Працяг раздробленасці  
  1140 - 1167 гг.  

У сярэдэіне XII ст. на землях Русі адбываееца напружаная барацьба за кіеўскі стол. Полацкае княства, між тым, ахоплена ўнутранай барацьбой за вярхоўную ўладу, якая на некаторы тэрмін дастаецца менскім Глебавічам, але ад якой яны пад націскам сапернікаў вымушаны адмовіцца. Вынікам гэтай барацьбы становіцца аслабленне Полацка і ўзмацненне яго залежнасці ад Смаленска, які ў гэты час знаходзіцца на вяршыні сваёй магутнасці. Станоўчым вынікам міжусобіц на Русі для беларускіх зямель было набыццё і замацаванне самастойнасці Тураўскім княствам.

90000 г. да н.э.- VIII ст. IX - пач. XIII ст. XIII ст. - 1569 г. 1569 - 1795 гг. кн. XVIII ст. - 1917 г. 1917 - 1991 гг.
<< >>
 

Супрацьстаянне (1140 - 1146 гг.)
1140 г. - вяртанне полацкіх князёў з Візантыі
1142 г. - першыя летапісныя звесткі пра Гомель і Рагачоў
1142 г. - княжанне Святаслава Ўсеваладавіча ў Тураве
1143-1146 г. - княжанне Вячаслава Ўладзіміравіча ў Тураве
1141 (1142) - не пазней 1166 гг. - княжанне Барыса Усеваладкавіча ў ГародніjГороденское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
Сабор Спаскага манастыра ў Смаленску, XII ст. Рэканструкцыя: Е.А. Чэрнікаў (Гістарычны музей, Смаленск; фота: Р. Маісей).

Важнай рысай гарадоў, якія маглі прэтэндаваць на роль цэнтраў самастойных удзелаў, з'яўлялася пабудова храмаў, якія ставіліся як на дзядзінцах, так і на вакольным горадзе, сведчаннем чаго з'яўляюцца знаходкі паліваных керамічных плітак (Друцк, Лагойск, Віцебск), з якіх выкладалася падлога ў царкве, а таксама смальты (Барысаў, Віцебск), якая ўжывалася для мазаічнага аздаблення храмаў.1 (ст.188)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Полацкае княства. Пасля смерці Яраполка Уладзіміравіча ў 1139 г. кіеўскі стол заняў яго брат Вячаслаў, але ён быў выгнаны Усеваладам Ольгавічам.3 (ст.149)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У Полацку ў гэты час працягваў княжыць Васілька Святаславіч - сын высланага ў Візантыю Святаслава Ўсяславіча. Верагодна, з Васількі Святаславіча пачынаецца існаванне ўдзела з цэнтрам у Віцебску, дзе ў 1140-я гг. ўзводзяцца новыя абарончыя збудаванні і плошча, абнесеная абарончым валам, павялычваецца з 0,7 да 4 га. Гэта сведчыць аб тым, што значэнне Віцебска як адміністрацыйна-тэратарыяльнага цэнтра ўзрасло і ён выступае ў дзяржаўнай структуры ў новай якасці.1 (ст.187)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

У 1140 г., з дазволу, дадзенага яшчэ Яраполкам Уладзіміравічам, з Візантыі у Полацк вярнуліся некаторыя з князёў-выгнанцаў. Гэта былі, верагодна, Рагвалод Барысавіч, Іван Барысавіч і Расціслаў Глебавіч.6 (ст.15)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Яны засталі на кіеўскім пасадзе Ўсевалада Ольгавіча, прадстаўніка варожага Манамахавічам стану. З гэтага часу палітычныя адносіны як у самой Полацкай зямлі, так і паміж ёю і кіеўскімі ўладаннямі асабліва ўскладніліся.1 (ст.181)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Вакол вярнуўшыхся пачалася дыпламатычная гульня - перасварыўшымся паўднёварускім князям было выгадна перацягнуць іх на свой бок. Так, у 1143 г. кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч жэніць свайго сына Святаслава на дачцы Васілька Святаславіча, а Ізяслаў Мсціславіч выдае дачку за Рагвалода Барысавіча,6 (ст.15)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. аднавіўшы такім чынам традыцыйны саюз Манамахавічаў з сям'ёй Барыса Ўсяславіча.3 (ст.149)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Разлад абазначыўся тасама і паміж нашчадкамі Усяславічаў. Полацкае веча пачынае актыўна умешвацца ў палітычнае жыццё дзяржавы, улічваючы жаданне нашчадкаў асобных галін роду Усяславічаў атрымаць верх і ўсталявацца на полацкім пасадзе.1 (ст.181)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Менскае княства. З падзеяў адносна Менскага княства за гэты перыяд вядома, што ў 1144 г. Расціслаў Глебавіч пад сцягамі Усевалада Ольгавіча браў удзел у паспяховым паходзе на Уладзіміра Валадаравіча Галіцкага.3 (ст.150)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Тураўская зямля. З пачаткам княжання ў Кіеве Усевалада Ольгавіча (1139 г.) для Тураўскага княства наступіў перыяд драблення. Асобныя гарады Тураўскага княства Усевалад Ольгавіч разам з прылеглымі землямі пачаў раздаваць сваім саюзнікам, якія дапамагалі яму дамагчыся кіеўскага стала. Так, у 1142 г. Бярэсце і Драгічын былі аддадзены Уладзіміру і Ізяславу Давыдавічам (стрыечным братам), Клецк - брату Святаславу, Рагачоў - другому брату Ігару.1 (ст.191)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Ігару Ольгавічу дасталіся таксама (1142 г.) некалькі ўдзелаў Тураўскай зямлі, якая прылягала да яцвяжскіх земляў з паўднёвагв ўсходу.3 (ст.182)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У самом Тураве пачаў княжыць сын Усевалада Святаслаў Усеваладавіч.1 (ст.191)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Але ў студзене 1143 г. Вячаслаў Уладзіміравіч зноў вярнуўся ў Тураў (?).hВячеслав Владимирович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Смаленскае княства. Пасля ўкняжання ў Кіеве Усевалада Ольгавіча барацьба Смаленскага княства, дзе працягваў княжыць Расціслаў Мсціславіч (з 1127 г.), з Ольгавічамі зноў накалілася. Смаленск з'явіўся цэнтрам, дзе збіраліся сілы антыольгаўскай кааліцыі. Сюды ўцёк ад ноўгарадцаў Святаслаў Юр'евіч.6 (ст.35-36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

У 1142 г. Расціслаў Мсціславіч, скарыстаўшыся новай усобіцай паміж чарнігаўскімі князямі, рушыў свае дружыны ў воласці Ольгавічаў, размешчаныя ў міжрэччы Іпуці і Бесядзі і далучыў іх да Смаленскай зямлі. Расціслаў нават спаліў воласць Гомія (Гомеля), але зрабіць спробу захопу горада не адважыўся.1 (ст.205)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

У 1-й палове 1140-х спрэчка паміж князямі працягваецца. Толькі Ізяслаў Мсціславіч цвёрда трымаецца з сваім братам Расціславам Смаленскім. Абодва браты удзельнічаюць у новай кааліцыі, зараз супраць Усевалада Ольгавіча, які рассварыўся з Давыдавічамі. З імі выступілі гродзенскія князі Усеваладкавічы.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Панямонне. У 1141 г. памірае Усеваладка Гарадзенскі і яго сыны Барыс і Глеб удзельнічаюць у новых паходах кіеўскіх князёў. Гарадзенскія князі працягваюць сваю палітыку васалаў Кмева: у 1144 г. кіеўскі князь Усевалад Ольгавіч выдае дачок Усеваладкі Гарадзенскага за стрыечнага брата Уладзіміра Давыдавіча Чарнігаўскага, які ў 1142 г. атрымаў ва ўладанне Драгічын, і за Юрыя, які на той час быў тураўскім князем (?). Праз заключэнне падобнага шлюбу кіеўскі князь жадаў мацней звязаць інтарэсы гарадзенскай дынастыі з сумежнымі княствамі.6 (ст.43)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Пасля смерці Усеваладкі з Гарадзенскага княства верагодна вылучылася два ўдзелы — Ваўкавыскі і Новагародскі.kГарадзенскае княства. Вікіпедыя - свабодная энцыклапедыя

У 2-й чвэрці XII ст. літоўцы і яцвягі ўжо становяцца сілай, здольнай уплываць на зыход міжусобных войнаў паміж князямі Русі і Польшчы. Важным фактарам сілы яцвягаў і літоўцаў быў іх саюз з прусамі, з чым даводзілася лічыцца і польскім, і рускім правіцелям. У 1145 г. Усевалад Ольгавіч накіраваў сваіх братоў Ігара і Святаслава па іх жа просьбе ў дапамогу кракаўскаму князю Уладзіславу ІІ супраць ягоных братоў Баляслава і Мешка, якія былі вымушаны заключыць мір, аддаўшы Уладзіславу некалькі сваіх гарадоў, а Ігару Ольгавічу - Візну і Мазовію. Перадача яму Візны, якая ляжала паміж прускімі і яцвяжскімі землямі, забяспечвала сям'і Ольгавічаў сувязь з балцкімі плямёнамі і магчымасць з іх дапамогай умешвацца ў польскія справы. Гэта і было зроблена ў 1146 г., калі русіны і прусы забяспечылі Уладзіславу перамогу (хоць і кароткачасовую) над ягонымі братамі.3 (ст.181-182)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 25.06.2010)

У полымі міжусобіц (1146 - 1149 гг.)
1147 г. - першыя летапісныя звесткі пра Брагін
Ад'езд князя Вячаслава Уладзіміравіча на тураўскае княжанне насуперак волі Яраполка Кіеўскага (Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу).

Сярэдзіна XII ст. у гісторыі горадабудаўніцтва на ўсходнеславянскіх землях адзначаецца як час, калі павялічваецца роля княжацкай адміністрацыі ў будаўніцтве новых гарадоў. Гэта сведчыць аб умацаванні феадальнай дзяржавы, якой ужо стала пад сілу не толькі асваенне існуючых сацыяльна-эканамічных структур (Прупой, Кречют), але і будаўніцтва значнай колькасці новых.1 (ст.206)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Полацкае княства. Смерць Усевалада Ольгавіча кіеўскага (1 жніўня 1146 г.) падштурхнула да дзеянняў усіх рускіх князёў, адкрыўшы ім магчымасць барацьбы за Кіеў. Сярод феадальных вярхоў вылучыліся дзве кааліцыі: Манамахавічы (часова з Давыдавічамі), з аднога боку, і Даўгарукі з Святаславам Ольгавічам - з другога). Кіеўляне запрасілі да сябе Ізяслава Мсціславіча, сына Мсціслава Вялікага, унука Манамаха. Ізяслаў Мсціславіч даводзіўся цесцем сыну Барыса Усеславіча і, верагодна, менавіта і паклапаціўся, каб наступным полацкім князем стаў друцкі князь Рагвалод Барысавіч.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Тураўская зямля. Вячаслаў Уладзіміравіч, які княжыў у Пераяслаўлі, карыстаючыся смерцю Ўсевалада Ольгавіча і насуперак волі новага кіеўскага князя вярнуўся ў Тураў і вярнуў у склад княства тыя гарады, якія былі раздадзены Усеваладам Вольгавічам яго саюзнікам (Берасце, Драгічын, Клецк, Рагачроў).1 (ст.191)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У дадатак Вячаслаў Уладзіміравіч захапіў Уладзімір-Валынскі, дзе пасадзіў свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча. У адказ Ізяслаў Мсціславіч накіраваў у Тураў войска на чале з сваіім братам Расціславам Мсціславічам Смаленскаім, якога суправаджае ўжо вызвалены з палона былы тураўскі князь Святаслаў Усеваладавіч. Яны захапілі горад, узяўшы ў палон епіскапа Акіма і пасадніка Жыраслава Іванкавіча, якія былі прыхільнікамі Вячаслава Уладзіміравіча і, магчыма, ініцыятарамі яго вяртання ў Тураў.3 (ст.175),Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. 1 (ст.191-192)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Тураў быў аддадзены Яраславу Ізяславічу, сыну Ізяслава Мсціславіча. Вячаславу Уладзіміравічу ж быў аддадзены невялікі гарадок перасыпніца на Валыні.1 (ст.191-192),В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. hВячеслав Владимирович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Панямонне. У 1147 г. Ізяслаў Мсціславіч дапамог Баляславу IV Кучараваму войскамі ў паходзе супраць прусаў. Такім чынам, калі Ольгавічы падтрымлівалі з прусамі і яцвягамі сяброўскія адносіны, то Манамахавічы былі зацікаўлены ў іх паслабленні.3 (ст.182)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Смаленскае княства і барацьба за Кіеў. З пачаткам княжання ў Кіеве Ізяслава Мсціславіча (1146 г.) роля Смаленска, дзе княжыў яго родны брат Расціслаў Мсціславіч, значна ўзрасла. Магутнасць Смаленска ўзрасла настолькі, што Разанскае княства ў 1147 г. дабраахвотна прызнала васальную залежнасць ад Смаленска.iРостислав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Пасля ўсмірэння ў Тураве свайго дзядзькі Вячаслава Ўладзіміравіча, Расціслаў Смаленскі, ў адказ на дзеянні Даўгарукага, выступіўшага на Ноўгарад (1147 г.), і Святаслава Ольгавіча, які напаў на падуладны Смаленску маленькі балцкі востраў - племя голядзь на Протве і вывез аддтуль людзей у палон (у дадатак, у тым жа годзе па даручэнню Святаслава полаўцы заваявалі вярхі Угры), разам з братам Ізяславам Мсціславічам зваяваў Чарнігаўскую зямлю.3 (ст.164)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Заключыўшы ў 1148 г. ў чарнігаўскім Спаскім саборы мір з Ольгавічамі і Давыдавічамі князі вырашаюць ісці ў Растова-Суздальскую зямлю на Даўгарукага "едва ледо встануть". Урачыста сустрэўшы папярэдне ў Смаленску свайго брата Ізяслава Кіеўскага, Расціслаў Смаленскі ўдзельнічае ў паходзе на р. Мядзведзіцу, але паход не склаўся з-за здрадніцтва Ольгавічаў і Давыдавічаў.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Юры Даўгарукі 24 ліпеня 1149 г. найкарацейшым шляхам праз вяцічаў з'яднаўся з Святаславам Ольгавічам і рушыў на Кіеў. Расціслаў з войскам кінуўся на дапамогу брату. Адхіліўшы мірныя прапановы Юрыя і не гледзячы на нежаданне кіеўлян біцца, Ізяслаў з Расціславам далі бой пад Пераяслаўлем.3 (ст.165)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У двухдзённай бітве (22 і 23 жніўня) яны былі разбіты. Ізяслаў Мсціславіч ўцёк ва Ўладзімір Валынскі, а Расціслаў - у Смаленск. Кіеўскім князем стаў Юры Даўгарукі - сын Уладзіміра Макнамаха.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

У тым жа годзе Ізяслаў звярнуўся да Баляслава Кучаравага па дапамогу ў барацьбе за Кіеў. Баляслаў з братам Індрыхам (Генрыхам) рушылі ў паход, аднак Мешка быў вымушаны застацца ў Польшчы "стеречи земли своея от Прус".3 (ст.182)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Пагроза з боку прусаў, а таксама з боку моцнага галіцкага князя Уладзіміра Валадаравіча вымусілі саюзнікаў Ізяслава адмовіцца ад паходу.eИзяслав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

(Апошняя рэдакцыя: 02.06.2010)

Трыумф Мсціславічаў (1149 - 1154 гг.)
каля 1104 - 1167 гг. - жыццё і дзейнасць Еўфрасінні Полацкай
каля 1150 г. - дзейнасць дойліда Іаана
1150-1160 гг. - будаўніцтва ў Полацку Спаса-Ефрасінеўскага храма
Залатое скроневае кольца з Полацку, XII ст. (Краязначы музей, Полацк).

