БЕЛАРУСЬ 
  • МАСТАЦТВА
  • Жывапіс

    Жывапіс Архітэктура Графіка Пластыка Прыкладное мастацтва

    X-XIIІ ст.

    |

    XIV-XV ст.

    |

    XVI ст.

    |

    XVII ст.

    |

    XVІII ст.

    |

    XIX ст.

    |

    1-я палова XX ст.

    |

    2-я палова XX ст.

      X-XIIІ ст.
    Насценны жывапіс

    Развіццё жывапісу на тэрыторыі беларусі звязана з прыняццем хрысціянсіва, якое увасаблялася ў будаўніцтве храмаў і аздабленні шх інтэр'ераў фрэскамі. Моцнае уздзеянне візантыйскага мастацтва на стылістыку жывапісу на раннім этапе з XII стагоддзя паволі змяняецца пошукамі уласных мастацкіх сродкаў. З дадзенага перыяду да сёння на тэрыторыі Беларусі захаваліся толькі фрэскі ў Полацку, з якіх найбольш старажытнымі з'яўляюцца фрагменты роспісаў Сафійскага сабора, а найбольш ацалелымі - фрэскі Спаса-Прэабражэнскага сабора.

    Полацкія фрэскі
  • Сафійскі сабор
  • Бельчыцкі манастыр
  • Спаса-Прэабражэнск сабор
  •   XIV - XV ст.
    Насценны жывапіс

    Прыкладам твораў манументальнага мастацтва з ранняга перыялу ВКЛ, якіх на тэрыторыі Беларусі не захавалася, прынята лічыць роспісы інтэр'ераў культавыз пабудоў на тэрыторыі Польшчы. Лічыцца, што яны былі выкананы з удзелам беларускіх майстроў. Варта ўвагі тое, што фрэскі ў візантыйскім стылі былі выкананы менавіта ў каталіцкіх культавых пабудовах, некаторыя з якіз знаходзяцца ў былой каралеўскай рэзідэнцыі ў Кракаве.

  • Каплiца Св. Троiцы ў Люблiнскiм замку
  • Катэдра ў Сандамiры
  • Калегiяты ў Вiслiцы
  • Капэла Св. Троiцы i Крыжа ў Вавэльскiм замку
  • Іконапіс

    Пачатак адметнай стылістыкі беларускага іканапісу, якая атрымала развіццё у наступнае стагоддзе, былі закладзены прыёмамі пісьма, якія склаліся у Старажытнай Русі на аснове візантыйскай традыцыі, і іканапісным мастацтвам Заходняй і асабліва Паўднёвай Еўропы, у прыватнасці мастацтвам Балканскага паўвострава.

  • Прывазныя абразы
  • Абразы беларускай школы
  •   XVI ст.
    Насценны жывапіс

    Твораў манументальнага мастацтва з адзначанага перыяду на сучаснай тэрыторыі Беларусі таксама не захавалася. У якасці прыклада могуць служыць фрэскі з тэрыторыі Усходняй Польшчы, якія захаваліся толькі часткова. Між тым яны дастаткова сведчаць аб уплыве позневізантыйскага мастацтва і сувязі старажытнабеларускай школы з мастацтвам паўднёвых славян, у прыватнасці з сербскай школай.

  • Супрасльскi манастыр
  • Іконапіс

    Ад пачатку стагоддзя беларускі іканапіс спазнае уплыў дасягненняў заходняеўрапейскай рэнесанснай культуры, аб чым сведчыць адыход ад умоўна-плоскасных прыёмаў і развіццё рэалістычнай манеры. Разам з тым адбываецца замацаванне і развіццё адметных рысаў беларускага іканапісу, як, напрыклад, шырокае ўжыванне ў аздабленні дэкаратыўных сродкаў і прыёмаў: разьбы і лепкі па грунту, расфарбоўка фона і аблямоўкі, пакрыццё лакам і інш.

