Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча) — помнік насценнага жывапісу XVI ст. Часткова ацалелыя, сабраныя і рэстаўраваныя пасля разбурэння царквы ў 1944г. фрэскі захоўваюцца у музеі ікон (Muzeum Ikon) ў Супраслі (філіял Падляскага краязнаўчага музея ў Беластоку).


Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр быў заснаваны наваградскім ваяводай і вялікім маршалкам Аляксандрам Іванавічам Хадкевічам, які запрасіў у 1497 г. інакаў Кіева-Пячорскай лаўры ў родавую сядзібу Гарадок-на-Супраслі. Але жыццё побач з замкам Хадкевіча, дзе часта ладзіліся балі, вымусіла іх шукаць пустыннае месца. У 1500 г. інакі, паводле праваслаўнага звычаю, спусцілі на раку Супрасль драўлянае распяцце з часцінкай крыжа Гасподня і месца, куды вынесла яго плынь, палічылі выбраным Богам. Ва ўрочышчы Сухі Груд у Блудаўскай пушчы (цяпер Крышчанская пушча), яны заклалі манастыр. У 1502-1510 гг. з благаслаўлення канстанцінопальскага патрыярха Іакіма замест згарэлай царквы была пабудавана мураваная царква-крэпасць у імя Дабравешчання. У 1511 г. храм асвяціў мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі Іосіф Солтан, які надаў манастыру правы лаўры.3 (ст.40)

На думку Хадкевіча, манастыр павінен быў стаць фарпостам праваслаўя на мяжы з каталіцкай Польшчай: "Абы тот моностыр.. на нашей отчизне твёрдо на веки стоял нашим споможением". У 1510 г. ён аддаў манастыру "двор и место Хворошчу", а ў 1529 г. замест іх — вёскі Хвасты, Порасль і лясы каля Супрасля, а таксама вёскі Хворастава і Пужыцы на Палессі. Дапамагаў манастыру і мітрапаліт Солтан, які падараваў яму ў 1506 г. вёскі Тапелец, Бацюты і Пышава ў Бельскім павеце. Але самым дарагім падарункам быў абраз Багародзіцы — копія цудатворнага Смаленскага абраза Маці Божай, які па паданню напісаў евангеліст Лука. Абраз стаў галоўнай святыняй манастыра і лічыўся цудадзейным. Дабравешчанскі манастыр стаў другім пасля Кіева-Пячорскай лаўры цэнтрам праваслаўнай культуры на землях Вялікага княства Літоўскага.3 (ст.41)

(Апошняя рэдакцыя: 05.04.2010)
Фрэскі
1557 г.

Святы Георгій Святы Мікіта Святы Бахус Святы Дзімітрый

Постаць святога Постаць святога Постаць святога Постаць святога

(Апошняя рэдакцыя: 04.04.2010)
Літаратура
  1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. Вітаўт Чаропка. Супрасль.. "Беларускі гістарычны часопіс", 8 - 2004, ст. 40-43
  4. Alexander Siemaszko. Freski z Supraślia.. Białystok, "Między niebem a ziemią", 2006
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. М.Кацер, В.Макаревич. Искусство Белоруссии 14-17 веков.
  2. Тамара Габрусь. Зруйнаваныя святыні. Храмы
  3. Супрасльский Благовещенский монастырь. Из истории монастыря
  4. Супрасльский Благовещенский монастырь. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  5. Манастир Манасија. Српска православна црква
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Жывапіс