 |
|
|
Русь і Літва (1230 - 1235 гг.)
Каля 1235 г.
- згадкі аб "Літве Міндоўга" у Іпацьеўскім летапісу
|
 |
Берасцяная грамата і пісалы, XII-XIII ст. (Музей беларускага кнігадрукавання, Полацк).
Русь 1-й паловы XIII ст., хоць была палітычна дэцэнтралізаваная, заставалася адзіная дзяржавай. Адзінства захоўвалася ў эканамічнай сферы (адрозненні ў матэрыяльнай культуры розных земляў Русі неістотныя), у рэлігійнай (уся Русь утварала адзіную мітраполію з цэнтрам у Кіеве), у культурнай (адзіная пісьменнасць, агульная самасвядомасць). Усе паўсамастойныя княствы належалі галінам адзінага княжацкага рода Рурыкавічаў, і ў гэтым сэнсе Русь была больш адзінай, чым, напрыклад, тагачасная Францыя.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.). Неаспрэчнае права дынастыі Рурыкавічаў на ўладу ва ўсіх без выключэння княствах было адной з прыкметных рыс палітычнай сістэмы Русі. Разам з тым, патэнцыяльна слабым месцам палітычнай сістэмы Русі быў яе цэнтр - асоба кіеўскага князя, якая ўяўляла калектыўны суверэнітэт роду. У выпадку пападання Кіева ў залежнасць ад варожай дзяржавы, гэтая залежнасць распаўсбджвалася на ўсе княствы, нават на тыя, што дагэтуль адчувалі сябе самастойнымі. У такім выпадку захоўванне лаяльнасці да старой дынастыі губляла для іх сэнс. Наадварот, прыход іншай дынастыі даваў шанц ухіліцца ад агульнага лёсу - пры умове, што новы ўладар быў здольны супрацьстаяць непазбежным спробам аднавіць "статус-кво".2 (ст.61-62)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Імя Мінлоўга ў якасці галоўнага літоўскага князя Іпацьеўскі летапіс згадвае прыкладна ў 1235 г. (храналогія гэтага летапісу, дакладней, Валынскага летапісу ў складзе Іпацьеўскага збору вельмі прыблізная).dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады). Прыблізна ў гэтым годзе Даніла Галіцкі выпраўляе Ізяслава Навагародскага (Наваградскага) разам з Міндоўгам ваяваць супраць Конрада Мазавецкага.hМіндоўг. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя. Падзеі, якія на працягу 16 гадоў папярэднічалі прыходу Міноўга да ўлады застаюцца невядомыя. Магчыма, Жывінбуд, Даўят і Даўспрунк загінулі падсас шматлікіх набегаў на рускія землі. Усяго за год перяд тым, у 1234 годзе, літоўская раць зноў была перахоплена рускай пагоняй на поўдні Наўгародскай зямлі пры адыходзе са Старой Русы.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады). З Наўгародскага летапісу яшчэ вядома, што ў 1245 г. князь Аляксандр Неўскі забівае пад Тарапцом сем, а потым яшчэ некалькі літоўскіх князёў.3 (ст.137-138)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.
Ордэнскі храніст Генрых Латвійскі - сучаснік Міндоўга - пазначаў, што бацька апошняга быў найвялікшым з літоўскіх правіцеляў свайго часу. Ён, трэба меркаваць, памёр незадоўга да пагаднення 1219 года. Верагодным прэтэндэнтам на гэтую ролю з'яўляецца князь Даўгерд, які некалькі разоў згадваецца Генрыхам Латвійскім.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады). Іншыя даследчыкі мяркуюць, што бацькам Міндоўга мог быць Рынгольд.hМіндоўг. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.
Крыжакі. У 1230 г. ў Хельмінскую зямлю прыбыў першы атрад крыжакоў-тэўтонаў на чале з Германам Балкам.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя. з 1232 г. з боку Польшчы пачаўся націск Тэўтонскага ордэна на землі прусаў. Суседнія яцвягі трапілі пад трайны удар: з боку тэўтонаў, мазавецкіх і валынскіх князёў. Літва, з усіх балцкіх народаў найбольш аддаленая ад новых ворагаў, мела час асэнсаваць неабходнасць аб'яднання сіл. Таму, напэўна, цэнтралізатарская палітыка Міндоўга сустрэла меншае супраціўленне, чым магла б сустрэць у іншых умовах.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Да сярэдзіны 1230-х гг. землі куршаў і латыголі (латгалаў) трапілі пад уладу Ордэна мечаносцаў, а значная частка дробных княжанняў прусаў - пад уладу Тэўтонскага ордэна.2 (ст.65)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Экспансіі крыжакоў спадарожнічала актыўнасць Рыма. Тут паралельна ўзнікалі каталіцкія біскупствы, складвалася парафіяльная структура, будаваліся касцёлы. Паміж каталіцкай іерархіяй і ордэнскімі ўладамі часам узнікалі тактычныя супярэчнасці адносна метадаў каланізацыйнай і місіянерскай дзнйнасці. Ордэнскія ўлады няблага выкарыстоўвалі свой статус дваістай залежнасці: у параўнанні з царкоўнымі ўплывамі Рыма паволі ўзрастала значэнне непасрэдных сувязей Ордэна з Цэсарствам і асобнымі нямецкімі княствамі.2 (ст.56)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Галіцка-Валынскае княства. У 1230 г. апошні з канкурэнтаў за ўладу на Валыні - Аляксандр Белзскі быў адцяснёны на самы ўскраек сваіх уладанняў, у сумежны з Польшчай Перамышль, і практычна ўсё Уладзіміра-Валынскае княства апынулася ў руках двух братоў - Данілы і Васількі Раманавічаў. Пачалася барацьба за вяртанне бацькоўскага Галіча. Мсціслаў Удатны, цесць Данілы, у 1228 г. пад дыпламатычным націскам венгерскага караля Андраша II, за сына (Андраша) якога ён раней выдаў сваю малодшую дачку Марыю, саступіў Галіч на карысць венграў. Хутка Мсціслаў памёр. Даніла пачаў барацьбу з венграмі за Галіч. Яна ішла з пераменным поспехам да 1234 г., калі войска Андрэя (Андраша) II і Аляксандра Белзскага было разбіта Раманавічамі з дапамогай кіеўскага князя Уладзіміра Рурыкавіча. Далучыўшы Галіч да Валыні, Даніла і Васілька зрабіліся яшчэ больш магутнымі уладальнікамі, чым калісьці іх бацька.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
Наваградскае княства. У Наваградку сучаснікам Міндоўга выступае мясцовы князь Ізяслаў. Невядома, ці паходзіў ён са старажытнай гарадзенскай дынастыі ці з нейкай іншай. Невядома і пра памер падуладнай яму тэрыторыі. В. Насевіч лічыць вельмі верагодным, што да Ноўгародка ў гэты час адносілася ўсё Панямонне з Гораднам, Ваўкавыскам і Слонімам, хаця там маглі быць і свае князі (гадоў праз 20 у летапісе з'явіцца Глеб Ваўкавыскі, а яшчэ праз пакаленне — Васілька Слонімскі). Па меркаванню В. Насевіча, казаць пра ператварэнне Ноўгародка ў палітычны цэнтр усіх заходніх зямель Русі няма важкіх падстаў.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
Полацкае княства. У Полацку смаленскае панаванне, магчыма, скончылася ў 1232 г., калі палачане дапамаглі Святаславу Мсціславічу стаць князем у Смаленску. Пасля яго Полацк хутчэй за ўсё вярнуўся да аднаго з Рагвалодавічаў.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
(Апошняя рэдакцыя: 6.10.2010)
|
|
Нашэсце (1235 - 1242 гг.)
1237 г.
- уключэнне Ордэна мечаносцаў у Тэўтонскі ордэн.
1238 г.
- разгром войскамі Данілы Раманавіча нямецкіх рыцараў пад Драгічынам Надбужскім.
1237-1241 гг.
- нашэсце мангола-татараў на Русь.
15 ліпеня 1240 г.
- Неўская бітва.
5 снежня 1240 г.
- захоп мангола-татарамі Кіева.
5 (12) красавіка 1242 г.
- Лядовае пабоішча.
|
 |
Забудова заходняй часткі Менскага замка, XIII ст. (Рэканструкцыя П.А. Русава, мастак А.П. Зарх; Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by).
Крыжакі. Знаходзячыся ў непасрэдным суседстве з Германіяй, Тэўтонскі ордэн мог больш паспяхова, чым Ордэн мечаносцаў, папаўняць шыхты сваіх братоў, што разам з іншымі чыннікамі, такімі як суседства прыязна настроеных палякаў, абумовіла ім трывалае становішча. Гэтая акалічнасць прымушала мечаносцаў шукаць збліжэння з тэўтонамі.7 (ст.17-18)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У 1236 г. у бітве пры Саўле (Шаўлях) Ордэн мечаносцаў і саюзныя ім пскавічы пацярпелі страшнае паражэнне ад жамойтаў. Па звестках "Рыфмаванай хронікі", у сечы загінулі магістр мечаносцаў Фольквін (Волгуін), 48 братоў і вялікая колькасць простых воінаў. З 200 пскавічоў, што змагаліся на баку Ордэна, палягло 180. Пасля гэтага Ордэн мечаносцаў не мог існаваць як самастойная арганізацыя, і папа Грыгорый IX у 1237 г. загадаў Тэўтонскаму ордэну далучыць рэшткі лівонскіх рыцараў да сябе. На месцы Ордэна мечаносцаў была ўтворана лівонская правінцыя (ландмайстарства) Тэўтонскага ордэна З гэтага часу з'яднанне прускай і інфлянцкай частак ордэна робіцца адной з яго асноўных задач.7 (ст.17-18)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Галіцка-Валынскае княства. Хутка у барацьбу за вяршэнства ў Пауднёвай Русі ўключыўся новы прэтэндэнт — Міхаіл Чарнігаўскі (сын Усевалада Чэрмнага і дачкі польскага князя Казіміра II). У 1235 г. ён выбіў з Кіева Уладзіміра Рурыкавіча, перамог Данілу і ўладкаваў у Галічы свайго дванаццацігадовага сына Расціслава. Тут жа ў барацьбу за Кіеў уступіу прадстаўнік уладзіміра-суздальскай дынастыі Яраслаў Усеваладавіч. Хутка і Уладзімір Рурыкавіч з'явіўся зноў з палавецкай раццю, але вярнуць сабе Кіеў не здолеў.dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гг.).
У 1238 г., скарыстаўшыся тым, што Расціслаў Міхайлавіч пайшоў у паход на Літву, Даніла Раманавіч асадзіў Галіч, які быў здадзены яму у 1239 г. У 1238г. Даніла Галіцкі вярнуў сабе таксама Драгічын, які раней быў падараваны Конрадам Мазавецкім Добрынскаму ордэну. У 1240 г. Даніла Галіцкі заняў Кіеў і пасадзіў там тысяцкім Дзмітра, які і узначаліў абарону города пад час нашэсця Батыя.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Мангольскае нашэсце. Пагроза мангольскага нашэсця стала для беларускага насельніцтва асноўным чыннікам у вызначэнні адносін з Літвой.2 (ст.60)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. На працягу 1237-1241 гг. войскі мангольскага хана Бату, унука Чынгіз-хана, паслядоўна заваявалі і спустошылі Разанскую, Уладзіміра-Суздальскую, Пераяслаўскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую і Галіцка-Валынскую землі Русі. Заваяванне насіла выключна жорсткі характар: гарады, якія аказвалі супраціўленне, цалкам вынішчаліся. Лесастэпавыя прасторы Паўднёвай Русі абязлюдзелі на два з паловай стагоддзі, астатняя тэрыторыя была ў глыбокім заняпадзе. Княствы на тэрыторыі сучаснай Беларусі гэтае нашэсце закранула ў значна меньшай ступені. Ускосныя летапісныя паведамленні і матэр'ялы археалагічных ласледаванняў дазваляюць сцвярджаць пра разбурэнне ў гэты час хіба толькі ўскраікаў беларускай тэрыторыі - гарадоў Гомеля, Магілёва, магчыма Берасця, Пінска і некаторых іншых.2 (ст.71)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Уражаныя разбурэннем татарамі Кіева і іншых гарадоў, многія рускія князі кінуліся шукаць сховішча па іншых пакуль яшчэ уцалелых гарадах. Так пад 1240 г. у летапісу паведамляецца, што чарнігаўскі князь Міхаіл "иде от оуя своего на Володимѣръ (с) сыном своимъ и отоуда иде Пиньскоу".5 (ст.28)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Пра разбурэнне Гомеля татарамі сведчаць матэр'ялы археалагічных раскопак. А. Макушнікаў схільны датаваць гэтую падзею 1239 г. - часам паходу Бату-хана на Чарнігаўскую і Пераяслаўскую землі. Звесткі пра тое, што паход Бату на мяжы 1240-1241 гг. закрануў Піншчыну і Берасцейшчыну, змяшчае Валынскі (Іпацьеўскі) летапіс.2 (ст.71)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Абрынуўшыя на Валынь, асноўны паток мангола-татарскіх войск прайшоў паўднёвей Бярэсця, але да яго, верагодна, праніклі асобныя атрады ўзначаленыя ханам Орду. Даніла Галіцкі падчас татарскай навалы знаходзіўся ў Венгрыі, а Васілька Ўладзімерскі ад'ехаў у Польшчу. Вясною 1241 г. яны вярталіся і калі наблізіліся да Берасця, то "не возмогоста в поле идти смрада ради множества избъеных". Верагодна, у полі блізу горада адбылася жорсткая бітва, у якой загінула мноства людзей. Аднак аб разбурэнні гораду няма запісу і падчас раскопак таксама не выяўлена слядоў масавага пажару ў слаях сяр. XIII ст.6 (ст.28)П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007. Пінскія князі таксама вымушаны былі ратавацца за мяжой, што сведчыць калі не пра разбкрэнне іх вотчын, то, прынамсі, пра рэальную небяспеку.2 (ст.71)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Полацкае княства. Пад 1239 г. летапіс згадвае, што ў Полацку княжыць Брачыслаў, які аддае сваю дачку за Аляксандра Яраславіча - сына Яраслава Усеваладавіча Уладзіміра-Суздальскага. Магчыма, Брачыслаў - сын віцебскага князя Васількі Брачыславіча, упамянутага пад 1196 г. У адным з летапісаў гаворыцца, што праз некалькі гадоў пасля шлюбу маленькі сын Аляксандра і Брачыслаўны знаходзіўся ў Віцебску (у родзічаў па маці?).dВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
(Апошняя рэдакцыя: 6.10.2010)
|
|
Умацаванне ўлады (1243 - 1246 гг.)
1244 г.
- няўдалы паход Міндоўга на землі куршаў
|
 |
Меч, знойдзены ў 1999 г. у кургане ля в. Ашмянец (Смаргонскі р-н), 1-я пал. XIII ст. (Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск: www.history.by; фота: Р. Маісей).
Літва.У 1243-44 гг. літоўцы аднаўляюць напады на Валынь, на гэты раз на чале з Айшуна Рушкавічам (род Рушкавічаў названы ў дамове 1219 г.), пасля 1244 г. зноў адбыўся напад, ужо пад кіраўніцтвам Лонькогвена. Амаль у той жа час (1245 г.) Даніла з Васількам пасылаюць па дапамогу ў Літву для вайны з Расціславам Міхайлавічам і атрымліваюць яе ад Міндоўга: "Данило же и Василько посласта въ Литву помощи просяща, и послана бысть оть Миндога помощь" (Полное собрание русских летописей). Паводле А. Краўцэвіча, данныя факты сведчаць, што еднасці ў Літве не было і ў сярэдзіне 40-х гг. Адны кунігасы ваююць з Валынню (прычым не "старэйшых" родаў), другі - Міндаўг выступае як актыўны саюзнік - дасылае туды ваенную дапамогу.3 (ст.137)А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.
Да сяр. XIII ст. Міндоўг, напэна, дасягнуў палітычнага дамінавання над іншымі князямі і дынастыямі (на ўмовах васальнай залежнасці). У больш познім (1413) дакуменце адзначаецца, што Жамойць з'яўляецца "вотчынай" (patrimonium) уладароў Літвы 168 гадоў, г.зн. з 1245 г. Магчыма, каля 1245 г. сапраўды адбылося істотнае змяненне статуса жамрйцкіх князёў у адносінах да Міндоўга. У гэты час ён, апіраючыся на Жамойць, распачынае барацьбу з Лівонскім ордэнам за кантроль над суседнімі куршамі, што праявілася ў яго няўдалым нападзн на замак Эмбоцэн у канцы 1244 ці пачатку 1245 г. Неўзабаве Міндоўг упершыню характарызуецца "Ліфлянскай рыфмаванай хронікай" як "найвышэйшы кароль" і "уладар Літоўскай зямлі". Падзеі, з якімі звязаны гэтыя характэрыстыкі, літоўскі гісторык Э. Гудавічус даволі аьгрунтавана адносіць да перыяду паміж восенню 1245 г. і восенню 1246 г.2 (ст.68)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Відавочна, ва ўсіх гэтых выпадках назва "Літва" ўжывалася ў шырокім, этнічным сэнсе. Разам з тым у сярэдзіне XIII ст. гэтая назва ў больш вузкім сэнсе адносілася толькі да непасрэдных уладанняў Міндоўга. Яна знаходзілася недзе на поўдзень ад Нальшанскай зямлі (праз Нальшаны ішоў лівонскі ландмайстар на "Літву" ў 1250 г.; у 1258 г. татары "воеваша земли Литовскую и Нальшаньскую; у 1264 г. з бацькоўскай Літвы рушыў на ўтаймаванне мяцежных Нальшчан і Дзевалтвы сын Міндоўга Войшалк). Жамойць захавала пэўны ўзровень самакіравання, што прывяло ў далейшым да яе трывалага супраціўлення Літве.2 (ст.68)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Абшар Літвы ў шырокім сэнсе, залежнай ад дынастыі "старэйшых князёў", у сукупнасці займаў асноўную частку тэрыторыі сучаснай Літвы і прылеглыя тэрыторыі Беларусі (да возера Свір, правабярэжжа нёманскай Беразіны і ваколіц Ліды). Ён добра акрэсліваецца археалагічна. Тэрыторыі Нальшчан і Дзевалтвы ў цэлым супадаюць з паўночнай (завілейскай) часткай арэала курганаў усходнелітоўскага тыпу (Аукштайцкае і Свянцянскае ўзвышша). "Літоўская зямля" ў вузкім сэнсе, напэўна, ахоплівала паўднёвую частку таго ж арэала (Дзукскае узвышша і большасць Ашмянскай грады, прыкладна ў межах чатырохвугольніка Коўна - возера Свір - Ліда - Мерач). Тэрыторыя Жамрйці і Упіты супадае з арэалам грунтовых могільнікаў цэнтральнай і заходняй Літвы. Як для грунтовых, так і для курганных пахаванняў у канцы XII -XIII ст. прасочваецца шэраг агульных рыс, у тым ліку рытуальнае пахаванне коней разам з нябожчыкам ці яго попелам. Разам з тым данныя археалогіі сведчаць, што дзве часткі арэала Літвы мелі істотна розныя пахавальныя звычаі і іншыя адметнасці, якія тлумачацца розніцай у этнічных працэсах папярэдніх часоў.2 (ст.69)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Галіцка-Валынскае княства. У 1245 г. Даніла Галіцкі з братам Васількам і сынам Львом паставіў кропку ў адносінах з Расціславам і яго саюзнікамі, перамогшы іх войска пры Яраславе на р. Сане. З той пары Даніла Раманавіч безумоўна валодаў Галіцкім княствам. У 1245 г. ён зрабіў сваёй рэзідэнцыяй горад Холм. Пасля набегаў літоўцаў на валынь хутка з імі быў заключаны мір, у выніку чаго не пазней 1248 г. другой жонкай Данілы Раманавіча стала пляменніца Міндоўга (дачка невядомага па імені брата Міндоўга і сястра Таўцівіла).kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
У 1245-1246 гг. Даніла Галіцкі быў вымушаны паехаць у Арду, у Сарай, прызнаць залежнасць ад Залатой Арды, каб захаваць сваё княства. Не гледзячы на міласцівы прыём, які быў аказаны князю, летапісец аповед пра гэтую паездку завяршае словамі: «О злее зла честь татарская!».kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
(Апошняя рэдакцыя: 6.10.2010)
|
|
У пошуках паратунку (1246-1248 гг.)
1246 г.
- верагоднае хрышчэнне Міндоўга ў праваслаўе
1246, 1247 гг.
- паходы на Літву галіцка-валынскіх князёў
1248 г.
- з'яўленне на полацкім стале літоўскага князя
|
 |
Рэшткі драўляных умацаванняў XIII ст. ў Вільна. Фота з сайта lietuva1000.lt
Заваяванне татарамі асноўных жыццёвых цэнтраў Русі фактычна азначала пераход пад іх уладу ўсёй дзяржавы. Не выпадкова татарская даніна ў сярэдзіне XIII ст. ахапіла і тыя землі, куды іх войска не дайшло (Вялікі Ноўгарад, Смаленск). Княствы, што змяшчаліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі, чакаў той жа лес.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Адзіным выйсцем быў разрыў з палітычнай сістэмай Русі, знешнім увасабленнем якога магла стаць змена пануючай дынастыі. Але новы князь павінен быў быць дастаткова моцным, каб пры неабходнасці аказаць татарам і ўзброенае супраціўленне. Такім патрабаванням у найбольшай ступені адпавядалі князі суседняй Літвы. Акрамя таго, падобна таму, як паўднёварускія князі мелі пастаянныя кантакты (у тым ліку сяброўскія і шлюбныя) з полаўцамі, заходнерускія (беларускія) князі павінны былі мець такія ж сувязі з літоўцамі.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Лічыцца, што пачатак працэсу ўтварэння ВКЛ быў пакладзены пераходам Наваградскай зямлі пад ўладу літоўскага князя Міндоўга. Летапіс ніяк не тлумачыць з'яўленне ў Наваградку літоўскага князя. Аднак у больш познім Густынскім летапісе (скончаны ў 1670 г.) ёсць паведамленне, што ў 1246 г. Міндоўг "принять веру христианскую от Востока со многими своими бояры". М. Ермаловіч палічыў гэта доказам запрашэння Міндоўга ў Наваградак па ініцыятыве мясцовага насельніцтва, але сам факт хрышчэння лічыцца вельмі няпэўным, паколькі супярэчыць сцверджанню амаль сучаснага падзеям Валынскага летапісу (з'яўляецца асноўнай крыніцай звестак пра падзеі панавання Міндоўга ў 1249-1263 гг.), што Міндоўг хрысціўся толькі ў каталіцтва, прычым ўпотай працягваў выконваць язычніцкія абрады. Пры добрай дасведчанасці летапісец яўна не ведаў аб праваслаўным хрышчэнні Міндоўга, якога хутчэй за ўсё ўвогуле не было.2 (ст.73)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Крыніцы не прыводзяць ніякіх падрабязнасцяў з'яўлення літоўскіх князёў у заходнерускіх княствах. Вядома толькі, што гэта адбылося ў першыя ж гады пасля ўзяцця татарамі Кіева. У 1248 г. рымскі папа Інакенці IV накіраваў булу "новаахрышчанаму князю Полацка", імя яго невядомае. Прыкладна ў гэты ж час князем Новагарадка становіцца ўладар Літвы Міндоўг.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Паводле Іпацьеўскага летапісу, да 1252 г. Міндоўгу ужо належалі гарады Новагарадок, Ваўкавыск, Слонім і Здзітаў. Урывачныя летапісныя звесткі не даюць дакладнага ўяўлення, якім чынам Міндоўг прыйшоў да ўлады ў названых гарадах. Упамінанне пра паход на Смаленск (1252 г.) з мэтай завалодаць ім ("хто прмемлет собе держит") ускосна сведчыць, што такім жа чынам маглі быць захоплены і Новагарадок з Полацкам. Звесткі ж пра хрышчэнне прымушаюць думаць пра дабраахвотнае запрашэнне князёў. Мог быць і прамежкавы варыянт: частка мясцовай знаці жадала новага князя, супраціўленне ж нязгодных прыходзілася пераадольваць ваеннай сілай. Цяжка сказаць таксама, у якой ступені Міндоўг, а пазней яго сын Войшалк абапіраліся на падтрымку новагародскага баярстве для захопу аднаасобай ўлады ў Літве.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
Такім чынам з сярэдзіны XIII ст. утварылася даволі ўстойлівая палітычная структура, у якой вярхоўнаму енязю непасрэдна належала частка этнічнай Літвы (Аўкштота) з Наваградскай зямлёй, а іншыя балцкія (Жамойць) і рускія (Полацкае княства) землі знаходзіліся ў пэўнай залежнасці ад яго. Гэта дазваляла эфектыўна супрацьдзейнічаць экспансіі, з аднаго боку, крыжакоў, з другога - татар і залежных ад іх галіцка-валынскіх князёў. Агульная плошча падкантрольнай літоўскім князям тэрыторыі ў гэты час складала, паводле падлікаў некаторых даследчыкаў, каля 153 тыс. кв. км, з якіх на этнічна балцкія землі прыпадала звыш 100 тыс. кв. км, ці каля 65%, а на этнічна "рускія" - прыблізна 55 тыс. кв. км.2 (ст.69)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Галіцка-Валынскае княства. У 1246 г. літоўскія ваяры, скарыстаўшыся разгубленасцю сярод рускіх зямель пасля нашэсця Батыя, напалалі на Пінск і разрабавалі яго. Але ўсё ж Раманавічы падаспелі і аднялі здабычу ў ворага: "и бысть радость велика во градѣ Пинскѣ о побѣдѣ Данила и Василка - весь бо плѣн отъяста". У 1247 г. паход Літвы паўтарыўся, зараз - каля "Мѣльницѣ и Лековнии", і "великъ плѣнъ прияша". І зноў князі Даніла і Васілька гналіся за імі і "гнаста и по нихъ до Пиньска и во Пиньски...". У 1248 г. Пінская зямля ў чарговы раз пацярпела ад нападу яцвягаў.5 (ст.28-29)Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
Добрыя адносіны з татарамі, між тым, прынеслі і карысць Даніле Галіцкаму: кароль Венгрыі Бэла згадзіўся на шлюб сваёй дачкі з сынам Даніла - Львом у 1247 г. Гэта крэўная сувязь прывяла да таго, што Даніла прыняў удзел у барацьбе венгерскага караля з чэшскім з-за авўстрыйскай спадчыны.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
(Апошняя рэдакцыя: 6.10.2010)
|
|
Час выпрабаванняў (1249 - 1257 гг.)
1249 г.
- напад галіцка-валынскіх князёў на Наваградскую зямлю
1251 г.
- хрышчэнне Міндоўга ў каталіцтва
1251-1252 гг.
- паход на Наваградак і Гародню галіцка-валынскіх князёў з удзелам тураўчан і пінян
1252 г.
- першыя летапісныя звесткі пра Наваградак, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў
1253 г.
- першыя летапісныя звесткі пра Турыйск
1253 г.
- каранацыя Міндоўга
1254 г.
- мірны дагавор паміж Міндоўгам і Данілам Раманавічам
1250-я гг. - 1263 г.
- княжанне ў Полацку Таўцівіла
|
 |
Хрышчэнне Міндоўга (З гравюры XIX ст.).
Палітычнае аб'яднанне Наваградскага княства з Літвой амаль адразу выклікала супрацьдзеянне як унутры Літвы, так і з боку суседзяў. У 1249 г. супраць Міндоўга ўтварылася магутная кааліцыя ў складзе пляменніка Таўцівіла, жамойцкага князя Выкінта, Данілы Галіцкага і ландмайстра Лівонскага ордэна Андрэя фон Сцірланда. Тройчы, прыкладна ў 1249, 1251 і 1253 гг. Даніла рабіў паходы на Наваградак і Гародню.2 (ст.74)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У такіх умовах Міндоўг у канцы 1250 ці пачатку 1251 г. (па Э. Гудавічусу: у канцы зімы - вясной 1251 г.) прыняў хрышчэнне па каталіцкім абрадзе.2 (ст.74)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Пра падзеі, звязаныя з хрышчэннем Міндоўга, і пра яго стасункі з захадам Валынскі летапіс паведамляе вельмі сціпла. Асноўная інфармацыя паходзіць з "Ліфляндскай рыфмаванай хронікі", а таксама з дакументаў Рымскай курыі і грамат самога Міндоўга, дадзеных ім крыжакам. Што тычыцца месца хрышчэння, позняя традыцыя, зафіксаваная ў беларуска-літоўскіх летапісах, звязвае хрышчэнне Міндоўга з горадам Кернава ў Літве, які ў той час сапраўды быў, паводле археалагічных дадзеных, значным абарончым цэнтрам і меў плошчу каля 8 гектараў.2 (ст.76)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Пад 1252 г. Іпацьеўекі летапіс паведамляе, што Міндоўг паслаў сваіх пляменнікоў Таўцівіла і Едзівіда на Смаленск, а сам выкарыстаў іх адсутнасць для захопу аднаасобнай ўлады ў Літве.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.). Тыя бягуць да Данілы Галіцкага, жонка якога з'яўляецца іх сястрой.hМіндоўг. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя. У гэты час Міндоўгу таксама належалі Новагарадок, Ваўкавыск, Слонім і Здзітаў, на якія і зрабіў паход Даніла Раманавіч.bВ. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
У 1253 г.(па Э. Гудавічусу: 6 ліпеня) Міндоўг каранаваўся каралеўскай каронай, дасланай з Рыма. Паводле Густынскага летапісу каранацыя адбылася ў Наваградку. Аднак існуюць і іншыя думкі наконт месца каранацыі: Кернаў, Вільна, Латава.iМиндовг. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. Папа Інакенцій IV абвясціў, што прымае новае каралеўства пад сваё заступніцтва. Гэта дапамагло Міндоўгу нейтрпалізаваць варожасць Лівоніі і перамагчы сваіх праціўнікаў у Літве. Праўда, часова ён вымушаны быў саступіць значную частку Жамойці крыжакам, а Наваградак, Слонім і Ваўкавыск - сыну Данілы Галіцкага Раману (на умовах васальнай залежнасці ад апошняга). Але Міндоўг захаваў за сабой вярхоўнае права на Наваградскую зямлю, а пазней аднавіў поўны кантроль над ёй.2 (ст.74)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Познія звесткі пра Наваградак як месца каранацыі Міндоўга далі падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што менавіта гэты горад быў першай сталіцай ВКЛ. Аднак хутка паслякаранацыі Наваградак быў часова перададзены Раману Данілавічу. Хутчэй літоўскі князь наўмысна абраў для каранацыі спрэчны горад, каб падкрэсліць свае правы на яго. У валынскім летапісе прыгадваецца ў якасці рэзідэнцыі Міндоўга таксама загадкавы замак Варута, месцазнаходжання якога не высветлена. Літоўскія даследчыкі на падставе археалагічных матэр'ялаў мяркуюць, што цэнтрам дзяржавы магла быць Вільна - найбольш значнае на той час паселішча на тэрыторыі Літвы (пра Вільна як колішнюю рэзідэнцыю Міндоўга гаворыцца ў адным з дакументаў часоў Вітаўта за 1409 г.). Аднак, найбольш верагодным лічыцца, што трывалай сталіцы ў сучасным сэнсе ў ВКЛ на ранняй стадыі яго гісторыі ўвогуле не было.2 (ст.76)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Пасля хрышчэння Міндоўга немцы ўзмацнілі націск на прусаў і асабліва на жамойтаў, тэрыторыя якіх магла стаць, у залежнасці ад вынікаў барацьбы, альбо сцяной, альбо мастком паміж прускай і інфлянцкай правінцыямі ордэна. У 1253 г. тут быў заснаваны Кёнігсберг Мемельбург (мемель, зараз Клайпеда). Але, сутыкнуўшыся з адчайным супраціўленнем жамойтаў, крыжакі мусілі ў 1257 г. згадзіцца на двухгадовае перамір'е.7 (ст.19)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Галіцка-Валынскае княства. Каб больш паспяхова супрацьстаяць націску Арды, Даніла Раманавіч таксама згадзіўся прыняць каралеўскую карону і ў студзені 1254 г. ён быў каранаваны ў Драгічыне. У тым жа годзе зноў усталяваўся недоўгі мір з Літвой. Ужо ў 1253 г. папа Інакенцій IV аб'явіў крыжовы паход супраць Арды, заклікаўшы да ўдзелу ў ім хрысціян Багеміі, Маравіі, Сербіі і Памераніі, а затым і католікаў Прыбалтыкі. Аднак, Даніла дабіўся поспехаў у барацьбе з Ардой сваімі сіламі, таму ён спяшаўся з лацінізацыяй сваіх зямель. Гэта не падабаоася Рыму і новы папа Аляксандр IV у 1255 г. дазволіў Міндоўгу зноў ваяваць Валынь.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
У 1254 г. Даніла Раманавіч заключыў з літоўцамі мір на узаемавыгадных умовах: Шварн Данілавіч жаніўся на дачцы Міндоўга, а другі сын Данілы Раман, як казалася вышэй, атрымаў у валоданне Новаградак. Летам 1255 г. Даніла прадпрыняў сумесны з літоўцамі паход на падуладнае татарам татарам Кіеўскае княства, вынякам якога стала новае абвастрэнне адносін з Літвой.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Полацкае княства. У 1250-х гг. Таўцівіл перабраўся ў Полацк, бо быў жанаты з дачкой полацкага князя Брачыслава. Невядома, калі адбыўся гэты шлюб — да 1245 ці пасля 1253 г. Першае лічыцца больш верагодным, але прамых сведчанняў няма. Пасля смерці свайго цесця Таўцівіл сеў на полацкі сталец, магчыма абыходзячы прамых нашчадкаў Брачыслава. Таўцівіл хоць і быў выгнаны Міндоўгам з Літвы, але захаваў там уплыў.rТаўцівіл Даўспрункавіч. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.
(Апошняя рэдакцыя: 6.12.2010)
|
|
На вяршыні магутнасці (1258 - 1263 гг.)
1256 г.
- паход кааліцыі князёў на яцвягаў
1258 г.
- забойства літоўскімі князямі навагародскага князя Рамана Данілавіча
1258 г.
- напад мангола-татараў і дружын Васількі Раманавіча на Нальшаны
1260 г.
- разгром літоўскім войскам крыжакоў ля возера Дурбе
|
 |
Грэбень з выявай дракона з Менска, XIII ст. (Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск)
Са з'яўленнем у некаторых гарадах Русі літоўскіх князёў не пагадзіліся ні суседнія княствы, ні татары. Даніла Галіцкі зрабіў тры паходы "на Литву на Новгородок". А каля 1258 г. у саюзе з Данілам Галіцкім спусташальны паход супраць Літвы здзейсніў татарскі ваявода Бурундай ("взяша татарове всю землю Литовскую").2 (ст.74)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Галіцка-валынскія палкі ўначаліваў яго брат Васілька Раманавіч. У гэтай сувязі Іпацьеўскі летапіс згадвае Берасце - горад да якога ў гэты паход праводзіў брата Даніла Раманавіч.6 (ст.28-29)П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007. У 1258 г., г.зн. незадўга да гэтага ці падчас гэтага пахода адбыўся напад літоўцаў (верагодна, атрадаў Войшалка і Таўцівіла) на Наваградак дзе яны забілі Рамана Данілавіча.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
У 1259 г. Лівонскі ордэн аднавіў наступ на Жамойць. Вырашыўшы адным ударам зламіць сілы Жамойці, немцы сабралі пад Мемельбургам вялікае войска, якое складалася з інфлянцкіх рыцараў з Бургардам фон Горнгузэнам на чале, прускіх тэўтонаў з маршалам Генрыхам Ботэлем і датчан, якіх прывёў з Рэвеля герцаг Карл. У крывавым баі пры возеры Дурбе 13 ліпеня 1260 г. гэтае войска было ўшчэнт разбіта літоўска-жамойцкімі сіламі. У сечы палягло 150 братоў-рыцараў на чале з лівонскім ландмайстрам, прускім маршалам і іншымі вышэйшымі чынамі. Палонных літоўцы спалілі ў ахвяру сваім багам.7 (ст.19-20)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У 1260 г. Міндоўг раптоўна парвае з каталіцтвам і падтрымоўвае паўстанне супраць крыжакоў у Жамойці. У выніку там замацаваўся стаўленік Міндоўга і сын яго сястры князь Транята. Іншы пляменнік, Таўцівіл у гэты час княжыў у Полацку і, верагодна, таксама прызнаў верхавенства літоўскага ўладара. Пад непасрэднай уладай Міндоўга знаходзіліся іншыя літоўскія князі, якія прыгадваюцца як сведкі ў яго граматах крыжакам: Лугвен, Гердзень Нальшанскі, Парбусе (верагодна, з Дзеволтвы) і інш.2 (ст.74-75)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Пасля паражэння тэўтонаў пры Дурбе антыкрыжацкія паўстанні скалынулі амаль усе заваяваныя землі, шэраг якіх, фактычна аддзяліўся ад ордэна. Ажно да 1270-х гг. крыжакам давялося, па сутнасці, занава заваёўваць ужо аднойчы заваяваны край.7 (ст.20)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Выракшыся згоды з немцамі, Міндоўг узначаліў аб'яднаныя літоўскія сілы і, "сабраўшы шмат, да 30 000 ваюючых, рушыў на Мазавецкую зямлю і напаў таксама на Прусію, разбураў гарады, знішчыў амаль усю зямлю Прусіі". У наступным, 1261 г. войска з тэўтонаў, палякаў "і іншых прававерных народаў" рушыла ў межы Літвы, але літоўцы, захапіўшы крыжацкі стан, прымусілі рыцараў вярнуцца да яго і, "дамогшыся перамогі, звярнулі хрысціян да ўцёкаў". Пасля гэтага Міндоўг ужо сам з літоўскімі сіламі "агнём і мячом" спустошыў Чэрскую зямлю у Мазовіі, разбіўшы высланыя супраць яго варожыя войскі. У 1261 г. Міндоўг заключае саюз з наўгародскім князем Аляксандрам Неўскім, і як вынік гэтага саюзу, адбыўся паход аб'яднаных сілаў у Лівонію.7 (ст.20)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У 1262 г. Васілька Раманавіч атрымаў перамогу над літоўцамі, што вымусіла Міндоўга прыпыніць канфлікт з Даніілам Галіцкім і падпісаць з ім новы мір.kДаниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
На пачатку 1260-х Міндоўг дасягнуў, паводле Валынскага летапісу, неабмежаванай улады. Гэта выклікала змову супраць яго з боку моцных васалаў - жамойцкага Трыняты, нальшанскага Даўмонта і полацкага Таўцівіла, натхніцелем якіх, верагодна, быў вялікакняскі ваявода Яўстафій Канстанцінавіч. У 1263 г. у выніку змовы Міндоўг са сваімі двума малалетнімі сынамі быў забіты.2 (ст.76)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Міндоўг быў забіты ў той час, калі выправіў сваё войска ў далёкі паход на бранскага князя Рамана Міхайлавіча (сына Міхаіла Чарнігаўскага), які менавіта тады гуляў вяселле сваёй дачкі Вольгі з сынам Васількі Раманавіча Валынскага Уладзімірам. Напэўна, гэтае палітычнае збліжэнне былых ворагаў, валынскіх і чарнігаўскіх князёў, і прымусіла ўладара Літвы ўмяшацца. Аднак адыход войска спрыяў галоўным змоўшчыкам — Траняце Жамойцкаму і Таўцівілу Полацкаму, якія, верагодна, раптам вярнуліся з паўдарогі і здзейснілі свой намер. Разам з Міндоўгам загінулі і двое яго малодшых сыноў, Рэпік і Рукля.lВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
Увогуле розныя крыніцы акрэсліваюць даволі шырокае кола змоўшчыкаў. Сярод іх называюцца і ваявода Астафій Канстанцінавіч, і нальшанскія князі Гердзень і Даўмонт; апошняга лічаць непасрэдным забойцам. Вырашальным штуршком да забойства быццам бы паслужыла тое, што Міндоўг пасля смерці сваёй жонкі пажадаў ажаніцца з яе сястрой, якая ўжо была замужам за Даўмонтам, і гвалтоўна адабраў жанчыну ў нальшанскага князя. Аднак калі гэта і было так, то ўчынак Міндоўга з'явіўся толькі апошняй кропляй, што перапоўніла чашу цярпення літоўскай знаці. Ва ўсякім выпадку, пра пагаршэнне адносін паміж Міндоўгам і Транятам крыжацкая "Рыфмаваная хроніка" паведамляе ўжо ў 1261 годзе. Так ці інакш, але грозны правіцель сышоў са сцэны — прыкладна ў 1263 ці 1264 годзе.lВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
Амаль адначасова з Міндоўгам смерць спасцігла яшчэ двух яркіх дзеячаў: Аляксандра Неўскага і Данілу Галіцкага. Смерць Данілы Валынскі летапіс датуе 1264 г., "Велікапольская хроніка" — 1266-ым. Саракачатырохгадовы Аляксандр па ўзросту быў равеснікам сыноў Міндоўга і Данілы, але і ён цяжка захварэў у час вяртання з Арды і дадому не даехаў. Існуе меркаванне, што перад ад'ездам ён атрымаў у стаўцы хана Берке атруту (хаця смерць магла наступіць і натуральным чынам).lВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
Полацкае княства. Магчыма ўжо як полацкі князь, Таўцівіл ў 1258 г. удзельнічаў з атрадам літоўцаў у паходзе палачанаў на Смаленскую зямлю і Таржок, але яго імя ў сувязі з гэтай выправай не згадваецца. Зімой 1258–1259 г. у час татарскай выправы на Літву Таўцівіл аб'яднаўшыся са сваім стрыечным братам Войшалкам дзейнічаў супраць Рамана Данілавіча, быў датычны да яго забойства. Толькі ў 1262 г. Таўцівіл прама згадваецца як полацкі князь. Паводле сведчання наўгародскага летапісца Таўцівіл быў «добры князь Полацкі».rТаўцівіл Даўспрункавіч. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.
(Апошняя рэдакцыя: 6.12.2010)
|
|
Літаратура
- В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
- Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
- А.К. Краўцэвіч. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Rzeszów, 2000.
- Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 1. Москва: "Наука", 2006.
- Л.В. Алексеев. Западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. Книга 2. Москва: "Наука", 2006.
- П.Ф. Лысенко. Открытие Берестья. Минск, "Белорусская наука", 2007.
- Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
- Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.
- Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
- Петр Кралюк. Ятвяги и борьба Галицко-Волынского княжества за Полесье.
- В. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Пакаленне першае: Міндоўг (1230-ыя - 1250-ыя гады).
- В. Насевіч. Пытанняў больш, чым адказаў. Палеміка з А. Краўцэвічам.
- А. Краўцэвіч. Да праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага. Палеміка з В. Насевічам.
- В. Насевіч. Няма сутнасных разыходжанняў. Палеміка з А. Краўцэвічам.
- Міндоўг. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.
- Миндовг. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Галицко-Волынское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Даниил Галицкий. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Пакаленне другое: Войшалк і Трайдзен (1260-ыя - 1280-ыя гады).
- Литовское княжество. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Woruta. Wolna encyclopedia.
- Повесть временных лет. Оригинальный текст
- Повесть временных лет в переводе Д. С. Лихачёва
- Томас Баранаускас. Истоки Литовского государства. Главы из книги «Lietuvos valstyb?s i?takos» (Vilnius: «Vaga», 2000, 317 p.)
- Таўцівіл Даўспрункавіч. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя.
|
|