Жывапіс Ізраіль Басаў
2-я палова XX ст. 1918 - 1994 гг.
Станковы жывапіс 70-80-х

• Альгерд Малішэўскі
• Ізраіль Басаў
• Аляксандр Ісачоў
• Аляксандр Кішчанка
• Май Данцыг
• Гаўрыла Вашчанка
• Леанід Шчамялёў
І. Басаў.2 (ст. 31)

Ізраіль Мацвеевіч (Мордухавіч) Басаў (1918, Мсціслаўль — 1994, Мінск) - беларускі жывапісец і графік, найбольш яркі і самабытны прадстаўнік беларускага савецкага андэграўнду 1970-х — 1980-х. гг.


Біяграфія. Нарадзіўся (7.10.1918) у г. Мсціслаўлі Магілёўскай губерні у сям'і краўца Мацьвея Мошавіча Басава і Марыі Рыгораўны (Шыфрына). Па самавольству чыноўнікаў пры ўзнаўленні ў 1950 г. пасведчання аб народжанні імя па бацьку было зменена на "Мордухавіч", што ўсталявалася потым ў дакументах і публікацыях. Акрамя Ізраіля, ў сям'і быў яшчэ старэйшы сын (1913 г.) Беніамін, у будучым - выдатны графік. З 1926 г. вучыўся ў 9-гадовай габрэйскай школе ў Мсціслаўлі, але ў 1935 г. быў вымушаны спыніць навучанне з прычыны хваробы.1 (ст.37)Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.

У 1935-1941 працуе рэтушорам фатаграфіі ў арцелі "Путь Октября". У 1939 г. паспрабаваў паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся брат, але не вытрымаў уступны іспыт з-за недахопу школьнай адукацыі. З пачаткам вайны, у 1941 г. - эвакуацыя ў г. Янгіюль у Узбекістане.1 (ст.37)Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.

У 1942-1943 г. праходзіць вайсковую службу ў працоўнай арміі ў г. Паўлаўскі Пасад, адкуль дэмабілізуецца з-за хваробы і вяртаецца ў Янгіюль. У 1943-1944 г. працаваў мастаком-выканаўцам у Янгіюльскім драматычным тэатры. У 1944 г. разам з бацькамі вяртаецца ў Мсціслаў.1 (ст.37)Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.

У 1944-1947 г. час ад часу працаваў як мастак-выканаўца ў Мсціслаўлі, потым у Мінску (дзе ў прыватнасці маляваў нумары на аўтамашыны). У 1947 г. бярэ шлюб з Бэлай Закб з якой ён быў знаёмы з даваенных часоў. Па пераездзе ў Мінск жыве ў бараку на вуліцы Чырвонаармейскай. У гэтым жа годзе нараджаецца сын Барыс.1 (ст.37)Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.

(Апошняя рэдакцыя: 4.10.2011)
Жывапіс Графіка
Творы 1960 - 1970-х гг.
Вялікі горад. 1978 Дамы і дрэвы. 1972 Успамін. 1968 Рытмы горада. 1974 Залаты горад. 1979

У палёце. 1988 Дрэва ля возера. 1990 Якая спявае. 1988 Дзяўчына. 1977 Лета. 1979

Партрэт жонкі. 1967 Акно. 1967 Развітанне. 1941 год. 1975 Каханне. 1974 Светлая раніца. 1970

(Апошняя рэдакцыя: 4.10.2011)
Літаратура
  1. Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мінск, Праектная студыя А. Зіменка і З. Бяліцкага, 1996.
  2. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. "Беларусь", 1976.
  3. Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. Мінск, "Беларусь", 2007
  4. Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. Вільня, Еўрапейскі гуманітарны універсытэт, 2007
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. Израиль Басов. Живопись. Графика. (Сайт творчасці мастака)
  2. Ларыса Фінкельштэйн. Контур у прасторы. Ізраіль Басаў
  3. Лариса Финкельштейн. Парадоксы судьбы Израиля Басова
  4. Лариса Финкельштейн. Художник и время. Журнал Мишпоха. № 14 2004 год
  5. Ігар Духан. NUNC STANS Ізраіля Басава
  6. Барыс Крэпак. “Бег” скрозь уласныя “час-прастору”
  7. Сяргей Харэўскi. Iзраіль Басаў. Успамін
  8. Да 90-годдзя з дня нараджэння мастака Ізраіля Басава
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Галерэя > Жывапіс