  • Абразы візантыйскай традыцыi
  • Абразы рэнесанснага стылю
  • Абразы заходняеўрапейскага стылю
  • Партрэтны жывапiс

    Пранікненне ідэй і эстэтыкі адраджэння разам з творамі заходніх мастакоў прывяло да ўзнікнення і развіцця на землях ВКЛ партрэтнага мастацтва. Пашырэнне папулярнай на той час тэорыі сарматызму, заснаванай на легендзе аб паходжанні шляхты з качавых плямён сарматаў дапоўнілі партрэтны жанр характэрнымі рысамі і дэталямі, якія склалі спецэфічны тып партрэту вядомы як сармацкі.

  • Творы невядомых аўтараў
  •   XVIІ ст.
    Насценны жывапіс

    Пачатак стагоддзя знаменаваны пачаткам распаўсюдання на землях ВКЛ новага мастацкага стылю - барока. Архаічныя прыёмы саступаюць мейсца манеры, тыповай для заходнееўрапейскага мастацтва, развіццё якой адбываецца ў шырокім дыяпазоне: ад арэстакратычна-прафесійнага узроўню да "нізавога", запатрабаванага ў малазаможнай часткі насельніцтва. Дадаткавай тыповай зэявай становіцца выкарыстанне, акрамя фрэскавага жывапісу, іншых тэхнічных прыёмаў, як, напрыклад, алейны жывапіс на драўлянай аснове, або па наклеенаму на сцяну палатну.

  • Куцеiнскi Богаяўленскi манастыр
  • Богаяўленскi сабор у Магiлёве
  • Пакроўская царква ў Магiлёве
  • Свята-Духаўская царква Тупiчэўскага манастыра ў Мсцiславе
  • Троiцкая царква Маркава манастыра ў Вiцебску
  • Мiкалаеўская царква ў Магiлёве
  • Васкрасенская царква ў Магілёве
  • Успенскі сабор Жыровiцкага манастыра
  • касцёл Св. Пятра i Паўла ў Ражанцы
  • Станковы сакральны жывапіс

    У сувязі з пашырэннем уплыву каталіцызму і з'яўленнем уніяцкай канфесіі беларускі праваслаўны іканапіс перажывае працэс архаізацыі, звяртаючыся ў сваіх пошуках да прыёмаў старой візантыйскай традыцыі. З сярэдзіны стагоддзя акрэсліваюцца некалькі жывапісных школ, сярод якіх асабліва вылучаецца Заходнепалеская, творы якіх тым не меньш маюць агульныя рысы, характэрныя для беларускага іканапісу, асабліва абстрагаваны і багата арнаментаваны фон. Для каталіцкіх і уніяцкіх сакральных твораў становіцца характэрнай арыентацыя на заходняеўрапейскі станковы жывапіс. З барочнай стылістыкай звязана з'яўленне новых пластычных прыёмаў, такіх як апавядальнасць, як у "жыційных" абразах, увага да натуральных чалавечых пачуццяў і жыццёвых сітуацый, звяртанне да фальклорных матываў.

    Ранняе барока
  • Абразы візантыйскай традыцыi
  • Абразы раннебарочнага стылю
  • Пётр Яўсеевіч з Галынца
  • Васіль Пазанскі
  • Сталае барока
  • Магілёўская школа
  • Заходнепалеская школа
  • Гродзенская школа
  • Віцебская школа
  • Партрэтны жывапiс

    Тып сармацкага партрэту, характэрныя рысы якога пачалі складвацца ў мінулым стагоддзі атрымоўвае далейшае развіццё. У ім вылучаюцца асобныя віды: рыцарскі, трунны, эпітафійны. Узрастанне уплыву заходнееўрапейскага мастацтва, асабліва Францыі і Фландрыі, ідзе адначасова з замацаваннем і ўдасканаленнем традыцыйнай партрэтнай схемы. Хаця аўтарства большасці твораў застаецца невысветленай, стылістыка іх выконвання дае падставу суаднесці аўтараў да прадстаўнікоў асобных еўрапейскіх школ.

  • Творы невядомых аўтараў
  • Iаган Шрэтэр
  • Пётр Яўсеевіч з Галынца
  • Барталамей Стробель
  • Замежныя мастакі
  • Луi дэ Сiльвестр Малодшы

  • Пахавальны партрэт
  •   XVIIІ ст.
    Насценны жывапіс

    На працягу ўсяго перыяду дамінуючае становішча у мастацтве працягвае займаць стылістыка барока і толькі напрыканцы стагоддзя адчуваюцца прыкметы новага стылю - класіцызму. Недзя з сярэдзіны стагоддзя манументальнае мастацтва перажывае буйны росквіт. Надзвычай вялікую ролю насценныя роспісы пачалі адыгрываць у інтэр'ерах касцёлаў і уніяцкіх храмаў, складаючы з творамі іншых відаў мастацтва цэльны ансамбль. Яскравым прыкладам служаць убранства інтэр'ераў касцёла Св. Станіслава ў Магілёве і касцёла Божага Цела ў Нясвіжы. Роспісы праваслаўных храмаў таксама адыходзяць ад кананічных схемаў і набліжаюцца да канонаў свецкага мастацтва.

    Сталае барока
  • Кармелiцкi манастыр ў Мсцiславе
  • касцёл Станiслава у Магiлёве
  • касцёл i кляштар Кармелiцкага манастыра ў Бялынiчах
  • Позняе барока i раннi класiцызм
  • езуiцкi касцёл у Гродна
  • езуiцкi касцёл у Мiнску
  • касцёл Божага Цела ў Нясвіжы
  • Раннi класiцызм
  • царква Раства багародзiцы ў Слаўгарадзе

  • касцёл Св. Андрэя ў Слонiме
  • касцёл у Будславе
  • касцёл Тадэвуша у Лучаi
  • царква Пакравоў багародзiцы у Вейне
  • сiнагога ў Слонiме
  • Станковы сакральны жывапіс

    У перыяд, з якім традыцыйна звязваюць узрастанне этнаканфесійнай канфрантацыі, важным чыннікам асаблівасці пластычнага вырашэння абразоў з'яўлялася становішча, якое ім адводзілася ў тагачасным грамадстве. З пашырэннем уплыву і дамінуючай ролі каталіцызму праваслаўнай канфесіі адводзілася усё больш сціплае мейсца. Беларускае сакральнае мастацтва у сваю чаргу перажывала павышэнне прафісійнага узроўню і арыентацыі на заходняе мастацтва з аднаго боку, і імкненне да фальклорных традыцый і прымітвыу з другога.

  • Абразы заходняеўрапейскай традыцыі
  • Познебарочныя абразы
  • Іаан Рапалеўскі
  • Басценевіцкі майстар
  • Марыяновіч
  • Манаграміст М.В.
  • Латыгаўскі майстар
  • Ф. К. Д. Гескі
  • Алтарны жывапiс
  • Іканастас з Зелава
  • Давыд Гарадоцкі іканастас
  • Шэршаўскія абразы
  • Партрэтны жывапiс

    Развіццё партрэтнага жанра адбываецца ў асноўным у двух накірунках: пашырэнне агульнаеёрапейскіх мастацкіх плыняў ідзе паралельна з узмацненнем самаізаляванасці сармацкай традыцыі. Сармацкі тып партрэта, які ўжо не адпавядае узроўню культуры і застаецца папулярным толькі ў сярэдніх слаях грамадства, становіцца архаічнай з'явай у параўнанні з дасягненнямі заходнеўрапейскай школы, што бачна на прыкдадзе твораў замежных мастакоў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі. Разам з тым мясцовая партрэтная школа захавала сваю самабытнасць і сувязь з народным мастацтвам.

  • Творы невядомых аўтараў
  • Юзаф Ксаверы Гескі
  • Замежныя мастакі
  • Ганна Разіна (Лішэўска)
  • Марчэлло Бачарэллі
  • Сільвестр Мірас
  •   XIX ст.
    Станковы жывапіс 1-й паловы XIX ст.

    З пачтку стагоддзя станковы свецкі жывапіс развіваецца пад уплывам класіцызмам і рамантызмам. Цэнтрам падрыхтоўкі мастакоў з'яўляецца Віленскі універсітэт, які адначасова становіцца асяроддзем фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. З жанравых накірункаў дамінуючае становішча займае партрэт, у якім значны след заставіла творчасць В. Ваньковіча, І. Аляшкевіча. Адначасова пачынаюць развівацца іншыя жанры, як напрыклад пейзажны і гістарычны.

  • Францішак Смуглевіч
  • Ян Рустэм
  • Іосіф Аляшкевіч
  • Язэп Пешка
  • Валенцій Ваньковіч
  • Ян Дамель
  • Канстанцін Кукевіч
  • Невядомыя аўтары
  • Станковы жывапіс сярэдзіны XIX ст.

    Пасля закрыцця Віленскага універсітэту пасля падаўлення паўстання 1831 году, цэнтр падрыхтоўкі мастакоў перамяшчаецца ў Санкт-Пецярбуржскую акадэмію мастацтваў. Адбываецца інтэнсіўнае развіццё розных жанраў станковага жывапісу. Сярод мастакоў гэтага перыяду вылучаюцца імёны І. Хруцкага, які працаваў у жанры партрэта і нацюрморта, Я. Сухадольскага, творчасць якога была звязана з гістарычным жывапісам, В. Дмахоўскага - прадстаўніка пейзажнага жанру.

  • Вікенцій Дмахоўскі
  • Іван Хруцкі
  • Кандрат Карсалін
  • Палікарп Ютэйка
  • Іван Ютэйка
  • Карл Рыпінскі
  • Адам Шэмеш
  • Януарый Сухадольскі
  • Канут Русецкі
  • Тадэвуш Гарэцкі
  • Фадзей Гарэцкі
  • Невядомыя аўтары
  • Станковы жывапіс 2-й паловы XIX ст.

    У галіне падрыхтоўкі мастакоў на Беларусі ў гэты перыяд значна павялічылася роля расійскіх выкладчыкаў, спецыяльна прысыланых для правядзення палітыкі русіфікацыі. З 70-х гадоў многія мастакі атрымлівалі адукацыю як у Расіі так і за яе межамі. Мае месца адпраўка найбольш таленавітых мастакоў для працягу вучобы замяжу, у прыватнасці ў Італію. У жанравым плане адбываюцца змены: партрэтнае мастацтва адыходзіць на другі план, саступаючы месца іншым жанрам. Інтэнсіўна развіваецца бытавы жанр (Н. Сільвановіч), у якім становіцца актуальным зварот да тэмы жыцця простых людзей, чаму у немалай ступені спрыяла дзейнасць расійскіх мастакоў-перадзвіжнікаў. У пейзажы адбываецца паступовы адыход ад акадэмічнага канону і зварот да асабістага ўспрыманне прыроды (А. Гараўскі). Працягвае развівацца гістарычны жывапіс (А. Альхімовіч). Значны уплыў на мастацкае жыццё ў гэты перыяд аказала творчасць расійскіх мастакоў, якія перыядычна ці працягла працавалі на Беларусі.

  • Баляслаў Русецкі
  • Альфрэд Ромер
  • Нікадзім Сільвановіч
  • Казімір Альхімовіч
  • Апалінарый Гараўскі
  • Іпаліт Гараўскі
  • Невядомыя аўтары
  • Расійскія мастакі
  • Ілля Рэпін
  • Іван Шышкін
  • К. Савіцкі
  • Іван Трутнеў
  • А. Мяшчэрскі
  • М. Артыганьеў
  • А. Струкаў
  • П. Сухадольскі
  • Польскія мастакі
  • Г. Семірадскі
  • Ю. Філат
  • Вітальд Вайткевіч
  • Юзаф Мэхофэр
  • Войцэх Вэйс
  • Францішак Сядлецкі
  • Станковы сакральны жывапіс

    Палітыка расійскай улады накіраваная на ліквідацыю уніяцтва, абмежаванне дзейнасці каталіцкага касцёла і усталяванне дамінуючага становішча праваслаўя унесла яшчэ большы раскол у развіццё беларускай іканапіснай школы, якая страціла сваё адзінства і падзялілася на некалькі лакальных школ, кожная з якіх маела свае рэгіанальныя асаблівасці. Так у Цэнтральнай Беларусі, на Гродзеншчыне і Віцебшчыне аддавалася перавага акадэмічнаму варыянту класіцызму, На Палессе хавалі вернасць традыцыі сваёй школы, а на Усходзе Беларусі пачаўся буйны росквіт Веткаўскай школы, абразы якой даюць выдатны прыклад сінтэзу старажытнарускага мастацтва і мясцовых традыцый іканапісу.

  • Абразы заходняеўрапейскай традыцыі
  • Палеская школа
  • Веткаўская школа
  • Алтар Свята-Сямонаўскай царквы ў Камянцы
  • Манументальнае мастацтва

    У параўнанні з папярэднімі эпохамі манументалнае мастацтва адыгрывае больш сціплую ролю. Аздабленне інтэр'ера у стылі класіцызму, дзе перавага надаецца больш імітацыі архітэктурных элементаў, арнаментацыі і дэкору, выходзіць за межы культавых устаноў і знаходзіць ужытак у сценах прыватных палацаў і дамоў. У канцы стагоддзя, акрамя класічных роспісаў набываюць папулярнасць новыя тэхнічныя прыёмы: мазаіка і вітраж.

    Роспісы
  • Касцёл Св. Тадэуша ў Лучаі
  • Вітражы
  • Касцёл у Шэметаве
  •   1-я палова XX ст.
    Станковы жвапіс рубяжа і пачатку XX стагоддзя

    Перыяд знамянальны стылёвымі пераменамі жывапісу, на якія аказалі вялікі уплыў наватарскія прыёмы у мастацтве распаёсюджаныя ва усёй Еўропе і распачатыя французкімі імпрэсіяністамі. Найбольш яскрава перамены праявіліся ў жанры пейзажа, які набыў з пачатку стагоддзя вялікую папулярнасць і які на той час найбольш паспяхова практыкавалі Ф. Рушчыц, В. Бялыніцкі-Біруля, С. Жукоўскі. Новы стыль у мастацтве закрануў таксама і партрэт, аб чым выразна сведчаць творы Я. Кругера. Іншыя мастакі, такія як Ю. Пэн, працягвалі развіваць партрэтную традыцыю мінулага стагоддзя.

  • Фердынанд Рушчыц
  • Вітольд Бялыніцкі-Біруля
  • Станіслаў Жукоўскі
  • Якаў Кругер
  • Юдаль Пэн
  • Манументальнае мастацтва рубяжа і пачатку XX стагоддзя

    З пачатку перыяда у мнументальным мастацтве становіцца адментым зварот да рэтраспектыўнай стылістыкі у акадэмічным варыянце, захапленне старажытнарускім стылям, што адбывалася з боку праваслаўя, і готыкай, адпаведна, з боку каталіцызму. У сувязі з гэтым вялікую папулярнасць набываюць мазаічная тэхніка і вітражы. Разам з тым адчуваецца уплыў стылю Арт Нуво з яго імкненнем да падкрэслена дэкаратыўнай эстэтыкі.

  • Роспісы
  • Вітражы
  • Мазаіка
  • Пахавальня князёў Святаполк Мірскіх у Міры
  • Касцёл у Суботніках
  • Пазямельны банк у Віцебску
  • Капліца пахавальня у Гомелі
  • Мемарыяльная капліца у Лясной
  • Станковы жывапіс 10-20-х гг.

    Развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу, наступствы Першай сусветнай вайны, рэвалюцыя ў Расіі прывялі да зменаў у светапоглядах еўрапейскага грамадства, спарадзіла ілюзію хісткасці усталяванага жыццёвага ладу, ідэю разбурэння старога і пабудову новага, якія авалодвалі массамі і знаходзілі адлюстраванне у рознастылевых мастацкіх тэндэнцыях Еўропы, якое прынята аб'ядноўваць пад назвай авангарднае мастацтва. На тэрыторыі Беларусі яно было прадстаўлена віцебскай школай авангарду, якая сфарміравалася на базе адкрытага па ініцыятыве М. Шагала мастацкага вучылішча, куды былі ім запрошаны мастакі , захопленыя наватарскімі пошукамі, сярод якіх, акрамя самога Шагала, найбольш вядомым з'яўляецца К. Малевіч.

