|
Час аб'яднання літоўскіх зямель і суседніх беларускіх княстваў пад уладай літоўскага конунга Міндоўга. Пачатак знішчэння племяннога ладу і усталявання неабмежаванай манархіі федэратыўнага тыпу на аснове літоўска-беларускай тэрытарыяльнай і палітычнай супольнасці. Са смерцю Міндоўга распачынаецца дынастычная барацьба за ўладу з кароткачасовыямі уладараннямі нашчадкаў Міндоўга. Перыяд уплыву Галіцка-Валынскага княства на Літву ў час княжання Войшалка змяняецца вяртаннем да самастойнай палітыкі ў часы княжання Трайдзена. |
|
Пачатковы перыяд
1230 - 1316 гг. |
Утварэнне новай дзяржавы
1230 - 1263 гг.
|
 |
Першыя ўладары княства
1263 - 1289 гг.
|
 |
Узмацненне дзяржавы
1290 - 1316 гг.
|
 |
|
Перыяд распачынаецца з пачаткам княжання Гедыміна і пераносу ім сталіцы ў Вільню. Перыяд характэрызуецца імклівым пашырэннем тэрыторыі ВКЛ галоўным чынам за кошт большай часткі сучаснай тэрыторыі Беларусі. Час ўмацавання княжаскай улады, дыпламатычных поспехаў у Заходнім і Усходнім напрамку. Са смерцю Гедыміна ў ВКЛ пачынаецца перыяд дыярхіі: кіраванне дзяржавай ажыццяўляецца дзвюмя князямі - Кейстутам і Альгердам, з якіх апошяняму дасталіся ў спадчыну усходнія землі, да якіх на працягу кіравання дадаліся новыя. |
|
Перыяд тэрытарыяльнага роста
1316 - 1377 гг. |
Пашырэнне цэнтральнай улады
1316 - 1341 гг.
|
 |
Палітыка Альгерда і Кейстута (ч.1)
1342 - 1359 гг.
|
 |
Палітыка Альгерда і Кейстута (ч.2)
1360 г. - май 1377 г.
|
 |
|
Са смерцю Альгерда зноў распачынаецца перыяд міжусобнай барацьбы, ключавой постаццю ў якой выступае Ягайла. Для пераадолення угутранага палітычнага крызісу ў ВКЛ Ягайла пачаў шукаць апоры ў саюзе з суседнімі дзяржавамі: Маскоўскім княствам і Польшчай, з якіх у рэшце перавагу атрымала апошняя. Падпісанне Крэўскай уніі з Польшчай пастваіла пад пагрозу незалежнасць ВКЛ, што выклікала рух пратэсту сярод літоўскай і беларускай знаці. |
|
Перыяд крызісу
1377 - 1392 гг. |
Ягайла і дынастычная вайна
чэрвень 1377 г. - лістапад 1384 г.
|
 |
Крэўская унія і працяг вайны
лістапад 1384 г. - жнівень 1392 г. |
 |
|
Скарыстаўшы апазіцыйны настрой супраць Ягайлы, Вітаўт распачынае барацьбу за вялікакняжаскі тытул і перамагае. Княжанне Вітаўта пачалося не вельмі паспяхова. Кульмінацыяй яго няўдач стала цяжкае паражэнне, атрыманае ад татар на Ворскле. Аслабленная дзяржава для супрацьдзеяння Ордэну шукала надзейнага саюзьніка, якім стала Польшча, падпісанне уніі з якой хоць і стала часткова для ВКЛ стратай незалежнасці, але і з'явілася значным крокам для умацавання дзяржавы. Кульмінацыяй княжання Вітаўта становіцца яго ўдзел у Грунвальдскай бітве, дзе ён разам з Ягайлам атрымлівае славу пераможцы над крыжакамі. Перыяд пасля сканчэння вайны адзначаны ростам прэстыжу ў Еўропе як самаго Вітаўта так і ўсяго княства. Супрацьстаянне з Ордэнам працягваецца і спрэчныя пытанні Вітаўт спрабуе вырашыць дыпламатычным шляхам. Адным з поспехаў яго ўсходняй палітыкі з'яўляецца аднаўленне літоўскай мітраполіі. У часы княжання Вітаўта ВКЛ дасягае максімальнага пашырэння сваёй тэрыторыі. |
|
Перыяд княжання Вітаўта
1392 - 1430 гг. |
Пачатак княжання Вітаўта
верасень 1392 г. - 1399 г.
|
 |
Новая унія і рост дзяржавы
1400 - 1408 гг.
|
 |
"Вялікая вайна" з Ордэнам
1409 - студзень 1411 гг.
|
 |
Гарадзельская унія:
перадумовы і вынікі
люты 1411 г. - красавік 1418 г.
|
 |
Шлях да Еўропы
1418 - 1424 гг.
|
 |
Апошнія гады
1424 - 1430 гг. |
 |
|
Абранне літоўска-беларускім баярствам пасля смерці Вітаўта вялікім князем Свідрыгайлы, што было насуперак умовам уніі, выклікала рашучы пратэст Польшчы, якая паспяшалася яго звергнуць. Гэта прывяло да расолу ВКЛ на два варожыя лагеры. Разгарэўшаяся грамадзянская вайна скончылася паразай Свідрыгайлы і абраннем вялікім князём літоўскім Казіміра Ягайлавіча, палітыка якога была скіравана на кансалідацыю баярства й цэнралізацыю ўлады. |
|
Ад разладу да кансалідацыі
1430 - 1492 гг. |
Перыяд крызісу
1430 - 1447 гг. |
 |
Час Казіміра Ягайлавіча (ч.1)
1448 - 1465 гг.
|
 |
Час Казіміра Ягайлавіча (ч.2)
1465 - 1492 гг.
|
 |
|
Супярэчнасці паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім, якія наспявалі гадамі, ўрэшце выліліся ў шэраг войнаў. Маскоўскае княства ў другой палове XV ст. стала імкліва мацнеть і пашыраць свае ўладанні, прэтэндуючы на гегемонію ва Усходняй Еўропе. Акрамя націску з усходу ВКЛ павінна была адбіваць рабаўнічыя напады татараў з Крымскага ханства. Пачатак праўлення Жыгімонта Аўгуста знаменаваны правядзеннем аграрнай рэформы, так званай "валочнай памеры", якая стала важным этапам развіцця гаспадаркі ў ВКЛ. Інфлянцкая (Лівонская) вайна з Маскоўскай дзяржавай прывяла ВКЛ да значных тэрытарыяльных стратаў на Полаччыне і з'явілася прычынай унктранага палітычнага крызісу, які вымушаў палітычную эліту дзяржавы ісці на больш шчыльныя кантакты з Польшчай, якая ў выпадку аб'яднання абяцалі ваенную дапамогу. У выніку была падпісана Люблінская унія, якая прывяла да аб'яднання ВКЛ і Кароны Полскай у адну дзяржаву - Рэч Паспалітую. |
|
Абарона дзяржавы
1492 - 1569 гг. |
Час Аляксандра
1492 - 1506 гг. |
 |
Час Жыгімонта Старога (ч.1)
1506 - 1520 гг. |
 |
Час Жыгімонта Старога (ч.2)
1521 - 1535 гг.
|
 |
Час Жыгімонта Старога (ч.3)
1536 - 1548 гг. |
 |
Жыгімонт Аўгуст і Люблінская унія
1548 - 1569 гг. |
 |