 |
|
|
Паўстанне на Жамойці (студзень-чэрвень 1409 г.)
7 красавіка 1409 г.
- мірнае пагадненне Вітаўта з Псковам
31 мая 1409 г.
- антыкрыжацкае паўстанне на Жамойці
|
 |
Вялікая ("маестатная") пячатка Вітаўта, 1407-1430 гг.
Прычынай вайны Польскага Каралеўства і ВКЛ супраць Нямецкага ордэна быў каыфлікт з-за спрэчных тэрыторый на польска-ордэнскім памежжы (Добжынская зямля, Памор'е, Новая Марка) і Жамойці.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Паводле М. Ючаса, асноўнай прычынай Вялікай вайны былі тэрытарыяльныя памкненні Ордэна, мэта адсунуць Полыпчу і Літву ад Балтыйскага мора і кантраляваць усе выхады ў яго ад Одэра да Дзвіны і Эстонскага заліва. Ордэнскай дзяржаве было найважней, па-першае, захаваць тэрытарыяльную сувязь з Германскай імперыяй праз Брандэнбургскую зямлю за кошт заходніх земляў Полыпчы (паміж Віслай і Одэрам), па-другое, з дапамогай Германскай імперыі злучыць свае ўладанні ў Прусіі і Лівоніі праз Жамойцкую зямлю. 3-за ўсяго гэтага і ўзнік прьгацыповы канфлікт Ордэна з Полыпчай і Літвой. Жамойць стала непасрэднай прычынай гэтай вайны.3 (ст.120)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Між тым актыўнасць падданых Вялікага Княства і іх энергічная дзейнасць на Жамойці працягвалася. Напачатку 1409 г. жамойцкі солтыс Міхаіл Кухмайстар у лісце старосце ковенскаму Сунігайлу скардзіўся, што "падчас нашай адсутнасці ў краі
вашы той край наш удоўж і ўпоперак аб'ехалі — адны ў тры, а іншыя ў чатыры кані, а нашы мусілі іх карміць".
3 ліста вынікае, што Вітаўт вёў двайную гульню: з аднаго боку, ён нібыта забараняў літвінам без яго ведама уступаць у межы Жамойці, а з другога - нічога не рабіў для выпраўлення сітуацыі. Болып таго, як вынікае з ліста таго ж Кухмайстра да маршала ад 18 красавіка таго ж года, вялікі князь літоўскі не перашкаджаў жамойцкім баярам, якія выязджалі ў яго ўладанні, выводзіць з сабой і "люд жамойцкі". Вітаўт, у сваю чаргу, адказваў, што згодна з умовамі заключанага з крыжакамі міру ён мае права вываду ў Літву 250 жамойтаў.2 (ст.63)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Паўстанне жамойтаў пачалося ля Скірснямунэ. Тут жамойты схапілі рыцараў са служкамі, спалілі замак і вёскі, якімі кіравалі крыжакі, забілі рыцараў і заклікалі ўсіх паўстаць. Паводле звестак Посільге, потым паўстанцы напалі на замак ля Дубісы, на Мемель, які, паводле сцверджання крыжакоў, спалілі і вывелі адтуль больш за 3000 палонных. Паўстанне неўзабаве ахапіла ўсю Жамойць. 31 мая войт Жамойці пісаў: "Мы страцілі ўсё што мелі". 6 чэрвеня нямецкія шпегі з Жамойці паведамлялі, што 5 чэрвеня сабраліся ўсе жамойты і хацелі выгнаць рыцараў са сваёй зямлі. Рыцары былі акружаныя і адрэзаныя ад асноўных ордэнскіх сілаў у Прусіі.3 (ст.117)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Вітаўт быў гатовы да ваенных дзеянняў. Калі 26 мая ён яшчэ абяцаў магістру пакараць вінаватых
ва ўзброеным пераходзе жамойцкай мяжы, то ўжо 3 чэрвеня Кухмайстар даносіў магістру, што ўзбунтаваныя жамойты чакаюць Вітаўта,
каб разам ісці паходам на Мемель. Такім чынам, вызначальная роля Вітаўта ў падрыхтоўцы паўстання практычна не выклікае сумнення.2 (ст.63)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У чэрвені весткі з Жамойці выклікалі ў Ордэна жах. Жамойты атачылі пабудаваны ў 1407 г. замак Фрэдэбург (Фрайбург) ля Дубісы, (Фрэдэбург быў цэнтрам ордэнскай улады ў Жамойці, у ім жыў і сам войт Мікалай Кухмайстар.)3 (ст.118)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Да паловы чэрвеня Вітаўт у карэспандэнцыі з магістрам адмаўляў свае сувязі з імі, хоць выведка даносіла ў Мальбарк пра адваротнае.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Нямецкія шпегі паведамілі, што Вітаўт памкнуўся пачаць вайну з Ордэнам, што ўсе дарогі паміж Рагнітам і Дубісай нібыта занятыя паўсталымі жамойтамі, што жамойты чакаюць Вітаўта, які са сваім войскам ужо прыбыў пад Коўна і мяркуе рушыць на Мемель. Шпегі расказвалі, што Вітаўт дамовіўся з прадстаўнікамі жамойтаў дапамагчы ім, калі Ордэн нападзе. Відаць, крыжакі рыхтаваліся скарыць паўсталых жамойтаў сілай, таму ім было вельмі важна ведаць, ці падтрымае паўстанцаў Літва. Ліставанне маршала і магістра паказвае: Ордэн ведаў, што, калі пачнецца вайна з жамойтамі, трэба будзе ваяваць і з войскам Вялікага Княства Літоўскага.3 (ст.118)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Таемна падтрымаўшы паўстанне жамойтаў, Вітаўт загадаў паўстанцам акружыць крыжацкія замкі, паслаць варту пад Рагніт і сцерагчы, каб не прыйшло дадатковае крыжацкае войска з Прусіі.3 (ст.117)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. Вітаўт абяцаў жамойтам прыйсці на дапамогу "з войскам дзевяці прыналежных яму краін", г. зн. сабраным на літоўскіх і рускіх землях. Жамойты пагражалі
рыцарам, што нападуць на Кёнігсберг, змусяць рыцараў уцякаць і тапіцца ў моры.3 (ст.117-118)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
3 ведама Вітаўта (хоць ён спрабаваў гэта абвергнуць) літоўскае войска ўвайшло ў Жамойць ля Крэкенавы. Да 16 чэрвеня войскі Вялікага Княства цалкам занялі Жамойць.2 (ст.63)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Адкрытая мабілізацыя сіл Вітаўтам і аблога замка Фрайбург (Фрыбург) засведчылі пачатак неабвешчанай вайны, і жамойцкі войт Міхаэль Кюхмайстар заняўся эвакуацыяй людзей і маёмасці з Жамойці.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Між тым 21 чэрвеня маршал пісаў магістру, што цяпер нельга ісці паходам на Жамойць, бо Вітаўт прыйдзе жамойтам на дапамогу, Ягайла таксама адразу будзе ваяваць супраць крыжакоў. Літва вайну з Ордэнам пачне ўвосень, калі будзе сабраны ўраджай.3 (ст.118)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Пасля таго як пры чынным удзеле Вітаўта Жамойць была ачышчана ад крыжакоў, апошнія пачалі прамую падрыхтоўку вайны з ВКЛ. Не жадаючы ваяваць на два франты, а можа, і свядома жадаючы ўцягнуць Польшчу у канфлікт, каб адным махам пакончыць з двума ворагамі, тэўтоны зрабілі спробу заручыцца нейтралітэтам Ягайлы.2 (ст.63-64)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. 15 чэрвеня 1409 г. пасля нарады высокага ўзроўню комтуру Торна была дадзена інструкцыя каб даслаць у Польшчу. Пасланец павінен быў даведацца, што думае кароль Полыпчы наконт жамойтаў.3 (ст.121-122)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Перад святам Яна Хрысціцеля прускія паслы заспелі караля ў мястэчку Аборнікі і, абвінаваціўшы Вітаўта ў здрадзе і падтрымцы бунтуючых жамойтаў, пацікавіліся, ці мае кароль жаданне "брата свайго Аляксандра, князя літоўскага, падтрымаць у яго справе, каб магістр і ордэн, ведаючы яго намеры, маглі паклапаціцца пра сябе". Ягайла, захоплены знянацку, не знайшоўся, што адказаць. Спаслаўшыся на важнасць пытання і адсутнасць у яго належнай колькасці дарадцаў, кароль паабяцаў даць адказ не раней за свята Св. Аляксея.2 (ст.63-64)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У канцы чэрвеня ўлада ў Жамойці адышла да шляхты на чале з прызначаным Вітаўтам шляхціцам Румбаўдам. Апроч таго, вядомыя таксама такія жамойцкія шляхціцы — правадыры Гальмін з Арыягалы, Клаўсігайла з Расейнаў, Гінтаўт Вайсебут. Яны пачалі ўладарыць у Жамойці ад імя Вітаўта.3 (ст.117-118)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Дачыненні з Масквой і Ардою. Пасля набегу на Масковію Едыгей прапанаваў Вітаўту саюз, але таму не было разліку псаваць ледзь наладжаныя адносіны з Масквой. На гэты раз Вітаўт не пралічыўся: заключаны ў красавіку 1409 г. Пскоўскі мір Васіль I зацвердзіў без прамаруджвання. У 1409 г. сын Тахтамыша Солдан не без дапамогі Вітаўта атрымаў ўладу ў Залатой Ардзе.8 (ст.214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005. Пасля пагрому, учыненага ў Масковіі ў 1408 г., Едыгей, здавалася б, мог быць спакойны за свой уплыў ва Усходняй Еўропе. Аднак пагроза для яго з'явілася там, дзе яе, здавалася б, можна было менш за ўсё чакаць - ад сыноў разгромленага хана Тахтамыша і перш за ўсё Джалал-ад-Дзіна. Пасля смерці бацькі (каля 1405 г.) яны на нейкі час знайшлі прытулак у Маскве. Затым, у 1409 г. Тахтамышавічы былі пасланы пад Кіеў, акрамя Джалал-ад-Дзіна. Той скіраваўся ў Гародню для пошуку саюзу з Вітаўтам супраць Арды і Ордэна. Энергічны Кейстутавіч убачыў у гэтым рэальную магчымасць рэалізаваць даўнія планы па ўмацаванні свайго ўплыву ў Ардзе, якія ён выношваў яшчэ ў дачыненні Тахтамыша.1 (ст.139)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Польска-крыжацкія перамовы (ліпень - 7 жніўня 1409 г.)
1 жніўня 1409 г.
- нарада польскіх паноў у Лэнчыцы (польска-крыжацкія перамовы ў Мальбарку)
|
 |
|
3 дапамогай літоўцаў жамойты вызваліліся. Аднак ордэнскія ўладары толькі часова адмовіліся ратаваць свае замкі ў Жамойці, паколькі да вайны з Літвой трэба было добра падрыхтавацца, даведацца, якую пазіцыю зойме Полыпча, паспрабаваць яе нейтралізаваць ад магчымага саюзу з Літвой. Вядомы строгі ліст Вітаўта да магістра Ордэна, датаваны першымі днямі ліпеня 1409 г., наконт захопу ў Рагніце дасланага Полыпчай у Коўна зерня, дзе Вітаўт дакарае магістра Ордэна, што той не адказвае на ягоны ліст наконт удакладнення межаў Польшчы і Мазовіі, падазрае Вітаўта ў злых намерах і забараняе ўвозіць у Літву зерне, жывёлу, тавары, затрымаўшы 20 польскіх караблёў з зернем у той час, калі Літва "церпіць голад", не вяртае літоўскіх уцекачоў, захоплівае літоўскіх і рускіх купцоў, забараняе літоўцам наведваць Жамойць. Вітаўт піша: "Хоць літоўскі селянін і шапнуў жамойту падбухторвальнае слова, не бярыце гэтага да галавы". Ліст сканчаецца так: "За тое, што ў Рагніце затрымалі зерне, я, помсцячы, прызначыў у жамойцкім краі сваіх кашталянаў, службоўцаў і падкаморых, а жамойцкае пытанне адгэтуль ёсць маім пытаннем". Такім чынам, такая заява Вітаўта была роўная абвяшчэнню вайны. Вядома, раззлаваны магістр пачаў да яе рыхтавацца. Рыхтаваўся і Вітаўт. Мяжа з Ордэнам была закрытая.3 (ст.121)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Ягайла таксама рыхтаваўся да супольнай з Вітаўтам кампаніі супраць Ордэна, але не хацеў выглядаць агрэсарам у вачах хрысціянскай Еўропы і прапанаваў вынесці спрэчныя пытанні (у тым ліку жамойцкае) на міжнародны арбітражны суд.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У прызначаны час 1 жніўня 1409 г., у свята Св. Аляксея, "сабраліся прэлаты і панове польскія ў вялікай колькасці ў Лэнчыцы, дзе напладзілі сейм вальны, каб даць адказ магістру і ордэну прускаму". На сейме было абрана пасольства да Ульрыха фон Юнгінгена.2 (ст.64-65)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Было вырашана пры ўзнікненні вайны не пакідаць Вітаўта аднаго, аднак самой Польшчы вайны не пачынаць. Польшча да вайны была не падрыхтаваная, не ведала, чым яна можа скончыцца, і таму ніхто вайны не хацеў. З'езд выбраў дэлегацыю, каб даставіць магістру адказ Польшчы на ягонае пытанне і заклік не выступаць супраць святога хрысціянства. Кіраваў дэлегацыяй гнезненскі арцыбіскуп Мікалай Куроўскі.3 (ст.122)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Як адзначае Я. Длугаш, паслы, прыехаўшы ў Мальбарк, гаварылі так: "Не сакрэт для вас, магістр і ордэн, што кароль польскі Уладзіслаў трымаецца той думкі, што вялікі князь літоўскі Аляксандр, на якога вы скардзіцеся, нібыта захапіў зямлю жамойцкую, хоць ён з'яўляецца прыроджаным князем, а акрамя таго, як брат, кроўнымі вузамі ад нараджэння злучаны з каралём, цалкам Каралеўству Польскаму і каралю належыць, а край і Княства Літоўскае адзіна як дар з ласкі таго ж караля пажыццёвым правам трымае. А таму нягожа каралю ў той вайне, якую князю Аляксандру і Літве абвясціць збіраецеся, і ў кожным іншым выпадку таго ж князя пакідаць, але наадварот, павінен яму ўсімі сіламі дапамагаць". Далей паслы параілі магістру ўстрымацца ад вайны і даць магчымасць Ягайлу самому залагодзіць узаемныя прэтэнзіі такім чынам, каб задаволіць абодва бакі. Аднак магістр не згадзіўся з такой прапановай і адказаў, што "не сцерпіць больш крыўды сваёй і свайго ордэна, але з усімі сіламі сваімі пойдзе на Літву". На гэта гнезненскі біскуп Мікалай Куроўскі, абураны безапеляцыйнасцю магістра, заявіў: "Перастань страшыць нас, магістр, вайной літоўскай: калі толькі ты выберашся на Літву, будзь пэўны, што кароль наш Прусію збройна наведае. Непрыяцеляў Літвы мы лічым сваімі ворагамі, дык супраць цябе звернем зброю, калі Літву зачэпіш".2 (ст.64-65)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Польскі храніст адзначае, што невядома, ці то сам пасол не ўстрымаўся ад гнеўных слоў, ці атрымаў адпаведныя інструкцыі, аднак ягоныя словы справакавалі магістра на аб'яўленне вайны Польшчы: "Дзякуй табе, Ойча Найвялебнейшы, што не ўтаіў ад нас намеры свайго караля. Я, тваёй прамовай навучаны і перакананы, лепш на саму галаву, чым на члены, удар свой скірую, землі заселеныя, а не пустыя, гарады і вёскі, а не лясы наведаць жадаю; вайну, задуманую супраць Літвы, на Каралеўства Польскае абярну".2 (ст.65)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Падобныя словы гучаць і ў ордэнскіх дакументах, апублікаваных М. Топенам. Як пішацца ў ордэнскім дакуменце, магістр пачуў, што Ягайла будзе падтрымліваць "здраднікаў жамойтаў", а значыць, жамойцкае паўстанне супраць Ордэна. Ордэн яшчэ патрабаваў, каб Ягайла загадаў Вітаўту "адклікаць сваіх правадыроў з Жамойці". Пасланцы адказалі: "Калі будзеце ваяваць супраць жамойтаў, дык кароль сам да іх далучыцца".3 (ст.123)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Кіраўніцтва Ордэна добра ведала, што Польшча яшчэ не падрыхтаваная да вайны, а Вітаўтава войска ўжо стаіць у Жамойці. Частка літоўскага войска магла рушыць з Горадні на Інстэрбург. Ля ракі Бобры стаялі каля 4 тысяч літоўцаў, якімі кіраваў віленскі стараста Монвід. Вітаўт склікаў літоўцаў пад Коўнам. Магістр, хутчэй за ўсё, спадзяваўся вырашыць лёс жамойтаў паходам да Віслы. Паводле тагачаснага разумення, канчатковая мэта вайны — заняць хоць якую важную правінцыю ворага.3 (ст.123)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Важным крокам у дыпламатычнай барацьбе напярэдадні вайны стала пасланне Ягайлы, скіраванае "каралям і князям, як духоўным, так і свецкім, дастойнікам, панам, шляхце, рыцарству, суполкам гарадскіх гмін і г. д., і ўсім жыхарам зямлі, і святой каталіцкай веры праўдзівым вызнаўцам". У гэтым пасланні польскі кароль змяшчаў разгорнутыя абвінавачанні супраць крыжакоў, што павінна было перацягнуць сімпатыі ўплывовых колаў Еўропы на бок Полыпчы. Гэта было тым больш важным, што браты ордэна шмат дзе разглядаліся як найважнейшы фарпост каталіцтва на "паганскім" і "схізматычным" Усходзе, як бадай што апошні напамін пра векавыя традыцыі крыжовых паходаў. Таму Ягайла пастараўся знайсці найбольш важкія аргументы. Ён абвінавачваў тэўтонаў у парушэнні міру, у абылганні палякаў і Вітаўта, якія нібыта мала дбалі пра хрост Літвы, а заадно і падтрымлівалі русінаў у іх "ерасі". Абвяргаючы гэтыя крыжацкія наветы, Ягайла даводзіў, што "вера і рэлігія хрысціянская сярод новаахрышчанага народа нашага ў Літве за ласкай Хрыстуса Пана хвалебна квітнее". У той жа час Ягайла звяртаў увагу на саміх крыжакоў, якія ўжо дзвесце гадоў валодалі Прусіяй, а рэшткаў паганства да канца не выкаранілі, ды і ў Жамойці, дзе панавалі ўжо некалькі гадоў, нічога не зрабілі для хросту язычнікаў. Адзінае, на што, па словах караля, была звернута ўвага крыжакоў, дык гэта на захоп чужых зямель. Такім чынам, Ягайла паставіў пад сумненне саму мэтазгоднасць знаходжання ў рэгіёне Тэўтонскага ордэна. Кароль заклікаў валадароў еўрапейскіх краін устрымацца ад аказання ордэну дыпламатычнай і ваеннай дапамогі, бо гэта стварала пагрозу для ўсіх краін рэгіёна. Той факт, што пасланне датуецца 10 жніўня 1409 г., указвае на тое, што Польшча пачала падрыхтоўку да вайны задоўга да яе пачатку.2 (ст.65-66)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У сваю чаргу Вітаўт таксама прыкладаў значныя дыпламатычныя намаганні па падрыхтоўцы свайго ўдзелу ў будучай вайне. Каб пазбегнуць вайны на двух напрамках, ён нармалізаваў адносіны з Ноўгарадам, Псковам і Масквой, а таксама з татарамі.2 (ст.65-66)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Першы этап вайны (8 жніўня - 8 кастрычніка 1409 г.)
8 жніўня 1409 г.
- абвешчанне Ордэнам вайны Польшчы
14 ці 16 жніўня 1409 г.
- напад крыжакоў на землі Польшчы.
2 кастрычніка 1409 г.
- дагавор Свідрыгайлы з Ордэнам аб ваенных дзеяннях супраць Літвы.
8 кастрычніка 1409 г.
- дагавор аб замірэнні паміж Польшчай і Ордэнам.
|
 |
Ульрых фон Юнгінген, гравюра Крыштафа Харткнаха (Christoph Hartknoch; з кнігі Alt und Neues Preussen), 1684 г.
8 жніўня 1409 г. магістр у Торне афіцыйна абвясціў Польшчы вайну.3 (ст.123)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 14 альбо 16 жніўня2 (ст.66)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. 1409 г. ордэнскае войска атакавала землі Паўночнай Полынчы. Так упершыню пасля 1343 г. у адкрыты ваенны канфлікт з Ордэнам уступіла і Каралеўства Польскае.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Першы этап Вялікай вайны праходзіў пад знакам перавагі Тэўтонскага ордэна.2 (ст.66)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Ё. Посільге пісаў, што ордэнскае кіраўніцтва на вайну супраць Полыпчы паслала тры вялікія атрады. Асноўнай тэрыторыяй ваенных дзеянняў была Добжынская зямля. На яе адправіўся сам магістр, заняў Добжынскі замак, спаліў яго, жорстка пазабіваў людзей і зруйнаваў край:3 (ст.123)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
"замак Добжынь аблажыў, бесперапьшным штурмаваннем з гармат і кіданнем агністых стрэл здабыў і спаліў, а жаўнераў польскіх, якія замак баранілі, у пень высек. Потым мястэчкі Рыпін, Ліпна, Добжынь спустошыў і шмат дзявіц і жанчын, у іх жывучых, пазабіваў".2 (ст.66-68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Неўзабаве былі захоплены Баброўнікі, пасля чаго крыжакі атачылі замак Златарыю. Абаронцы, шэрагі якіх значна парадзелі ад непрыяцельскіх стрэл і ядраў, на восьмы дзень аблогі вымушаны былі здаць замак. Тэўтоны захапілі значны палон. Спадзеючыся на звыклую па тых часах практыку абмену палоннымі, вялікі князь Вітаўт выпусціў шмат крыжакоў, што таміліся ў ягоных вязніцах, але яго высакародны жэст застаўся марным — палонныя палякі так і засталіся ў няволі.2 (ст.66-68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У верасні іншае рыцарскае войска па левым беразе Віслы ішло паходам ад Ноймарка на Вялікапольшчу.3 (ст.122)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. Падышоўшы да моцнага замка Быдгашч, крыжакі не наважыліся на штурм, вырашыўшы ўжыць іншыя сродкі. Яны падкупілі бургграфа замка, які адчыніў ім браму. Захоп Быдгашча меў вялікае значэнне для тэўтонаў, бо адчыняў ім шлях да велікапольскіх зямель.2 (ст.66-68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Трэцяе крыжацкае войска на чале з комтурамі Астэродэ і Брандэнбурга рушыла на Мазовію.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Ягайлу вайна заспела знянацку, нечакана. Падбадзёраны першымі перамогамі, магістр выставіў найстражэйшыя патрабаванні: Полыпча не павінна дапамагаць жамойтам і Вітаўту, узятыя немцамі крэпасці павінны застацца ў іхных руках да рашэння арбітраў, а калі Вітаўт пачне вайну з Венгрыяй, то Ягайла не павінен яго падтрымліваць.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Ягайла, даведаўшыся пра страту такой колькасці замкаў у такі малы тэрмін, быў узрушаны і абвясціў збор паспалітага рушэння, якое павінна было сканцэнтравацца ў Вольбажы і рушыць у межы Прусіі. На прускай мяжы да палякаў павінна было далучыцца войска ВКЛ. Падышоўшы да Быдгашча, перад гэтым занятага немцамі, палякі цяпер ужо самі атачылі яго і пачалі артылерыйскі абстрэл.2 (ст.68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Ужо ў той час караля пераследавалі пасланцы караля Вацлава IV. Калі Ягайла штурмаваў замак Быдгашч, з'явіліся пасланцы і запатрабавалі спыніць ваенныя дзеянні і падпарадкавацца пасярэдніцтву Вацлава IV. 1 кастрычніка магістру было паведамлена, што ў Ягайлаў лагер прыехалі чэшскія пасланцы. Магістр адчуваў, што Быдгашчскага замка ён за сабой не захавае, і ўзрадаваўся пачатым перамовам. Ён сам прапанаваў 5 кастрычніка 1409 г. спыніць ваенныя дзеянні і абвясціць замірэнне, аднак патрабаваў, каб палякі адступілі ад Быдгашча. Ягайла, у сваю чаргу, патрабаваў, каб немцы адступілі з Добжынскай зямлі, якую Ордэн спадзяваўся пакінуць сабе як кампенсацыю за страчаную Жамойць.
Па иншай трактоўцы, Ульрых фон Юнгінген, адчуваючы хуткую здачу замка, прапанаваў каралю перадаць Быдгашч у рукі чэшскага караля Вацлава, які павінен быў выступіць у ролі трацейскага суддзі. Ягайла нібыта пагадзіўся з гэтай прапановай, але пры ўмове, што пад апеку Вацлава будзе перададзена таксама Добжыньская зямля, захопленая крыжакамі ў самым пачатку канфлікту. Гэта было для ордэна непрымальным і аблога працягвалася.2 (ст.68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Відаць, калі перамовы яшчэ не скончыліся, 6 кастрычніка 1409 г. Ягайла загадаў напасці на Быдгашч, і (на на восьмы дзень аблогі2 (ст.68)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.) замак быў узяты.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
У той жа час спадзяванні Ягайлы на падыход войска ВКЛ не спраўдзіліся; Вітаўт прыслаў да Ягайлы свайго пісара Якуба Глінянага, які патаемна перадаў каралю, што вялікі князь "у той час не мог ніяк прыбыць да яго збройна са сваім людам на дапамогу". Прытым Кейстутавіч раіў свайму брату, "каб з непрыяцелем заключыў замірэнне аж да наступнага лета; ён жа за гэты час усё ўпарадкуе і падрыхтуецца да вайны, каб з больш шматлікім войскам і большай магутнасцю мог прыбыць і дапамагчы каралю".2 (ст.68-69)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Хоць Літва ў вайне Полыпчы з Ордэнам яшчэ не ваявала, яна ўсё ж скавала частку нямецкага войска ля Нёмана. Магістр тым часам плёў інтрыгі ў Літве.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. Дзесці ў канцы лета або пачатку восені ў Літву (з Арды - Р.М.) вярнуўся Свідригайла. Ён быў прыняты Вітаўтам, аднак паспрабаваў увайсці ў зносіны з крыжакамі.8 (ст.214)Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005. 2 кастрычніка 1409 г. магістр Ордэна заключыў дамову са Свідрыгайлам. Ордэн абавязваўся дапамагчы Свідрыгайлу вярнуць спадчыну і заняць Вільню. Паўтараліся падзеі 1402—1403 гг. Пра дамоўленасць дазнаўся Вітаўт, і Свідрыгайла быў схоплены.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. Ён быў змешчаны ў вязніцу ў Крамянцы., а яго велізарныя ўладанні на поўдні ВКЛ адышлі да Ягайлы і кіраваліся непасрэдна польскімі старостамі, што выклікала незадавальненне Вітаўта.1 (ст.138)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Ці то пад уражаннем ад слоў Вітаўтавага пасланца, ці то па іншых прычынах, аднак пасля вяртання Быдгашча Ягайла склікаў нараду, на якой абмяркоўваўся далейшы лёс кампаніі. Чуліся прапановы працягваць вайну і рушыць на Памор'е "і спустошыць яго агнём і мячом". Іншыя ж выказваліся ў духу Вітаўтавых просьбаў - адкласці працяг вайны да наступнага года, бо "такое вялікае войска ніяк не магло б у полі і пад голым небам вытрымаць зімовую непагоду". Тым часам паслы чэшскага караля Вацлава IV прасілі заключыць перамір'е да свята Св. Яна Хрысціцеля, а самога Вацлава прыняць "за пасрэдніка і суддзю". Вацлаў прэтэндаваў на тытул рымскага караля, што давала права на трон Святой Рымскай імперыі германскай нацыі. Таму для падняцця свайго аўтарытэту Вацлаў імкнуўся надаць сваёй дзейнасці міжнародны маштаб. У якасці канкрэтных крокаў па вырашэнню канфлікту Ягайлу прапаноўвалася прыслаць у Прагу паўнамоцных прадстаўнікоў для пошуку "ўзаемнага паразумення і дамоўленасці".2 (ст.68-69)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Схіліўшыся на просьбы Вітаўта і чэшскага караля, а таксама прыслухаўшыся да парад сваіх дарадцаў, Ягайла прыняў прапановы Вацлава і 8 кастрычніка падпісаў замірэнне на той тэрмін, які яму прапанаваў "пасрэднік і суддзя", — да 24 чэрвеня 1410 г.2 (ст.69)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Канфесійная палітыка. Свяціцель Фоцій, які 1 верасня 1408 г. быў узведзены ў сан Мітрапаліта, у верасні 1409 г. прыбыў у Кіеў, дзе прабыў да лютага 1410 г. Упарадкаваючы справы паўднёвых дыяцэзій Рускай Царквы, якія ўваходзілі тады ў склад ВКЛ, свяціцель бачыў, што пасад мітрапаліта - духоўнае цэнтр царкоўнага жыцця Русі - не можа знаходзіцца ў Кіеўскай зямлі, якая ўсё больш трапляла ў залежнасць ад каталіцкай Польшчы.zФотій (митрополит Київський). Матеріал з Вікіпедії — вільної енциклопедії.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Падрыхтоўка да новай вайны (кастрычнік-снежань 1409)
30 лістапада 1409 г.
- сустрэча Ягайлы і Вітаўта ў Берасці
канец 1409 г.
- мірнае пагадненне Вітаўта з Інфлянтамі
|
 |
Адзін з распаўсюджаных у Еўропе ў 2-й пал. XIV - пач. XV ст. тыпаў рыцарскіх шлемаў - бацынет з забралам тыпа "хундсгугель (hundsgugel)", Паўночная Італія, 1370 г. (Каралеўскі арсенал у Лідсе, Вялікабрытанія; крыніца: bascinet.ru)
Рашэнне чэшскага караля павінна было быць абвешчана 9 лютага 1410 г. Аднак прыпыненне ваенных дзеянняў не ўсімі было ўспрынята з задавальненнем. Па словах польскага храніста, "агідным здавалася ўсім тое замірэнне па прычыне такой вялікай магутнасці войска, якое кароль меў з сабой". Некаторыя патрыятычна настроеныя палякі абвінавачвалі нават каралеўскіх дарадцаў, якія "нібыта падкупленыя крыжацкім золатам, згадзіліся на мір". Аднак лёгкасць, з якой Ягайла пагадзіўся на замірэнне, сведчыла, што кароль не адчуваў у сабе сілы для працягу кампаніі. Войска, якое патрыятычна настроеныя палякі называлі "вялікім і магутным", было сабрана спешна і змагло дабіцца толькі нязначных поспехаў. Перавага была пакуль на баку ордэна, і прапанова Вітаўта была для саюзнікаў, напэўна, найлепшым і адзіна слушным выйсцем у той сітуацыі. Разам з тым вяртанне Быгдашча было хоць і даволі сціплым, але заўважальным поспехам палякаў, бо пазбаўляла крыжакоў рабіць рэйды па Велькапольшчы.2 (ст.69)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Тым часам Вітаўт абвясціў "паспалітае рушэнне", бо, заключыўшы замірэнне з Польшчай, Ордэн мог перакінуцца на Літву. Вітаўт выслаў Ягайлу 20 000 копаў грошай, каб наняць ваяроў, загадаў усім шляхціцам "ад Палангі да Карпатаў" збірацца на вайну.3 (ст.124-125)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
У той час як Ягайла спрабаваў адваяваць страчаныя землі і вёў перамовы з пасольствам чэшскага караля Вацлава, Вітаўт працягваў умацоўваць свае пазіцыі ў Жамойці. Больш таго, ужо пасля падпісання замірэння ён накіраваў у Прусію свайго брата Жыгімонта, які разрабаваў і спаліў там шэраг гарадоў і вёсак, а таксама вывеў шматлікі палон. Палякі сцвярджалі, што вялікі князь літоўскі папросту не ведаў пра падпісаны мір, аднак не выключана, што Вітаўт пайшоў на гэты крок свядома, будучы не ў стане ўстрымацца ад спакусы нанесці яшчэ адзін удар ненавісным яму тэўтонам. У адказ крыжакі, па словах Я. Длугаша, "чакалі зручнага выпадку, каб па сваёй завядзёнцы адпомсціць князю Вітаўту. Затым, патаемна сабраўшы войска, выслалі яго ў Літву праз пушчу, расцягнуўшыся паміж Гроднам і Бельскам, а ў нядзелю красавіка, напаўшы на мястэчка Ваўкавыск, дзе народ быў сабраўся на набажэнства, усё абрабавалі і спалілі, люд жа абодвух палоў, складзены з літвінаў і русінаў, у няволю забралі і той жа самай дарогай, якой прыйшлі, хутка вярнуліся назад. Даведаўшыся пра тое, вялікі князь Аляксандр, які ў Слоніме за сем міль ад таго месца знаходзіўся, узр-шаны і раптоўнай трывогай агорнуты, сам, з адной толькі жонкай Ганнай, хаваўся ў цёмных і балоцістых лясах каля Здзітава. На шляху ж, якім войска крыжацкае ішло да Ваўкавыска і вярталася праз тую самую пустку, утварыўся вялікі гасцінец, і яго як сведчанне тых спраў па сённяшні дзень яшчэ паказваюць. Акурат з таго часу вайсковая старо-жа прызвычаілася паліць толькі дубовую кару, якая не дае дыму, каб распаленае вогнішча не выдавала месцазнаходжанне каравулаў".2 (ст.70)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Мірную перадышку, атрыманую пасля падпісання замірэння, варагуючыя бакі імкнуліся максімальна выкарыстаць для ўмацавання сваіх пазіцый, як ваенных, так і дыпламатычных. Кароль польскі Уладзіслаў Ягайла, распусціўшы войска, вызначыў склад пасольства, якое павінна было неўзабаве ехаць да чэшскага караля Вацлава IV Люксембургскага з мэтай атрымання абяцанага "палюбоўнага" рашэння ў справе канфлікту з крыжакамі.2 (ст.70)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Упарадкаваўшы справы ў Польшчы, Ягайла скіраваўся ў Вялікае Княства Літоўскае. Прыбыўшы 30 лістапада ў Брэст, дзе яго ўрачыста сустрэў Вітаўт, "там склаў патаемна кароль Уладзіслаў з Аляксандрам, вялікім князем літоўскім, план усёй вайны, якую з крыжакамі весці сабраўся... Уцягнулі яны да ўзброенага ўдзелу ў той вайне хана татарскага (Джалал-ад-Дзіна - Р.М), якога Аляксандр, князь літоўскі, прывёз у Брэст і які абяцаў прыслаць сваіх татараў на дапамогу. Дамовіліся, у які дзень і ў якім месцы павінны былі злучыцца і якім чынам пераправіць за Віслу войскі польскія і літоўскія. Вырашылі таксама збудаваць пантонны мост, якога раней ніхто не бачыў".2 (ст.70-71)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Праца па пабудове гэтага моста цягнулася ў вялікай таямніцы ўсю зіму. "А калі ўжо ўсё было наладжана і падрыхтавана да плануемай прускай вайны, кароль польскі Уладзіслаў выехаў з Брэста да Камянца-Літоўскага (Рускага), куды яго суправаджаў Аляксандр, вялікі князь літоўскі". Там ён, між іншым, атрымаў булу ад Папы Аляксандра V, у якой той прасіў караля падтрымаць яго як адзінага сапраўднага Папу, што павінна было спрыяць пераадоленню (канешне ж, на карысць Аляксандра V) расколу каталіцкага касцёла. Тое, што Ягайла пагадзіўся падтрымаць менавіта Аляксандра ў ягонай барацьбе з іншымі папамі, напэўна, і паслужыла пачаткам тых добрых адносін, якія дапамаглі ў далейшым каралю польскаму і вялікаму князю літоўскаму ў дыпламатычнай барацьбе з Тэўтонскім ордэнам. "3 Камянца кароль Уладзіслаў выехаў па паляванне да Белавежы за раку Лясную. Князь жа літоўскі Аляксандр паехаў у Літву разам з татарскім ханам, якога ўсю зіму і аж да дня Св. Яна Хрысціцеля з усёй дружынай яго і з жонкамі ў сваёй зямлі ўтрымоўваў. Уладзіслаў жа, кароль польскі, восем дзён забаўляючыся ловамі ў Белавежы, вялікую колькасць звера забіў і, засаліўшы ў бочках, сплавіў Наравам і Віслай да Плоцка, каб мець гатовы запас на будучую вайну".2 (ст.71)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Карыстаючыся перамір'ем, ордэн зрабіў яшчэ адну спробу разарваць небяспечны для сябе саюз Польшчы з Вялікім Княствам Літоўскім, на гэты раз рукамі венгерскага караля Жыгімонта Люксембургскага, малодшага брата Вацлава IV. Яшчэ 20 снежня 1409 г. Ульрых фон Юнгінген заключыў з ім у Будзе антыпольскі саюз.2 (ст.72)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Поспехам дыпламатычнай дзейнасці Ягайлы і Вітаўта можна лічыць перацягненне на свой бок мазавецкага князя Земавіта і паморскага князя Багуслава, а таксама ўсталяванне нейтральных адносін з княствамі Усходняй Русі. Акрамя таго, не былі марнымі і дыпламатычныя высілкі, прадпрынятыя для нейтралізацыі заходніх краін. Да прыкладу, значна зменшылася колькасць прыхільнікаў ордэна ў Англіі, адкуль дапамога крыжакам так і не паступіла, хоць англійскі кароль Генрых IV спачатку планаваў аказаць такую дапамогу тэўтонам. Вынікам дыпламатычнай дзейнасці стаў таксама пераход да Ягайлы шэрагу рыцараў, якія знаходзіліся на венгерскай службе. Найбольш вядомым з іх быў славуты Завіша Чорны.2 (ст.74)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Да ліку дыпламатычных поспехаў Вітаўта было далучана заключэнне напрыканцы 1409 г. мір з лівонцамі. Адна з умоў мірнай дамовы абавязвала абодва бакі абвяшчаць пра разрыў дагавору за тры месяцы да пачатку баявых дзеянняў. Гэта вельмі моцна абмяжоўвала лівонскіх рыцараў у выбары часу дапамогі сваім саюзнікам.2 (ст.73-74)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Яшчэ да вынясення прысуду чэшскага караля Вацлава IV Інфлянты таксама звязалі сябе сістэмай пагадненняў з суседзямі. Толькі што скончыўшы няўдалую вайну з Псковам, пакрыўджаны на Прусію ландмагістр Конрад фон Віцінгоф імкнуўся нармалізаваць адносіны з суседзямі і паспрыяць гандлю, ад развіцця якога залежала гаспадарка краю. За восень 1409 г. ён заключыў пагаднеыне аб міры з Псковам, Ноўгарадам Вялікім і Масквой. Адна з умоў гэтых трактатаў патрабавала абвяшчаць пра разрыў дагавора за два тыдні да пачатку вайны.1 (ст.126)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
"Палюбоўны суд" і яго вынікі (студзень-май 1910)
15 лютага 1410 г.
- судовае паседжанне ў Празе, вердыкт Вацлава IV
люты 1410 г.
- сустрэча Вітаўта І Жыгімонта Люксембургскага ў Кежмарку
|
 |
Выява чэшскага караля Вацлава IV і яго жонкі Соф'і ў "Бібліі Венцэ-слава" (1389—1400; Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка, Вена; крыніца: commons.wikimedia.org).
Такім чынам, напачатку 1410 г. расстаноўка сілаў у рэгіёне ўжо канчаткова аформілася. Крыжакі здолелі заручыцца падтрымкай чэшскага караля Вацлава і венгерскага караля Жыгімонта, а таксама паморскіх князёў. Аднак у далейшым непасрэднай дапамогі чэшскі і венгерскі каралі ордэну не аказалі, хоць і далі дазвол на вярбоўку ў сваіх уладаннях наёмнікаў. Не спраўдзіліся спадзяванні тэўтонаў і на дапамогу сваіх бліжэйшых і натуральных саюзнікаў - лівонскіх рыцараў, якія баяліся ўдару з боку Паўночнай Русі.2 (ст.72-73)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Падобная расстаноўка сілаў абумовіла некаторыя меры, прынятыя Ягайлам з мэтай забеспячэння сваіх паўднёвых межаў на выпадак уварвання войскаў Жыгімонта Люксембургскага. Польскі кароль вызваліў ад выправы на Прусію шляхту Бежскай зямлі, якая была падначалена люблінскаму кашталяну Яну са Шчакоціна і павінна была прыкрываць Польшчу на венгерскім участку мяжы. Рэшта рыцарства дзяржавы падлягала мабілізацыі, а звыш таго праводзіўся найм жаўнераў у Чэхіі і Маравіі (хоць чэшскі кароль афіцыйна падтрымліваў крыжакоў). Перавага аддавалася найму "спрактыкаваных у вайне рыцараў, якія ўмелі ўмацоўваць абозы, весці гуфы (атрады) і выбіраць для войска зручнае становішча". Вартыя ўвагі аргументы на карысць шырокага выкарыстання наёмнікаў, якія прыводзілі каралю ягоныя дарадцы, - маўляў, у выпадку перамогі аплату можна будзе правесці за кошт пераможаных крыжакоў, а ў вьшадку паражэння нанятыя жаўнеры альбо загінуць, альбо трапяць у палон і ужо не змогуць спагнаць з караля грошай.2 (ст.74)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Калі настаў дзень, прызначаны чэшскім каралём Вацлавам для абвяшчэння выраку паміж варагуючымі бакамі, Ягайла і Вітаўт накіравалі ў Прагу пасольства, склад якога быў вызначаны яшчэ раней. Да яго далучыліся таксама паслы мазавецкага князя, якога Ягайлу ўдалося перацягнуць на свой бок.2 (ст.71)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Паводле Я. Длугаша, у склад дэлегацыі ўваходзілі маршал Польшчы Збігнеў з Бжэзы, пазнанскі біскуп Альберт, літоўскі нобіль Бутрым і пісар Мікалай Цыбулька, а апрача іх - яшчэ прадстаўнікі Мазовіі, разам дзевяць асобаў.3 (ст.124)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. Туды ж прыехала і прадстаўніцтва Тэўтонскага ордэна. Адказ, які атрымалі палякі і літвіны, быў для іх цалкам непрымальны. Ян Длугаш, які апісвае працэдуру "палюбоўнага суда", сцвярджае, што па прычыне пастаяннага п'янства Вацлава канчатковы вердыкт быў падрыхтаваны не ім, а маркграфам Маравіі, які ненавідзеў Ягайлу асабіста. Сама працэдура абвяшчэння дакумента, які мусіў быць зачытаны па-нямецку, абразіла палякаў, і яны адмовіліся яго слухаць. Таму вырак чэшскага і рымскага караля, завераны ягонымі пячаткамі, быў у пісьмовай форме адасланы палякам і літвінам. Вацлаў абвесціў, "што зямля Добжыньская, крыжакамі занятая, павінна была з усімі замкамі і ўсім, што да яе належыць, у яго рукі быць перададзена; ён жа, трымаючы яе пад сваёй уладай, павінен быў на працягу года вырашыць і канчаткова пастанавіць, каму б тая зямля па праву належала. Паза тым, Каралеўства Польскае ніколі ўжо потым не павінна было выбіраць сабе каралёў ані з Літвы, ані з краёў усходніх, а толькі з Захаду". 3 іншых крыніц вынікае, што паводле выраку абодва бакі захоўвалі за сабой тыя ўладанні, якія мелі перад вайной. Забаранялася таксама карыстацца дапамогай няверных, што яўна было каменем у агарод вялікага князя літоўскага. Абразлівым падалося паслам Ягайлы і Вітаўта таксама стаўленне да іх з боку як самога караля чэшскага і рымскага, так і ягоных рыцараў. Абураныя, асцерагаючыся па дарозе за сваё жыццё, паслы вярнуліся назад.2 (ст.71-72)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У лютым 1410 г. у Кежмарку, што ў Венгрыі, адбыўся арганізаваны Жыгімонтам з'езд, на якім абмяркоўвалася пытанне захавання мірных пагадненняў паміж Венгрыяй і Польшчай. На нарадзе Ягайлы і Вітаўта, якая папярэднічала з'езду, было прынята сумеснае рашэнне, што каралю лепш устрымацца ад паездкі, таму польска-літвінскую дэлегацыю ўзначаліў Вітаўт. Асноўная місія вялікага князя літоўскага поспеху не мела. На прапанову Вітаўта аб захаванні міру паміж Полынчай і Венгрыяй Жыгімонт адказаў, што ён "гэтага абяцаць не можа, калі вайна будзе весціся з крыжакамі". Разам з тым ён, таксама як і ягоны брат, прапанаваў свае паслугі трацейскага суддзі ва ўрэгуляванні канфлікту. Польскі храніст лічыць, што гэта было зроблена, каб заручыцца прыхільнасцю нямецкіх князёў і ордэна, якая была яму патрэбна для барацьбы за імперскую карону. У сувязі з гэтым спадзявацца на нейкае справядлівае рашэнне ў дачыненні да Польшчы і ВКЛ не даводзілася. Разам з тым Жыгімонт прапанаваў вялікаму князю адступіцца ад Ягайлы, за што абяцаў яму каралеўскую карону і такім чынам, калі стане імператарам, адплоціць Вітаўту за тую "маленькую паслугу", якую Кейстутавіч павінен аказаць крыжакам і асабіста яму, Жыгімонту. Тым самым Вітаўт "будзе вызвалены ад усіх прысяг і абавязкаў вернасці Уладзіславу, каралю польскаму". Аднак у той час Вітаўт не прыняў адназначна спакуслівай прапановы: на словах ён даў прыхільны адказ, аднак тут жа сеў на каня і разам са сваёй світай спешна пакінуў Кежмарк, нават не развітаўшыся з гаспадаром. Заехаўшы ў Польшчу да свайго стрыечнага брата, Кейстутавіч распавёў Ягайлу пра падзеі на з'ездзе, у тым ліку і пра сакрэтныя прапановы Жыгімонта. Яшчэ раз абмеркаваўшы з каралём план будучай вайны, Вітаўт вярнуўся ў Літву.2 (ст.72-73)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Ёсць звесткі, што ў Кежмарку рыхтавалася змова супраць Вітаўта. У часе вялікага пажару, які здарыўся там, "Вітаўт ледзь не быў забіты", пісаў сакратар Жыгімонта I Віндэке. Раззлаваны Вітаўт спяшаўся праз Берасце ў Літву і ля Слоніма ды Ваўкавыска зноў ледзь не патрапіў у рукі ордэнскага войска, якое якраз спусташала гэты край. 3 дому Вітаўт паслаў Ягайлу грошай наймаць войска ў Чэхіі, Аўстрыі і Швейцарыі. Пасля сустрэчаў у Празе і Кежмарку ніхто не думаў пра мір. Пагроза вайны большала. Яшчэ ў Берасці Вітаўт загадаў збіраць войска з усіх земляў княства.3 (ст.129)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Ягайла таксама заявіў, што "не засталося ніякай надзеі захаваць мір з крыжакамі", і загадаў усім брацца за зброю.3 (ст.129)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
ў маі польская дэлегацыя адмовілася ехаць ў Брэслаў (Вроцлаў), дзе, павінна была адбыцца ратыфікацыя пастановы абвешчанай у Празе 15 лютага 1410 г.1 (ст.124)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
З мэтай умацавання паўднёвых межаў, Ягайла яшчэ раз паслаў да венгерскага караля сваіх людзей з просьбай аб захаванні міру. Жыгімонт нібыта пагадзіўся і нават вызваўся асабіста наведаць Прусію з мэтай зрабіць апошнюю спробу ўладзіць канфлікт мірным шляхам. У далейшым Жыгімонт адмовіўся ад асабістай паездкі ў Мальбарк і паслаў замест сябе давераных асоб, але не з мэтай пошуку міру, а каб выпрасіць у магістра сорак тысяч залатых за дапамогу ў вайне. Аднак рэальнай дапамогі крыжакам венгерскі кароль у той час не аказаў, бо быў заняты барацьбой з туркамі і Венецыяй. Адзінае, што зрабіў Жыгімонт, дык гэта выслаў палякам ліст з пагрозай аб'явіць вайну. Ліст гэты не меў ніякага значэння, нават не аказаў маральнага ўздзеяння на войска Ягайлы і Вітаўта, бо пра яго існаванне ведалі ўсяго восем дарадцаў польскага караля. Аднак крыжакі, слепа давяраючы венгерскаму каралю, як з'едліва адзначаў польскі храніст, "згадзіліся заплаціць сорак тысяч залатых за кепскі кавалак спісанай паперы".2 (ст.75-76)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У маі 1410 г. прускі магістр запатрабаваў у лівонскага ландмагістра разарваць мір з Вітаўтам і ўварвацца ў ВКЛ, каб звязаць ягоныя сілы і не дапусціць іх злучэння з польскай арміяй, на што той адказаў, што зробіць гэта, але не раней чым праз тры месяцы пасля скасавання дагавору. Гэта было занадта позна, калі ўлічыць, што перамір'е паміж Вітаўтам і Тэўтонскім ордэнам сканчалася 24 чэрвеня. Інфлянты кіраваліся інтарэсамі сваёй бяспекі, а ў рэальных палітычных абставінах ім адпавядала захаванне міру з суседзямі.2 (ст.74),Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. 1 (ст.126)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Між тым ваенныя прыгатаванні Вітаўта крыжацкая разведка ўжо заўважыла. 30 мая комтур Рагнеты даносіў магістру, што Вітаўт збіраецца на вайну супраць ордэна, што паслаў Ягайлу 20 000 коп грошаў на аплату наёмнікаў, інфармаваў пра нейкага Лоя Мазаўшаніна, які пражываў каля Астэродэ і шпіёніў на карысць вялікага князя.2 (ст.76)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Пачатак летняй кампаніі (чэрвень - 1-я пал. ліпеня 1410)
13 ліпеня 1410 г.
- напад саюзных войскаў на Гільгенбург (Дуброўну)
|
 |
|
14 чэрвеня комтур Рагнеты ужо даносіў свайму калегу з Брандэнбурга, што Вітаўт мабілізаваў з кожнага краю на Жмудзі па 300 чалавек тэрмінам на пяць тыдняў і што 3 чэрвеня яны ўжо рушылі ў паход, што князь яшчэ раней паслаў перад сабой гарматы, але ніхто не ведае куды. У той жа самы дзень комтур Рагнеты накіраваў ліст і магістру, дзе інфармаваў, што Вітаўт канцэнтруе свае войскі над Наравам і, напэўна, пойдзе да Астэродэ.2 (ст.76)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
На другім этапе вайны ініцыятыва адразу ж перайшла да Польшчы і ВКЛ. 14 чэрвеня польскія атрады атакавалі прускія ўладанні паблізу Торуня, падпалілі мястэчкі Нешаву, Мужынаў і "іншыя цудоўныя і шматлюдныя вёскі" і падрыхтаваліся да фарсіравання Віслы, што было даволі неспадзявана для прускага магістра. Таму ён ахвотна згадзіўся на прапанову венгерскага пасрэдніка аб дзесяцідзённым спыненні баявых дзеянняў. Тым болын выгадным гэта было для Ягайлы, бо перадышка дазваляла дачакацца Вітаўта.2 (ст.76)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
27-30 чэрвеня палякі пераправіліся праз Віслу па наплыўным мосце з чаўноў у раёне Чэрвіньска, у Мазовіі (шырыня ракі ў месцы пераправы даходзіць да 5ОО м), і злучыліся з войскамі ВКЛ. 5 ліпеня войска Ягайлы і Вітаўта яшчэ раз наведалі паслы Жыгімонта Люксембургскага з прапановай міру. У адказ прагучала, што мір магчымы толькі пры ўмове вяртання ВКЛ Жамойці, а Польшчы - Добжыньскай зямлі. Пасля гэтага саюзнікі пачалі рухацца ў Прусію, межаў якой дасягнулі, па звестках Длугаша, 9 ліпеня (пав. "Хронікі канфлікту", гэта адбылося яшчэ 6 ліпеня.) 10 ліпеня, адбылася яшчэ адна нарада кіраўніцтва саюзных войскаў, на якой абмяркоўваўся падрабязны план вайны. Было вырашана кінуць асноўныя сілы на сталіцу Тэўтонскага ордэна Мальбарк.2 (ст.76-77, 78)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У адрозненне ад Вітаўта і Ягайлы, Юнгінген плана вайны не меў. Адзінае, што ён планаваў, дык гэта весці вайну на сваёй тэрыторыі. Аднак, дэзарыентаваны дзеяннямі праціўніка, які, каб увесці крыжакоў у зман, наносіў удары па прускай тэрыторыі на розных напрамках, ён не мог зразумець, дзе будуць адбывацца асноўныя баявыя дзеянні. Куды пойдуць саюзныя войскі: на Мальбарк ці на Добжынь, ён не ведаў, таму загадаў умацоўваць межы з ВКЛ і Польшчай на ўсім іх працягу. Ульрых фон Юнгінген часткова і сам быў вінаваты ў сваёй слабой інфармаванасці, бо некаторым звесткам пра войска Вітаўта і Ягайлы ён папросту не жадаў верыць. Свае войскі магістр сканцэнтраваў у Свецы.2 (ст.77)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пасля 5 ліпеня, калі стала ясна, што польска-літвінскае войска даўно пераправілася праз Віслу і накіроўваецца на Мальбарк, войскі крыжакоў сталі сцягвацца ў раён Кужэнтніка (Каурніка), які ляжаў каля бродаў на рацэ Дрвенца. Менавіта тут павінны былі з'явіцца сілы Вітаўта і Ягайлы на шляху да прускай сталіцы. Спешна ўмацоўваўся вастраколам заходні бераг ракі. Юнгінгена разлічваў дачакацца атакі праціўніка на ўмацаваны заходні бераг, расстраляць яго з гармат, а затым давяршыць разгром, вьшусціўшы супраць яго кавалерыю. Аднак, падышоўшы да Кужэнтніка, Ягайла і Вітаўт пераканаліся, што "рака Дрвенца па абодвух берагах яе ўмацавана высокім вастраколам, так што без бою яе нельга перайсці", пасля чаго яны прынялі рашэнне адысці назад і абысці раку каля яе вытокаў. Тады магістр выступіў з войскам з Кужэнтніка і рушыў паралельна войску саюзнікаў па другім беразе Дрвенцы, маючы намер разбіць яго, пераправіўшыся праз раку ў іншым месцы, для чаго загадаў пабудаваць дванаццаць мастоў.2 (ст.79-80)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пасля ўступлення войска ВКЛ ў межы Тэўтонскага ордэна Вітаўту сталі паступаць скаргі на літвінаў і татараў, якія па законах ваеннага часу разглядалі варожую тэрыторыю як аб'ект свайго ўзбагачэння. Між тым гэтыя землі лічыліся польскімі і былі толькі закладзеныя ордэну князем Земавітам. Ад мяча літвінаў гінулі не толькі моладзь, але і малыя дзеці, "іншых жа разам з маткамі да сваіх абозаў і ў няволю, нібыта непрыяцельскае племя, забіралі, хоць увесь народ таго павета быў племені польскага і размаўляў па-польску". Каб суцішыць абурэнне як сярод мірнага насельніцтва, так і сярод польскіх рыцараў, Вітаўт і Ягайла загадалі свайму войску ўстрымацца ад марадзёрства і адпусціць усіх палонных. Аднак ганебныя выпадкі працягваліся, і даходзіла нават да рабаўніцтва касцёлаў і зневажання святыняў. Калі скаргі на падданых Вітаўта сталі занадта частымі, ён схапіў двух найбольш вінаватых літвінаў і загадаў ім прылюдна павесіцца на сваімі ж рукамі збудаванай шыбеніцы.2 (ст.78-79)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
13 ліпеня саюзнікі даведаліся пра канчатковае адхіленне ордэнам міру, а таксама пра разрыў адносінаў з венгерскім каралём. Між тым 13 ліпеня саюзныя войскі падышлі да невялікага ўмацаванага мястэчка Гільгенбург (Дуброўна). Вечарам пачаўся штурм мястэчка, і пасля трохгадзіннай бітвы яно было захоплена, разрабавана і падпалена. Значная колькасць як абаронцаў, так і мірных жыхароў "палягло пад мячамі, і няшмат было тых, хто на чаўнах і лодках выбраліся на возера, ніхто не пазбег смерці альбо няволі. Не зважалі ні на ўзрост, ні на просьбы аб літасці: палякі далі волю сваёй жорсткасці, не столькі па законах вайны, колькі з нянавісці да крыжакоў".2 (ст.79-80)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Разам з тым пажары, якія ахапілі Дуброўна і палыхалі да раніцы, стварылі для саюзнікаў нечаканыя праблемы. Мястэчка займала практычна ўвесь трохсотметровы прамежак паміж азёрамі Вялікая і Малая Дубровы, і абысці яго было немагчыма. Можна было б перачакаць пажар, але ў такім разе існавала сур'ёзная рызыка раптоўнага падыходу крыжацкага войска. Яно магло перакрыць вузкі праход паміж азёрамі і навязаць бой, аналагічны таму, які планаваўся пад Кужэнтнікам. У такіх абставінах кіраўніцтвам саюзных сілаў было вырашана рушыць на ўсход, абысці возера Вялікая Дуброва і працягваць марш на Мальбарк.2 (ст.80)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Ульрых фон Юнгінген, даведаўшыся аб спаленні Гільгенбурга і намеры саюзнікаў ісці на Мальбарк вырашыў рыхтавацца да бітвы. У ноч на 15 ліпеня, аўторак, праціўнікі сышліся ў раёне населеных пунктаў Грунвальд, Таненберг і Ладвікова.2 (ст.80-81)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Грунвальдская бітва (15 ліпеня 1410 г.)
15 ліпеня 1410 г.
- разгром аб'яднанымі войскамі Польшчы і ВКЛ войск Ордэна пад Грунвальдам (Дуброўнай)
|
 |
Грунвальдская бітва (мастак: С. Ганнутин; крыніца: gannutin.com)
Паколькі гістарычныя крыніцы (ананімная "Хроніка канфлікту", Хронікі Я. Длугаша, Чыгізскі манускрыпт, Хроніка Быхаўца і інш.) вельмі адрозніваюцца ў апісанні Грунвальдскай бітвы, колькасць войска з абодвух бакоў, што бралі удзел у бітве пакуль не высветлена і дакладная рэканструкцыя ходу бітвы не з'яўляецца магчымай.3 (ст.136),Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010. 2 (ст.187-188)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Мяркуецца (С. Ючас), што ўсё саюзніцкае войска пераўзыходзіла сілы Ордэна і ягоных хаўруснікаў не толькі па колькасці ваяроў, але і з пункту гледжання матэрыяльнай падрыхтоўкі. У склад саюзнага войска ўваходзілі палякі, літоўцы і смаленскія русіны, а таксама мсціслаўскія ўкраінцы (з Кіева і Падолля), а найболей было беларусаў. Прадстаўнікоў іншых усходнееўрапейскіх народаў было няшмат і не яны вызначалі поспех бітвы і ўсёй вайны.3 (ст.143)Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
Паводле адной з версій (Ю. Бохан), бітва пачалася атакай першай лініі правага фланга саюзнікаў, на якім размяшчаліся сілы ВКЛ. Гэта магло адбыцца перад самым прыбыццём да Ягайлы крыжацкіх герольдаў з мячамі. Польскі кароль бачыў пачатак атакі і спрабаваў спыніць яе, запрасіўшы Вітаўта да сябе, аднак, прымаючы пад увагу расцягнутасць фронту, зрабіць гэтага не паспеў. Сутыкненне адбылося ў даліне рачулкі Вялікі Струмень і было няўдалым для літвінаў. Ім давялося мець справу з найболып моцнымі, адборнымі сіламі непрыяцеля, якія альбо размяшчаліся тут з самага пачатку, спадзеючыся на хуткі разгром горш узброеных літвінскіх ваяроў, альбо былі перакінуты сюды з правага крыла ўжо ў час напружанага бою. Пакуль польскі фланг канчаткова падрыхтаваўся да ўступлення ў бітву, прайшоў нейкі тэрмін. На працягу гэтага часу Ягайла быў заняты прыняццем мячоў ад крыжацкіх герольдаў (разам з Вітаўтам), звяртаўся да свайго рыцарства з узнёслай прамовай; пэўная колькасць часу спатрэбілася, каб вершнікі селі на коней і згуртавалі свае шыхты, бо герольды прыбылі ў лагер Ягайлы акурат тады, калі ён займаўся пасаваннем сваіх рыцараў, якія напэўна ж пры гэтым не сядзелі на конях з коп'ямі ў руках. За гэты час першая лінія войска ВКЛ пад націскам непрыяцеля пачала паступова адыходзіць, як адзначаюць польскія хронікі, а ў далейшым адступленне перарасло ва ўцёкі.2 (ст.187-188)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Магчыма, ўцёкі былі справакаваны татарамі, якія маглі размяшчацца на самым правым ускрайку літвінскага войска. Верагодна, што спачатку адступленне на правым ускрайку літвінскага фланга не адразу было заўважана. Аднак да моманту атакі польскіх сіл болыпая частка першай лініі гэтага крыла была ўжо канчаткова разбіта і кінулася наўцёкі. На полі бою засталіся "тры смаленскія харугвы", размешчаныя, верагодна, на самым левым ускрайку, на стыку з польскім крылом. Як адзначае Длугаш, "хоць у адной харугве болышя частка рыцарства пала пад мячом, а сцяг яе ажно да зямлі быў прыбіты, дзве астатнія, так мужна змагаючыся, як рыцарам прыстала, выйшлі з бою пераможцамі і злучыліся потым з палякамі". Можна меркаваць, што атака польскага фланга і ўратавала гэтыя харугвы ад поўнага знішчэння альбо ад уцёкаў.2 (ст.188)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пашырана канцэпцыя, паводле якой адступленне правага фланга войска ВКЛ з'яўлялася дальнабачным тактычным ходам Вітаўта, закліканым парушыць непрыяцельскія шыхты і заманіць іх у пастку, аднак гэтая версія з'яўляецца спрэчнай і адкрытай да дыскусіі.2 (ст.189)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пасля разгрому і ўцёкаў войскаў першай лініі войска Вітаўта тэўтоны рушылі за імі ў пагоню. Аднак, верагодна, менавіта ў гэты час, напярэдадні поўнага разгрому першай лініі войска ВКЛ, Ягайла ўводзіць у бой сваю першую лінію і пасылае для ўратавання правага крыла харугвы Св. Юрыя і Гоньчую. Прыблізна адначасова Вітаўт кідае ў бітву сваю другую лінію, якая сутыкаецца з тымі крыжакамі, якія пераследавалі адступаючых літвінаў на паўднёва-ўсходнім напрамку. Рассыпаныя і расцярушаныя, тэўтонскія рыцары, будучы не ў стане супрацьстаяць сціснутым шыхтам свежых варожых гуфаў, вымушаны адыходзіць. Вярнуўшыся да сваіх баявых парадкаў, гэтая частка крыжакоў развярнулася і ўступіла ў бой з польскімі харугвамі, што знаходзіліся на стыку левага і правага флангаў саюзных войскаў.2 (ст.190-192)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
З уступленнем у бой першай польскай і другой літоўскай ліній, бітва закіпела на ўсім фронце саюзнікаў. Паводле слоў Длугаша, на польскім флангу склалася пагрозлівая сітуацыя і нават быў абвалены на зямлі вялікі каралеўскі сцяг з белым арлом. Аднак дзякуючы намаганням найлепшых рыцараў, якія належалі да харугвы пад гэтым знакам, сцяг зноў удалося падняць. Менавіта ў гэты момант, па ўсёй верагоднасці, адбылося вяртанне ў бітву тых крыжакоў, якія дагэтуль пераследавалі разбітых літвінаў у паўночна-заходнім напрамку, але тут яны мусілі трапіць у пастку, якая зачынілася з увядзеннем у бой новых сіл саюзнікаў, напэўна ў выглядзе другой польскай і трэцяй літоўскай ліній.2 (ст.192-193)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Праз шэсць гадзін з пачатку бітвы аслаблае войска Тэўтонскага ордэна пачало адкатвацца да свайго абозу. Каб уратаваць сітуацыю, магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген ўводзіць рэзервы. На падставе звестак, прыносімых "Хронікай канфлікту" і Длугашам, можна прыйсці да высновы, што крыжацкія рэзервы прарвалі фронт саюзнікаў на стыку польскага і літоўскага флангаў. У польскага войска заставаліся харугвы ў рэзерве, але яны рыхтаваліся ўступіць у бой і не змаглі засланіць стаўку Ягайлы. Караля ўратавала тое, што магістр Ульрых фон Юнгінген завярнуў свае гуфы і паспрабаваў ударыць у тыл польскаму флангу. Аднак польскія рэзервы (трэцяя лінія) самі нанеслі ўдар па групоўцы Юнгінгена, і яна была заціснута паміж імі і асноўнымі польскімі сіламі левага крыла. Акружаныя, крыжакі нейкі час супраціўляліся, але былі знішчаны. Загінуў сам магістр.2 (ст.193-195)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Фінальная фаза бітвы разыгралася каля крыжацкіх абозаў, дзе схавалася частка разгромленых тэўтонскіх сілаў. Як падае "Хроніка канфлікту", "на месцы лагера шматлікія ворагі, убачыўшы, што ўцёкамі ніяк не ўдасца пазбегнуць смерці, утварылі з вазоў нібыта вал, за якім усе пачалі бараніцца, але неўзабаве, пераможаныя, усе ў пашчы мяча згінулі. У гэтым месцы было знойдзена болын палеглых, чым на ўсім месцы бітвы".2 (ст.196)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Далей Длугаш падрабязна апісвае пагоню за рэшткамі ўцякаючага крыжацкага войска і што толькі надышоўшая ноч спыніла далейшую пагоню.2 (ст.197)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Няўдалы фінал (2-я пал. ліпеня 1910 - студзень 1411)
25 ліпеня - 22 верасня 1410 г.
- аблога саюзнымі войскамі Мальбарка
1 лютага 1411 г.
- Торунскі мірны дагавор
|
 |
|
На Мальбарк. Пасля перамогі перад саюзнікамі стала пытанне аб тым, што рабіць далей, Гучалі прапановы аб як мага хутчэйшым маршы на Мальбарк, пакуль крыжакі не аправіліся ад шоку паражэння і не паспелі арганізаваць належнай абароны сваёй сталіцы. Аднак усё ж было вырашана заставацца на месцы бітвы тры дні. 17 ліпеня, адпусціўшы палонных (папярэдне прыняўшы ад іх прысягу, што яны з'явяцца 29 верасня 1410 г. у Кракаў для ўнясення выкупу за сваю асобу), Ягайла і Вітаўт павялі свае адпачыўшыя войскі на сталіцу Тэўтонскага ордэна.2 (ст.199-200)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Калі чуткі аб страшным паражэнні тэўтонскага войска дайшлі да Мальбарка, то спачатку там у іх папросту не паверылі. Калі ж уцалелыя ўдзельнікі бітвы засведчылі трагічны вынік бітвы ўласнымі персонамі, роспач і паніка агарнулі насельніцтва крыжацкай сталіцы. Між тым войскі саюзнікаў пераможным маршам крочылі па Прусіі, без бою займаючы гарады і замкі і прымаючы прысягу ад мясцовага рыцарства і мяшчанста. У гэтай экстрэмальнай сітуацыі комтур Свеца Генрых фон Плаўэн, якога магістр пакінуў для аховы межаў дзяржавы, праявіў нечуваную энергію і ў сціслыя тэрміны арганізаваў падрыхтоўку да абароны. Прыбыўшы са сваімі людзьмі ў Мальбарк, ён здолеў падняць маральны дух мясцовых жыхароў, а таксама спешна сцягнуў сюды вайсковы люд з іншых прускіх замкаў. Калі верыць Длугашу, фон Плаўэн змог сабраць пад сваёй камандай 5 тысяч чалавек, да якіх ён трохі пазней здолеў далучыць пяцьсот наёмнікаў. Гарадская забудова сталіцы была спалена, "каб места Мальбарк, здабытае каралём польскім, не магло паслужыць палякам у якасці крэпасці і прыкрыцця". Быў разбураны мост праз раку, а войска, насельніцтва горада, узбраенне і правіянт былі сканцэнтраваны ў замку. Ва ўсе бакі ад сталіцы рассылаліся лісты з просьбамі аб дапамозе.2 (ст.200-201)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
25 ліпеня саюзныя войскі падышлі да Мальбаркскага замка. На наступны дзень кіраўнікі войска размясцілі вакол яго сваю артылерыю і "з чатырох бакоў білі і штурмавалі з усёй сілы". Падчас аблогі да Ягайлы працягвалі прыбываць "шляхта і рыцары зямель Прускай, Хелміньскай і Паморскай і ўсе амаль абывацелі гарадоў, размешчаных у тых землях... аддаючы пад яго ўладу сябе і ўсё сваё - замкі і гарады, і ўрачыста прысягаючы каралю на вернасць і паслушэнства". У сваю чаргу Ягайла раздаваў трапіўшыя такім чынам у ягоныя рукі гарады, замкі, а то і цэлыя вобласці сваім рыцарам і саюзнікам. Так, вялікаму князю літоўскаму Аляксандру Вітаўту былі перададзены "замкі Каралявец (Кёнігсберг) і Холанд з гарадамі вялікімі".2 (ст.201-202)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Становішча абаронцаў Мальбарка ўяўлялася безнадзейньш. Нягледзячы на магутныя ўмацаванні замка, бракавала сілаў для яго абароны. Сказваўся і недахоп артылерыі, якая амаль уся была захоплена саюзнікамі. Не спрыялі ўмацаванню баявога духу і звесткі аб здачы гарадоў. Таму ў пачатку верасня Генрых фон Плаўэн «выслаў да Уладзіслава, караля польскага, герольдаў з просьбай, каб яму кароль дазволіў прыбыць з замка Марыенбургскага для сумеснай размовы». На гэтай сустрэчы крыжакі запрасілі міру, узамен чаго прапанавалі перадаць Ягайлу Паморскую, Хелміньскую і Міхалоўскую землі, просячы пакінуць ордэну толькі ўласна Прусію. Пасля доўгіх дыскусій у асяроддзі каралеўскай рады верх атрымала думка, што "замак Марыенбург доўга аблогі не вытрымае, а крыжакі, калі застануцца пры Прускай зямлі, не ўпусцяць любой магчымасці, каб вярнуць тыя тэрыторыі, ад якіх зараз вымушаны адмовіцца". Такім чынам, перамовы аб міры былі прыпынены.2 (ст.202)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Падзеі ў Ардзе. Тым часам у Ардзе пачаліся новыя смуты. У 1410 г. памёр Пулад-хан, і на Ардынская трон узышоў чарговы стаўленнік Эдыгея - Цімур-хан, сын Цімур-Кутлука. Аднак ён неўзабаве падняў качавую знаць на барацьбу супраць ўсёмагутнага цемніка.1 (ст.139),Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. yЕдигей. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. Між тым пагроза узмацнення ВКЛ прымусіла Эдыгея ў жніўні 1410 г., адразу пасля Грунвальдскай бітвы, накіраваць у Маскву ардынскае пасольства, якое паклала пачатак саюзу Эдыгея з Васілём I.1 (ст.140)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Торунскі мір. Аблога Мальбаркскага замка зацягвалася. Шматлікія штурмы не прыносілі ніякіх вынікаў. Адчуваўся недахоп правіянту і фуражу. Па прычыне вялікай колькасці мёртвых коней і скаціны ў лагеры саюзнікаў развялося столькі мух, што яны сталі ствараць сур'ёзную праблему для войска. Падала дысцыпліна. Нямецкі бок, наадварот, страціўшы апошнюю надзею на мірнае ўрэгуляванне, узмацніў вылазкі, якія рабіліся ўсё больш частымі і дзёрзкімі. Абаронцы атрымоўвалі звесткі, што лівонскі маршал Бернд Гевельман з моцным войскам (да 2 тысяч чалавек) спяшаецца на дапамогу і дайшоў ужо да Кёнігсберга. Рыцарскія атрады збіраліся ў самой Прусіі. Плаўэну ўдалося накіраваць да прускіх комтураў лісты і грошы для вярбоўкі наёмнікаў. Заклапочаны Ягайла паслаў Вітаўта са значнымі сіламі насустрач інфлянцкім рыцарам, якія не рызыкнулі пайсці на ўзброены канфлікт. У выніку пачаліся перамовы, якія скончыліся заключэннем 8 верасня перамір'я тэрмінам на 14 дзён.2 (ст.202)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Між тым канчаўся тэрмін перамір'я з Інфлянтамі, што стварала для ВКЛ пагрозу з боку Лівонскага ордэна. У войску Вітаўта пачаліся хваробы. Таму ён згарнуў свой лагер і рушыў у межы Літвы. Можна сцвярджаць, што на такі крок вялікага князя паўплывала і нежаданне поўнага аслаблення Тэўтонскага ордэна, а тым больш яго знішчэння, што непазбежна ўзмацніла б Польшчу і павялічыла яе апетыты ў дачыненні да ВКЛ. Пасля адыходу Вітаўта, з-пад Мальбарка сышлі і мазавецкія сілы разам з князямі Янушам і Земавітам. Аслаблены адыходам войскаў сваіх саюзнікаў, а таксама пад пагрозай удару з боку Жыгімонта Люксембургскага, Ягайла быў вымушаны 22 верасня зняць аблогу Мальбарка і пачаць адыход у польскія землі. За імі рушыла нанова сабраная крыжацкая армія, якая вяртала сабе прускія гарады і замкі так жа лёгка, як калісьці саюзнікі іх займалі. 10 кастрычніка 1410 г. сілы ордэна зноў пацярпелі паражэнне ад палякаў у бітве пад Карановам, але гэта паражэнне мала што змяніла.2 (ст.203)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пасля вяртання каралеўскага войска ў Польшчу пачаліся сутычкі на межах дзяржавы. Генрых фон Плаўэн, які стаў новым магістрам ордэна, запрашаў рыцараў з усёй Еўропы. Пры гэтым шырока прапагандавалася ідэя "справядлівай вайны" ў змаганні супраць "няверных" (татараў, жамойтаў, русінаў), якія ў значнай колькасці былі ў войску Ягайлы і Вітаўта. Стала неспакойна на польска-венгерскім памежжы. У гэтых умовах Ягайла быў вымушаны зноў звярнуцца да Вітаўта з просьбай аб дапамозе. У канцы кастрычніка Вітаўт стаў рыхтаваць войскі да новай вайны. Гэтая акалічнасць прымусіла крыжакоў пайсці на заключэнне перамір'я на 4 тыдні, з 14 снежня 1410 па 11 студзеня 1411 г., у якім прымаў удзел і Вітаўт. У сярэдзіне студзеня Вітаўт пачаў перапіску з магістрам аб заключэнні больш трывалага міру, а пасля студзеня прадстаўнікі варагуючых бакоў з'ехаліся на выспе ракі Вісла каля Торуня. Саюзнікаў прадстаўляў Вітаўт і шэсць польскіх саноўнікаў, а ордэн — інфлянцкі магістр Конрад Фірцынгоф, стрыечны брат прускага магістра Генрых фон Плаўэн і біскуп Ян Вюрцбургскі.2 (ст.203)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Аднак сутычкі працягваліся. У студзені 1411 г. Румбоўд разбурыў Скалву (Скаловію) і беспаспяхова спрабаваў заняць Рагайне.8 (ст.239)Эдвардас Гудавичус. История Литвы. 1 том (с древнейших времен до 1569 г.). Москва, Фонд им. И.Д. Сытина BALTRUS, 2005.
1 лютага 1411 г, быў заключаны мір. Яго ўмовы былі наступныя:
1. Палонныя і захопленыя землі вярталіся.
2. Ордэн вяртаў Вітаўту Жамойць у пажыццёвае ўладанне.
3. Да Польшчы пераходзіла Добжыньская зямля, а лёс спрэчных Дрэздэнка і Сантока выносіўся на суд пасрэднікаў і Папы. 4. Аднаўлялася свабода гандлю.
5. Перабежчыкам, у выпадку іх вяртання, абвяшчалася амністыя.
6. Тайна было заключана пагадненне аб выплаце на працягу года каралю польскаму кантрыбуцыі ў памеры 100 000 грошаў за вызваленне палонных.2 (ст.203-204)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
(Апошняя рэдакцыя: 24.11.2011)
|
|
Літаратура
- Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
- Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
- Мечыславас Ючас. Грунвальдская бітва. Вільня, Інстытут беларусыстыкі, Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2010.
- Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.
- Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006.
- Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
- Вильям Урбан. Тевтонский орден (Перевод с англ. П. Румянцева). Москва, "Астрель", 2010.
- Эдвардас Гудавичюс. История Литвы. 1 том. Москва, Фонд им. И.Д. Сытина, BALTRUS, 2005.
- Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.
- Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзяў. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2001.
- Іван Саверчанка. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: адраджэнне і ранняе барока. Мінск, "Тэхналогія", 1998.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
- Вітаўт Кейстутавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Вітаўт. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Витовт. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Ягайла. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Ягайла. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Ягайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Władysław II Jagiełło. Wikpedia — wolna encyklopedia.
- Вялікая вайна, 1409-1411. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Вялікая вайна 1409—1411 гадоў. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Великая война (1409—1411). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Бітва пад Грунвальдам, 1410. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Грунвальдзкая бітва. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Грюнвальдская битва. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Торунскі мір 1411 году. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Первый Торуньский мир. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Свідрыгайла Альгердавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Сьвідрыгайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Свидригайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Василий I Дмитриевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
- Фёдор Любартович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Софья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Лугвений Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Фотій (митрополит Київський). Матеріал з Вікіпедії — вільної енциклопедії.
- Едигей. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
|
|