    Віцебская школа
  • Марк Шагал
  • Казімір Малевіч
  • Эль Лісіцкі
  • Мсціслаў Дабужынскі
  • Д. Якерсон
  • Вера Ермалаева
  • Іван Пуні
  • Саламон Юдовін
  • Роберт Фальк
  • Станковы жывапіс 20-30-х гг.

    Падзяленне тэрыторыі Беларусі на Усходнюю і Заходнюю сфарміравала пэўнае адрозненне ў мастацкім жыцці кожнага з рэгіёнаў. Працяг развіцця мадэрнісцкай плыні, пошук сінтэзу дасягненняў еўрапейскага жывапісу з нацыянальнымі матывамі, якое мелі месца у творах М. Філіповіча, праз некаторы час было прыпынена у Савецкай Беларусі усталяваннем жорсткіх ідэалагічных норм соцрэалізму. Заходнебеларускае мастацтва, звязанае з ідэяй назыянальна-вызваленчай барацьбы, утварыла стыль "беларускага рамантызму", найбольш яркім прадстаўніком якога з'яўляецца Я. Драздовіч.

    Усходняя Беларусь
  • Міхась Філіповіч
  • Міхась Станюта
  • Уладзімір Кудрэвіч
  • Гаўрыла Віер
  • С. Каўроўскі
  • Заходняя Беларусь
  • Пётр Сергіевіч
  • Язэп Драздовіч
  • Міхась Сеўрук
  • Сяргей Вішнеўскі
  • Васіль Сідаровіч
  • Зміцер Крачкоўскі
  • Павел Южык

  • Раман Семашкевіч
  • Станковы жывапіс 30-40-х гг.

    Перыяд росквіту татальнага ідэалагічнага кантролю і усталявання прынцыпаў "соцрэалізму", як адзінага накірунку развіцця савецкага мастацтва. Задача мастакоў стала зводзіцца да "рэпартажнасці" падзеяў, праслаўлення савецкага ладу жыцця і савецкага кіраўніцтва.

  • Мікалай Тарасікаў
  • Станковы жывапіс 40-50-х гг.

    Суровыя часы звязаныя з падзеямі другой сусветнай вайны не спрыялі развіццю мастацтва, як і працяг жорсткай ідэалагічнай палітыкі пасля вайны, якая дазваляла працаваць мастакам толькі у рэчышчы прынцыпаў соцрэалізму. Сярод жанраў найбольш распаўсюджаным становіцца гістарычны, а дакладней тэма вялікай айчыннай вайны, бытавы, у якім праслаўлялася пабудова новага жыцця ў пасляваенныя часы, і партрэтны жанр. Сярод мастакоў, якія змаглі рэалізаваць сябе у гэты перыяд, вылучаецца імя в. Волкава.

  • Іван Ахрэмчык
  • Яўген Зайцаў
  • Уладзімір Сухавераў
  • Валянцін Волкаў
  • Анатоль Шыбнёў
  • Яўген Ціхановіч
  • Генрых Бжазоўскі
  • Манументальнае мастацтва 20-50-х гг.

    Ад першых дзён свайго існавання савецкая улада усклала на манументальнае мастацтва задачу па выхаванню мас у духу новай ідэалогіі і навязала сваё разуменне эстэтыкі. Згодна з палітыка-ідэалагічнымі прынцыпамі плана манументальнай прапаганды мастацтва спыніла сваё існаванне ў сценах культавых пабудоў і палацаў і перайшло ў інтэр'еры грамадзкіх устаноў. Выключэнне складалі культавыя і свецкія пабудовы на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

  • Авангардныя праекты
  • Дом урада ў Мінску
  • Мастакі з Беларусі ў замежжы ў 1-й палове XX ст.

    Асобную старонку, звязаную з беларускім мастацтвам, складае творчасць мастакоў, якая праходзіла за межамі Беларусі, але якія нарадзіліся на беларускай зямлі, атрымалі адукацыю, і ў некатоых выпадках нават нейкі час на ёй працавалі. З ліку мастакоў, чые творы набылі найбольш шырокую вядомасць у свеце, акрамя М. Шагала з'яўляецца Х. Суцін, вядомы як выбітны прадстаўнік еўрапейскага экспрэсіянізму.

  • Марк Шагал
  • Хаім Суцін
  • Уладзіслаў Страмінскі
  • Надзея Хадасевіч-Лежэ
  • Навум Арансон
  • Міхаіл Кікоін
  • Абрам Маневіч
  •   2-я палова XX ст.
    Станковы жывапіс 50-60-х гг.

    Падзенне культу асобы выклікала спробу пэўнага перагляду гісторыі, яе абагульнёнага успрыняцця, што знайшло адлюстраванне у творах прысвечаных Кастрычніцкай рэвалюцыі і падзеям даўніны. Побач з традыцыйнымі вырашэннямі мастакі звяртаюцца да больш разнастайных вобразна-пластычных прыёмаў, такіх напрыклад як "жывапіснае" бачанне сбжэтаў, што дазваляла стварыць настрой сюжэтнай кампазіцыі. У гэты перыяд інтэнсіўна развіваецца гарадскі пейзаж і ландшафтны, які затым атрымаў назву "лірычнага".

  • Н. Воранаў
  • Станковы жывапіс 60-70-х гг.

    Пачатак перыяда прыпадае на невялікі час "адлігі", з якой звязана вылучэнне з агульнадамінуючай стылістыкі соцрэалізма плыні так званага "суровага стылю", якія у сваіх пошуках звярталіся да мастацтва 20-х гадоў, спыненага уладай як не пасуючага савецкім ідэалагічным прынцыпам. Аднак, не гледзячы на наватарства і прапаганду унутраннай свабоды чалавека, ён быў вымушаны засавацца у межах соцрэалізму, накіраванага на адлюстраванне працоўнага жыцця, альбо на ваенную тэматыку, як напрыклад у творах М. Савіцкага. У сувязі з гэтым вялікую папулярнасць набывае пейзажны жанр, як найменьш падуладны ідэалагічнаму кантролю. Як прыклад шматлікіх дасягненняў у жанры "лірычнага пейзажа" з'яўляюцца творы В. Цвіркі.

  • Віктар Вярсоцкі
  • Абрам Кроль
  • Адольф Гугель
  • Сяргей Каткоў
  • Дзмітры Алейнік
  • Віктар Грамыка
  • Віталь Цвірка
  • Міхаіл Савіцкі
  • Уладзімір Стэльмашонак
  • Станковы жывапіс 70-80-х гг.

    Перыяд, які атрымаў назву "застоя" і які характэрызуюць агульнакрызісныя з'явы у эканоміцы і палітыцы, бюракратызацыя грамадства, адметны праяўленнем ішадумства ў культурным жыцці. У гэты час адбываецца выразны падзел мастацтва на афіцыйную і неафіцыйную часткі. Афіцыйная працягвае традыцыі соцрэалізма, пераняўшы некаторыя рысы "суровага стылю", у той час як прадстаўнікі неафіцыйнага мастацтва, найбуйнейшым з якіх з'яўляецца І. Басаў, спрабуюць вырвацца з пад ідэалагічнага кантролю і выпрацаваць свой асабісты стыль, непасрэдна звязаны з уласным светапоглядам. Пачынаецца паласа пошукаў і эксперыментаў, звязаных з вывучэннем дасягненняў еўрапейскага мадэрнізму, што не магло не выклікаць рэзкую негатыўную рэакцыю і супраціў савецкай ідэалагічнай цэнзуры.

  • Альгерд Малішэўскі
  • Ізраіль Басаў
  • Аляксандр Ісачоў
  • Аляксандр Кішчанка
  • Май Данцыг
  • Гаўрыла Вашчанка
  • Леанід Шчамялёў
  • Манументальнае мастацтва 60-80-х гг.

    З'яўляючыся ад самага пачатку савецкай улады магутным сродкам выхавання мас, манументальнае мастацтва працягвае выконваць адведзеную яму функцыю і ў пасляваенныя часы, хоць з 60-х гадоў у ім адкрываюцца новыя пластычна-вобразныя вырашэнні і разнастайныя тэхнічныя прыёмы. Адбываюцца змены ў разуменні ўзаемасувязі архітэктурнага аб'ёму і манументальнай кампазіцыі, якія атрымалі асабліва буйнае развіццё ў 70-я і 80-я гады.

  • Інтэр'ерныя роспісы
  • Мазаіка
  • Сграфіта
  • Энкаўстыка
  • Вітражы

  • А. Кішчанка
  • Станковы жывапіс 80-90-х гг.

    Наступная "адліга" 2-й паловы 80-х, звязаная з падзеннем савецкай сістэмы, дала імпульс для новай хвалі развіцця жывапісу, найбольш паказальнай рысай якога з'яўляецца шматварыянтнасць, змяшэнне стыляў і сінтэз жанраў, звяртанне да прыватных пачуццяў. Адным з першых праяў новай плыні з'явілася творчасць М. селешчука. Цікавай з'явай адбылася дзейнасць творчай суполкі "Няміга-17". У гэты перыяд беларускі станковы жывапіс выходзіць на еўрапейскую прастору і актыўна уключаецца у мастацкія працэсы, засвойваючы новыя формы і дзелючыся сваімі вынаходкамі.

  • Мікалай Селяшчук
  • Віктар Альшэўскі
  • "Няміга-17"
  • Леанід Хобатаў
  • Сяргей Кірушчанка
  • Зоя Літвінава
  • Анатоль Кузняцоў
  • Мікалай Бушчык
  • Народныя мастацкія роспісы XX ст.
    Маляваныя дываны

    Асаблівага росквіту народнае мастацтва маляваных дываноў, альбо "маляванак", дасягнула ў даваенны і першы пасляваенны час, калі інтэнсіўная перабудова вёскі і паляпшэння ітэр'ера жылля запатрабавалі новых відаў яго дэкаратыўнага аздаблення. У стылявым плане найбольш распаўсюджаным быў тып дывана з раслінным або кветкавым матывам выкананым на пафарбаваным у чорны колер палатне. Найбольшай індывідуальнасцю вылучаюцца творы А. Кіш, творы якой адрозніваюцца распрацаванымі сюжэтнымі кампазіцыямі і багаццем колеру, які амаль поўнасцю пакрываў паверхню дывана.

  • Невядомыя майстры
  • Дываны Паазер'я
  • Язэп Драздовіч
  • Алена Кіш
  • Фёдар Сухавіла
  • Туча
  • Роспісы па дрэве

    З канца XIX стагоддзя ў сялянскім побыце вялікай папулярнасцю карысталіся размаляваныя вазкі, дугі, некаторыя віды мэблі, але найбольш ярка асаблівасці роспісу па дрэве выявіліся ў дэкоры вясельных куфраў. Найбольш выразнае аздабленне маюць куфры Брэсцкага Палесся, дзе гэтае мастаціва праіснавала аж да сярэдзіны XX стагоддзя.

  • Куфры
  • Прадметы побыту
  • Посуд
  • Пісанкі

    Мастацтва роспісу пасхальных яек - адзін з самых старажытных відаў народнага мастацтва, які на жаль на Беларусі за савецкі час, у выніку барацьбы з рэлігіяй, быў амаль вынішчаны і пазабыты.

  • Заходняе Палессе
  • Усходняе Палессе
  • Прыдняпроўе
  • Цэнтральная Беларусь
  • Панямонне
  • Наддзвінне
  • Мастакі з Беларусі ў замежжы ў 2-й палове XX ст.

    З ліку мастакоў - выхадцаў з Беларусі, якія у гэты перыяд знайшлі рэалізацыю свёй творчасці за межамі краіны, найбольш вядомым з'яўляецца Б. Забораў.

  • Барыс Забораў

  •    Літаратура
    1. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс Беларусі XII - XVIII стагоддзяў. Мінск, "Беларусь", 1980
    2. Гісторыя беларускага мастацтва (у шасці тамах). Мінск, "Навука і тэхніка", 1987
    3. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва (у двух тамах).. Мінск, "Беларусь", 2007
    4. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
    5. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, "Беларусь", 2001
    6. Художники Советской Белоруссии. Союз Художников БССР. Минск, "Беларусь", 1976

    Галоўная старонка