|
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ў Рэчы Паспалітай пачаўся перыяд унутранага крызісу, звязанага з пошукам новай кандыдатуры на каралеўскі й вялікакняскі трон. У выніку новым манархам быў абраны Стэфан Баторы, які ўзнвіў ваенныя дзеянні супраць Масквы, у ходзе якіх быў атрыманы шэраг перамог і вернуты ў склад ВКЛ страчаныя раней беларускія землі. |
|
Бескаралеўе
1572 - 1576 гг.
|
 |
Працяг Інфлянскай вайны (2-і этап)
1576 - 1582 гг.
|
 |
|
Важнейшымі асаблівасцямі эканамічнага развіцця беларускіх зямель у гэты перыяд былі паспяховыя наступствы аграрнай рэформы і бурны рост гарадоў і мястэчак, якія былі цесна звязаны з сельскай гаспадаркай. Рэлігійнае жыццё было адзначана разгарнутым наступам каталіцкай царквы, узначаленай езуітамі, як рэакцыя на пашырэнне ідэй пратэстантызму. Пывілегіраванае становішча каталіцкага касцёла і крызіс праваслаўнай царквы ўсё больш схілялі палітычную эліту Рэчы Паспалітай да ідэі аб'яднання заходняй і ўсходняй канфесіі, якое ўрэшце і адбылося і якое выклікала неаднолькавую рэакцыю ў розных слаях грамадства. |
|
Грамадскае жыццё
2-я пал. XVІ - пач. XVІІ стст. |
Эканамічны ўздым
2-я пал. XVІ - пач. XVІІ стст. |
 |
Контррэфармацыя
1569 - 1616 гг. |
 |
Берасцейская унія
1596 г. |
 |
|
Знешняя амбітная палітыка новага манарха Рэчы Паспалітай Жыгімонта са шведскай дынастыі Вазаў прывяла да доўгай вайны са Швецыяй. Першапачатковыя ваенныя поспехі ў выніку абярнуліся для дзяржавы цяжкімі выпрабаваннямі. Акрамя таго, узрастанне знешнепалітычных амбіцый кіраўніцтва Рэчы Паспалітай прывяло да інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву, скарыстаўшыся ўнутраным палітычным крызісам у ёй. Але і гэтым планам не было суджана здзейсніцца. Тым часам працяг вайны са Швецыяй сур'ёзна закрануў стан эканомікі ВКЛ, на якое Польская Карона імкнулася перакласці ўвесь цяжар вайсковах выдаткаў4. Разыходжанні ў поглядах на шведскае пытанне падаграваў сепаратныя настроі сярод часткі эліты ВКЛ і штурхаў іх да пошуку антыпольскага хаўрусу са Швецыяй4, якому перашкодзіла мірная дамова. |
|
Пачатак заняпаду
1587 - 1632 гг. |
Вайна са Швецыяй (1-ы этап) і грамадзянская вайна
1600 - 1611 гг. |
 |
Дзімітрыяда і інтэрвенцыя ў Маскву
1604 - 1618 гг. |
 |
Вайна са Швецыяй (2-і і 3-і этап)
1617 - 1622 гг. |
 |
Вайна са Швецыяй (4-ы этап)
1625 - 1629 гг. |
 |
|
Смерць Жыгімонта Вазы падштурхнула Маскву распачаць вайну супраць Рэчы Паспалітай, ключавым момантам якой стала барацьба за Смаленск, які ў выніку удалося адстаяць у маскоўцаў. Палітыка Ўладзіслава Вазы, накіраваная на тое, каб зменьшыць падставы ўнутраных хваляванняў3, прывяла да ўсталявання перыяду адносна спакойнага жыцця, які ўсёж аказаўся нядоўгім і падманлівым. |
|
Ад вайны да спакою
1632 - 1648 гг. |
Вайна за Смаленск
1632 - 1634 гг. |
 |
Перыяд "залатога спакою"
1638 - 1648 гг. |
 |
|
Казацкае паўстанне на Ўкраіне на чале з Багданам Хмяльніцкім дало штуршок для сялянскіх хваляванняў у паўднёвых раёнах ВКЛ, якое было амаль цалкам спустошана папярэднімі канфліктамі і не было гатова да вядзення новай вайны. Не гледзячы на гэта ВКЛ здолела мабілізаваць сілы, выцясніць казакоў з тэрыторыі Беларусі і нават без бою заняць Кіеў. Тым часам Маскоўская дзяржава вырашыла скарыстацца аслабленнем Рэчы Паспалітай у казацкай вайне й нанесці вырашальны удар, які цалкам прыйшоўся на землі ВКЛ. Разгарнуўшаяся вайна стала для беларускага народа "адной з найбольшых катастроф, якая характэрызавалася не толькі небывалымі ні раней, ні пазней дэмаграфічнымі стратамі, але і разбурэннем усіх сфер жыцця краіны"2(ст.7). |
|
На мяжы катастрофы
сяр. XVІІ ст. |
Казацка-сялянская вайна (1-ы этап)
1648 - 1649 гг. |
 |
Казацка-сялянская вайна (2-і этап)
1649 - 1651 гг. |
 |
Вайна з Масквою (1-ы этап)
1654 - 1655 гг. |
 |
Вайна з Масквою (2-і этап)
1658 - 1667 гг. |
 |
|
Пасляваеннае ўнутранае палітычнае жыццё на тэрыторыі Беларусі было адзначана далейшым наступам каталіцкай царквы на праваслаўе і пратэстантызм і паступовай паланізацыяй грамадства. Другой прыкметнай з'явай было ператварэнне шляхецкай дэмакратыі ў алігархію асобных магнацкіх групіровак, супрацьстаянне якіх ўрэшце перарасло ў грамадзянскую вайну і прывяло да ўнутранага расколу ў дзяржаве. |
|
Унутраняя палітыка
2-й пал. XVІІ ст. |
Палітычнае становішча
у 1669 - 1696 гг. |
 |
Грамадзянская вайна
1696 - 1700 гг. |
 |
|
Разбітыя прэтэндэнты на абсалютнае панаванне звярнуліся за дапамогай да Швецыі, у той час як іх праціўнікі стварылі канфедэрацыю і звярнуліся за дапамогай да Расіі. Такім чынам грамадзянская вайна злучылася з Паўночнай вайной, тэатрам ваенных дзеянняў якой зноў стала тэрыторыя Беларусі, народ якой зноў пакутаваў ад рабаванняў, а гарады і мястычкі ператвараліся ў руіны. Пасля заканчэння вайны Рэч Паспалітую ахапілі анархія і безуладдзе, якія наблізілі дзяржаву да катастрофы і паставілі яе ў залежнасць ад суседніх краін. |
|
Паміж Швецыяй і Расіяй
1-я пал. XVІІІ ст. |
Удзел у Паўночнай вайне
1700 - 1721 гг. |
 |
Анархія і безуладдзе
1722 - 1733 гг. |
 |
Вайна за "польскую спадчыну"
1733 - 1735 (1739) гг. |
 |
|
Разбураная пад час войнаў эканоміка беларускіх зямель патрабавала аднаўлення, што вымагала ад сялянства яшчэ больш напружанай працы і адбілася ва ўзмацненні прыгнёту. У выніку адны за другім успыхівалі сялянскія паўстанні сярод якіх найбольш вядомым было Крычаўскае пад узначаленнем В. Вашчылы. Паўстанні цярпелі паразу, але ўсёж вымушалі земляўладнікаў ісці на паслабленне павіннасцей. Духоўнае свецкае жыццё акрэсленага перыяду характэрызуецца росквітам ідэалогіі "сарматызму" сярод шляхты, а ў рэлігійнай сферы адзначана наступленнем каталіцызму і распаўсюджаннем уніяцтва. |
|
Грамадскае жыццё
сяр. XVІІІ ст. |
Пасляваенны гаспадарчы і дэмаграфічны крызіс
сяр. XVІІІ ст. |
 |
Сялянскія паўстанні
1740 - 1756 гг. |
 |
Духоўнае жыццё
сяр. XVІІІ ст. |
 |
|
Са смерцю Аўгуста ІІІ разгарэлася барацьба за трон, якую ўдала выкарыстоўвалі моцныя суседзі Рэчы Паспалітай Расія і Прусія. І без таго аслабленую дзяржаву суседнія імперыі імкнуліся яшчэ больш дэстабілізіраваць і ўмацаваць над ёй сваё верхавенства. У выніку барацьбы каралём і вялікім князем быў абраны фаварыт расійскай імператарыцы С. А. Панятоўскі. Праціўнікі расійскага панавання аб'ядналіся і стварылі канфедэрацыю, але яна не магла паўплываць на палітычная становішча і была разбіта. Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі адыйшла амаль трэцяя частка тэрыторыі Беларусі. |
|
Ад анархіі да анэксіі
кан. XVІІІ ст. |
Пачатак анэксіі
1763 - 1764 гг. |
 |
Барская канфедэрацыя
1768 - 1772 гг. |
 |
1-ы падзел Рэчы Паспалітай
1772 г. |
 |
|
Эканоміка зямель Беларусі ў 2-й пал. XVІІІ ст. пачала перажываць пад'ем, чаму таксама спрыялі рэформы А. Тызенгаўза, якія тычыла каралеўскіх сталовых эканомій і, акрамя іншых мер, прадугледжвала аднаўленне фальфаркавай сістэмы ў спалучэнні з паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выкарыстаннем заходняеўрапейскай тэхнікі. Значным крокам з'явілася выкарыстанне мануфактурнай вытворчасці, якая ў параўнанні з краінамі Еўропы на Беларусі усёж была маларазвітай. З ажыўленнем гаспадарчай дзейнасці павялічывалася гандлёвая актыўнасць, якой судзейнічаў таксама комплекс мер прынятых дзяржавай. |
|
Гаспадарка і эканоміка
2-я пал. XVІІІ ст. |
Ажыўленне эканомікі
2-я пал. XVІІІ ст. |
 |
Аграрная рэформа А. Тызенгаўза
1760-я - 1770-я гг. |
 |
Становішча гарадоў
2-я пал. XVІІІ ст. |
 |
Вытворчасць і гандаль
2-я пал. XVІІІ ст. |
 |
|
Пасля першага падзелу палітычная эліта Рэчы Паспалітай пачала актыўна дзейнічаць і скарыстаўшыся тым, што Расія ўступіла ў вайну з Турцыяй, склікала ў Варшаве вальны сойм, які пачаў працу над цэлай праграмай дзяржаўных рэформаў і на якім была прынята новая канстытуцыя. Праціўнікі канстытуцыі стварылі сваю канфедэрацыю і звярнуліся за дапамогай да Расіі. У выніку Прусія і Расія ўчынілі другі падзел Рэчы Паспалітай. Як рэакцыя на гэтыя падзеі ў Польшчы пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, якое праз месяц перакінулася на Літву і Беларусь. Пасля задушэння паўстання адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай, з канцом якой перастала існаваць і ВКЛ, а ўся тэрыторыя Беларусі апынулася пад уладай Расійскай Імперыі. |
|
Канец Рэчы Паспалітай
кан. XVІІІ ст. |
Рэформы і канстытуцыя
1788 - 1792 гг. |
 |
2-і падзел Рэчы Паспалітай
1793 г. |
 |
Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
1794 г. |
 |
3-і падзел Рэчы Паспалітай
1795 г. |
 |