Новая унія і
рост дзяржавы
 
  1400 - 1408 гг.  

Аслабленне ўлады і падзенне аўтарытэту Вітаўта пасля паражэння, атрыманага ім на Ворскле, вымусілі яго зноў пайсці на збліжэннем з польскім каралём Ягайлам і заключэнне новай уніі, што спавадавала рэзкае пагаршэнне адносінаў з Ордэнам, які, аднак, ужо не меў ранейшай падтрымкі з боку Рыма і таму дзейнічаў больш асцярожна: ваенныя паходы на землі ВКЛ чаргаваліся з выкарыстаннем дыпламатычных сродкаў і апазіцыйных настрояў сярод праваслаўнай часткі літоўскай знаці, якія ўвасабляў князь Свідрыгайла. Усходняя палітыка Вітаўта, хоць і прывяла да кароткачасовага канфлікту з Масквой, але дала станоўчыя вынікі: да ВКЛ былі далучана Смаленская і іншыя землі ўсходняй Русі. Між тым у дачыненнях з Ордэнам пачаўся чарговы этап абвастрэння.

90000 г. да н.э.- VIII ст. IX - пач. XIII ст. XIII ст. - 1569 г. 1569 - 1795 гг. кн. XVIII ст. - 1917 г. 1917 - 1991 гг.
<< >>
 

Віленска-Радамская унія (1400 г. - сакавік 1401 г.)
1400 г. - пасольства хана Шадыбека да Вітаўта
18 студзеня 1401 г. - падпісанне літоўскім бокам уніі Літвы і Польшчы ў Вільні
11 сакавіка 1401 г. - падпісанне польскім бокам уніі Літвы і Польшчы ў Радаме
Старонка Друцкага Евангелля, 1400-1401 гг. (Навасібірск, Дзяржаўная публічная навукова-тэхнічная бібліятэка Сібірскага оддзялення РАН, збор М.М. Ціхамірава; пав. К.А. Лавыш7 (іл.169)Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси. (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008).

Унутраная палітыка. Бітва на Ворскле скончылася паразай, якая парушыла далёкасяжныя планы Вітаўта і перакрыла шлях да яго ўсходнееўрапейскай гегемоніі.1 (ст.121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. З іншага боку, смерць жонкі паставіла таксама і Ягайлу ў цяжкае становішча, бо сваёй каронай ён быў абавязаны толькі шлюбу з ёй. Зноў, толькі ўлагоджваючы польскую знаць, ён мог разлічваць на захаванне ўлады.aВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Калі б польскія шляхцічы прымусілі Ягайлу адмовіцца ад трону, яму б давялося спрабаваць вярнуць сабе княскую пасаду ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вітаўт, у сваю чаргу, мусіў бы ці вярнуцца ў Трокскае княства, ці распачаць чарговую грамадзянскую вайну.iВіленска-радамская вунія. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі. У гэтых умовах і Вітаўт зусім не быў зацікаўлены ў тым, каб Ягайла вярнуўся ў Літву, дзе давялося б зноў дзяліць з ім уладу. aВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Акрамя таго, выкарыстоўваючы паслабленне ваенна-палітычных пазіцый феадалынай верхавіны Вялікага княства Літоўскага, такія буйныя цэнтры ўсходнеславянскіх зямель, як Смаленск і Разань, ў 1401 г. распачалі спробу дамагчыся незалежнасці ад Літвы і перайсці на бок Москвы. Мабыць, падобныя працэсы адбываліся і ў Сярэднім Падняпроўі , куды Вітаўт паспяшаўся прызначыць намеснікам свайго сваяка і найбольш дакладнага прыхільніка князя Івана Альгімунтавіча Гальшанскага.6 (ст.150)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Выбухнулі паўстанні ў Ноўгарадскай і Пскоўскай рэспубліках.iВіленска-радамская вунія. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі. Паслабленне ўлады Вітаўта спрыяла таксама ўзрастанню уплыву Свідрыгайлы, які прэтэндаваў на ўладу ў ВКЛ.3 (ст.410)Валерый Пазднякоў. В. Віленска-радамская унія (Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 1. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2005. ст. 410)

Выйсце з новых цяжкасцей Ягайла і Вітаўт пачалі шукаць у новым польска-літоўскім збліжэнні, вынікам чаго з'явілася падпісанне на пачатку новага стагоздзя новай дзяржаўнай уніі.aВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Пасля паражэння на Ворскле Вітаўт з'явіўся да Ягайлы ў Кракаў, а на пачатку 1400 г. польскі кароль сам прыехаў да яго ў Вільню. Мяркуецца, што ўжо тады Ягайла саступіў Вітаўту "supremum principatum" (вяршэнства) над усім ВКЛ.1 (ст.121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Акт, што заклаў асновы новых узаемадачыненняў паміж ВКЛ і Польшчай, Ягайла выдаў у канцы 1400 г. каля возера Круды паміж Гародняй і Мераччу (не захаваўся). 18 студзеня 1401 г. у Вільні Вітаўт выдаў прысяжны акт Ягайлу, які перадаў яму ў пажыццёвае трыманне ВКЛ разам з рускімі ўдзельнымі княствамі. Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя літоўскага, а Вітаўт афіцыйна набыў тытул вялікага князя літоўскага (фактычна ён ім быў паводле ўмоў Востраўскага пагаднення 1392 г.). Вітаўт стаў пажыццёвым гаспадаром ВКЛ і атрымаў поўную свабоду ў вырашэнні ўнутраных спраў. Пасля яго смерці ВКЛ павінна было перайсці да Ягайлы і яго нашчадкаў. Польскі бок абяцаў, што ў выпадку смерці Ягайлы і згасання яго дынастыі баяры ВКЛ будуць удзельнічаць у выбарах новага агульнага манарха. 18 студзеня 1401 г. у Вільні біскупы, князі і баяры ВКЛ выдалі акт, у якім абавязаліся не парушаць дагавору паміж Ягайлам і Вітаўтам (да яго было прывешана 40 пячатак). Польскія паны аналагічны акт выдалі 11 сакавіка 1401 г. у Радаме (з 49 пячаткамі). Упершыню унія паміж ВКЛ і Польшчай набыла характар дагавора паміж дзвюмя "палітычнымі народамі". Упершыню ў вырашэнні дзяржаўна-прававых спраў ВКЛ з Польскім каралеўствам удзельнічала баярства рускіх зямель (з абодвух бакоў). У выніку заключэння Віленска-Радамскай уніі ВКЛ было адроджана не толькі як тэрытарыяльная адзінка (што адбылося ў 1392 г.), але і як дзяржаўнае ўтварэнне (хоць і падлеглае Польшчы), тым самым адбылося юрыдычнае аднаўленне дзяржаўнасці ВКЛ.3 (ст.410)Валерый Пазднякоў. В. Віленска-радамская унія (Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 1. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2005. ст. 410)

Падпісаньне дамовы па-рознаму трактуецца літоўскімі і польскімі гісторыкамі. Некаторыя называюць унію Вітаўтавай памылкай, бо гэта пазбавіла яго магчымасьці атрымаць тытул караля Літвы. Іншыя сцвярджаюць, што гэта была саступка Польшчы, пляны якой пра інкарпарацыю Вялікага Княства ў яе склад праваліліся. Больш познія даследванні не надаюць асаблівай значнасці пагадненню, называючы яго звычайнай мадыфікацыяй літоўска-польскіх стасункаў, паўсталых у 1392 г.iВіленска-радамская вунія. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Дачыненні з Ардой. Паражэнне на Ворскле не азначала канчатковай адмовы Вітаўта ад рэалізацыі сваіх планаў па падпарадкаванні рускіх зямель. Гэтаму спрыялі тыя абставіны, што Арда, у палітычныя планы якой не ўваходзіла празмернае ўмацаванне Масквы, сама зрабіла як пэўныя крокі ў нармалізацыі адносін з Вялікім Княствам Літоўскім, так і шэраг антымаскоўскіх захадаў. У 1400 г. хан Шадыбек накіраваў да Вітаўта пасольства, выдаў ярлык на вялікае княжанне даўняму апаненту Масквы - цвярскому князю Івану Міхайлавічу, сыну памерлага ў 1399 г. Міхаіла Аляксандравіча. Была зроблена спроба разарваць саюз паміж Маскоўскім і Ніжагародскім княствамі.1 (ст.137)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з Ордэнам. Фармальна ад бітвы на Ворскле да падпісання Віленска-Радамскай уніі 1401 г. паміж Вітаўтам і Нямецкім ордэыам захоўваліся прыязныя дачыненні, тады як паміж Польскай Каронай і рыцарскай дзяржавай нарастала напруга. У свой час супярэчнасці з тэўтонцамі да абвастрэння старалася не даводзіць каралева Ядвіга, якая памерла ў 1399 г. Вітаўт яшчэ нейкі час стараўся не канфліктаваць ні з Каронай, ні з Ордэнам, якому быў абавязаны за дапамогу.1 (ст.121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 13.10.2011)

Ад збліжэння да канфрантацыі (красавік 1401 г. - 1402 г.)
1401 гг. - антыкрыжацкія выступленні на Жамойці
1401 - 1404 гг. - княжанне Юрыя Святаславіча ў Смаленску
восень 1401 г. - паход Вітаўта на Смаленск
пач. 1402 г. - напад крыжакоў на Горадна
2 сакавіка 1402 г. - пагадненне Свідрыгайлы з Тэўтонскім ордэнам
Напад крыжакоў на Гродна ў 1402 г. (мастак С.М. Янкоўскі; Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей).

Дачыненні з Ордэнам. Ордэн устрывожана паставіўся да новай уніі, успрыняўшы яе як скрыты антынямецкі саюз, хоць яшчэ летам 1401 г. у Прусію ездзіла жонка Вітаўта, вялікая княгіня Ганна, і ён супольна з Ордэнам праўдападобна выношваў нейкія шіаны супраць татар.1 (ст.121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Аднак, калі ў тым жа 1401 г. пачаліся хваляванні на ордэнскіх уладаннях Жамойці, інспіраваныя пагадненнем Ягайлы і Вітаўта, сам вялікі князь, які год назад дапамагаў немцам утаймоўваць жамойтаў, на гэты раз падтрымаў бунтаўнікоў і рэзка парваў з рыцарамі.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Гэта паслужыла сігналам для новай хвалі дыпламатычнай барацьбы — крыжакі даносілі Папе, кардыналам і хрысціянскім уладарам пра «здраду» Вітаўта, а той, у сваю чаргу, сам слаў гэтым самым уладарам антыордэнскія лісты. У сакавіку ён напісаў грамату да хрысціянскіх уладароў, у якой скардзіцца на несправядлівыя патрабаванні ордэна выдаваць жамойтаў, якія ўцякалі ў ВКЛ, бо, па словах Кейстутавіча, ён перадаў крыжакам толькі жамойцкую зямлю, але не жамойцкі народ.2 (ст.57)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

З Мальбарка ў еўрапейскія дзяржавы, у тым ліку ў Апостальскую сталіцу, паехалі пасланцы, якія гаварылі, што польскі кароль аб'яднаўся з русінамі і нават з маскоўскім князем. Вялікі магістр скардзіўся на Вітаўта і Ягайлу, сцвярджаў, што яго вайна з імі цалкам легітымная, бо, маўляў, Польшча падтрымлівае паганцаў у Літве і дапамагае схізматыкам-русінам (scismatici Rutheni). Наогул, Віленская унія характарызавалася як небяспечная для хрысціянства, бо да яе належаць ерэтыкі (меліся на ўвазе русіны), а Ягайла і Вітаўт абвяшчаліся "князямі паганцаў".1 (ст.121-122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

У той жа час адносіны вялікага магістра ордэна з польскім каралём заставаліся нібыта прыязнымі; 4 мая магістр нават паслаў Ягайлу свайго найлепшага паляўнічага сокала. Гэтая вонкавая прыязнасць захоўвалася і пазней. Магістр, у прыватнасці, інфармаваў караля аб сваёй перапісцы з Вітаўтам.2 (ст.57)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Не абмяжоўваючыся дыпламатычнымі захадамі, крыжакі аднавілі баявыя дзеянні і ўжо ў 1401 г. здзейснілі шэраг паходаў на Вялікае Княства Літоўскае, у тым ліку і на беларускія землі. Польскі храніст Ян Длугаш адзначаў: «Новыя пачаліся ў той час спрэчкі паміж Аляксандрам, вялікім князем літоўскім, і крыжакамі прускімі і інфлянцкімі, у выніку якіх магістр інфлянцкі, збройна ўвайшоўшы ў Літву, спустошыў яе мячом і агнём... А калі інфлянты пасля зробленых спусташэнняў спакойна з Літвы вярталіся, Аляксандр, вялікі князь літоўскі, узмоцнены дапамогай, каторую яму Уладзіслаў, кароль польскі, прыслаў, пайшоў за імі ў пагоню... Калі ж войска інфлянцкае наблізілася да межаў свайго краю і рыцары пачалі разбягацца для паяднання са сваімі жонкамі і дзецьмі, Аляксандр, вялікі князь літоўскі, уварваўся ў Інфлянты, знішчыў шмат вёсак і мястэчак забойствамі, рабаваннем і пажарам і ўмацаваны горад Дынабург сілай узяў». Напачатку 1402 г. крыжакі на чале з маршалам ордэна Вернерам фон Тэтынгенам з'явіліся пад Гродна, захапілі вялікую здабычу і шмат палонных.2 (ст.58)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Тэўтонцы дзейніючы па старым сцэыарыі і кіруючыся прынцыпам "vide et impera", на гэты раз паспрабавалі выкарыстаць Вітаўтавага саперніка Свідрыгайлу, за якім стаялі былыя рускія княствы. У сакавіку 1402 г. ён з'явіўся ў Мальбарку. Там ён 2 сакавіка заключыў саюз з вялікім магістрам Конрадам фон Юнгінгенам, які прадугледжваў васальную залежнасць Тэўтонскага ордэна і абяцаў перадаць крыжакам Полацк. Узамен крыжакі абяцалі Свідрыгайлу дапамогу грашыма і вайсковай сілай.2 (ст.58-59)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Тэўтонцы дапамагалі яму грашыма, накіроўвалі паслоў ва ўзбунтаваны Смаленск і на Падолле, арганізоўвалі ваенныя акцыі.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Летам таго ж года з поўначы па Нёмане тэўтонскі кантынгент рушыў на Вільню, але Вітаўт пашкодзіў рачныя шляхі, і акцыя сарвалася. Дзеянні ВКЛ у адказ праводзіліся крайые рэдка.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з рускімі княствамі. Аслабленнем Вітаўта пасля яго паражэння на Ворскле скарыстаўся былы смаленскі князь Юры Святаславіч. У 1401 г. Юрый пры падтрымцы цесця Алега Іванавіча Разанскага і падручных князёў падступіў да Смаленска. Смаляне здаліся і многія былі радыя Юрыю, але іншыя засталіся верныя Вітаўту. Увайшоўшы ў горад, Юрый забіў намесніка Рамана Міхайлавіча, князя Бранскага, і многіх адданых Вітаўту баяраў. Увосень 1401 г. Вітаўт з войскам падышоў да Смаленска, але ўзяць горад не змог і быў вымушаны заключыць перамір'е і адступіць.mЮрий Святославич. www.spsl.nsc.ru Але У 1402 г. памёр галоўны супернік Вітаўта на ўсходзе Алег Разанскі, і ў Вітаўта з'явілася магчымасць аднавіць націск на Смаленск.nШефов Н.А. Русско-литовская война. Борьба с Витовтом (1395-1408). Самые знаменитые войны и битвы России М. "Вече", 2000.

(Апошняя рэдакцыя: 13.10.2011)

Захады дыпламатыі (1403 г. - лета 1404 г.)
1403 г. - паход крыжакоў і Свідрыгайлы ў Літву
красавік 1403 г. - паход Вітаўта ў Лівонію
лета 1403 г. - захоп Вітаўтам Вязьмы
8 верасня 1403 г. - перамовы аб міры паміж Ордэнам і ВКЛ на р. Дубіса.
22-23 мая 1404 г. - дагавор Польшчы і ВКЛ з Ордэнам у Рацёнжы.
Вялікі магістар Тэўтонскага ордэна Конрад фон Юнгінгэн (малюнак К. Хартноча з працы «Altes und Neues Preussen», 1684)

Дачыненні з Ордэнам. У 1403 г., як паведамляе Ян Длугаш, "магістр прускі Конрад фон Юнгінген і крыжакі, сабраўшы са свайго і наёмнага рыцарства значнае войска, у кампаніі Баляслава Свідрыгайлы... каля дня Св. Дароты ўварваліся збройна ў Літву". Здабыўшы і спаліўшы замак Мерач, крыжакі сабраліся ісці на Гродна, аднак змянілі маршрут і рушылі да Трок. Не рашыўшыся на аблогу моцнага замка, яны абмінулі яго і, пустошачы край, вярнуліся ў Прусію ў раёне Рагнеты. Немцы вывелі з сабой тысячы палонных, якія ў далейшым, па просьбе Вітаўта, былі адпушчаны за выкуп. Як толькі тэўтоны вярнуліся назад, у межы ВКЛ уварваліся лівонскія рыцары. Спустошыўшы літоўскія землі і захапіўшы палон, яны таксама вярнуліся дадому. У адказ Вітаўт у красавіку прадпрыняў паход у Лівонію. Вынікам стала спаленне Дынабурга і Юнгінгурта.2 (ст.59)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Падтрымліваючы паўстаўшых супраць улады Вітаўта, сам Свідрыгайла неаднаразова з Інфлянтаў спяшаўся ў Смаленск і адтуль назад.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Аднак ужо 2 ліпеня паміж Вітаўтам і маршалам Ордэна быў падпісаны дагавор аб спыненні ваенных дзеянняў да асабістай сустрэчы з вялікім магістрам і абмене палоннымі. Сустрэча Конрада фон Юнгінгена і Вітаўта адбылася 8 верасня 1403 г. на Дубісе, аднак завяршылася яна безвынікова. I ў якасці прычыны гэтага фігуравалі падтрымка немцамі бунтоўнага Свідрыгайлы ды складаная сітуацыя ў Смаленску.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Конрад фон Юнгінген у лісце да ордэнскага пракуратара ў Рыме віну за гэта ўскладаў на Вітаўта, які адмовіўся заключаць мір без ведама Ягайлы. Тым не менш была дасягнута дамоўленасць аб кароткачасовым замірэнні, якое павінна было трываць да свята Божага нараджэння (трохі пазней яно было працягнута да Грамніц).2 (ст.59)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Але прынцыповасць пазіцый Ордэна хутка змякчылася. Усяго на дзень пазней за дубіскую сустрэчу датуецца була рымскага папы Баніфацыя IX, які ўрэшце пагадзіўся з рэальным фактам хрысціянізацыі Літвы і забараніў рыцарам ваенныя экспедыцыі супраць ВКЛ. Пасланне з Апостальскай сталіцы, поўнае папрокаў у адрас крыжаносцаў, зрабіла моцнае ўражанне ў Ордэне, улады якога звярнуліся да папы з апеляцыяй.1 (ст.123)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Праўда, і ў самым Мальбарку ўжо не працівіліся замірэнню з Вітаўтам, бо якраз тады рыцары вялі барацьбу з Даніяй за Готланд. Асцерагаючыся экспансіі Кальмарскай уніі, рыцарская дзяржава імкнулася пашырыць свой тэрытарыяльны плацдарм у Балтыйскім рэгіёне і арганізавала вялікія паходы сваіх сухапутных і марскіх сіл на Готланд, першы з якіх адбыўся яшчэ ў 1398 г. У 1403 і 1404 гг. выправы паўтарыліся. Гэтыя паходы сталі самымі маштабнымі акцыямі Ордэна перад Грунвальдам. У выніку ўвесь Готланд — найважнейшы апорны пункт балтыйскага гандлю — быў заняты немцамі. Спроба Даніі адабраць востраў у 1404 г. не мела поспеху.1 (ст.123)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з рускімі княствамі. У тым жа 1403 г. Вітаўт зноў пачаў сваё пераможнае прасоўванне на Усход. Вялікі князь маскоўскі Васіль зноў яму ў гэтым не перашкаджаў. Улетку 1403 г. князь Лугвен з вялікім войскам заняў Вязьму, паланіўшы князёў Івана Святаславіча і Аляксандра Міхайлавіча."o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Дачыненні з Ордэнам. Для вырашэння канфлікту, што ўжо стаміў усіх, 18 мая 1404 г. у Рацёнж з'ехаліся першыя асобы ВКЛ, Кароны і Ордэна. Ягайла і Вітаўт паспелі паразумецца са Свідрыгайлам, і той удзельнічаў у перамовах на іх баку.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Рашэнні, якіх удалося дасягнуць, былі наступныя: «каб Уладзіслаў, кароль польскі, і Аляксандр Вітаўт, вялікі князь літоўскі, магістру і ордэну крыжацкаму вярнулі зямлю Жамойцкую, перад гэтым да іх належачую, і адракліся ад яе актам пісаным, а жамойтаў схілілі, каб магістру і ордэну далі сыноў абывацельскіх у якасці заложнікаў і склалі ім прысягу паслушэнства і вернасці. Акрамя таго, каб Уладзіслаў, кароль польскі, зямлю Добжыньскую за выплату ў сорак тысяч злотых у магістра і ордэна выкупіў». Важным для Вітаўта быў пункт «каб палякі, як і крыжакі, ані ўцекачоў, ані выгнаннікаў узаемна не прымалі, ані ім не давалі апекі, а палонных, забраных сабе ў няволю, выпусцілі». Гэта зрабіла магчымым скасаванне саюзу Свідрыгайлы з ордэнам. У іншых пунктах дасягнутыя дамоўленасці былі для Польшчы і ВКЛ значна менш выгадныя, аднак «Уладзіслаў, кароль польскі, і Вітаўт, вялікі князь літоўскі, прагнучы, як толькі магчыма, пазбегнуць вайны, пастанавілі іх прыняць». Каб выплаціць грошы за Добжыньскую зямлю, пялякі павінны былі ўвесці спецыяльны падатак у памеры дванаццаці грошаў з лана. У той жа час крыжакі адчувалі сябе гаспадарамі становішча і нават здзейснілі паход на Мазовію, якую палякі лічылі сваёй зямлёй. Спатрэбілася спецыяльнае пасольства Ягайлы, каб угаварыць магістра выпусціць з палону захопленага падчас нападу мазавецкага князя Януша, «мужа знакамітага, правага і пачцівага», яго сям'ю і двор.2 (ст.59-60)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Такім чынам Рацёнжскі дагавор, падпісаны 22-23 мая 1404 г., пацвердзіў папярэднія ўмовы міру з Ордэнам і тыя ж межы: Вітаўт "навечна" саступаў немцам Жамойць да Невяжы і частку Судавіі. Карона ж шляхам выкупу вярнула сабе Добжынскую зямлю, але пацвердзіла ўмовы Калішскага трактата 1343 г., падпісанага яшчэ Казімірам III. Саюз Свідрыгайлы з Ордэнам быў скасаваны.1 (ст.122)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Хутка заключаная дамова прайшла спробу на трываласць. Калі летам 1404 г. узняяі паўстанне жамойты, падаўляць яго маршалу Ордэна дапамагала літоўска-беларускае войска на чале з Вітаўтам.1 (ст.123)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 13.10.2011)

Націск на Русь (лета 1404 г. - 1405 г.)
26 ліпеня 1404 г. - падпарадкаванне Вітаўтам Смаленска і ўключэнне Смаленскага княства ў ВКЛ
1405 г. - заключэння новага пагадненне паміж ВКЛ і Ордэнам у Саліне
1405 (1406?) г. - ваенны паход Вітаўта ў Пскоўскае княства
Від на руіны замка Вітаўта і Каложскую царкву ў Гародні
(фота: И. Буяновский, 2010; крыніца: varandej.livejournal.com)

Падпарадкаванне Смаленска. А ў 1404 В.К. Вітаўт зноў аблажыў Смаленск. Аблога працягвалася больш за тры месяцы. Праўда, і ў гэты раз горада ён узяць не змог. Як толькі Вітаўт адвёў свае Войка ад горада, князь Юрый Смаленскі адразу ж памчаўся ў Маскву, да Васілія І - ён быў у роспачы, бо разумеў, што яшчэ раз горад яму не ўтрымаць і таму прасіў Васілія Маскоўскага ўзяць Смаленск пад сваю ўладу: "Тебе все возможно потому что он тебе тесть, и дружба между вами большая, помири и меня с ним, чтоб не обижал меня. Если же он ни слез моих, ни твоего дружеского совета не послушает, то помоги мне, бедному, не отдавай меня на съедение Витовту, если же и этого не хочешь, то возьми город мой за себя; владей лучше ты им, а не поганая Литва".o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

У гэты самы час пад Смаленскам зноў з'явіўся Вітаўт з войскамі, і 26 ліпень 1404 г. арыентаваная на Літву частка смаленскіх баяраў адкрыла яму гарадскія вароты. Пачаліся расправы. Жонка Юрыя Святаславіча, дачка Алега Іваныча Разанскага, з дзецьмі была вывезены ў Літву. Баяры, прыхільнікі Юрыя, пакараныя. Смаленскіх жа жыхароў, якія былі ў роспачы, Вітаўт супакоіў, даўшы гораду "леготу" (вызваленне ад шматлікіх падаткаў). Пасля гэтага Вітаўту ўжо было няцяжка паставіць у Смаленску свайго намесніка, а таксама паклікаць ксяндза, які зноў пачаў узводзіць разбураны смалянымі касцёл. Юрый Святаславіч з сынам Фёдарам і Вяземскім князем Сямёнам Міхайлавічам хутка ад'ехалі ў Вялікі Ноўгарад, дзе склалі дамову: "Боронить Новгород в живот и в смерть. А которые вороги пойдут на Новый Город, битися честно и безизменно".o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Дачыненні з Ордэнам. Незадаволены ўмовамі рацёнжскага з'езду, Вітаўт спрабаваў праігнараваць рашэнне аб вяртанні Жамойці ордэну. Рэакцыя апошняга не прымусіла сябе чакаць. Ужо ў 1405 г. «магістр прускі і крыжакі, увайшоўшы з магутным войскам у Літву, спустошыў яе і знішчыў агнём». Вітаўт, ухіляючыся ад прамога сутыкнення, трывожыў немцаў нападзеннямі з засад. Ягайла, разумеючы цяжкасць сітуацыі, у якую трапіў ягоны саюзнік, «паслаў яму з Польшчы немалы атрад рыцараў у дапамогу». Гэта прымусіла крыжакоў пакінуць землі Вялікага Княства і вярнуцца назад. Аднак Вітаўт быў вымушаны ў дзень Св. Пятра і Паўла заключыць у Саліне новае пагадненне з крыжакамі. Вялікі князь абавязваўся не толькі адступіцца ад Жамойці, але і сілай зброі садзейнічаць падпарадкаванню жамойтаў ордэну. Як толькі стала ясна, што жамойты не жадаюць прызнаваць вяршэнства немцаў, Кейстутавіч з войскам, у адпаведнасці з умовамі новага пагаднення, рушыў на сваіх былых суайчыннікаў і разам з тэўтонамі «сілай прымусіў Жамойць да прыняцця ярма крыжацкага ордэна». Каб гарантаваць супакой і паслушэнства гэтага краю, Вітаўт загадаў жамойтам выбраць са свайго асяроддзя маладых людзей у якасці закладнікаў. Кіраўніком (солтысам) новых ордэнскіх зямель магістр прызначыў Міхаіла Кухмайстра.2 (ст.60-61)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Выправа на Пскоў. У 1405 (1406?) г Вітаўт пачаў вайну з Ноўгарадам і Псковам. Вітаўт, паслаўшы аб'яву вайны ў Ноўгарад, сам пайшоў з войскам у Пскоўскую воласць, тады як пскоўскі пасол жыў яшчэ ў Літве, і пскавічы, нічога не ведаючы, не маглі прыгатавацца: Вітаўт узяў горад Каложу і вывеў адтуль 11000 палонных, мужчын, жанчын і дзяцей , не лічачы ўжо забітых.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот» Згадваецца, што захопленых у Каложы жыхароў Вітаўт пасяліў у прадмесці Горадна, побач з Барысаглебскай царквой, куды разам з палоннымі перанеслася і замацавалася і назва пакінутага імі горада.pЦарква Святых Барыса й Глеба (Каложская) www.radzima.org

Потым Вітаўт стаяў два дні пад іншым горадам, Вараначам, дзе літоўцы, як кажа летапісец, накідаць дзве лодкі мёртвых дзяцей. Між тым пскавічы паслалі ў Ноўгарад прасіць дапамогі, і наўгародцы даслалі да іх палкі з трыма ваяводамі, але Вітаўт ужо выйшаў з рускіх межаў. Пскавічы зажадалі адпомсціць яму паходам у яго ўладанні і клікалі з сабою наўгародцаў, але ваяводы наўгародскія пабаяліся закранаць літоўскага князя. Тады пскавічы самі вырашылі адправіць войскі ў межы ВКЛ, але ў рэшце рэшт даслалі паслоў да Васілія І - прасіць аб дапамозе. На дапамогу Пскову выехаў брат Вялікага князя маскоўскага - князь Пётр Дзмітрыевіч з вялікакняжацкім войскамі. Між тым Юрый Святаславіч, якому наўгародцы далі ў кармленне трынаццаць гарадоў, пасварыўся з Ноўгарадам, і вярнуўся ў Маскву. Васіль, даў яму ў кармленне Таржок, куды Юрый Святаславіч і з'ехаў з верным сваім паплечнікам, князем Вяземскім Сямёнам Міхайлавічам.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Падзеі ў Ардзе. Пасля паражэння Вітаўта на Ворскле Тахтамыш канчаткова страціў у Ардзе былы палітычны ўплыў. Аднак Едыгей не пакінуў Тахтамыша ў спакоі і на працягу працяглага часу з пераменным поспехам змагаўся з ім, і ў рэшце рэшт у шаснаццатай бітве Тахтамыш быў канчаткова разгромлены. У апошнія гады ён ўсё больш схіляўся да міру з Тамерланом (памёр у 1405 г.), да якога нават адправіў пасольства. Не раней 1405 г., як мяркуецца, каля сучаснай Цюмені Тахтамыш быў забіты Шадыбекам.zТохтамыш. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

Шадыбек, які ўзышоў на ханскі прастол у якасці стаўленіка эміра Едыгея пасля забойства тым Цімур-Кутлуга ў 1399 г., не ўмешваўся ў справы валадарання, праводзячы час у забавах і пацехах. Дзякуючы гэтаму фактычна усю ўладу ў дзяржаве захапіў цемнік Едыгей, які ўсталяваў свае парадкі ў Залатой Ардзе. Незадаволены гэтым становішчам, Шадыбек падняў барацьбу супраць Едыгея, аднак пацярпеў паражэнне і вымушаны быў уцячы Дзербент, дзе і памёр у 1407 г.yШадибек-хан. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

(Апошняя рэдакцыя: 17.11.2011)

Маскоўскія справы Вітаўта (1406 - 1407 гг.)
1406 г. - Полацка-рыжскі гандлёвы (Копыскі) дагавор
1406 г. - паход Вітаўта ў Маскоўскае княства
1407 г. - захоп Вітаўтам Адоева
1407-1412 гг. - княжанне Лугвена-Сямёна Альгердавіча ў Ноўгарадзе
Паход Вітаўта на Маскву і захоп г. Адоева 20 мая 1407 г. (Мініяцюра з Ліцавога летопіснагао звода. 70-яе гг. XVI ст.).

Дачыненні з Масквой. Пасля нападу Вітаўта на Пскоў маскоўскі вялікі князь Васілій І разарваў мірныя адносіны з Вітаўтам. У Маскве быў прыняты ўнутрыпалітычны сапернік Вітаўта Свідрыгайла Альгердавіч, які атрымаў шырокія землі ў кармленне (аднак, пасля іх спусташэння ардынцамі падчас нашэсця Едыгея ён вярнуўся ў Літву).qРусско-литовские войны. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

Незадаволенасцю Васілія Маскоўскага скарыстаўся крымскі правіцель Едыгей, які ваяваў супраць Вітаўта на Ворскле8 (ст.46)Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010. і стаяў за спінай татарскага хана. Зноў перагледзяўшы сваю палітыку ў дачыненні Вітаўта і Масквы, ён санкцыянаваў падпарадкаванне апошняй Разані, а ў 1406 г., падчас вайны Вільні і Масквы, аказаў маскоўскаму князю ўзброеную дапамогу. Падтрымліваў эмір і сепаратысцкія настроі ў Літве, ведучы перамовы са Свідрыгайлам і тураўскім епіскапам Антоніем аб выхадзе рускіх зямель са складу Вялікага Княства. Усё гэта прыкрывалася дыпламатычнай дружалюбнай рыторыкай і запэўніваннямі ў сяброўстве.1 (ст.137)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Маскоўскія войскі беспаспяхова спрабавалі паваяваць падуладныя Вітаўту Вязьму, Серпейск і Казельск. У 1406 г. вялікае войска Вітаўта рушыла ў глыб Маскоўскай дзяржавы.1 (ст.137)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Аднак высветлілася, што не ўсе князі былі гатовыя падтрымаць Вітаўта і таму прыйшлося абмежавацца толькі ваеннай дэманстрацыяй.8 (ст.47)Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010. Войска Вітаўта сустрэлася з сіламі Васіля I на р. Плаве каля Тулы, але да бітвы справа не дайшла. Быў заключаны мір, па ўмовах якога Васіль I адмовіўся ад падтрымкі Ноўгарада і Пскова, а таксама сепаратыстаў у Літве.1 (ст.137)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Аднак Вітаўт першым парушыў мір і ў 1407 г. захапіў Адоеў.8 (ст.47)Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010. Маскоўскі князь пайшоў зноў з вялікім войскам на Літоўскую зямлю, узяў і спаліў горад Дзмітравец. Але, сустрэўшыся з цесцем ля Вязьмы, зноў заключыў перамір'е.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот» Тым разам перамір'е прынесла Вітаўту жаданы вынік, паколькі, па-першае, за ім застаўся Адоеў, па-другое, маскоўскі стаўленік у Ноўгарадзе - былы смаленскі князь Юры Святаславіч - быў пазбаўлены свайго намесніцтва. Ноўгарад прыняў новага кіраўніка, стаўленіка Вітаўта - мсціслаўскага князя Лугвена-Сямёна Альгердавіча,8 (ст.47)Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010. які ў гэтым жа годзе ўдала дзейнічаў у Верхаўскіх княствах і далучыў да ВКЛ Варатынск.uЛугвений Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. У гэты ж год (1407) Угліцкі князь Канстанцін Дзмітрыевіч хадзіў з войскамі на дапамогу Пскову, супраць якога ў 1406 г выступіў вялікі магістр Лівонскага Ордэна.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Тым часам князь Юрый Святаславіч Смаленскі, намесьнік Таржка, у прыпадку шаленства забіў таксама выгнанага літоўцамі са сваіх земляў князя Сямёна Міхайлавіча Вяземскага і яго жонку. У сувязі з гэтым ён быў вымушаны пакінуць Таржок і накіраваўся ў Арду: "И бысть ему в грех и в студ велик, и с того побеже ко Орде, не терпя горького своего безвременья и срама и бесчестия". Памёр ён 14 верасні 1407 г., і з ім скончыўся род князёў Смаленскіх.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Канфесійная палітыка. 16 верасня 1406 г. у сваёй падмаскоўнай вёсцы Галянішчава памёр мітрапаліт Кіпрыян. Пражываючы пераважна ў Маскве, ён падтрымліваў добрыя адносіны з Вітаўтам, што было выклікана яго імкненнем забяспечыць бесперашкоднае кіраванне ўсёй даручанай яму паствай незалежна ад таго, пад чыёй уладай яна знаходзілася. Гэтым жа тлумачылася і падтрымкамітрапалітам "агульнарускай" праграмы ў прынцыпе,адкуль бы яна ні сыходзіла, што ўцэлым задавальняла Вітаўта.1 (ст.142)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Кіпрыян быў першым мітрапалітам, згодным абмяркоўваць зкаталіцкімі ўладарамі Польшчы і ВКЛ праблемы царкоўнай уніі. Звесткі аб яго смерці спаткалі выкліканага ім сваяка Грыгорыя Цамблака (хоць звесткі аб тым, што Цамблак быў пляменнікам Кіпрыяна аспрэчваюцца) на Нёмане на шляху да Вільні, дзе ён надоўга і застаўся.1 (ст.207)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Пачатая вайна ВКЛ з Масквой з-за панавання на Пскоўшчыне і іншых напаўзалежных рускіх землях адбілася на царкоўна-мітрапаліцкіх адносінах. Амаль адначасова ў Царград накіраваліся два пасольствы прасіць зацвярджэння кандыдатаў. Пасольства з Вільні ўзначаліў полацкі ўладыка Феадосій. У яго абранні электам зноў выявіліся ўласныя планы вярхоўнай улады ВКЛ, незадаволенай манаполіяй Канстанцінопаля і Масквы ў вышэйшых кананічных справах. 1 (ст.207)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Аднак намаганні Вітаўта па ўзвядзенні ў сан свайго стаўленніка не падтрымаў Канстанцінопаль.1 (ст.142)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з Ордэнам. З 1407 г. зноo узрастае напружанасць у дачыненнях паміж ВКЛ і Ордэнам, што было выклікана не толькі нежаданнем Вітаўта адступіцца ад сваіх правоў на Жамойць, але і вельмі жорсткай і ваяўнічай пазіцыяй Ульрыха фон Юнгінгена, які ў 1407 г. змяніў свайго брата Конрада (памёр 30 сакавіка 1407 г.) на пасадзе вялікага магістра. Відавочна, што ён паставіў сабе на мэце кардынальна вырашыць праблему з ВКЛ і Польшчай, для чаго пайшоў на змяненне знешнепалітычных прыярытэтаў.2 (ст.61)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

(Апошняя рэдакцыя: 13.10.2011)

Уяўнае заспакаенне (зіма-лета 1408 г.)
студзень (люты?) 1408 г. - удзел Вітаўта ў паходзе крыжакоў на Пскоў
ліпень 1408 г. - прыезд Свідрыгайлы да Васіля І
Кавалак кальчугі XIV-XV стст. з Мсціслава (пав.Ю. Бохана2 (ст.126)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.)

Дачыненні з Ордэнам. Здавалася, што Салінскае пагадненне 1405 г. прынесла ў адносіны паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім пэўнае заспакаенне: Вітаўт прызнаў правы ордэна на Пскоў і нават удзельнічаў у лютым 1408 г. у паходзе лівонцаў на Пскоўшчыну. У сваю чаргу крыжакі дапамагалі ў 1406 і 1408 гг. Кейстутавічу ваяваць з Масквой, аднак гэтае заспакаенне было ўяўным. Гэта разумелі не толькі ў Мальбарку і Вільні, але і ў Кракаве. Таму ў 1408 г. "Уладзіслаў кароль польскі, прагнучы Айчыне сваёй Літве спакой забяспечыць, з Ульрыхам фон Юнгінгенам, магістрам прускім, сабраліся на з'езд у горадзе літоўскім Коўне ў дзень урачысты Трох Каралёў". Перамовы "з мэтай спынення спрэчак і кампенсацыі за нанесеныя крыўды" цягнуліся звыш дзесяці дзён, аднак скончыліся безвынікова. Супернікі яшчэ спрабавалі захаваць ілюзію прыязных адносін і нават абмяняліся падарункамі, але было зразумела, што неўзабаве павінен грымнуць выбух. Кажучы словамі Яна Длугаша, "тлеючая ў сэрцах непрыязь і сполахі будучых войнаў прытушаны былі да часу".2 (ст.61)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Калі яшчэ ў 1403—1404 гг. ордэн вёў напружаную барацьбу з Даніяй за Готланд, вынікам чаго стаў захоп вострава крыжакамі, то ў 1408 г. магістр адмовіўся ад яго і прыпыніў баявыя дзеянні ў Балтыйскім моры. У той жа час нарошчваўся ваенны патэнцыял ордэна на мяжы з Вялікім Княствам і Польшчай, праводзілася разведка памежных тэрыторый, павялічылася вытворчасць зброі ў сталіцы ордэна Мальбарку.2 (ст.61-62)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Вітаўт і Ягайла таксама не гублялі часу. У 1408 г. у Літве ўспыхнуў голад, і па просьбе вялікага князя кароль польскі "выслаў у Літву дваццаць вялікіх суднаў, збожжам нагружаных, якія былі спушчаны ракой Віслай ажно да Рагнеты, а затым павінны былі цягнуцца ўверх па Нёману. Але як толькі яны прыбылі да Рагнеты, былі захоплены па загаду магістра прускага Ульрыха фон Юнгінгена, які ў апраўданне свайго беззаконня сцвярджаў, "нібыта на тых караблях везлі зброю для паганых варвараў супраць хрысціян і вернікаў"; на самай жа справе зрабілі гэта з зайздрасці і гневу, што збожжа, у шпіхлерах крыжацкіх з даўняга часу падрыхтаванае, якое літвіны па вялікіх коштах павінны былі купляць (як гэта бывала раней), па гэтай прычыне стала б для іх непатрэбным", Такая была афіцыйная версія Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, аднак крыжацкі бок настойваў, што на затрыманых караблях сапраўды знаходзілася зброя, Яшчэ ў 1416 г. на Канстанцкім саборы крыжакі жаліліся, што палякі адпраўлялі літоўцам, схізматыкам і ерэтыкам вайсковыя прылады, зброю і амуніцыю. Аналіз рахункаў польскага каралеўскага двара таксама пацвярджае, што ў перыяд ад заключэння Крэўскай уніі і да Грунвальдскай бітвы ўзбраенне Вялікага Княства Літоўскага адбывалася даволі значнымі тэмпамі.2 (ст.62)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Дачыненні з Масквой. Свідрыгайла, не гледзячы на тое, што атрымаў ад Ягайлы землі на Падоллі і прыбыткі з каралеўскіх саляных капальняў, працягваў сябе лічыць годным вялікага княжання. У 1408 г. ён з цэлай світаю праваслаўных князёў ад'ехаў у Маскву.8 (ст.47-49)Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010. 26 ліпеня 1408 г. князь Свідрыгайла Альгердавіч быў прыняты ў Маскве Васілём І. На пракорм яму і яго шматлікай дружыне былі выдадзены Уладзімір, Пераяслаў, Юр'еў, Валачыў Ламский, Ржэў і палова Каломны. З ім разам прыехалі: біскуп дзябранскі Ісакій, князь Звенігародскі Патрыкей і князь Аляксандр Звенігародскі, князь Фёдар Аляксандравіч, князь Сямён Перамышльскі, князь Міхайла Хацетаўскі, князь Урустай Меньскі з ахрышчаных татараў, баяры з Чарнігава, Дзебранска і Любуцка - і ўсё з дружынамі.o1403-1409 Москва. «Новый Геродот»

Пераход згаданага Свідрыгайлы на бок Масквы ў ліпені 1408 г. з'яўляецца сведчаннем актуальнасці сепаратысцкіх настрояў у асяроддзі літоўска-рускай знаці, выкліканых, з аднаго боку, пракаталіцкай палітыкай Вітаўта, а з другога - нявырашанасцю дынастычнага крызісу. Гэты пераход не прынёс маскоўскаму князю Васілю тэрытарыяльных набыткаў і меў хутчэй ідэалагічнае значэнне. Свідрыгайла, наадварот, атрьмаў за гэта шэраг ключавых зямель Паўночна-Усходняй Русі. Па сведчанні Сімяонаўскага летапісу, "вдаша ему гради мнози, мало не половнну великого княжения московского, даша ему многославный Володнмерь, еже есть стол земля русскыя н градъ Пречистые Богоматери, въ нем князи велнции Рустии первоседание и столъ земля Русскыя прнемлють". Пры гэтым абодва бакі ставілі розныя мэты. Васіль разлічваў, што фігура Свідрыгайлы будзе ядром прыцягнення да Масквы іншых праваслаўных уладароў ВКЛ. Свідрыгайла ж, зрабіўшыся фактычна вялікім князем уладзімірскім, зусім не збіраўся заставацца ў фарватэры маскоўскай палітыкі. Ён спадзяваўся на павышэнне свайго прэстыжу на Русі для правядзення такой самай "агульнарускай" палітыкі, якую праводзілі і яго бацька Альгерд, і яго галоўны палітычны апанент Вітаўт. Апошні не пакінуў без увагі новы статус свайго стрыечнага брата, небеспадстаўна адчуўшы ў гэтым небяспеку для сваіх планаў.1 (ст.138)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 17.11.2011)

Перад выбухам "Вялікай вайны" (восень-зіма 1408 г.)
1408 г. - стаянне войск ВКЛ і Маскоўскага княства на рацэ Угры; "вечны мір" паміж Вітаўтам і Васілём І
Замчышча ў Лішкяве (Лішкаве) на беразе Нёмана (крыніцы: lt.wikipedia.org, www.aruodai.lt)

Дачыненні з Масквой. Увосень 1408 г. войскі Вітаўта выступілі ў паход на Маскву. На мяжы дзяржаў - рацэ Угры, іх сустрэлі маскоўскія войскі і татарскія дапаможныя атрады. Кіраўнікі вырашылі не даводзіць справу да бітвы і заключылі мір. У гэты час Вітаўт рыхтаваўся да вайны з Тэўтонскім ордэнам, а Васіля I турбавалі падзеі ў Ардзе. Пасля шматдзённага стаяння войскаў на процілеглых берагах ракі Вітаўт і Васіль I заключылі "вечны мір".sСтояние на реке Угре (1408). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

Угрскі дагавор 1408 г. канчаткова ўсталяваў мяжу паміж ВКЛ і ВКМ у вярхоўях р. Ака па рэках Угра, Роса і Брыня. Васіль I абавязаўся спыніць падтрымку Свідрыгайлы і прызнаваў прыналежнасць да ВКЛ Смаленскай зямлі і Вярхоўскіх княстваў. У склад ВКМ увайшла невялікая, раней спрэчная, тэрыторыя ў басейне р. Жыздра (з г. Перамышль, Казельск, Любуцк). Угрскі дагавор 1408 г. зацвердзіў дамінуючае становішча ВКЛ ва Усходняй Еўропе, дазволіў Вітаўту ўзмацніць сваю ўладу над Псковам і Ноўгарадам, палегчыў барацьбу з Тэўтонскім ордэнам на захадзе. Жонка Васіля I - Соф'я Вітаўтаўна, часта і падоўгу бывала ў ВКЛ, гасцявала ў свайго бацькі. Мірныя адносіны паміж ВКЛ і ВКМ захоўваліся да 1492 г.rСтаянне на Угры, 1408. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.

Дачыненні з Ардой. У саюзе Свідрыгайлы з Васілём небяспеку ўбачыў і Едыгей. Калі падчас стаяння на Угры ён яшчэ паслаў свае войскі на падняпроўскія ўладанні Вітаўта, то ў кастрычніку-снежні таго ж 1408 г. правіцель Арды нанёс удар па землях Паўночна-Усходняй Русі, грунтоўна спустошыўшы яе.1 (ст.138)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Татары спустошылі Пераяслаўская, Растоўскую, Дзмітраўскім зямлі, узялі вялікую кантрыбуцыю з горада Масквы.13 (ст.213-214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005. Асноўны ўдар прыходзіўся на падуладныя Свідрыгайлу тэрыторыі, якія ў далейшым былі раздроблены на асобныя княствы. Свідрыгайла не аказаў татарам сур'ёзнага супраціўлення і ад'ехаў назад у ВКЛ, разрабаваўшы па дарозе Серпухаў, тым самым выказаўшы сваю варожасць да Масквы. Вядомы расійскі гісторык Салаўёў тлумачыў гэта тым, што Альгердавіч быў расчараваны заключэннем міру паміж Васілём і Вітаўтам, які адсоўваў перспектыву яго прыходу да ўлады ў Літве на няпэўны тэрмін.1 (ст.138)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з Ордэнам. За поспехі на ўсходзе Вітаўт дорага плаціў у Жамойці, дзе ужо з'явіліся першыя нямецкія каланісты. Супраціў душыўся ўзяццем закладнікаў і аператыўным тэрорам.13 (ст.213)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.

Аднак на сустрэчы ў 1408 г. з вялікім магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам Ягайла і Вітаўт не пайшлі ні на якія саступкі ў спрэчцы аб межах. Заключыўшы мір з Масквой, Вітаўт звярнуў галоўнае увагу на Жамойць і стаў падтрымліваць уцекачоў; адданыя яму жамойцкія дваране сталі актыўнымі правадырамі яго ўплыву. Крыжакі зрабілі больш жорсткім кантроль, расправіліся з непакорлівымі дваранамі, зачынілі мяжу з Літвой, чым яшчэ больш раззлавалі жамойтаў. Пасля патрабаванні выдаць новых закладнікаў атмасфера крайне накалілася.13 (ст.214-215)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.

Падазроная актыўнасць падданых Вялікага Княства і іх энергічная дзейнасць на Жамойці заўважалася крыжакамі яшчэ да паўстання ў маі 1410 г., і ўжо тады гэта выклікала ў іх сур'ёзную трывогу. Яшчэ 25 снежня 1408 г. жамойцкі солтыс Міхаіл Кухмайстар у лісце да маршала ордэна жаліўся, што "край жамойцкі поўны русінамі (беларусамі. — Ю.Б.) і татарамі, якія яго ўдоўж і ўпоперак аб'язджаюць", пры гэтым ён бачыў у гэтым справу рук Вітаўта.2 (ст.62-63)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Умацаванне дзяржавы. Крыжакі і палякі былі неабходныя Вітаўту для замацавання ў Смаленску і для экспансіі на ўсход. Аднак, ідучы на саступкі палякам, Вітаўт ўпарта абараняў дзяржаўнае адзінства. Ягайла ў першае дзесяцігоддзе XV ст. адназначна падтрымлівае Вітаўта. Падляшша (выключаючы Драгічын) ён забраў у Мазовіі ў свой непасрэднае кіраванне, а ў 1408 г. аддаў яго Вітаўту. Вітаўт лавіраваў, і палітыка рацыянальных саступак пачала прыносіць плён. Масква была вымушана пагадзіцца з пашырэннем літоўскай сферы ўплыву на Русі. Праваслаўная апазіцыя пазбавілася важкага арыентыру. З палітычнага раскладу быў выдалены Свідрыгайла.13 (ст.213-214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.

Літва пачала паступова мяняцца. Раздача сялянскіх гаспадарак паклала пачатак буйным дваранскім уладанням. Яны яшчэ не былі шматлікія, але менавіта адсюль войска атрымлівала найлепшым чынам узброеных воінаў. Памяншэнне манаршага зямельнага фонду кампенсавалася даходамі ад гародаў, якія раслі і развіваліся. У 1408 г. Вітаўт надаў Магдэбургскія правы Коўну, якое зноў разраслося, і аднавіў (пацвердзіў? - Р.М.) іх для Берасця (былі атрыманыя ад Ягайла ў 1390 г.). У тым жа годзе самакіраванне атрымалі і Трокі. Каля 1408 г. была скончана перабудова Троках астраўнога замка, пачата будаўніцтва каменнай крэпасці ў Лішкава (Лішкява) - на левым беразе Нёмана. Быў зноўку ўмацаваны і забяспечаны артылерыяй Ковенскі замак.13 (ст.213-214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.

Вырасла рада пры вялікім князю, яго чальцы пашырылі свой кругагляд. Аснову рады склалі найслынныя дваране, якія стала ўваходзілі ў верхавіну адміністрацыйнага апарата. У рэзідэнцыях найбуйнейшых намеснікаў былі заснаваны канцылярыі. Расла самаацэнка вышэйшага дваранства, іх менталітэт многае запазычаў з рыцарскага кодэкса. Нягледзячы на саступкі Польшчы, менавіта ў першае дзесяцігоддзе XV ст. Вітаўт пачаў карыстацца асаблівай "маестатычнай" пячаткай - атрыбутам суверэнных уладароў.13 (ст.213-214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.

(Апошняя рэдакцыя: 17.11.2011)

Літаратура
  1. Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
  2. Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
  3. Валерый Пазднякоў. В. Віленска-радамская унія (Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 1. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2005. ст. 410)
  4. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.
  5. Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006.
  6. Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
  7. Лавыш К. А. Художественные традиции восточной и византийской культуры в искусстве средневековых городов Беларуси. (X-XIV вв.). Минск, "Белорусская наука", 2008
  8. Виктор Чаропко. Великий князь Витовт. Минск, "ФУАинформ", 2010.
  9. Вильям Урбан. Тевтонский орден (Перевод с англ. П. Румянцева). Москва, "Астрель", 2010.
  10. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.
  11. Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзяў. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2001.
  12. Іван Саверчанка. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: адраджэнне і ранняе барока. Мінск, "Тэхналогія", 1998.
  13. Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
  2. Вітаўт Кейстутавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  3. Вітаўт. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  4. Витовт. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  5. Ягайла. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  6. Ягайла. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  7. Ягайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  8. Władysław II Jagiełło. Wikpedia — wolna encyklopedia.
  9. Віленска-радамская вунія. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  10. Виленско-Радомская уния. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  11. Василий I Дмитриевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  12. Иван Михайлович (князь тверской). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  13. Юрий Святославич. www.spsl.nsc.ru
  14. Шефов Н.А. Русско-литовская война. Борьба с Витовтом (1395-1408). Самые знаменитые войны и битвы России М. "Вече", 2000.
  15. 1403-1409 Москва. «Новый Геродот»
  16. Царква Святых Барыса й Глеба (Каложская) www.radzima.org
  17. Русско-литовские войны. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  18. Стаянне на Угры, 1408. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  19. Стояние на реке Угре (1408). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  20. Фёдор Любартович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  21. Корибут (Дмитрий) Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  22. Софья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  23. Лугвений Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  24. Едигей. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  25. Шадибек-хан. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  26. Тохтамыш. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
<< Папярэдняя старонка Наступная старонка >>
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Перыяд ВКЛ