Пячатка міністэрства абароны БНР. 1918 г.
Найноўшая гісторыя
1917 - 1991 гг.

Абвешчаная пасля распаду Расійскай імперыі незалежнасць Беларусі была нядоўгай і ў хуткім часе краіна была падзелена паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Усходняя Беларусь папала пад уладу Савецкай Расіі і стала называцца Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Кароткачасовае адраджэнне змянілася усталяваннем Савецкай дыктатуры і вынішчэннем нацыянальнай эліты. Заходняя Беларусь знаходзілася пад уладай Польшчы і была далучана да БССР на пачатку другой сусветнай вайны. Ваенныя часы - адна з самых драматычных старонак у гісторыі Беларусі. Спроба нацыянальнага адраджэння у межах акупацыйнага рэжыму з аднога боку і шырокі партызанскі рух, які падначаліваўся Маскве з другога, дадалі вайне на тэрыторыі Беларусі у нечым характар грамадзянскай вайны. Пасля вызвалення Беларусь засталася ў межах СССР, пасля распаду якога стаовіцца незалежнай дзяржавай.

Старажытны перыяд
90 тыс. год да н.э. - VIII ст.
Перыяд Русі
IX - пач. XIII ст.
Перыяд ВКЛ
XIII ст. - 1569 г.
Перыяд Рэчы Паспалітай
1569 - 1795 гг.
Перыяд Расійскай Імперыі
кн. XVIII ст. - 1917 г.
Найноўшая гісторыя
1917 - 1991 гг.

Пасля звяржэння царызма разам з аднаўленнем дзейнасці палітычных арганізацый актывізіраваўся і беларускі нацыянальны рух, які быў слаба кансалідаваны і падзяляўся на прыхільнікаў і праціўнікаў аўтаноміі Беларусі. У выніку перамогі кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе улада перайшла ў рукі бальшавікоў і на тэрыторыі Беларусі. Дзяля вырашэння пытання самавызначэння Беларусі прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху склікалі Усебеларускі з'езд, які ў выніку прыняў кампраміснае рашэнне стварыць свае часовыя органы савецкай улады, што стала прычынай разгону з'езда бальшавікамі. Выбраная на з'ездзе Рада вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. Савецкае кіраўніцтва ўвогуле не ўспрымала беларусаў як асобную нацыю.

Змаганне за дзяржаўнасць
1917 - 1918 гг.
Палітычны і нацыянальны рух
III-X.1917 г.
Устанаўленне ўлады саветаў
X-XII.1917 г.
I Усебеларускі з'езд
XII.1917 г.
Палітычнае бязладдзе
XII.1917 - II.1918 гг.

Сканчэнне перамір'я і аднаўленне германскага наступлення вымусіла савецкі ўрад з'ехаць з Беларусі. Выканком Рады Усебеларускага з'езда выйшаў з падполля і зрабіў спробу усталявання сваёй улады, але працэсу дзяржаваўтварэння памяшала нямецкая акупацыя. Не гледзячы на гэта Выканкам працягваў дзейніаць і ў адказ на падпісанне мірнай дамовы паміж савецкай Расіяй і Германіяй, які прадугледжваў падзела Беларусі, заявіла аб ўтварэнні БНР. Між тым спроба знайсці падтрымку незалежнасці Беларусі сярод кіраўніцтва Германіі вызвала раскол Рады БНР. Не гледзячы на крызіс, ўрад БНР працягваў наладжванне сувязяў з ваенным кіраўніцтвам Германіі ад якіх урэшце ўдалося дамагчыся паўнамоцтваў у галіне міжнародных адносінаў. У сувязі з пераменамі ў ваенным становішчы і адступленнем нямецкіх войск, ўрад БНР шукае падтрымкі з боку Літвы і спрабуе дамовіцца з Масквой, але пад націскам бальшавікоў павінен быў пакінуць Беларусь.

Германская акупацыя і БНР
II-XI.1918 г.
Германскае наступленне
II-III.1918 г.
Абвешчанне БНР
III.1918 г.
Двоеўладдзе
IV-VI.1918 г.
Нацыянальная палітыка БНР
IV-VIII.1918 г.
У пошуках выратавання
VIII-XI.1918 г.

З наступам Чырвонай арміі і вызваленнем ад немцаў заходніх земляў былой Расійскай Імперыі на іх тэрыторыі пачала усталёвацца савецкая ўлада. Не гледзячы на непапулярнасць нацыянальнага пытання сярод кіраўніцтва бальшавікоў яно ўсё ж дало згоду на стварэнне БССР, што галоўным чынам было вызвана пагрозай небяспекі вайны з Польшчай і спробай нейтралізаваць Беларусь ад уплыву ўраду БНР. Згодна з пастановай Масквы адбылося стварэнне БССР якое было абвешчана на з'ездзе камуністаў у Смаленску. Але хутка, у сувязі са змяненнем "знешніх абставін", усходняя частка Беларусі была далучана да Расіі, а астатняя тэрыторыя ўведзена ў склад Літоўскай ССР.

Станаўленне БССР
XI.1918 г. - II.1919 гг.
Беларускае пытанне і савецкая ўлада
XI-XII.1918 г.
1-е абвешчанне БССР
I.1919 г.
Літоўска-Беларуская ССР
I - VIII.1919 г.

Прэтэнзіі Польшчы на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай ў выніку падштурхнулі яе да вайны супраць савецкай Расіі. У хуткім часе амаль уся тэрыторыя Беларусі аказалася пад польскай уладай, якая адразу распачала працэс паланізацыі краю. Пошукі шляхоў самавызначэння Беларусі ўнеслі чарговы раскол у кіраўніцтва БНР і яшчэ больш аслабіла беларускі нацыянальны рух. Ход вайны пераканаў савецкі ўрад у карыснасці падтрымкі прасавецкіх нацыянальных сілаў і пасля паспяховага наступу на Польшчу абвесціла ўтварэнне ССРБ, якая складалася пераважна з тэрыторыі Мінскай губерніі, большая частка якой зноў адыйшла да Польшчы пасля падпісання перамір'я. Перыяд перамір'я быў выкарыстаны антысавецкімі і нацыянальна-вызваленчымі сіламі для барацьбы з савецкай уладай, але ў выніку пацярпелі паразу і вымушаны былі скласць зброю. Вайна скончылася падпісаннем мірнай дамовы па якой амаль палова тэрыторыі Беларусі адыходзіла да Польшчы.

Польска-савецкая вайна
1919 - 1921 гг.
Полская інтэрвенцыя
II - VIII.1919 г.
Акуапацыя і шляхі да пагаднення
VI.1919 - V.1920 гг.
2-е абвешчанне БССР
VII - X.1920 г.
Антысавецкі супраціў
X - XII.1920 г.
Падзел Беларусі
III.1921 г.

Пасля заканчэння грамадзяскай вайны разгарнулася актыўная барацьба камуністаў за ўсталявання манапольнага праўлення. З гэтай мэтай распачалася ліквідацыя іншых партыяў і палітычных арганізацый, з якіх самай уплывовай на Беларусі была партыя эсэраў. З мэтай лігітымізацыі сваёй дыктатуры ў нацыянальных раёнах Кампартыя абвесціла аб стварэнні СССР3(ст.243). Гэта дало магчымасць беларускім камуністам патрабаваць у Расіі вяртання ў склад БССР усходніх беларускіх зямель, далучэнне якіх уяўляла важны этап у працэсе аб'яднання беларускай нацыі. З мэтай выхаду з глубокага эканамічнага крызісу і прадухіліць пагрозу страты ўлады2(ст.141)савецкі урад адважыўся на ўвядзення ў савецкую сістэму некаторыя элементы рыначнай эканомікі, што дало станоўчы эфект для прыватнай гаспадаркі і прадпрымальніцкай дзейнасці, але не магла ўратаваць дзяржаўныя прадпрыемствы, таму ў хуткім часе было вырашана перайсці да камандна-адміністратыўных метадаў. Лібералізацыя закранула ўсе галіны публічнага жыцця і паспрыяла правядзенню палітыкі беларусізацыі, што ў першую чаргу было звязана з наданнем ў рэспубліцы беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай і ўвядзеннем паўсюднага яе выкарыстання. Але беларусізацыя таксама была для савецкай улады адным з сродкаў замацавання ў Беларусі і зброяй барацьбы з нацыянальнай ідэалогіяй і таму хутка змянілася русіфікацыяй. У перыяд НЭПу сфарміравалася сістэма адукацыі і былі закладзены асновы развіцця беларускай навукі. З мэтай барацьбы з канфесіямі шырока разгортвалася антырэлігійная прапаганда, дзе абвяргліся традыцыі, якія складваліся стагоддзямі.

БССР у часы НЭПу
1920-я гг.
Усталяванне аднапартыйнасці
1921 - 1926 гг.
Пашырэнне БССР
1922 - 1926 гг.
Новая эканамічная палітыка
1921 - 1927 гг.
Трансфармацыя сельскай гаспадаркі
1924 - 1927 гг.
Сацыяльная палітыка
1921 - 1927 гг.
Поспехі беларусізацыі
1921 - 1927 гг.
Знешняя палітыка БССР
1921 - 1927 гг.
Навука і культура
1921 - 1929 гг.
Змаганне з рэлігіяй
1921 - 1928 гг.

Падзел Беларусі і далучэнне яе заходняй часткі да Польшчы выклікаў бурную хвалю беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыхільнікі узброенай барацьбы арганізоўвалі партызанскі супраціў, базай якога з'яўлялася Літва. Іншыя беларускія дзеячы бачылі ў якасці альтэрнатывы мірны шлях пошуку пагадненняў і удзел у парламенцкіх выбарах. Рэпрэсіі польскіх уладаў і змена ў стаўленні да беларускага руху ў Літве збілі накал партызанцкай вайны. Спроба паўплываць на польскі ўрад мірным шляхам таксама не даў вынікаў. Палітыка беларусізацыі ў БССР павялічыла папулярнасць камуністычнай партыі і уплыў Мінска на развіццё вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Гэта вымусіла польскія улады пайсці на некаторыя саступкі ў беларускім пытанні, якія хутка былі спынены. Пачатак рэпрэсій у БССР дазволіў польскаму ўраду заняць жорсткую пазіцыю ў дачыненні "крэсаў" і паспрыяў больш рашучаму правядзенню паланізацыі. Эканоміка і сельская гаспадарка Заходняй Беларусі насілі рысы, характэрныя для адсталых паўкаланіяльных краін2. Сітуацыя змагла палепшыцца толькі на непрацяглы перыяд у некалькі год. Хаця жыццёвы узровень часткі грамадства быў вышэйшы чым у БССР2, у цэлым патрабаваў значнага палепшання становішча. Развіццё беларускай адукацыі і культуры адбывалася пад вялікім ціскам з боку ўлад і на фоне гвалтоўнага насаджэння польскай культуры і асветы. У рэлігійным жыцці дамінуючае становішча атрымаў каталіцкі касцёл, які быў адным з самых эфектыўных сродкаў паланізацыі. Не гледзячы на палітыку нецярпімасці ў дачыненні да праваслаўнай царквы і няўдалую спробу адрадзіць уніяцтва, усе канфесіі мелі магчымасць ажыццяўлення сваёй дзейнасці, у адрозненне ад БССР.

Заходняя Беларусь
1920-30-я гг.
Збройны антыпольскі супраціў
1921 - 1924 гг.
Шляхі пагаднення
1921 - 1924 гг.
Барацьба за ўз'яднанне з БССР
1925 - 1927 гг.
Наступ паланізацыі
1928 - 1939 гг.
Сельская гаспадарка
1921 - 1939 гг.
Эканамічная палітыка
1921 - 1939 гг.
Сацыяльная палітыка
1921 - 1939 гг.
Асвета і культура
1921 - 1939 гг.
Рэлігійнае жыццё
1921 - 1939 гг.

З канца 29-х маскоўскае кіраўніцтва ўзяло курс на поўнае падпарадкаванне нацыянальных ускраін цэнтру. Праграма беларусізацыі пачала згортвацца, а найбольш актыўныя нацыянальныя дзеячы неўзабаве прадсталі перад судом. Распачалося адкрытае змаганне з беларускай культурай і інтэлігенцыяй, якое праз некалькі год ператварылася ў іх масавае фізічнае вынішчэнне. Залежнасць ад цэнтра і ўвядзенне камандных метадаў упраўлення пачалі ўсталёўвацца таксама ва ўпраўленні гаспадаркай. Быў аб'яўлены курс на індустрыалізацыю, мэтай якой было жаданне за кароткі тэрмін зрабіць скачок ў эканомічным развіцці. У сувязі з гэтым у сельскай гаспадарцы распачалася калектывізацыя, якая вылілася ў барацьбу з уласнікамі і ў выніку прывяла да замацавання на вёсцы савецкай мадэлі прыгоннага права. Вынікам трансфармацыі гаспадаркі было таксама павялічэнне колькасці рабочага класа за кошт сялянства. У галіне адукацыі, навукі і культуры ўсталявалася таталітарная сістэма ідэалогіі і кантролю, што не магло не адбіцца на істотным пагаршэнні іх узроўні. Барацьба з рэлігіяй прывяла да поўнай ліквідацыі праваслаўнай царквы. Але найбольш жудасны бок савецкай сістэмы уяўляў масавы тэрор, які кіраўнікі камуністычнай партыі разглядалі як найбольш эфектыўны метад кіравання дзяржавай і грамадствам2(ст.351).

БССР у часы таталітарызму
1928 - 1939 гг.
Барацьба з "нацыянал-дэмакратызмам"
1927 - 1931 гг.
Індустрыялізацыя
1927 - 1931 гг.
Калектывізацыя
1928 - 1939 гг.
Сацыяльная трансфармацыя
1929 - 1939 гг.
"Культурная рэвалюцыя"
1929 - 1939 гг.
Вынішчэнне рэлігіі
1928 - 1939 гг.
Масавыя рэпрэсіі
1928 - 1939 гг.

Згодна з дамовай СССР і фашыстоўскай Германіі, які прадугледжваў падзел зямель у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і які з'явіўся штуршком для пачатку 2-й сусветнай вайны, Чырвоная Армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. На Народным сходзе, скліканым савецкай уладай дзяля апраўдання сваёй палітыкі адносна Польшчы, было абвешчана аб далучэнні заходніх беларускіх зямель да БССР. Разам са зменай ўлады пачалася радыкальная перабудова палітычных і эканамічных дачыненняў па савецкаму ўзору. Прыватная ўласнасць на зямлю ліквідавалася, у вёсцы пачалася калектывізацыя, прамысловыя аб'екты падлягалі нацыяналізацыі і на іх ўводзіўся адміністратыўны метад кіравання. У галіне адукацыі разам з ліквідацыяй пісьменства распачалася русіфікацыя. У духоўным жыцці разгарнулася барацьба з рэлігіяй, што выклікала пратэст з боку каталіцкага насельніцтва. Западозраныя ў нелаяльнасці да савецкай улады падлягалі высяленню ў Сібір і Казахстан.

Далучэнне Заходняй Беларусі
1939 - 1941 гг.
Пачатак 2-й сусветнай вайны
1939 г.
Усталяванне савецкай улады
1939 г.
Саветызацыя гаспадаркі
1939 - 1941 гг.
Асвета, культура і рэлігія
1939 - 1941 гг.
Арышты і дэпартацыі
1939 - 1941 гг.

Напад Германіі на СССР быў для савецкага кіраўніцтва нечаканым і таму Чырвоная Армія несла вялізарныя страты. Услед за стратэгіяй выпаленай зямлі, якую выкарыстоўвала савецкае камандаванне пры адступленні, ішлі грабяжы і разбурэнне, якія чынілі наступаючыя нямецкія войскі. Хуткі наступ на ўсход выклікаў неабходнасць стварэння на захопленых тэрыторыях паліцэйскага і адміністратыўнага апарату, які б апіраўся на мясцовае насельніцтва, вялікую частку якога складалі незадаволеныя савецкай палітыкай. Больш актыўную працу сярод беларускага насельніцтва па заахвочванню да супрацоўніцтва немцы разгарнулі пасля першых сур'ёзных страт на фронце, дзяля чаго было вырашана пайсці на некаторыя саступкі ў справе часовага адраджэнне беларускага нацыянальнага руху. Між тым не прыпыняліся акцыі па выкрыццю і знішчэнню яўрэяў і беларускага насельніцтва, якое было ахвярай у барацьбе карнікаў з партызанамі. Падпольны і партызансхі рух, які найбольш шырока разгарнуўся на ўсходзе Беларусі, як мага хутчэй старалася ўзяць пад свой кантроль савецкае кіраўніцтва ў Маскве. Яшчэ да наступлення Чырвонай арміі ў многіх лясных і балоцістых раёнах Беларусі партызанамі бвлі створаны цэлыя зоны, дзе людзі маглі займацца гаспадаркай і адкрываць школы. Адначасова з савецкім партызанскім рухам дзейнічалі розныя нацыянальныя спалучэнні, сярод якіх найбольш актыўнасцю вылучалася Армія Краёва, якая акрамя вайны з немцамі, прадугледжвала змаганне за вяртанне заходніх беларускіх зямель пад уладу Польшчы. Сутыкненне польскіх і савецкіх інтарэсаў уцягвала беларускае насельніцтва, якое цярпела ад нямецкай акупацыі, у стан грамадзянскай вайны. Дзейнасць партызанскіх злучэнняў у значнай ступені забяспечыла поспех савецкай наступальнай аперацыі на Беларусь, большая частка якой на той момант ужо была вызвалена партызанамі3.

Перыяд вайны і акупацыі
1941 - 1944 гг.
Захоп Беларусі
VI-VIII.1941 г.
Акупацыйная палітыка
1941 - 1944 гг.
Насельніцтва ў гады акупацыі
1941 - 1944 гг.
Калабарацыя і нацыянальны рух
1941 - 1944 гг.
Халакост на Беларусі
1941 - 1944 гг.
Падпольныая дзейнасць
1941 - 1944 гг.
Партызанскі рух
1941 - 1944 гг.
Беларусы ў войсках саюзнікаў
1941 - 1944 гг.
Армія Краёва і іншыя
1941 - 1944 гг.
Вызваленне Беларусі
1944 гг.

Пасля вызвалення БССР зноў узніклі пытанні аб вызначэнні межаў рэспублікі, у вніку чаго частка заходніх зямель савецкае кіраўніцтва вырашыла далучыць да Польшчы. Зруйнаваная ўшчэнт эканоміка Беларусі вымагала аднаўлення, якое замаруджвалася з-за дэфіцыту сыравіны, электраэнэргіі і працоўнай сілы. Вялікай перашкодай былі таксама адсутнасць элементаў рынкавай гаспадаркі і бюракратычны спосаб кіравання эканомікай. Калектывізацыя Заходняй Беларусі, якая зводзілася да ўсталявання на вёсцы даваеннай савецкай прыгоннай сістэмы, адбывалася як з дапамогай прапаганды так і з выкарыстаннем прымусу і карных метадаў. Новая хваля рэпрэсій у першую чаргу была накіравана на абвінавачаных ў здрадзе і супрацоўніцтве з фашыстамі пад час вайны. Кляймаванне нямецкіх злачынстваў і калабарацыянізма "вялося паралельна са змаганнем з беларускай нацыянальнай элітай, некамуністычнай культурнай спадчынай, знішчэннем беларускай нацыянальнай свядомасці"4(ст.170).

Пасляваенны салінскі перыяд
1944 - 1953 гг.
Карэктаванне межаў і перасяленні
1944 - 1947 гг.
Адбудова прамысловасці
1944 - 1953 гг.
Працяг калектывізацыі
1944 - 1952 гг.
Аднаўленне рэпрэсій
1944 - 1953 гг.
Адукацыя і культура
1944 - 1953 гг.

Са смерцю Сталіна ў СССР распачаўся перыяд адноснай ліберызацыі ва ўсіх сферах жыцця. Адбылося скарачэнне адміністрацыйнага апарату, дэклараваліся прынцыпы дэмакратыі і пашырэнне правоў саюзных рэспублік. Між тым гэта не прывяло да аднаўлення палітыкі беларусізацыі, а курс на пабудову камунізму заставаўся нязменны. У эканоміцы перыяд адметны пабудовай у БССР новых буйных заводаў, пераважна хімічнай прамысловасці, павялічэннем колькасці прадукцыі без яе якаснага росту. Наданне большай самастойнасці калгасам і набыццё імі ўласнай тэхнікі спрыяла росту сельскагаспадарчай вытвочасці, з іншага боку - на палі прыйшла хімія і значна пашырылася вырубка лясоў. З асуджэннем культу асобы Сталіна пачалася рэабілітацыя ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і вызваленне з канцэтрацыйных лагерэй. Адноснае палепшанне жыллёвых умоў суправаджалася барацьбой з праявамі вольнадумства і крытыкай савецкага ладу.

Паерыяд "адлігі"
1953 - 1964 гг.
Рэфармаванне сталінізму
1953 - 1964 гг.
Стан эканомікі
1953 - 1964 гг.
Аграрная палітыка
1953 - 1964 гг.
Асвета, культура і рэлігія
1953 - 1964 гг.
Русіфікацыя і
нацыянальны рух

1953 - 1964 гг.

Пасля адстаўкі Хрушчова новае кіраўніцтва ўзяло курс на згортванне празмернай, як ім падалося, лібералізацыі. Пачалася рэабілітацыя Сталіна і яго палітыкі. Партыя вызначыла новы курс на пабудову развітога сацыялізму і выхаванне новага савецкага чалавека. У гэты перыяд БССР па развіцці гаспадаркі і ўзроўні жыцця грамадзян заняла перадавое месца ў СССР, у чым была немалая заслуга П. Машэрава4, які разам з тым актыўна займаўся саветызацыяй беларусаў. Аднак развіццё савецкай эканомікі было абмежавана цэнтралізаванай сістэмай кіравання і адсутнасцю рынкавых механізмаў. Найвышэйшыя ў СССР паказнікі дасягненняў беларускай сельскай гаспадаркі былі "карыкатурна нізкія"4(ст.188) ў параўнанні з еўрапейскімі краінамі. Між тым у грамадскай свядомасці беларусаў гэты перыяд успрымаўся як перяд спакою і дабрабыту, чаму спрыяла ізаляванасць СССР ад астатняга свету і камуністычная ідэалогія.

Перыяд "застою"
1964 - 1985 гг.
Адраджэнне таталітарызму
1964 - 1985 гг.
Эканамічнае развіццё
1964 - 1985 гг.
Аграрная палітыка
1964 - 1985 гг.
Адукацыя, навука і культура
1964 - 1985 гг.
Дысідэнства
1964 - 1985 гг.

З пачатакам кіравання М. Гарбачова і абмежаваннем цэнзуры грамадству адкрыўся шматгадовы параліч савецкай гаспадарчай і палітычнай сістэмы4, адным з наступстваў якой была аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Абвешчаны курс на перабудову гаспадаркі прывёў у выніку да разумення неабходнасці перахода ад адзінай формы агульнадзяржаўнай уласнасці да прыватнай3. Рэформы і лібералізацыя ў грамадскім жыцці вызвалі хвалю пратэсту супраць усёй камуністычнай сістэмы. У Беларусі пачаў адраджацца нацыянальны рух, кульмінацыяй якога стала рэакцыя грамадства на выкрыццё месца бальшавітскіх злачынстваў у Курапатах. Падзеі ў Літве і затым выхад прыбалтыйскіх рэспублік з СССР даў штуршок беларускім адраджэнцам распачаць змаганне за суверынітэт, якое сустрэла упарты супраціў моцнай камуністычнай беларускай наменклатуры. Вырашальны пералом у барацьбе з савецкай сістэмай адбыўся з перамогай над путчам у Маскве, пасля чаго кіраўнікі БССР страцілі падтрымку з цэнтра. Апошнюю кропку ў існаванні СССР паставілі белавежскія пагадненні, у выніку якіх Беларусь стала незалежнай дзяржавай.

Перыяд "перабудовы"
1985 - 1991 гг.
Курс на "перабудову"
1985 - 1986 гг.
Чарнобыльская катастрофа
1986 г.
Эканамічны крызіс
1985 - 1991 гг.
Абуджэнне грамадства
1986 - 1989 гг.
Дэмакратыя і наменклатура
1990 - 1991 г.
Распад СССР
1991 г.

   Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Чацвёрты том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2005.
  2. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах). Пяты том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2006.
  3. Захар Шыбека. Нарыс гісторыі Беларусі. 1795 - 2002. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2003.
  4. Яўген Мірановіч. Найноўшая гісторыя Беларусі. Санкт-Пецярбург, "Невский проспект", 2003.

  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя