Гаспадарка

Гаспадарка Насельніцтва Грамадскі лад Вайсковая справа Духоўнае жыццё Падзеі і асобы

20 000 год да н.э - VII ст.

|

VIII-XIII ст.

|

XIV-XVII ст.

|

XVІII ст.

|

XIX ст.

|

XX ст.

  20 000 год да н.э - VII ст.
Гаспадарчыя заняткі ў каменным веку

Каля 26 000 - 23 000 год назад на поўдні Беларусі з'яўляюцца зноў паселішча людзей, краманьёнцаў. Набліжэнне ледавіка прывяло да паступовага пахаладання і яны вымушаны былі будаваць больш надзейнае жытло з костак і скуры і няспынна паліць вогнішча. Больш дасканалая апрацоўка крэмяню і косткі дазваляла вырабляць разнастайныя прылады працы і зброю. Асноўным заняткам было паляванне на мамантаў, шарсцістых насарогаў і іншых жывёл. Але з набліжэннем ледавіка, які каля 19 000 год назад дасягнуў паўдневых межаў Беларускага паазёр'я, краманьёнцы пакінулі селішчы і адыйшлі на поўдзень... >>

• Паляванне і рыбалоўства
• Апрацоўка крэменю
• Крэмнездабыўныя шахты
• Неалітычная рэвалюцыя
Гаспадарчыя заняткі ў бронзавым веку

У адрозненне ад Заходняй Еўропы, бронзавы век на тэрыторыі Беларусі быў шмат у чым працягам каменнага. З-за адсутнасці мясцовай сыравіны пераважная большасць прылад працы і зброі па-ранейшаму выраблялася з крэмяню. Аднак новая эпоха прынесла значныя гаспадарчыя, сацыяльныя і палітычныя пераўтварэнні. Асаблівасцямі новай эпохі сталі ўдасканаленне апрацоўкі каменных вырабаў і вытворчасці керамікі, паступовае ўзрастанне дамініруючай ролі жывёлагадоўлі і земляробства, пераход да патрыярхальнага грамадства... >>

• Паляванне і рыбалоўства
• Жывёлагадоўля
• Земляробства
• Вытворчасць і апрацоўка медзі і бронзы
• Крэмнездабыўныя шахты
• Апрацоўка камяню
• Апрацоўка косці і рога
• Вытворчасць керамікі
• Ткацтва
• Абмен і гандаль
Гаспадарчыя заняткі ў жалезным веку і эпоху рассялення славян

Выкарыстанне жалеза карэнным чынам змяніла характар вядзення гаспадаркі і паўплывала на жыццёвы лад тагачаснага грамадства. Зямляробства і жывёлагадоўля канчаткова заняло дамінуючае становішча. Выкарыстанне жалезных прыладаў працы давала магчымасць значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, палепшыць якасць апрацоўкі глебы, і ў выніку атрымоўваць значна большыя ураджаі, забяспечваць прадуктамі харчавання людзей і грамадскі статак і, акрамя таго, стварыць пэўныя запасы, што пачало ствараць умовы для паступовага разлажэння родавага ладу жыцця... >>

• Паляванне і рыбалоўства
• Жывёлагадоўля
• Земляробства
• Вытворчасць і апрацоўка жалеза
• Вытворчасць керамікі
• Ткацтва
• Абмен і гандаль
• Клімавіцкі манетны скарб
  VIII - XIII ст.
Сельская гаспадарка ў раннім сярэднявеччы

Галоўнай галіной сельскай гаспадаркі было земляробства. Яно знаходзілася ў непасрэднай залежнасці ад прыродна-кліматычных умоў і традыцый, якія складваліся стагоддзямі. Археалагічныя матэрыялы сведчаць таксама аб высокім развіцці жывёлагадоўлі. Яны даюць магчымасць не толькі меркаваць аб складзе статку таго ці іншага населенага пункта ў часы сярэднявечча, але і вызначыць, якой жывёле насельніцтва аддавала перавагу, устанавіць суадносіны паміж відамі розных жывёл. Алрача сельскай гаспадаркі як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася промысламі, самым распаўсюджаным відам з якіх з'яўлялася рыбалоўства.1 (ст.245-248)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

• Паляванне і рыбалоўства
• Жывёлагадоўля
• Земляробства
Рамесніцтва ў раннім сярэднявеччы

Пісьмовыя крыніцы утрымліваюць вельмі сціплыя звесткі пра заняткі гараджан у раннесярэднявечны перыяд. Выдатны матэрыял для асвятлення гэтага пытання дае археалогія. Вынікі раскопак пераканаўча сведчаць, што гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі X—XIII стст. мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбываўся ў XII—XIII стст.1 (ст.256)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

• Вытворчасць металаў
• Кавальства
• Вытворчасць керамікі
• Ткацтва
Гандаль

Адкрыццё скандынавамі на землях усходніх славян водных шляхоў на Усход првыяло да актыўнай іх дзейнасці на гэтых землях. Зацікаўленасць мясцовай знаці ў забяспячэнні стабільнасці ганлю і жаданне канралю над асноўнымі пунктамі на шляхах вымусіла іх пайсці на запрашэнне варажскіх правадыроў на княжанне, пасля якога пачалося паступовае фарміраванне першых дзяржаўных утварэнняў усходніх славян... >>

• Грашовыя адзінкі
• Гандлёвыя шляхі у перыяд кн. VIII - XI стст.
Гандлёва-рамесныя цэнтры
• Гарады (узнікненне і развіццё) ў перыяд IX - XIII стст.
• Полацк у IX - сяр. XI стст.
• Заслаўе (Ізяслаўль) у сяр. X - XI стст.
• Гарадзішча і селішча ў в. Гарадзішча (Мінскі р-н)

   Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.

  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Даведнік