Пачатак захаду Русі  
  1167 - 1198 гг.  

Узяцце і разрабаванне Кіева паўночнарускімі князямі кладзе пачатак заняпаду яго рэальнай палітычнай моцы і аўтарытэту, якія ў выніку барацьбы з іншымі княствамі дастаюцца смаленскім Расціславічам, пад пільны кантоль якіх трапляе і Полацкае княства. Тураўская зямля безканфліктна перажывае працэс раздробленасці, але і адмаўляецца ад правядзення сваёй знешняй палітыкі. Пад канец XII ст. Полацкая княства, толькі аднавіўшы сваю сілу і пазбавіўшыся залежнасці ад Смаленска, выпусціла з рук кантроль над Літвой і ў Ніжнім Падзвінні, дзе узнікла пагроза крыжацкай агрэсіі.

90000 г. да н.э.- VIII ст. IX - пач. XIII ст. XIII ст. - 1569 г. 1569 - 1795 гг. кн. XVIII ст. - 1917 г. 1917 - 1991 гг.
<< >>
 

Падзенне Кіева (1167 - 1170 гг.)
1168 - 1170 гг. - удзел палачан у ваенным паходзе кааліцыі князёў на Кіеў і Ноўгарад
Каля 1130 - каля 1182 гг. - жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага
Не пазней 1166 - 1170 гг. - княжанне Глеба Усеваладкавіча ў ГародніmГороденское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
Захоп Кіева Андрэем Багалюбскім ў 1169 г. (Мініяцюра Радзівілаўскага летапісу).

Смаленскае княства. Пасля смерці Расціслава Мсціславіча (14 сакавіка 1167 г.) кіеўскі стол сыны Расціслава пакінулі сыну Ізяслава Мсціславіча Мсціславу Ізяславічу. Раман Расціславіч ў гэты час заставаўся княжыць у Смаленску, а другі Расціславіч - Святаслаў працягваў кіраваць у Ноўгарадзе.3 (ст.167)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У гэты ж час са складу Смаленскага княства вылучаецца невялікае Таропецкае княства, дзе стаў княжыць Мсціслаў Расціславіч.eТоропецкое княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Віцебскім надзелам працягваў кіраваць Давыд Расціславіч. Магчыма, у гэты перыяд да Віцебскага надзела была далучана Аршанская воласць. Такім чынам была закладзена аснова будучай Віцебскай зямлі.1 (ст.189)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Менскае і Полацкае княствы. Пасля паразы ў барацьбе за Полацк Менск надоўга адыйшла ад актыўнага ўдзелу ў знешняй палітыцы, але, мяркуецца, што назапашаныя ў выніку гэтай барацьбы ваенная моц і матэрыяльныя каштоўнасці паслужылі Менскаму княству ў якасці патэнцыяла для далейшага развіцця. Пад 1167 г. Ноўгарадскі летапіс паведамляючы праз Герцыке і Кукейнос ўзгадвае Вячку і Валадара, у якіх угадваюць менскіх князёў. Спустошаны менянамі Полацк быў адкінуты ў барацьбе за аднаўленне сваёй магутнасці яшчэ на дзесяцігоддзі.3 (ст.154)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У гэты час на Русі выразна выявіліся тры магутныя сілы: Андрэй Юр'евіч Багалюбскі, які сядзеў у Суздалі, Расціславічы, якія распаўсюдзілі сваю ўладу на Смаленск, Ноўгарад і гарады пад Кіевам, і князь кіеўскі Мсціслаў Ізяславіч. Перамена ўлады ў Кіеве надала імпэту наўгпародцам, якія тайна збіралі сілы супраць свайго князя Святаслава Расціславіча.6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Наўгародцаў падтрымаў Мсціслаў кіеўскі заключыўшы з імі саюз.3 (ст.149)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Папярэджаны Святаслаў ўцёк у Смаленскую зямлю, а затым перабраўся да Андрэя Багалюбскага. Ноўгарад аказаўся блакіраваным ад сувязяў з Кіевам. Тады наўгародцы ў рушылі да Кіева праз землі Герцыке і Кукейнас ("на Вячка и Володаря").6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Паходы на Кіеў і Ноўгарад. Калі пасля смерці бацькі Расціславічы не адчувалі досыць сілы і права дабівацца Кіева, то зараз саюз з Андрэем Багалюбскім надаў ім упэўненасці. 1168 г. быў адзначаны грандыёзным паходам кааліцыі Рамана, Рурыка, Давыда і Мсціслава Расціславічаў, Мсціслава Андрэевіча - сына Багалюбскага, палачан, разанцаў і мурамцаў на Кіеў. Войскі саюзнікаў сабраліся ў Вышгарадзе і пасля 3-х тыднёвай аблогі 12 сакавіка 1169 г. узялі Кіеў. Горад быў безлітасна разрабаваны і часткова спалены. Паўночныя ваяры не пашкадавалі нават цэркваў. Многіх кіеўлян засеклі падчас уварвання і шмат было вывезена ў палон.3 (ст.167)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Сам Мсціслаў Ізяславіч уцёк на Валынь, заставіўшы сваю сям'ю у руках непрыяцеляў.gМстислав Изяславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии На княжанне ў Кіеве быў пасаджаны, верагодна па воле Багалюбскага, Глеб Юр'евіч Пераяслаўскі, сын Юрыя Даўгарукага і малодшы брат Багалюбскага. Пераяслаўль Глеб перадаў свайму сыну Уладзіміру.6 (ст.38),Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006 fГлеб Юрьевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Падначаліўшы сабе Кіеў, Андрэй Багалюбскі паставіў сабе мэтай завалодаць Ноўгарадам. Зімою 1170 г. кааліцыйныя сілы, ў склад якіх уваходзілі суздальцы, смаляне, разанцы, мурамцы і палачане з'явіліся пад Ноўгарадам, але 25 лютага 1170 г. Раман Мсціславіч (сын Мсціслава Ізяславіча), які стаў княжыць у Ноўгарадзе з 1168 г. разбіў аб'яднаныя войскі.iАндрей Юрьевич Боголюбский. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

