БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Графіка

    Графіка Архітэктура Жывапіс Пластыка Прыкладное мастацтва

    X-XIIІ ст.

    |

    XIV-XVI ст.

    |

    XVII ст.

    |

    XVІII ст.

    |

    XIX ст.

    |

    XX ст.

      X-XIIІ ст.
    Ілюмініраванне рукапісаў

    Прыняцце хрысціянства спрыяла распаўсюджанню пісьменнасці на землях Старажытнай Русі і дало пачатак складанню рукапісных кніг, з якімі стала развівацца мастацтва ілюмініравання - працэс аздабленне кніжных старонак мініяцюрамі або арнаментам. Дакладнае паходжанне рукапісных твораў гэтага перыяду застаецца невысветленным і іх прынята лічыць агульным здабыткам беларускай, рускай і украінскай культуры. Верагодным з'яўляецца належнасць да полацка-смаленскай школы "Служэбніка" Варлаама Хутынскага і Аршанскага евангелля. Стылістыка выканання кніжнага аздаблення і мініяцюраў, з якіх па мастацкаму узроўню вылучаецца Астрамірава евангелле і Ізборнік святаслава, выразна сведчыць аб вялікім уздзеянні візантыйскай традыцыі, для якой характэрна выкарыстанне у арнаментацыі стылізаваных раслінных, геаметрычных матываў. Разам з тым у аздобе шэрагу рукапрісаў, як напрыклад "Кодэкс Гертруды", відавочны рысы раманскага стылю.

  • Полацкае евангелле
  • Тураўскае евангелле
  • Аршанскае евангелле
  • Мсцiжскае евангелле
  • Астрамiрава евангелле
  • Iзборнiк Святаслава
  • Кодэкс Гертруды
  • Рэймскае евангелле
  • Супрасльскi рукапiс
  • Служэбнiк Варлаама Хутынскага
  •   XIV-XVI ст.
    Ілюмініраванне рукапісаў

    Да канца XIV ст. у аздабленні рукапісных кніг працягвае дамінаваць візантыйская традыцыя у форме тэраталагічнага стылю, для якога характэрна камбінацыі антрапаморфных і зааморфных выяў і раменнага пляцення. Найбольшая уяўленне аб гэтым стылі дае Мсціжскае евангелле. У XV-XVI ст. становіцца папулярным балгарскі і новавізантыйскі стыль з характэрнымі кругамі ў некалькі ярусаў, рашоткамі і складаным перапляценнем геаметрычных форм, яскравым прыкладам чаго з'яўляецца Шаршоўскае евангелле. Разам з тым з канца XIV ст. у мініяцюрах асобных рукапісаў назіраецца пэўны адыход ад візантыйскіх канонаў і набліжэнне да рэалістычных выяваў, што прыводзіць да пашырэння у канцы XV ст. рэнесанснага стылю, які найлепей адлюстроўваюць мініяцюры Радзівілаўскага летапісу.

    Тэраталагічны стыль
  • Мсцiжскае евангелле
  • Лаўрышынскае евангелле
  • Полацкае нядзельнае евангелле
  • Смаленскі псалтыр
  • Друцкае евангелле
  • Мсцiслаўскае евангелле
  • Балгарскі і новавізантыйскі стыль
  • Другое Тураўскае евангелле
  • Шаршоўскае евангелле
  • Жыровiцкае евангелле
  • Кодэкс "Дзесятаглаў"
  • Рэнесансны стыль
  • Ваўкавыскае евангелле
  • Радзівілаўскі летапіс
  • Служэбнік
  • Мелішаўскае евангелле
  • Гравюра на дрэве

    На пачатку XVI ст., разам са з'яўленнем першых беларускіх друкаваных кніг, у графічнае мастацтва прыходзіць новая тэхніка - гравюра, якая напачатку свайго існавання выконвалася на дрэве і вядомая пад назвай ксілаграфія. Першыя дрэварыты належаць выданням Ф. Скарыны і адрозніваюцца як высокімі мастацкімі якасцямі так і выдатным паліграфічным узроўнем. Далейшае развіццё кніжная гравюра атрымала з другой паловы XVI ст. і было звязана з выдавецкай дзейнасцю друкарняў на тэрыторыі Беларусі.

  • Выданні Францыска Скарыны
  • Выданні Івана Фёдарава
  • Выданні Мамонічаў
  • Выданні Сымона Буднага
  • Берасцейская Біблія
  • Гравюра на медзі

    З другой паловы XVI ст. распачынаецца развіццё новай графічнай тэхнікі - гравюры на медзі. Першыя медзярытныя творы адносіліся у асноўным да жанру картаграфіі і блізкага па вырашэнню гарадскога пейзажа, якія былі выкананы па замове мясцовай заможнай шляхты замежнымі мастакамі за межамі Беларусі.

  • Картаграфія
  • Гарадзкі пейзаж
  •   XVII ст.
    Гравюра на медзі

    Тэхніка дрэварыту як найлепей адпавядала патрабаванням барочнага стылю, які ад пачатку XVII ст. становтцца дамінуючым у мастацтве. Новая графічная тэхніка дазваляла вырашаць складаныя кампазіцыйныя вырашэнні, падрабязна выяўляць дэталі і перадаваць мяккую мадэліроўку светлаценю. Адзначаныя вартасці знайшлі прымяненне як у кніжнай так і ў станковай графіцы, якая атрымала інтэнсіўнае развіццё ў розных жанрах: гістарычны і бытавы, партрэт, пейзаж і картаграфія. Пачатак развіцця медзярыту на тэрыторыі Беларусі быў пакладзены Т. Макоўскім, якое было паспяхова прадоўжана праз выдавецкую дзейнасць друкарняў, у першую чаргу друкарняй Віленскай езуіцкай акадэміі, якая на працягу стагоддзя стала буйнейшым культурным і асветніцкім цэнтрам у ВКЛ.

  • Тамаш Макоўскі
  • Аляксандр Таразевіч
  • Лявонцій Таразевіч
  • Іван Шчырскі
  • Францішак Бальцэвіч
  • Міхась Сімкевіч
  • Лаўрэнцій Кршчановіч
  • Конрад Гётке
  • Томас Шнопс
  • Лаўрэнцій Вілатц
  • Іаган Энгельгарт
  • Даніэль Пельцэльда
  • Абрахам ван Вэстэрфэльд
  • Гравюра на дрэве

    Развіццё ксілаграфіі, значэнне якой на працягу стагоддзя паступова змяньшаецца, было звязана галоўным чынам з дзейнасцю друкарняў, якой адной з важнейшых была друкарня ў Куцеіне пры Богаяўленскмі манастыры, звязанай з выданнем кірылічнай кніжнай прадукцыі. Вядучым відам мастацтва ксілаграфіі была кніжная гравюра, спецыфіку развіцця якой вызначаў так званы абразны дрэварыт, які панаваў у беларускай кірылічнай кнізе з часоў Ф. Скарыны.

  • Выданні Віленскага брацтва
  • Куцеінскія выданні
  • Ілюмініраванне рукапісаў

    Складанне рукапісных кніг у параўнанні з папярэдняй эпохай значна змяньшаецца і практыкуецца толькі праваслаўным і уніяцкім асяроддзі. У мастацтве аздаблення рукапісаў пануя дркуарскі стыль - паўтарэнне і нават імітацыя друкаваных выданняў. Між тым паступова павялтіваецца уздзеянне барочнай стылістыкі, якае надае графічным творам большую пышнасць і вытанчанасць.

    Старадрукарскі стыль
  • Ірмалогі
  • Балгарскі стыль
  • Беларускі рукапіс
  •   XVIII ст.
    Гравюра на медзі

    У гэты перыяд мастацтва гравюры на метале дапоўнілася новымі тэхнікамі - акватынтай і афортам, якія ў параўнанні з традыцыйным медзярытам валодалі большымі пластычнымі сродкамі і мастацкімі прыёмамі. Акрамя таго значна паскорылася развіццё станковых форм графікі: гістарычныя і алегарычныя кампазіцыі, генеалагічныя дрэвы, абразы, мапы, гербы, партрэты, віды гарадоў. Кніжная гравюра развівалася дзякуючы дзейнасці шматлікіх друкарняў, з якіх найбольш значнымі былі друкарні Супрасльскага манастыра, Магілёўскага Богаяўленскага брацтва і Віленскай акадэміі. Сярод мастакоў, якія дабіліся ў тэхніцы металаграфікі значных поспехаў вылучаецца імя М. Вашчанкі. Партрэтнае мастацтва найбольш ярка прадстаўлена ў Нясвіжскім альбоме партрэтаў роду князёў Радзівілаў.

