Спадчына Беларусі: гісторыя, культура, мастацтва
http://spadczyna.com

У сеціве сайт дзейнічае з 26.12.2008 і з'яўляецца маім аўтарскім праектам, рэалізацыя якога ажыццяўляецца без усялякай фінансавай падтрымкі. Уся праца ад пачатку да канца - пошук матэрыяла, набор тэкста, маляванне картаў і схемаў, непасрэдняе стварэнне старонак (дызайн, разметка ў HTML і CSS і інш., акрамя крайне рэдкіх выпадкаў, калі вымушаны звяртацца за дапамогай да спецыяліста) - робіцца выключна мною адным.

Задача пректа - збіранне і публікацыя ў канспектыўнай форме тэкставага і выяўленчага матэрыялу звязанага з гісторыяй, культурай і мастацтвам Беларусі, пачынаючы ад першабытных часоў да канца 20-га стагоддзя, з мэтай пашырэння ведаў пра іх і іх папулярызацыі. Артыкулы для сайта складваюцца метадам кампіляцыі (што не з'яўляецца плагіятам) на падставе навуковых і навукова-папулярных выданняў, на якія абавязкова даюцца спасылкі. Спасылкі на аўтара і дакладнае месца ў крыніцы даюцца і з кожнага сказа артыкула, а таксама з кожнай змешчанай выявы (акрамя выпадкаў, калі фота ці ілюстрацыя з'яўляецца вельмі распаўсюджанай ці аўтарства не з'яўляецца вядомым).

Асобная ўвага надаецца публікацыі ілюстратыўнага матэрыялу: здымкаў артэфактаў з беларускіх музеяў, а таксама з замежных, калі яны маюць дачыненне да гісторыі, культуры і мастацтва Беларусі, здымкаў архіўных дакументаў, помнікаў гісторыі, археалогіі, культуры, архітэктуры, рэпрадукцый і рэканструкцый.

Змест тэксту і падбор ілюстрацый не з'яўляюцца канчатковымі і па ходу атрымання новай інфармацыі могуць дапаўняцца і неаднаразова рэдагавацца. Што тычыць перакладу на іншыя мовы, то, улічваючы, што ўсю працу раблю адзін і што, акрамя стварэння новых старонак, неаднаразова даводзіцца выпраўляць апублікаваныя, на пераклад не стае часу.

Гісторыя

Асноўная ідэя раздзела - строга падначаліць ўсе гістарычныя (палітычныя, грамадзскія) падзеі прынцыпу храналогіі. Артыкулы, для большай лёгкасці ўспрыймання, падзелены на падраздзелы і дапаўняюцца ілюстратыўным матэрыялам. Для тых, хто для пачатку хоча азнаёміцца з гісторыяй больш абагульнёна, у верхняй частцы кожнай старонкі змешчаны блок з некалькіх сказаў, якія ў сціслай форме перадаюць ход падзей, апісаных больш разгорнута ніжэй; стрэлкі, змешчаныя непасрэдна пад згаданым тэкставым блокам, дазваляюць пераходзіць да старонкі наступных ці папярэдніх гістарычных падзей:

Падраздзелы, па неабходнасці і магчымасці, дапаўняюцца картамі і схемамі, на якія указваюць адпаведныя значкі:

Даведнік

Для больш падрабязнага вывучэння матэрыяла у тэксце артыкулаў асобныя словы змяшчаюць спасылкі на "Даведнік", дзе той ці іншы тэрмін, падзея, месца або канкрэтная асоба разглядаюцца больш падрабязна. Старонкі даведніка таксама дапаўняюцца ілюстрацыйным матэрыялам і картамі. Флэш-карты можна пераключаць у рэжым павялічэння, дзе матэрыял разглядаецца больш падрабязна:

Галерэя

Раздзел "Галерэя" разлічаны на змяшчэнне твораў мастацтва, археалагічных знаходак, прадметаў побыту, строяў адзення, зброі і г.д. У дадатак змяшчаецца тэкставая інфармацыя (біяграфія мастака, характэрыстыка тыпаў твораў ці вырабаў), а таксама фотаархіў, звязаны з разглядаемай тэмай ці аўтарам. Большая частка тэкста, фотаархіў а таксама асноўнага выяўленчага матэрыяла (у выпадку яго вялікай колькасці), схаваны (з мэтай пазбегуць перанасычанасці інфармацыяй) і разготваюцца па жаданню:

Водгукі, заўвагі і прапановы можна дасылаць на romay@list.ru.

  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі