Неўзабаве пасля нараджэння сына Юльян Жукоўскі ўзяў у дзяржанне маёнтак Старая Воля (зараз в. Стараволя) недалёка ад Пружанаў. Тут, "в польской помеіднчьей семье", як напіша сам Станіслаў у лісце ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў 14 сакавіка 1907 г., і прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Агульная атмасфера ў доме была даволі складаная. Бацька, Юльян Жукоўскі, пасля падзей 1863-1864 гг. стаў панурым ізамкнёным у сабе. Маці будучага мастака з траіх дзяцей (брат Баляслаў быў старэйшы за Станіслава на 11 гадоў, а сястра Серафіма - на 4 гады) больш за ўсіх любіла свайго малодшага і вельмі ўражлівага сына Стася.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009. Яна вучыла дзяцей замежным мовам і музыцы, заахвочвала іх да малявання. Бацка ж заўважаў толькі аднога старэшага сына Баляслава і на яго аднаго ўскладаў свае надзеі. Да ўсіх астатніх ён адносіўся суха, амаль па-варожаму.3 (ст.6)Н.И. Станкевич. С.Ю. Жуковский. Массовая библиотечка по искусству. Ленинград, "Художник РСФСР", 1974.
С. Жукоўскі. "Май", 1895-96 гг. Дом Жукоўскіх у маёнтку Старая Воля.
Маючы жаданне даць сыну добрую адукацыю, Юльян Жукоўскі восенню 1880 г. адвёз Станіслава ў Варшаву на вучобу ў прыватную класічную прагімназію Лагоўскага, але там Станіслаў прабыў недоўга. Вучоба ў яго ў Варшаве не йшла ў лад. Хутка яго перавялі ў рэальнае вучылішча ў Беласток, дзе вучыўся яго старэйшы брат.3 (ст.6)Н.И. Станкевич. С.Ю. Жуковский. Массовая библиотечка по искусству. Ленинград, "Художник РСФСР", 1974. Менавіта ў вучылішчы Станіслаў з асаблівай ахвотай заняўся маляваннем, якое тут выкладаў выпускнік Маскоўскага Строганаўскага вучылішча, будучы вядомы рускі пейзажыст і майстар інтэр'ернага жывапісу Сяргей Южанін, які звярнуў увагу на мастацкія здольнасці Станіслава.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Бацька Станіслава аднак не падзяляў памкненні свайго малодшага сына. Ён нават чуць не хацеў, каб той стаў мастаком. Непаслухмянага Стася ён часта ў пакаранне адсылаў на вёску да пастухоў. Верагодна, частае знаходжанне на прыродзе з ранку да вечара таксама шмат дало будучаму мастаку да яе разумення і вострага адчування.3 (ст.6)Н.И. Станкевич. С.Ю. Жуковский. Массовая библиотечка по искусству. Ленинград, "Художник РСФСР", 1974.
У гады навучання ў Беластоку пачынаючым мастаком у 1890 і 1891 гг. былі напісаны два эцюды, на якіх адлюстраваны маёнтак Старая Воля. Гэта адна-павярховы драўляны дом, які сваёй архітэктурай сведчыць пра беларускія барочныя традыцыі на рубяжы XVIII-XIX стст. Дом адметны мураваным порцікам з дзвюма парамі калон паабапал уваходу, якія з'яўляюцца цэнтрам кампазіцыі галоўнага фасада. На калоны абапіраецца двупрыступкавы атык. Пазней,
падчас рускага перыяду жыцця і творчасці, мастак не раз будзе вяртацца да матыву роднага дома. Гэты матыў праходзіць праз карціны "Май" (1895-1896 гг), "Раз'езд назолку" (1902 г, Адэскі мастацкі музей), "Бяссонная ноч. Золак" (эскіз да карціны. 1903 г.) і інш.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Прафесійная адукацыя ў Маскве (1892-1901). Пасля таго як памерла маці Станіслава, а сам ён у 1892 г. скончыў чатыры класы Беластоцкага рэальнага вучылішча, нічога больш не звязвала маладога чалавека з бацькам (старэшы брат таксама ад'ехаў у Пецярбург). У 1892 г. Станіслаў пакідае Беласток і таемна ад'язджае ў Маскву, каб паступіць у вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. У дакументах, пададзеныху вучылішча, ён дадае сабе два гады ўзросту, каб не прадстаўляць заяву на паступленне ад імя бацькоў. У выніку 19-гадовы ўзрос тдаў яму магчымасць без дазволу бацькі паступіць у вучылішча, але толькі ў якасці вольнага наведвальніка, паколькі навучэнцамі маглі стаць юнакі ва ўзросце 12-18 гадоў.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009. Распрацаваць такі план яму ўдалося, верагодна, не без дапамогі Сяргея Южаніна.2 (ст.85)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
У Маскоўскім вучылішчы Жукоўскі праходзіць чатырохгадовы курс навучання, які ўключаў арыгінальны, галаўны, фігурны і натурны класы. Яго выкладчыкамі былі С.Каровін, М.Касаткін, К.Савіцкі, А.Архіпаў, Л.Пастэрнак. Вызначальны ўплыў на станаўленне С. Жукоўскага як мастака аказаў В. Паленаў. Фармальна ён не быў настаўнікам юнака ў вучылішчы, аднак яго майстэрню Жукоўскі часта наведваў. Як і Паленаў, Жукоўскі імкнуўся спалучыць прыродны пейзаж з пейзажам, акультураным чалавекам, пачаў працаваць у архітэктурным пейзажы. Яго карціны набылі своеасаблівую падоўжанасць у часе дзякуючы спалучэнню розныхчасавых праяў, мінулага і сучаснасці. У В.Паленава Жукоўскі навучыўся надаваць сваім пейзажам яскравы і сакавіты каларыт.1 (ст.31)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009. В. Бялыніцкі-Біруля, найбліжэйшы сябра і аднакласнік Жукоўскага, ўспамінаў: "Паленаў захапляў сваіх вучняў сілаю фарбаў прыроды, якую пісаў... З яго прыходам ў вучэльню мы пачалі разумець фарбы, шукаць колер: да яго мы гэтага не ведалі".2 (ст.86)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
С. Жукоўскі шмат працуе на пленэры, актыўна выстаўляецца на вучнёўскіх выстаўках. У пачатку сакавіка 1895 г. ён атрымлівае білет "для свободного проживания во всех городах м местностях Российской Империи" (з дазволам маляваць эцюды з натуры2 (ст.86)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.) тэрмінам з 6 сакавіка па 1 верасня 1895 г. з далейшым падаўжэннем на тэрмін 23 жніўня - 1 студзеня 1896 г. Гэты час ён праводзіць на Гродзеншчыне. Тут былі намаляваны карціны "Нёман" (1895 г, Музей выяўленчых мастацтваў Татарыі), "Лес. Папараці" (1895 г, Дзяржаўная Траццякоўская галерэя) і іншыя.1 (ст.32-33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Выкладчыкі Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства (Злева направа сядзяць: Касаткін, Пастэрнак, Савіцкі, Валнухін; стаяць: Бакшэеў, Архіпаў, Міларадавіч, Корын, Горскі. 1894-95 гг.
У 1896 г. К. Савіцкі, настаўнік Жукоўскага, садзейнічае адпраўцы ў Пецярбург для ўдзелу ў 24-й перасоўнай выстаўцы вучнёўскай работы С.Жукоўскага "Памешчыцкі дом", у якой зноў гучыць матыў бацькоўскага дома ў Старой Волі. Пейзаж экспанаваўся пад назвай "Раніца". 3 гэтага часу і да 1918 г. С. Жукоўскі прымае ўдзел ва ўсіх выстаўках перасоўнікаў. В. Паленаў быў адным з першых майстроў пейзажа, якія адзначылі выключную творчую індывідуальнасць маладога мастака. У адным з лістоў ён так напісаў пра карціну Жукоўскага, якая экспанавалася на 25-й перасоўнай выстаўцы ў 1897 г: "Выставка симпатичная, особенно мнтересна "Весна" Жуковского".1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У 1897 г. Жукоўскі бліскуча здае экзамены, атрымлівае два малыя срэбраныя медалі за эцюд і малюнак і пачынае пісаць карціну на Вялікі срэбрны медаль. У гэтым жа годзе ён ладзіць шлюб з сяброўкай па вучылішчу Аляксандрай Ігнацьевай, дзеля чаго папярэдне было ім скіравана прашэнне ў канцэлярыю Мастацкага таварыства з просьбай выдаць пасведчанне, што з боку канцэлярыі перашкодаў для шлюбу з "девицей дварянкой Александрой Александровной Игнатьевой" няма і, ў сувязі з атрыманнем двух срэбраных медалёў і заканчэння курсу ў 1895/6 г., просьбай выдаць пасведчанне пазакласнага мастака жывапісу.2 (ст.88)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008. У 1897 г. Жукоўскі таксама накіроўвае ў Савет выкладчыкаў вучылішча просьбу перавесці яго з вольных наведвальнікаў у навучэнцы. Гэта просьба была задаволена, што дало мастаку магчымасць атрымаць пасведчанне аб выключэнні з падатнага стану.