Пластыка Скульптуры гатычнага стылю
XIV-XVII стст. XIV-XVII стст.
• Скульптуры гатычнага стылю
• Скульптуры рэнесанснага стылю
• Скульптуры раннега барока

• Касцёл Іаана Хрысціцеля Ў Воўпе
• Капліца Св. Барбары у Будславе
• Касцёл Архангела Міхаіла у Міхалішках
"Укрыжаванне" (канец XIV ст.) з в. Галубічы Глубокскага р-на (фрагмент).

У канцы XIV-XV стст. у беларускай скульптуры ўзмацняецца уплыў заходнееўрапейскага мастацтва, што было выклікана унутранай і знешняй палітыкай ВКЛ, а таксама пашырэннем уплыву каталіцкай царквы, які асабліва стаў адчувацца пасля заключэння Крэўскай уніі (1385 г.) З пашырэнням каталіцкага землеўладання і будаўніцтва касцёлаў, у інтэр'ерах храмаў з'яўляецца паліхромная драўляная і каменная скульптура. Яна характэрызуецца цеснай узаемасувяззю з архітэктурай і яе мастацкімі стылямі.1 (ст.218)

У творах гэтага перыяду, прызначаных для каталіцкіх храмаў, найбольш адчуваюцца ўплывы гатычнага, а таксама раманскага стылю. Асабліва яскрава гатычны стыль адлюстроўваецца ў характары вырашэння корабавых алтароў з рухомымі створкамі. Вытокі іх канструкцыйна-кампазіцыйнай пабудовы адносяцца да XII ст., калі ў набажэнстве сталі выкарыстоўваць пышныя і дарагія літургічныя прадметы. Асаблівая роля належала заалтарнаму абразу ці скульптурнай выяве. Менавіта яны і сталі затым уласна асновай алтара.2 (ст.148-149)

У найбольш развітым выглядзе алтар складаўся з кораба і рухомых створак. У час набажэнства створкі алтара адкрываліся ўбакі і перад вернікамі паўставала яго ўнутраная частка. Тут размяшчалі драўляныя рэльефы, невялікіх памераў драўляную скульптуру, жывапісныя выявы. Важная роля адводзілася расфарбоўцы, якая мела дастаткова натуралістычны характар, а таксама пазалоце, якая разам стварала эфект урачыстасці.2 (ст.148-149)

Тагачасных беларускіх алтароў не захавалася, але можна ўявіць, што яны маглі мець аналагічную пабудову і выгляд, падобны да вядомых алтароў, створаных, напрыклад, у нямецкіх, чэшскіх і польскіх землях.2 (ст.148-149)

Скульптур, акрэсленых гатычным стылем, захавалася вельмі мала. Найбольш ранні з вядомых - "Укрыжаванне" (XIV ст.) з в. Галубічы, якое, хутчэй за ўсё, было часткай страчанага цяпер алтара. Выдатным узорам беларускай гатычнай пластыкі з'яўляецца выява "Архангела Міхаіла" з в. Шарашова.2 (ст.148-149)

Працэс эвалюцыі беларускай скульптуры XVI ст. знаходзіць увасабленне ў арганічным спалучэнні познегатычнай традыцыі з рэнесанснымі, аб чым дае выразнае ўяўленне скульптура "Святы Рыгор Багаслоў" з Полацку. Гатычныя формы зніклі ў культуры Беларусі толькі ў пачатку XVIII ст. пад магутным націскам барока.1 (ст.221)

(Апошняя рэдакцыя: 01.09.2009)
Паліхромная драўляная скульптура
XIV-XVII стст.

Укрыжаванне. Канец XIV ст. Архангел Міхаіл. 1470-1480 гг. Святы Рыгор Багаслоў. 1470-1480 гг.

(Апошняя рэдакцыя: 01.09.2009)
Літаратура
  1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Том 1. Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Том 1. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. Высоцкая Н. Ф. Пластыка Беларусі XII-XVIII стагоддзяў. (Альбом). Мінск, "Беларусь", 1983
  4. Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
  5. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Пластыка