ПЛАСТЫКА
КУЛЬТАВЫЯ ВЫРАБЫ XI-XIII ст.
Аўтар Невядомы візантыйскі (?) майстар
Найменне Створка трыпціха
Матэр'ял і тэхніка Косць, разьба
Памеры 10,6 x 4,6 x 0,6
Дата Пач. XII ст.
Гісторыя Знойдзена ў Ваўкавыску ў 1965 г.
Месцазнаходжанне Эрмітаж. Санкт-Пецярбург. Расія.
Заўвагі З'яўляецца правай часткай трыпціха. У верхняй частцы змешчаны архангел, у сярэдняй, хутчэй за ўсё, - Пётр, у ніжняй - юны святы, Геогій альбо Пракопій. На адваротным баку - рэльефны чатырохканцовы крыж. Па манеры выканання лічыцца копіяй візантыйскага альбо старажытнарускага майстра па канстанцінопальскаму ўзору.1 (ст.37)

Крыніца ілюстрацыі: Н. Ф. Высоцкая. Пластыка Беларусі XII-XVIII стст. (Альбом). - Мінск. 1983 г.
Літаратура
  1. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси. (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  2. Высоцкая Н. Ф. Скульптура и резьба Беларуси XII-XVIII вв. (Каталог). Минск, "Беларуская энцыклапедыя", 1998.
Галоўная старонка