Пластыка Культавыя вырабы
VIII-XIII стст. XI-XIII стст.
Паганская традыцыя
• Славянскія вырабы
• Балцкія вырабы
Хрысціянская традыцыя
• Культавыя вырабы • Ювелірныя вырабы
• Свецкая аб'емная пластыка
• Заходнееўрапейскія вырабы
Фрагмент візантыйскага разнога абразку XII ст. з Навагрудка.

Культавая пластыка малых форм разам з свецкімі ювелірнымі вырабамі складае асноўную частку скульптурных твораў XI-XIII стст., значная колькасць якіх прывозілася з розных рамесніцкіх цэнтраў, напрыклад з Кіева, які меў цесныя сувязі з Візантыяй2 (ст.61). Некаторыя мастацкія вырабы траплялі на тэрыторыю Беларусі непасрэдна з Візантыі,3 (ст.59) а некаторыя вырабляліся мясцовымі майстрамі ў старажытных беларускіх гарадах.2 (ст.61) Пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі ў 1204 г. у гарадах Русі ўзрасла колькасць візантыйскіх майстроў, асабліва ў Кіеве.3 (ст.38)

Асаблівую папулярнасць сярод культавых вырабаў мелі літыя крыжы, абразы, крыжы-энкалпіёны (крыжы, з месцам для захоўвання мошчаў святых). Значную колькасць сярод культавых літых вырабаў складаюць выявы Барыса і Глеба. Вялікі попыт на крыжы і крыжы-энкалпіёны прывёў да ўзнікненне іх масавай вытворчасці і да зніжэнні ях мастацкіх і тэхнічных якасцяў.2 (ст.62)

Вялікую групу твораў дробнай пластыкі, якія таксама мелі культавае прызначэнне, складаюць віслыя пячаткі-булы, якімі карысталіся члены княжацкай сям'і, або духавенства. На пячатках размяшчаліся выявы святых, партрэты уладара, царкоўныя сімвалы. Блізкімі па вырашэнню былі і свінцовыя пломбы, якімі карысталіся ў асяроддзі гандляроў. Меньшыя па памерах, у адрозненне ад пячатак, яны тасама звычайна мелі на адным боку выяву святога-заступніка, на другім - шасці- ці чатырохканцовы крыж, а таксама пачатковыя літары гаспадароў, якім належаў той ці іншы тавар абазначаны пломбамі. Штэмпелі для выканання адбткаў адліваліся з цвёрдых металаў ці сплаваў, а самыя адбіткі рабіліся на паверхні свінцовых пласцін.2 (ст.62-63)

Матэр'ялам для разных вырабаў служылі мяккі камень (часцей сланец з тонкай структурай), косць і дрэва. Разныя абразкі звычайна уяўлялі сабой невялікія па памерах пласцтны ад 4 да 6 см з таўшчынёй ад 0,5 да 0,7 см, якія насілі на шыі ў скураным мяшэчку, на раменьчыку па аднаму ці па некальку, часам уперамешку з пацеркамі. На абразках былі выявы Хрыста, Маці Боскай, апосталаў і асобных святых, шанаваных у той ці іншай мясцовасці.2 (ст.63)

Літыя вырабы
XI-XIII стст.

Створка трыпціха. Пач. XII ст.

Разныя касцяныя вырабы
XII ст.

Створка трыпціха. Пач. XII ст.

Разныя каменныя вырабы
XII-XIII стст.

Абразок з выявай Хрыста Эмануіла. Пач. XIII ст. Абразок з выявай Канстанціна і Алены. Сяр. XIII ст. Абразок з выявай святых Мікалая і Стэфана. 1-я пал. XIII ст. Двухбаковы абразок з выявай Божай Маці і апостала Пятра. Пач. XIII ст.

(Апошняя рэдакцыя: 18.03.2009)
Літаратура
  1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси. (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  4. Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Пластыка