У сакавіку 1170 г. Мсціслаў Ізяславіч, скарыстаўшыся незадаволенасцю кіеўлян новай уладай, разам з луцкімі, галіцкімі, тураўскімі і гарадзенскімі палкамі рушыў у Кіеўскую зямлю, заняў Паросье і ўступіў без боя ў Кіеў. Глеб Юр'евіч уцёк да полаўцаў і прывёў ад іх дапамогу. Тым часам саюзнікі, пачынаючы з галічан, пакінулі Мсціслава і ў красавіку 1170 г. ён быў вымушаны зноў пакінуць Кіеў і ад'ехаць на Валынь, а Глеб Юр'евіч зноў заняў кіеўскі стол. У жніўні таго ж года Мсціслаў Ізяславіч памёр ад хваробы ва Уладзіміры-Валынскім.gМстислав Изяславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии У Ноўгарадзе "на святаго Иерофея" (4 кастрычника 1970 г.) сеў на княжанне Рурык Расціславіч, які перадаў сваю Оўручскую воласць брату Давыду.6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006

Пацвердзіўшы ў чарговы раз сваю сілу і шплыў на агульнарускія справы, Расціславічы яшчэ менш ахвотна, чым іх бацька сталі прадпрыймаць захады да кантролю над былой сталіцай Русі. Не адмаўляючыся цалкам ад актыўнага ўдзелу ў паўднёварускіх справах, яны пераважна абапіраліся на свае паўднёвыя гарады: Вышгарад, Оўруч і Белгарад. Займаць Кіеў яны лічылі патрэбным толькі ў выпадку збегу ўсіх спрыяльных абставін. Гэтым самым быў зроблены яшчэ адзін крок да канчатковага афармлення Смаленскай зямлі і іншых удзелаў у самастойныя дзяржавы і развітання са спадчынай Кіеўскай дзяржавы.3 (ст.168)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Тураўскае княства. З укняжаннем у Тураве ўласнай дынастыі пабудова самастойнсці Тураўскага княства была завершана. Тураўскія князі не праводзілі ў адносінах да суседзяў агрэсіўнай палітыкі і нават не спрабавалі адваяваць страчаныя землі. Паслядоўна і настойліва яны займаліся ўнутранымі справамі зямлі, у знешніх пытаннях абмяжоўваючыся следаваннем ў рэчышчы палітыкі мацнейшай на канкрэтны момант княскай групоўкі. Рампад зямлі на асобныя ўдзелы, які адбыўся дзесці паміж 1167 і 1174 г.., не суправаджаўся ўнутранымі войнамі, а абагульненне летапісцам розных прадстаўнікоў дынастыі пад назвай князёў тураўскіх і пінскіх дае падставы думаць аб іх мірных узаемаадносінах і каардынацыі іх знешняй палітыкі.3 (ст.178)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У 1170 г. Іван Юр'евіч Тураўскі удзельнічае ў кааліцыі, сабранай Мсціславам (князі з Луцку, Дарагабужа, Оўруча, Вышгарада) супраць полаўцаў і разам з ёю ідзе ў Каневу.6 (ст.27)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Гарадзенскае княства На баку Мсціслава Ізяславіча, у яго барацьбе за кіеўскі стол, прымае удзел сын Усеваладкі Гарадзенскага Мсціслаў. Верагода, яго браты, не ўпэўненыя ў перамозе Мсціслава Ізяславіча, ісці з ім адмовіліся, што, відаць, паслужыла прычынай ахаладжэння адносін новага кіеўскага князя з Усеваладкавічамі.6 (ст.44)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

Час магутнасці Расціславічаў (1171 - 1179 гг.)
1173 г. - удзел ваяроў з беларускіх зямель ў ваенным паходзе Багалюбскага на Кіеўскую зямлю
1170 - не раней 1183 гг. - княжанне Мсціслава Усеваладкавіча ў ГародніmГороденское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
Рагвалодаў камень, які быў высечаны па загаду друцкага князя Рагвалода Барысавіча ў 1171 г. (знаходзіўся каля в. Дзятлава Аршанскага р-на, узарваны ў 1936 г.).

Падзенне Кіева пакінула на Русі два асноўных цэнтры прыцягнення сілы: Расціславічаў і Андрэя Багалюбскага. Але прыязныя адносіны паміж імі доўга не пратрывалі.3 (ст.168)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У 1171 г. пасля смерці Глеба Юр'евіча Давыд і Мсціслаў Расціславічы паклікалі на княжанне ў Кіеў свайго дзядзьку Уладзіміра Мсціславіча, які патаемна ад Яраслава Ізяславіча і ад Андрэя Багалюбскага прыехаў у Кіеў, пакінуўшы Дарагабуж свайму сыну Мсціславу. Андрэй Багалюбскі патрабаваў ад Уладзіміра пакінуць Кіеў, але Уладзімір, пракняжыўшы менш трох месяцаў, памёр.hВладимир Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

На княжанне ў Кіеве ў 1173 г. быў пасаджаны Раман Расціславіч Смаленскі, якога кіеўляне сустрэлі з вялікай урачыстасцю. Смаленск дастаўся яго сыну Яраполку Раманавічу. У Ноўгарадзе замест Рурыка Расціславіча, ад'ехаўшага ў Оўруч, стаў княжыць сын Андрэя Багалюбскага Юрый.6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006

