БЕЛАРУСЬ 
  • ГІСТОРЫЯ
  • Фрагмент касцяной статуэткі эпохі неаліту са стаянкі Асавец
    Старажытны перыяд гісторыі Беларусі
    90 тыс. год да н.э. - VIII ст.

    Найдаўжэйшы перыяд ў гісторыі Беларусі і ўсяго чалавецтва, для якога характэрна "біялагічная эвалюцыя чалавека, нізкі ўзровень развіцця вытворчых сіл, цесная ўзаемаабумоўленасць абшчыннных, роднасных і эканамічных сувязей паміж людзмі, калектыўная ўласнасць на сродкі вытворчасці, ураўняльнае размеркаванне сродкаў існавання. Для грамадства былі характэрны бяскласавая структура, нізкае развіццё соцыума, станаўленне і распаўсюджанне родаплемяннога ладу"3(ст.493).

    Старажытны перыяд
    90 тыс. год да н.э. - VIII ст.
    Перыяд Русі
    IX - пач. XIII ст.
    Перыяд ВКЛ
    XIII ст. - 1569 г.
    Перыяд Рэчы Паспалітай
    1569 - 1795 гг.
    Перыяд Расійскай Імперыі
    кн. XVIII ст. - 1917 г.
    На шляху да незалежнасці
    1917 - 1991 гг.

    Пачынаецца ад часу Вялікіх зледзяненняў і першых спробаў засялення чалавекам тэрыторыі Беларусі і ахоплівае этапы ўзнікнення шматлікіх першабытных культур на працягу існавання першабытнага грамадства. Пасля рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, якое паклала пачатак эпохі металаў, у першабытнай гісторыі Беларусі распачынаецца балцкі перыяд, звязаны з рапаўсюджаннем плямён балцкай супольнасці, дамінаванне якіх працягвалася да з'яўлення славянскіх плямёнаў, якое адбылося ў канцы эпохі.

    Першабытны перыяд
    100 тыс. год да н.э. - V ст.
    Каменны век
    2 000 000 год - пач. 2-га тысячагоддзя да н.э.
    Каменны век
    Бронзавы век
    Пач. 2-га тысячагоддзя - VIII-VII ст. да н.э.
    Бронзавы век
    Жалезны век
    VIII-VII ст. да н.э. - V ст.
    Жалезны век

    Час рассялення на тэрыторыі Беларусі славянскіх плямён і iх суадносiн з тутэйшым балцкiм насельніцівам. Стварэнне плямянных саюзаў, паступовы пераход ад ваеннай дэмакратыі да ранняй дзяржавы.

    Пераддзяржаўны перыяд
    V ст. - VIII ст.
    Рассяленне славян
    кан. V - пач. IX ст.
    Рассяленне славян

       Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
    2. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
    3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.

    Галоўная старонка