Грамадскі лад

Грамадскі лад Насельніцтва Гаспадарка Вайсковая справа Духоўнае жыццё Падзеі і асобы

20 000 год да н.э - VII ст.

|

VIII-XIII ст.

|

XIV-XVII ст.

|

XVІII ст.

|

XIX ст.

|

XX ст.

  20 000 год да н.э - VII ст.
Старажытны перыяд

Паляванне, расчыстка лесу, земляробства пры прымітыўных прыладах працы патрабавалі вялікіх калектыўных намаганняў. Плуг з жалезным лямехам, жалезная сякера, рыдлёўка, матыка, лук і стрэлы, сталёвыя мячы спрыялі вымірання абшчыны радавой і з'яўленню суседскай абшчыны. Члены радавой абшчыны не маглі браць сабе жонак ўнутры суполкі. Таму ўсякая радавая абшчына заўсёды падтрымлівала сяброўскія адносіны з іншымі радавымі суполкамі, з якімі яна абменьваліся мужамі. Тым самым адносіны сваяцтва ўзнікалі і паміж суполкамі, яшчэ больш пашыраючы рамкі супрацоўніцтва і ўзаемнай падтрымкі.bРодовая община. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

• Матрыярхат
• Патрыярхальна-сямейная абшчына
• Феадальныя адносіны: узнікненне і развіццё
  VIII - XIII ст.
Перыяд Русі

Ва Усходняй Еўропе ў развіцці форм уласнасці на зямлю і фарміраванні розных катэгорый феадальна-залежнага насельніцтва вылучаюцца два этапы. 1-ы этап ахоплівае IX—XI стст. і характарызуецца пераважна дзяржаўнай формай маёмасці. Яна была вынікам абкладання свабодных абшчыннікаў суседніх зямель данінай, якая пазней ператваралася ў феадальную рэнту. 1-ы этап генезісу феадальных адносін даследчыкі называюць "давотчынным" і на аснове шэрагу матэрыялаў падзяляюць дзяржаўную зямельную ўласнасць на княжацка-дзяржаўную і дзяржаўна-карпаратыўную. У першым выпадку распараджальнікам дзяржаўнага зямельнага фонду быў князь, у другім — яго саўдзельнікамі ў гэтай справе з'яўляліся баяры. Першапачатковая сістэма збору даніны праз "палюддзе" ў сярэдзіне X ст. была заменена "павозам", г.зн. даніна дастаўлялася ў асобныя цэнтры — пагосты. Збіралі яе з асобных сялянскіх гаспадарак ("двара", "дыма", "рала"). Княжацкі суд абкладваў смердаў і даннікаў сістэмай штрафаў ("прадаж") у казну. Абшчыннікі-сяляне страчвалі магчымасць свабоднага карыстання даходамі са сваіх зямель, якія сталі вярхоўнай уласнасцю дзяржавы. Гэтыя землі разам з сялянамі маглі па загадзе князя перадавацца ў карыстанне прадстаўнікам вярхушкі грамадства.1 (ст.239)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

3 XII ст. пачынаецца другі этап у генезісе феадалізму, калі існуюць такія формы землеўладання, як княжацкае, баярскае, царкоўнае. На землях сучаснай Беларусі ў раннім сярэднявеччы знаходзіліся адначасова некалькі дзяржаўных структур рознага ўзроўню.1 (ст.240)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

• Феадальныя адносіны: узнікненне і развіццё
• Звычаёвае права
• Пісьмовае права
• Веча
• "Руская праўда"
• Падаткавая сістэма

   Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
   Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Первобытное общество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  2. Родовая община. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Даведнік