Багалюбскі, западозрыўшы, што яго брат Глеб быў атруты, запатрабаваў у Расціславічаў выдачы забойцаў. Напаткаўшы адмову, ён загадаў братам ачысціць Кіеў, Вышгарад і Белгарад:3 (ст.168)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. "не ходиши в моеи воле съ братьею своею, а пойди с Киева, Давыдъ исъ Вышгорода, а Мьстислав из Бѣлгорода! А то вы - Смоленскъ! А там ся подѣлите!" Раман вярнуўся у Смаленск, але астатнія Расціславічы дабраахвотна зысці адмовіліся. У Кіеў увайшоў брат Багалюбскага Усевалад. Ноччу Расціславічы уварваліся ў Кіеў, схапілі стаўленіка Суздаля і абвесцілі кіеўскім князем Рурыка Расціславіча. У адказ на Расціславічаў выступіла 50-тысячнае войска сабранае Багалюбскім амаль з усяе Русі: 6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. растоўцы, суздальцы, уладзімірцы, пераяслаўцы, белазёрцы, мурамцы і разанцы, якія узначаліў сын Багалюбскага Юры і баярын Жыдзіславіч. Да іх далучыліся наўгародцы, смаляне, а таксама дружыны тураўскіх, пінскіх і гарадзенскіх князёў. Але ў выніку гераічнай абароны Мсціславам Расціславічам Вышгарада і зацятай бітвы на Дняпры 8 верасня 1173 г. войскі Багалюбскага пацярпелі паражэнне і вымушаны былі адступіць.3 (ст.168)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Новыя перамовы Расціславічаў з Багалюбскім аб кіеўскім стале для Рамана зацягнуліся з-за ваганняў Багалюбскага,6 (ст.38)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006 але 29 чэрвеня 1174 г. той быў забіты ў выніку баярскай змовы і Раман Расціславіч змог зноў бескроўна вярнуцца на княжанне ў Кіеў.3 (ст.169)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Княжанне Рамана Расціславіча ў Кіеве доўжылася да 1176 г., калі дасланыя ім войскі пацярпелі паражэнне ад полаўцаў пад Растоўцам. Адной з прычын паражэння быў факт спазнення Давыда Расціславіча на поле бою. Святаслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі скарыстаўся гэтым як нагодай, каб запатрабаваць у Рамана выгнання Давыда з Вышгарада. Раман адмовіўся і, каб пазбегнуць канфлікту, пакінуў Кіеў і ад'ехаў у Белгарад, а Святаслаў заняў Кіеў. Астатнія Расціславічы пачалі рыхтавацца да баявых дзеянняў і Святаслаў адступіў. Але каб палажыць канец крывавым спрэчкам Расціславічы, разважаючы, што вялікае княжанне Кіеўскае ўжо нічога акрамя толькі адной назвы не мела, вырашылі ўступіць кіеўскі стол (1177 г.) Святаславу Усеваладавічу - патомку Ольгавічаў. Хоць намінальна цэнтр Русі дастаўся Святаславу, але рэальная ўлада над ёй - Расціславічам.3 (ст.169)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Мір паміж кіеўскім князем Святаславам Усеваладавічам і Расціславічамі быў замацаваны "крыжацалаваннем".6 (ст.39)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Раман жа ад'ехаў на княжанне ў Ногарад але праз год вярнуўся ў Смаленск.jРоман Ростиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Полацкае княства. Як адзначалася вышэй, полацкія князі з палачанамі прынялі ўдзел у паходзе кааліцыі паўночнарускіх князёў на Кіеў і Ноўгарад !1169-1170 гг.), а ў 1173 г. па воле Андрэя Багалюбскага ("и Полотьскымь княземь поити повеле всимь") прынялі ўдзел у паходзе на Кіеў супраць Рамана Расціславіча, які ў свой час выратаваў Усеслава Васількавіча Полацкага ад поўнага разгрому з боку менскіх Глебавічаў. Дзеянні полацкіях князёў не маглі не адбіцца на іх дачыненнях з сям'ёй Расціславічаў.3 (ст.156)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У 1178 г. ваяўнічы Мсціслаў Расціславіч, які стаў наўгародскім князем, выступіў на Полацк ў паход, які быў матываваны помстай за разбурэнне Ноўгарада Усяславам, але паход быў спынены па патрабаванні Рамана Расціславіча Смаленскага,3 (ст.156)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. які паслаў на дапамогу Полацку войска са сваім сынам Мсціславам.kВсеслав Василькович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии Раман найперш адстоіваў у Полацкай зямлі смаленскія інтарэсы. Разам з тым у дачыненні да Полаччыны Раман праводзіў палітыку, якая прадугледжвала адстойванне інтарэсаў падуладных земляў і абарону бяспекі, жыцця і маёмасці іх жыхароў у абмен на лаяльнасць і падтрымку, што і дало яму без вялікіх турбот утрымліваць свой уплыў над Полаччынай.3 (ст.156)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Тураўскае княства У 1171-1172 гг. Святаполк Юр'евіч разам з выгнаным Мсціславам Ізяславічам удзельнічаў у ягоных кампаніях супраць Кіева. У 1173 г. князі тураўскія, пінскія і гарадзенскія былі ў войску, якое паслаў Андрэй Багалюбскі на Расціславічаў.3 (ст.178)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Як вынікае з паведамлення летапісу аб паходзе Багалюбскага на Кіеў ў 1173 г., у якім удзельнічалі тураўцы, тураўскіх князёў цяпер было ўжо шмат ("повелѣ всимь и Туровскимъ и Пиньскимь и Городенскмь") і князі сядзелі ўжо у шэрагу тураўскіх гарадоў, і некаторыя з іх былі самастойныя.6 (ст.27)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

Хваля перамен (1180 - 1185 гг.)
Каля 1180 г. - аблога Друцка
1183 г. - пачатак самастойных ваенных дзеянняў Літвы
Каля 1185 г. - напад літоўцаў на Полацкае княства
Частка мура Барысаглебскай (Каложскай) царквы у Гродне, апошняя чвэрць XII ст. (фота: Д. Кротов).

Сярод рускіх князёў заставалася тры варожа узаеманастроеных княжыцкія сілы: смаленскія Расціславічы, ноўгарад-северскі князь Ігар Святаславіч - герой "Слова пра паход Ігараў" і растова-суздальскі князь Усевалад Юр'евіч Вялікае Гняздо. Смаленская зямля, у пачаўшайся грандыёзнай вайне Святаслава Усеваладавіча з Усеваладам Вялікае Гняздо была вялікай некранутай выспай. Святаслаў Усеваладавіч, узмацнёны "набыццём" Ноўгарада, дзе пасля смерці (14 чэрвеня 1180 г.) Мсціслава Расціславіча Храбрага сеў сын Святаслава Уладзімір, накіраваў другога сына Глеба на дапамогу разанскім князям у вайне з Суздалем, але той трапіў да Усевалада ў палон. Аднак ад імкнення ісці на дапамогу сыу Святаслава ўстрымлівала пагроза таго, што Кіеў зноў мог быць заняты Расціславічамі. Тады Святаслаў вырашыў дзейнічаць на апярэджанне і паспрабаваў захапіць Давыда Расціславіча Вышгарадскага на Дняпры, дзе Давыд займаюся ловам рыбы, каб затым паслядоўна расправіцца і з яго братам Рурыкам Расціславічам. Але Давыд здолеў уцячы да Рурыка.6 (ст.39), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. 3 (ст.169)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Перамірые было парушана, і Святаслаў пакінуў Кіеў, які адразу ж заняў Рурык, і прыехаў у Чарнігаў для збору кааліцыі. Рурык стаў збіраць сілы супраць Ольгавічаў на поўдні, а Давыд накіраваўся ў Смаленск у дапамогу брату Раману. Па дарозе ён даведаўся, што Раман памёр і Давыд сам заняў смаленскі стол.6 (ст.39)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Са смерцю Рамана Расціславіча перад Полацкім княствам паўстала пытанне аб выхадзе з-пад смаленскага ўплыву і вяртанні страчаных на карысць Смаленска ўдзелаў. Сутыкненне інтарэсаў найбольш праявілася ў барацьбе за Друцк, дзе княжыў Глеб Рагвалодавіч, які быў у васальнай залежнасці ад Давыда Расціславіча. У якасці саюзніка ў змаганні за Друцк Полацк зноў стаў апірацца на чарнігаўскіх Ольгавічаў. У 1180 г. кааліцыя, у якую ўвайшлі Усяслаў Васількавіч і іншыя полацкія князі разам з падуладнымі ім лівамі і літоўцамі, Яраслаў Усеваладавіч Чарнігаўскі, ноўгарад-северскі князь Ігар Святаславіч - герой "Слова" з полаўцамі рушылі на Друцк. Яны ўхіляліся ад бітвы з Давыдам, што прыйшоў ратаваць горад, і дачакаліся Святаслава Усеваладавіча з наўгародцамі. Давыд не адважыўся біцца з саюзнікамі і вярнуўся ў Смаленск. Саюзнікі спалілі гарадскі астрог і разашліся, не ўзяўшы дзядзінец. Але і без таго, адступленне Давыда само аддало Друцк пад уладу Полацка.3 (ст.157)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Тым часам на поўдні Рурыку Расціславічу ўдалося дамагчыся перамогі над саюзнымі Усеваладу полаўцамі. Мір быў заключаны на ранейшых умовах: Святаслаў Усеваладавіч атрымаў Кіеў, Рурык - рэшту Кіеўшчыны. Пазней мір быў замацаваны шлюбамі двух сыноў Святаслава з князёўнамі Манамахавага роду. Усталяваная Расціславічамі знешнепалітычная сістэма прадэманстравала жыццяздольнасць і моц. Выкарыстоўваючы Кіеў як разменную манету ў гульні супраць Ольгавічаў, Давыд і Рурык выратавалі ад разбурэння свае землі, захавалі рэсурсы і забяспечылі свае дошгатэрміновыя інтарэсы.3 (ст.170)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Друцкая ж аблога паклала сімвалічны канец залежнасці Полацка ад Смаленска, але сутыкненні паміж абедзвюма дзяржавамі працягваліся, а памежныя княствы траплялі пад уплыў то адных, то другіх.3 (ст.157-158)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Панямонне і Гарадзенскае княства. У 2-й і 3-й чвэрці XII ст. адбылася ўнутраная эвалюцыя літоўскіх і яцвяжскіх земляў пры паскараючым ўплыве з боку Полаччыны і іншых земляў Русі, што дазволіла ім зрабіць скачок ад ваеннай дэмакратыі да раннесярэднявечнай дзяржавы. Аб існаванні дзяржаўнага уладкавання грамадства на іх землях сведчаыць высокая ступень вайсковай арганізацыі Літвы і яцвягаў, сведчаннем чаго, у сваю чаргу, з'яўляецца іх удзел у буйных ваенных кампаніях. Акрамя згаданых раней, вядомы удзел літоўцаў у пераможным паходзе полацкіх і чарнігаўскіх князёў на Друцк ў 1180 г. У 1182 г. летапіс згадвае яцвягаў у складзе войскаў Усевалада Бельзскага ў яго вайне з Польшчай за землі Пабужжа.3 (ст.183)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Паводле "Слова пра полк Ігараў" недзя у 1-й палове - сярэдзіне 1180 г. Літву ваяваў валынскі князь Раман Мсціславіч, але яшчэ больш рашуча ў гэтым напрамку ён будзе дзейнічаць пазней.3 (ст.184-185)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Але настаў час, калі Літва, скарысташыся з паслаблення Русі і ў першую чаргу Полаччыны, перайшла да самастойнай агрэсіўнай знешняй палітыкі. Першая самастойная кампанія літоўцаў адбылася ў 1183 г. і была накіравана супраць Пскова і пралягала праз тэрыторыю Полацкага княства.3 (ст.183)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Гэтая дата лічыцца сімвалічным канцом полацкай улады над Літвой. Паводле звестак "Слова пра паход Ігараў", каля 1185 г. літоўцы абрынуліся і на саму Полаччыну, нанесшы паражэнне Ізяславу Васількавічу, які загінуў у ходзе ваенных дзеянняў.3 (ст.159)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Літоўцы не абмяжоўваліся нападамі на Русь. Зімой 1184-1185 гг. яны спустошылі Лівонію і многіх адтуль вывелі ў палон. Вынікам гэтага набегу было тое, што Мейнарду (гл. ніжэй) удалося пераканаць ліваў даць згоду на будаўніцтва замкаў Ікескола і Гольм для абароны ад літоўцаў.3 (ст.184)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Аб сувязі Гарадзенскага княства і Кіева сведчыць летапісеная згадка аб тым, што ў 1183 г. у паходзе Святаслава Усеваладавіча на полаўцаў удзельнічаў гарадзенскі князь Мсціслаў. У дадатак летапіс падае, што "тогоже лѣта Городенъ погорѣ всь и церкы каменая от блистания молнии и шибения грома."6 (ст.39)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Тураўска-Пінскае княства. Існуе меркаванне (Л.В. Алексееў), што ў 2-й палове XII ст. удзельны горад Пінск стаў апярэджваць у эканамічным і палітычным развіцці Тураў, палітычная вага якога паступова пачала памяньшацца, улічваючы колькасныя суадносіны упамінанняў аб гэтых гарадах за XIII ст. у летапісах. З гэтага вынікае, што Тураўскае княства было б правільней называць Турава-Пінскім княствам.6 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Пад 1183 г. летапіс пінскім князем называе Яраслава Юр'евіча.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У гэтым жа годзе ён разам з Мсціславам Усевалодкавічам Гарадзенскім, братам Глебам Юр'евічам Дубровіцкім і іншымі князямі на чале са Святаславам Усеваладавічам разбіў палавецкага хана Канчака на р. Арэлі.pЯрослав Юрьевич Пинский. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

У цяжкім становішчы (1185 - 1189 гг.)
Каля 1186 - каля 1215 гг. - княжанне ў Полацку Уладзіміра (Валодшы) Васількавіча
1186 г. - паход кааліцыі князёў на Полацк
Хваля перамен (1154 - 1158 гг.)
Прадметы ўзбраення з раскопак у Друцку.

Смаленскае княства. У правядзенні Смаленскам актыўнай палітыкі на поўдні яшчэ меньш, чым Расціславічы, было зацікаўлена смаленскае веча, якое ўсё болей заяўляла аб сабе. Калі Расціславічы мала даражылі Кіевам, але захоўвалі ў Паўднёвай Русі пастаянную прысутнасць, то смаленскае паспольства было і зусім схільным да таго, каб абмежавацца абаронай сваіх бліжніх рубяжоў і засяродзіцца на ўнутраных справах. Так пасля няўдалага паходу ноўгарад-северскага князя Ігара Святаславіча на полаўцаў ў 1185 г. (сюжэт "Слова"), у якім смаляне не прымалі ўдзел, кіеўскі князь Святаслаў Усеваладавіч выклікаў Давыда Расціславіча з войскам на абарону стратэгічных рубяжоў Русі. Калі Давыд і смаляне дайшлі да Трэполя на Стугне, полаўцы ўжо аблажылі Пераяслаўль. На загад Святаслава ісці на паратунак гораду смаленскае войска ўзбунтавалася.3 (ст.170)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У той час як Святаслаў і Рурык за Дняпром рушылі на полаўцаў, Давыд павярнуў назад да Смаленску.6 (ст.39)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Відавочна, што смаляне ўсёбольш дбалі пра інтарэсы толькі сваёй зямлі і ўсё менш цікавіліся агульнарускімі справамі.3 (ст.170)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Полацкае княства. Каля 1186 г. на полацкім стале сеў князь, якога лівонскі храніст Генрых называе Вальдэмарам, а сучасныя даследчыкі атаясамліваюць з Валадарам (Валодшай) Васількавічам.3 (ст.158)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Упамінанне імені Валадара ў "Хроніцы Лівоніі" звязана з фактам прыбыцця ў Полацк разам з нямецкімі купцамі манаха-аўгусцінца Мейнарда (Майнхард) фон Зегеберга, які прасіў ў Валадара Полацкага дазволу прапаведаваць у падуладнай Полацку зямлі ліваў.nВладимир (князь полоцкий). Материал из Википедии — свободной энциклопедии З дазволу полацкага князя Мейнард збудаваў царкву ў Ікесколе і пачаў распаўсюджваць хрысціянства сярод мясцовага насельніцтва. Але хутка ён выявіў амбіцыі, мала сумяшчальныя з захаваннем полацкай улады над Падзвіннем.3 (ст.160)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. За дасягнутыя поспехі арцыбіскуп Брэмена Альберт у 1186 г. узводзіць Мейнарда у сан біскупа і стварае першую ў Лівоніі епархію пад узначаленнем Мейнарда.oМайнхард фон Зегеберг. Материал из Википедии — свободной энциклопедии

