Прыкладное мастацтва

Прыкладное мастацтва Архітэктура Жывапіс Графіка Пластыка Побытавыя рэчы

20 000 год да н.э - VII ст.

|

VIII-XIII ст.

|

XIV-XVII ст.

|

XVІII ст.

|

XIX ст.

|

XX ст.

  20 000 год да н.э - VII ст.
Упрыгожаннi

Найстаражытныя ўпрыгожанні знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі адносяцца да эпохі позняга палеаліту і ўяўляюць сабой у большасці выпадкаў прыстасаваныя прыродныя формы. З мезалітычнай эпохі на тэрыторыі Беларусі вядомы пакуль адзінкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - арнаментаваныя прадметы побыту. У эпоху неаліту прыродныя формы пачынаюць мадэліравацца ў залежнасці ад існаваўшых традыцый і ў адпаведнасці з првзначэннем і густам выканаўцы. З канца неаліту пашыраецца выраб упрыгожанняў з бурштыну. У бронзавую эпоху да традыцыйных матэр'ялаў далучаюцца вырабы з бронзы і медзі. У эпоху жалеза распаюсюджваюцца упрыгожанні з металу, часам аздобленыя выемчатымі эмалямі, і шкляныя вырабы, з якіх найбольшую колькасць складалі пацеркі, якія былі характэрны для ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Каменны век
• Вырабы позняга палеалiту
• Вырабы мезалiту
• Вырабы неалiту
Бронзавы век
• Вырабы cярэднядняпроўскай культуры
• Вырабы паўночнабеларускай культуры
• Вырабы тшчанецка-соснiцкай культуры
• Вырабы культуры шнуравой керамікі
Жалезны век
• Вырабы культуры штрыхавой керамiкi
• Вырабы мiлаградзкай культуры
• Вырабы зарубенецкай культуры
• Вырабы днепра-двінскай культуры
• Вырабы вальбарскай культуры
• Вырабы паморскай культуры
• Вырабы кiеўскай культуры
• Вырабы пражскай культуры
• Вырабы банцараўскай культуры
• Вырабы калочынскай культуры
Керамiка

У эпоху неаліту распачынаецца вытворчасць керамікі, якая акрамя выканання непасрэдных побытавых функцый, з'яўлялася шырокім полем для арнаментальнай дзейнасці, якая дасягнула росквіту ў развітым і познім неаліце. Пэўнае адзінства форм і арнаментацыі, якое было характэрна для ранняга неаліту, у пазнейшыя часы змяняецца рэгіянальнымі адрозненнямі, што было звязана з развіццём асобных археалагічных культур. У бронзавым веку вялікапамерныя вострадонныя формы гаршкоў, якія былі характэрныя для эпохі неаліту, змяняюцца больш разнастайнымі, пераважна пласкадоннымі. Плошча, якую займаў на посудзе арнамент, у большасці выпадкаў звузілася, за некаторым выключэннем, як напрыклад у носьбітаў паўночнабеларускай культуры, дзе захавалася неалітычная традыцыя аздабляць усю паверхню вырабаў. З развіццём касмаганічных культаў у арнаментах з'яўляюцца салярныя і лунарныя сімвалы, знакі нябесных з'яў, некаторыя элементы якіх захаваліся ў беларускай народнай традыцыі да нашых часоў. У эпоху жалеза керамічны посуд вырабляўся з мясцовых матэр'ялаў спосабам стужкава-кальцавога налепу. Арнамент зазвычай наносіўся на верхні край пасудзін.

Неаліт
• Вырабы нёманскай культуры
• Вырабы днепра-данецкай культуры
• Вырабы верхнядняпроўскай культуры
• Вырабы нарвенскай культуры
• Вырабы культуры шарападобных амфар
• Вырабы культуры грабенчата-ямкавай керамікі
Бронзавы век
• Вырабы cярэднядняпроўскай культуры
• Вырабы паўночнабеларускай культуры
• Вырабы тшчанецка-соснiцкай культуры
• Вырабы культуры шнуравой керамікі
Жалезны век
• Вырабы культуры штрыхавой керамiкi
• Вырабы мiлаградзкай культуры
• Вырабы зарубенецкай культуры
• Вырабы днепра-двінскай культуры
• Вырабы вальбарскай культуры
• Вырабы паморскай культуры
• Вырабы кiеўскай культуры
• Вырабы пражскай культуры
• Вырабы банцараўскай культуры
• Вырабы калочынскай культуры
  VIII - XIII ст.
Шкляныя вырабы

У буйных рамесніцкіх цэнтрах на тэрыторыі Беларусі была наладжана ўласная вытворчасць шкла, з якога выраблялі шматлікія упрыгожанні і посуд. Сярод упрыгожанняў са шкла шырокае распаўсюджанне атрымалі пацеркі. У пачатку XI стагоддзя са шкла пачалі вырабляць бранзалеты самага разнастайнага спалучэння форм і колераў. Са шкла выраблялі таксама скроневыя кольцы, якія формамі і колерам паўтаралі бранзалеты, але былі значна вузейшыя. Пярсцёнкі былі як шкляныя, так і металічныя, у якія устаўляліся дробныя кавалачкі шкла. Шкляны посуд вырабляўся для патрэб у побыце, а таксама для аптэчных і літургічных мэтаў.

