БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Архітэктура

    Архітэктура Жывапіс Графіка Пластыка Прыкладное мастацтва

    IX-XII ст.

    |

    XIII-XIV ст.

    |

    XV-XVI ст.

    |

    XVII ст.

    |

    XVІII ст.

    |

    XIX ст.

    |

    XX ст.

      IX-XIІ ст.
    Горадабудаўніцтва

    Значная частка гарадоў паўстала на месцах буйных пасяленняў плямён жалезнага веку - гарадзішчах, якія зазвычай узводзіліся ў сутоках рэк. Тапаграфічныя умовы мясцовасці вызначалі асаблівасці планіроўкі старажытных гарадоў, якую як правіла складалі умацаваны дзядзінец, навакольны горад і прыгарад. Асноўным булаўнічым матэр'ялам як жыллёвых і гаспадарчых пабудоў, так і абарончых умацаванняў гэтага перыяда было дрэва.

  • Планіроўка гарадоў

  • Гарадзкія умацаванні
  • Жылыя пабудовы
  • Культавая архітэктура

    З прыняццем хрысціянства ў X стагоддзі становіцца актуальным узвядзенне мураваных культавых пабудоў, стылістыка якіх была арыентавана на непасрэдна візантыйскія ўзоры, або на блізкія ім варыянты храмавага дойлідства Кіева ці Ноўгарада. Храмавае будаўніцтва на Беларусі між тым мела цэлы шэраг асаблівасцяў, якія вылучаюць яго ў самастойную з'яву са сваімі спецэфічнымі рысамі, якія найбольш выразна сябе праявілі у архітэктурных помніках Полацкай і Гродзенскай зямель.

  • Полацкая школа
  • Гродзенская школа
  •   XIII-XIV ст.
    Горадабудаўніцтва • Абарончая ахітэктура

    У сувязі з павялічэннем ваеннай пагрозы пачынаецца будаўніцтва мураваных умацаванняў, першымі з якіх становяцца вежы-данжоны. Знешняя пагроза паскорыла працэс уваходжання беларускіх зямель у склад ВКЛ, а з яго пашырэннем распачынаецца узвядзенне мураваных замкаў тыпу "кастэль", якія найчасцей будаваліся на мейсцы драўляных дзядзінцаў, ад якіх пераймалі, акрамя абароннага прызначэння, цэнтральную ролю ў ажыццяўленні планіровачнай структуры горада.

  • Планіроўка гарадоў

  • Вежы-данжоны
  • Замкі
  •   XV-XVI ст.
    Горадабудаўніцтва • Абарончая ахітэктура

    З пашырэннем агнястрэльнай зброі і ўдасканаленнем асаднай тэхнікі дзядзінцы і замкі ператвараюцца ў адасобленыя, добраумацаваныя цытадэлі. З XVI стагоддзя з'яўляецца тэндэнцыя пераносу абаронных збудаванняў на перыферыю гарадоў, што адыграла галоўную ролю ў ператварэнні замкаў, якія знаходзіліся ў цэнтрах гарадоў, у палацавыя рэзідэнцыі. У апошняй чвэрці стагоддзя ў прыватнаўласніцкіх комплесах атрымала распаўсюджанне сістэма басціённай фартэфікацыі італьянскага тыпу, як больш эфектыўная для абароны чым замкавыя умацаванні.

  • Планіроўка гарадоў

  • Замкі
  • Басціёны і фартэцыі
  • Культавая архітэктура

    Асаблівасці тагачаснага жыцця, якое працякала ва ўмовах частых ваенных дзеянняў, накладвалі адбітак і на характар культавай пабудоў, якія акрамя сакральных функцыў маглі выконваць пры неабходнасці і абарончыя. Цесныя сувязі з Еўропай выразіліся у стылістыцы храмавага будаўніцтва, у якой мясцовыя традыцыі перапляліся з агульнаеўрапейскімі стылямі - раманскім, гатычным і стылем Рэнесансу. З другой паловы XVI стагоддзя пачынаецца будаўніцтва рэфарматскіх збораў, што было звязана з пашырэннем уплыву і ростам папулярнасці пратэстанскіх плыняў.

  • Храмы абарончага тыпу
  • Рэфарматскія зборы
  • Грамадзянская архітэктура

    Жыллёвыя і гаспадарчыя пабудовы гэтага перыяда пераважна будаваліся з дрэва і да нашых дзён не захаваліся. Адзіныя крыніцы іх вывучэння - тагачасныя інвентары і гравюры. У сувязі з атрыманнем многімі беларускімі гарадамі Магдэбурскага права, з'явілася патрэба у будаўніцтве будынкаў адпаведнага прызначэння - ратуш, якія напачатку таксама будаваліся з дрэва, і толькі напрыканцы XVI стагоддзя пачалі з'яўляцца мураваныя.

  • Ратушы
  •   XVII ст.
    Горадабудаўніцтва • Абарончая ахітэктура

    Сістэма басціённай фартэфікацыі, будаўніцтва якой пачалося у канцы мінулага стагоддзя, удасканаленая пазней нямецкімі і галандскімі роваўвядзеннямі, пачала узводзіцца вакол гарадоў, што кардынальным чынам паўплывала на іх планіроўку, якая становіцца больш свабоднай і складанай. Прыватнаўласніцкія замкі, пазбаўленыя былога абароннага прызначэння, паступова набываюць рысы свецкай архітэктуры.

  • Планіроўка гарадоў

  • Басціёны і фартэцыі
  • Замкі
  • Грамадзянская ахітэктура

    Новая, больш свабодная планіроўка гарадоў, цэнтрам якой становмцца гандлёвая плошча, спрыяла пашырэнню будаўніцтва жыллёвых, гаспадарчых і адміністрацыйных пабудоў. Буйнымі горадабудаўнічымі элементамі становяцца магнацкія рэзідэнцыі і палацы, сядзібныя комплесы (двары, фальваркі), якія паступова займаюць дамінуючае становішча ў гарадской, мястэчкавай і сельскай забудове.

  • Ратушы
  • Рэзідэнцыі
  • Сядзібныя комплексы
  • Культавая ахітэктура

    Узрастанне ролі каталіцкай царквы знайшло сваё адлюстраванне у пашырэнні будаўніцтва касцёлаў і кляштараў, у якіх найбольш выразна праявіўся новы стыль - барока, які, пераапрацаваны мясцовай традыцыяй, набывае вялікую папулярнасць у беларускай архітэктуры. Найбольш пашыраным тыпам культавых пабудоў становяцца храмы з дзвюхвежавым фасадам. Апрача узвядзення касцёлаў, для мураванага дойлідства гэтага перыяда характэрна будаўніцтва сінагог. Драўлянае культавае дойлідства развівалася за кошт будаўніцтва праваслаўных храмаў. З цягам часу у ім вызначыліся два рэгіёны са сваімі характэрнымі асаблівасцямі: палескі і паўночна-усходні.

  • Каталіцкія храмы
  • Кляштары і калегіюмы
  • Сінагогі
  • Праваслаўныя храмы
  •   XVIII ст.
    Горадабудаўніцтва • Грамадзянская ахітэктура

    У гэты перыяд у горадабудаўніцтве адбываецца завяршэнне фарміравання гарадской забудовы з вылучэннем у ёй аднаго ці некалькі цэнтраў, якія складалі плошча з архітэктурнымі дамінантамі ў выглядзе ратушы, культавых пабудоў. Асаблівасцю перыяду становіцца пашырэнне сядзібнага будаўніцтва і узвядзенне магнацкіх рэзідэнцыяў, якія захавалі асноўныя прыкметы тагачаснага беларускага дойлідства. у жыллёвым будаўніцтве істотных зменаў не адбываецца, акрамя пабудоў жылля для запрошаных спецыялістаў, якое магло быць мураваным і двупавярховым.

  • Планіроўка гарадоў

  • Сядзібы і палацы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Ратушы
  • Культавая ахітэктура

    У культавым дойлідстве знайшлі адлюстраванне асноўныя стылі гэтага перыяду: барочны стыль, які панаваў даволі доўгі час, элементы стылю ракако у канцы стагоддзя змяняюцца стылем класіцызму. Вынікам інтэрпрэтацыі барочнага стылю мясцовай традыцыяй у другой палове стагоддзя стала з'яўленне сваеасаблівага стылістычнага напрамку ў архітэктуры, які атрымаў назву "віленскае барока". Як і ў мінулае стагоддзе храмавае мураванае будаўніцтва вялося каталіцкай канфесіяй. Праваслаўная царква працягвала традыцыю драўлянага дойлідства, у развіцці якога вызначыліся два напрамкі: набліжэнне да мясцовай народнай архітэктуры і цесная сувязь з барочнай стылістыкай.

  • Каталіцкія храмы
  • Праваслаўныя храмы
  •   XIX ст.
    Горадабудаўніцтва • Грамадзянская ахітэктура

    З уваходжаннем тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай Імперыі ў горадабудаўніцтве адбываюцца кардынальныя змены, якія ў першую чаргу закранулі прынцыпы планіроўкі. Новаўвядзенні вызначаліся радыкальным рацыяналізмам, які увасабляўся у ідэальнай форме планаў гарадоў з строгай геаметрыяй вуліц і плошчаў, дзяля якой у большасці выпадкаў разбуралася планіроўка сфарміраваная ў мінулыя стагоддзі. У другой палове стагоддзя надаецца увага пашырэнню вуліц, адна з якіх - магістральная - становіцца цэнтрам гораду. Распачалося будаўніцтва новых грамадскіх устаноў у стылістыцы класіцызма, які ў другой палове стагоддзя змяняе эклектыка.

  • Планіроўка гарадоў

  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Сядзібы і палацы
  • Навучальныя установы
  • Культавая ахітэктура

    З атрыманнем праваслаўнай царквой першачарговага статусу распачалося будаўніцтва мураваных праваслаўных храмаў, якое з пачатку стагоддзя вытрымліваецца ў афіцыйным стылі праваслаўнай архітэктуры - класіцызме. У сярэдзіне стагоддзя атрымлівае развіццё рэтраспектыўная стылістыка, пашырэнне якой звязана з пошукам самабытнага рускага стылю, крыніцы якога знаходзяць у архітэктуры, створанай на аснове візантыйскай традыцыі. Адначасова польсканакіраванае каталіцкае асяроддзе рэаніміруе ў сваім храмавым будаўніцтве гатычны стыль. Другая палова стагоддзя праходзіць пад знакам змяшэння стыляў - эклектыкі. Драўлянае культавае дойлідства працягвае традыцыю тыпа храмаў, якія склаліся ў мінулым стагоддзі, дапоўненую рысамі класіцызма.

    Мураванае дойлідства
  • Праваслаўныя храмы
  • Каталіцкія храмы
  • Сінагогі
  • Драўлянае дойлідства
  • Праваслаўныя храмы
  • Абаронная ахітэктура

    Пермены з мэтай удасканалення закранулі фартыфікацыіныя пабудовы. На месцы старых, якія стрымлівалі рост пасяленняў, узводзяцца новыя, дапоўненыя юрамамі-заставамі для праезду у горад.

  • Крэпасці
  •   XX ст.
    Грамадзянская і культавая ахітэктура пачатку XX ст.

    Пачатак стагоддзя знамянальны пашырэннем новага стылю - Арт Нуво, які ў Расіі атрымаў назву мадэрн. Адбываюцца змены у сістэме планіроўкі дамоў, якія узнялі праблему функцыянальнасці і зручнасці памяшканняў. Аднак у беларускіх гарадах больш атрымалі развіццё вонкавыя, а не сутнасныя рысы новага стылю, ператварыўшы яго ў адну з формаў кічу. У культавым будаўніцтве асаблівасці стылю Арт Нуво праявіліся ў перапрацоўцы форм мінулых стыляў.

    Грамадзянская архітэктура
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Службовыя установы
  • Культавая архітэктура
  • Праваслаўныя храмы
  • Каталіцкія храмы
  • Грамадзянская архітэктура 20-30-х гг.

    Прыпыненая падзеямі Першай сусветнай і Грамадзянскай вайны развіццё архітэктуры аднаўляецца толькі ў другой палове 20-х гадоў. Планіроўка гарадоў гэтага перыяда у асноўным захавала выгляд, які склаўся ў папярэднія часы. Папулярны у Еўропе на той час стыль канструктывізму атрымаў прымяненне ў сціплым варыянце ў архітэктуры Савецкай Беларусі, асабліва ў будаўніцтве адміністратыўных аб'ектаў. Аднак з 1937 года афіцыйная палітыка ўлад для ажыццяўлення буйных дзяржаўных праектаў усталёвае стыль расійскага класіцызма з абавязковым выкарыстаннем савецкай сімволікі. У той самы час у Заходняй Беларусі атрымоўвае працяг рэтраспектыўная стылістыка, асабліва неабарочны рамантызм, чым падкрэслівалася адданасць мясцовым традыцыям.

  • Планіроўка гарадоў
  • Усходняя Беларусь
  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Навучальныя установы

  • І. Лангбард
  • Г. Лаўроў
  • Заходняя Беларусь
  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Навучальныя установы

  • Юліуш Клос
  • Культавая архітэктура 20-30-х гг.

    Будаўніцтва культавых пабудоў у гэты перыяд адбывалася тоькі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Як і ў грамадзянскім дойлідстве, тут таксама пераважвалі рэтраспектыўныя тэндэнцыі: захапленне готыкай, стылямі барока і класіцызму да якіх далучаліся элементы народнай архітэктуры. У 30-х гадах у некаторых пабудовах адчуваюцца уплывы канструктывізма.

    Заходняя Беларусь
  • Каталіцкія храмы
  • Праваслаўныя храмы
  • Сінагогі
  • Горадабудаўніцтва • Грамадзянская архітэктура 40-50-х гг.

    Развіццё архітэктуры у гэты перыяд звязана з адбудовай гарадоў, разбураных у час вайны. Ліквідацыя недахопаў даваенных праектаў горадабудаўніцтва і ўдасканаленне структуры гарадоў вялося з частым ігнараваннем гістарычна склаўшайся планіроўкі і нават знішчэннем архітэктурна-гістарычнай спадчыны. Пасляваенная архітэктура гарадоў працягвала развівацца ў рэчышчы стыля класіцызма ў савецкім варыянце. З другой паловы 50-х перамены у грамадзкім палітычным жыцці выліліся ў разгорнутую барацьбу з перанасычанасцю класічных элементаў у архітэктуры, пахіснулі развіццё будаўніцтва у бок аднатыпнасці і безаблічнасці.

  • Планіроўка гарадоў

  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Навучальныя установы
  • Горадабудаўніцтва • Грамадзянская архітэктура 60-70-х гг.

    З увядзеннем звышэканамічнага спосабу будаўніцтва, звязанага з выкарыстаннем зборнага жалезабетону, уніфікацыяй і стандартызацыяй форм, паўстала неабходнасць перагляду тыповага праектавання. Распачалося узвядзенне буйных масіваў - жылых мікрараёнаў, якія сталі з'яўляцца асноўнымі структурнымі элементамі гарадоў. Працягвалася будаўніцтва грамадзкіх аб'ектаў, якія узводзіліся па тыповам пректах на плошчах ці галоўных магістралях. Аднак адсутнасць комплекснага падыходу да фарміравання грамадзкіх цэнтраў прыводзіла да недапасаванасці іх да існуючай забудовы.

  • Планіроўка гарадоў

  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Навучальныя установы
  • Горадабудаўніцтва • Грамадзянская архітэктура 80-90-х гг.

    У 80-я гады планіроўка гарадоў датычыла равіцця сеткі аўтадарог, узвядзення устаноў культуры і мастацтва, аховы здароўя і адпачынку. Адной з найбольш важных задач горадабудаўніцтва стала рэстаўрацыя і захаванне гістарычных цэнтраў гарадоў, а часам і іх поўнае аднаўленне. Выкарыстанне у жыллёвай забудове тыпавога будаўніцтва з новым блок-секкцыённым метадам дазволіла надаваць пабудовам большую разнастайнасць як у знешнім выглядзе так і ў планіроўцы памяшканняў. Змена архітэктурнай стылістыкі закранула і грамадзкія пабудовы, якія адрозніваліся большай складанасцю і арэгінальнасцю.

  • Планіроўка гарадоў

  • Службовыя установы
  • Жыллёвыя пабудовы
  • Навучальныя установы

  •    Літаратура
    1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
    2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
    3. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    4. Харэўскі С. В. Культавае дойлідства Заходняй Беларусі 1915-1940 гг. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2008
    5. Чантурия В. А. Архитектурные памятники Белоруссии. Минск, "Полымя", 1982.

    Галоўная старонка