Пачатак княжання Вітаўта  
  верасень 1392 г. - 1399 г.  

Адразу ж пасля прыходу да ўлады Вітаўт распачынае актыўную дзейнасць накіраваную на падпарадкаванне цэнтральнай уладзе удзельных княстваў і на пераадоленне сепаратызму сярод іх уладароў. У выніку барацьбы Вітаўт распаўсюджвае вялікакняскую ўладу на ўсім абшары ВКЛ, адхіляючы ад улады непакорных князёў і замяняючы іх сваімі намеснікамі. Захоўваючы добрыя дачыненні з Масквой і стрымліваючы націск Ордэна, Вітаўт між тым стараецца пашырыць свой уплыў на суседнія землі Русі. Адным з надзейных шляхоў экспансіі на ўсход і поўдзень ён бачыць у збліжэнні з ардынскім ханам-выгнанцам Тахтамышам. Імкненне ж вызваліцца з пад апекі Ягайлы і ўхіліцца ад поўнага выканання ўмоў Крэўскай уніі збліжае яго з Ордэнам, аднак амбітныя планы Вітаўта перакрэслівае паражэнне на Ворскле.

90000 г. да н.э.- VIII ст. IX - пач. XIII ст. XIII ст. - 1569 г. 1569 - 1795 гг. кн. XVIII ст. - 1917 г. 1917 - 1991 гг.
<< >>
 

Усталяванне ўлады (верасень - снежань 1392 г.)
1392 - 1430 гг. - княжанне ў ВКЛ Вітаўта
снежань 1392 г. - пагадненне паміж Вітаўтам, Ягайлам і Скіргайлам у Белзе
канец 1392 г. - паражэнне войска Дмітрыя-Карыбута ад Вітаўта каля Дакудава пад Лідай
Гравюра з выявай Вітаўта з «Апісання Еўрапейскай Сарматыі» Аляксандра Гваньіні, XVI ст.

Унутраная палітыка. У 1392 г. пад вярхоўным суверэнітэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вітаўт Кейстутавіч, які пачаў тытулавацца "supremus dux Lithuaniae" - "вялікім князем літоўскім" або "вялікім князем Літвы ды панам і дзедзічам зямель Русі". Хоць пасля прысягі на вернасць Ягайлу і Ядвізе ён і знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад Каралеўства Польскага, пагадненне 1392 г. справядліва можа лічыцца першым юрыдычна-прававым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага, бо сапраўды, у параўнанні з крэўскім актам яно давала дзяржаве пэўную самастойнаць.1 (ст.113-114)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

На практыцы ажыццявіць поўную інкарпарацыю літоўска-беларускай дзяржавы ў Каралеўства Польскае аказалася немагчыма, паколькі ў Вялікім княстве Літоўскім канца XIV—XV ст. не было грамадскіх сіл, зацікаўленых у захаванні стану інкарпарацыі. Дзякуючы актыўнасці тых колаў, што былі незадаволеныя прапанаванай польскім бокам формай уніі, інкарпарацыя стала толькі кароткачасовым эпізодам чыста юрыдычнай гісторыі.1 (ст.114)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Спачатку Вітаўт мог абапірацца ў асноўным на тую сілу, што прывяла яго да ўлады - на літоўскае баярства, у прынцыпе згоднае з акаталічваннем і запазычваннем польскіх узораў, але не з дзяржаўным падпарадкаваннем Польскаму каралеўству. Традыцыйна падтрымлівала яго і праваслаўнае баярства Панямоння, якое здаўна верна служыла яго бацьку і братам. З дапамогай гэтых сіл зараз, пасля пераадолення ў асноўным унутрыдзяржаўнага крызісу, належала прыступіць да даўно наспелай задачы: спыніць працэс распаду дзяржавы на сямейныя ўдзелы Гедымінавічаў і накіраваць яе развіццё па больш прагрэсіўным шляху кіравання праз намесніцтвы.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Надзённасць гэтай задачы ясна ўяўлялі сабе і Вітаўт, і кароль Ягайла. Таму паміж імі склаліся парадаксальныя на першы погляд адносіны: Ягайла няўхільна падтрымліваў нядаўняга смяротнага ворага супраць удзельных князёў, многія з якіх з'яўляліся роднымі братамі самога Ягайлы. Другім парадоксам было тое, што найбольш эвалюцыйна прасунутае рускае баярства, асабліва зацікаўленае ва ўтварэнні магнацка-намесніцкай структуры, знаходзілася пад кантролем удзельных князёў і мусіла змагацца на іх баку супраць новаўвадзенняў цэнтра. Магчыма, аднак, што менавіта гэта вызначыла параўнальна слабае супраціўленне ўдзельных уладароў.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Шырокі рух насельніцтва ВКЛ супраць Крэўскай уніі Вітаўт выкарыстаў для забеспячэння палітычных інтарэсаў літоўскага баярства і служылых князёў, а таксама асабістых. Ён прадоўжыў цэнтралізатарскую палітыку яго ранейшых уладароў і, абапіраючыся на літоўскае баярства і дробных служылых князеў, а таксама дапамогу кракаўскага двара, ліквідаваў з палітычнай арэны найбуйнейшых удзельных князёў, у першую чаргу тых з іх, хто з'яўляўся прыхільнікам супрацоўніцтва на агульнарускай аснове з Маскоўскім вялікім княствам. Задумка ліквідацыі ўдзельна-княжацкай улады ў частцы ўсходнеславянскіх зямель была дэталёва распрацавана Вітаўтам, Уладзіславам-Ягайлам і яго былым намеснікам Скіргайлам ў пачатку снежня 1392 г. у Белзе. Было вырашана, што з санкцыі польскага манарха Скіргайла саступіць Вітаўту атрыманыя ім ад Ягайла землі з цэнтрамі ў Вільні, Троках і Полацку, а Вітаўт здабудзе для Скіргайлы Кіеў і, акрамя таго, прадаставіць у яго распараджэнне Креманец і воласць з горадам Стажок на Валыні.6 (ст.137-138)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Прыняты ў Белзе план, мабыць, варта яшчэ разглядаць не толькі як працяг і конкрэтызацыю ўмоў Астроўскага пагаднення, але і як рэакцыю кіруючых колаў Польшчы і Літвы на адмову большасці княстваў Паўднёва-Заходняй Русі прызнаць Крэўскую унію, а разам з ёй ўладу польскага караля Уладзіслава-Ягайла і яго стаўленіка ў Літве Вітаўта.6 (ст.138-139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Адным з галоўных аб'ектаў цэнтралізатарскіх намаганняў кіруючай вярхушкі Літвы і Польшчы стала Кіеўскае княства і яго князь Уладзімір Альгердавіч, палітычныя пазіцыі якога з адыходам ад яго мітрапаліта Кіпрыяна значна аслаблі. Разам з тым, павялічывая ўладанні Скіргайлы Кіеўскім княствам і землямі на Валыні, кракаўскі двор разлічваў узмацніць яго і супрацьпаставіць у палітычным плане новаму намесніку Літвы з тым, каб абмежаваць ўплыў Вітаўта ў Паўднёва-Заходняй Русі.6 (ст.138)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Супраць улады Уладзіслава-Ягайла і Вітаўта на чале мясцовых феадалаў выступіў цэлы шэраг кіраўнікоў зямель Паўднёва-Заходняй і Заходняй Русі. М. Стрыйкоўскі паведамляе, што, прыйшоўшы да ўлады, Вітаўт запатрабаваў ад Дзмітрыя-Карыбута, Уладзіміра Кіеўскага і Падольскага князя Фёдара Карыятавіча прызнаць яго паўнамоцтвы, даць прысягу на вернасць, а таксама звычайную даніну з іх уладанняў, але яны адмовіліся.6 (ст.138)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Складанай была сітуацыя і ў Віцебску, дзе памерла старая княгіня Ульяна Аляксандраўна (1392), удовіным удзелам якой з'яўляўся горад. Вітаўт выкарыстаў гэта для ліквідацыі аднаго з удзелаў і накіраваў туды намеснікам свайго сакольнічага, праваслаўнага баярына Фёдара Вясну. Аднак такое распараджэнне родавай вотчынай Альгердавічаў выклікала мяцеж. Яго ўзняў самы малодшы з сыноў Ульяны і Альгерда Свідрыгайла (у праваслаўным хрышчэнні - Якаў), які незадоўга да таго дасягнуў паўналецця і яшчэ не меў удзела. Ён абвясціў сябе спадчыннікам Віцебска (па інш. меркаванню, Віцебскае княства Свідрыгайла атрымаў ад Ягайлы4 (ст.556)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.), а вітаўтава баярына пакараў смерцю. Да мяцяжу далучыліся Орша і Друцк.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Апрача групавых канфліктаў (паміж прыхільнікамі каталіцтва і праваслаўя, зліцця з Польшчай і дзяржаўнай незалежнасці, віленскім баярствам і троцкім) хапала і канфліктаў асабістых: паміж Кейстутавічамі і Альгердавічамі, паміж сынамі Альгерда ад розных жонак, паміж асобнымі прадстаўнікамі шматлікай дынастыі.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Аднак дзеянні апазіцыйных сіл аказаліся разрозненымі. Іх задумка была пастаўлена пад пагрозу зрыву ўжо заўчасным выступам ноўгарад-северскага князя (існуе меркаванне, што ён быў не Ноўгарад-Северскім, а Новагародскім князем4 (ст.64)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.). Як паведамляюць летапісныя крыніцы, Дзмітрый-Карыбут, "не ждучи неприятеля в своей земле, зобравши войско з Руси, тягнул до Литвы против Витолтови, не задаючи ему на Север далекой дороги". У самым канцы 1392 г. яго войска было разбіта пасланыным Вітаўтам "войском литовским и жмотским" у бітве пад Дакудава (мясцовасць у Лідскай воласці, якая ўваходзіла ў склад Віленскай акругі). Пасля гэтага Дзмітрый-Карыбут паспрабаваў ўмацавацца у Ноўгарад-Северскім6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. (па інш. меркаванню - у Новагародку4 (ст.64)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.).

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Працяг цэнтралізацыі (студзень - лістапад 1393 г.)
пач. 1393 г. - падвойны паход крыжакоў на землі ВКЛ; захоп і спаленне Горадна
вясна 1393 г. - паход Вітаўта на Друцк, Оршу і Віцебск
1993 - 1995 гг. - княжанне ў Смаленску Глеба Святаславіча
восень 1993 г. - захоп Вітаўтам Падолля
Халодная і агняпальная зброя кан. XIV - пач. XV ст. у экспазіцыі музея Мальборгскага замка (крыніцы Фота: en.odleglosci.pl, terra-teutonica.ru)

Дачыненні з Ордэнам. Змена кіраўніцтва ў ВКЛ і страта крыжакамі свайго саюзніка-літвіна не спыніла тэўтонскіх наездаў. У пачатку 1393 г. немцы на чале з маршалам ордэна зрабілі два паходы на беларускія землі, дасягнулі Гародні, спалілі Сураж і захапілі шмат палонных.8 (ст.24-25)Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.

Хутка адбыўся паўторны напад на Горадна. На гэтую ж беларускую фартэцыю, умацаванні якой не паспелі адбудаваць пасля папярэдняга нападу рыцараў, правялі рэйд злучаныя сілы балгскага комтура Конрада Кібурга і ордэпскага маршала. Пры пераправе праз Нёман рыцары панеслі вялікія страты, аднак лёгка здабылі гарадзенскі замак і спалілі яго.1 (ст.118)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Паўторны паход на Гародню, не гледзячы на шматлікую залогу (каля 4 тыс.8 (ст.24-25)Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.), прывёў да захопу і спалення замка.3 (ст.51)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Шмат хто з абаронцаў загінуў, тры тысячы чалавек трапіла ў няволю. Горад быў спалены, замкі разбураныя, ваколіцы спустошаныя. Гэтае паведамленне крыжацкай хронікі - першая і адзіная звестка пра ўзяцце крыжакамі Старога замку.8 (ст.24-25)Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.

Апрача ваенных экспедыцый у 1390-х гг. надзвычай актыўна працавала ордэнская канцылярыя, задачай якой было весці прапаганду, паказваць няслушнасць дзеянняў Ягайлы і Вітаўта ды правакаваць звадкі ў непрыяцельскім стане. Напрыклад, у 1393 г. крыжацкія пасланцы на франкфурцкім райхстагу сцвярджалі, што польскі кароль штодзённа ўмацоўвае "няверных" - літвінаў і русінаў, пастаўляючы ім зброю, даспехі, коней, майстроў і г.д., так што змагацца з ворагамі Хрыста робіцца ўсё цяжэй і цяжэй. Ордэн па-ранейшаму не згаджаўся прызнаваць права Полыпчы на ролю пасрэдніцы ў хрысціянскай місіі, манапалізаваўшы яе выключна для сябе. Для збору падрабязнай інфармацыі вялікі магістр пасылаў у ВКЛ сваіх выведнікаў, наймаў платных агентаў. Як сведчаць ордэнскія дакументы, інфарматарамі і праваднікамі былі звычайна мясцовыя русіны і літвіны. Складзенае ў канцы XIV — пачатку XV ст. "Апісанне літоўскіх шляхоў" утрымлівае падрабязную інфармацыю больш чым пра сто маршрутаў з Прусіі ў Жамойць, Аўкштоту і Беларускае Панямонне.1 (ст.119)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Ягайла і Вітаўт карысталіся тымі ж метадамі, што і іх непрыяцель. Польскі кароль абвяшчаў, што Нямецкі ордэн - не абаронца, а вораг хрысціянства, і сцвярджаў, што на землях ВКЛ нямецкія рыцары знішчаюць парафіяльныя касцёлы, збудаваныя коштам Полышчы. Вялікі магістр абвяргаў гэта ў лісце да імператара, называючы падобнае злой выдумкай. Прапагандысцкая актыўнасць абодвух варагуючых бакоў на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў стала ўзрастаць у 1390-х гг. у сувязі з тым, што паменшылася колькасць рыцараў, ахвочых ваяваць дзеля ідэі. Таму даводзілася ставіць на наймітаў, асабліва ў Сілезіі і Багеміі, адкуль і Ордэн, і Польшча вербавалі найболын сваіх прыхільнікаў.1 (ст.119)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Унутраная палітыка: усходні напрамак. Пасля разгрому войск ноўгарад-северскага князя Дзмітрыя-Карыбута пад Дакудава Вітаўт накіраваўся з войскам на Ноўарад-Северскі (па інш. меркаванню гісторыкаў, гаворка ў летапісе ідзе не пра Ноўгарад-Северскі, а пра Новагародак4 (ст.64)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.). Зімой 1392/93 г. атрады, узначаленыя Вітаўтам, штурмам авалодалі горадам, а самога князя, "княгіню, и дети яго в няцтво посла".6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Аднак хутка ён быў адпушчаны с палону дзякуючы заступніцтву цесця, разанскага князя Алега Іванавіча, хоць сваё княства назад і не вярнуў.4 (ст.64)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007. У траўні 1393 г., калі Уладзіслаў-Ягайла прызначыў намеснікам у Северскую зямлю Фёдара Любартавіча, уся Чарнігава-Севершчына ўжо знаходзілася пад кіраваннем намеснікаў Вітаўта.6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Большасць беларуска-літоўскіх летапісаў ўслед за падзеямі ў Севершчыне (ці Новагародчыне?4 (ст.64)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.) апавядае аб падаўленні войскамі Вітаўта выступу малодшага з Альгердавічаў Свідрыгайлы, які захапіў ўладу ў Віцебску.6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Як ужо згадвалася, да мяцяжу далучыліся Орша і Друцк.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Першым чынам карная экспедыцыя рушыла на Друцк. Там у той момант княжылі маладыя сыны Дзмітрыя Васілевіча і Дзмітрыя Сямёнавіча. Яны не рызыкнулі супрацьстаяць Вітаўту і выказалі пакорлівасць. За гэта вялікі князь пакінуў за імі Друцкае княства, але на новых умовах: не як спадчынную маёмасць, а як нададзеную са сваіх рук (так, як атрымлівалі замкі на Валыні князі Астрожскія, Чацвярцінскія і інш.). Затое Орша вырашыла супраціщуляцца і была захоплена пасля аблогі. Невядома, ці сядзеў там да таго ўласны князь, але з той пары Орша назаўжды ператварылася ў велікакняжацкі горад, кіруемы намеснікам. Затым такі ж лёс чакаў і Віцебск,cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). дзе ў якасці намесніка Вітаўта быў пастаўлены Фёдар Вясна.1 (ст.180)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Свідрыгайла быў высланы ў Кракаў, дзе ўтрымліваўся ў вязніцы. Пазней Ягайла яго вызваліў.4 (ст.556)Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.

Існуе меркаванне, што абодзве падзеі - аблога і ўзяцце Ноўгарад-Северскага (Новагародка?) і Віцебска - адбываліся амаль адначасова і завяршыліся да сярэдзіны мая 1393 г.6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Ліквідацыйная удзельная кампанія Вітаўта не абыйшла бокам і Смаленск, дзе княжыў былы стаўленік князя Скіргайлы Альгердавіча Юры Святаславіч, вядомы па падзеях выступлення супраць Ягайлы Андрэя Полацкага. У 1386 г. пасля разгрому смалян пад Мсціславам Юры Святаславіч быў пасаджаны ў ролі намесніка вялікага князя літоўскага. У 1393 г. за сепаратызм Вітаўт здрабніў яго княжанне да невялікага Рослаўльскага, а ў Смаленску пасадзіў гаспадарыць яго брата Глеба Святаславіча.1 (ст.115,180)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Унутраная палітыка: паўднёвы напрамак. Адмовіліся прынесці прысягу на новых умовах і двое старэйшых Альгердавічаў: Уладзімір Кіеўскі і Канстанцін Чарнігаўскі. Вітаўт клікаў Уладзіміра Альгердавіча да сябе і патрабаваў ад яго васальнай прысягі. Але той не падпарадкаваўся.c,В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады). z,Владимир Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. abСкіргайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

У сувязі з абвастрэннем да таго часу адносінамі паміж Вітаўтам і Скіргайла Вітаўт, не жадаючы, мабыць, фарсіраваць падзеі, здавольваўся захопам Оўруцкага і Жытомірскага замкаў. Гэтага аказалася дастаткова, каб дамагчыся разрыву саюзу кіеўскага ккязя з уладаром Падольскай зямлі Фёдарам Карыятавічам. "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" так паведамляе аб гэтым: "На весну князь великыи Витовът иде и възя землю Подолскую. А князю Володимеру Олгирдовичю, тогда бивши в Киеве, и не всхоте покоры учинити и челомь ударити великому князю Витовту. Той же весны князь велики Витовт поиде взя град Житомир и Вручии, и приеха к нему князь Володемер".6 (ст.139)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Забяспечыўшы нейтралітэт кіеўскага князя, Вітаўт восенню 1393 г. рушыў войскі, узмоцненыя польскімі атрадамі і гарматамі, на Падолле, дзе Фёдар Карыятавіч вёў падрыхтоўку да абароны краю. Ён шукаў дапамогу супраць аб'яднаных сілаў Вітаўта і Ягайлы ў кіраўнікоў Малдаўскага княства і Венгрыі. Малдаўскі ваявода Раман з мэтай ліквідаваць залежнасць свайго княства ад Польшчы, а венгерскі кароль Жыгімонт, каб аслабіць Польшчу (у далейшым ён разлічваў вярнуць страчаную Малдову і захопленую Польшчай Галіцкую Русь), заключылі саюз з падольскім князем. Адначасова Фёдар Карыятавіч прадпрыняў спробу знайсці саюзніка і ў асобе Скіргайлы Альгердавіча, адправіўшы да яго з нейкімі паўнамоцтвамі каменецкага ваяводу Паўла Слупіча.6 (ст.139-140)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Аднак рэальную дапамогу Падольскае княства атрымала толькі ад малдаўскага ваяводы. У выніку гэтага паходу Фёдар Карыятавіч вымушаны быў адступіць на падуладнае вугорскаму каралю Закарпацце. Яго саюзнік малдаўскі ваявода Раман у канцы 1393 г. быў узяты ў палон польскімі войскамі, якiя садзейнiчалi ўзвядзевне на прастол у Малдавіі яго брата Стэфана.6 (ст.140)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Частка падольскіх гарадоў перайшла аднаму з актыўных польскіх прыхільнікаў Ягайлы, магнату Спытку Мельштынскаму ў якасці закладу за вялікую суму грошай, пазычаную ім каралю.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Дачыненні з Ноўгарадам. Увосень 1393 г. Андрэй Альгердавіч Полацкі разам з пскоўскімі пасламі з мэтай заключэння дагавора прыехаў у Ноўгарад,yАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. адкуль у 1392 г. пад ціскам Масквы з'ехаў Лугвен-Сямён Альгердавіч, аднак атрымаў ад Ягайлы Мсьціслаўскае княства, якім да яго валодаў іх брат Карыгайла.aeЛугвений Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Падзеі на захадзе і поўдні (снежань 1393 г. - сакавік 1395 г.)
люты 1994 г. - выправа крыжакоў на Новагародак, Ліду, Мерач, Драгічын
жнівень-верасень 1994 г. - аблога крыжакамі Вільна
1994 г. - падпарадкаванне Кіева

Дачыненні з Ордэнам. Са снежня 1393 г., калі вялікім магістрам стаў Конрад фон Юнгінген, Ордэн пачаў дзейнічаць на землях ВКЛ асабліва актыўна. Аднак, у 90-я гг. XIV ст. Тэўтонскі ордэн сутыкнуўся з сур'ёзнымі праблемамі арганізацыі далейшай барацьбы з ВКЛ. Пачаліся канфлікты паміж "гасцямі", што прыехалі з розных краін Еўропы. Напрыклад, у выніку сутычкі англійскіх рыцараў з шатландскімі ў 1391 г. быў забіты пляменнік шатландскага караля, а ў наступным годзе англічане забілі аднаго прускага арыстакрата і яго слуг. Нацыянальныя канфлікты паміж удзельнікамі выпраў падрывалі высакароднасць самой ідэі крыжовага паходу супраць "няверных". Таму з 1394 г. англійскія "госці" былі выключаны з удзелу ў выправах на Літву. Між тым па колькасці сярод удзельнікаў "рэйзаў" рыцары з Брытанскага каралсўства саступалі толькі французскім, так што прыток новых сіл быў істотна зменшаны. Аднак, неафіцыйна палітыка рыцарскай дзяржавы па-ранейшаму карысталася падтрымкай Люксембургаў - і чэшскага караля Вацлава IV, што стаў у 1400 г, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, і венгерскага караля Жыгімонта. Таму Ордэн знаходзіў магчымым пра-цягвадь "вайну з паганымі".1 (ст.118)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

У студзені 1394 г. года ў Прусіі зноў сабралася многа еўрапейскага рыцарства, якое запатрабавала новай выправы "на Літву". Экспедыцыя началася пад вясну. Вялікія крыжацкія сілы, куды ўваходзілі шматлікія "госці" з Германіі, Англіі і Францыі абышлі Гародню і дасягнуўшы вусця Віліі, раздзялілася ыа тры групоўкі і пайшло, як піша храніст, "на Русь": на Наваградак, на Ліду, на Мерач і на Драгічын. Жыхары Новагародка паспелі спаліць горад і схавацца ў лесе. Адтуль тэўтонцы рушылі на Ліду, але і там было ўжо ўсё спалена. Затое спусціўшыся ніжэй, рыцары занялі Драгічын і колькі тыдняў беспакарана гаспадарылі ў гэтай зямлі, пакуль вясновая паводка не прымусіла іх вяртацца. Такім чынам, нідзе не сустракаючы адпору, крыжаносцы паваявалі "многа навакольных земляў", выпалілі паселіпічы, нарабаваліся і з вялізнай здабычай вярнуліся ў Прусію.1 (ст.118-119)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Вітаўт здолеў арганізаваць абарону толькі летам 1394 г., калі рыцары ажыццяўлялі новую вялікую выправу. На гэты раз вялікі магістр на чале кантынгента з прускіх і інфлянцкіх рыцараў падышоў да спаленага Вітаўтам Марыенвердэра, каб адбудаваць цвярдыню. Вітаўт са сваім войскам з'явіўся побач яшчэ да таго, як сканцэнтраваліся ўсе сілы Конрада фон Юнгінгена, і распачаў перамовы. Хутка дайшло да сечы, але з падыходам астатніх ордэнскіх фарміраванняў Вітаўт адступіў. Пасля пераможнай бітвы рыцары рушылі на саму сталіцу і 29 жніўня акружылі яе. Але 23 дні аблогі і артылерыйскага абстрэлу нічога не далі, і магістр вырашыў вяртацца. Гэтая безвыніковая экспедыцыя стала апошнім паходам нямецкіх рыцараў на Вільню.1 (ст.118)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

У 1395 г. чэшскі кароль Вацлаў IV Люксембургскі заклікаў Ордэн болыш не праводзіць ваенных акцый супраць Літвы і Русі. Рымскі папа таксама звярнуўся да вялікага магістра з просьбай не ваяваць больш "землі літвінаў і русінаў". Гэтае ж патрабаванне Апостальская сталіца паўторыць ва ультыматыўнай форме, праўда, ажно праз 8 гадоў.1 (ст.118)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. А пакуль зімой 1395 г. на землі ВКЛ адбылася новая значная экспедыцыя ваенных сіл Ордэна з удзелам замежных "гасцей".3 (ст.51)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Унутраная палітыка. Пасля захопу Падольскай зямлі прыйшла чарга Кіеўскага княства. Але перш чым прыступіць да актыўных дзеянняў, Ягайла і Вітаўт палічылі неабходным заручыцца падтрымкай уладарнай шляхты вялікага княства ў асобе некаторых Альгердавічаў і смаленскага князя, якія сабраліся 9-11 чэрвеня 1394 г. у караля ў Вісліцы, дзе, мабыць, і было прынята канчатковае рашэнне пра далейшы лёс Уладзіміра Альгердавіча. Апынуўшыся ў палітычнай ізаляцыі, кіяўскі князь прыняў прапанаваныя яму кампрамісныя ўмовы. У пачатку 1395 г. пры пасярэдніцтве каралеўскіх эмісараў яму быў прадастаўлены даволі значны надзел у Палессе з гарадамі Копыль (з паласой зямлі ад вярхоўяў Нёмана па р. Случ да р. Прыпяці) і Слуцк. У адпаведнасці з Белзским пагадненнем кіеўскім князем стаў Скіргайла Альгердавіч.6 (ст.140),Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. zВладимир Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии. Мяркуецца, што прыезд Скіргайлы ў Кіеў у якасці новага князя адбыўся ў лютым - сакавіку 1395 г.6 (ст.144)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Замяніўшы сваімі намеснікамі найбольш значных надзелных князёў, Вітаўт многае зрабіў для ўзмацнення вялікакняскай улады, цэнтралізацыі ВКЛ і ўмацавання яго палітычнай самастойнасці. У канцы 90-х гг. XIV ст. эліта літоўскіх феадалаў выступіла з праграмай прекручэння Літвы і залежных ад яе ўсходнеславянскіх зямель у самастойнае каралеўства, проціпастаўленнае ў знешнепалітычным плане як Польшчы, так і Маскоўскаму вялікаму княству. Рэалізуючы гэтую праграму, Вітаўт імкнуўся не толькі аслабіць сувязі з Польшчай, але і насуперак саюзніцкім пагадненням з Масквой пашырыць ўладанні ў Паўночна-Усходняй Русі. З гэтай мэтай літоўскія феадалы ў 1395 г. захапіў Смаленск, а ў 1398 пайшлі на змову з Тэўтонскім ордэнам, заключыўшы з ім так званае Салинское пагадненне, якое прадугледжвала, у прыватнасці, захоп і падзел Наўгародскай і Пскоўскай зямель.6 (ст.140-141)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Увядзенне нямесніцтваў, па-першае, скіравала абласныя ўскраіны Вялікага Княства Літоўскага да больш шчыльнай сувязі з цэнтрам, па-другое, давала матэрыяльныя сродкі для падтрымкі ўнутранага адзінства і цэласнасці дзяржавы. Калі раней вялікі князь атрымліваў даходы непасрэдна ад сваіх уладанняў і дапаўняў іх дастаткова нязначным агульнадзяржаўным падаткам (у землях Полацкай і Віцебскай ён называўся сярэбшчынай, а на Палессі - пасошчынай), то з ліквідаваннем удзельных княжанняў у яго скарб пайшлі прыбыткі, якія да гэтага належалі абласным валадарам. А сродкі то былі немалыя: грашовая даніна, мядовая, бабровая, кунічная, вавёркамі, лі-самі, хлебная, мясная, разнастайныя мыты, судовыя спагнанні ("внны")1 ды інш. Да таго ж усе былыя гаспадарчыя двары мясцовых князёў перайшлі ў рукі вялікага князя. Павялічылася ў вялікакняскім фондзе агульная колькасць зямель, на якіх ён мог развіваць далей сваю ўласную гаспадарку ці перадаваць іх за службу іншым асобам.1 (ст.181)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з Ноўгарадам. Увесну 1394 г. у Ноўгарад для перагавораў прыехаў і мітрапаліт Кіпрыян. Там ужо знаходзіўся з пскоўскімі пасламі Андрэй Альгердавіч Полацкі, за якога, прынамсі, 18 лютага 1394 г. ад імя Вітаўта, Скіргайлы, Уладзіміра і Фёдара Альгердавічаў на імя караля Уладзіслава Ягайлы была складзена даручальніцтва. Аднак перагаворы скончыліся безвынікова - наўгародцы адмовілі і пскавічам, і мітрапаліту.yАндрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Усходні напрамак (красавік - снежань 1395 г.)
28 верасня 1995 г. - захоп Вітаўтам Смаленска
1995 - 1401 гг. - кіраванне Рамана Міхайлавіча Бранскага, намесніка Вітаўта, ў Смаленску(?)
Першыя манеты ВКЛ,
кан. XIV-XV стст.

Падпарадкаванне Смаленска. Замена ў Смаленску аднога Святаславіча на другога між тым не дало Вітаўту жаданага выніку. Паміж братамі Глебам і Юрыем пачалася цяжба за першынство. Частка гараджан яшчэ заставалася ў апазіцыі да Вітаўта і хацела мець сваім князем Юрыя Святаславіча, які марна спрабаваў вярнуць свой стол пры дапамозе разанцаў. Тады Вітаўт, распусціўшы чуткі, што ідзе на татар, нечакана з'явіўся пад Смаленскам:1 (ст.180)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. "Тое же осени, — пісаў летапісец, — князь великий Витофт Литовский, собрав силу велику около себе, и поиде ратию, творяся на Темир Аксака, и промчеся всюду слово то яко идет Витофт на Темир Акеака".6 (ст.140-141)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Глеб з баярамі прыехаў у літоўскі стан і быў гасцінна прыняты Вітаўтам, які заявіў, што жадае быць пасярэднікам паміж князямі смаленскімі і прымірыць іх. Князі з'явіліся да літоўскаму князю з усімі заможнымі баярамі, так што ў незачыненым горадзе не засталося ні аднаго ваяводы, ні варты. Як толькі князі ўступілі ў намёт Вітаўта, апошні абвясціў іх сваімі палоннымі, і горад без клопату быў заняты літоўцаміacГлеб Святославич (князь смоленский). Материал из Википедии — свободной энциклопедии. 28 верасня 1395 г.6 (ст.140-141)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Сілай падпарадкаваўшы горад, Вітаўт канчаткова выгнаў мясцовых Рурыкавічаў і паставіў сваіх намеснікаў Васіля Барэйкавіча і Ямонта Тулунавіча. Усе князі смаленскія былі арыштаваны і адпраўлены ў глыб Вялікага Княства Літоўскага. Праўда, князю Юрыю Святаславічу ўдалося збегчы ад вялікага князя да свайго цесця князя Алега Разанскага і праз шэсць гадоў ён здолеў усё ж вярнуць сабе Смаленскае княжанне, але не на доўга.1 (ст.180)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Глеб пасля атрымаў у надзел Палоннае (на Украіне) і, у якасці подручнага Вітаўта, загінуў у бітве з ардынцамі на берагах ракі Ворсклы.acГлеб Святославич (князь смоленский). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.

І ў Смаленску, і ў Маскве гэтую акцыю ўспрынялі як канчатковае далучэнне Смаленска да Вялікага княства, хаця залежнасць яго ўжо даўно была вельмі вялікай. Масква выказала абурэнне, аднак ніякіх дзеянняў не прадпрыняла. Літоўскае войска зрабіла нават далёкі паход у Разанскае княства, супраць цесця Дзмітрыя-Карыбута, князя Алега Іванавіча.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Пасля гэтага свой выбар на карысць Літвы зрабіла і большасць княстваў з вярхоўяў Акі. Святаслаў, Іван і Андрыян Цітавічы (апошні ў радаводах названы братам Ціта), уладары Карачава, Казельска і Звянігарада, аднавілі сваю васальную прысягу Вітаўту. Тое ж зрабілі князі Раман Сямёнавіч Адоеўскі і Усевалад Арэхва Мезецкі. Васаламі Масквы засталіся толькі сыны Канстанціна Абаленскага, уладанні якіх ляжалі найбліжэй да маскоўскай мяжы. Зяць Вітаўта Васіль Маскоўскі вымушаны быў прызнаць гэтыя змены і пагадзіцца з тым, што мяжа паміж маскоўскай і літоўскай сферамі ўплыву праходзіць па рацэ Угры, левым прытоку Акі.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Дачыненні з Ардой. Мяжа XIV-XV стст. - час абвастрэння унутрыпалітычнай абстаноўкі ў Залатой Ардзе, звязанага з барацьбой сярэднеазіяцкага правіцеля Цімура (Тамерлана) і хана Тахтамыша, якая за шматгадовы перыяд канфлікту складвалася не на карысць апошняга. Нарэшце 15 красавіка 1395 г. на берагах р. Церэк адбылася бітва, якая скончылася поўным разгромам войскаў Тахтамыша войскамі Цімура, з прычыны чаго хан быў вымушаны уцякаць ў Крым. Цімур абвясціў ханам Залатой Арды Койрычак-аглана, але арыстакратыя заходніх улусам абвясціла сваім ханам Таш-Цімура. Адначасова на ніжняй Волзе, у Астрахані, пры падтрымцы ўплывовага дачасніка Едыгея быў абвешчаны ханам Цімур-Кутлук. Такім чынам, залатаардынская дзяржава зноў аказалася падзеленай на некалькі ханстваў. Палітычная дэцэнтралізацыя Залатой Арды суправаджалася яе гаспадарчым спусташэннем . Улетку 1395 г. войскі Цімура выступілі супраць сіл, якія падтрымлівалі Таш-Цімура. Падвергнуліся разгрому заходнія ўлусы па Доне, Дняпры, у Крыме. Былі разграблены і спалены найбольш буйныя ардынскіх горады, звязаныя са старадаўнім караванным гандлем з Захадам праз Крым і Харэзм-Кафа, Стары Сарай, Астрахань, Бельджымэн, Маджар, Азак (Тана), Салхатэ і інш, пасля чаго венецыянскія і генуэзскія купцы сталі карыстацца шляхамі на Усход, які ляжаў значна паўднёвей - праз Сірыю і Іран.6 (ст.141-142)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Частка войскаў Цімура дайшла да Разанскай зямлі, дзе захапіла і разарыла Ялец і яго наваколлі. Кіраўнік Маверан-нахра меў намер ісці далей - на Маскву, але, атрымаўшы звесткі аб вялікім войску Васіля I, якое чакала яго ля межаў маскоўскіх уладанняў, 26 жніўня пайшоў з Разанскай зямлі ў межы Орды, дзе завяршыў разгром сваіх супернікаў з ліку знаці заходніх улусаў. Яго паход з'явіўся сапраўднай эканамічнай і палітычнай катастрофай для золотоордынскага дзяржавы.6 (ст.142)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Увосень 1395 г. ў ваенны канфлікт з Ардой ўступіла і Вялікае княства Літоўскае, пра што ў беларуска-літоўскіх летапісах паведамляецца так: "сам великый князь Витовт поиде на Подоль[ск]ую землю, а князю Скиргайлу повеле, ити с Киева к Черкасом и к Звенигороду. Князь же великый Скиргаило божею помочю и великого князя Витовта повелением възял Черкасы и Звенигород и възвратися пакы к Кыеву".6 (ст.142)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Удалы паход Скіргайлы ў ардынскія ўладанні прыцягнуў да яго сімпатыі баярства Паўднёва-Заходняй Русі, што знайшло адлюстраванне ў характарыстыцы, дадзенай яму адным са складальнікаў "Летапісца вялікіх князёў літоўскіх".6 (ст.144)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

З канца 1395 г. была спыненая выплата рэгулярнай ардынской даніны Маскоўскім княствам, пра што нагадваў Едыгей Васілю I у 1408 г. Адначасова Васіль I рашуча спыніў спробу ніжагародскага князя Сямёна Дзмітрыевіча і ардынскага царэвіча Енцяка вярнуць пад сваю ўладу Ніжагарадскае княства, уключанае ў склад маскоўскіх уладанняў. Пры гэтым маскоўскае войска пракралася ва ўладанні Арды ў Паволжа, дзе, авалодаўшы ардынскімі гарадамі булгар, Жукоціным, Крэменчуком, Казанню і, паваяваўшы "землю татарьскую", вярнулася "с многою корыстью".6 (ст.142-143)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Унутраная палітыка. Аднак узмацненне палітычнага саперніка не магло не турбаваць Вітаўта. У студзені 1936 г. Скіргайла, як сведчыць той самы "Летапісец", быў атручаны намеснікам мітрапаліта ў Кіеве Фамой Ізуфавым. Апавядаючы пра смерць Скіргайлы, аўтар дадзенага ўрыўка "Летапісца", кіяўлянін, называе яго "чюдныи князь Скиригаило, добрый, наречены во светом крещени Иоан".6 (ст.144)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

У Кіеў Вітаўт накіраваў намеснікам свайго даўняга паплечніка, князя Івана Альгімонтавіча Гальшанскага. Канстанціна Альгердавіча з Чарнігава перавялі ў Чартарыю, вылучаную са складу Луцкага княства. Карыбут жа пасля смерці Скіргайлы атрымаў Крамянец - давялося падпарадкавацца вялікаму князю.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Спробы кансалідацыі (1396 г.)
кан. XIV ст. - пачатак будаўніцтва мураванага замка ў Новагародку
Хваля перамен (1154 - 1158 гг.)
Кінжал XIV-XV стст, Копысь (Аршанскі р-н;
пав.Ю. Бохана3 (ст.137)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.).