Упрыгожанні
• Пацеркі
• Бранзалеты
• Пярсцёнкі
• Скроневыя кольцы
• Посуд
Металічныя вырабы

Мастацкая апрацоўка металу вялася не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялічкіх паселішчах. Практычна ўсе вядомыя ў Еўропе тэхнічныя прыёмы, звязаныя з гэтым відам рамяства, былі вядомы на землях Беларусі. З кавальскіх вырабаў вялікую колькасць складаюць прадметы побыту, зброя і воінскі рыштунак. З ювелірным майстэрствам былў звязаны выраб упрыгожанняў і культавых рэчаў, дзе шырока ужываліся такія тэхнічныя прыёмы, як чаканка, гравіраванне, філігрань, зярненне, эмаліраванне. Найлепшым прыкладам прымянення апошняй тэхнікі з'яўляўся крыж, які быў выкананы на загад Еўфрасінні Полацкай.

• Кавальскія вырабы
• Упрыгожанні
• Культавыя вырабы
• Посуд
Кераміка

З X стагоддзя на тэрыторыі Беларусі атрымоўвае распаўсюджанне ганчарны круг, дзякуючы якому пачынаецца масавая вытворчасць глінянага бытавога посуду. Керамічны посуд становіцца больш зграбным і разнастайным па форме, а дэкор больш упарадкаваны і рытмічны, які па тэхналогіі выканання можна падзяліць на прачэрчаны і ляпны.З развіццём мураванага дойлідства пачынаецца масавая вытворчасць і паліўных керамічных пліт, якімі аздаблялі сцены і асабліва падлогу мураваных храмаў.

• Посуд
• Паліўная кераміка
Скураныя вырабы • Тканіны

Разам з вырабам разнастайных рэчаў са скуры, развівалася і мастацтва мастацкай апрацоўкі гэтага матэр'ялу. Распаўсюджанымі формамі аздаблення былі арнаментальная вышыўка і цісненне. Асаблівая увага надавалася афарбоўцы скуры. Па невялікіх знайдзеных фрагментах тканіны можна скласці уяўленне аб узроўні ткацтва на беларускіх землях у гэты перыяд, які быў даволі высокі і багатым на асартымент вытворчасці.

Скураныя вырабы
• Абутак
• Пабытовыя рэчы
• Тканіны
  XIV-XVII ст.
Металічныя вырабы
Ювелірныя вырабы і злотніцтва

З'яўляючыся найбольш запатрабаванымі з рамёстваў ювелірная справа і злотніцтва было найбольш распаўсюджаным відам дэкаратыўнага мастацтва. Ювеліры і злотнікі ў XV стагоддзі, як і прадстаўнікі іншых рамёстваў, ў буйных гарадах пачалі аб'ядноўвацца ў цэхі. Асартымент ювелірных вырабаў ахопліваў як культавыя рэчы - абклады для абразоў і кніг, літургічныя прадметы і посуд, так і свецкія рэчы - прадметы побыту, упрыгожанні, зброя і рыштунак. Тэхніка выканання вызначалася разнастайнасцю і спалучэннем некалькі відаў мастацкай апрацоўкі.

• Культавыя вырабы
• Прадметы побыту
• Зброя і рыштунак
Ліцейныя вырабы

Ліцейная справа была засяроджана ў буйных гарадах, сярод якіх асабліва вызначаўся Нясвіж, дзе Г. Мользер вырабляў бронзавыя гарматы для замка. Пасля адліцця гарматы, як і большасць іншых ліцейных вырабаў, аздабляліся чаканенымі рэльефнымі малюнкамі і гравіравальнымі надпісамі. Высокім узроўнем вызначалася звоналіцейная справа, сведчаннем чаму звон з Моладава, які акрамя мастацкай вартасці уяўляе сабой помнік старабеларускага пісьменства тых часоў.

• Гарматы
• Званы
• Алавяныя вырабы
Кавальскія вырабы

Рысы характэрныя для дэкору ювелірных і ліцейных вырабаў паўтараліся і ў кавальскай справе, у якой усё больш увагі надавалася не толькі тэхнічнаму, але і мастацкаму узроўню выканання. Найбольшага росквіту кавальскае мастацтва дасягае ў XVII стагоддзі.

