| |
20 000 год да н.э - VII ст. |
| Дробная пластыка |
 |
У адрозненне ад заходнееўрапейскага палеалітычнага мастацтва, вышэйшымі дасягненнямі якога былі пячорныя гравіроўкі і паліхромныя роспісы, на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вяршыню творчасці складалі дробныя скульптурныя выявы людзей і жывёл, сярод якіх асаблівае месца належыць жаночым статуэткам. Пасля заняпаду у часы мезаліту скульптурнае першабытнае мастацтва адраджаецца ў неаліце. У эпоху бронзы скульптурныя выявы зноў знікаюць і з'яўляюцца у жалезным веку. Большасць з іх насіла культавы характар і служыла абярэгамі. |
Пластыка каменнага веку
Пластыка жалезнага веку
|
| |
VIII-XIII ст. |
| Мастацкая разьба |
 |
Адным з самых пашыраных рамёстваў старажытных гарадоў Беларусі з XI стагоддзя становіцца мастацкая апрацоўка косці, якая па ўзроўню можна паставіць побач з ювелірным мастацтвам. Сведчаннем мастацкай апрацоўкі дрэва могуць служыць толькі невялікая колькасць вырабаў, паколькі недаўгавечнасць матэр'яла была асноўнай прычынай таго, што драўляныя творы не захаваліся. З'яўленне у XI - XIII стагоддзях такарнага станка судзейнічала пашырэнню асартыменту вырабаў як з косці так і здрэва, і паляпшэнню іх мастацкіх якасцяў. |
Касцяныя вырабы
Драўляныя вырабы
|
| Дробная пластыка |
 |
Пластыка малых форм, якая атрымала дамінуючае развіццё ў раннім сярэднявеччы у асноўным падзяляецца на дзве групы: культавую, якая несла вялікі уплыў візантыйскай культуры, і свецкую. Асаблівую папулярнасць сярод культавых вырабаў мелі літыя крыжы і абразы, якія тасама адліваліся з металу, або выразаліся з косці або камяню. Аб'ёмная пластыка прадстаўлена свецкімі вырабамі, з якіх вылучаюцца шахматныя ыігуры, якія адчулі трансфармацыю ад абстрагаванага усходняга стылю да мясцовай рэалістычнай манеры. Іншую групу твораў пластыкі малых форм складаюць заходнееўрапейскія вырабы, якія трапілі на тэрыторыю Беларусі у выніку гандлёвых і культурных сувязяў, а таксама скульптурныя творы дахрысціянскіх плямён, традыцыя якіх працягвалася з першабытных часоў. |
Славянскія вырабы
Балцкія вырабы
Kультавыя вырабы
Ювелірныя вырабы
Свецкая аб'емная пластыка
Заходнееўрапейскія вырабы
|
| Манументальная скульптура |
 |
Культ каменных ідалаў і "баб" сярод славянскіх плямён сягае у эпоху першабытнага ладу і папярэднічае распаўсюджанню хрысціянства. У болшасці выпадкаў паганскія помнікі вырабляліся з дрэва, таму да нашых часоў захаваліся толькі каменныя адзінкі позняга перыяду. Хрысціянская манументальная скульптура не атрымала ўсебаковага развіцця, што тлумачыцца адмоўным стаўленнем царквы да паганскіх помнікаў і змагаліся з выявамі, якія маглі іх нагадваць. Адзінымі скульптурнымі манументальнымі творамі былі каменныя крыжы, да формы якіх часам падганяліся паганскія выявы, і так званыя "барысавы камяні". |
Каменныя ідалы
Каменныя бабы
Каменныя крыжы
Барысавы камянi
|
| |
XIV-XVII ст. |
| Дробная пластыка |
 |
У XIV-XVI стагоддзях па-ранейшаму важнае месца займалі творы малых форм культавага і свецкага прызначэння. Металапластыка, з узнікненнем яе масавай вытворчасці, паступова губляла свае мастацкія і тэхнічныя якасці і ператваралася ў галіну народнай культуры. Амаль тое самае адбывалася з разнымі вырабамі, за некаторымі выключэннямі, як напрыклад творы пінскага разбяра Ананія. |
Лiтыя культавыя вырабы
Разныя каменныя культавыя вырабы
Разныя касцяныя культавыя вырабы
Майстар Ананiя
|
| Скульптура |
 |
Уплыў заходнееўрапейскага мастацтва даў пачатак развіцця беларускай аб'ёмнай скульптуры, якая ад пачатку была цесна звязана з інтэр'ерамі храмаў, архітэктурнай дамінантай якіх з'яўляліся алтарныя комплексы. У XV стагоддзі алтарная скульптура перажывала уздзеянне гатычнага стылю, асабліва яго позняга "ламанага" перыяду. З'яўляючыся унікальнай старонкай беларускага мастацтва гатычная скульптура да нашых дзён амаль не захавалася. У XVI стагоддзі ў скульптуры пачынае дамінаваць рэнесансны стыль, які надае выявам большую рэалістычнасць і індывідуальнасць. Пачатак XVII стагоддзя адзначаны імклівай эвалюцыяй скульптурнага мастацтва ад Рэнесанса праз маньерызм да барочнага стылю, які канчаткова усталёўваецца на прыканцы перыяду. |
Скульптуры гатычнага стылю
Скульптуры рэнесанснага стылю
Скульптуры раннега барока
Касцёл Іаана Хрысціцеля Ў Воўпе
Капліца Св. Барбары у Будславе
Касцёл Архангела Міхаіла у Міхалішках
|
| Рэльефная пластыка |
 |
У XVI стагоддзі адбываецца фарміраванне сваеасаблівай беларускай школы разьбы, якая склалася на аснове традыцыі папярэдніх стагоддзяў і уплываў еўрапейскага мастацтва. |
Рэльеф рэнесанснага стылю
Рэльеф раннебарочнага стылю
|
| Аб'ёмна-ажурная пластыка |
 |
У XVII стагоддзі у аздобе інтэр'ераў важнае месца пачынае займаць высокарэльефная дэкаратыўная разьба, якая атрымала асабліва інтэнсіўнае развіццё з росквітам барочнага стылю ў другой палове стагоддзя. З асаблівай паўнатой мастацтва беларускіх разбяроў праявілася ў аздабленні іканастасаў праваслпўных храмаў. Яшчэ большую выразнасць атрымаў разны дэкор у другой чвэрці XVII стагоддзя з пераходам ад рэльефнай разьбы да аб'ёмна-ажурнай, што найбольш выразна адбілася у творах беларускіх майстроў, якія працавалі ў Маскоўскай дзяржаве. |
Алтарны дэкор
Iканастасны дэкор
|
| Мемарыяльная пластыка |
 |
Моцныя сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй спрыялі прыезду ў ВКЛ у XVI стагоддзі буйных італьянскіх скульптараў, творчасць якіх стала асновай для фарміравання сваеасаблівай культуры надмагільных помнікаў. Хоць выкананне твораў вялося галоўным чынам у Кракаве і Вільні, яны працяглы час служылі ў якасці прыкладаў пры стварэнні мемарыяльных помнікаў на тэрыторыі Беларусі, у якіх даволі доўга дамінуюць традыцыі Рэнесансу. Найбольш плённым у развіцці мемарыяльнай пластыкі было XVII стагоддзе. |
Бернардзін Зановія дэ Джыаноціс
Джавані Цынi
Ян Марыя Моска (Падавана)
| Мемарыяльныя помнiкi на Беларусі |
Рэльефныя пліты
Скульптурныя кампазіцыі
|
| Пячаткі і медальерная пластыка |
 |
У XVI-XVII ст. паралельна з традыцыйнай плынню дробнай пластыкі пад вялікім уздзеяннем еўрапейскай рэнесанснай культуры развівалася мастацтва пячатак і асабліва медалёў, асноўныя здабыткі якога звязаны з дзейнасцю Віленскага манетнага двара, які функцыяніраваў да 1667г., і супрацоўніцтвам з замежнымі майстрамі. |
Мастацтва пячатак
Ян Марыя Моска (Падавана)
Стэфан ван Голанд
Ананімныя творы
Манеты
|
| |
XVIII ст. |
| Cкульптура і скульптурны дэкор |
 |
Перыяд, калі барочная алтарная пластыка і скульптурны дэкор дасягаюць у сваім развіцці росквіту, асабліва ў 30-я гады. З сярэдзіны XVIII стагоддзя адчуваецца уплыў ракако, што найбольш праявілася ў дэкаратыўнай пластыцы. Паралнльна з прафесійна-арэстакратычнай пластыкай равіваецца народна-прымітывісцкая, у якой у найбольшай ступені захаваліся традыцыі папярэдніх часоў і праявмліся асаблівасці мясцовай скульптурнай школы. |
Скульптура позняга барока
Касцёл успення Дзевы Марыі ў Пінску
Касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродне
Касцёл Святога Андрэя ў Слоніме
Касцёл Архангела Міхаіла у Міхалішках
Скульптура "нiзавога барока"
|
| Аб'ёмна-ажурная пластыка |
 |
Мастацкая разьба па дрэву, якая пераважна ужываецца для аздаблення іканастасаў і царскіх брам у цэрквах, у гэтае стагоддзе вызначаецца багаццем і разнастайнасцю форм. З сярэдзіны XVIII стагоддзя пад уплывам ракако з'яўляюцца новыя элементы і кампазіцыйныя прыёмы, якія вызначаюцца яшчэ большай раскошай і імкненнем да вытанчанасці форм. |
Царскiя брамы
Іканастасы
|
| |
XIX ст. |
| Свецкая скульптура і пластыка |
 |
Ад пачатку стагоддзя ўсё большае значэнне пачынае займаць свецкая скульптура, у якой найбольш выразна адчуваюцца рысы класічнага стылю. Актывізацыі развіцця свецкай скульптуры у немалой ступені спрыяла інтэнсіўнае палацава-сядзібнае будаўніцтва, а таксама адкрыццё кафедры скульптуры у Віленскім універсітэце. Пасля яго закрыцця падрыхтоўка спецыялістаў вялася ва установах Расіі альбо Заходняй Еўропы. У палацавых і сядзібных парках шырока выкарыстоўвалася дэкаратыўная і фігуратыўная скульптура пераважна класіцыстычнай тэматыкі. |
Караль Ельскі
Ян Ельскі
Казімір Ельскі
Рафал Слізень
Алена Скірмунт
Генрых Дмахоўскі
Альфрэд Ромэр
М. Антакольскі
Паркавая скульптура
Вонкавы архітэктурны дэкор
Інтэр'ерны дэкор
|
| Сакральная скульптура і пластыка |
 |
Сярод культавай скульптуры асаблівай папулярнасцю карысталіся ўкрыжаванні, якія размяшчаліся не толькі ў храмавых інтэр'ерах, але і на прыдарожных крыжах. У пераважнай большасці скульптура, згодна са склаўшайся традыцыяй, расфарбоўвалася і часам дапаўнялася некаторымі дэкаратыўнымі дэталямі. Асноўная маса работ выконвалася ананімнымі мясцовымі рэзчыкамі але часта да гэтага звярталіся таксама і прафісійныя скульптары. |
Укрыжаванні
|
| Мемарыяльная скульптура і пластыка |
 |
Найбольш значныя дасягненні у галіне мемарыяльнай пластыкі на тэрыторыі Беларусі у гэты перыяд былі звязаны з імёнамі іншаземных скульптараў, творы якіх вызначаюцца характэрнымі для класіцызма вобразна-пластычнымі прыёмамі і спалучэннем розных матэр'ялаў. |
Творы замежных аўтараў
Творы невядомых аўтараў
|
| |
XX ст. |
| Скульптура рубяжа - пачатку XX ст. |
 |
Пасля адносна запаволенага развіцця у папярэднія часы, станковая скульптура актывізуецца, напрамак развіцця якой абумоўліваюць уплывы імпрэсіянізму і стылю Арт Нувою Новыя тэндэнцыі выяўляюцца ў шырокім распаўсюджанні эцюдных форм, падкрэсленнай эмацыянальнасці, лірычнасці і сімвалічнасці вобразаў. Амаль упершыню ў гэты перыяд ў беларускай скульптуры з'яўляюцца анімалістычныя скульптурныя творы. |
Канстанцін Змігродскі
А. Краснапольскі
Я. Тышынскі
Г. Вейсенгоф
Мікалай Міхалап
Мемарыяльная пластыка
|
| Скульптура 20-30-х гг. |
 |
Развіццё станковай скульптуры вызначаецца шырокім тэматычным дыяпазонам і вобразна-стылявымі рашэннямі, асабліва ў 20-я гады. Моцныя уплывы еўрапейскага мадэрнізму існуюць побач з рэалістычна- класіцыстычнай традыцыяй, якая з 30-х гадоў пачынае займаць выключнае месца у станаўленні стылю соцрэалізма. Манументальнай пластыцы з першых гадоў існавання савецкай улады была прызначана роля прапагандыста ідэй новай улады, што дасягалася нярэдка ва ўрон эстэтычнай і тэхналагічнай якасці. |
Аляксандар Грубэ
Абрам Бразер
|
| Скульптура 30-40-х гг. |
 |
Перыяд звязаны са станаўленнем соцрэалізма, як адзінага стылю, які прызнаваўся савецкай ідэалогіяй. Станковая і манументальная скульптура не вызначаліся жанравай разнастайнасцю. Дамінуючая роля належала партрэту, які становіцца практычна адзіным жанрам ў гады вайны, выконваючы важную ідэалагічную функцыю. |
Андрэй Бембель
|
| Скульптура 40-50-х гг. |
 |
Жорсткі ідэалагічны дыктат пасляваеннага дзесяцігоддзя абумовіў вузкую тэматычную і жанравую накіраванасць у развіцці скульптуры, якая зводзілася да павярхоўна-ілюстрацыйных кампазіцыйных выяў звязаных з падзеямі апошняй вайны і будаўніцтвам савецкага ладу жыцця, альбо да абагульнёных, тыповых і па мастацку безаблічных партрэтных вобразаў. Некаторае выключэнне складалі партрэтныя выявы гістарычных асоб і вядомых суайчыннікаў, якія адрозніваліся большай вобразнай разнастайнасцю. У манументальнай скульптуры у 50-х гадах творы адорзніваюцца больш складаным кампазіцыйным вырашэннем у параўнанні з даваеннай манументальнай пластыкай. |
Заір Азгур
Аляксей Глебаў
|
| Скульптура 50-60-х гг. |
 |
У сувязі з зменамі у грамадстве пасля падзення культу асобы у скульптурным мастацтве таксама адбываюцца аднаўленчыя працэсы: напаўненне новым зместам, вызваленне ад штампаў і ілюстрацыйнасці, парадна-пафаснага ўвасаблення рэчаіснасці. Адзначаныя перамены становяцца відавочныя ў канцы 50-х - пачатку 60-х гадоў, калі ствараюцца умовы для фарміравання "суровага стылю" з яго рамантычнай прыўзнятасцю і адкрытасцю ў стварэнні вобраза паўсядзённасці альбо ў трактоўцы гістарычных падзей. |
Фёдар Зільберт
В. Козак
|
| Скульптура 60-70-х гг. |
 |
Не гледзячы на пазітыўныя перамены у тэматычным і стылістычным плане, "суровы стыль" ўсёж застаўся ў межах соцрэалтзму з уласцівымі яму абмежаванай мовай пластычна-вобразных сродкаў, спрошчанымі і прамалінейнымі вырашэннямі. У станковай скульртуры па ранейшаму застаецца партрэт, які працягвае традыцыю пасляваеннага дзесяцігоддзя. У манументальнай скульптуры пачынае развівацца архітэктурна-скульптурны тып помніка, сінтэз скульптуры з архітэктурнымі формамі. Разам з дамінуючай ваеннай тэматыкай У пачатку 70-х з'яўляецца тэндэнцыя усталявання помнікаў дзеячам нацыянальнай культуры. |
Андрэй Заспіцкі
Сяргей Селіханаў
Анатоль Анікейчык
Сяргей Вакар
Іван Міско
Генадзь Мурамцаў
Леў Гумілеўскі
Уладзімір Ананька
|
| Скульптура 70-80-х гг. |
 |
Плённы перыяд у развіцці скульптуры, які характэрызуецца новымі мастацкімі вырашэннямі, шырынёй тэматыкі і жанравай разнастайнасцю. Як і ў іншых відах мастацтваў скульптары звяртаюцца да пошуку індывідуальнай стылістыкі і аўтарскіх пластычных рашэнняў. Акрамя традыцыйных, атрымліваюць пашырэнне лірычна-камерныя тэмы. Найбольш прыкметнай з'явай гэтага перыяду становіцца станковая сюжэтная кампазіцыя на гістарычныя тэмы. У мануметальнай скульптуры ствараецца шэраг помнікаў знакамітым асобам, дзеячам культуры і мастацтва, якія ў большасці выпадкаў арганічна ўпісаліся ў архітэктурнае і прыроднае атачэнне. |
А. Шатэрнік
Анатоль Арцімовіч
В. Занковіч
Леанід Зільбер
Віктар Грос
М. Якавенка
Барыс Маркаў
|
| Скульптура 80-90-х гг. |
 |
Развіццё скульптуры у гэты перыяд адзначана шырокім дыяпазонам вобразна-пластычных вырашэнняў: ад рэалістычнай традыцыі да постмадэрнісцкай стылістыкі. Разам з тым дамінуючай з'яўляецца роля фігурных выяў. Манументальнае мастацтва актыўна уключаецца ў архітэктурнае акружэнне гарадоў, гэтым разам не толькі буйных цэнтраў, а таксама невялікіх, але значных у дачыненні да мінулага. |
Святлана Гарбунова
Галіна Гаравая
В. Янушкевіч
У. Слабодчыкаў
|
| Народная пластыка XX ст. |
| Скульптура |
 |
Традыцыя народнай скульптуры, вытокі якой сягалі у мінулыя стагоддзі, у савецкія часы была перарвана праз прапаганду атэізма і барацьбу з рэлігійнымі выявамі. Таму асноую тэматыку твораў народных скульптараў у XX стагоддзі складаюць сцэны з паўсядзённага жыцця і баек, анімалістыка. Рэдкім выключэнням на гэтым фоне з'яўляюцца творы П. Зяляўскага, які ў сваёй творчасці зноў вяртаецца да хрысціянскай тэматыкі. |
Ананімныя творы
Апалінар Пупко
Міхаіл Рышкевіч
Пётр Зяляўскі
Іван Супрунчык
Валянцін Альшэўскі
Анатоль Міхеенка
Мікалай Тарасюк
Драўляная цацка
|
| Аздабленне жылля |
 |
Як варыянт драўлянай мастацкай пластыкі з'яўляецца вонкавае аздабленне жылля, якое асабліва было развіта на усходзе Беларусі, дзе больш былі адчувальныя уплывы рускага народнага мастацтва. На захадзе Беларусі жыллёвы дэкор больш сціплы альбо адсутнічаў наогул. Там мастацкае аблічча пабудовы стваралася за кошт канструктыўна-пластычных сродкаў. |
Заходняе Палессе
Усходняе Палессе
Прыдняпроўе
Цэнтральная Беларусь
Панямонне
Наддзвінне
|
| Прадметы побыту |
 |
У многіх выпадках мастацкія якасці народных драўляных прадметаў побыту складаюць не толькі іх разное аздабленне, але таксама і форма, якая сваёй пластычнасцю набліжаюць звычайныя гаспадарчыя рэчы да скульптурных твораў. |
Заходняе Палессе
Усходняе Палессе
Прыдняпроўе
Цэнтральная Беларусь
Панямонне
Наддзвінне
|