Прыкладное мастацтва Алена Кіш
XX ст. 1889 (1896)? - 1949 гг.
Народныя мастацкія роспісы
Маляваныя дываны
• Невядомыя майстры
• Дываны Паазер'я
• Алена Кіш
Язэп Драздовіч
• Фёдар Сухавіла
• Туча
Алена Кіш. Фота з пашпарта - адзінае фота Алены Кіш.

Кіш Алена Андрэеўна (1889 (па іншых крыніцах - 1896), в. Леніна (Раманава) Слуцкага р-на – 1949, в. Грозава, Слуцкага р-на) – майстар народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтар серыі маляваных дываноў, створаных у 1930-я - 1940-я гг., адметных яркай індывідуальнай манерай выканання і спалучэннем арыгінальнага выяўленчага сюжэту з традыцыйнай дэкаратыўнасцю. Асноўная калекцыя твораў знаходзіцца ў архівах Заслаўскага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.


Жыццё. Са слоў роднай сястры Алены Кіш Ніны Дзядзюшкі, запісаных першаадкрывальнікам і першым збіральнікам твораў мастачкі Уладзімірам Басалыгай, Алена Кіш загінула ў 1949 г., калі ёй было шэсцьдзесят гадоў. З гэтага вынікае, што яна нарадзілася ў 1889 г., аднак раней Ул. Басалыгай была агучана іншая дата яе нараджэння - 1896 г. Вядома, што яна нарадзілася ў вёсцы Леніна Слуцкага раёна, якая раней называлася Раманава.1 (ст.9)У.І. Ягоўдзік. Алена Кіш. Мінск, "Белдрук", 1990

Сям'я Кішаў была мпагадзетная. Самы старэйшы - Мітрафан, з дзяўчат — Алена, якіх за ёю нарадзілася яшчэ шасцёра. Наймалодшым у сям'і быў Сцяпан, які памер у маладыя гады. Андрэй Кіш, бацька будучай мастачкі, быў чалавек масцеравіты, за што не браўся — усё мог зрабіць сваімі рукамі. Напэўна, яго здольнасці перадаліся і дзецям. Вядома, што Мітрафан пазней стаў першым на ўсю акругу цеслем і нават, калі была патрэба, нешта падмалёўваў у слуцкай Варварынскай царкве. Любілі маляваць і сёстры. Але самай здольнай сярод іх аказалася Алена. Вучыцца ёй не было часу: дапамагала бацькам па гаспадарцы, гадавала разам з імі малодшых дзяцей, аднак не пакідала і маляване, якое з гадамі перарасло ў жыццёвае прызначэнне.1 (ст.9)У.І. Ягоўдзік. Алена Кіш. Мінск, "Белдрук", 1990

(Апошняя рэдакцыя: 1.10.2011)
Маляваныя дываны
Творы 1930-1940-х гг.

   
  Дзева на водах, 1930-1940-я гг. Дзева на водах, 1930-1940-я гг. Дзева на водах, 1930-1940-я гг.  

Ліст да каханага, 1930-1940-я гг. Ліст да каханага, 1930-1940-я гг. Ліст да каханага, 1930-1940-я гг. Ліст да каханага, 1930-1940-я гг. У райскім садзе, 1930-1940-я гг.

Рай, 1930-1940-я гг. У райскім садзе, 1930-1940-я гг. Рай, 1930-1940-я гг. У райскім садзе, 1930-1940-я гг. Рай, 1930-1940-я гг.

Рай, 1930-1940-я гг.

(Апошняя рэдакцыя: 1.10.2011)
Літаратура
  1. У.І. Ягоўдзік. Алена Кіш. Мінск, "Белдрук", 1990
  2. Беларускія маляваныя дываны. Альбом-каталог з фондаў гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". Мінск, "РЫФТУР", 2005.
  3. Сахута Я. М. Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мінск, "Беларусь", 2001
  4. Сахута Я. М. Народнае мастацтва Беларусі. Мінск, "Беларуская энцыклапедыя" імя Пятруся Броўкі, 1997
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Алена Кіш. Сайт центральной Копыльской районной библиотеки имени А.Астрейко.
  2. Уладзімір Басалыга: «Караткевіч называў мяне беларускім Каналетта»
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Прыкладное мастацтва