 |
 |
Крэўская унія і працяг вайны
|
|
| |
лістапад 1384 г. - жнівень 1392 г.
| |
 |
|
Палітычны крызіс у Польшча вымусіў звярнуць увагу мясцовай эліты, як на найбольш падыходзячага кандыдата на польскі трон, на Ягайлу, які таксама шукаў саюзніка, у тым ліку ў Маскве, для умацавння сваёй улады. У выніку паміж Польшчай і ВКЛ у Крэве было заключана пагадненне, якое з'яўлялася першай спробай інкарпарацыі Вялікага княства ў склад Польшы. Хрышчэнне Літвы ў каталіцтва, што з'яўлялася адной з умоў уніі, і наданне акаталічанаму баярству значных прывілеяў у параўнанні з праваслаўным выклікала сярод апошніх хвалю супраціву. У дадатак, палітычныя амбіцыі Вітаўта, які зноў просіць дапамогі ў Ордэна, штурхаюць яго на аднаўленне вайны з Ягайлам, ў выніку якой Вітаўт становіцца гаспадаром ВКЛ. |
|
|
 |
|
|
Агульныя інтарэсы (лістапад 1384 г. - люты 1385 г.)
15 лістапада 1384 г.
- каранацыя Ядвігі ў Кракаве
18 студзеня 1385 г.
- пасольства Ягайлы ў Кракаў
|
 |
Першая сустрэча Ядвігі з Ягайлам (мастак: Jan Czesław Moniuszko, 2-я пал. XIX ст.)
Збліжэнне з Польшчай. Хаця да саюзу з Масквой прыхільна ставілася вялікая частка арыстакратыі Вялікага Княства, на якую і апіраўся Ягайла, аднак падобны дзяржаўны саюз умацаваў бы пазіцыі беларуска-ўкраінскай большасці ВКЛ і паскорыў бы асіміляцыю літоўцаў. Да таго ж хрысціянства ўсходняга абраду не спыніла б агрэсіі Нямецкага ордэна, для якога русіны былі схізматыкамі, а не сапраўднымі хрысціянамі. Па меркаванні некаторых даследчыкаў, якраз дыпламатыя Ордэна і захады Заволжскай Арды таксама перашкодзілі віленска-маскоўскаму збліжэнню, Ва ўсякім разе, ужо ў 1384 г. Ягайла адмовіўся ад саюзу з Масквой і аддаў перавагу планам уніі з Польшчай, ідэю якой адстойваў віленскі староста немец Ганул.1 (ст.106)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Збліжэнне з Полыпчай больш адпавядала інтарэсам віленскага двара. Польскае каралеўства магло разглядацца як стратэгічна найважнейшы саюзнік для барацьбы з Ордэнам. 3 аднаго боку, у адпаведнасці з тагачасным міжнародным правам прыняцце каталіцтва пазбавіла б Мальбарк галоўыай падставы нападаў на ВКЛ; з другога - для літоўцаў, якія складалі тады не больш за пятую частку насельніцтва Ягайлавай дзяржавы, саюз з палякамі і хрысціянства заходняга абраду давалі магчымасць не толькі захаваць сваё палітычнае дамінаванне ў ВКЛ, але і ўберагчыся ад рутэнізацыі, што набірала сілу. Аднак яшчэ большую зацікаўленасць у збліжэнні з Літвой выявіў польскі бок.1 (ст.106)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Даволі значнай частцы польскай знаці такі варыянт здаўся ледзь не аптымальным з розных бакоў. Стаўшы польскім каралём, Ягайла атрымліваў магчымасць аб'яднаць ваенную моц дзвюх дзяржаў, як і яго папярэднік. Толькі зараз такім натуральным саюзнікам Польшчы выступала б не Венгрыя, а Вялікае княства Літоўскае. У Польшчы і Літвы меўся агульны вораг — Тэўтонскі ордэн, які закрываў абедзвюм краінам выхад у Балтыйскае мора і пастаянна пагражаў іх інтарэсам. Абагульніўшы сілы, можна было б ставіць пытанне ўжо не толькі пра стрыманне ордэнскай агрэсіі, але пра пераход у контрнаступ. Дынастычная унія Польшчы і Літвы абяцала і зняцце застарэлага пытання аб Галіцка-Валынскай Русі.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Зразумела, такі варыянт імпанаваў у першую чаргу антыгерманскай партыі. Праўда, і у яе меліся некаторыя довады супраць. Перш за ўсё Ягайла, як і большая частка ўласна літоўскага баярства, заставаўся паганцам, а некаторыя з членаў пануючай дынастыі прынялі праваслаўе (нават сярод малодшых Альгердавічаў на рускіх удзелах хрысціліся ў яго Лугвень-Сямён, Карыбут-Дзмітрый і Скіргайла-Іван), у той час як палякі былі заўзятымі католікамі. Але гэтая перашкода не з'яўлялася непераадольнай. Непахісная ўпартасць, з якой бацькі і дзяды тагачасных літоўцаў адстойвалі сваіх багоў, патроху размывалася. Надзённыя інтарэсы падштурхоўвалі літоўскіх баяр да ўсё большага збліжэння з хрысціянскім светам. І калі непрыманне хрышчэння з рук крыжакоў было справай прынцыпу, то каталіцызм Польшчы, здавалася, не хаваў у сабе небяспекі. Больш таго, хрышчэнне ў каталіцтва літоўскай знаці павінна было прадухіліць яе асіміляцыю, растварэнне ў шматлікім праваслаўным масіве Русі.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Паколькі Марыя была заручана з нямецкім прынцам Жыгімонтам, маркграфам брандэнбургскім і прадстаўніком варожай Польшчы дынастыі Люксембургаў, палякі прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць у якасці кандыдаткі на польскую карону юную Ядвігу. У 1384 г. адбылася ўрачыстая каранацыя Ядвігі ў якасці «караля» Польшчы. Аднак і Ядвіга, яшчэ ў 1378 г., калі ёй было ўсяго 4 гады, была заручана з васьмігадовым аўстрыйскім княжычам Вільгельмам Габсбургам, таксама немцам. Афіцыйны шлюб павінен быў адбыцца пасля дасягнення Ядвігай паўналецця, якое ў той час складала для жанчын 12, а для мужчын - 14 гадоў. Польскім панам не падабалася перспектыва атрымаць у якасці караля немца. Яны апасаліся, і відаць небеспадстаўна, што такі кароль канчаткова абабраў бы Польшчу на карысць сваіх германскіх уладанняў і спрыяў бы канчатковай германізацыі польскіх зямель. Таму пачаліся пошукі альтэрнатыўных кандыдатаў, у лік якіх патрапіў і Ягайла, перамовы з ім вяліся ўжо ў 1383 г. Менавіта на яго асобе і спыніўся, у рэшце рэшт, выбар польскіх паноў. Перш за ўсё, палякі разлічвалі, што, выбраўшы каралём гаспадара Літвы, яны не аддадуць Польшчу ва ўладанне гэтага «дзікага» краю, а наадварот, далучаць яго да Кароны Польскай. Па-другое, падобны альянс мог прывесці да хрышчэння язычніцкай Літвы, што моцна падняло б міжнародны прэстыж Польшчы, бо ёй удалося б зрабіць тое, што стагоддзямі не ўдавалася крыжакам, — ліквідаваць апошні ў Еўропе бастыён паганства.3 (ст.44)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Такім чынам, варыянт польска-літоўскай уніі знаходзіў прыхільнікаў з абодвух бакоў. Тая групоўка літоўскіх баяраў, якая канкурыравала з рускай арыстакратыяй за месца пры велікакняжацкім двары, магла разлічваць, што з прыняццем каталіцтва яна знойдзе ў польскіх магнатах саюзнікаў супраць праваслаўных. Для самога ж Ягайлы польская карона была, безумоўна, вельмі прывабнай, да таго ж яна магла спрыяць наладжванню пахіснуўшагася ўнутранага парадку ў Вялікім княстве.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
18 студзеня 1385 г. асабліва прыбліжаныя паплечнікі Ягайлы: яго брат Скіргайла, князь Барыс Падольскі (паходжанне гэтага князя дакладна не вызначана), віленскі стараста Ганул,— прыбылі ў Кракаў сватаць Ядвігу. У Польшчы падзеі разгортваліся ў гэты час бурна. Войска, прысланае з Венгрыі каралевай-маці Альжбетай Баснійскай на дапамогу Вільгельму Габсбургу і прагерманскай партыі, нанесла паражэнне Зямовіту Мазавецкаму, выключыўшы яго з барацьбы за карону. Войскам камандаваў зяць Альжбеты — той самы Сігізмунд Люксембург, якому палякі ўжо адмовілі ў праве быць сваім каралём (затое карону Венгрыі ён атрымаў). Гэта прымусіла антыгерманскую партыю канчаткова зрабіць выбар на карысць Ягайлы.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
З Кракава Скіргайла вярнуўся ў ВКЛ, а Барыс Карыятавіч і Гануль разам з дэлегацыяй Польшчы адправіліся ў Венгрыю. Там яны правялі перамовы з каралевай Альжбетай, удавой Людовіка І Анжуйскага, маці каралевы Ядвігі.mКрэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Крэўская унія (сакавік - жнівень 1385 г.)
14 жніўня 1385 г.
- падпісанне Крэўскага пагаднення з Польшчай
1380-я гг.
- пабудова мураванага замка ў Гародне
|
 |
|
У жніўні 1385 г. у Крэва — радавы замак Ягайлы, прыбылі паслы Польшчы кракаўскі чашнік Улодка, завіхосцкі кашталян Мікалай, казімірскі дзяржаўца Крысцін і паслы Венгрыі чанадскі прэпазіт Стафан і патацкі кашталян Ладзіслаў, сын Какаса дэ Каза. 14 жніўня таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад умоўнай назвай «Крэўская унія». Паводле тэкста дакумента ён быў прыняты ў прысутнасці Скіргайлы Альгердавіча, Карыбута Альгердавіча, Лугвена Альгердавіча і Вітаўта Кейстутавіча, якія павесілі пад ім свае пячаткі.mКрэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя. У выніку сустрэчы вялікі князь літоўскі Ягайла выставіў акт, у якім былі вызначаны ўмовы шлюбу вялікага князя літоўскага з польскай каралевай. Фармальна гэты дакумент з'яўляецца пратаколам польска-венгерскага пасольства да Ягайлы, у якім пераказаны і вынікі перамоў з ранейшымі пасольствамі. Польскія паслы афіцыйна запрашалі Ягайлу заняць каралеўскі пасад у Кракаве і ажаніцца з дванаццацігадовай каралевай Ядвігай.1 (ст.107)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Абяцанні Ягайлы ў выпадку яго шлюбу з каралевай Ядвігай былі наступныя: 1) прыняцце каталіцтва з усімі братамі Ягайлы, яшчэ не хрышчанымі, блізкімі, нобілямі, зямянамі вялікімі і малымі, якія жывуць у яго землях; 2) ахвяраванне скарбаў для вяртання страт, панесеных Польшчай і Літвой; 3) выплата 200 тыс. фларынаў герцагу Аўстрыі Вільгельму як адступное за разрыў яго заручынаў з каралевай Ядвігай; 4) абавязацельства вярнуць уласнымі намаганнямі і коштам вярнуць уладанні, страчаныя каралеўствам Польскім, кім бы яны ні былі заняты і адарваны; 5) вяртанне ўсіх палонных хрысціян, мужчын і жанчын, асабліва вывядзеных з Польшчы; 6) абавязацельства Ягайлы «землі свае Літвы і Русі навечна далучыць (applicare) да кароны Каралеўства Польскага».mКрэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
Гаворка ішла ўжо не пра дынастычны саюз двух раўнапраўных дзяржаў, а фактычна пра далучэнне Вялікага княства да Польскага каралеўства на вечныя часы. Сталіцай пры гэтым заставаўся б Кракаў, а віленскае і троцкае баярства павінна было б перайсці ў стан правінцыяльнай знаці.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Праблемы трактавання. У арыгінале апошлі пункт акту сфармуляваны так: "Demum eciam Jagalo dux sepedictus promittit terras suas Litvanie et Russie Corone Regni Polonie perpetuo applicare", што ў перакладзе азначае: "Напрыканцы той князь Ягайла абяцае таксама землі свае Літвы і Русі далучыць навечна да Кароны Польскага Каралеўства". Менавіта змtст і значэнне тэрміна "арріісаге" выклікалі зацятыя спрэчкі гісторыкаў, якія вядуцца з канца XIX ст. да нашага часу. Такая ўвага да аднаго слова невыпадковая. Паколькі недахоп крыніц не дазваляе вызначыць характар паслякрэўскіх адносін Полынчы і ВКЛ, то ад інтэрпрэтацыі яго зместу залежыць разуменне таго, у якім міжнародным дяржаўна-палітычным становішчы апынулася Вялікае Княства пасля прыняцця крэўскага акта.1 (ст.107)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Сутнасць гістарыяграфічнай дыскусіі вакол крэўскага акта можна звесці да наступнага. Згодна з тэзісам пра поўную інкарпарацыю (арріісаге) манархіі Гедымінавічаў у склад Полыпчы, уведзеным у літаратуру яшчэ ў канцы XIX ст. А. Лявіцкім, сцвярджалася, што крэўскі акт зусім скасаваў Вялікае Княства Літоўскае як дзяржаву, ператвараючы яго ў правінцыю Польскага Каралеўства, і толькі дамова з Нямецкім ордэнам на Салінскім востраве ў 1398 г. ды Радамска-Віленская унія 1400—1401 гг. уваскрасілі дзяржаўнасць ВКЛ. Версію непасрэднай і поўнай інкарпарацыі абгрунтоўваў таксама Г. Лаўмянскі, які паказаў, што ў юрыдычным сэнсе тэрмін applicare ў дакументах таго часу азначаў менавіта далучэнне тэрыторый1, а не ленную залежнасць. Аднак потым падобная пазіцыя крытыкавалася многімі польскімі гісторыкамі, асабліва Я. Адамусам, О. Галецкім і Г. Пашкевічам. Затое погляд на Крэўскую унію як на скасаванне дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ трывала прапісаўся ў савецкай гістарыяграфіі, дзе ён распаўсюдзіўся дзякуючы ўплывам М. Любаўскага, які таксама прыняў тэорыю інкарпарацыі. Між тым яшчэ Я. Адамус паказаў, што пачынаючы ад Востраўскай дамовы 1392 г., калі падтрыманы апазіцыяй Вітаўт атрымаў уладу ў Літве, інкарпарацыйныя тэндэнцыі сталі занепадаць, а з 1398 і 1401 г. Вітаўт выступаў ужо як самастойны князь.1 (ст.107-108)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
3 юрыдычнага пункту гледжання крэўскі акт фактычна азначаў інкарпарацыю Літоўска-Рускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Сапраўды, Ягайла імкнуўся да інкарпарацыі сваіх вялікакняскіх уладанняў у склад Каралеўства Польскага. Невыпадкова ў віленскім прывілеі 1387 г. Літва трактавалася як адна з земляў Каралеўства Польскага, а польскія паны пасля Крэва ў перамовах з Ордэнам сцвярджалі, што літоўскія землі далучаныя да Каралеўства і залежныя ад яго. Аднак крэўскі акт быў толькі "намерам інкарпарацыі", і ў другой палове 1380-х гг. польскаму боку ўдалося ажыццявіць, відаць, толькі частковую рэалізацыю гэтага плана.1 (ст.108)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Версія рэалізаванай інкарпарацыі не стасуецца з далейшымі падзеямі. На яе карысць гавораць толькі гамагіяльныя акты ўдзельных князёў, што з 1386 г.
прысягалі на вернасць Ягайлу, Ядвізе і Польскай дзяржаве. Аднак прысягалі не ўсе Гедымінавічы. Да таго ж, калі б ВКЛ ператварылася тады ў правінцыю Кароны і знікла як суб'ект міжнароднага права, Нямецкі ордэн спыніў бы вайну з ім, паколькі Полыычу і Ордэн звязваў мір, падпісаны ў 1343 г. у Калішы. Крыніцы сведчаць, што Ягайла спрабаваў пашырыць правамоцнасць калішскага акта і на ВКЛ, але Ордэн не згаджаўся і сам вёў перамовы з Вітаўтам аб замірэнні. У гэтай сувязі зусім непераканаўча выглядаюць распаўсюджаныя ў гістарыяграфіі тлумачэнні мэтаў уніі як цалкам свядомага імкнення Ягайлы і яго прыхільнікаў "стварыць абарончы саюз з Полыпчай супраць Ордэна і, апіраючыся на Польшчу, умацаваць сваё становішча ў самім Вялікім Княстве Літоўскім, а таксама панаванне ў беларускіх ды іншых усходніх землях. Нават сам Ягайла напачатку імкнуўся да збліжэння з Ордэнам, запрашаючы вялікага магістра ў якасці хроснага бацькі на сваё хрышчэнне, а таксама на шлюбныя ўрачыстасці ў Кракаў (праўда, той не толькі адхіліў запрашэнне, а менавіта ў дні ўрачыстасці пачаў ваенныя дзеянні). Значна бліжэйшым да гістарычнай праўды падаецца меркаванне нямецкіх гісторыкаў, якія лічаць, што тэзіс аб тым, быццам Крэўская унія была свядомым стварэннем ваеннага саюзу супраць Ордэна, можа разглядацца толькі як недаказаная гіпотэза. Факты неаднаразова сведчылі, што палітычныя мэты Кароны і ВКЛ рэдка супадалі. Так было і ў канцы 1380-х гг. Ва ўсякім разе падпісаны ў Крэве акт не стаў тым парогам, пасля якога рэзка мяняўся характар адносін паміж ВКЛ і Ордэнам. Ваенныя дзеянні і дыпламатычныя перамовы паміж імі працягваліся, і гэта сведчыла пра захаванне Вялікім Княствам пазіцыі суб'екта міжнароднага права. А ў Мальбарку і надалей разглядалі ВКЛ як патэнцыяльнага саюзніка супраць Польшчы.
1 (ст.108)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Саюзнікі і праціўнікі (верасень 1385 г. - сакавік 1386 г.)
10 кастрычніка 1385 г.
- дагавор Андрэя Альгердавіча з Інфлянтамі
15 лютага 1386 г.
- хрышчэнне Ягайлы ў каталіцтва пад імем Уладзіслаў
15 лютага 1386 г.
- хрышчэнне Вітаўта ў каталіцтва пад імем Аляксандр
18 лютага 1386 г.
- шлюб Ягайлы з Ядвігай
|
 |
|
Апазіцыйны рух. У Вялікім Княстве праграма інкарпарацыі выклікала супраціў. У Беларусі першым супраць Ягайлы выступіў полацкі ўдзельны князь Андрэй Альгердавіч (язычніцкае имя - Вінгальт), які заявіў, што, прыняўшы лацінства, той не можа быць уладаром Літвы і Русі. Каб захаваць за сабою Полацк, ён звярнуўся па падтрымку да Ордэна. Пасля адпаведных перагавораў 10 кастрычніка 1385 г. Андрэй Альгердавіч (супраць якога Ордэн некалькі гадоў таму пасылалі войска на дапамогу Ягайлу і Скіргайлу) падпісаў з Робінам фон Эльцам акт аб перадачы "Полацкага каралеўства" на вечнае валоданне інфлянцкаму магістру за гарантыю апекі Ордэна над ім і яго пераемнікамі, а сам атрымліваў Полацкую зямлю ў якасці лена з рук магістра. Услед за гэтым ён падпісаў другі акт, у якім інфармаваў вялікага магістра пра заключанае з інфлянцкім лідэрам пагадненне.1 (ст.111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Рэалізацыя уніі. 11 студзеня 1386 г. у Ваўкавыску адбылася сустрэча Ягайлы з прадстаўнікамі Польшчы: люблінскім старастам Улодкам, кракаўскім падстолім Пятром Шафранцам, завіхосцкім кашталянам Мікалаем і казімірскім дзяржаўцам Крысцінам. Яны мелі даверчыя лісты ад польскай шляхецкай супольнасці і ад князя Уладзіслава Апольскага (як прадстаўніка інтарэсаў каралеў Альжбеты і Ядвігі). Паслы Польскага каралеўства гарантавалі Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін, прызначаны на 2 лютага 1386 г.mКрэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя. Застаючыся вярхоўным уладаром Вялікага Княства, Ягайла атрымаў ад удзельных князёў прысяжныя лісты аб вернасці яму і Кароне Польскай ды ад'ехаў у Польшчу. Сваім намеснікам ён пакінуў трокскага князя Скіргайлу, узняўшы яго "вышэй за ўсіх братоў".1 (ст.110-111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У тую ж зіму 1385/86 г. малады Габсбург прыбыў у Кракаў, каб ажыццявіць шлюб з Ядвігай, нягледзячы на пагадненне ў Крэве. Але кракаўскія магнаты адмовіліся ад намечанага шлюбу і паказалі Вільгельму на парог. І ў той момант, калі лютаўскім днём 1386 г. няўдалы жаніх пакідаў Кракаў праз адну браму, праз другую ўязджаў Ягайла.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Дзеянні апазіцыі. Атрымаўшы падтрымку Ордэна, полацкі князь узяўся дзейнічаць супраць Ягайлы. Да 2 лютага 1386 г. Андрэй Альгердавіч захапіў раён вакол Вільні і Ашмян і ў лютым падпарадкаваў сваёй уладзе ЛукомльyАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.,
а таксама Дрысу, Друю, Лукомль1 (ст.111, 176)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(па іншай іфармацыі ён здолеў захапіць толькі ЛукомльcВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).,
альбо замак Лукомль без бою быў захоплены крыжакамі, якія аддалі яго Андрэю). Палачане, якія, верагодна, былі незадаволены ўладай вялікага князя, а цяпер ужо і польскага караля, таксама здаліся Андрэю, аўтарытэт якога ў «рускіх» землях быў надзвычай высокі.3 (ст.46)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Верны саюзнік Андрэя Полацкага смаленскі князь Святаслаў Іванавіч спрабаваў захапіць Віцебск і Оршу, а потым аблажыў Мсціслаў:cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). "Тое же зимы у велики пост начал Светослав думаты со смоленскими бояры на хрыстыянское кровопролитые, ы пойде ко городу Мстыславлю, ы ставшы у городу Мстыславля начал добываты ы пороки биты город, а в землю Мстыславскую вою свою пустыл ы многое кровопролитые хрыстианское вчынил".3 (ст.47)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
3 Інфлянтаў на Вільню і Ашмяны рушылі два рыцарскія кантынгенты, накіраваныя ландмагістрам Конрадам Цёльнерам.1 (ст.111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Не сустрэўшы супраціўлення (болыпасць сілаў Ягайлы знаходзілася ў Кракаве), захопнікі падзяліліся на дробныя атрады і пачалі спусташэнне краю. Асаблівай жорсткасцю вызначаўся Андрэй. Па яго загаду людзей спальвалі жыўцом у хатах, ламалі ім шыі, падкладаючы іх пад сцены зрубаў, і г. д. Палачане, якія, верагодна, былі незадаволены ўладай вялікага князя, а цяпер ужо і польскага караля, таксама здаліся Андрэю, аўтарытэт якога ў «рускіх» землях быў надзвычай высокі.3 (ст.46)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Ягайла тэрмінова адправіў у Літву Вітаўта і Скіргайлу з польскімі войскамі. Ім удалося спыніць тэўтонскіх рыцараў і выбіць Андрэя з Лукомля.yАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Можна меркаваць, што за гэтым выступленнем стаялі тыя праваслаўныя сілы Вялікага княства, якія не бачылі ніякіх пераваг у збліжэнні з Польшчай, а арыентаваліся на аднаўленне Кіеўскай Русі (магчыма - на саюз з Масквой). Аб тым, што канфлікт быў не звычайным удзельным бунтам, а барацьбой па прынцыповых пытаннях, сведчыць падкрэслена прадузятае асвятленне яго пралітоўскім аўтарам "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх", які не шкадуе чорнай фарбы для Андрэя Полацкага і Святаслава Смаленскага: "Много зла сотвориша хрстянем нечеловеческы и нихрестиянскы, и мучиша хрстян, иже ни в поганых ратех то не слышах таковых мук".cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Зацверджанне акту. 15 лютага 1386 г. Ягайла ахрысціўся ў Кракаўскім кафедральным саборы св. Станіслава (цырымонію правёў гнезненскі арцыбіскуп Бадзанта) і прыняў імя Уладзіслаў ІІ - у гонар Уладзіслава Лакетка, першага польскага караля, пры якім быў заключаны дынастычны саюз паміж Польшчай і ВКЛ. Разам з Ягайлам ахрысціліся некаторыя яго браты: Свідрыгайла (Баляслаў), Вігунт (Аляксандр), Карыгайла (Казімір). Паўторна прыняў каталіцтва Вітаўт (пад імянем Аляксандр).mКрэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя. "У чацвер, 14(?) лютага, на свята Св. Валянціна, спачатку Ягайла, вялікі князь літоўскі, а затым яго браты, літоўскія князі... адкінуўшы паганскія забабоны, учынілі вызнанне ісціннай веры і ў кракаўскім касцёле былі ахрышчаны арцыбіскупам гнезненскім Бадзантам і Янам, біскупам кракаўскім, які дапамагаў яму, пры вялікай радасці ўсіх..."3 (ст.45-46)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
На ўрачыстасць хрышчэння ў Кракаў быў запрошаны нават магістр тэўтонаў Конрад Цольнер. Аднак магістр не падзяляў усеагульнай радасці, бо перспектыва
такога шлюбу і такога хрышчэння была не на карысць крыжакоў. Таму яго рэакцыя на запрашэнне была своеасаблівай: ён, "сабраўшы прускае і лівонскае войска, рушыў двума атрадамі ў літоўскія землі". Разам з немцамі ішоў і князь Андрэй Полацкі (гл. вышэй), былы люты вораг крыжакоў, абаронца ад лівонскіх рыцараў беларускага Падзвіння, які шукаў у ордэна дапамогі ў барацьбе з Ягайлам.3 (ст.46)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
18 лютага Ягайла абвянчаўся з каралевай Ядвігай. У пасаг жонцы Ягайла падараваў шэраг уласных маёнткаў і валасцей у Віцебскім княстве і Падняпроўі. cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). 4 сакавіка ў Кракаве на Вавелі Ягайла быў каранаваны гнезненскім арцыбіскупам Бадзанта на караля Польшчы.oWładysław II Jagiełło. Wikpedia — wolna encyklopedia. Пасля шлюбу і каранацыі падпісаны ў Крэве акт быў канчаткова зацверджаны. Ягайла пачаў афіцыйна тытулавацца "каралём Польшчы, вярхоўным князем літоўскім і дзедзічам рускім". 1 (ст.110-111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Выкананне ўмоваў (красавік 1386 г. - люты 1387 г.)
29 красавіка 1386 г.
- бітва на р. Віхры пад Мсціславам
восень 1386 г.
- пачатак хрышчэння Літвы
1386 - 1393 гг.
- княжанне Ў Смаленску Юрыя Святаславіча
17 лютага 1387 г.
- вялікі фундацыйны прывілей Ягайлы
22 (20?) лютага 1387 г.
- прывілей Ягайлы феадалам за пераход у каталіцкую веру
|
 |
Хрышчэнне Літвы мастак: Jan Matejko)
Дачыненні з Оржэнам. Удзел інфлянцкіх рыцараў у ваенных дзеяннях на баку праціўнікаў Ягайлы ў 1386 г. быў хоць няўдалы, але сімптаматычны. 3 гэтага часу роля Нямецкага ордэна як трэцяга боку ў супрацьстаянні прыхільнікаў і праціўнікаў уніі стала ўзрастаць. Праблема не толькі ў тым, што, аб'яднаўшы дзве дзяржавы пад вяршэнствам аднаго манарха, унія змяніла расстаноўку сіл у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў неспрыяльны для рыцараў бок (тэрытарыяльна Полыпча і ВКЛ былі большыя, чым Германія і Францыя разам узятыя). Крэўскі акт і звязанае з ім хрышчэнне Літвы радыкальна пагоршылі міжнароднае становішча Ордэна, бо паставілі лад сумненне само далейшае існаванне яго ў гэтым рэгіёне: у Еўропе знікала апошняя паганская краіна, з якой рыцарства Хрыстова мусіла змагацца. Фактычна Ордэн страчваў ідэалагічныя падставы свайго далейшага існавання. Так у Крэве быў завершаны класічны перыяд гісторыі Тэўтонскага ордэна і пакладзены пачатак першай фазы яго заняпаду.1 (ст.112)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Паколькі ажыццяўленне падпісаных у Крэве пагадненняў азначала для Ордэна цяжкае паражэнне, у Мальбарку шукалі выхаду з рэальнай сітуацыі. Існавала некалькі магчымых падыходаў: 1) прызнаць, што пастаўленая задача выканана, і ліквідаваць Ордэн як дзяржаву; 2) змяніць задачы Ордэна ў адпаведнасці з новымі абставінамі; 3) наогул не лічыць унію і хрысціянізацыю Літвы сапраўднымі ды працягваць барацьбу з паганцамі (Heidenkampf). Як вядома, прускія ўлады спыніліся на апошнім: яны не прызналі хрышчэння Літвы як рэальнага факта, імкнуліся ўсяляк супрацьдзейнічаць рэалізацыі уніі і працягвалі арганізоўваць "рэйзы" на Літву і Русь. Ужо ў 1385 г. яны распачалі шырокую дыпламатычную кампанію, задачай якой было даказаць несапраўднасць хрышчэння Літвы і справядлівасць сваёй барацьбы (Ордэн яшчэ цэлых 50 гадоў будзе спрабаваць дамагчыся гэтай мэты).1 (ст.112)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Барацьба з Смаленскам. Адкрытае ваеннае выступленне супраць Ягайлы і умоў уніі не маглі не прывесці да ўнутранага канфлікту. Першы ўдар аб'яднанага войска Альгердавічаў - Скіргайлы (практычна намесніка Ягайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім), Дзмітрыя Карыбута, Сямёна Лугвена - быў нанесны па смаленскіх рацях, якія на працягу ўжо дзесяці дзён здабывалі Мсціслаў. Бітва паміж імі адбылася 29 красавіка 1386 г. на рацэ Віхры пад Мсціславам і закончылася паражэннем смалян. Быў забіты смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, а на яго месца пасаджаны стаўленік Скіргайлы Юры Святаславіч:1 (ст.176)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. «ызбито быст вой многое множество, князей ы боярья, но ы самого князя Светослава вбили, сына же его князя Юрья князь велики Скиргайла исцели от ран ы прыведе его ко городу Смоленську ко матери его великой княгини Светославли, ы посади его на великом княжении Смоленськом... Ы одшедшы од города Смоленска, князь велики Скиргайло пойде во свою землю Литовскую...»3 (ст.47)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Хрышчэнне Літвы. Выправа на Літву з місіяй хрысціянізацыі пачалася восенню 1386 г.1 (ст.110, 228)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Асноўнымі праваднікамі гэтай "праграмы" сталі Скіргайла і Вітаўт.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Зімой 1386 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ягайла са значным аршаком польскіх духоўных і свецкіх асобаў прыбыў у Вільню, дзе адбыўся першы акт каталіцкага хрышчэння пераважна знаці і баяр Літвы, фактычна - па палітычных умовах - галоўным чынам Аўкштайціі (землі Жамойці знаходзіліся пад уладай Ордэна).1 (ст.110, 228)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Прававы статус каталіцкай царквы ВКЛ пачаў фарміравацца з вялікага фундацыйнага прывілея Ягайлы ад 17 лютага 1387 г. Ён прадугледжваў утварэнне Віленскага біскупства з кафедрай пры пабудаваным касцёле св. Станіслава і св. Уладзіслава, вызначаў касцёлу матэрыяльнае забеспячэнне (землі, даходы і павіннасці з боку падданага насельніцтва) і надаваў яго ўладанням поўны скарбовы і судовы імунітэт. На скліканым 22 лютага 1387 г. у Вільні з'ездзе князёў і баяр літоўскіх і з іх згоды Ягайла ўрачыста абавязаўся прывесці ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім "усіх літоўцаў абодвух палоў, кожнай кандыцыі і статусу" да каталіцкай веры і ў той жа дзень дараваў аналагічныя правы ўсім новаўтвораным касцёлам.1 (ст.228-229)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Каб забяспечыць падтрымку сваёй праграмы, баярам, якія прынялі каталіцтва, Ягайла гарантаваў шматлікія правы.1 (ст.110, 228)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. У прывілеі Ягайлы ад 22 лютага 1387 г., выдадзеным на лацінскай мове, абвяшчалася: "Мы запэўніваем, даўшы свяшчэнныя клятвы, што ўсе народы, якія насяляюць Літоўскае княства, абодвух полаў, любога саслоўя ці годнасці, будуць прыведзены да каталіцкай веры і паслушэнства святой рымскай царкве. Яны будуць прыцягнуты туды, прызваны і сагнаны, у якой бы веры ні знаходзіліся". Адначасова ўсім католікам даваліся правы ў адносінах да зямельнай маёмасці, якія ўжо мела польская шляхта: магчымасць свабодна перадаваць у спадчыну, дараваць і прадаваць свае маёнткі, воласці, сёлы і хаты, а таксама самастойна выдаваць замуж дачок-наследніц (але толькі за католікаў).cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Акрамя таго, ён вызваляў баяраў, прыняўшых каталіцтва, ад павіннасцяў, за выключэннем пабудовы замкаў і выканання ваеннай службы.9 (ст.120)Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006.
Да прыняцця каталіцтва Ягайла прымушаў усіх радавітых літоўцаў, нават тых, якія вызнавалі ўжо хрысціянства па ўсходнім абрадзе, пакараў смерцю двух баяраў, якія аказалі супраціў, і забараняў літоўцам уступаць ў шлюбныя саюзы з рускімі грэцкага вызнаньня, а тых, хто знаходзіўся ў змешаным шлюбе, прымушаў пад страхам пакарання выконваць адзінства па лацінскаму абраду. Зварот у лацінства рускіх грэцкай веры, за выключэннем тых, хто жыў ў мешаным шлюбе, ён перадаваў часу і царкоўнай прапагандзе.9 (ст.120)Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006. На праваслаўных землеўладальнікаў, што вялі сваю радаслоўную з "рускнх" (сённяшніх беларускіх, украінскіх, часткова велікарускіх), а некаторыя і з гістарычна літоўскіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся.1 (ст. 176)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Стараннямі Ягайлы ў Кракаве, на Клепаже, абаснаваўся ордэн бенедыктынаў, якія пры адпраўленні рэлігійных абрадаў ўжывалі славянскую мову і мелі сваёй задачай распаўсюджанне на Русі уніі з Рымскай царквой. Для ўмацавання каталіцтва ў Літве Ягайла заснаваў сем парафій і Віленскае епіскапства.9 (ст.120)Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006. Апрача існаваўшых з часоў Гедыміна каталіцкіх храмаў у Вільне, на тэрыторыі Віленскага княства Ягайла заснаваў новыя: у Вількаміры, Кернаве, Немянчыне, Быстрыцы, Медніках і Крэве, тады ж з'явіўся касцёл і ў Мерачы, на тэрыторыі Троцкага княства. Яшчэ два касцёлы ўзніклі ў велікакняжацкіх дварах у рускіх землях: у Гайне (на паўночна-заходнім ускрайку Лагойскага княства) і ў падараваных каралеве Ядвізе Абольцах. Іх заснаванне можна растлумачыць тым, што ў гэтыя воласці перасялілі шмат літоўцаў з іншых велікакняжацкіх уладанняў. Зараз усе яны станавіліся католікамі, і для іх патрабаваліся храмы.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Пасля ахрышчэння знаці пачалася неабмежаваная па часе акцыя хрышчэння простага літоўскага люду, аднак пэўныя рэцыдывы язычніцтва ў Літве захаваліся да XVI ст. і далей.1 (ст.110, 228)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Наступ каталіцтва (сакавік 1387 г. - 1388 г.)
сакавік 1387 г.
- паход Скіргайлы на Полацк
1387 гг.
- атрыманне Магдэбурскага права Вільнам
1387 г.
- будаўніцтва касцёлаў у Абольцах і Крэве
красавік 1388 гг.
- заснаванне каталіцкай біскупскай катэдры ў Вільна
|
 |
Выява Скіргайлы на гравюры XVI ст.
Апазіцыйны рух. У сакавіку 1387 г. быў арганізаваны вялікі паход князя Скіргайлы на Полацк. Закончыўся ён узяццем горада.1 (ст.111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Андрэй Альгердавіч з дапамогай падману быў захоплены ў палон і сасланы ў польскі Хенчынскі замак.yАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
Яго бліжэйшыя спадзвіжнікі, у тым ліку сын, былі забіты. Граматай ад 27 (28?) красавіка 1387 г. Ягайла афіцыйна перадаў Полацкае княства разам з іншымі вялікакняскімі землямі пад уладу брату Скіргайле. Разам з тым Ягайла пацвердзіў правы Скіргайлы на Трокскае княства і надаў брату новыя ўладанні ў Беларусі1 (ст.176, 111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. - Менск, Лагойск і воласці ў Падняпроўі: Свіслач, Бабруйск, Рэчыца, Любеч, Пропашаск, Любашаны, Ігумен і шэраг сёлаў.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
У 1387 г. змяненілася сацыяльна-прававое становішча беларускіх зямель у Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім. Акт Ягайлы аб прывілеях акаталічанаму баярству з'яўляўся дыскрымінацыйным у адносінах для значнай колькасці арыстакратыі Вялікага княства Літоўскага і Рускага і выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне.1 (ст.176-177)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Натуральным выглядала незадавальненне найбольш кансерватыўнай часткі літоўскага баярства і жрацоў, якія не жадалі развітвацца з верай продкаў. Незадаволенымі былі і вялізныя масы праваслаўных, якім афіцыйна абвясцілі намер (хай сабе і фіктыўны) перахрысціць іх у католікаў. Нават асноўная маса літоўскай знаці, якую хрышчэнне прываблівала набыццём прывілеяў па польскім узоры, адначасова не магла цалкам згадзіцца з тым, што паводле ўмоў уніі на першыя ролі ў Літве адразу пачалі высоўвацца новыя польскія прыбліжаныя Ягайлы.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Прызначэнне вярхоўным кіраўніком Літвы і Русі свайго роднага брата Скіргайлы выклікала незадавальненне Вітаўта, які сам разлічваў на гэтае месца.3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Большасць жа ўдзельных князёў на працягу 1386—1387 гг. прынесла новую прысягу на вернасіць каралю Уладзіславу-Ягайлу без асаблівых канфліктаў. Фактычным кіраўніком спраў Вялікага княства стаў Скіргайла, але Вільна і Віцебск засталіся пад кантролем новага караля. У Віцебску жыла яго маці Ульяна Аляксандраўна, нападалёку ў Абольцах быў маёнтак каралевы Ядвігі.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Дачыненні з Масквой. Занепакоены расколам рускай мітраполіі, узмацненнем каталіцызму і аслабленнем пазіцый праваслаўнай царквы ў ВКЛ пасля Крэўскай уніі патрыярхат зімой 1388/89 г. стаў энергічна дамагацца аднаўлення адзінства царкоўнай арганізацыі на Русі шляхам замены маскоўскага мітрапаліта Пімена Кіпрыянам. Пры садзейнічанні Кіпрыяна Вітаўт заключыў таемнае саюзніцкае пагадненне з спадчыннікам маскоўскага пасаду Васілём Дзмітрыевічам падчас вяртання яго зімой 1387/88 г. у Маскву праз Малдавію, Падоле і Кіеў з Арды, дзе ён знаходзіўся на становішчы закладніка з 1383.10 (ст.136)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Улетку 1387 г. мітрапаліт Кіпрыян, на шляху з Канстанцінопаля, прывёз з Малдавіі у Літву 15-гадовага княжыча Васіля і пераканаў Вітаўта ўзначаліць антыпольскую кааліцыю і заручыў сына Дзмітрыя Іванавіча з дачкой Вітаўта Соф'яй.ab,Софья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. adВасилий I Дмитриевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. Па іншай інфармацыі, ініцыятыва ў гэтым саюзе належала Вітаўту.1 (ст.115)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Арыентацыя кіеўскага мітрапаліта Кіпрыяна ў 1387-1388 гг. на Вітаўта і яго актыўны ўдзел у стварэнні антиягайловской кааліцыі былі ні чым іншым, як адмовай кіеўскага мітрапаліта ад супрацоўніцтва з Уладзімірам Альгердавічам, якое ажыццяўлялася ў рэчышчы палітычнага супрацоўніцтва Маскоўскага вялікага княства з падуладнай Літве Руссю. Прычынай разрыву Кіпрыяна з кіеўскім князем былі, мабыць, змены ў расстаноўцы палітычных сіл ва Усходняй Еўропе і асабліва ў ВКЛ пасля замацавання за Масквой значэння агульнарускага палітычнага цэнтра і ў сувязі з рэалізацыяй Крэўскай уніі. Як буйны палітычны дзеяч сваёй эпохі Кіпрыян раней за іншых ўсвядоміў бесперспектыўнасць далейшага супрацоўніцтва з кіеўскім князем у новых абставінах і ў святле тых задач, якія ставіў перад ім Канстанцінопаль. З іншага боку, магчыма, што менавіта пераарыентацыя Кіпрыяна паслужыла адной з прычын збліжэння кіеўскага князя з Ягайлам. Так, зімой 1387 г. Уладзімір Альгердавіч ўжо знаходзіўся пры двары Ягайлы ў Вільна і фігураваў разам з ноўгарад-северскім князем Дзмітрыем-Карыбутам у ліку сведак на каралеўскіх актах, якія прадастаўлялі прывілеі каталіцкай царкве ў ВКЛ. У 1388 г. Уладзімір Альгердавіч і паўторна ноўгарад-северскі князь прысягнулі на вернасць Уладзіславу-Ягайлу, польскай каралеве Ядвізе і кароне польской.10 (ст.137)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
Касцельныя прывілеі. Аднак правы свецкіх феадалаў выглядалі даволі сціпла ў параўнанні з тымі прывілеямі, якія атрымаў у Літве каталіцкі касцёл. Стварыўшы з 1387—1388 гг. каталіцкае біскупства з катэдрай у Вільні, Ягайла заклаў і першыя парафіі. У дадатак да тых, якія ўжо існавалі ў Вільні і Наваградку (а тут касцёл францысканцаў з'явіўся яшчэ пры Віцені), каталіцкія храмы паўсталі ў Вількаміры, Майшаголе, Медніках, Немянчыне, Крэве, Гайне і Абольцах. Манарх забяспечыў касцёлы часткай дзяржаўных даходаў, а віленскай катэдры надаў прыкладна 50-60 вёсак з 600 дымамі падданага насельніцтва.1 (ст.110-111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Пасол Ягайлы - пазнанскі біскуп Дабрагост 12 сакавіка 1388 г. атрымаў ад папы Урбана VI булу, якая дазваляла яму заснаваць кафедру ў Вільні і вызначала кандыдата на пасаду першага віленскага біскупа - сярэцкага (малдаўскага) тытулярнага біскупа Андрэя1 (ст.229)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. (па інш. - былы біскуп-суфраген (намеснік біскупа) горада Гнезна Андрэй Васіла — польскі шляхціц з роду ЯстрэбцаўcВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).). 17 красавіка 1388 г. Урбан VI надаў Ягайле сваю благаслаўлёную грамату. У бліжэйшым асяроддзі Ягайлы ў час яго хрысціянскай місііі ў Літве знаходзіліся таксама "схізматыкі" - Скіргайла, Уладзімір (князь кіеўскі), Карыбут (князь наўгародска-северскі).1 (ст.229)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Каталіцкая царква ў Літве адразу зрабілася буйным землеўладальнікам. Да віленскага капітула (рады святароў кафедральнага касцёла Святога Станіслава) былі прыпісаны некалькі валасцей: Таўрагіне, Маляты і Лабанары на поўначы ўласна літоўскай тэрыторыі, а таксама некалькі асобных сёлаў у розных месцах. Пазней, у 1391 г., віленскі капітул атрымаў даволі буйную воласць з замкам Стрэшын на Дняпры, крыху вышэй вусця Бярэзіны.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Уладанні касцёла, якія ста'лі першай латыфундыяй у Літве і Беларусі, атрымалі поўны фінансавы і судовы імунітэт. Адразу займеўшы тое, чаго ў Еўропе духавенства дамагалася стагоддзямі, каталіцкі касцёл стаў магутнай сілай у Літве, а потым і ў Беларусі. Для праваслаўнай царквы стварэнне Віленскага біскупства стала моцным ударам, бо прадвызначыла аслабленне яе пазіцый.1 (ст.110-111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Палітыка ў Польшчы. Пастараўся Ягайла ўмацаваць і свае пазіцыі ў Польшчы. Ён утварыў пагадненне са сваім нядаўнім сапернікам у барацьбе за карону - Зямовітам Мазавецкім, за якога ў 1388 г. выдаў сваю малодшую сястру Аляксандру. Зямовіт таксама атрымаў Белзскае княства на Валыні, якім некалі валодаў Юрый Нарымонтавіч. Замірыўся кароль і з адным з буйнейшых правадыроў прагерманскай партыі — князем Уладзіславам Апольскім. З яго дачкой ажаніўся малодшы брат Ягайлы Віганд, які атрымаў таксама гарады Улацлавек, Быдгашч і Добжын з куяўскіх уладанняў свайго цесця. Праўда, Віганд Альгердавіч хутка памёр у 1392 г., не дажыўшы і да 30 гадоў (з ім даследчыкі часта блытаюць Вітаўта, які ў каталіцтве таксама меў першае хрысціянскае імя Віганд).cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Аднаўленне вайны (1389 - студзень 1391 гг.)
19 студзеня 1390 г.
- пагадненне Вітаўта з Ордэнам
люты 1390 г.
- паход Ягайлы на Берасце, Камянец і Гародна
25 мая 1390 г.
- пагадненне жамойтаў з Вітаўтам і Ордэнам
1390 гг.
- атрыманне Магдэбурскага права Бярэсцем
верасень 1390 г.
- паход Вітаўта і кааліцыйных сілаў на Коўна, Трокі і Вільна
9 студзеня 1391 г.
- шлюб Соф'і Вітаўтаўны з Васілём Дмітрыевічам
|
 |
Срэбраная манета ВКЛ 1387-1392 гг.
Паўстанне Вітаўта. Праз некаторы час пасля паўстання Андрэя Полацкага немцы ўдала выкарысталі для расколу саюзу Ягайлы і Вітаўта іх асабісты канфлікт. Узімку 1389/90 г. незадаволены сваім становішчам служылага князя Вітаўт скарыстаў апазіцыйнасць баяр Літвы і Русі да інкарпарацыйнай палітыкі Ягайлы і ўзняў супраць яго паўстанне.1 (ст.112-113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
І вось зімой 1388/89 г. Вітаўт "совет сотвори со многими князьми и бояры литовскими" і зрабіў спробу заняць Вільна. Замаскіраваўшы дружыну пад купецкі абоз, ён сярод бела дня рушыў да гарадской брамы. Аднак на бок Ягайлы і Скіргайлы перакінуўся даўні паплечнік Вітаўта Судзімонт. Да таго ж варта заўважыла зброю ў абозе, і Вітаўту давялося ўцякаць.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Пакінуўшы ў сваіх радавых замках Гародні, Бярэсці і Камянцы гарнізоны, часткова складзеныя з крыжакоў, Вітаўт зноў скіраваўся ў Прусію.3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Разам з ім пайшла ўся сям'я: жонка Ганна, дачка Соф'я, браты Таўцівіл і Сігізмунд, малодшая сястра Рынгаля.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Адбылося гэта ў 1389 г. 3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Дачыненні з Масквой. У Маскве месца памерлага 19 мая 1389 г. вялікага князя маскоўскага Дзмітрыя Іванавіча заняў яго старэйшы сын Васіль, які быў абручаны з дачкой Вітаўта Соф'яй.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Стаўшы вялікім князем, Васіль Дзмітравіч у 1390 г. прыслаў у Мальбарк пасольства, якое і сасватала Соф'ю. Дынастычны шлюб надоўга звязаў палітыку маскоўскага князя з праграмай Вітаўта.1 (ст.115)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Міжусобная барацьба. Апошняй падзеяй, якая абвастрыла да крайняй мяжы антыягайлаўскія настроі і мабілізавала ў антыпольскі лагер нават некаторых прадстаўнікоў наваяўленай каталіцкай знаці, стала прызначэнне ў канцы 1389 г. на месца віленскага старосты паляка1 (ст.176-177)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Клеменса Маскажэўскага, якому прыслаў ў Вільню польскую залогу. На Скіргайлу як намесніка ён мала спадзяваўся: той, згодна з паведам-леннем М. Стрыйкоўскага, "больш імкнуўся памнажаць грэчаскія святыні, чым распаўсюджваць рымскую веру, бо з ранняга ўзросту выхоўваўся сярод русінаў".1 (ст.111)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Рэакцыя, якую зафіксаваў летапіс, была красамоўная: "... таго перад тьм не бывало в земли литовской, чужинец владеет Великим княжеством".1 (ст.176-177)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Каб атрымаць ваенную дапамогу, Вітаўт 19 студзеня 1390 г. падпісаў каля Гародні пагадненне з уладамі Ордэна. Згодна з гэтым трактатам ён стаў леннікам рыцараў, аддаючы ім Жамойць, Гародню, а таксама іншыя гарады ў сваіх уладаннях у Беларусі. Чакалася дапамога і ад маскоўскага князя Васіля I, аднак рэальна яго падтрымаў толькі Ордэн.1 (ст.112-113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
У лютым 1390 г.3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. у адказ на дзеянні Вітаўта Уладзіслаў-Ягайла перадаў уладанні Вітаўта - Падляшша з Берасцем і Камянцом — свайму васалу Янушу Мазавецкаму (які, дарэчы, даводзіўся Вітаўту шваграм, бо быў жанаты з яго сястрой Ганнай Кейстутаўнай). Польска-мазавецкія войскі накіраваліся на Камянец, Берасце і Ваўкавыск, якімі кіравалі намеснікі Вітаўта.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Падышоўшы да Бярэсця, каралеўскія войскі пасля 10-дзённай аблогі ўзялі яго, але пасля гэтага частка польскіх сілаў «з-за скуднасці і недахопу правіянту» вярнулася дадому. Тым не менш у Ягайлы заставалася яшчэ 130 «коп'яў», таму ён, пакінуўшы Бярэсце на аднаго са сваіх рыцараў падышоў да Камянца і авалодаў ім. Перадаўшы Камянецкі замак яшчэ аднаму са сваіх рыцараў, Зындраму Машкавецкаму, кароль скіраваўся да галоўнага замка Вітаўта — Гародні — і аблажыў яго.3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Заклапочаны лёсам гэтага найважнейшага стратэгічнага пункта, які, відаць, не меў вялікіх харчовых запасаў, сюды рушыў і Вітаўт з крыжакамі. У гэты час да Ягайлы сталі падыходзіць атрады з зямель Беларусі і Літвы і нават атрад з Ноўгарад-Северскага. Таму Вітаўт не рашыўся фарсіраваць Нёман на вачах у сілаў Ягайлы і зрабіў спробу пабудаваць новы замак на супрацьлеглым беразе. Між тым, захапіўшы Ніжні замак, палякі наносілі гарадзенскаму гарнізону вялікія страты няспынным абстрэлам з бамбардаў. Занепакоеныя крыжакі і Вітаўт паспрабавалі пабудаваць пры дапамозе перацягнутага праз Нёман ланцуга і прывязаных да яго чаўноў наплыўны мост для эвакуацыі з замка параненых і перапраўкі туды падмацаванняў. Убачыўшы гэта, каралеўскія войскі «насеклі вышэй па рацэ шмат сосен магутных і тоўстых, якія з галлём і карэннем па рацэ спусцілі». Імклівая плынь панесла іх на ланцуг, які быў разарваны. На наступны дзень немцы разам з Вітаўтам мусілі адысці, і замак пасля 50-дзённай аблогі здаўся.3 (ст.48)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Страту сваіх радавых уладанняў Вітаўт імкнуўся нейкім чынам кампенсаваць, перацягнуўшы на свой бок жамойтаў. 25 мая 1390 г. у Кёнігсбергу знаць паўднёважамойцкіх зямель заключыла дамову з Вітаўтам і крыжакамі, паводле якой абяцала ордэну і Кейстутавічу вайсковую дапамогу.3 (ст.49)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Трэці пункт дагавора прадугледжваў разрыў уніі з Полыпчай і падпарадкаванне Літвы Нямецкаму ордэну. Так вайна набыла яшчэ адно апраўданне і ўвайшла ў новую фазу. Важна падкрэсліць, што Вітаўт меў адкрытых прыхільнікаў не толькі на жамойцка-аўкштоцкіх землях, але і ва ўласна Беларусі, на тэрыторыі з праваслаўным насельніцтвам.1 (ст.112-113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Пэўныя спадзяванні ўскладаў мяцежны князь і на шлюб сваёй дачкі Соф'і з маскоўскім князем Васілём.3 (ст.49)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У верасні 1390 г.1 (ст.112-113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Вітаўт з войскам заходнееўрапейскіх добраахвотнікаў рушыў на Вільна.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). У склад войска ўваходзілі англійскія і французскія рыцары пад камандаваннем графа ланкастарскага Генрыха Дэрбі, будучага англійскага караля Генрыха IV, немцы, а таксама браты ордэна і верныя Вітаўту літвіны і русіны. Разбіўшыся на тры атрады, тэўтоны занялі Коўна, спалілі Трокі і аблажылі Вільню. Па сведчанню Длугаша, некаторыя літвіны і русіны, якія разам з палякамі абаранялі сталіцу, спачувалі Вітаўту і, імкнучыся дапамагчы яму, падпалілі важны элемент віленскіх умацаванняў - драўляны Крывы горад. Польскі храніст сцвярджае, што агонь і крыжакі знішчылі 14 тысяч беларуска-літоўскіх і польскіх абаронцаў горада. Загінуў і кіраўнік абароны замка - брат Ягайлы Карыгайла - Казімір Мсціслаўскі. Але, нягледзячы на знішчэнне Крывога горада, аблога Вільні зацягнулася, і, не здолеўшы зламіць гераізму гарнізона, немцы былі вымушаны зняць аблогу. Падчас аблогі загінуў брат Вітаўта Конрад-Таўцівіл, які быў забіты гарматным ядром абаронцаў.3 (ст.50)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Войска Скіргайлы было разбіта, прычым у палон да Вітаўта трапілі брат Міхаіла Яўнуцьевіча Заслаўскага Сямён, брат Фёдара Святаславіча Смаленскага Глеб і шэраг іншых рускіх князёў. Аднак аблога Вільна не прынесла канчатковага поспеху.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Дачыненні з Масквой. Падтрымку Вітаўту выказала і Маскоўскае княства. Не гледзячы на знаходжанне літоўскага князя за межамі сваёй вотчыны, Масква выразна прадэманстравала, што лічыць яго сур'ёзнай палітычнай фігурай. У 1390 г. маскоўскае пасольства знайшло Вітаўта ў Прусіі, і Соф'я ў суправаджэнні Івана Гальшанскага накіравалася ў Маскву кружным шляхам праз Гданьск і Пскоў.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). 9 студзеня 1391 г. мітрапаліт Кіпрыян абвянчаў яе з Васілём Дзмітрыевічам.abСофья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
(Апошняя рэдакцыя: 3.07.2011)
|
|
Працяг вайны (люты 1391 г. - жнівень 1392 г.)
1391 г.
- захоп Вітаўтам Гародна
5 жніўня 1392 г.
- Востраўскае пагадненне паміж Ягайлам і Вітаўтам
|
 |
Ініцыял на старонцы Мсціжскага евангелля (канец. XIV ст.; Вільнюс, Бібліятэка Акадэміі навук Літвы)
Касцельныя уладанні. Каталіцкая царква працягвала набываць ва ўладанне новыя землі. У 1391 г. віленскі капітул атрымаў даволі буйную воласць з замкам Стрэшын на Дняпры, крыху вышэй вусця Бярэзіны.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Працяг міжусобнай барацьбы. У 1391 г. Вітаўт і крыжакі не пакідалі ў спакоі землі Вялікага Княства. Вітаўту ўдалося вярнуць сабе Гародню (падчас ваенных дзеянняў залога ў Гародні, складзеная з русінаў і літвінаў, прымусіла польскіх жаўнераў здаць горад Кейстутавічу1 (ст.113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.), а магістр Конрад Валенрод у тым самым годзе зрабіў спробу захапіць Новагародак.3 (ст.50)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
У 1392 г. атрады тэўтонскіх рыцараў на чале з Вітаўтам, комтурамі Янам Румпенгаймам і Конрадам Ліхтэнштэйнам, а таксама англічане з графам Генрыхам Нартумберлендскім уступілі ў межы ВКЛ і падышлі да Ліды, разрабаваўшы і падпаліўшы "падзамча". Князь Дзмітры Карыбут, не гледзячы на тое, што ў яго хапала сіл для абароны замка, ноччу пакінуў яго і разам з гарнізонам накіраваўся ў бок Новагародка. Крыжакі захапілі вялікую колькасць зброі і ваеннай амуніцыі.3 (ст.50-51)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Вайна паміж сіламі Ягайлы і Вітаўта, якому не толькі дапамагалі нямецкія кантынгенты, але і аказвалі падтрымку шырокія колы літоўска-беларускага баярства, доўжылася каля двух гадоў. Яна паказала, што без кампрамісу Ягайла не ўтрымае ўлады над землямі Літвы і Русі (у Беларусі і Украіне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхільнасцю насельніцтва). Пераканаўшыся ў немагчымасці ўсталявання ўласнага кантролю ў ВКЛ, Ягайла ў чэрвені 1392 г. перадаў Вітаўту таемны ліст, у якім выклаў умовы прымірэння. Гэта змяніла пазіцыі Вітаўта. Яшчэ ў канцы чэрвеня ён спаліў Рытэрсвердэр, потым знішчыў і новыя цвярдыні Нойгартэн і Матэнбург, паланіўшы заспетых там нямецкіх рыцараў і купцоў, ды ўцёк у свае ўладанні.1 (ст.113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
5 жніўня 1392 г. каля Вострава, што пад Лідай, адбылася сустрэча і прымірэнне Вітаўта з Ягайлам, замацаванае дагаворам. На падставе Востраўскага трактата ўлада ў Вялікім Княстве пажыццёва перадавалася Вітаўту. Як адзначыў мясцовы летапісец, укняжанню Вітаўта "рада была ўся зямля Літоўская і Руская".1 (ст.113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Вітаўт атрымаў і Троцкае, і Віленскае княствы, тытул вялікага князя — з адной толькі ўмовай, каб ён застаўся васалам польскага караля.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Вітаўт нарэшце атрымаў не толькі спадчыну бацькі, князя Кейстута, але і ўсю дзяржаву, праўда, пакуль што толькі як намеснік Ягайлы. Ён прызнаваўся старэйшым сярод усіх братоў польскага караля, аднак не атрымаў тытул вялікага князя, абмяжоўваючыся тытулам князя Літвы. Вітаўт і яго жонка Ганна абавязваліся захоўваць вернасць не толькі асабіста Ягайлу, але таксама каралеве Ядвізе і польскай кароне, што ставіла ВКЛ у ролю васала Польшчы.3 (ст.51)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
Пагадзіўшыся пакінуць Вітаўта сваім намеснікам у ВКЛ і вярнуўшы яму вотчынныя ўладанні, Ягайла пазбавіў немцаў іх стратэгічнага саюзніка. Паміж братамі на тры гады ўсталявалася згода, што адразу павялічыла ваенны патэнцыял іх антыордэнскага фронту. У дадатак да гэтага Ордэн сутыкнуўся і з уласнымі ўнутранымі праблемамі (унутраная апазіцыя кіраўніцтву, санкцыі папы і імператара, рэзкае скарачэнне прытоку "гасцей" і г.д.), таму яго актыўнасць і патэнцыял у "вайне з паганымі" таксама часова аслаблі, што спрыяла стабілізацыі палітычнай сітуацыі ў ВКЛ.1 (ст.113)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
Дасягненне ўлады далося Вітаўту дастаткова дарагой цаной — узамен за крыжацкую падтрымку згадзіўся на адыход Жамойці пад уладу Ордэна. Частка бацькоўскіх земляў па-ранейшаму засталася ў руках Януша Мазавецкага пад сюзерэнітэтам Ягайлы. Затое Вітаўту быў вернуты Луцк, а ў дадатак і Уладзімір-Валынскі, Скіргайла ж у якасці кампенсацыі за згубленае Троцкае княства атрымаў Крамянец, а таксама ў перспектыве — Падолле, дзе пасля смерці ў 1388 г. Канстаціна Карыятавіча ўладкаваўся чацвёрты з братоў, былы паплечнік Людовіка Анжуйскага Фёдар Карыятавіч.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
Адбыліся і іншыя пераразмеркаванні ўладанняў. Вызвалілася Пінскае княжанне (Васіль Міхайлавіч, напэўна, памёр даволі маладым без нашчадкаў). Яго атрымаў, відаць, дзядзька Васіля — Юрый Нарымонтавіч, які з'яўляўся прыхільнікам Вітаўта ў час яго другой эміграцыі. Сын Юрыя Раман паехаў князем у Вялікі Ноўгарад замест Сямёна-Лугвеня Альгердавіча, што княжыў там з 1389 г., а па звароце ў Літву атрымаў вакантнае пасля смерці Казіміра-Карыгайлы Мсціслаўскае княства і ажаніўся з сястрой Васіля Маскоўскага Марыяй.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). Андрэй Альгердавіч вярнуўся княжыць у Полацк.yАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
У 1392 г. памірае маці Ягайлы Ульяна Аляксандраўна. Перад смерцю яна прыняла пострыг з імем Марына. Пахавалі яе ў пячорах Кіева-Пячорскай лаўры.acЮліянія Цверская. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
Падзеі ў Ардзе. Неўзабаве пасля дасягнення ўлады ў Ардзе (1380 г.) Тахтамыш неабачліва ўступіў у канфлікт са сваім былым заступнікам усемагутным Тамерланам (Цімурам). Прадметам спрэчкі былі Іран і Закаўказзе.1 (ст.116)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. У ходзе ваенных дзеянняў на Каўказе (1384-1385 гг.) і ў Сярэдняй Азіі (1387-1389 гг.) Тахтамыш пацярпеў шэраг паражэнняў. Разгром яго войскаў на р. Кундурчы (1391 г.) прывёў да новага адкрытага выступлення сіл феадальнай анархіі ў Ардзе.10 (ст.141)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
(Апошняя рэдакцыя: 11.09.2011)
|
|
Літаратура
- Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
- Генадзь Сагановіч. Беларусь і нямецкі Ордэн (да Крэўскай уніі). У зборніку: З глыбі вякоў. Наш край. 2. Мінск, "Беларуская навука", 2002.
- Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
- Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.
- Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
- М.А. Плавінскі. Нарысы гісторыі клінковай зброі X-XIII стагоддзяў на Беларусі. Мінск, выдавец І.П. Логвінаў, 2009.
- Ю.А. Заяц, О.Н. Левко. Археологическая научно-музейная экспозиция НАН Беларуси. Минск: "Беларуская навука", 2009.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі (у 3-х тамах). Том 1. Мінск, "Белкараграфія", 2009.
- Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006.
- Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
- Вильям Урбан. Тевтонский орден (Перевод с англ. П. Румянцева). Москва, "Астрель", 2010.
- Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзяў. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2001.
- Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
- В. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
- В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага:
Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
- Война за галицко-волынское наследство. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1381—1384 гадоў. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Гражданская война в Великом княжестве Литовском (1381—1384). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Кейстут. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Кейстут. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Любарт. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Ягайла. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Ягайла. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Ягайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Крэўская унія. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Кревская уния. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Władysław II Jagiełło. Wikpedia — wolna encyklopedia.
- Свідрыгайла Альгердавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Сьвідрыгайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Свидригайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Wojna o Księstwo Halicko-Włodzimierskie w latach 1340-1392. Wikpedia — wolna encyklopedia.
- Иулиания Александровна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
- Дмитрий Иванович Донской. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Михаил Александрович (князь тверской). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Дмитрий Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Андрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Скіргайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
- Привилей Ягайлы Скиргайле 1387 г.
- Софья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
- Юліянія Цверская. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
- Василий I Дмитриевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
|
|