Каля 1186 г. на полацкім стале сеў князь, якога лівонскі храніст Генрых называе Вальдэмарам, а сучасныя даследчыкі атаясамліваюць з Валадарам (Валодшай) Васількавічам. У 1186 г. Давыд Расціславіч арганізаваў супраць Полацка вялікі паход з удзелам свайго сына Мсціслава, які быў наўгародскім князем, Васількі Валадаравіча Лагойскага (сына Валадара Глебавіча) і Усяслава Друцкага. Калі Васілька быў смаленскім саюзнікам у сілу варожасці Глебавічаў да Полацка, то князь памежнага Друцка, верагодна, ізноў апынуўся ў залежнасці ад Смаленска. Будучы не ў стане адбіць навалу ваеннымі сродкамі, палачане адвялі яе, сустрэўшы Давыда на мяжы с паклонамі і дарамі, г.зн. пайшоўшы на некаторыя саступкі Смаленску, магчыма ахвяраваўшы Віцебск.3 (ст.158)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Нездольнасць Полацка супрацьстаяць кааліцыі разглядаецца таксама як следства паражэння палачан, нанесенага ім літоўцамі ў 1185 г.3 (ст.159)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Смаленскае княства. Канец 1186 г. адзначаны ў Наўгародскай і Смаленскай землях буйнымі хваляваннямі насельніцтва, аб якіх пішуць наўгародскія летапісы. Там гаворыцца, што наўгародскі баярын - прыхільнік Расціславічаў вымушаны быў уцячы да Давыда ў Смаленск, у той час як двоя іншыя былі забітыя і скінуты з маста ў Волхаў. Згодна з летапісам, у Ноўгарадзе і Смаленску былі незадаволены мясцовымі князямі. Як паказваюць вынікі даследванняў, 1186 г. быў неўраджайным, што, верагодна, і паслужыла прычынай народных хваляванняў як у гэтых, так і іншых гарадах, аб якіх не сказана ў летапісу.6 (ст.39-40)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Тураўска-Пінскае княства. У 1187 г. як асабліва давераная асоба дубровецкі князь Глеб Юр'евіч быў пасланы Рурыкам Расціславічам у Суздаль да уладзімірскага князя Усевалада Юр'евіча па яго дачку Верхуславу, якую хацеў узяць у жонкі свайму сыну Расціславу.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Пад 1188 г. паведаіляецца, што выгнаны Яраславам Галіцкім яго сын Уладзімір шукае прытулак у Рамана Мсціславіча Уладзіміра-Валынскага, у Святаполка Тураўскага, але кожны з іх, баючыся гневу Яраслава, адмаўляе Уладзіміру і той знайшоў укрыццё толькі ў Пуціўлі ў Ігара Святаславіча.6 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Гарадзенскае княства апошні раз на XII ст. згадваецца у "Слове пра полк Ігараў", з якога вынікае, што удзел гарадзкескіх князёў ў кіеўскіх падзеях быў вельмі значным.6 (ст.44)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

Спробы рэваншу (1190 - 1195 г.)
1191 г. - паход Полацка супраць Літвы
Спробы рэваншу (1190 - 1195 г.)
Інэр'ер дома з фрэскамі ў Наваградку, XII ст. (Рэканструкцыя В. Сташчанюка паводле матэр'ялаў Ф. Гурэвіч)

Смаленскае княства. У пазнейшыя гады свайго княжання Давыд Расціславіч перайшоў да агрэсіўнай антыольгавіцкай палітыкі, парушыўшы ўсталяваную яго бацькам і братам Раманам практыку вырашаць знешнепалітычныя праблемы па магчымасці мірным чынам. У 1190 г. Давыд меў са Святаславам Усеваладавічам нейкія спрэчкі з-за памежных тэрыторый.3 (ст.170-171)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Сам Святаслаў зрабіў некалькі "памылковых" крокаў і на першы план выдзвінуўся Рурык Расціславіч. У 1190 г. Рурык ад'ехаў у свой Оўруч "своих деля орудеи" і для аховы ад полаўцаў на поўдні аставіў сына. Улічваючы вялікую пагрозу з боку полаўцаў Рурык паклікаў таксама і Святаслава, але той не стаў дапамагаць Рурыку. У 1193 г. Смаленск прыймаў маладога Рурыкавіча - Расціслава. Той пасля бліскучай перамогі над полаўцамі аб'яжджаў з багатымі ваеннымі трафеямі сваякоў.6 (ст.40)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

25 ліпеня 1194 г. памёр галоўны вораг Расціславічаў Святаслаў Усеваладавіч, і Рурык Расціславіч урачыста, пад царкоўны звон ўехаў у Кіеў.6 (ст.40)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. У Кіеве Расціслаў наладзіў урачыстую сустрэчу Давыду.

Полацкае княства і Ніжняе Падзвінне. у 1191 г., ачуняўшы ад паражэння атрыманага ад літоўцаў у 1185 г., заключылі саюз з Ноўгарадам і здзейснілі паход на Літву.3 (ст.184)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Па іншаму меркаванню (Л.В. Алексееў), калі палачане выклікаюць наўгародскага Мсціслава ісці на Лукі, той прапануе ім ісці зімою ці на Літву (што было выгадна палачанам) ці на чудзь - эстаў (што было выгадна наўгародцам). Зімні паход адбыўся і, верагодна, палачане, згодна з дамоваю ў ім удзельнічалі. Пра тое, што гэта быў паход на Літву, наўгародскія летапісы не гаворац, магчыма таму, наўгародцы ў ім не удзельнічалі.6 (ст.18)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

У гэты час на Ніжнім Падзвінні сітуацыя пачала станавіцца напружанай. у 1193-1194 гг., незадаволены варожасцю ліваў да хрысціянства, Мейнард дамогся ад Рымскага папы фармальнага абвешчання крыжовага паходу на ліваў.3 (ст.160)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Пачатак экспансіі ва Ўсходняй Прыбалтыцы ў канцы XII ст. адпавядаў таксама інтарэсам нямецкага, шырэй кажучы паўночна-еўрапейскага купецтва. З прычыны добрага папярэдняга ведання рэгіёна для заснавання нямецкай калоніі было абрана вусце Дзвіны, якая звязвала Балтыйскае ўзбярэжжа з язычніцкімі землямі і княствамі Заходняй Русі. Не вельмі далёка адсюль знаходзіўся ігалоўны кампаньён і канкурэнт Ганзы ва Ўсходняй Прыбалтыцы - Вялікі Ноўгарад.8 (ст.54)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Тураўска-Пінскае княства. У 1190 г. памёр тураўскі князь Святаполк Юр'евіч. Ён быў пахаваны ў Кіеве ў царкве святога Міхаіла Златаверхага, пабудаванай яго прадзедам кіеўскім і тураўскім князем Святаполкам Ізяславічам Вялікім. У сакавіку 1195 г. памёр "князь Глеб туровский", на сястры якога быў жанаты Рурык Расціславіч.6 (ст.27)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Глеб Юр'евіч таксама быў пахаваны ў Кіеве ў сямейнай пахавальні Ізяславічаў - царкве Міхаіла Златаверхага.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Характэрнай рысай палітычнага жыцця Тураўскай зямлі пасля яе драблення з'яўляюцца мірныя адносіны князёў Юр'евічаў. У складаных умовах існавання паміж больш моцных княстваў яны прытрымлівалі сваё адзінства як у адносінах паміж сабой, так і ў агульнай палітыцы да суседніх княстваў і да Кіева.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.

Панямонне. У 1190 г. у паход на Літву выправіўся Рурык Расціславіч Оўручскі, які "пошелъ на Литву и бысть в Пинески оу тещи своея и оу шюрьи своея тогда, и не лзе бо имъ доити земли ихъ, и възвратишася въ свояси". У 1193 г. Рурык паўтарыў сваю спробу, але Святаслаў Усеваладавіч адмовіў яго.3 (ст.184)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У 1192-1193 гг. супраць яцвягаў выступіў польскі кароль Казімір Справядлівы. Цяпер яцвягі, ці як іх называлі польскія хронткі, "палешане", "народ надзвычай жорсткі, жахлівейшы за любога звера" і слаўны сваімі набегамі на суседзяў, мусілі цярпець спусташэнне сваёй зямлі польскім войскам. Перш за ўсё Казімір накіраваў свой удар на драгічынскага князя, саюзніка яцвягаў. Пасля здачы Драгічына пасля аблогі польскае войска ўварвалася ў яцвяжскія землі, але насельніцтва пахавалася ў цяжкадаступных месцах і не прымала бітвы. Пасля таго, як Казімір прыбегнуў да тактыкі знішчэння іх паселішчаў, яцвягі скарыліся. Казімір атрымаў ад іх запэўненні ў пакорлівасці і з перамогай вярнуўся дадому.3 (ст.185)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

Набыткі і страты (1195 - 1198 гг.)
1196 г. - паражэнне смаленскага князя Давыда Расціславіча пад Віцебскам
1198 г. - сумесны паход палачан і літоўцаў на Вялікія Лукі
Фібула з Бярэсця, канец XII ст.

Да сярэдзіны 1190-х гг. на Русі склаліся чатыры палітычныя групоўкі: Расціславічы (Рурык Кіеўскі, Давыд Смаленскі), суздальскі князь Усевалад Вялікае Гняздо, чарнігаўскія Ольгавічы і ноўгарад-северскія Давыдавічы. Кіеўскі князь Рурык - саюзнік брата Давыда і сват Усевалада распараджаецца ва ўсіх даменіальных землях, не толькі сваіх (Оўруч), але і ў Смаленску. Вышгарад заставаўся за Давыдам Смаленскім. Сын Рурыка Расціслаў атрымаў некалі бацькоўскі Белгарад. Усевалад Вялікае Гняздо - аддалены сваяк Расціславічаў, як прадстаўнік роду Манахавічаў не мог лічыць сябе абыйдзеным і таксама атрымаў некаторыя воласці.6 (ст.40)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Каб нейтралізаваць нават патэнцыйныя пагрозы сабе, Рурык, Давыд і Усевалад восенню 1195 г. запатрабавалі ў Олгавічаў адмовіцца ад любых прэтэнзій на Смаленск і Кіеў у будучыні. Ольгавічы пагаджаліся на адмову ад Кіева толькі пры жыцці цяперашніх князёў, але не іх дзяцей.6 (ст.40), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. 3 (ст.171)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

У той жа год Рурык Расціславіч у якасці кампенсацыі за іх адмову ад кіеўскага стала прапанаваў ім Віцебск, дзе сядзеў Давыдаў зяць. Ці Давыд з зяцем не паспелі перадаць горад Ольгавічам, ці тыя сабатавалі свой абавязак на адказ ад прэтэнзій на Кіеў, але Олгавічы вырашылі ўзяць горад сілай. Войска на чале з Алегам Святаславічам злучылася з палачанамі, якімі камандаваў князь Васілька (магчыма Васілька Брачыславіч). У сакавіку 1196 г. саюзнікі нанеслі смаленскаму войску паражэнне, у чым вялікая заслуга была палачанаў. Алег выклікаў да сябе астатніх Ольгавічаў, каб давяршыць разгром Смаленска, але наступленне было спынена грозным пасланнем ад Рурыка, дзе той пагражаў у адказ ударыць па Чарнігаву. Ваенныя дзеянні спыніліся, але трывалы мір так і не наступіў.3 (ст.158)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Ольгавічы заключылі патрабаваную дамову, але без працягу яе на наступныя пакаленні.3 (ст.171)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. Каму дастаўся ўрэшце Віцебск - да канца не высветлена. Не выключна, што ім авалодалі палачане, паколькі ўтрыманне Віцебска з далёкага Чарнігава выглядае сумнеўным, а ўплыў Смаленска на полацкія справы быў віцебскім паражэннем надоўга знішчаны.3 (ст.158-159)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

23 красавіка 1197 г. Давыд Расціславіч памёр, заставіўшы Смаленскае княства ў стане значна горшым, чым у канцы княжання Рамана. Акрамя страты Ноўгарада, паражэнне, атрыманае на Полацкай зямлі павінна было пацягнуць за сабой поўнае падзенне ў ёй смаленскага палітычнага ўплыву. Пасля смерці Давыда па яго запавету ў Смаленску стаў княжыць сын Рамана Мсціслаў у абход сыноў Давыда , магчыма з прычыны іх малалеціва. Старэйшыя сыны Давыда памерлі, а старэйшыя браты на Смаленск не прэтэндавалі, як і не прэтэндавалі і сыны Рурыка, якія маглі атрымаць сталы ў Паўднёвай Русі.6 (ст.41), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.

Ніжняе Падзвінне. Завяршэнне эпохі агульнаеўрапейскіх міжземнаморскіх паходаў у канцы XII-XIII стст. часткова кампенсавалася фарміраваннем ў Еўропе новых, больш вузкіх і пераважна кантынентальных формаў царкоўнай і духоўна-мілітарнай актыўнасці, ўзнікненнем манаскіх і рыцарскіх ордэнаў з місіянерскімі мэтамі. У 1198 г. папа Інакенцій ІІІ зацвердзіў статут Тэўтонскага ордэна. Нямецкія каралі сумесна з рымскімі папамі надалі Ордэну шырокія прывілеі, землі ў розных краінах. Для ўвасаблення крыжовых хрысціянска-місіянерскіх планаў з улікам пануючага ў Еўропе міжнароднага і кананічнага права і царкоўных уплываў Рыма заставалася толькі Усходняя Прыбалтыка, адступніцкія княствы Русі і некаторыя дробныя землі, заселеныя язычнікамі, напрыклад Куманія ў Закарпацці і інш. Гэтыя ўсходнія землі былі асабліва прывабныя для еўрапейскага рыцарства, Рыма, будучых каланістаў, моцных гандлёва-гарадскіх саюзаў, зацікаўленых у пашырэнні сфер сваёй дзейнасці, перш за ўсё Ганзы.8 (ст.53)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Пасля смерці Мейнарда ў 1196 г. біскупам у Ікесколе быў быў прызначаны Бертольд, які хутка перайшоў ад пропаведзяў да дзеянняў. Рэкрутаваўшы ў Саксоніі дастатковую колькасць крыжаносцаў, у 1198 г. ён даў бітву лівам. Сам Бертольд загінуў у баі, але спусташэнні, учыненыя крыжаносцамі, вымусілі ліваў скарыцца і прыняць хрост. Так крыжакам удалося атрымаць кантроль над збудаванымі яшчэ пры Мейнардзе замкамі Ікескола і Гольм. Цяпер узброеная сіла чужынцаў стаяла ва ўмацаваных пунктах на тэрыторыі, якая лічылася полацкай. У тым жа 1198 г. новым біскупам стаў Альберт (Альбрэхт фон Буксгеўдэн), які прадоўжыў палітыку свайго папярэдніка. Толькі ў 1198 г. Альберт усклаў на Готландзе знак крыжа на 500 чалавек.3 (ст.160-161)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Панямонне. Зімой 1196-1197 г. валынскі князь Раман Мсціславіч, які яшчэ раней хадзіў на Літву, рушыў на яцвягаў "отомьщиваться бяхоуть бо воевали волость его". Але, цвяроза ацэньваючы сур'ёзнасць пагрозы з боку ваяўнічых яцвягаў і Літвы, Раман не абмяжоўваў свае дзеянні ваеннымі акцыямі, а выводзіў літоўцаў і яцвягаў у палон на землі Паўднёвай Русі і сілай саджаў іх на зямлю, прымушаючы займацца сельскай гаспадаркай, за што летапісцы казалі аб ім, што ён "Литвою оравъ", і аб чым літоўская фальклорная традыцыя захавала памяць на многія стагоддзі.3 (ст.184-185)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Логіка развіцця ранняй дзяржаўнасці яцвягаў і Літвы патрабавала не проста набегаў на суседнія землі, але сапраўднай экспансіі, аналагічнай той, якую ажыццяўляла Русь у IX-X стст., і накіраванай на падтрымку суседзяў і пашырэнне свайго ўплыву і магутнасці. Каб дасягнуць такога выніку, літоўскія і яцвяжскія князі мусілі прытрымлівацца больш вытанчанай палітыкі. Толькі абапіраючыся на саюз з асобнымі землямі Русі супраць іншых палітычных сіл рэгіёну, яны маглі кампенсаваць слабасць сваіх рэсурсаў і дасягнуць поспеху.3 (ст.186)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.

Такім натуральным саюзнікам для Літвы была Полацкая зямля, у саюзе з якой літоўцы маглі ажыццяўляць паспяховыя набегі на наўгародскія землі і Смаленшчыну, палітычнае аслабленне якіх было выгадным і для Літвы і для Полацка. Знакам павароту палітычнай лініі Літвы быў ваенны саюз 1198 г., калі літоўцы і палачане спустошылі Вялікія Лукі.3 (ст.187)Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008. У адказ зімою гэтага ж года псковічы і наўгародцы, пад кіраўніцтвам князя Яраслава Уладзіміравіча рушыла на Полоцк, вымусіўы палачан заключыць мір на возеры Каспля.qНаследие земли Псковской. Россия начинается здесь.

(Апошняя рэдакцыя: 08.07.2010)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Ягор Новікаў. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII стагоддзя (том 2). Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2008.
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
  5. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
  6. Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
  7. Л.В. Алексеев. Полоцкая земля. Наследие полоцкой земли. Выпуск 5. Полоцк, издатель А.И. Судник, 2007.
  8. Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
  9. М.А. Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X-XIII стагоддзяў на Беларусі. Мінск: выд. "І. П. Логвінаў", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. В. Насевіч. Усё пачыналася з Русі.
  2. Радзівілаўскі летапіс. Тэкст
  3. Повесть временных лет. Оригинальный текст
  4. Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
  5. Торопецкое княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  6. Глеб Юрьевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  7. Мстислав Изяславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  8. Владимир Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  9. Андрей Юрьевич Боголюбский. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  10. Роман Ростиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  11. Всеслав Василькович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  12. Рюрик Ростиславич (князь киевский). Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  13. Городенское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  14. Владимир (князь полоцкий). Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  15. Майнхард фон Зегеберг. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  16. Ярослав Юрьевич Пинский. Материал из Википедии — свободной энциклопедии
  17. Наследие земли Псковской. Россия начинается здесь.
<< Папярэдняя старонка Наступная старонка >>
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Перыяд Русі