• Навершшы купалоў
• Надмагіллі
• Рашоткі
• Архітэктурныя дэталі
• Побытавыя рэчы
• Зброя і рыштунак
Кераміка

Інтэнсіўнае развіццё керамікі у гэты перыяд перш за ўсё датычыць кафельнай вытворчасці, якая ужывалася у якасці канструктыўных і дэкаратыўных элементаў печаў і камінаў, абліцовачнага матэр'яла сцен у манументальных пабудовах. Гаршковая кафля, вядомая яшчэ з часоў старажытнага Рыма, у XVI стагоддзі змяняецца каробкавай. Сціплае кафельнае аздабленне паступова становіцца усё больш складаным, асабліва з пачаткам вытворчасці паліўнай керамікі і пад уздзеяннем рэнесанснага стылю, які дапоўніў кафельны дэкор выявамі сюжэтных кампазіцый і партрэтамі. Майстэрства вырабу кафлі атрымала вядомасць далёка за межамі Беларусі, асабліва у другой палове XVII стагоддзя, калі беларускія майстры у вялікай колькасці працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, куды яны прынеслі тэхніку вырабу паліхромнай кафлі.

Кафля
• Гаршковая кафля
• Непаліваная кафля
• Паліваная кафля
• Архітэктурная кафля
• Посуд для прыгатавання стравы
• Сталовы і тарны посуд
• Гігіенічны посуд
• Распісны і паліхромны посуд
• Малыя керамічныя формы
• Будаўнічая кераміка
Шкляныя вырабы

Форму шклянога посуду па другую палову XV стагоддзя вызначла стылістыка готыкі, якая надла яму пераважна выцягнутыя прапорцыі. У XVI стагоддзі фарміраванне мясцовых рысаў разам з уздзеяннем рэнесанснай стылістыкі выяўлялася ў перавазе канічных і шарападобных форм. У якасці аздаблення ужываліся каляровыя шкляныя ніці і жгуты, пячаткі, носпісы эмалямі, фарбамі і золатам. У карыстанні каля паловы шклянога посуду складаў прывазны - пераважна венецыянскае, багемскае і польскае шкло.

• Гатычны посуд
• Рэнесансны посуд
• Барочны посуд
• Прывазны посуд
Тканіны і вышыўка

На працягу XV - XVII стагоддзя тканіны шырока імпартаваліся з Італіі, Іспаніі. Знаёмства з захлднееўрапейскай традыцыяй ткацтва і арнаментальнай вышыўкі паўплывала на развіццё мясцовай школы.

• Культавыя рэчы
  XVIII ст.
Металічныя вырабы
Ювелірныя вырабы і злотніцтва

Перыяд інтэнсіўнага развіцця і росквіту ювелірнага мастацтва, якое дасягнула высокага узроўню. Гэта адчуваецца перш за ўсё па вырабах, прызначаных для культавага ужытку. Асабліва вызначаюцца абклады і воты абразоў і кніг, якім уласціва разнастайнасць пластычнага вырашэння і багацце дэкаратыўнага аздаблення. Не меньш высокі мастацкі ўзровень маюць прадметы літургічнага прызначэння, для якіх характэрна выкарыстанне разнастайных тэхнік і прыёмаў у апрацоўкі паверхні. Імкненне арыстакрацыі да вытаньчанага быту патрабавала вытворчасці розных рэчаў для упрыгожання інтэр'ера і посуду.

Культавыя вырабы
• Абклады і воты
• Паціры
• Манстранцы
• Рэлікварыі
• Патэны і дыскасы
• Побытавыя рэчы
• Посуд
Ліцейныя вырабы

Званаліцейная справа была наладжана у многіх гарадах беларусі, і не гледзячы на дарагавізну гэтага прадпрыемства, званы адліваліся ў вялікай колькасці. Буйным цэнтрам званаліцейнай справы была Вільня, якая аказвала значны уплыў на развіцце гэтага віда мастацтва ў Беларусі. З сярэдзіны XVIII стагоддзя вытворчасць літых вырабаў з жалеза і чугуна адбывалася за кошт прыватных прадпрыемстваў, з якіх найбуйнейшым быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча, заснаваны у 1794 годзе ў Вішнева.

Бронзавыя вырабы
• Званы
• Побытавыя рэчы
• Алавяныя вырабы
Чугунныя вырабы
• Надмагільныя помнікі і агароджы
• Рашоткі
• Навершшы
• Калонкі
• Побытавыя рэчы
• Паркавая мэбля
Кавальскія вырабы

Значную частку прадукцыі з металу складалі каваныя вырабы. Кавальская справа была распаўсюджана у многіх гарадах Беларусі і працавала на задавальненне патрэб як касцёлаў і цэркваў так і прыватных асоб.

• Навершшы купалоў
• Надмагіллі
• Рашоткі
• Архітэктурныя дэталі
• Побытавыя рэчы
• Зброя і рыштунак
Кераміка
Кафля

У пачатку XVIII стагоддзя ў Беларусі, як у іншых краінах, шырокае распаўсюджанне атрымоўвае распісная кафля, якая вырабляецца па ўзору галандскай. Для яе характэрна пераход ад барэльефнага дэкору да размалёўкі з адлюстраваннем бытавых сцэн. Акрамя таго працягвала равівацца традыцыя паліўной керамікі, закладзеныя ў мінулыя стагоддзі.

• Традыцыйная кафля
• Распісная кафля
• Посуд
Фаянс

XVIII стагоддзе лічыцца часам узнікнення беларускага фаянсу, цэнтрамі вытворчасці якога сталі мануфактуры ў Свержані і Целеханах. Прадукцыя гэтых манкфактур, якая была прызначана для ўнутранага рынку і ішла на ўпрыгожанне палацаў і паркаў, на раннім этапе нагадвала творы славутых фабрык Італіі і Францыі, а больш позняя, барочная па форме і дэкору, набыла мясцовы характар з характэрным лаканізмам і стрыманасцю аздаблення.

Свержанскія вырабы
• Посуд
• Пластыка
• Кафля
• Санітарна-гігіенічная кераміка
Целеханскія вырабы
• Вазы для духмянасцяў
• Кафля
• Падсвечнікі
• Фігуратыўныя выявы
• Садовыя вазы
Мастацкае шкло

У XVIII стагоддзі дасягнула высокага ўзроўня шкляная вытворчасць, асабліва прадукцыя шкляных мануфактураў князёў Радзівілаў у Налібоках і Урэччы, якія славіліся таксама крышталёвымі вырабамі. Шкляныя вырабы у XVIII стагоддзі ў асноўным былі з безколернага шкла. Для вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. Па узроўню дасягненняў урэцка-налібоцкае шкло з'ява не меньш значная, чым слуцкія паясы, і з'яўляецца такім жа сымвалам беларускага мастацтва, як крышталь "бакара" у Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і хрусталь у Чэхіі.

Налiбоцка-урэцкае шкло
• Посуд 1-й пал. XVIII ст.
• Посуд 2-й пал. XVIII ст.
• Люстэркі
• Асвятляльнікі
• Гродзенскае шкло
Тэкстыльная вытворчасць
Кантушовыя паясы

Характэрная для стылю барока ў XVIII стагоддзі зацікаўленасць культурай Усходу знайшла адбітак у захапленні тканымі шоўкавымі паясамі, сярод якіх найбольшым побытам карысталіся персідскія. Значны попыт на паясы і іх высокі кошт падштурхнулі гандляроў перйсці да іх самастойнай вытворчасці, для чаго аткрываліся спецыяльныя ткацкія мануфактуры - "персіярні". Самай вядомай на тэрыторыі Беларусі была Слуцкая мануфактура, вырабы якой атрымалі славу ва ўсёй Еўропе. З цягам часу для паясоў была распрацавана свая мясцовая стылістыка, якая вельмі адрознівалася ад усходняй. Акрамя слуцкай, добра вядомай была Гродзенская мануфактура, вырабы якой адзначаны уплывам французскага дэкаратыўнага мастацтва.

• Паясы слуцкай вытворчасці
• Паясы гродзенскай вытворчасці
• Паясы ружанскай вытворчасці
Шпалеры • Дываны • Кiлiмы

Багатая мастацкая традыцыя беларускага ткацтва спрыялі стварэнню мануфактур па вырабу шпалер, ворсавых дываноў, кілімаў. Найбольшую вядомасць набыла радзівілаўская мануфактура па вытворчасці шпалер ў Карэлічах. Да нашых дзён захавалася некалькі шпалер з серыі, якую выткалі па загаду князя Міхала Радзівіла і якія з'яўляюцца вышэйшымі дасягненнямі з вядомых карэліцкіх вырабаў. Шырока была распаўсюджана вытвочасць кілімаў і дываноў. Тэхніка выканання апошніх, якая на тэрыторі Беларусі дагэтуль была амаль не знаёмая, вызначала і характар арнаментацыі - усходнія узоры з невялікімі уключэннямі мясцовых матываў.

Шпалеры
• Карэлiцкiя шпалеры
• Слонiмскiя шпалеры
• Гродзенскiя шпалеры
Кiлiмы
• Мануфактурныя кілімы
• Дворскія кілімы
• Народныя кілімы
• Дываны
Тканіны і вышыўка

У VIII стагоддзі ў Беларусі была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых і залотных тканін, шаўковых і залотных карункаў, набіванкі. У тканінах мясцовых мануфактур прасочваецца стылістычная эвалюцыя ад барока і ракако да класіцызму. Перамены у вышыўцы былі звязаны з увядзеннем новых матэр'ялаў і тэхнічных прыёмаў, выкарыстоўванні шкляруса, перламутру, бліскавак. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю. Рэльефная вышыўка змяняецца гладдзю. Сур'ёзная увага надаецца аплікацыі з выкарыстаннем галуна, вышыўкі каляровымі шаўковымі ніткамі.

• Тканіны
• Вышыўка
• Набіванка
Мэблявая вытворчасць

Мэблявая вытворчасць вызначалася вялікай разнастайнасцю вырабаў, што было абумоўлена новымі патрабаваннямі эпохі. У той час калі асартымент вырабаў для храмаў быў абмежаваны сакральнай традыцыяй, то ў вырашэнні палацавых інэр'ераў, у параўнанні з папярэдняй эпохай, мэбля адыгрывала вызначальную ролю. Не гледзячы на шырокае карыстанне прывазнымі вырабамі з Францыі, Фландрыі, Германіі і поўначы Польшчы, прадукцыя мясцовых майстроў займала таксама важнае месца.

Вырабы мясцовых майстроў
• Храмавая мэбля
• Свецкая мэбля
• Прывазная мэбля
  XIX ст.
Металічныя вырабы
Ліцейныя вырабы

Актыўнае грамадзянскае и жыллёвае будаўніцтва сфавміравала устойлівы попыт на літыя архітэктурныя элементы - балконныя рашоткі, разнастайнага прызначэння агароджы, дэталі завяршэння дахаў, паркавую мэблю, прадметы для інтэр'ераў, а таксама літыя элементы для надмагілляў. Высокімі мастацкмі якасцямі вызначаліся вырабы заводаў у Вішневе, Добрушы, Налібоках, Высокім. У дэкоры, у пераважнай большасці, выкарыстоўвалася спалучэнне стылізаваных равслінных матываў і геаметрычных форм.

• Балконныя рашоткі
• Агароджы
• Паркавая мэбля
• Прадметы для інтэр'ераў
• Надмагільныя элементы
Кавальскія вырабы

Каваныя вырабы з'яўляюцца найбольш масавымі сярод іншых у дадзены перыяд. Выпуск ліставога і палоснага пракату, які ўваходзіў у прадукцыю многіх металургічных заводаў Беларусі і поўдня Расіі і які шырока выкарыстоўваўся кавалямі ў якасці загатовак, прывяло да аднастайнасці вырабаў, што найбольш відавочна праявілася ў агароджах і крыжах, найбольш пашыраных работах тагачаснага кавальскага мастацтва.

• Архітэктурнае аздоба
• Крыжы
• Агароджы
• Побытавыя рэчы
Каляровыя металы

Вялікую частку культавых і побытавых рэчаў складалі вырабы з каляровых металаў: медзі, волава, латуні і бронзы. Асаблівай папулярнасцю карысталіся алавяныя вырабы, дастаткова простыя па тэхналогіі выканання і танныя. ДЛя больш вытанчаных рэчаў выкарыстоўвалі латунь, якая дазваляла вырабляць больш разнастайныя ў мастацкіх адносінах варыянты, асабліва дасягаць самай шырокай гамы колеру і адценняў.

Культавыя вырабы
• Літургічны посуд
• Абклады
• Падсвечнікі
Свецкія вырабы
• Посуд
• Падсвечнікі
• Накладкі
• Аправы
Шкляныя вырабы

Калі асартымент шкляных вырабаў не зазнаў істотных змен, то ў спосабе выканання і тэхналогіі фармавання, у сувязі з пераходам да фабрычнай вытворчасці, адбыліся істотныя змены. Да паловы XIX стагоддзя працягвала дзейнічаць Налiбоцкая і Урэцкая мануфактура, прадукцыя якой па-ранейшаму вылучалася высокім мастацкім узроўнем. Вялікай папулярнасцю карыстаўся крышталёвы посуд, арнаментаванае барочнае аздабленне якога змяняецца больш сціплым, акцэнтуючы увагу на празрыстасці і бляску прадметаў.

• Налiбоцка-урэцкае шкло
• Шкляны посуд
• Крышталёвы посуд
• Люстэркі
• Асвятляльнікі
Кераміка

Актыўнае ўзвядзенне будынкаў саіага рознага прызначэння выклікала вялікую патрэбу ў архітэктурнай кераміцы, і перш за ўсё у кафлі, вырабам якой займаліся як невялікія майстэрні, мануфактурфы, так і буйныя прадпрыемства, якія пасалі узнікаць у другой палове XIX стагоддзя. Прамысловыя пераўтварэнні, якія прынеслі новыя тэхналогіі і спосабы механізацыі вытворчасці, моцна паўплывалі на развіццё кафлярства, спосабу яе дэкарыроўкі, яе пластыку і каляровыя вырашэнні.

• Кафля
• Посуд
Саломапляценне

У канцы VIII - пачатку XIX у Беларусі быў распаўсюджаны выраб царскіх варот з саломкі. З'яўляючыся унікальнай з'явай не толькі беларускага але і сусветнага мастацтва гэтыя творы амаль не захаваліся, за выключэннем трох экзэмпляраў.

• Царскія брамы
• Побытавыя рэчы
  XX ст.
Металічныя вырабы пач. XX ст.

У металапластыцы, як і ў астаткіх відах мастацтва застаецца актуальным зварот да ўзораў і стылістыкі мінулых эпох, да якіх з пачатку стагоддзя далучылася стылістыка Арт Нуво.

• Балконныя рашоткі
• Агароджы
• Паркавая мэбля
• Прадметы для інтэр'ераў
• Надмагільныя элементы
Кераміка пач. XX ст.

Уздзеянне стылістыкі Арт Нуво у кераміцы праявілася ў змяненні канструкцыі печаў і распаўсюджанню плаўных цякучых раслінных формаў і ўжыванню больш разнастайнай колеравай гаммы: ад белага, крэмава-белага да светла-блакітнага, зеленаватага, вохрыстага і карычневага таноў.

• Кафля
• Дэкаратыўныя вазы
• Посуд
Шкло пач. XX ст.

Мастацкі стыль Арт Нуво прынёс новыя стылявыя рашэнні ў шкларобчае мастацтва, узорамі для якога ў вялікай ступені служылі вырабы з Германіі і Аўстрыі, а таксама творы французскіх майстроў. Найбольш выразна рысы Арт Нуво праявіліся ў прадукцыі заводаў у Бярозаўцы, Нова-Барысаве, прадпрыемстваў у Старэве і Целеханах. Шырокае поле для мастацкіх вырашэнняў адкрывалі шкляныя рэзервуары і абажуры газавых лямп.

• Посуд
• Газавыя лямпы
Шкло 20-30-х гг.

Пасля разбуральнага перыяду першай сусветнай і грамадзянскай вайны больш-меньш паспяхова аднавіць сваю дзейнасць атрымалася шкларобчым прадпрыемствам. На тэрыторыі савецкай Беларусі дзейнічаў Барысаўскі завод, які разам з вытворчасцю бытавых вырабаў, пачынае ладзіць выпуск высокамастацкай прадукцыі на экспарт, стылістыка якой паўтарала ўласныя больш раннія узоры. На тэрыторыі Заходняй Беларусі значныя дасягненні шкларобства складала прадукцыя Бярозаўскага завода, у якім значны уплыў на мастацкае вырашэнне вырабаў аказала дзейнасць замежных майстроў.

• Барысаўскія вырабы
• Бярозаўскія вырабы
Кераміка 40-50-х гг.

Развіццё керамічнага мастацтва ў пасляваенныя дзесяцігоддзі звязана з дзейнасцю М. Міхалапа, які садзейнічаў арганізацыі фаянсава-фарфоравай вытворчасці ў БССР і стварэнню эталонаў і ўзораў керамічных вырабаў. Адметнай з'явай былі вазы створаныя з нагоды юбілеяў падзей савецкай гісторыі ў якіх паўтараюцца характэрныя для мінулых стылявых эпох прыёмы, асабліва антычнасці і класіцызму.

• Посуд
• Дэкаратыўныя вазы
• Юбілейныя вазы
• Ммкалай Міхалап
• І. Конюх
• І. Прохараў
• В. Крыленка
• Я. Печкін
Шкло 40-50-х гг.

Мастацкае шкло пасляваеннага перыяда развівалася ў першую чаргу за кошт вытворчасці заводаў у Бярозаўцы і Барысаве, якія 50-х гадоў акрамя звычайных гатунковых рэчаў пачалі ствараць мастацкія вырабы. Новыя мастацкія сродкі з'явіліся з ўвядзеннем новых тэхналогій звязаных з вытворчасцю каляровага шкла. Для вытворчасці вырабаў выкарыстоўваліся як майстрамі Маскоўскага камбіната прыкладнога мастацтва, так і беларускіх аўтараў.

• А. Зелянеўскі
• Б. Шыманскі
• У. Жаваранкаў
• І. Пятрэнка
• Г. Лінкевіч
• І. Панкевіч
• І. Каламіцкі
• П. Суднік
• Г. Ісаевіч
Шкло 60-80-х гг.

Перамены у савецкім грамадстве закранулі ў развіццё дэкаратыўнага мастацтва ў бок большай разнастайнасці і вызвалення ад утылітарнага прызначэння. Асаліва відавочныя былі перамены у шкларобчым мастацтве. Асноўнымі цэнтрамі шкларобства заставаліся па-ранейшаму заводы ў Барысаве і Бярозаўцы, з якімі звязана творчасць выбітных майстроў, сярод якіх вылучаецца імя У. Мурахвера. Агульная тэндэнцыя мастацкіх шкляных вырабаў праявілася ў павышэнні дэкаратыўнасці, пошуках нацыянальных тэм і разнастайных прыёмаў стылізацыі.

• Г. Ісаевіч
• У. Мурахвер
• Л. Мягкова
• А. Абрамава
• У. Пракоф'еў
• Т. Малышава
• І. Пухоўскі
• В. Сазыкіна
• Т. Паражняк
• В. Дзвінская
Кераміка 60-80-х гг.

Значнай з'явай у развіцці беларускай мастацкай керамікі было адкрыццё ў 1964 годзе ў Тэатральна-мастацкім інстытуце кафедры керамікі. У 60-х гадах праца майстроў керамістаў у асноўным датычыць распрацоўкі ўзораў для масавага тыражыравання. Паступова увага майстроў пераносілася на дэкаратыўнасць вырабаў, якая стваралася не толькі за кошт вар'іравання форм, але і ўжываннем розных тэхнік і матэр'ялаў.

• В. Гаўрылаў
• Ф. Зільберт
• Г. Гаркуноў
• Л. Багданаў
• В. Леановіч
• А. Зіменка
• М. Байрачны
• В. Данчук
• Т. Кіршчына
• Т. Сакалова
• В. Угрыновіч
Народная кераміка

Ганчарнае рамяство ў канцы XIX - пачатку XX стагоддзя было адным з самых расппўсюджаных на Беларусі. Яшчэ ў перадваенныя часы тут дзейнічалі многія дзесяткі ганчарных цэнтраў, дзе налічвалася да 200-300 ганчароў. З развіццём масавай прамысловай вытворчасці таннага посуду, большасць ганчарных цэнтраў з другой паловы XX стагоддзя прыйшла ў поўны заняпад. У гэты перыяд ганчарнае мастацтва развівалася толькі дзякуючы творчасці адзінкавых майстроў, якія захоўвалі традыцыю народнай керамікі.

Гаспадарчы посуд
• Светлагліняная кераміка
• Глазураваная кераміка
• Чорназдымленая кераміка
• Гартаваная кераміка
• Утылітарна-мастацкія вырабы
• Гліняная цацка
Габелен 60-80-х гг.

З другой паловы 60-х у беларускім дэкаратыўным мастацтве з'яўляецца новы від - габелен. Першапачаткова габелены ствараліся майстрамі-ткачамі па эскізах мастакоў на Украіне, пасля ў Барысаве. Набліжанасць ранніх твораў да манументальнага мастацтва ў 80-х гадах змяняецца камернасцю, дзе вялікая ўвага надаецца разнастайнасці фактур, матэр'ялам і тэхніцы выканання.

• А. Бельцюкова
• Л. Сівакова
• Г. Гапкуноў
• А. Кішчанка
• Н. Маркава
• С. Сініцына
• Л. Слабкоўская
• В. Цецерава
Народнае ткацтва і вышыўка
Адзенне

Беларускае народнае адзенне складае вяршыню майстэрства ткачых і вышывальшчыцю Асаблівай дасканаласцю вызначаецца святочнае адзенне, асабліва жаночае. Кожны з рэгіёнаў Беларусі вылучаецца сваімі адметнымі мастацкімі прыёмамі: на Поўдні вялікую роль у аздабленні адыгрывая арнамент, у той час як на Поўначы адзенне ў дэкаратыўных адносінах больш сціплае і стрысманае. У мужчынскім касцюме надзвычай вялікае значэнне мелі паясы, якія адыгрывалі таксама важную ролю ў розных абрадах.

• Заходняе Палессе
• Усходняе Палессе
• Прыдняпроўе
• Цэнтральная Беларусь
• Панямонне
• Наддзвінне
Ручнікі

Шырокім дыяпазонам вышыванага дэкору вылучаюцца ручнікі, якім надавалася надзвычай глыбокі сімвалічны і сакральны змест. Адсюль вялікая роля арнаменту, які сваімі вытокамі сягае ў нглыбіню стагоддзяў. Як і ў выпадку з адзеннем, ткацтва і вышыванне ручнікоў мелі свае рэгіянальныя асаблівасці.

• Заходняе Палессе
• Усходняе Палессе
• Прыдняпроўе
• Цэнтральная Беларусь
• Панямонне
• Наддзвінне
Дываны • Посцілкі • Абрусы • Ходнікі

Надзвычай рознабакова дэкаратыўныя якасці тканых вырабаў выявіліся ў посцілках і дыванах. Пры ўсёй разнастайнасці вырабаў тут таксама маюцца свае рэгіянальныя асаблівасці. Так, для Захаду Беларусі характэрна ярка выяўленая папярочная паласатасць. На паўднёвым усходзе пераважваюць замкнеёныя кампазіцыі з шасці-васьмі буйных фігур па сярэдзіне.

• Заходняе Палессе
• Усходняе Палессе
• Прыдняпроўе
• Цэнтральная Беларусь
• Панямонне
• Наддзвінне
Народныя мастацкія роспісы
Маляваныя дываны

Асаблівага росквіту народнае мастацтва маляваных дываноў, альбо "маляванак", дасягнула ў даваенны і першы пасляваенны час, калі інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэння ітэр'ера жылля запатрабавалі новых відаў яго дэкаратыўнага аздаблення. У стылявым плане найбольш распаўсюджаным быў тып дывана з раслінным або кветкавым матывам выкананым на пафарбаваным у чорны колер палатне. Найбольшай індывідуальнасцю вылучаюцца творы А. Кіш, творы якой адрозніваюцца распрацаванымі сюжэтнымі кампазіцыямі і багаццем колеру, які амаль поўнасцю пакрываў паверхню дывана.

• Невядомыя майстры
• Дываны Паазер'я
• Язэп Драздовіч
• Алена Кіш
• Фёдар Сухавіла
• Туча
Роспісы па дрэве

З канца XIX стагоддзя ў сялянскім побыце вялікай папулярнасцю карысталіся размаляваныя вазкі, дугі, некаторыя віды мэблі, але найбольш ярка асаблівасці роспісу па дрэве выявіліся ў дэкоры вясельных куфраў. Найбольш выразнае аздабленне маюць куфры Брэсцкага Палесся, дзе гэтае мастаціва праіснавала аж да сярэдзіны XX стагоддзя.

