|
Пластыка |
Элітарная барочная пластыка |
|
XVIII ст. |
XVIII ст. |
| Скульптура і скульптурны дэкор |
• Элітарная барочная пластыка
• Пластыка "нiзавога барока"
• Касцёл успення Дзевы Марыі ў Пінску
• Касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне
• Касцёл Святога Андрэя ў Слоніме
• Касцёл Архангела Міхаіла у Міхалішках
|
|
Скульптуры з кобрынскага касцёла Узнясення Марыі (3-я чв. XVIII ст.) ў Дзяржаўным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (фота Р. Маісей)
У 1-й палове - сярэдзіне XVIII ст. назіраецца палітычны і эканамічны ўпадак Рэчы Паспалітай. З актыўным пашырэннем каталіцызма, на якое быў накіраваны прыняты ў 1717 г. праект знішчэння праваслаўнага і ўніяцкага веравызнання, інтэнсіўна ўзводзіліся шматлікія касцёлы з пышнымі і багатымі інтэр'ерамі, дзе вялікая ўвага надавалася жывапіснаму і скульптурнаму аздабленню. Таксама ў старыя храмы, якія пацярпелі падчас пажараў і войн, ўмацоўваліся новыя алтары.4 (ст.14)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
Па-ранейшаму вялікая роля належала іезуітам. Іх рэзідэнцыі ў Вільна і 16 населенных пунктах Беларусі былі цесна звязаны з Рымам, дзе зацвярджаліся праекты касцёлаў і манастыроў і адкуль на Беларусь, у тым ліку у Вільна, прыехала шмат мастакоў. У віленскіх касцёлах: Якуба, Ігнацыя, Яна, Казіміра, Рафаіла - іезуіты-разбяры, скульптары, цясляры праходзілі сваеасаблівую "практыку", а пасля ўжо па Літве і Беларусі выконвалі інтэр'еры касцёлаў адзінага напрамку і характару. Такім чынам на Беларусі было аформлена 22 касцёла.4 (ст.14)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
Кароткі перыяд спаду ў развіцці мастацтва, абумоўлены спыненнем будаўніцтва ў гады Паўночнай вайны, у 1730-я гг. змяняецца новым ўздымам. З гэтага часу распачынаюцца аднаўленчыя работы ў храмах, кляштарах, калегіумах і палацах, выконваецца скульптурная аздоба для новых культавых і свецкіх будынкаў.2 (ст.73-74)Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
Для выканання скульптурных кампазіцый найбольш запатрабаванымі і пашыранымі былі некалькі матэр'ялаў, але галоўным чынам дрэва і стук, распаўсюджаныя ў папярэдні час; радзей выкарыстоўваўся камень і метал.2 (ст.74)Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
У алтарнай скульптуры пачатку XVIII ст. адчуваецца сувязь з мастацтвам канца XVII ст., што праяўляецца ў майстэрскім валоданні пластычнай формай і тонкай, жывапіснай мадэліроўкі яе светлаценню.4 (ст.15)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
У XVIII ст. барока ў Беларусі ўступе ў апошнюю стадыю свайго развіцця, якая доўжыцца прыкладна з 1730-х да 1773-х гг. У інтэр'ерах гэтай пары пачынае панаваць стыль ракако (так званы "стыль Людовіка XV) у яго нямецкай інтэрпрытацыі. Характэрныя рысы новага стылю гэта - парушэнне канструктыўных прынцыпаў, яснай логікі ўспрымання на карысць дэкаратыўнасці, арнаментыкі.4 (ст.15)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
У сярэдзіне - 3-й чвэрці XVIII ст. заўважна імкненне майстроў да стварэння яскравых індывідуальных характэраў, дакладнаму выяўленню малюнка і арнамента адзежы, фактурнасці тканіны, футра. Як і раней, мастакі надаюць вялікую ўвагу пазалоце, пасярэбранню, якімі зараз пакрываюць усю фігуру, за выключэннем рук і твара.4 (ст.15)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
Пры дастаткова высокім ўзроўні майстэрства і выкарыстанні вялікай колькасці інструментаў (26-32 віда 150 назваў) ў барочнай скульптуры 3-й чвэрці XVIII ст. ніякіх прынцыпова новых вырашэнняў ўжо не сустракаецца, што сведчыць аб пэўным спадзе ў яе развіцці. Пашырэнне кола выяваў святых у гэты перыяд паказвае толькі на узмацненне каталіцкай экспансіі на Беларусі.4 (ст.15)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
Нацыянальная скульптурная школа праваслаўнай плыні, якая склалася на працягу XVI-XVIII стст., таксама як і ў іканапісу, у гэтае стагоддзе перажывае працэс абміршчэння, што праявілася ў больш сціплым аздабленні іканастасаў і змяньшэнні іх колькасці. У пластыцы і разьбе, як і ў іканапісу XVIII ст., заўважна зніжэнне прафесійнага мастэрства мастакоў.4 (ст.15-16)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
С 1780-х гг. інтэр'еры храмаў пачынаюць афармляцца ў стылі класіцызма, прычым, у некалькі цяжкаважным нямецкім варыянце. У прмніках той пары назіраецца сімбіёз класіцызма і барока.4 (ст.15)Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
(Апошняя рэдакцыя: 17.11.2010)
|
| Элітарная барочная пластыка |
Пластыка "нiзавога барока" |
|
 |
 |
 |
 |
 |
| Архангел Міхаіл. 3-я чв. XVIII ст. |
Тэрэза Вялікая з Авіля. 3-я чв. XVIII ст. |
Захарыя. 3-я чв. XVIII ст. |
Ядвіга. 3-я чв. XVIII ст. |
Се чалавек (Ecce Homo). 3-я чв. XVIII ст. |
|
 |
 |
 |
 |
 |
| Архангел Міхаіл. XVIII ст. |
Анёл з трубой. XVIII ст. |
Анёл. XVIII ст. |
Анёл з трубой. XVIII ст. |
Св. Георгий. Сяр. XVIII ст. |
|
 |
 |
 |
 |
 |
| Невядомы святы біскуп. 1-я палова - сяр. XVIII ст. |
Апостал Тадэвуш(?). Сяр. XVIII ст. |
Апостал Павел. XVIII ст. |
Апостал Пётр. XVIII ст. |
Св. Ян Непамук. XVIII ст. |
Літаратура
- Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Том 1. Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
- Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах). Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
- Высоцкая Н. Ф. Пластыка Беларусі XII-XVIII стагоддзяў. (Альбом). Мінск, "Беларусь", 1983
- Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
- Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
|
|