 |
|
|
Падзеі на поўдні і поўначы (1199 - 1204 гг.)
1199 г.
- утварэнне Галіцка-Валынскага княства
1201 г.
- закладка г. Рыгі біскупам Альбертам
1201 г.
- паход полацкага князя Уладзіміра на Літву
1202 г.
- захоп нямецкім рыцарамі вусця Зах. Дзвіны і ўтварэння Ордэна мечаносцаў
1203 г.
- аблога палачанамі Ікесколы і напад Усевалада на наваколлі Рыгі
|
 |
Рэчы, знойдзеныя падчас раскопак на месцы старажытнага Герцыке.
З пачатку XIII ст. асноўныя спектры міжнароднай палітыкі ў Еўропе вызначалі Ватыкан і некалькі буйных дзяржаўных фарміраванняў - Свяшчэнная Рымская Імперыя, Францыя, Іспанія. Адносіны паміж рымскай курыяй і яе свецкімі контрагентамі адбіваліся на палітычным становішчы заходніх і паўднёвых суседзяў беларускіх зямель і непасрэдна ці ўкосна ўздзейнічалі на іх палітыку ў Прыбалтыцы і на землях тагачаснай Русі.2 (ст.52)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Узмацненне палітычных і царкоўных уплываў папство знайшло сваё ўвасабленне пры рымскім пантыфіку Інакенціі ІІІ (1198-1216) ў практыцы ўнутраных і міжнародных адносін. Яна была апрабавана ўсяленскім саборам і ўспрынята значнай часткай кіруючых колаў самых буйных еўрапейскіх дзяржаў. Аўтарытэт папства падтрымліваўся таксама крыжовымі паходамі ў Святую зямлю і язычніцкія краіны Міжземнамор'я.2 (ст.52)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Працэс палітычнага драблення на пачатку XIII ст. на беларускіх землях зайшоў яшчэ далей, чым на іншых землях Русі. Калі Уладзіміра-Суздальская, Галіцка-Валынская, Чарнігава-Северская землі мелі па адной - дзве самастойных галіны Рурыкавічаў, то Полацкая належала асобным лініям віцебскіх, друцкіх, менскіх і, магчыма, свіслацкіх князёў, Тураўская - дубровіцкім, пінскім, тураўскім, напэўна - клецкім, слуцкім князям. Кожнае княства ахоплівала адзін-два гарады з невялікай акругай. Магчыма, адносна моцным было Навагародскае княства (калі дапусціць, што яму падпарадкоўваліся Гародна, Ваўкавыск і Слонім), але і яго князь Ізяслаў упамінаецца ў 1235 г. толькі як сатэліт Данілы Раманавіча.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Падзвінне і Полацкае княства. Заснаванне ў вусці Зах. Дзвіны крэпасці Рыгі (1201) епіскапам Альбертам, які атаясаміў хрысцініянізацыю прыбалтаў з навязваннем палітячнай ўлады, і блакіраваннем тым самым жыццёва важнай для Полацка воднай артэрыі не магло не насцярожыць Полацк. Заключэнне саюзу літоўцаў з Альбертам і паследуючы напад на земгалаў ў 1201 г. вымусіла палачан да неадкладных дзеянняў у адказ, якія заставілі літоўцаў адступіць. Далейшым крокам замацавання немцаў на землях ліваў была пабудова крэпасці Дзюнамюндэ (1202?) і заснаванне Брацтва воинства хрыстова - Ордэна мечаносцаў (1202). 5 (ст.19), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.2 (ст.54)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У адказ на актывізацыю дзеянняў немцаў на землях ліваў полацкі князь Валодша (Уладзімір) у 1203 г. прадпрыняў паход да замка Ікесколы, але аблога скончылася безпаспяхова і, па словах Генрыха Латвійскага, Валодша зняў асаду хутчэй, чым атрымаў даніну ад ліваў. У тым жа годзе князь Герцыке Усевалад сумесна з літоўцамі, з якімі ў тога былі цесныя сувязі (гл. ніжэй), спустошыў наваколлі Рыгі.5 (ст.19), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Пабужжа. У 1199 г. пасля смерці апошняга галіцкага князя Уладзіміра Яраславіча з роду Расціславічаў Раман Мсціславіч, сын Мсціслава Ізяславіча, заявіў аб сваіх правах на Галіч. У барацьбе за галіцкі стол Рамана Мсціславіча падтрымаў польскі князь Лешак Белы, якому ў 1195 г. Раман Мсціславіч дапамог ў барацьбе за польскую карону. Захапіўшы Галіч і перамогшы баярскую апазіцыю Раман Мсціславіч аб'яднаў пад сваёй уладай Галіцкія і Валынскія княствы. hРоман Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Галіцка-Валынская Русь, у склад якой увайшла Берасцейская зямля, стала першым асноўным пераемнікам аб'яднальных палітычных традыцый Кіеўскай Русі. Новаствораная вялізная дзяржава пачала прэтэндаваць на землі суседніх княстваў, у тым ліку - Заходняй Беларусі, пазней не зусім дакладна акрэсленыя ў крыніцах як землі Чорнай Русі.2 (ст.58)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У 1201 г. Раман Мсціславіч захапіў Кіеў, выгнаў адтуль Рурыка Расціславіча і пасадзіў там княжыць Інгвара Яраславіча, сына Яраслава Ізяславіча. Але ў 1203 г. Рурык Расціславіч у саюзе з чарнігаўскімі Ольгавічамі (у прыватнасці з чарнігаўскім князем Усеваладам Чэрмным) і полаўцамі адваяваў Кіеў і разрабаваў яго. Апошняе было платай за службу полаўцам. Яны спалілі Падол, Гору, разрабавалі Сафійскі сабор, Дзесяцінную царкву і ўсе манастыры. Зімою 1204 г., вяртаючыся з паспяховага сумеснага з Рурыкам паходу супраць полаўцаў Раман Мсціславіч захапіў Рурыка, пастрыг яго ў манахі разам з жонкай і дачкой (сваёй былой жонкай). У тым жа годзе ён далучыў Кіеў да сваіх уладанняў, узяўшы у палон сыноў Рурыка Расціслава і Уладзіміра. Але хутка Рурыкавічы па патрабаванню Ўсевалада Юр'евіча былі адпушчаны з палону, а Расціслаў Рурыкавіч пасаджаны на Кіеўскае княжанне. Сам Рурык таксама не доўга заставаўся ў манастыры. jРюрик Ростиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Панямонне і Літва. У адрозненне ад зямель Беларусі, якая да XIII ст. прайшлі некалькі стадый дзяржаўна-палітычнага развіцця, Літва яшчэ толькі стаяла на парозе сваёй дзяржаўнасці. Яе ваенная дзейнасць, сістэматычныя набегі на суседнія і больш далёкія землі былі жыццёвай неабходнасцю. Для дасягнення сваіх мэт Літва нярэдка павінна была аб'ядноўваць намаганні некалькіх родаплемянных супольнасцей, заможных і ўплыврвых князёў (кунігасаў), што спрыяла зараджэнню цэнтралізацыі на дадзяржаўнай стадыі.2 (ст.59)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
На адносіны з Літвой уплывалі шматвекавое сумеснае жыццё заходнерускага і балцкага этнасаў, міграцыйныя працэсы, каланізацыя значнай часткі літоўскага абшару продкамі беларусаў. Невыпадкова ў Вільні і Троках і полацкіх калоніях у Герцыке і Кукейносе з даўніх часоў існавалі праваслаўныя цэрквы.2 (ст.59)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Летапісы утрымліваюць звесткі аб рабаўнічых набегах Літвы, якія, згодна з колькасцю паведамленняў, найчасцей закраналі больш аддаленыя ад Літвы княствы - Наўгародскае, Маленскае, Уладзіміра_Суздальскае (хоць і адсутнасць звестак аб разбурэнняі літвінамі Полацкага, Менскага альбо Наваградскіх княстваў нельга лічыць за доказ адсутнасці саміх набегаў).2 (ст.64)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Пад 1203-1205 гг. летапіс упершыню згадвае аб паходзе літоўскіх дружын на чарнігаўскія землі.1 (ст.209)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
(Апошняя рэдакцыя: 24.09.2010)
|
|
Крыжацкая навала (1205 - 1209 гг.)
1206 г.
- аблога палачанамі Гольма
1205 - 1207 г.
- паходы літоўскіх дружын на заходнярускія землі
1206 - 1208 г.
- барацьба кукенойскага князя Вячкі супраць крыжакоў
1208 г.
- захоп крыжакамі Кукенойса
1209 г.
- напад крыжакоў на Герцыке
|
 |
Від на валы старажытнага Герцыке з боку Даўгавы (Зах. Дзвіны). Фота з сайта www.9may.lv
У 1204 годзе крыжакі заваявалі Візантыю — духоўную метраполію Русі, ператварыўшы яе ў "Лацінскую імперыю". Заняпад Візантыі моцна пахіснула агульнарускі гандаль, які ў значнай ступені быў з'арыентаваны на Ўсход, і вымусіла рускіх купцоў наладжваць больш цесныя сувязі з захадам.qВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
Верхняе Падзвінне і Полацкае княства. У 1205 г. рыцары сабралі вялікія сілы і накіраваліся далей на ўсход, разбураючы і знішчаючы паселішчы фінамоўных плямён ліваў. Лівы звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У 1206 г. ён са сваім войскам зноў з'явіўся ў ніжнім цячэнні Даўгавы і аблажылі адбудаваны немцамі замак Гольм.1 (ст.228)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Тым часам, адчуваючы пагрозу, кукенойскі князь Вячка накіраваўся не ў Полацк за дапамогай, а ў Рыгу для заключэння з Альбертам міра.5 (ст.19), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Полацкі князь разаслаў ганцоў у розныя месцы і заклікаў да барацьбы ліваў і латгалаў. Аднак на заклік і дапамогу палачанам прыйшла толькі частка ліваў.1 (ст.228)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Аблога Гольма працягвалася 11 дзён. Са слоў Генрыха Латвійскага "русіны (палачане) са свайго боку, не ведаючы прымянення балісты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і паранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і намагаліся падпаліць умацаванні, але намаганні гэтыя былі безвыніковымі, а пры збіранні дроў многія загінулі, параненыя балістарыямі. ... Зрабілі русіны і невялікую кідальную машыну, па ўзору тэўтонскіх, але не маючы вопыту кідаць камяні, паранілі многіх у сябе, трапляючы ў тыл". Узяць крэпасць полацкія дружыны не змаглі. Да захопнікаў ішло падмацаванне і аблогу Гольма прыйшлося спыніць. Да таго ж у гэты час самому Полацку існавала пагроза з боку літоўцаў.1 (ст.228)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Адступленне полацкага "караля" не магло не дадаць моцы захопнікам і ў наступным годзе Генрых Латвійскі з задавальненнем канстатаваў, што з гэтай пары "уся Лівонія пахрышчана".5 (ст.19), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Альберт замацаваў свае сувязі з Цэсарствам на правах леннага ўладальніка Лівоніі.2 (ст.54)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У 1207 г. пагрозы немцаў у адносінах Кукенойса вымусілі яго князя Вячку раздзяліць з імі напалову яго землі. Але немцаў гэта не спыніла і ў 1208 г. яны напалі на Кукенойс. Будучы не ў сілах абараніць горад і не гледзячы на актыўную падтрымку даннікаў Кукенойса - латгалаў і селаў,5 (ст.19), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Вячка быў вымушаны падпаліць Кукенойс і з дружынай у 200 чалавек пакінуць сваё княства.1 (ст.228)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Пасля захопу Кукенойса настала чарга і Герцыке. У якасці апраўдання нападу "пілігрымаў" на гэтае другое полацкае княства, Генрых Латвійскі выкарыстоўваеі цытату з Бібліі, што, быццам бы, гэты горад "заўсёды быў пасткай і як бы вялікім спакуснікам для ўсіх тых, хто жыў на гэты бок Дзвіны хрышчаных і няхрышчаных". Гэта значыла, што горад з'яўляўся цвёрдай засцярогай ад дзеянняў нямецкіх захопнікаў.5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Горад быў захоплены і разрабаваны. Паводле слоў Генрыха Латвмйскага, тэўтонскае войска захапіла адзенне, срэбра і пурпур, шмат жывёлы, а з цэркваў - званы, іконы, іншае ўбранства, грошы, многа дабра і ўсё гэта павезлі з сабой.1 (ст.228-229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Пасля разрабавання горад быў вернуты ўцёкшаму з яго Ўсеваладу ў леннае валоданне. Біскуп Альберт пагаджаўся на мір з Усеваладам на умовах пазбягаць пасля усяклякіх зносінаў з язычнікамі, "не станеш спустошваць зямлю з літоўцамі тваіх рускіх хрысціян" і г.д.5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Пабужжа. У 1205 г. Раман Мсціславіч зноў быў уцягнуты ў міжусобную барацьу польскіх князёў і 15 ліпеня ён загінуў у бітве пад Завіхвостам.hРоман Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. Адчуваючы пагрозу захопу ўлады ў Галічы іншымі князямі ўдава Рамана Мсціславіча звярнулася за дапамогай да венгерскага караля Андрэя II. Але ўладу ўсёж утрымаць не ўдалося і галіцкія баяры паклікалі на княжанне ноўгарад-северскага князя Уладзіміра Ігаравіча. Той патрабуе выдачы малалетніх сыноў Рамана Мсціславіча Данілу і Васільку, але княгіня ўцякае з дзецьмі да польскага князя Лешка Белага.kВасилько Романович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. У 1208 г. на просьбу берасцейцаў на княжанне ў Валынь вяртаюцца "княгіня Раманава" з малодшым сынам Васількам. Старэйшы ж сын Даніла быў адпраўлены ў Венгрыю пад ахову караля Андрэя.6 (ст.27)П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007.
Пінскае і Тураўскае княствы. Пад 1205 г. ў летапісах паведамляецца пра пінскага князя Уладзіміра, хутчэй за ўсё сын папярэдняга пінскага князя Яраслава Юр'евіча. Паведамляецца, што князь Уладзімір быў схоплены перамышльскім князем Аляксандрам Усеваладавічам, які пасля гібелі Рамана Мсціславіча заняў Уладзімір-Валынскі. Верагодна, пінскі князь Уладзімір падтрымліваў Рамана Мсціславіча, а пасля яго смерці жонку "Раманавую" і яе сыноў, за што ён і пацярпеў ад Аляксандра.1 (ст.194-195)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Праз Пінскае княства ляжыць шлях літоўскіх дружын якія ў 1205 г. ідуць у паход на Валынь.1 (ст.194-195)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Пад 1207 г. згадваецца ваенны паход, у якім удзельнічалі гарады Турава-Пінскіх зямель: "Поидоша Ольговичи вси опять на Рюрика Кыеву. Всеволодъ Чермный с братеьею и своими сыновцы и ис Турова и ис Пиньска Стополчи и придоша до Днепра и перебродишася противу городу Треполю и обступиша и бысть брань крѣпка зѣело бяше бо затворилъ в нем Ярославль сын Володимерича и стояша у него 3 недели и изнемогшим людемъ в градѣ предашася ему. Он же, омиривъ их, и устремися на Кыевъ и из Галича приде къ нему Володимеръ Игоревич. Рюрик же то слышав, оже идеть на нь рать бещисленая отовсюду... бежа ис Кыева...".5 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Смаленскае княства. Мсціслаў Раманавіч, які наследаваў смаленскі стол пасля смерці дзядзькі Давыда Расціславіча у абыход яго сыноў, у 1208 г. перадаў Пскоў сыну Ўсеваладу, а яго стрыечнага брата Мсціслава, сына Мсціслава Расціславіча Таропецкага, "новгородцы приведоша к собе". 5 (ст.41), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Панямонне і Літва. Паводле сведчанняў Генрыха Латвійскага, каля 1209 г. у Літве на фоне іншых правадыроў вызначаецца постаць князя Даўгерутэ (відавочна, германізаваная форма літоўскага імя Даўгерд), названага "адным з найбольш магутных літвінаў". Даўгерд быў цесцем і саюзнікам герцыксгага князя Ўсевалада, пра якога Генрых Латвійскі кажа, што ён "быў жанаты з дачкой аднаго з найбольш магутных літвінаў, і будучы як зяць яго для іх амаль сваім, звязаны з імі звыш таго і сяброўствам, часта кіраваў іх войскамі, аблягчаў ім пераправу праз Дзвіну і забяспечваў харчам, калі яны ішлі на Русь, Лівонію ці Эстонію".2 (ст.64-65)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 19.08.2010)
|
|
Дыпламатыяй і мячом (1210 - 1216 гг.)
1210 г.
- мірны дагавор паміж полацкім князем Уладзімірам (Валодшай) і рыжскім біскупам Альбертам.
1212 г.
- мірны дагавор полацкага князя Уладзіміра (Валодшы) з Рыгаю.
1213 (1214) г.
- першыя летапісныя звесткі пра Рэчыцу.
1214 г.
- канчатковы захоп крыжакамі Герцыке
1216 г.
- смерць полацкага князя Уладзіміра (Валодшы)
1216 г.
- разгром літоўскіх дружын смаленскім князем Мсціславам Давыдавічам
|
 |
Бурштынавы крыж XII-XIII стст. з балцка-славянскага памежжа.
Верхняе Падзвінне і Полацкае княства. У 1210 г. рыжскі біскуп Альберт дасылае на сустрэчу з полацкім князем свайго "брата-рыцара" для перамоваў аб міры. Біскуп Альберт праз дасланага біскупа Арнольда прасіў таксама ў Уладзіміра (Валодшы) дазволу адкрыць рыжскім купцам доступ у яго ўладанні, паколькі, верагодна, быў такі момант, калі ён ім туды быў забаронены. У выніку дамовы Уладзімір абавязаўся прапускаць нямецкіх купцоў, не ўмешвацца ў войны Ордэна з эстамі і іншымі язычнымі плямёнамі, падначаленых Полацку. Ордэн абавязаўся сам збіраць даніну з гэтых плямён і тую яе частку, якая адпавядала памеру іх ранейшай даніны Полацку, сам аддаваў Уладзіміру.5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
У 1212 г. адбыліся новыя перагаворы паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму біскупу адмовіцца ад хрышчэння ліваў, інакш полацкі князь пагражаў спаліць усе замкі Лівоніі. Аднак Уладзімір не змог дабіцца прыняцця сваіх патрабаванняў. Распачаць жа неадкладныя ваенныя дзеянні, верагодна, яму было не пад сілу. Перагаворы скончыліся пагадненнем, згодна якому полацкі князь вымушаны быў адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва1 (ст.229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. (верагодна не без кампенсацыі з боку немцаў)5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.. Адзінай уцехай для Полацка была дамова абтым, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Зах. Дзвіне.1 (ст.229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
У 1214 г. рыцары парушылі дагавор і зноў напалі на Герцыке. Князь Усевалад паклікаў на дапамогу літоўскае войска, якое нанесла страты нямецкім рыцарам. Некаторы час горад з часткай княства заставаўся ў руках Усевалада,1 (ст.229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. але пасля быў захоплены, гэтым разам ужо канчаткова.5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Пасля рыцары уварваліся на землі эстаў, якія звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У 1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да новага выступлення супраць рыцараў, аднак у дзень адпраўлення з Полацка Уладзімір раптоўна памёр (верагодна, быў атручаны) і паход не адбыўся. 1 (ст.229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
Полацкім князям у гэтыя гады ніхто не мог дапамагчы: пскоўскія князі непакоіліся за лёс сваіх прыбалтыйскіх язычнікаў - эстаў і інш., паколькі разумелі куды рушаць ордэнскія фарміраванні пасля пакарэння даннікаў Полацка. Не маглі дапамагчы Полацку і суседнія смаленскія князі, паколькі ў гэты час яны былі занятыя барацьбой з Ольгавічамі.5 (ст.20), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Смаленскае княства. У дамове 1210 г., як сведчыць Генрых Латвійскі, прымаў удзел і Смаленск у асобе "Лудольфа, разумнага і заможнага чалавека з Смаленску". Гэта магло азначаць, што тарговыя караблі з Захаду працягвалі плаваць па Дзвіне далей Полацка і дасягалі Смаленска.5 (ст.21), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Адзін з таропецкіх князёў, Уладзімір Мсціславіч (брат Мсціслава Удатнага), які быў цесна звязаны з Літвой і з дапамогай якой, відаць, уладкаваўся ў 1213 годзе ў Пскове. Яго выгнанне ў тым жа годзе пскоўскі летапісец пракаменціраваў так: "Изгнаша от себя псковичи князя литовского Владимира Торопецкого". Вельмі верагодна, што некаторыя літоўскія набегі на Смаленск і Таропец былі арганізаваны полацкімі ці віцебскімі князямі. Аднак гэта толькі дапамагала літоўцам разведваць шляхі для самастойных паходаў.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
У 1214 г. Ольгавічы выгналі Манахавічаў з Паўднёвай Русі. Мсціслаў Мсціславіч наўгародскі кінуўся на з'яднанне з смаленскім князем Мсціславам Раманавічам, але ля Смаленска "бысть новгородьцемъ съ смоляны и убиша новгородци смолянина, а по князя не поидоша". Пасля угавораў пасадніка Цвярдзіслава Міхалковіча ("яко, братие, страдали дѣди наши и отчи за Руськую землю, тако, братве, и мы поидимъ по своемь князи") наўгародцы дагналі свайго князя і разграмілі чарнігаўскія гарады Рэчыцу і інш. Мсціслаў Раманавіч Быў аб'яўлены кіеўскім князем. Лічыцца, што ў Смаленску стаў княжыць Уладзімір Рурыкавіч, паколькі ў 1216 г. пасля Ліпецкай бітвы менавіта ён утрымліваў смалян ад разрабавання Уладзіміра. Таропецкім княствам у гэты час кіраваў Давыд Мсціславіч, брат Мсціслава Мсціславіча Удатнага.5 (ст.41), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Пабужжа. У 1212 г. Бярэсце канчаткова пераходзіць пад уладу Васільку Раманавічу, калі уладзіміра-валынскім князем становіцца яго брат Даніда Раманавіч,6 (ст.27-28)П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007. якому Васілька год раней дапамог выгнаць Ігаравічаў з Галіча і іншых гарадоў. Абодва браты кіруюць Галіцка-Валынскім княствам разам. Пасля польска-венгерскага з'езда ў Спішы (1214) і усталяванні на галіцка-валынскай зямлі поьска-венгерскага кіравання, Лешка Белы вымушае Аляксандра Усеваладавіча аддаць Раманавічам Уладзімір.kВасилько Романович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Панямонне і Літва. Набегі Літвы дасягаюць аддаленых на сотні кіламетраў мясцін і каля 1210 г. яны упершыню дасягаюць Польшчы.2 (ст.67)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. У 1212 пасольства літоўцаў прыйшло ў Кукнесе (Кукенойс) прасіць міра, каб прайсці да зямлі эстаў. Разам з тым ужо тады адзначаецца верагоднае княжанне літоўскіх князёў у суседніх землях. Так пскоўскі летапіс, аб чым было ўжо згадана вышэй, паведамляе пра выгнанне з Пскова ў 1213 г. князя Уладзіміра Тарапецкага, якога называе "літоўскім князем".3 (ст.138-139)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzesz?w, 2000.
У 1213 г., як паведамляе Генрых Латвійскі, згаданы вышэй літоўскі князь Даўгерд ездзіў у Вялікі Ноўгарад - верагодна, з мэтай стварыць моцную кааліцыю супраць крыжакоў, але быў схоплены імі па дарозе назад і загінуў у няволі. У тым жа годзе падчас набегу на Лівонію загінуў не названы па імені "князь і старэйшына літвінаў", а неўзабаве - яго пераемнік, "правадыр і князь" Стэксе.2 (ст.64-65)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 20.08.2010)
|
|
Шляхі кансалідацыі (1217 - 1223 гг.)
1219 г.
- пасольства ліоўскіх князёў на Валынь з прапановай міру (першая згадка пра Міндоўга)
1219 - 1230 гг.
- княжанне ў Смаленску Мсціслава Давыдавіча
31 мая 1223 г.
- бітва руска-палавецкага войска з манголамі на р. Калцы
|
 |
Полацк ў XII-XIII стст. (мастак: В. Сташчанюк).
Смаленскае і Полацкае княствы. У 1219 г. Уладзімір Рурыкавіч пакідае Смаленск сыну Давыда Расціславіча Мсціславу, а сам дапамагае Мсціславу Удаламу ў барацьбе за Галіч, якім апошні кіруе на працягу некалькіх гадоў.5 (ст.21,41), Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Пасля замацавання ў Кіеве князя з роду Манамахавічаў, а іншых прадстаўнікоў роду ў Смаленску, Оўручы і ў Галіцкай зямлі прасочваецца ўзвышэнне Смаленска.2 (ст.58)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Наступныя падзеі ў адносінах паміж Полацкам і Смаленскам адны даследчыкі тлумачаць аслабленнем Полацкага княства і разгарнуўшайся там барацьбе за ўладу пасля раптоўнай смерці князя Валодшы, у выніку чаго 17 студзеня 1222 г. "Ярославици, смоляне взялѣ Полтескъ". Існуе меркаванне, што менавіта тады быў пасаджаны ў Полацку сын Мсціслава Раманавіча Святаслаў. Па другой версіі ў Полацку ўжо тады сядзіць літоўскі князь Таўцівіл.5 (ст.21,41)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
З іншага боку падзеі 1222 г. і прызнанне Полацкам і Віцебскам вярхоўнай улады смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча разглядаюцца як саюз паміж Полацкам і Смаленскам, які судзейнічаў згуртаванню сіл, якія маглі процістаяць знешняй агрэсіі.1 (ст.229)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
31 мая 1223 г. у першай бітве рускіх князёў з мангольскім войскам на рацэ Калцы разам з іншымі рускімі князямі загінуў і кіеўскі князь Мсціслаў Раманавіч Стары і на кіеўскае княжанне сеў Уладзімір Рурыкавіч.mМстислав Романович Старый. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Панямонне і Літва. Пасля смерці Даўгерда і яго пераемнікаў, палітычнае дамінаванне ў Літве, верагодна, перайшло ў спадчыну бліжэйшым родзічам аднаго з гэтых князёў. У 1219 г. шматлікая кааліцыя літоўскаіх князёў падпісала пагадненне з Уладзімір-Валынскім княствам, прычым у складзе гэтай кааліцыі згадваецца група "старэйшых" князёў у складзе Жывінбуда і яго верагодных родзічаў: Даўспрунка з братам Міндоўгам і Даўята з братам Вілікайлам. Такім чынам, кааліцыя не была саюзам роўных - адна княжыцкая дынастыя дамінавала над астатнімі, прычым гэтае дамінаванне захоўвалася на працягу не меньш чым двух пакаленняў.2 (ст.65-66)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Аднак, на думку А. Краўцэвіча, версія аб аб'яднанні літоўскіх зямель ўжо ў першых дзесяцігоддзях XIII ст. не вытрымлівае праверкі з дапамогай іншых крыніц. Так аб згаданых князях нічога не ведае Генрых Латвійскі, які пісаў сваю "Хроніку Лівоніі" каля 1227 г., дзе літоўцы ў адрозненне ад полацкіх князёў, тытулаваных каралямі, называюцца проста "літоўцы".3 (ст.137)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzesz?w, 2000.
У дагаворы 1219 г. непасрэдна названы два племянныя княствы, уладары якіх дзейнічалі сумесна са "старэйшымі": Жамойць і Дзевалтва (Дзяволтва). Апрача таго дзве княжацкія дынастыі, Рушкавічы і Булевічы, прыгаданы без пазначэння іх уладанняў. У іншых крыніцах XIII ст. неаднаразова ўпамінаецца геаграфічная вобласць Нальшаны, а па разу - Упіта і Нера (магчыма іншы варыянт назвы Дзевалтва). Па меркаванню адных даследчыкаў, пра трывалае ўключэнне гэтых зямель у працэсе кансалідацыі сведчыць тое, што яны называюцца ў крыніцах, пачынаючы з дамовы 1219 г., "літоўскімі" ў шырокім сэнсе, а іх уладары - літоўскімі князямі. Таксама на карысць таго, што палітычнае аб'яднанне літоўскіх зямель у 1210-я гг. не было эпізадычным і захоўвалася пазней, лічаць адныя, сведчыць рэзкае ўзмацненне з пачатку XIII ст. ваеннай актыўнасці Літвы.2 (ст.66-67)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Згодна з іншым меркаваннем (Краўцэвіч), пасольства 1219 г. - прыклад часовага аб'яднання групы правадыроў для вырашэння канкрэтнай ваенна-дыпламатычнай мэты, накшталт пасольстваў для заключэння часовага міру паміж літоўцамі і Ордэнам ў 1201 і 1212 гг. і не можа сведчыць аб тым, што ўжо ў гэты час адбывалася ўтварэнне раннефеадальнай (саюз ці канфедэрацыя) балцкай дзяржавы - папярэдніцы ВКЛ.3 (ст.138)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzesz?w, 2000.
На думку В. Насевіча, парадак пераліку асоб у дагаворы 1219 г., напэўна, адлюстроўвае іх ранг: "Жывінбуда, відаць, трэба лічыць старэйшынам сям'і, а дзве пары братоў, верагодна, былі яго пляменнікамі — сынамі ўжо нежывых братоў. Далей ідуць два жамойцкія князі — Эрдзівіл і Выкінт, потым — чацвёра ўладальнікаў Дзевалтвы, а таксама дзве групы князёў, названых па родавых прозвішчах без азначэння падуладных ім тэрыторый (сямёра Рушкавічаў і трое Булевічаў). Магчыма, хтосьці з іх валодаў Нальшанамі і Упітай. Як бачым, адна з дынастый выразна названа старэйшай не толькі над аўкштайцкімі, але і над жамойцкімі князямі — перад намі хаця і рыхлае, але ўжо палітычнае міжпляменнае ўтварэнне, у якім князі адной з дынастый дамінуюць над астатнімі".oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
Паводле вельмі прыкладных разлікаў Г. Лаўмянскага, агульная колькасць жамойтаў у той час была каля 30-40 тысяч чалавек, аўкштайтаў - каля 80-90. Гэта значыць, што яны маглі без усялякіх намаганняў выставіць войска ў тысяч шэсць воінаў (калі зыходзіць з каэфіцыента 1 : 20, паводле якога амерыканскія каланісты вызначалі колькасць удзельнікаў індзейскіх набегаў). Такая лічба значна большая за колькасць асабістай дружыны любога з рускіх князёў і прыкладна адпавядае поўнаму апалчэнню цэлага буйнога княства. Калі ўлічыць асабліва ваяўнічы характар літоўцаў, якім яны вылучаліся на фоне сваіх балтамоўных і фінскамоўных суседзяў, то стане зразумелым маштаб небяспекі, якая навісала над заходнерускімі княствамі. Даўно заўважана, што для іх літоўцы былі тым жа, чым полаўцы — для Паўднёвай Русі.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
У 1220 г. літоўскія дружыны моцна спустошылі Чарнігаўскан княства (першыя звесткі аб паходзе літоўцаў на Чарнігаў датуюцца 1203-1205 гг.). Аднак летапісец не ўдакладняе, што гэта былі за землі: "Приходиша Литва и воеваша волость Черниговъскую; Мстислав же Святославич гони их из Чернигова, и постиг их изби всех, а полон отьять".1 (ст.209-210)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. У 1221 г. літоўскае войска, ажыццяўляючы колішні намер Даўгерда, удзельнічае ў сумесным з Вялікім Ноўгарадам паходзе на эстонскія ўладанні крыжакоў.2 (ст.67)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 24.09.2010)
|
|
Паміж вайной і гандлем (1224 - 1229 г.)
1228 (1229) г.
- асада Камянца антывалынскай кааліцыяй
1229 г.
- гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгай і Готландам
|
 |
Літая бронзавая накладка на драўляную чашу з Полацка, XII-XIII стст. (Раскопкі: Дз.Ул. Дук, Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, фота: Дз.Ул. Дук)
У 1225 г. адбыўся паход Літвы на Русь, узначалены, верагодна, самым Жывінбудам, хоць імёны літоўскіх князёў летапісцы і не прыводзяць,oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя. які вылучаўся надзвычайнай маштабнасцю і размахам: "Тое же зимы воеваша литва Новгородскую волость и поимаша множьство много... хрыстиан и много зла створиша воюя около Новгорода и около Торопча и Смоленьска и до Полтеска бѣ бо рать велика... ака же не была от начала миру.5 (ст.21)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.. Літоўская раць дасягнула Таржка (больш за 500 кіламетраў ад Літвы!). Былі спустошаны поўнач Смаленскай зямлі і поўдзень Наўгародскай, загінуў таропецкі князь Давыд Мсціславіч (трэці з братоў). Па меркаванню В. Насевіча, няма падстаў звязваць набег 1225 г. з інтрыгамі полацкіх князёў, бо Полацк у той момант падпарадкоўваўся Смаленску, прынамсі, быў цесна з ім звязаны.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
Гэта была ўжо не авантура асобнага важака, а старанна спланаваная акцыя. Але ў рэшце рэшт яна не мела поспеху: на зваротным шляху абцяжараных палонам літоўцаў нагнаў наўгародскі князь Яраслаў Усеваладавіч (брат уладзіміра-суздальскага князя Юрыя Усеваладавіча) і нанёс ім цяжкае паражэнне. Калі верыць летапісцу, было забіта 2 тысячы літоўцаў з удзельнічаўшых у набегу 7 тысяч, а іх князі трапілі ў палон. Аднак гэта не прывяло да спынення набегаў. Ужо ў 1228 годзе літоўцы (верагодна, жамойты) здолелі ажыццявіць на ладдзях далёкі марскі набег аж у Эстонію, на ўладанні Ордэна мечаносцаў. А ў 1229 годзе літоўскі атрад зноў з'яўляецца ў наўгародскіх землях ля возера Селігер (у вярхоўях Волгі) і зноў пры адыходзе губляе палон.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
Пінскае княства, Пабужжа і Наваградак. У 1226 г. , як паведамляе Валынскі летапіс уключаны у Іпацьеўскі летапіс, на кароткі час да Пінска быў далучаны Чартарыйск: "Мсьтиславъ дасть Галичь королевичу Андрѣеви, а самъ взя Понизье. Отоудоу иде к Торьцкому Мьстиславоу же Немомоу, давшу отчиноу свою князю Данилови и сына своего поручив Ивана. Иваноу же умершю и прия Лоуческ Ярославъ, а Чарторыйскъ Пиняне".5 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
У канцы 1228 ці ў 1229 г. ваяры з Наваградка, Пінска і Турава прынялі ўдзел у канфлікце пінскага князя Расціслава і кіеўскага Уладзіміра Рурыкавіча з Данілам Раманавічам, які быццам бы захапіў дзяцей Расціслава. Кіеўскі князь заступіўся за пінскага і сабраў супраць Данілы войска, у якое ўвайшлі разам з куранамі, пінянамі і тураўцамі, як падае летапіс, таксама "новогородци". Кааліцыйныя сілы асадзілі Камянец. Шэраг даследчыкаў лічыць вельмі малаверагодным, што ў гэтай лакальнай падзеі ўдзельнічалі войскі Вялікага Ноўгарада, назва якога часта пісалася аднолькава з назвай панямонскага горада.d, В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).3 (ст.143)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.
У 1229 г. па даручэнні Данілы Раманавіча Галіцкага, які ў гэты час адправіўся ў Польшчу, Уладзімір Пінскі застаўся ў Бярэсці, каб разам з венграмі і "берестьянами" абараняць зямлю ад яцвягаў і літоўцаў. Абарона прайшла ўдала і Уладзіміру ўдалося разграміць іх.5 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. Магчыма, Уладзімір і Расціслаў былі братамі і суправіцелямі Пінскага княства.1 (ст.194)В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000. Аўтар "Слова пра пагібель Рускай зямлі" з сумам успамінаў часы, калі "литва из болота на свет не выникываху (не з'яўлялася.—В. Н.)".oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
На заходніх рубяжах. У 20-х гадах вопыт Інфлянцкага ордэна паспрабавалі выкарыстоўваць князі Мазавецкага княства, якое на паўночным ўсходзе межавала з Прусіяй, а на ўсходзе, праз рэгіён Падляшша, дзе не існавала выразных дзяржаўных межаў, - з Берасцейшчынай і іншымі заходнімі землямі Беларусі. Мазавецкі і куяўскі князь Конрад I разлічваў пры дапамозе рыцарства каланізаваць перыферыйныя ўласна слаба заселеныя прускія землі і цалкам падначаліць напаўзалежных ужо прусаў, якія не жадалі несці павіннасці і даймалі Мазовію набегамі.2 (ст.55-56)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Пасаду вялікага магістра з 1210 да 1239 года займае таленавіты палітык Герман фон Зальца, выхадзец з нямецкага дробнарыцарскага рода. Пры ім цэнтр актыўнасці тэўтонцаў змяшчаецца з Блізкага Усходу ў Еўропу. Вялікаму магістру не ўдалася спроба ўладкавацца ў Трансільваніі і стварыць з ордэна самастойную тэакратычную дзяржаву на падараваных венгерскім каралём Андрэем землях не ўдалася — кароль разгадаў намеры магістра і адмовіўся ад супрацоўніцтва з крыжакамі.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
У 1226 г. у асобных артыкулах цэсарскай Залатой булы былі зацверджаны вынікі перамоў вялікага магістра Тэўтонскага ордэна Германа фон Зальца з Конрадам Мазавецкім. Ордэн атрымаў уладанні ў Хелмшчыне і абавязваўся падпарадкаваць землі прусаў і прывесці іх да сапраўднай веры.2 (ст.55-56)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Конрад разлічвае з іх дапамогай далучыць Прусію да сваіх уладанняў, але не падазрае, што ордэн "братоў-барадачоў" (як заве яго аўтар "Велікапольскай хронікі") атрымаў ад германскага імператара Фрыдрыха II выключнае права на землі яшчэ незалежных прусаў.oВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя. У сувязі з удзелам Германа ў крыжовым паходзе на Блізкім Усходзе рэалізацыя пагаднення зацягнулася і Коноад у 1228 г. асадзіў над Віслай групу Ордэна мечаносцаў з тымі ж мэтамі. Яны атрымалі даніну на Дорынскую зямлю і сталі называцца добрынскімі крыжакамі. Такім чынам у наваколлі беларуска-літоўскага арэала, акрамя Верхняга Падзвіння, паўстаў яшчэ адзін плацдарм рыцарскай экспансіі.2 (ст.55-56)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Полацк, Смаленск і Верхняе Падзвінне. Пасля таго як у вусці Зах. Дзвіны была пабудавана Рыга, пранікненне заморскіх купцоў на Зах. Дзвіну і далей на Днепр і Волгу, верагодна, стала больш інтэнсіўным. У канцы 20-х гг. гэта запатрабавала спецыяльнага рэгулявання тарговай дамовай.5 (ст.42)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006. У 1229 г. паміж Рыгай і Гоцкім берагам з аднаго боку і Смаленскам, Віцебскам і Полацкам з другога быў заключаны дагавор з мэтай упарадкаваць узаімаадносіны, якія ўзнікалі непасрэдна ў сферы гандлю альбо былі цесна звязаны з ёй (напрыклад, крадзеж, учыненая мясцовым жыхаром у купца-замежніка; парушэнне норм маральнасці купцом-замежнікам і інш.) Прагрэсіўнай рысаю Дагавора 1229 г. з'яўляецца яго парытэтныя пачаткі: купцы-замежнікі маюць у краіне пр стране прабывання аднолькавы прававы статус. Вялікая увага была ўдзеляна і крымінальнаму праву, нормы якога прадугледжвалі розныя віды пакаранняў. Нормы працэсуальнага права прадугледвалі парадак узбуджэння справы, віды доказаў і інш. У цэлым Дагавор 1229 г., стварыўшы моцную прававую аснову для развіцця гандлю, судзейнічала яго пашырэнню, паколькі прадугледжваў такія прагрэсіўныя палажэнні, як забарону змушаць купцоў-замежнікаў да ўдзелу ў ваенных паходах.nОбразование раннефеодальных государств-княжеств на территории белорусских земель. istoriya.org
(Апошняя рэдакцыя: 24.09.2010)
|
|
Літаратура
- В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
- Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
- А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.
- Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
- Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
- П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007.
- Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
- Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
- Петр Кралюк. Ятвяги и борьба Галицко-Волынского княжества за Полесье.
- В. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Прадмова да кнігі.
- В. Насевіч. Пытанняў больш, чым адказаў. Палеміка з А. Краўцэвічам.
- А. Краўцэвіч. Да праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага. Палеміка з В. Насевічам.
- В. Насевіч. Няма сутнасных разыходжанняў. Палеміка з А. Краўцэвічам.
- Галицко-Волынское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Роман Мстиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Замок Кокнесе (Кокенхузен - Kokenhusen).
- Рюрик Ростиславич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Василько Романович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Владимир Рюрикович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Мстислав Романович Старый. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Образование раннефеодальных государств-княжеств на территории белорусских земель. istoriya.org
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
- Радзівілаўскі летапіс. Тэкст
- Повесть временных лет. Оригинальный текст
- Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
- Томас Баранаускас. Истоки Литовского государства. Главы из книги «Lietuvos valstyb?s i?takos» (Vilnius: «Vaga», 2000, 317 p.)
|
|