БЕЛАРУСЬ 
  • ГІСТОРЫЯ
  • Срэбрны медаль Віленскага сельскагаспадарчага таварыства
    Беларусь у складзе Расійскай Імперыі
    кн. XVIII ст. - 1917 г.

    З падзелам Рэчы Паспалітай Беларускія землі спынілі накірунах развіцця па шляху магнацка-шляхецкай рэспублікі і апынулася ў складзе абсалютысцкай дзяржавы. Распачаўся складаны працэс перэарыянтацыі з заходняга на ўсходні вектар развіцця, які доўжыўся цэлае стагоддзе. У адзначаны перыяд адбываецца крызіс феадальна-прыгонніцкага грамадства і яго трансфармацыя ў індустрыяльную цывілізацыю. Наспяванне нацыянальнага пытання абумовіла з'яўленне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і ідэі пабудовы незалежнай дзяржавы.

    Старажытны перыяд
    90 тыс. год да н.э. - VIII ст.
    Перыяд Русі
    IX - пач. XIII ст.
    Перыяд ВКЛ
    XIII ст. - 1569 г.
    Перыяд Рэчы Паспалітай
    1569 - 1795 гг.
    Перыяд Расійскай Імперыі
    кн. XVIII ст. - 1917 г.
    На шляху да незалежнасці
    1917 - 1991 гг.

    Адразу пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі, які праходзіў у тры этапы, пачаў адбываецца адміністрацыйны падзел зямель былога ВКЛ і на іх тэрыторыі пачала ўводзіцца форма кіравання па ўзору Расійскай Імперыі. Замацаванне прыгонніцкай сістэмы дапаўнялася ўсталяваннем больш жорсткай сістэмы падаткааблажэння. Пачаўся працэс масавай раздачы дзяржаўных зямель былога ВКЛ ва ўладанне царскім чыноўнікам. З замацаваннем Расіі на новадалучаных землях ўсе катэгорыі мясцовага насельніцтва павінны былі падпарадкоўвацца ўладзе расійскага імператара. Аснову канфесійнай палітыкі складала імкненне зацвердзіць пануючае становішча праваслаўя.

    Усталяванне царскай улады
    1772 - 1811 гг.
    Адміністрацыйны падзел і кіраванне краем
    1772 - 1811 гг.
    Саслоўная структура насельніцтва
    1772 - 1811 гг.
    Канфесіянальная і нацыянальная палітыка
    1772 - 1811 гг.

    З пачаткам французкай інтэрвенцыі значная частка беларуска-літоўскай шляхты парушыла дадзеную раней прысягу вернасці цару і адкрыта выступіла на боку Напалеона, звязываючы з ім спадзяванні на скарэйшае аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па указу Напалеона быў створаны Часовы ўрад ВКЛ, асноўным кірункам дзейнасці якога былі фарміраванне войска і збор правіянту. Для беларускага насельніцтва вайна з'явілася адной з самых вынішчальных на тэрыторыі Беларусі. Уздым сялянскага партызанскага руху меў накіраванасць не толькі супраць марадзёраў, але і супраць сваіх прыгнятальнікаў.

    Руска - французкая вайна
    1812 г.
    Нашэсце Напалеона
    VI-VII.1812 г.
    Узнаўленне ВКЛ і акупацыйны рэжым
    VII-XII.1812 г.
    Паўторнае далучэнне да Расіі
    XI-XII.1812 г.

    Пасля выгнання Напалеона разгарнулася барацьба палякаў за культурны ўплыў на землях былога ВКЛ, што ім удавалася дзякуючы саступству з боку цара. Намаганнямі польскай навуковай інтэлігенцыі і езуітаў на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася найлепшая ў Расіі сістэма адукацыі, якая, не гледзячы на няспынныя захады паланізаваць беларускае грамадства, тым не меньш заклала паросткі нацыянальнага адрадджэння.

    Наступ паланізацыі
    1813 - 1830 гг.
    Урадавая палітыка
    1813 - 1830 гг.
    Рэформа адукацыі
    1813 - 1830 гг.

    Ідэя аднаўлення Рэчы Паспалітай і нежаданне царызма праводзіць рэформы дзяля палепшання гаротнага пасляваеннага становішча краю падштурхнулі перадавую частку шляхты да грамадска-палітычнай дзейнасці, якую ў Расіі ў змаганні з самаўладдзем разгарнулі дваране-рэфарматары. З задушэннем паўстання дзекабрыстаў стала відавочнай марнасць спадзяванняў на рэфармацыю і непазбежнасць узброеннай барацьбы. Але неістотнае ўспрыманне інтарэсаў беларускай і літоўскай шляхты польскім кіраўніцтвам з аднога боку і ігнараванне імі інтарэсаў сялянства з другога пазбавілі паўстанцаў шырокай і дзейснай падтрымкі і з'явіліся асноўнымі прычынамі, якія прывялі паўстанне да паразы.

    Палітычны рух
    1813 - 1831 гг.
    Таемныя таварыствы
    1817 -1823 гг.
    Ваенная апазіцыя
    1820 - 1825 гг.
    Шляхецкае паўстанне
    1830 - 1831 гг.

    Пасля задушэння паўстання царскі ўрад рашуча ўзяў курс на поўную русіфікацыю дзевяці заходніх губерніяў. У гэтым яны бачылі адзіную надзейную гарантыю утрымання гэтых зямель у складзе Расійскай Імперыі. Разам з тым лічылася неабходным скараціць коькасць шляхты праз перавод часткі яе ў падаткавы стан. Актыўны ўдзел студэнцтва і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў прычынай перагляду ўсяе сістэмы адукацыі, вынікам чаго было закрыццё полскіх устаноў і заменай іх рускімі, што адбілася на іх колькасці і якасці. Дзяля стварэння сацыяльнай апоры улад было вырашана павялічыць колькасць праваслаўнага насельніцтва, галоўным чынам за кошт пераводу уніятаў у праваслаўе.

    Перыяд рэакцыі і русіфікацыі
    1831 - 1840-я гг.
    Стварэнне "паўночна-заходняга краю"
    1831 - 1840-я гг.
    "Разбор" шляхты"
    1831 - 1832 гг.
    Змена сістэмы адукацыі
    1831 - 1840-я гг.
    Скасаванне уніяцтва
    1832 - 1840-я гг.

    Феадальна-прыгонніцкая сістэма ўступіла ў фінальную стадыю. Беларусь, з'яўляючыся аграрным краем, ўсе больш пакутавала ад састарэлага спосаба вядзення сельскай гаспадаркі, якая вяла да ўсё большага абнішчэння сялян. Прыгонная сістэма стрымлівала рост мясцовага прадпрымальніцтва і развіццё прамысловасці, якое патрабавала большага скарыстання машын і наёмнай працы. Беларускія гарады, хоць і захавалі свае адметныя рысы, набывалі тыповыя рысы правінцыйных гарадоў Расійскай імперыі.

    Канец перыяду феадалізма
    1830-я - 1850-я гг.
    Крызіс сялянскай гаспадаркі
    1830-я - 1850-я гг.
    Зараджэнне прадпрымальніцтва і прамысловасці
    1-я пал. XIX ст.
    Гарады і мястэчкі
    1-я пал. XIX ст.

    Крызіс прыгонніцкага права і ідэалізацыя Рэчы Паспалітай прывялі да узнікнення новай хвалі грамадзянскага руху, які асабліва узмацніўся у перыяд "вясны народаў" - хвалі нацыянальна вызваленчага руху, якім была ахоплена амаль уся Еўропа. Сярод разнастайных рэвалюцыйных плыняў запачаткавалася адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці і звяртання да сваіх вытокаў і сваёй гісторыі.

    Сацыяльна-палітычны рух
    1830-я - 1850-я гг.
    Сялянскі рух
    1-я пал. XIX ст.
    Кансерватары і лібералы
    1830-я - 1850-я гг.
    Подых "вясны народаў"
    1840-я - 1850-я гг.
    Абуджэнне беларускасці
    1840-я - 1850-я гг.

    Узмацненне незадаволенасці ў грамадстве і неабходнасць вырашэння аграрнага пытання змусілі царызм на скасаванне прыгонніцкага права. Але драпежніцкі характар рэформ не адпавядаў інтарэсам сялянства і з'явіўся штуршком для чарговай барацьбы, якая злілася з барацьбой шляхты аб узнаўленні Рэчы Паспалітай. Не гледзячы на ініцыятыву і кіраўніцтва з Польшчы, у хадзе паўстання ўпершыню праявілася плынь беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, якую ўзначаліў К. Каліноўскі.

    Нараджэнне буржуазнага грамадства
    1861 - 1863 гг.
    Аграрная рэформа
    1861 г.
    "Белыя" і "чырвоныя"
    1861 - 1862 гг.
    Паўстанне
    1863 - 1864 гг.

    Пасля задушэння паўстання ў заходніх губерніях пачалася працяглая паласа палітычнай рэакцыі і татальнай русіфікацыі, усталяваўся рэжым выключных законаў. Жорсткімі рэпрэсіямі былі знішчаны паросткі беларускага адраджэння. Да канца свайго існавання самадзяржаўе не дазволіла болей адкрыць у Беларусі ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Рэпрэсіі супраць каталіцкай царквы дапаўняліся крокамі з мэтай распаўсюджвання і замацавання праваслаўнай веры.

    Палітычная рэакцыя і працяг русіфікацыі
    1864 - 1870-я гг.
    Удакладненне сялянскай рэформы
    1864 - 1870-я гг.
    Рэформы і контрэформы сістэмы кіравання
    1864 - 1870-я гг.
    Мураўёўскае асветніцтва
    1864 - 1870-я гг.
    Утварэнне дзяржаўнай рэлігіі
    1864 - 1870-я гг.

    Парэформенная сялянская гаспадарка набывала буржуазны характар. Эканамічнае развіццё Беларусі адчула на сабе відавочнныя ўплывы прамысловага перавароту. Не атрымоўваючы ніякіх інвестыцый з боку Расіі беларуская эканоміка атрымала самадастатковае развіццё і захавала сваю адметнасць. Разам з тым беларускі рынак з'яўляўся арэнай расійска-польскай канкурэнтнай барацьбы. Дэнацыялізацыя мясцовай шляхты і дамінаванне беларусаў сярод сялянства замаруджвалі працэс фарміравання беларускай нацыі.

    Капіталізацыя гаспадаркі і грамадства
    1864 - 1884 гг.
    Сельская гаспадарка
    1864 - 1884 гг.
    Прамысловасць, транспарт і гандаль
    1864 - 1884 гг.
    Эвалюцыя сацыяльнай структуры
    1864 - 1884 гг.
    Дэмаграфічнае становішча
    1864 - 1884 гг.

    Абумоўленае палітычнымі і эканамічнымі інтарэсамі расійскіх улад, распачалося комплекснае даследаванне гісторыі, мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага этнасу. Навуковыя даследаванні пераконвалі ў адметнасці беларусаў, якія ўрэшце набылі уласную саманазву.

    Шлях самаідэнтыфікацыі
    1860-я - 1880-я гг.
    Вывучэнне этнасу
    1860-я - 1880-я гг.
    Фарміраванне нацыянальнай эліты
    1860-я - 1880-я гг.

    Не гледзячы на праведзеныя сялянскія рэформы, Беларусь заставалася аграрным краем і пытанне зямлі па ранейшаму заставалася вострым. Палітыка русіфікацыі значна зменшыла ўплыў польскага палітычнага руху ў Беларусі і іх месца заняў рускі сацыяльна-грамадскі рух, з якім звязана нараджэнне і распаўсюджанне тэорыі сялянскага сацыялізму. Намаганнямі новага пакалення нацыянальна свядомай інтэлігенцыі адбылося адраджэнне беларускага нацыянальнага руху і з'яўлення першых палітычных праектаў адбудовы нацыі.

    Грамадскі рух
    1860-я - 1880-я гг.
    Сялянскі і рабочы рух
    1860-я - 1880-я гг.
    Сацыялізм і народнікі
    1860-я - 1880-я гг.
    Беларускі нацыянальна-палітычны рух
    1860-я - 1880-я гг.

    Развіццё сельскай гаспадаркі усё болш залежыла ад скарыстання машын і наёмнай працы, чаму заміналі перажыткі феадалізма ў весцы. Пачатак індустрыялізацыі быў адзначаны узнікненнем новых фабрык і заводаў, значным паляпшэннем шляхоў зносін, працэсам урбанізацыі. Да новых формаў эканамічнай актыўнасці адносіліся банкі і іншыя крэдытна-фінансавыя установы, акцыянерныя таварыствы і гандлёвыя дамы. У якасці самастойнай часткі беларускага грамадства з'явіліся прадпрымальнікі і рабочыя, тэхнічная інтэлігенцыя і чыноўніцтва.

    Прамыслова-тэхнічны пераварот
    1880-я - 1904 гг.
    Аграрны крызіс
    1880-я - 1904 гг.
    Фабрычна-завадская вытворчасць
    1880-я - 1904 гг.
    Шляхі зносін і сродкі сувязі
    1880-я - 1904 гг.
    Гарады і мястэчкі
    1880-я - 1904 гг.

    Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства прывяла да агульнага уздыму грамадскага руху, абвастрэння палітычнай барацьбы, з'яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый. Са з'яўленнем на палітычнай арэне рабочага класа адбылося пашырэнне сацыялістычнага руху, адной з формай якога з'явілася першая беларуская партыя. У сацыяльна-палітычных умовах беларускай рэчаіснасці эканамічныя пытанні былі цесна звязаны з нацыянальнымі праблемамі, якія вызначылі асноўныя кірунакі палітычнага крызісу расійскага самадзяржаўя.

    Грамадскі рух
    1884 - 1904 гг.
    Лібералы і кансерватары
    1880-я - 1904 гг.
    Сялянскі перасяленчы рух
    1880-я - 1904 гг.
    Рабочы і сацыялістычны рух
    1880-я - 1904 гг.
    Беларускі нацыянальна-сацыялістычны рух
    1880-я - 1904 гг.

    Абвастрэнне крызісу ў царскай Расіі прывяло да першай сацыяльнай рэвалюцыі. На Беларусі, як па ўсёй Расіі, пракацілася хваля выступленняў рабочых і сялян, якая вымсіла цара падпісць Маніфест аб палітычных свабодах і стварэнні парламента. Выбарчыя кампаніі ў Думу царскія ўлады выкарыстоўвалі для таго, каб адцягнуць народныя масы ад удзелу ў рэвалюцыі. Кожны раз як склад і дзейнасць Думы не адпавядала інарэсам самадзяржаўя яна распускалася. У выніку, калі рэвалюцыіны рух аслабнуў, царскі ўрад чарговы раз разагнаў Думу і змяніў выбарчы закон.

    У гады 1-й рускай рэвалюцыі
    1905 - 1907 гг.
    Пачатак рэвалюцыі
    1905 г.
    Перыяд парламентарызму
    1906 г.
    Спад рэвалюцыі
    1907 г.

    Пасля паражэння рэвалюцыі царскі ўрад распачаў усталяванне жорсткай рэакцыі і палітычнага тэрору, якія істотна скарацілі колькасць выступленняў рабочых і сялян. У Думе стварыўся саюз памешчыкаў і буржуазіі з мэтай вырашэння задач у краіне зверху, не мяняючы сутнасці існуючага ладу1. Напружаны перыяд перажываў беларускі нацыянальны рух і адзіная легальная беларускамоўная газета "Наша Ніва", першачарговай задачай якіх была барацьба за нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага народа, за афіцыйнае яго прызнанне і за раўнапраўнасць з іншымі народамі1.

    Трэцячэрвенскі рэжым
    1907 - 1914 гг.
    Палітычная рэакцыя
    1907 - 1914 гг.
    Крызіс рэвалюцыйнага руху
    1907 - 1914 гг.
    Нацыянальны рух
    1907 - 1914 гг.

    Балючае для Расіі аграрнае пытанне наважылася вырашыць сталыпінская рэформа, якая прадугледжвала утварэнне класа кансерватыўнай сельскай буржуазіі, аднак яна не прывяла да карэнных змен у грамадскім ладзе Расійскай імперыі1. Адначасова з рэформай сельскай гаспадаркі адбывалася ўдасканаленне фабрычна-заводскай вытворчасці, але не гледзячы на поспехі індустрыалізацыі Беларусь па-ранейшаму заставалася аграрным краем2. Найбольш паказальным сведчаннем пашырэння і ступені індустрыялізацыі былі рост гарадоў і павялічэнне колькасці гарадскога насельніцтва. Актывізацыя развіцця прамысловасці спрыяла пашырэнню міграцыі насельніцтва як на іншыя землі Імперыі так і ў замежжа.

    Сацыяльна-эканамічнае развіццё
    1907 - 1911 гг.
    Аграрная рэформа
    1907 - 1914 гг.
    Індустрыялізацыя
    1907 - 1914 гг.
    Дэмаграфічныя змены
    1907 - 1914 гг.
    Масавая эміграцыя
    1907 - 1914 гг.

    Працяглае супрацьсіаянне эканамічных і палітычных інтарэсаў вядучых краін Еўропы прывяло да выбуху 1-й сусветнай вайны. Пад ударамі лепш узброеных нямецкіх войск руская армія вымушана была адступіць, у выніку чаго частка Заходняй Беларусі хутка апынулася у зоне акупацыі. Бязлітасная эксплуатацыя краю сумяшчалася нямецкім камандаваннем разам з адкрыццём пэўных магчымасцяў для беларускай культурна-асветніцкай працы. Тэрыторыя Беларусі, якая заставалася пад уладай Расіі таксама пакутавала ад нязносных умоў жыцця, што выклікала незадавальненне і вылівалася ў адкрытае супраціўленне уладам. "Усё гэта ў спалучэнні з аналагічнымі працэсамі ў іншых рэгіёнах Расійскай дзяржавы паглыбляла крызіс расійскага грамадства, які ўрэшце выліўся ў грандыёзны рэвалюцыйны катаклізм"1(ст.463).

    У гады 1-й сусветнай вайны
    1914 - 1917 гг.
    Пачатак вайны
    1914 г.
    Нямецкая акупацыя і Заходняя Беларусь
    1914 - 1917 гг.
    Усходняя Беларусь
    1914 - 1917 гг.
    Канец самадзяржаўя
    1917 г.

       Літаратура
    1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Чацвёрты том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2005.
    2. Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 - 2002. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2003.

    Галоўная старонка