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Асабістае жыццё мастака ў гэты час было адзначана шлюбам у 1897 г. з сяброўкай па вучылішчу Аляксандрай Ігнацьевай. Яе постаць можна заўважыць у такіх пейзажах і інтэр'ерах мастака, як "Бяссонная ноч", "Апошні акорд", "Журботныя думкі".1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Восенню 1898 г. у вучылішча прыйшоў выкладаць І. Левітан і для Жукоўскага настала пара самага напружанага і самага шчаслівага вучнёўства.3 (ст.11)Н.И. Станкевич. С.Ю. Жуковский. Массовая библиотечка по искусству. Ленинград, "Художник РСФСР", 1974. У яго малады мастак вучыўся працаваць на пленэры і выбіраць эцюдныя матывы. Праўда, калі ў Левітана гэтыя матывы ўвасабляліся ў вялікія эпічныя і нават драматычныя палотны, то ў Жукоўскага яны станавіліся асновай карцін з зусім іншым эмацыянальным настроем - камерных палотнаў рамантычна-журботнай танальнасці.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У 1898 г. Жукоўскі піша этапную для сябе "Вясновую ваду", якую з выставы перасоўнікаў купляе Рускі музей імператара Аляксандра ІІІ. Гэтым творам Жукоўскі ці не ўпершыню заявіў аб сабе як самастойны і арыгінальны мастак. Высока ацэнівае яго творчасць і Левітан, ў якога, па сведчанню Б. Ліпкіна, па сценах пакояў віселі карціны любімых мастакоў і сярод іх - Жукоўскі.2 (ст.90-91)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
У 1899 г. Жукоўскі стварае яшчэ адзін этапны твор - "Ноч пад месяцам". У чэрвені 1900 г. памірае І. Левітан. 5 красавіка 1901 г. Жукоўскі падае прашэнне прысудзіць яму Вялікі срэбраны медаль за "Ноч над месяцам", які экспануецца на 29 выставе Таварыства.2 (ст.90)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008. Медаль быў прысуджаны і, згодна са статутам Маскоўскага мастацкага таварыства, членам якога С. Жукоўскі становіцца ў 1899 г., гэта ўзнагарода прынесла Жукоўскаму званне класнага мастака.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Працяг рускага перыяду (1902-1923 гг.) У 1903 г. ствараецца Саюз рускіх мастакоў. Разам з С. Жукоўскім у яго ўваходзяць Архіпаў, Аладжалаў, Васняцоў, Урубель, Сцяпанаў, Пастэрнак, Каровін, Несцераў, Астраўхаў, Рылоў. Сучаснік пісаў: "Як некалі барбізонцы, яны пайшлі ў прыроду, панеслі мальберты пад аткрытае неба". У той жа час Жукоўскі не губляе сяброўства з Бялыніцкім-Бірулем, Багданавым-Бельскім, Марававым, удзельнічае ў выстаўках перасоўнікаў.2 (ст.92)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008. Жукоўскі часта прыязджаў у сядзібу В.Бялыніцкага-Бірулі "Чайка" над возерам Удомля, і яны разам хадзілі на паляванне.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У 1906 г. С. Жукоўскі адкрыў у Маскве сваю прыватную школу жывапісу, навучанне ў якой было разлічана на два гады. Сярод выпускнікоў школы ў наступныя гады былі Г.Падбельскі (пейзажыст), І.Нівінскі (графік), У. Маякоўскі (паэт, графік-плакатыст).1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
С.В. Малюцін. Партрэт С.Ю. Жукоўскага. 1915 г.
У 1907 г. Пецярбуржская акадэмія мастацтваў надае С. Жукоўскаму ганаровае званне акадэміка жывапісу, а пазней набывае ў яго пейзаж "Плаціна" для акадэмічнага музея. У гэтым жа годзе Жукоўскі становіцца членам Саюза рускіх мастакоў.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У гэты час ён з найбліжэйшымі сябрамі Бялыніцкім-Бірулем, Багданавым-Бельскім, Марававым і Сцяпанавым выпраўляецца на поўнач Цвярской губерніі, у мясціны, дзе жыў і пісаў апошнія вядомыя творы І. Левітан. "Сцяжынкі Левітана" выводзяць іх на азёры Кезадра, Удомля, Моладзіна, Астравенскае, расулкі Сьежа і Ціхамандрыца, вёскі Гарусава, Астраўно, Беражок, Сіг. Жукоўскі і Біруля застаюцца тут на доўгія гады.2 (ст.93)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Спачатку яны селяцца на возеры Кезадра ў доме героя руска-турэцкай вайны Калакольцава, потым на возеры Удомля жывуць у вёсцы Гарусава ў доме Аракчэева (тут Левітан жыў, калі пісаў эцюд да карціны "Над вечным Спакоем"). Пасля знаходзяць дом памешчыка Ушакова на Астравенскім возеры (палову гэдага дома займаў Левітан з мастачкай Куўшыннікавай). Ушакоў выводзіць іх на сцежку, якая прыводзіць да дома Турчанінавай, пецярбургскай пані (тут Жукоўскі даведаўся пра мясцовую гісторыю кахання Левітана). У тым краі, адыйшоўшы ад сяброў, Жукоўскі знаходзіць белы на два паверхі дом вучонага-афтальмолага Белярмінава на возеры Пясьво і на шмат гадоў застаецца ў ім. Непадалёк ад дома на возеры Меглыч мастак адшукаў і матыў для "Плаціны", матыў якой ён неаднаразова паўтараў, я ікая была паказана на выстаўцы 1910 г. пад назвай "Млын" і прынесла яму ганаровую прэмію імя Куінджы.2 (ст.93-94)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Далейшая творчасць Жукоўскага кладзецца, можна сказаць, у тры галоўныя напрамкі: чысты пейзаж, пейзаж у маёнтках з архітэктурай, інтэр'ер. Часта гэтыя напрамкі зліваліся і дапаўняліся таксама нацюрмрттам ці партрэтам. Гэтымі матывамі мастак захапляецца асабліва ў Цвярской губерніі, пасля Удомлі ды Астраўно жывучы спачатку ў Беражку, потым у Паддуб'і, Усвяцкім, Астраўках.2 (ст.96)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Пасля 1910 г. мастак надоўга захапіўся інтэр'ерамі арганічна ўпісаных ў прыроду багатых дачных дамоў і палацаў. Ён зрэдку пісаў інтэр'еры яшчэ на пачатку творчага шляху ("Гасцёўня з вокнамі ў сад", 1897), але зараз гэты жанр стаў адным з любімых. І "Радасны май", і "Паэзію старога дваранскага дома", і наогул большасць інтэр'ераў Жукоўскі піша ў сядзібе Астраўкі на беразе возера Молдзіна, блізка ад Усвяцкага. Ён жыў там у драўляным двух павярховым доме, гаспадарамі якога былі збяднелыя нашчадкі вядомага Мілюкова. Гаспадары туліліся ў флігелі, аддаўшы ўвесь дом Жукоўскаму, і той пражыў у ім дзесяць гадоў, прыязджаючы ў дні ранняй вясны і ад'яжджаючы ў апошнія дні восені.2 (ст.97-98)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Вясною 1916 г. Жукоўскі пераехаў у маёнтак Раждзествена пад Звянігарадам і пісаў гасцёўні, абстаўленыя мэбляю часоў Аляксандра І. У другой палове 1916 г. мастак ўжо ў Брасаве пад Арлом, у маёнтку графіні Брасавай, які ёй падараваў вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч, і куды ён быў сам сасланы за тое, што ажаніўся на ёй у час, калі яна была ўсяго вядома толькі як дачка прысяжнага паверанага. Жукоўскі прыяжджае ў Брасава на замову графіні каб напісаць інтэр'еры яе патрыярхальнай сядзібы.2 (ст.98)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Напісаўшы шмат работ ў Брасаве і адчуўшы сябе поўнасцю ў тэме інтэр'ераў, Жукоўскі дасылае ліст графу С. Шарамецьеву з просьбай дазволу яму пісаць ў графскіх Астаф'еўскім і Кускоўскім дамах. Шарамецьеў запрашае Жукоўскага ў Кускова, і неўзабаве на жывапіснай выставе Саюза мастакоў Жукоўскі паказвае інтэр'еры "Малінавую гасцёўню" і "Вуглмавую гасцёўню".2 (ст.100)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Фактычна ўжо ў 1916 г., другой жонкай мастака стала яго вучаніца Соф'я (Зося) Паўлаўна Кваснецкая, афіцыйны шлюб з якой мастаку ўдалося аформіць толькі пасля рэвалюцыі. Добрыя сяброўскія адносіны паміж Жукоўскім і яго першай жонкай Аляксандрай Ігнацьевай захаваюцца і пасля 1917 г., калі іх шляхі разыдуцца.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Незалежны ад аўтарытэтаў С. Жукоўскі нават у самыя складаныя і вельмі палітызаваныя часы рускай гісторыі не ўцягваўся ў ідэалагічныя
спрэчкі, не асуджаў калег, а як калекцыянер збіраў творы розных мастакоў. Сярод іх былі карціны і тых, хто адышоў у сваёй творчасці ад рэалізму, але быў сапраўдным творцам, меў арыгінальны талент. Гэта, напрыклад, творы А.Бенуа, якія С.Жукоўскі любіў і цаніў.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
А.А. Жукоўская (Ігнацьева).
Фота: Р. Йохансан, 1921 г.
Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. Жукоўскі не прыняў. У гэтыя часы ён актыўна працуе у камісіі па ахове помнікаў мастацтва і дойлідства, створанай пры Наркамасветы і ў мастацкім Савеце Трэццякоўскай галерэі разам з мастакамі Архіпавым, Грабаром, Каненкавым, Бакшэевым, Малюціным, Паленавым.2 (ст.100)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Вясною 1918 г. Жукоўскі пакідае Маскву і жыве ў далёкай ад сталіцы глухамані на беразе возера Молдзіна, наняўшы дачу ў былым маёнтку Паўлаўскім. Не хапала прадуктаў, набыць што-небудзь з вопраткі было немагчыма. Мастак шмат працуе, але карціны ніхто не купляе. У дадатак з ім жыве таксама сям'я паралізаванага брата Баляслава.2 (ст.101)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
У пошуках паратунку ад ліхалецця Жукоўскі разам з жонкай Соф'яй Паўлаўнай і яе сястрой Таццянай ад'яжджае ў Вятку. Там яны пражылі паўтара гады. На новым месцы мастак пісаў незнаёмую яму раней прыроду і Філейскі манастыр, эскізы дэкарацый да драмы Пшэбышэўскага "Маці" ў мясцовым тэатры, бываў у мастацкай студыі, якою кіравала яго жонка. У верасні ў Вятцы ён выставіў сорак пяць сваіх новых твораў. Адчуўшы вялікую ўвагу да яго жывапісу, Жукоўскі задумаў адкрыць яшчэ большую выставу. Пад выставу ён папрасіў залы музея, але мясцовае кіраўніцтва яму адмовіла. Пакрыўджаны мастак пачаў збірацца да ад'езду з Вяткі.2 (ст.102)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
У кастрычніку 1921 г. адкрылася персанальная выстава Жукоўскага ў Маскве. Ён паказаў 74 работы апошніх гадоў, сярод якіх былі напісаныя ў Вятцы. Да адкрыцця выставы выдалі каталог твораў з уступным артыкулам І. Хвойніка, які ставіў Жукоўскага нават вышэй за Левітана. Але адразу пасля закрыцця выставы ў прэсе пачалі з'яўляцца крытычныя артыкулы і абвінавачванні мастака ў тым, што ён "сумуе па зруўнаваных рэвалюцыяй дваранскіх гнёздах". Між тым выстава яго твораў за мяжой мела поспех: у 1922 г. на "Першай выстаўцы рускага мастацтва" ў Берліне ім было выстаўлена шэсць работ, у Варшаве за "Палац графа Шарамецьева" ён атрымаў першую прэмію.2 (ст.103-104)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Да крытыкі ў савецкай прэсе дадалася афіцыйная ізаляцыя мастака: яго ўжо не пускалі на выставы. Пачалося ўвогуле адкрытае цкаванне мастакоў-рэалістаў, і першаю ахвяраю становіцца Жукоўскі. У такіх умовах ён прымае рашэнне пакінуць Расію.2 (ст.104-105)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
У верасні 1923 г. мастак збірае да сябе на кватэру сваякоў і сяброў, каб апошні раз пабыць з імі і развітацца. Прыйшла першая жонка Аляксандра, з сяброў - Старшыня Саюза мастакоў Вінаградаў ды мастак Якаўлеў. Іншыя запрошаныя, з кім было пражыта доўгае творчае жыццё, завітаць не асмеліліся. З ад'ездам Жукоўскага скончыў сваё існаванне і Саюз мастакоў Расіі. Вінаградаў і Якаўлеў таксама выехалі за мяжу.2 (ст.105)Віктар Карамазаў. Краса і воля. Мінск, "Медиал", 2008.
Польскі перыяд (1923-1944 гг.) Восенню 1923 г. С. Жукоўскі прыехаў у Польшчу і пасяліўся ў сталіцы. Пасля аднаўлення польскай дзяржаўнасці менавіта ў Варшаву ў пачатку 1920-х гг. пачалі вяртацца таленавітыя патрыёты сваёй Бацькаўшчыны. Раней, ва ўмовах адсутнасці сваёй акадэмічнай школы, яны атрымлівалі пачатковую мастацкую падрыхтоўку ў школе В.Герсана і ёй падобных у Кракаве, пазней у Вільні, Кіеве і іншых гарадах, а потым ад'язджалі ў мастацкія акадэміі Мюнхена, Вены, Пецярбурга, Парыжа, Рыма. Рознабаковая еўрапейская адукацыя мясцовых мастакоў значна паўплывала на разнастайнасць наватарскіх ідэй, форм, стыляў і плыней.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
С.Ю. Жукоўскі. 1924 г.
Адразу пасля прыбыцця ў Варшаву Жукоўскі ўстанавіў кантакты і з уладальнікам прыватнай галерэі Феліксам Рыхлінгам - сынам кракаўскага музыканта. Ф. Рыхлінг скончыў вышэйшую гандлёвую школу і пэўны час працаваў у банкаўскай сферы Варшавы І Лодзі. У 1911 г. ён адкрыў у Варшаве мастацкі салон, які з невялікім перапынкам падчас Першай сусветнай вайны працаваў да 1930 г.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 35-36), №1, 2009.
С. Жукоўскі яшчэ да ад'езду ў Польшчу цікавіўся польскім мастацтвам, падтрымліваў сувязі з варшаўскімі салонамі і асобнымі мастакамі, звязанымі з Вільняй. У Варшаву ён прывёз больш за сто сваіх работ, частку з якіх неўзабаве выставіў у варшаўскім салоне Ф. Рыхлінга і ў салоне Таварыства заахвочвання мастацтваў — "Захэнта". Ужо першыя варшаўскія выстаўкі Жукоўскага атрымалі станоўчыя водгукі, а карціна "Партрэт пані В.Б. у інтэр'еры" была адзначаназалатым медалём.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 35), №1, 2009.
У 1923—1924 гг. на старонках такіх папулярных і аўтарытэтных перыядычных выданняў Польшчы, як "Kurier Warszawski" і "Nygodnik ilustrowany", С. Жукоўскі характарызуецца як прызнаны майстар пейзажнага жывапісу, які "бачыць у прыродзе крыніцу найвышэйшага натхнення", а "яго пераважна крэсовыя матывы, якія ён чэрпаўз Літвы і Беларусі, нясуць на сабе стыгмат праўды так моцна прадуманы і павінны захапіць кожнага, як узяты з першых рук жыццёвы матэрыял". Крытыкі адзначаюць яго таленавітае і тэмпераментнае мастацтва і лічаць, што пол-скае мастацтва "з вяртаннем Жукоўскага на Бацькаўшчыну здабыло працаўніка з надзвычайнымі і саліднымі якасцямі".1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Такая ацэнка натхняла С. Жукоўскага да далейшай творчай працы. 3 1924 г. ён разам з мастакамі групы "Pro Arte" актыўна ўключаецца ў выставачную дзейнасць. Гэта група пачала афармляцца яшчэ ў 1916-1917 гг., але афіцыйна заявіла пра сябе ў красавіку 1921 г. Кіраўніком яе стаў Генрых Вейсенгоф — выхаванец Пецярбургскай і Мюнхенскай мастацкіх акадэмій, майстар спакойных і лірычных беларускіх і літоўскіх краявідаў. Старшынёй групы Г. Вейсенгоф быў да сваёй смерці ў 1922 г. Мастацкім крэдам "Pro Arte" стала прадаўжэнне рэалістычнай традыцыі. Да групы дапучыліся С. Страшкевіч, Ю. Рапацкі, Ч. Таньскі, Г. Пянткоўскі, Т. Цяслеўскі, Я. Катоўскі, А. Каменскі, С. Маслоўскі і інш. С. Жукоўскі пачаў выстаўляцца з групай "Pro Arte" 31 кастрычніка 1924 г., калі ў "Захэнце" адбылася выстаўка С. Жукоўскага, П. Краснадэмбскага, С. Маслоўскага.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 35-36), №1, 2009.