  • Супрасльскія выданні
  • Магілёўская школа
  • Выданні Богаяўленскага брацтва
  • Максім Вашчанка
  • Апанас Вашчанка
  • Афанасій П.
  • майстра Сямён
  • Мікіта Антушкевіч
  • Міхась Чарняўскі
  • Ян Страбліцкі
  • Віленская школа
  • Выданні Віленскай акадэміі
  • Францішак Бальцэвіч
  • Ігнат Карэнга
  • Ян Пятроўскі
  • Юзаф Перлі
  • Іпаліт Перлі
  • Е. Бёлінг

  • Нясвіжскі альбом
  • Гравюра на дрэве

    Па ранейшаму заставаліся запатрабаванымі кніжныя выданні з аздабленнем выкананым у тэхніцы ксілаграфіі, што было звязана ў першую чаргу з друкарскай дзейнасцю Супрасльскага манастыра. У стылевом плане ў выданнях Супрасльскай друкарні з цягам часу пачынае ўзрастаць уплыў народнага мастацтва. Найбольшыя дасягненні Магілёўскай школы ксілаграфіі найбольш звязаны з творчасцю В. Вашчанкі.

  • Супрасльскія выданні
  • Выданні Богаяўленскага брацтва
  • Васіль Вашчанка
  • Фёдар Ангілейка

  • Народны лубок
  • Ілюмініраванне рукапісаў

    Не гледзячы на значныя дасягненні ў галіне друкарскай графікі працягвала развівацца традыцыя аздабленне рукапісных кніг, якое ў асноўным прытрымлівалася друкарскага стылю.

    Друкарскі стыль
  • Граматыка славянская
  • Лімантар
  • Статут маладзечынскага брацтва
  • Анфалагіён
  • Евангелле
  •   XIX ст.
    Графіка 1-й паловы XIX ст.

    Галоўны напрамак развіцця графікі ў Беларусі і Літве у гэты перыяд вызначвлі мастакі выхаванцы Віленскага універсітэту, у якім з пачатку XIX ст. была адкрыта кафедра графікі, найбольш плённы перыяд якой быў звязаны з выкладніцкай дзейнасцю ангельскага графіка Дж. Сайндэрса. У стылістычным плане дамінуючая роля належала класіцызму з яго схільнасцю да культывацыі антычных форм. У тэхнічным плане, акрамя традыцыйных тэхнічных прыёмаў металаграфікі, з'явілася новая тэхніка - літаграфія, якая дазваляла працаваць у шырокім дыяпазоне колераў. Акрамя таго, акварэль і малюнак, якія перад гэтым выконвалі падрыхтоўчую функцыю для будучых жывапісных твораў, набылі самастойную каштоўнасць. Сярод жанравых накірункаў найбольшую вагу меў партрэтны жанр, у якім найбольш паспяхова працаваў М. Падалінскі.

  • Францішак Смуглевіч
  • Міхаіл Падалінскі
  • Багуміл Кіслінг
  • Банавентура Клямбоўскі
  • Казімір Бахматовіч
  • Канстанцін Кукевіч
  • С. Страшэвіч
  • К. Рыпінскі
  • Ян Дамель
  • Валенцій Ваньковіч
  • Замежныя графікі
  • Джозэф Саўндэрс
  • Графіка сярэдзіны XIX ст.

    Параза паўстання 1831 г., якая спавадавала закрыццё Віленскага універсітэту, не зменьшыла узровень патрыятычных настрояў у культурным і мастацкім асяроддзі. Цікавасць да гісторыі свайго краю найбольш усяго знаходзіла адлюстраванне у пейзажным жанры, які паступова адыходзіў ад класічных канонаў я звяртаўся да адлюстравання рэчаіснасці. Але пейзажныя творы гэтага перыяду яшчэ пазбаўлены выяўленняў асабістых пачуццяў мастака да краявіду і хутчэй накіраваны на фіксацыю пэўнай мясцовасці, з яе характэрнымі прыкметамі, якімі зазвычай былі архітэктурныя помнікі, звязанымі з гістарычным мінулым або жыццём вядомай асобы. Яскравым прыкладам развіцця пезажнага жанру у такім напрамку з'яўляецца творчасць Н. Орды, творам якога акрамя дакументальнай ілюстратыўнасці ўласцівы высокія мастацкія якасці.

  • Артур Бартэльс
  • Люцыян Крашэўскі
  • Юзэф Азямблоўскі
  • Міхаіл Кулеша
  • Напалеон Орда
  • Вікент Смакоўскі
  • Канут Русецкі
  • Графіка 2-й паловы XIX ст.

    У гэты перыяд у белароускім графічным мастацтве працягваецца станаўленне рамантызму, які увабраў у сябе уплывы літоўскага, польскага і расійскага мастацтва. Найбольш яскравым прыкладам такіх працэсаў з'яўляецца творчасць М. Андрыёлі, які найчасцей усяго звяртаўся да тэмы часоў станаўлення ВКЛ або да падзей паўстання 1863 г. Акрамя таго, у графіцы набываюць актуальнасць тэмы грамадзка-сацыяльнага зместу, жаданне з крытычных пазіцый паказаць тагачасную рэчаіснасць, што праявілася ў развіцці бытавога жанру.

  • Міхал Адрыёлі
  • Артур Гротгер
  • Фадзей Дмахоўскі
  • Альфрэд Ромер
  • Міхаіл Мікешын
  • Расійскія графікі
  • Іван Трутнеў
  • Польскія графікі
  • Юзаф Панкевіч
  • Лявон Вычулкоўскі
  • Ілюмініраванне рукапісаў

    Не гледзячы на распаўсюджанне друкаваных выданняў і ў гэты перыяд працягвалася традыцыя складання рукапісных кніг і іх аздаблення, якія атрымалі далейшае развіццё у Ветцы, дзе знаходзілі гарманічнае спалучэнне беларуская, руская і украінская народныя культуры.

  • Веткаўская школа
  •   XX ст.
    Графіка рубяжа і пачатку XX ст.

    З актывізацыяй грамалзка-палітычнага жыцця ў Расіі і нацыянальна-вызваленчага руху на ўскраінах імперыі узмацняецца сацыяльна-палітычная накіраванасць графічных твораў, якія знаходзілі месца на старонках шматлікіх часопісаў. У жанравым плане выразна адчуваецца зварот да бытавой тэматыкі. У тэхнічным плане доля металаграфічных твораў паменьшыла, аддаючы перавагу малюнку і акварэлі. Уплыў стылістыкі Арт Нуво, які найбольш праявіўся ў афармленні друкаваных выданняў, прынёс новыя мастацкія рысы і пластычныя вырашэнні.

  • Антон Каменскі
  • Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
  • Казімір Кастравіцкі
  • Э. Сукоўскі
  • А. Лукашэвіч
  • І. Яроменка
  • Графіка 10-20-х гг.

    Напружаны перыяд гісторыі звязаны з падзеямі першай сусветнай вайны і рэвалюцыі ў Расіі адзначаны таксама распаўсюджаннем стылістыкі мадэрнізма, які на Беларусі найбольшае увасабленне знайшоў у мастацкім асяроддзі Віцебска, у прыватнасці ў творчасці М. Шагала. Паралельна з мадаэрнісцкімі плынямі працягвала развівацца стылістыка Арт Нуво, якая закранула творчасць А. Астаповіча. З усталяваннем савецкай улады шырокае распаўсюджанне атрымала плакатнае мастацтва, якое выконвала ролю прапаганды камуністычных ідэй.

  • Марк Шагал
  • Аркадзь Астаповіч

  • Плакатнае мастацтва
  • Графіка 20-30-х гг.

    З падзелам Беларусі ва усходняй і заходняй частках развіццё графікі адбывалася па рознаму. Ва Усходняй Беларусі некаторы час працягваецца уплыў мадэрнізму, які разам з развіццём нацыянальнай тэматыкі знаходзіць ужытак ў афармленні газет і часопісаў. Развіццё графікі ў Заходняй Беларусі можна прасачыць па творчасці Язэпа Драздовіча, які працягваў традыцыю дарэвалюцыйнай беларускай графікі, арыентаваную на адлюстраванне нацыянальнай тэматыкі.

    Усходняя Беларусь
  • Саламон Юдовін
  • Я. Мінін
  • Міхаіл Філіповіч
  • П. Гуткоўскі
  • Анатоль Тычына
  • Г. Змудзінскі
  • В. Дваркоўскі
  • А. Ахола-Вало
  • Заходняя Беларусь
  • Язэп Драздовіч
  • Міхась Сеўрук
  • Пётр Сергіевіч
  • Зміцер Крачкоўскі

  • Раман Семашкевіч
  • Графіка 30-40-х гг.

    Разам з пазітыўнымі зменамі ў развіцці графікі звязанымі з палепшаннем якасці друкаваных выданняў, перш за ўсё прызначаных для дзяцей і юнацтва, а таксама адкрыццём паліграфічнага аддзялення ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, паступова адбываліся і негатыўныя, як напрыклад узмацненне цэнзуры і вылучэнне соцрэалізму як адзінага мастацкага стылю. Апошняе найбольш закранула развіццё станковых форм графікі, накіраванай на выкананне рэпартажаў аб падзеях савецкай рэчаіснасці.

  • Б. Басаў
  • А. Шахрай
  • І. Гембіцкі
  • Леў Лейтман
  • М. Малевіч
  • Графіка 40-50-х гг.

    З пачаткам вайны рэзка ўзрасла ідэалагічная задача графічных твораў, якая найбольш актыўна знаходзіла выражэнне ў плакатах і карыкатурах. Тую самую функцыю выконвалі партрэтныя замалёўкі ўдзельнікаў франтавых падзей і партызанскага руху, калі мастацкія запатрабаванні гралі другасную ролю. Першае паслеваеннае дзесяцігоддзе, не гледзячы на складаную ідэалагічную сітуацыю, жорсткія тэматычныя і стылістычныя абмежаванні, было дастаткова плённым у развіцці кніжнай графікі, выключная роль у якой у гэты перыяд належыць А. Волкаву. Станковыя формы графікі працягвалі выконваць "рэпартажную" функцыю, якая зазвычай ажыццяўлялася сціплымі тэхнічнымі сродкамі. Практыка эстампу мела месца толькі у творчасці асобных графікаў, такіх як Л. Ран.

  • В. Ціхановіч
  • Сяргей Раманаў
  • Анатоль Волкаў
  • Лазар Ран
  • Графіка 50-60-х гг.

    Адзін з пераломных перыядаў у савецкім грамадстве быў звязаны з наступленнем часоў "адлігі", якая дала значны штуршок у развіцці культуры і мастацтва. Стылістыка "соцрэалізму" пакуль яшчэ мела моцныя пазіцыі, хоть ужо дастаткова выразна паказала сваю вычарпанасць. Пры адносных паслабленнях, якія зрабіла савецкая ідэалагічная цэнзура, мастакам дазволялася пэўная вольнасць ў фармальна-стылевом плане.

  • Яўген Ціхановіч
  • Мікалай Абрыньба
  • Міхаіл Бельскі
  • Мікалай Гуціеў
  • Графіка 60-70-х гг.

    З 1959 года распачынае выпускі графічнае аддзяленне Тэатральна-мастацкага інстытута. Развіццё графікі у гэты перыяд адбываецца у асноўным пад знакам "суровага стылю". Пошукі нацыянальнай тэматыкі, творчы эксперымент, абнаўленне сродкаў графічнай выразнасці маюць месца як у кніжнай так і станковай графіцы.

  • Сямён Герус
  • Аляксандра Паслядовіч
  • Алена Лось
  • Арлен Кашкурэвіч
  • Графіка 70-80-х гг.

    Перыяд які быў плённым для беларускай графікі, асабліва яе кніжнай формы. Да сярэдзіны 80-х у Беларусі склалася буйная еўрапейская школа кніжнай графікі, якая мела выразную нацыянальную стылістычную мову. Вялікія дасягненні у кніжнай графіцы складалі ілюстрацыі да класікаў беларускай і сусветнай літаратуры.

  • Георгій Паплаўскі
  • Васіль Шаранговіч
  • Наталля Паплаўская
  • Ілля Немагай
  • Барыс Забораў
  • Яўген Кулік
  • Уладзімір Басалыга
  • Графіка 80-90-х гг.

    Кніжнае графічнае мастацтва гэтага перыяду вызначана больш свабоднай трактоўкай зместу літаратурнага твора, не паўтараючы яго літаральна а ствараючы некі яго выяўленчы эквівалент, мэтай якога было стварыць цэласны вобраз кнігі. Вялікая увага надаецца пераасэнсаванню народных традыцый мастацкай культуры, прыкладам чаго могуць служыць творы М. Селешчука, У. Савіча. З 80-х гадоў беларускія графікі пачынаюць працу з замежнымі кнігавыдаўцамі, выводзячы такім чынам беларускую кніжную графіку на знешні рынак.

  • Мікалай Селяшчук
  • Уладзімір Савіч
  • Валерый Славук
  • Тамара Беразенская
  • Графіка беларускага замежжа XX ст.

    З ліку імён мастакоў, чыё графічнае мастацтва найбольш інтэнсіўна працягвала развівацца за межамі Беларусі, належыць вылучыць М. Шагала, творчасць якога прайшла праз усё XX стагоддзе.

  • Марк Шагал

  •    Літаратура
    1. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
    2. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
    3. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    4. Дробаў Л. Н. Графіка Беларусі XIX - пачатку XX стагоддзя. Мінск, "Тэхналогія", 2000.
    5. Баразна М. Р. Мастацтва кнігі Беларусі XX стагоддзя. Мінск, "Беларусь", 2007.
    6. Художники Советской Белоруссии. Союз Художников БССР. Минск, "Беларусь", 1976

    Галоўная старонка