• Куфры
• Прадметы побыту
• Посуд
Пісанкі

Мастацтва роспісу пасхальных яек - адзін з самых старажытных відаў народнага мастацтва, які на жаль на Беларусі за савецкі час, у выніку барацьбы з рэлігіяй, быў амаль вынішчаны і пазабыты.

• Заходняе Палессе
• Усходняе Палессе
• Прыдняпроўе
• Цэнтральная Беларусь
• Панямонне
• Наддзвінне
Народнае кавальства

Адзін з самых запатрабаваных у побыце відаў рамёстваў, якое валодала таксама сваімі мастацкімі прыёмамі пры вырабе утылітарных рэчаў. найбольш разнастайна кавальскае мастацтва праявілася ў вырабах надмогільных крыжоў і аздаблення храмаў.

• Прадметы побыту
• Мемарыяльная пластыка
Народнае мастацкае пляценне і выцінанне
Саломка

З'яўляючыся унікальным відам беларускага прыкладнога мастацтва, рамяство пляцення і аплікацыі з саломкі набыло вялікую папулярнасць у XX стагоддзі. З другой паловы стагоддзя плеценыя саламяныя вырабы гаспадарчага прызначэння выйшлі з ужытку і мастацтва саломапляцення засяродзілася амаль цалкам на вытворчасці дэкаратыўных вырабаў. Не меньшай папулярнасцю карыстлася аплікацыя з саломкі, якая з 1955 года нават набыла характар дзяржаўнага промыслу. Але найбольшыя дасягненні ў пляценні і аплікацыі з саломкі звязаны з імёнамі асобных майстроў, творы якіх набылі вядомасць і прызнанне далёка за межамі Беларусі.

Дэкаратыўныя вырабы
• Павукі
• Маскі
• Скульптура
• Аплікацыя
• Побытавыя рэчы
• Кацярына Арцёменка
• Таіса Агафоненка
• Лідзія Главацкая
• Ларыса і Алена Лось
• Галіна і Аляксандар Грэсь
Бяроста • Лаза

Пляценне з лазы, якое з'яўляеца адным з самых старажытных рамёстваў, у канцы XIX - першай палове XX стагоддзя было не толькі хатнім заняткам, але шырокаразвітым промыслам і было цалкам з'арыентавана на задавальненне бытавых патрэб. Вырабы з бяросты таксама мелі значнае распаўсюджанне, але ў другой палове XX стагоддзя гэты від рамяства прыйшоў у амаль поўны заняпад.

• Берасцяныя вырабы • Вырабы з лазы
Выцінанкі

Від народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які ў канцы XIX - першай палове XX стагоддзя перажыў яркі, але кароткі росквіт. У сваім традыцыйным выглядзе выцінанка ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе выйшла з ужытку, саступіўшы месца новым сродкам дэкору. Далейшае развіццё гэты від мастацтва атрымаў дзякуючы творчасці як асобных народных майстроў, так і прафесійных мастакоў.

• Разеткавыя выцінанкі
• Люстэркавыя выцінанкі
• Выцінанкі рапортнага тыпу
• Вячаслаў Дубінка
• Ніна Сакалова-Кубай
Прыкладное мастацтва 80-90-х гг.

У перыяд 1980-90-х гг. здабыткі сталых майстроў папярэдніх дзесяцігоддзяў, якое ў іх творчасці атрымала выразную тэндэнцыю пошуку большай выразнасці форм і каляровых спалучэнняў, была падхоплена выпускнікамі Тэатральна-мастацкага інстытута (пазней Беларускай Акадэміі мастацтваў). Дэкаратыўна-прыкладному мастацтву гэтага перыяда характэрны шматпланавасць і неадназначнасць. У яго развіцці знайшлі адлюстраванне працэсы, уласцівыя ўсёй тагачаснай беларускай культуры. Важнай рысай гэтага перыяду стала больш частае ўключэнне майстроў у вытворчасць, што паспрыяла павышэнню якасцей выпускаемай прадукцыі: шклянога і керамічнага посуду, тканін, дываноў, ювелірных упрыгожанняў, сувенірных вырабаў. Значнае месца займае выкананне унікальных аўтарскіх твораў, якія ў большасці атрымліваюць станковыя трактоўкі, дэманстрыруюць сціранне відавых межаў.

• Л. Пуцейка
• В. Бартлава-Маркавец
• Л. Нішчык
• І. Каваленка
• Л. Гусава
• Н. Сухаверхава
• Л. Пятруль
• В. Крывашэева
• В. Грыдзіна
• А. Зіменка
• М. Байрачны
• В. Данчук
• Т. Кіршчына
• Т. Сакалова
• В. Угрыновіч
• Ірына Сяржаніна

   Літаратура
  1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
  2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
  3. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
  4. Высоцкая Н. Ф. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-XVIII стагоддзяў. Мінск, "Беларусь", 1984.
  5. Здановіч Н. І., Трусаў А. А. Беларуская паліваная кераміка XI-XVIII стст. Мінск, "Навука і тэхніка", 1993.
  6. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, "Беларусь", 2001
  7. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  8. Художники Советской Белоруссии. Союз Художников БССР. Минск, "Беларусь", 1976

  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя