| |
20 000 год да н.э - VII ст. |
| Супольнасці каменнага веку |
 |
Канчатковае засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным грамадствам адбываецца ў канцы палеаліту пасля зыходу апошняга ледавіка. З адыходам ледавіка на тэрытрыю Беларусі прыходзяць паляўнічыя на паўночных аленяў. Першымі пасля адступлення ледавіка Падняпроўе пачалі засяляць плямёны грэнскай культуры. У фінальным палеаліце паўднёвы захад Беларусі засяляюць плямёны свідэрскай культуры, на захад пранікаюць плямёны лінгбійскай і арэнсбургскай культур.... >>
Мезалітычная эпоха пачынаецца з пераходам да аседласці, што было звязана ў першую чаргу са спыненнем міграцыі жывёл. Селішчы будуюцца ў асноўным на берагах вадаёмаў. На пачатку мезаліту тэрыірыю Беларусі засялялі плямёны грэнскай і свідэрскай культуры, якія жылі тут яшчэ з часоў канца палеаліту, а таксама з захаду адбываецца пранікненне плямён каморніцкай культуры, з якой звязываюць паходжанне ў другой палове мезаліту кудлаеўскай культуры. Праз усю эпоху мезалтіту праходзіць развіццё Нёманскай мезалітычнай культуры, поўнач Беларусі засяляюць групы насельніцтва кундскай культуры.... >>
Адлік новага каменнага веку на тэрыторыі Беларусі пачынаецца ад часу пачатка вытворчасці керамікі. З'яўленне глінянага посуду на Беларусі датуецца 1-й паловай 4-га тысячагоддзя да н.э., а на Палессі - канцом 5-га тысячагоддзя да н.э... >> |
• Неандэрталец
• Краманьёнец
• Паляўнічыя на паўночных аленяў
• Грэнская культура
• Свiдэрская культура
• Кундская культура
• Днепра-данецкая культура
• Верхнедняпроўская культура
• Нарвенская культура
• Культура лейкападобных кубкаў
• Культура шарападобных амфар
• Культура тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі
• Жытло каменнага веку
• Пахавальныя звычаі ў каменным веку
|
| Супольнасці бронзавага веку |
 |
Міграцыя індаеўрапейцаў са сваёй прарадзімы, якая на думку большасці даследчыкаў знаходзілася ў Пярэдняй Азіі, адбывалася на працягу тысячагоддзяў і суправаджалася змешваннем з мясцовым насельніцтвам. Дзякуючы значнай колькасці і вышэшаму ўзроўню культуры старажытныя індаеўрапейцы пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам перамагалі яго і асіміліравалі. У выніку змешвання з мясцовымі этнічнымі групамі яны трацілі сваю еднасць і распадалася на асобныя групы плямёнаў. Аказваючы значны ўплыў на мясцовыя культуру і адначасова пераймаючы некаторыя мясцовыя традыцыі, індаеўрапейцы паклалі пачатак фарміравання многіх еўрапейскіх этнасаў.... >> |
• Культура шнуравой керамікі
• Сярэднедняпроўская культура
• Паўночнабеларуская культура
• Тшчанецка-соснiцкая культура
• Жытло насельніцтва бронзавага веку
• Паселішчы бронзавага веку
• Пахавальныя звычаі ў бронзавым веку
|
| Супольнасці жалезнага веку |
 |
У 2-й палове 1-га тысячагоддзя да н.э. на тэрыторыі Беларусі не адбылося значных пераменаў у этна-культурным складзе насельніцтва. На поўдні Беларусі адбывалася скарачэнне арэалу мілаградскай культуры, якая падзялілася на дзве лакальныя групы. Змяншэнне арэала адчула таксама і культура штрыхаванай керамікі. Адбываюцца значныя змены ў жыцці насельніцтва днепра-дзвінскай культуры, звязаныя з трансфармацыяй керамікі і з'яўленнем жалезных вырабаў. Культура падзяляецца на дзве групы: заходнюю - дзвінскую, больш кансерватыўную, і усходнюю - дняпроўскую... >>
У III-II стст. да н.э. на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі пачалі адбывацца значныя этна-культурныя працэсы. Пры эвалюцыйным развіцці культур штрыхавой керамікі, днепра-дзвінскай, помнікаў тыпа Начы адбылося знікненне мілаградскай культуры і з'яўлення на поўдні тэрыторыі Беларусі насельніцтва зарубінецкай культуры, якую па паходжанню адныя даследчыкі схільны звязваць са славянамі, іншыя з балтамі альбо з супольнасцю іншых культур... >> |
• Балты
• Мілаградская культура
• Паморская культура
• Падклёшавых пахаванняў культура
• Культура штрыхаванай керамікі
• Днепра-дзвінская культура
• Зарубінецкая культура
• Вельбарская культура
• Кіеўская культура
• Жытло насельніцтва жалезнага века
• Паселішчы жалезнага века
• Курганы
|
| Супольнасці ў эпоху рассялення славян |
 |
Лічыцца, што аддзяленне славянскага этнасу ад індаеўрапейскай супольнасці адбылося каля V ст. З пашырэннем у 2-й чвэрці V ст. улады гунаў да сярэдняга Падунаўя продкі славян пачалі шырокае рассяленне. Першапачатковае месца лакалізацыі славянскай культуры не высветлена і адной з верагодных версій аб вытоках славян лічыцца іх сувязь з кіеўскай культурай і з венетамі. З перасяленнем астраготаў з Прычарнамор'я на Сярэдні Дунай працэс славянскага перасялення набыў асаблівы размах. У пакінутым абшары чарняхоўскай культуры на мяжы V-VI стст. праз кароткі час пачалі ўтварацца новыя, блізкія між сабой пражская і пьянькоўская культура, насельніцтва якіх з візантыйскіх пісьмовых крыніц было вядома як склавены, якія ўяўлялі сабой заходнюю групу славян, і анты - усходнія славяне... >> |
• Балты
• Славяне
• Балта-славянскія дачыненні
• Пражская культура
• Культура ўсходнелітоўскіх курганаў
• Банцараўская культура
• Калочынская культура
• Крывічы
• Дрыгавічы
• Радзімічы
• Славянскае жытло
• Паселішчы ў эпоху рассялення славян
• Курганы
|
| |
VIII - XIII ст. |
| Насельніцтва ў раннім сярэднявеччы |
 |
У канцы VIII ст. скандынаўскія плямёны распачалі актыўную дзейнасць на тэрыторыі Еўропы... Вялікі рост насельніцтва ў спалучээнні са складанымі кліматычнымі умовамі поўначы вымусіў найбольш актыўную частку грамадства шукаць сродкаў для палепшання дабрабыту ў іншых землях... >>
Вялізарная тэрыторыя ад Балтыйскага мора да ніжняга цячэння Дняпра, якую насялялі славянскія, балцкія і фіна-угорскія плямёны са сваімі моўнымі і культурнымі асаблівасцямі, была аб'яднаная палітычнай магутнасцю дружыннай нарманскай русі.... >>
Пашырэнне тэрыторыі Полацкага княства на захад суправаджалася сутыкненнямі з балцкімі плямёнамі. Пранікненне славян на балцкія землі было працягам ранейшага працэсу славянскай каланізацыі, які суправаджаўся займаннем прыдатных да гаспадарання земляў і змешваннем з балцкім насельніцтвам. У адрозненне ад ранейшай каланізацыі, якая адбывалася пад націскам качэўнікаў, асноўным рухавіком працэсу у канцы X - пачатку XI стст. было эканамічнае развіццё Русі, якое вяло да росту насельніцтва.... >>
|
• Балты
• Славяне
• Балта-славянскія дачыненні
• Культура ўсходнелітоўскіх курганаў
• Крывічы
• Дрыгавічы
• Радзімічы
• Яцвягі
• Літва
• Сельскае насельніцтва
• Курганы
|
| Гарады |
 |
Гарады ўзніклі ў працэсе паглыблення паглыблення грамадскага падзелу працы - аддзялення рамёстваў ад земляробства. Узнікалі ў найбольш развітых і густазаселенгых раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоў і зносін. Шэраг гарадоў атрымаў назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны. Першыя гарады ўяўлялі сабой агароджанае (адсюль назва "горад") умацаванае паселішча. Нярэдка ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку. На тэрыторыі Беларусі многія гарады развіваліся з умацаваных радавых паселішчаў, феадальных замкаў, парубежных крэпасцей. Развіццю гарадоў спрыяла іх размяшчэнне на гандлёвых шляхах... >> |
• Гарады (узнікненне і развіццё) ў перыяд IX - XIII стст.
• Полацк у IX - сяр. XI стст.
• Заслаўе (Ізяслаўль) у сяр. X - XI стст.
• Гарадзішча і селішча ў в. Гарадзішча (Мінскі р-н)
• Мінскае замчышча (Гісторыя і даследаванні)
|