Працяг барацьбы за Кіеў. Пры пасрэдніцтве Уладзіміра Валадаравіча паміж Ізяславам і Юрыем быў заключаны мір, але, паколькі Юры не выканаў сваіх абавязкаў, Ізяслаў Мсціславіч ў 1150 г. развязаў новую вайну і, пры дапамозе чорных клабукаў (цюркскіх васалаў) і кіеўлян захапіў Кіеў. Юры ўцёк за Днепр. Спроба Вячаслава Тураўскага - старэйшага сына Уладзіміра Манамаха захапіць прастол аказалася неўдалай і той вымушаны быў з'ехаць у Вышгарад.eИзяслав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Між тым Юры Даўгарукі з'яднаўся з Ольгавічамі і Давыдавічамі, а з захаду на Кіеў рушыў Уладзімір Галіцкі. Спроба Ізяслава запрасіць ў Кіеў Вячаслава Уладзіміравіча, пагражаючы пры гэтым спаліць Тураўшчыну,hВячеслав Владимирович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии і, прыкрываючыся яго правамі на кіеўскі стол, правіць там ад яго імені не мела поспехаў. Вячаслаў Уладзіміравіч, замест гэтага, аб'яднаўся з малодшым братам Юрыем Даўгарукім і Ізяслаў вымушаны быў ўцячы на Валынь. Але зімой 1151 г., атрымаўшы ваенную дапамогу ад венгерскага караля Гезы II, Ізяслаў Мсціславіч зноў вярнуўся ў Кіеў, дзе ўжо стаў кіраваць сумесна з Вячаславам Уладзіміравічам, які расчараваўся ў сваіх спадзяваннях заняць кіеўскі стол з дапамогай Юрыя. Ізяслаў фактычна стаў кіраваць у Кіеве ад імя Вячаслава. Спробы Юрыя Даўгарукага адбіць кіеўскі прастол недалі вынікаў.eИзяслав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Часы княжання Ізяслава ў Кіеве былі перыядам найбольшай сілы братоў Ізяслава і Расціслава Мсціславічаў.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Трыумвірат Ізяслава, Вячаслава і Расціслава цешыўся непараўнальным уплывам на справы цэлай Русі.3 (ст.165)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Так, абодва браты смела ўмешваліся ў справы Наўгародскай рэспублікі, дзе рэстаўрыравалі старыя парадкі, адменяныя паўстаннем 1136 г.6 (ст.36)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Тураўская зямля пад час барацьбы князёў за кіеўскі стол, аказалася ў цяжкім становішчы. У выніку дынастычных спрэчак яна рызыкавала быць разабранай на часткі. Пры кіеўскім княжанні якога-небудзь новага князя , часта змяняўся князь і ў Тураве. І калі ў XI - пач. XII ст. гэта было не часта, то зараз гэта стала амаль законам.6 (ст.26)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Пасля захопу ў 1149 г. ўлады ў Кіеве Юрыям Даўгарукім, Святаслаў Усеваладавіч, які авалодаў некаторымі дрыгавіцкімі землямі ў выніку недарэчнага пагаднення з Усеваладам Ольгавічам ў 1142 г.,3 (ст.176)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. незадаволены новым пераразмеркаваннем сталоў і самаволна бярэ Курск з Пасем'ем, Сноўскую тысячу Ізяслава і (верагодна, атрымлівае ад Юрыя) Слуцк, Клецк і "вси дреговичи", г.зн. Турава-Пінскую зямлю, ва ўсялякім разе ў яе паўночных частках. У 1151 г. у Тураве ўжо сядзеў сын Даўгарукага Андрэй Багалюбскі ("тое же осени да ему отець волость Туровъ и Пиньскъ, и Дорогобужь, и Пересопницю"), на месца якога ў Вышгарад быў атпраўлены Вячаслаў Уладзіміравіч Тураўскі. Але Андрэй выбраў месцам свайго сталага прабывання не Тураў и Пінск, а землі па Гарані (Перасопніца, Дарагабуж).6 (ст.26)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Полацкае і Менскае княствы. У 1151 г. палачане пазбавілі ўлады князя Рагвалода Барысавіча, які быў схоплены і перададзены Расціславу Глебавічу ў Менск, дзе і ўтрымліваўся "у велицѣ нужи". Расціслаў Глебавіч уехаў у Полацк, а палачане паслалі дэлегацыю да Святаслава Ольгавіча "с любовью, яко имѣти отцемь себѣ".6 (ст.16)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Верагодна, прычынай пазбаўленне ўлады Рагвалода была ягоная сувязь з кіеўскімі Манамахавічамі, бо выгнаны ён быў якраз тады, калі кааліцыя Юрыя Даўгарукага і Святаслава Ольгавіча пагражала Ізяславу Кіеўскаму і Расціславу Смаленскаму. Юры і Святаслаў былі разбітыя, але палачан ніхто не кранаў. Менскі князь стаў гаспадаром Полацка і аб'яднаў пад сваёй ўладай большую частку Полаччыны.3 (ст.151)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

ПанямоннеУ 1150 г. гарадзенскія князі удзельнічаюць на баку Ізяслава Мсціславіча ў барацьбе за кіеўскі стол. Пад 1151 г. яны згаданы падчас асады Ізяславам Кіева, калі гродзенскі князь Барыс у ліку наймацнейшых, атачыўшых горад, быў пастаўлены "у Лядьских ворот", г.зн. з польскага боку, адкуль ён і прыйшоў. З гэтага паведамленне вынікае, што гродзенскі князь са сваім войскам уяўляў ужо магутную сілу.6 (ст.43)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. У 1250-х, верагодна, з Новагародскага, выдзяліўся Слонімскі ўдзел.kГарадзенскае княства. Вікіпедыя - свабодная энцыклапедыя

(Апошняя рэдакцыя: 25.06.2010)

Хваля перамен (1154 - 1158 гг.)
1155 г. - першыя летапісныя звесткі пра Мазыр
1156 г. - першыя летапісныя звесткі пра Мсціслаўль
Хваля перамен (1154 - 1158 гг.)
Полацк у XII ст. Дыярама. Мастак Д. Гліва (Краязначы музей, Полацк; фота: Р. Маисей).

Кіеў і Смаленскае княства. Калі памёр Ізяслаў (1154 г.) стары Вячаслаў паклікаў ў Кіеў Расціслава Смаленскага каб правіць сумесна. Але калі ў снежні 1154 г. Вячаслаў памёр, на Кіеўскі стол сталі прэтэндаваць чарнігаўскі князь Ізяслаў Давыдавіч і суздальскі — Юры Уладзіміравіч Даўгарукі, якія мелі большыя правы на Кіеў, чым Расціслаў. Таму як толькі яго праціўнікі аб'ядналіся і акружылі Кіеў, Расціслаў вымушаны быў ўцячы ў свой Смаленск.6 (ст.37)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Кіеўскі стол заняў Ізяслаў Давыдавіч пры падтрымцы Глеба Юр'евіча, сына Даўгарукага, і полаўцаў.gИзяслав Давыдович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Але хутка Юры Дагарукі і, памірыўшыся па дарозе на Кіеў з Расціславам Смаленскім, пры дапамозе старога саюзніка Святаслава Ольгавіча заняў Кіеў (сакавік 1155 г.). Ізяслаў Давыдавіч без бою аставіў горад і вярнуўся ў Чанігаў. Юры Даўгарукі стаў княжыць у Кіеве да сваёй смерці (15 мая 1158 г.).fЮрий Владимирович Долгорукий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Тураўская зямля У 1154 г., калі кіеўскі стол спачатку дастаўся Расціславу Смаленскаму, пры чарговым раздзеле сталоў Тураўска-Пінская зямля дастаецца ў якасці ўзнагароды Святаславу Ўсеваладавічу - саюзніку Расціслава, які перад гэтым патаемна ад Ольгавічаў і Давыдавічаў уехаў у Смаленск. Аднак Юры Даўгарукі, які вяртаецца ў Кіеў ў 1155 г., перадае Тураўшчыну свайму другому сыну белгародскаму князю Барысу6 (ст.26)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Смаленскае княства. Не гледзячы на заключаны між сабою мір Расціслаў Смаленскі і Юры Даўгарукі так ніколі і не сталі давяраць адзін аднаму і нават патаемна падтрымлівалі адзін супраць аднаго розныя групоўкі чарнігаўскіх князёў. Справа скончылася тым, што Расціслаў адправіў сына Рамана ў дапамогу свайму старому ворагу Ізяславу Давыдавічу на Юр'я ў 1158 г. Разам з тым у смаленскага князя хапала дальнабачнасці і вытрымкі не ўступаць у адкрытае сутыкненне з суздальскім самаўладцам і не дамагацца дарагой і нетрывалай улады над Кіевам. Замест гэтага Расціслаў асцярожна і планамерна распаўсюджваў сваю ўладу у Верхняй Русі. У 1157 г. ён дамогся перадачы наўгародскага стала свайму сыну Святаславу, а Новага Торгу - Давыду.3 (ст.165-166)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Расціслаў стаў мацнейшым князем Русі. У 1155 г. пад яго апеку зноў аддалася Разань.iРостислав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Верагодна, менавіта тады у Разані быў пабудаваны Успенскі сабор, які амаль паўтарае Барысаглебскі храм ў Смаленску на Смядыні.6 (ст.37)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

У сяр. XII ст. на частцы далучаных Расціславам Мсціславічам зямель ім былі заснаваны ўласныя даменіяльныя ўладанні, цэнтрам якіх сталі гарады Мсціслаў, Расціслаў і Ізяслаў, названыя ім так у гонар свайго бацькі, сябе і брата.1 (ст.206)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Першыя летапісныя звесткі аб Мсціслаўлі звязаны з падзеямі 1156 г., калі Ізяслаў Давыдавіч Чарнігаўскі, падавіўшы бясчынствы Святаслава Ўсеваладавіча, рушыў свае дружыны ў землі яго паплечніка Расціслава Мсціславіча і заклікаў на дапамогу Святаслава Ольгавіча, князя ноўгарад-северскага. Каля Мсціслава ў гэтым жа годзе паміж імі было заключана мірнае пагадненне.1 (ст.206)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Полацкае княства. У час княжання ў Полацку Расціслава Глебавіча Менскага дынастычная галіна Глебавічаў умацоўваецца на ўсіх ключавых пазіцыях. У Менску княжыць брат Расціслава Валадар Глебавіч, у Ізяслаўлі другі брат - Усевалад Глебавіч, у Друцку ўладкаваўся яго сын Глеб Расціславіч. Такім чынам Глебавічы атрымалі вярхоўную ўладу ў дзяржаве, а таксама вярнулі сабе бацькоўскія набыткі (Друцкую воласць), прыхапіўшы тым часам уладанні Барысавічаў (Бапрысаўская воласць). Фактычна Глебавічам падпарадкоўваліся Полацкая, Ізяслаўская, Барысаўская, Менская, Друцкая воласці ў складзе Полацкай зямлі.1 (ст.188)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Аб іх імкненні аднавіць полацкі ўплыў на Падзвінні і наладзіць цесныя сувязі з балцкімі краінамі сведчыць заключэнне шлюбу паміж Соф'яй Валадараўнай і дацкім каралём Вальдэмарам Кнутсанам ў 1154 г. Магчыма, шлюб гэты суправаджаўся фармальным пагадненнем альбо маўклівай згодай аб падзеле сфер уплыву: з дацкіх сагаў вынікае, што да дацкай сферы ўплыву належала Куронія, ў той час, існуе верагоднасць, што пад полацкі кантроль была вернута Земгалія, страчаная ў 1106 г., паколькі Генрых Латвійскі, пры апісанні падзей 2001 г. паказвае Земгалію пад уладай Полацкага князя.3 (ст.151)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 02.06.2010)

Падзеі ў Полацку і Тураве (1158 г.)
1158 - 1162 (каля 1168) гг. - княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча
1158 г. - хваляванні гараджан у Полацку і Друцку
Раскапаныя падмуркі замкавай царквы ў Тураве, XII ст. Фота: varandej.livejournal.com

Полацкае княства. У 1158 г. Рагвалод Барысавіч, пасля таго, як па патрабаванню Даўгарукага ён быў атпушчаны з менскай вязніцы,3 (ст.152)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. накіроўваецца да Святаслава Ольгавіча за дапамогай. Той даў яму полк і накіраваў у Слуцк - бліжэйшы да Друцка горад Святаслава Ольгавіча. Дручане, верагодна, былі незадаволены менскім стаўленнікам Глебам Расціславічам і выгналі яго: "... выгнаша и дворъ его разграбиша горожане, и дружину его, и приде Глѣбъ къ отцю". Рагвалод Барысавіч заняў Друцк, але ён пачаў ўжо дабівацца полацкага стала і паслаў пэўных людзей ў свой былы стольны горад. Прапаганда падасланых друцкім князем у Полацку ўдалася ("И мятежъ был великъ въ Полочске"), паколькі там было шмат незадаволеных праўленнем Глебавічаў. Супакоіць Расціславу іх удалося толькі падаркамі, падмацаванымі крыжацалаваннем ў вернасці.6 (ст.16)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Расціслаў Глебавіч, сабраўшы братоў з іх войскам, накіраваўся да Друцку. Але бой пад Друцкам не даў вынікаў і пачаліся перамовы.6 (ст.16)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Адной з умоў прымірэння паміж Рагвалодам і Расціславам было тое, што Расціслаў "прида волости Рогволоду". Верагодна, Расціслаў Глебавіч саступіў Рагвалоду Барысавічу левабярэжную ад р. Беразіны частку Барысаўскай воласці, якая непасрэдна прылягала да Друцкай воласці і якую Расціслаў папярэдне адабраў на сваю карысць Правабярэжжа Барысаўскай воласці засталося за Менскім удзелам.1 (ст.188)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Тураўскае княства. 15 мая 1158 г. кіеўскі князь Юры Даўгарукі, выпіўшы нешта ў "оменика у Петрила, в тъ день на ночь разболелся... и преставился Киевѣ".6 (ст.27)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Пасля яго смерці княжыць ў Тураве заставаўся яго сын Барыс, але Кіеў, і адпаведна, вярхоўная ўлада над Тураўскай зямлёй дасталіся чарнігаўскаму князю Ізяславу Давыдавічу.3 (ст.177)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Пасля таго, як Барыс Юр'евіч ад'ехаў у Кіеў на пахаванне бацькі, Тураў захапіў Юры Яраславіч, сын загінуўшага ў 1123 г. Яраслава Святаполкавіча і ўнук тураўскага і вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча.1 (ст.192)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Па меркаванню адных гісторыкаў (П. Лысенка), ён не меў сайго княжацкага надзела і быў служылым князем у Юрыя Даўгарукага, па другой версіі (М. Доўнар-Запольскі) ён валодаў Берасцейшчынай і вярхоўямі Прыпяці. Жыхары Турава прынялі яго як законнага і жаданага князя.3 (ст.177)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Кіеўскі князь Ізяслаў Давыдавіч не хацеў дапусціуць страты Тураўскай зямлі для Кіева і ў тым жа годзе арганізаваў паход на Тураў.1 (ст.192-193)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Наколькі важнае значэнне надаваў адваяванню Турава Ізяслаў Давыдавіч, паказвае склад кааліцыі, якая выступіла супраць мяцежнага Яраславіча: Яраслаў Луцкі, Яраполк Андрэевіч, галічане, Рурык Расціславіч са смалянамі, Уладзімір Мсціславіч, палачане (Расціслава Глебавіча ?).3 (ст.177)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Качэўнікі-бярэндзічы спустошвалі ваколіцы Пінска і "за Припетью".1 (ст.193)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Пад Туравам адбываліся жорсткія сутычкі. Акрамя вылазак Юры рабіў Ізяславу пастаянныя прапановы аб міры, але той хацеў неадменна дабіцца вяртання Турава і Пінска. Нечаканае падзенне каней ад пошасці вымусіла саюзнікаў зняць 10-тыднёвую аблогу і вярнуцца дадому.3 (ст.177)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Полацкае княства. Рагвалод Барысавіч не быў задаволены вынікамі дамовы з Расціславам Глебавічам, паколькі лічыў сябе законным пераемнікам свайго бацькі на полацкі стол. Ён накіраваў зноў агітатараў у Полацк, дзе, як яму было вядома, жыхары былі незадаволены васьмігадовым праўленнем Глебавічаў.6 (ст.16)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Пасля ж неўдалага паходу Расціслава на Тураў у дапамогу Ізяславу Давыдавічу яго адносіны з палацкім вечам яшчэ больш пагоршыліся.3 (ст.152)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Агітацыя засланых Рагвалодам мела поспех і ў Полацку пачаўся бунт, ў выніку якога былі выгнаны прыхільнікі Расціслава і быў запрошаны на княжанне Рагвалод Барысавіч. Сам жа Расціслаў, які тым часам знаходзіўся з дружынай у Бельчыцах, быў папярэджаны кімсці з Полацку, аб тым, што там здарылася і ён вырашыў вяртацца з дружынай ў Менск да брата Валадара,6 (ст.16)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. па дарозе рабуючы полацкія землі і гонячы за сабой людзей і быдла.3 (ст.152)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У барацьбе за полацкі стол Рагвалода Барысавіча падтрымаў Расціслаў Смаленскі3 (ст.166)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008., накіраваўшы яму на падмогу сваіх сыноў - Рамана і Рурыка, смалян, наўгародцаў і псковічаў. Расціслаў Мсціславіч хацеў ехаць на дапамогу сам, але яго адгаварыў наўгародскі ўладыка Аркадзій, які тым часам накіроўваўся праз Смаленск ў Ноўгарад.6 (ст.37)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. У выніку сваёй падтрымкі Расціслаў зрабіў усю Полацкую зямлю, за выключэннем Менска, сваім пратэктаратам.3 (ст.166)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. З свайго боку менскі князь Валадар Глебавіч ў 1158 г. заключае саюз з Літвой, на лясным памежжы якой ён збірае сілы для барацьбы з Рагвалодам Барысавічам.3 (ст.182)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Смаленскае княства. Хутка фартуна зноў павярнулася да смаленскага Расціслава. У выніку складаных палітычных захадаў паўднёварускіх князёў паміж сабой, з Кіява ўцякае Ізяслаў Давыдавіч і 22 снежня 1158 г. горадам завалодалі плямяннікі Расціслава Мсціслаў і Яраслаў Ізяславічы. Вялікі кіеўскі стол павінен быў належаць старэйшаму Мсціславічу - Расціславу. Так і здарылася: у 1159 г. Расціслаў сеў у Кіеве, а яго старэйшы сын Раман Расціславіч - ў Смаленску. Адзін з малодшых сыноў - Мсціслаў сеў княжыць у Тарапцы. Астатнія сыны Расціслава атрымалі надзелы па-за межамі свайго "фамільнага княства". Святаслаў Расціславіч апынуўся ў Ноўгарадзе, Рурык у Оўручы, Давыд - у Новым Торгу, а затым у Віцебску і, нарэшце, у Вышгарадзе пад самым Кіевам.6 (ст.37)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

(Апошняя рэдакцыя: 25.06.2010)

Узмацненне Турава і барацьба за Полацк (1159 - 1167 гг.)
1158 г. - асада Менска полацкім князем Рагвалодам Барысавічам
1160 г. - вылучэнне Слуцкага княства з Тураўскай зямлі
1162 г. - разгром менскім князем Валадарам Глебавічам войск Рагвалода Барысавіча пад Гарадцом
1165 - 1180 гг. - княжанне Давыда Расціславіча ў Віцебску

Полацкае княства. У 1159 - 1161 гг. Рагвалод зрабіў тры паходы на Менскае княства, а паміж гэтымі кампаніямі за падтрымку сваіх прэтэнзій на полацкі стол у 1160 г. адплаціў Святаславу Ольгавічу пасылкай полацкага войска на Ушжыч. Не гледзячы на прыцягненне вялікіх вайсковых сіл (у першым паходзе, акрамя палачан, бралі ўдзел смаляне, наўгародцы і пскавічы), адзіным ягоным поспехам быў часовы захоп Заслаўя. У выніку ён вымушаны быў заключыць чарговы мір з Расціславам Глебавічам, замацаваўшы яго цалаванне крыжа. Але Валадар Глебавіч, паколькі ён "ходяше под Литвою в лесах", крыжа не цалаваў.3 (ст.152)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Тураўскае княства. У 1160 г. тураўскі князь Юры Яраславіч вядзе войскі на выр'еўцаў да Пуціўля, а адтуль - на Зартый і зноў вяртаецца да выр'еўцаў.6 (ст.27)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. У адказ кааліцыя валынскіх князёў Мсціслава Ізяславіча, ягонага брата Яраслава і Яраполка Андрэевіча прадпрымае на Тураў новы паход. Але прастаяўшы пад горадам тры тыдні, валыняне мусілі адступіць.3 (ст.177)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У 1162 г. Расціслаў Мсціславіч, ужо князь кіеўскі, заключыў з Юрыем Яраславічам мір. Такім чынам была адноўлена адносная самастойнасць Тураўскага княства і дынастыя Ізяславічаў на тураўскім прастоле.1 (ст.193)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Адразу ж пасля заключэнню міру ў 1162 г. вялікае войска, якое складалася з атрадаў Рурыка Расціславіча, Святаслава і Яраслава Усеваладавічаў, Алега Святаславіча, крыўскіх (верагодна полацкіх) князёў і Святаполка Юр'евіча , хадзіла на Слуцк супраць Уладзіміра Мсціславіча. Апошні быў вымушаны саступіць Слуцк і аддаць сябе пад уладу Расціслава Мсціславіча, які даў яму Трэполь.3 (ст.178-179)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Заключаны ў 1162 г. мір быў замацаваны ў 1167 г. і распаўсюджаны на іншыя лініі Манамахавічаў праз шлюб Малфрыды Юр'еўны з Усеваладам, сынам Яраслава Ізяславіча.3 (ст.178)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Характэрным для палітычнага жыцця Тураўскага княства пасля яго аднаўлення з'яўляеццак актыўны ўдзел у агульных мерапрыемствах, што арганізоўвалі і праводзілі кіеўскія князі.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У 1162 г. сын Юрыя Святаполк прымае ўдзел у паходзе Мсціслава Ізяславіча на полаўцаў.3 (ст.178)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У 1167 г. Глеб Юр'евіч прыбыў у Кіеў па патрабаванні кіеўскага князя Расціслава Мсціславіча і ўдзельнічаў у паходзе на полаўцаў.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Полацкае і Менскае княствы. У 1162 г. Рагвалод здзейсніў чарговы паход на Меншчыну. Гэтым разам ён быў скіраваны супраць Валадара Глебавіча, а не супраць Расціслава. Верагодна, Расціслаў да гэтага часу памёр, а Валадар пераняў у яго ўладу над Менскам. Пры прыбліжэнні войскаў Рагвалода Валадар засеў ва ўмацаваннях Гарадца і не стаў уступаць у бой, адчуваючы колькасную перавагу супраціўніка. Але ўначы ён учыніў нечаканую вылазку з горада з літвой і дашчэнту разграміў полацкае войска.3 (ст.153)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Баючыся расправы ад палачан за ганебнае паражэнне, Рагвалод не пасмеў вярнуцца ў Полацк. Веча абрала новым княем Усяслава Васількавіча. Адбіўшы пагрозу з боку Полацка, Менск і сам мог пагражаць сваёй былой сталіцы і прэтэндаваць на панаванне ва ўсёй Полаччыне. Таму ў 1167 г. Валадар рушыў на Полацк. Усяслаў выступіў насустрач, але Валадар Глебавіч некалькімі раптоўнымі атакамі разбіў полацкае войска і заняў Полацк, а веча прызнала яго законным князем. Усяслаў Васількавіч уцёк у Віцебск да князя Давыда Расціславіча.3 (ст.153)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Перамога Валадара не магла быць канчатковай, пакуль ягоныя праціўнікі знаходзіліся ў Віцебску, які Усяслаў Васількавіч аддаў смаленскаму князю Раману Расціславічу ў разліку на яго падтрымку.6 (ст.18)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Магчыма, з 1165 г. паміж Смаленскам і Віцебскам існавала пэўнае пагадненне, па якім віцебскі князь Усяслаў Васількавіч быў запрошаны замест Рагвалода Барысавіча ў 1162 г. на Полацкі пасад, і яно дазваляла кіраваць Віцебскім удзелам аднаму са смаленскіх князёў - Давыду Расціславічу. За гэта смаленскія князі падтрымалі Усяслава Васількавіча ў барацьбе з Глебавічамі за ўладу ў Полацкай зямлі.1 (ст.189)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

З Полацку Валадар выступіў на Віцебск, але, згодна з адной версіяй, атрымаўшы памылковую звестку аб прыбліжэнні войска Рамана Расціславіча, з-за пагрозы акружэння Валадар даў загад вяртацца назад,6 (ст.18)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. па-другой - падчас паходу ўначы ўзнялася страшэнная бура, якая напалохала і дэмаралізавала яго ваяроў. Яны палічылі гэта за благі знак і патрабавалі весці іх назад. Адступленне перайшло ва ўцёкі і скончылася рашучым паражэннем мянян. Усяслаў Васількавіч вярнуўся на княжанне ў Полацк.3 (ст.153)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Смаленскае княства. З разгромам Валадара Глебавіча Раман Расціславіч Смаленскі паставіў полацкіх князёў пад свой поўны кантроль. Расціслаў жа, не забываючыся на агульнарускія інтарэсы, у тым жа 1167 г. даслаў аб'яднаныя войскі многіх князёў з удзелам Рурыка, Мсіслава і Давыда для аховы ад полаўцаў гандлёвых караванаў на Дняпры пад Каневым. На працягу свайго кіравання Расціслаў Мсціславіч не толькі ўпэўнена трымаў у сваіх руках уладу над значнай часткай Русі, але і заклаў асновы магутнасці сваіх сыноў.3 (ст.167)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 25.06.2010)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  5. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
  6. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
  7. Л.В. Алексеев. Полоцкая земля. Наследие полоцкой земли. Выпуск 5. Полоцк, издатель А.И. Судник, 2007.
  8. М.А. Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X-XIII стагоддзяў на Беларусі. Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. В. Насевіч. Усё пачыналася з Русі.
  2. Радзівілаўскі летапіс. Тэкст
  3. Повесть временных лет. Оригинальный текст
  4. Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
  5. Изяслав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  6. Юрий Владимирович Долгорукий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  7. Изяслав Давыдович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  8. Вячеслав Владимирович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  9. Ростислав Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  10. Городенское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  11. Гарадзенскае княства. Вікіпедыя - свабодная энцыклапедыя
<< Папярэдняя старонка Наступная старонка >>
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Перыяд Русі