6 снежня 1925 г. адбылося адкрыццё Зімовага салона "Захэнты", на якім выстаўляўся і Жукоўскі. Па выніках выстаўкі мастак атрымаў узнагароду горада Варшавы ў 500 злотых. Сам Жукоўскі лічыў сябе добрым "сняжыстам", па-колькі вельмі любіў і ўмеў маляваць снег. 3 гэтага часу і да 1939 г. Станіслаў Жукоўскі стаў адным з тых мастакоў, якія найболын актыўна выстаўляліся ў "Захэнце".1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 35-36), №1, 2009.
Пасля свайго ад'езду ў Польшчу Жукоўскі працягвае падтрымліваць сувязі са сваёй першай жонкай Аляксандрай. Ён дасылае ёй свае карціны, каб яна магла іх прадаваць і мець сродкі для жыцця. Аляксандра Ігнацьева ў сваю чаргу прапанавала мастаку сваю дапамогу ў справе набыцця яго твораў для рускіх музеяў, каліў 1930-ягг. Польшчу агарнуў эканамічны крызіс.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У гады жыцця ў Польшчы С. Жукоўскі прадоўжыў працаваць у сваіх любімых жанрах пейзажа і інтэр'ера. Кожны год ён выязджаў на пленэры на Гродзеншчыну, адкуль прывозіў вялікую колькасць эцюдаў беларускай прыроды. У 1932 г. мастак напіша: "Я вывучаю яе (прыроду. - Н.М.-Ф.) няспынна 25 гадоў і прысвячаюся ёй цалкам. Тыя зімы і зімовыя ночы - усё напісана з натуры. Не раз цэлымі днямі працую на снезе, ва ўмовах неверагодна цяжкіх, пра якія амаль што ніхто з мастакоў не мае ўяўлення". У 1932 г. у "Захэнце" адбылася персанальная выстава С. Жукоўскага пад назвай "Нёман". На ёй былі прадстаўлены 28 яго работ. У 1932 г. Жукоўскі выстаўляе свае карціны таксама ў Ваўкавыску на краязнаўчай выстаўцы. Актыўная мастацкая і культурна-асветніцкая дзейнасць мастака была адзначана ў 1935 г. падзякай Ваўкавыскага краязнаўчага таварыства.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
Першая старонка ліста С. Жукоўскага да Ф. Рыхлінга ад 20.10.1929.
Між тым творчасць Жукоўскага ў Польшчы не пазбегла і крытыкі. Так ў 1932 г. крытыка прагучала з боку К.Вінклера - вядомага ў Польшчы мастацтвазнаўцы і мастака, які ў сваёй творчасці і мастацкай крытыцы прапагандаваў фармізм. Рэзкае асуджэнне К. Вінклерам мастацкіх вартасцяў твораў С. Жукоўскага адбывалася на фоне канфрантацыі "Захэнты" з шэрагам мастацкіх груповак, прадстаўнікі якіх прапагандавалі новыя кірункі ў мастацтве і імкнуліся выкарыстаць магчымасці "Захэнты". "Захэнта" ж абапіралася ў сваёй дзейнасці на традыцыйнае мастацтва, якое прапагандавалі сябры "Pro Arte" і існуючага ў Варшаве з 1923 г. аб'яднання Казіміра Стаброўскага "Sursum Corda".1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 35-36), №1, 2009.
Маршруты пленэрных вандровак С. Жукоўскага па Гродзеншчыне часта праходзілі праз мясціны, адкуль паходзіў мастак - Свіслацкую пушчу, Панямонне, Падароск, Рось, Гарнастаевічы, што над рэчкай Рось. У другой палове 1920 - пачатку 1930-х гг. Жукоўскі не раз наведвае Гарнастаевічы - родавы маёнтак Бутаўт-Анджэйковічаў.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
С. Жукоўскі ў 1929-1933 гг. не адзін раз завітваў у Гарнастаевічы. Тутён напісаў некалькі партрэтаў у інтэр'еры старасвецкага гарнастаевіцкага дома, але, на жаль, гэтыя карціны і малюнкі загінулі ў 1939-1941 гг. Мастак робіць шмат малюнкаў прыроды ў ваколіцах Гарнастаевічаў ("Пачатак зімы". 1929 г, Дзяржаўны Рускі музей), атаксама піша сядзібны дом - "Восеньская раніца" (Днепрапятроўскі мастацкі музей). Дом быў значна пашкоджаны яшчэ ў часы 1-й сусветнай вайны, а пасля 2-й сусветнай вайны яго рэшткі ўвогуле разабралі.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 31-39), №1, 2009.
У лютым 1935 г. у "Захэнце" зноў адбылася персанальная выстаўка Жукоўскага пад назвай "Свіслацкая пушча (Белавежская)". На ёй аўтар прадставіў 29 твораў - плён трохгадовай працы, звязанай з роднымі мясцінамі. На жаль, сёння цяжка вызначыць месцазнаходжанне карцін гэтага цыкла, 3 упэўненасцю можна гаварыць толькі пра тое, што ў музейных фондах Польшчы іх няма.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 38), №1, 2009.
Важнай падзеяй у мастацкім жыцці Польшчы стала адкрытая 25 красавіка 1936 г. выстава "Варшава ў карцінах". На ёй С. Жукоўскі атрымаў ганаровы дыплом. На адкрытай 13 лютага 1937 г. зборнай выстаўцы ў "Захэнце" Жукоўскі выставіў 20 карцін, назвы якіх сведчаць праімкненне мастака да глыбокага асэнсавання культурнай традыцыі сваёй радзімы. Сярод твораў - карціны "Апошні ўспамін старой культуры ў Літве. Падароск" і "Прысаду парку. Падароск". Падароск - старажытны маёнтак роду Чачотаў герба Астоя, што знаходзіўся на тракце з Ваўкавыо ка ў Ружаны.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 38), №1, 2009.
Польская даследчыца Анета Паўлоўская адзначае, што толькі ў "Захэнце" С. Жукоўскі выстаўляўся ў 1924 г (два разы), 1925 г. (два разы), 1926, 1927, 1929, 1931 (два разы), 1932, 1935, 1936, 1937 і 1939 гг. Апошняя выстаўка адбылася ў сакавіку 1939 г., калі мастаку было каля 64 гадоў.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 38), №1, 2009.
Жукоўскі прадаўжаў працаваць да пачатку 2-й сусветнай вайны. Пасля Варшаўскага паўстання 1944 г. сямідзесяцігадовы мастак разам з іншымі жыхарамі Варшавы трапіў у Прушкоўскі канцлагер, дзе загінуў восенню 1944 г. Карціны, якія захоўваліся ў Варшаве, былі знішчаны пажарам падчас падаўлення Варшаўскага паўстання.1 (ст.33)Наталля Маліноўская-Франке. Станіслаў Жукоўскі і яго творчасць, прысвечаная родным мясцінам. "Беларускі гісарычны часопіс" (ст. 38), №1, 2009.
| Фотаархіў |
| Сялянскія хаты ў Старой Воле Пружанскага ўезда, фота А. Харузіна, каля 1907 г. |
| Жукоўскі і Сцяпанаў сярод паляўнічых, 1906. |
У майстэрні І.Рэпіна ў "Пенатах" (Жукоўскі - першы злева), 1909. |
Жукоўскі з групай паляўнічых, 1913. |
| У майстэрні І.Рэпіна ў "Пенатах" (Жукоўскі - першы злева), люты 1914. |
С. Жукоўскі і З. Кваснецкая(?), фота: Р. Йохансан, 1921 |
Жукоўскія з сябрамі перад ад'ездам у Польшчу, верасень 1923. |
| C. Жукоўскі (шосты злева) падчас уручэння прэзідэнту Польшчы І. Масціцкаму дыплому ганаровага чальца Таварыства Захэнты, сакавік 1935. |
С. Жукоўскі, 1935. Крыніца: www.audiovis.nac.gov.pl |
Жыхары Варшавы на этапе да Прушкова, жнівень 1944. Крыніца: pl.wikipedia.org |
Зала С. Жукоўскага ў Беларускім дзяржаўным мастацкім музеі. Фота: Р. Маісей |
|