Антыардынская кааліцыя. У сувязі з далейшым заняпадам Залатой Арды ў сярэдзіне 90-х гг. XIV ст. антыардынскія саюзніцкія адносіны паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ набываюць больш выразныя формы супрацоўніцтва. Так, у красавіку 1396 г. Васілій I разам з Кіпрыяну "еде с Москвы в Смоленск видетися с тестем своим Витовтом", пасля чаго Васілий I вярнуўся ў Маскву, а Кіпрыян "оттоля идеть к Киеву и тамо пребысть полътора года". Увосень 1396 г. абодва кіраўніка зноў сустрэліся ў Каломне.6 (ст.142)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Увосень 1396 г. ў Кіеве адбылася сустрэча польскага караля Ягайлы, Вітаўта і мітрапаліта Кіпрыяна, дзе, як можна выказаць здагадку, абмяркоўваліся праекты аб'яднання сіл Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Москоўскага вялікага княства супраць Арды, а таксама магчымасці заключэння царкоўнай уніі і ўключэння ў склад мітраполіі Русі Малдавіі і часткі Балгарыі.6 (ст.144)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Пра змест перамоваў у Кіеве сведчыць шэраг пісьмовых помнікаў: "Список русских городов дальних и ближних", складзены да сярэдзіны 1396 г. у канцылярыі мітрапаліта Кіпрыяна для абгрунтавання яго прэтэнзій на пашырэнне кіеўскай мітраполіі, а таксама дзве граматы патрыярха Антонія, накіраваныя ім у студзені 1397 г. польскаму каралю Уладзіславу-Ягайлу і Кіпрыяну, у якіх ён даў ўніклівы адказ на зробленае імі прапанову аб уніі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, рэзка асудзіўшы спробы Кіпрыяна распаўсюдзіць сваю юрысдыкцыю на Галіцкую Русь, Малдову і Балгарыю і прасіў заключыць саюз супраць "няверных" з венгерскім каралём Жыгімонтам. Апошняя просьба была матываваная разгромам статысячнага войска Жыгімонта турэцкімі войскамі 28 верасня 1396 г. ў бітве ля горада Нікопаля і навіслай ў сувязі з гэтым смяротнай пагрозай над самім Канстанцінопалем. Аднак праект стварэння антытурэцкай кааліцыі ў складзе Польшчы, ВКЛ, Масквы і Венгрыі не быў рэалізаваны. Тым не менш распрацаваная восенню 1396 г. праграма сумесных антиордынских дзеянняў ВКЛ, Маскоўскага княства і Польшчы часткова ўсё ж была ўвасоблена ў жыццё ў 1397-1398 гг.6 (ст.144-145)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Арэнай антыардынскай барацьбы сталі стэпы Паўночнага Прычэрнамор'я і Крым, тэрыторыя, якая непасрэдна прымыкала да зямель Паўднёва-Заходняй Русі, і якая ўваходзіла ў склад унітарнай Польска-Літоўскай дзяржавы. У ажыццяўленні антыардынскіх планаў саюзнікаў значнае месца, мабыць, адводзілася выкарыстанню ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Ардзе, у прыватнасці прыцягненню на іх бок сіл былога хана Тахтамыша. Яшчэ ў сярэдзіне сакавіка 1396 г. Тахтамыш знаходзіўся ў Крыме, дзе яго войскі аблажылі генуэзскую Кафу. Неўзабаве, аднак, былы залатаардынскі хан быў выгнаны з Крыма войскамі Цімур-Кутлука і Едыгея: 27 красавіка 1397 г. Цімур-Кутлук ужо выдаў ярлык аднаму з найбуйнейшых аселых крымскіх феодалаў.6 (ст.145)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Аднак летапісныя крыніцы неадназначныя як з нагоды часу выгнання Тахтамыша з Крыму, так і месцы яго прытулку. Васкрасенскі летапіс, напрыклад, паведамляе пад 1398 г.: "Того же лета прииде некоторый царь, именем Темирь Кутлуй, и прогна царя Тохтамыша и седе в орде и в Сараи на царстве, а Тохтамышь съслался с Витофтом, и бежа из орды в Киев и с царицами да два сына с ним". Супрасльскі летапіс адзначае, што ў 6903 (1395) г. "бои бысть царю Темирь-Тиклую со Тактамышемь, и прогна Такьтамышя у Литву, а сам сыде на царьство". Аб сітуацыі ў Сярэднім Падняпроўі кажуць таксама крыніцы рыцарскіх Ордэнаў. Так, ужо ў першых лічбах студзеня 1397 г. дзюнабургскі камтур паведамляў Лівонскім магістрам аб звестках, прыйшоўшых з Літвы, якія тычыліся вайны паміж Цімурам і Тахтамышам, а таксама умацавання Вітаўтам фартыфікацыйных збудаванняў Кіева, для чаго ім было выдзелена вялікая колькасць гармат.6 (ст.145-146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Такім чынам, восенню 1396 г. выгнаны з Крыма Цімур-Кутлуком Тахтамыш разам са сваім дваром прыбыў на тэрыторыю Сярэдняга Падняпроўя і, магчыма, ужо тады яго палітычныя задумкі былі скаардынаваныя з антыардынскімі планамі ўладароў Вялікага княства Літоўскага, Маскоўскага вялікага княства і Польшчы. Не выключана, што гэтыя планы яшчэ раз абмяркоўваліся падчас асабістай сустрэчы Вітаўта і Васіля I восенню таго ж года ў Каломне. Магчыма, тады ж была дасягнутая дамоўленасць аб выдзяленні ў дапамогу літоўскаму князю нейкай частцы ваенных сіл Маскоўскага вялікага княства, як мяркуецца, пад камандаваннем Дзмітрыя Міхайлавіча Баброка Валынскага.6 (ст.146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Дачыненні з Ордэнам. У другой палове 1390-х гг. пазначылася тэндэнцыя да спынення канфрантацыі паміж ВКЛ і ордэнам. Тэўтоны імкнуліся разарваць небяспечны для сябе саюз Вялікага Княства з Польшчай. Для гэтага яны вырашылі пайсці на збліжэнне з Вітаўтам, які быў незадаволены васальнай залежнасцю ад польскага караля. Асабліва вострае незадавальненне выклікала ў Вітаўта пытанне аб даніне, якую патрабавала з Літвы і Русі каралева Ядвіга. Акрамя таго, Вітаўт стаў выношваць планы далейшага ўмацавання сваёй дзяржавы і пашырэння яе межаў, што ўладары ВКЛ традыцыйна рабілі шляхам далучэння рускіх зямель на ўсходзе і поўдні. Аднак гэтыя планы «князя Літвы» таксама выклікалі супрацьдзеянне з боку Ядвігі, якая баялася празмернага ўмацавання яго ўлады. У выніку Кейстутавіч таксама стаў шукаць збліжэння з Ордэнам.3 (ст.52)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Пасля нападу крыжовых рыцараў на ўладанні Вітаўта, арганізаванага ў лютым 1396 г., вялікі князь літоўскі пайшоў на збліжэнне з Дэрптам. 26 сакавіка 1396 г. паміж ім, біскупам дэрпцкім, герцагам Альбрэхтам Мекленбургскім і біскупам віленскім быў заключаны "вечны мір дзеля ўзаемнай карысці і дабра". Паступова склалася небяспечная для Інфлянцкага ордэна кааліцыя, у якую ўваходзілі Памеранія, Польшча, ВКЛ, інфлянцкія біскупствы, марскія піраты і вандроўныя рыцары (Stiftsritter). Выпадкова выкрыты план саюзнікаў прадугледжваў іх супольныя дзеянні і паход на Рыгу. Пасля часовага замірэння з Вітаўтам, падпісанага 28 ліпеня 1396 г., у адпаведнасці з дамовай на Дубісе чакалася сустрэча ордэнскіх паслоў з упаўнаважанымі ВКЛ, аднак вялікі князь не прыслаў сваіх прадстаўнікоў. Тады Конрад фон Юнгінген узяўся рыхтаваць чарговую экспедыцыю. Рагніцкі комтур уварваўся ў Жамойць, а рэйнскі - у паўднёвыя раёны Літвы, але з боку Вітаўта контракцый не было.1 (ст.120)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Сацыяльая палітыка. Прывілей Ягайлы 1387 г., які зрабіў феадалаў-каталікоў землеўласнікамі (калі ўладальніку зямлі даравалася права свабодна ёю распа-раджацца і валодаць вечна). Наступныя прывілеі (1413, 1432, 1434 гг.) канчаткова вызвалялі уладальнікаў зямель ад дзяржаўных і дваровых павіннасцей і падаткаў. Грунтуючыся на дзяржаўным праве, прадстаўнікі ўплывовых родаў праз асабістрыя капіталы нарошчвалі свае багацці. Менавіта ў канцы XIV ст. - пачатку XV ст. з'яўляюцца першыя латыфундыі. Напрыклад, прыбліжаны да Вітаўта староста, а потым ваявода віленскі Манівід атрымаў ад гаспадара ў 1396 г. ва ўладанне вёску Геранёны Ашмянскага павета, затым у 1403 г. яму дасталіся Жупраны і Мікулішкі.1 (ст.181-182)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Выспяванне планаў (1397 г. - люты 1398 г.)
жнівень-верасень 1397 (1398?) г. - ваенны паход Вітаўта ў паўночнае Прычарнамор'е; рассяленне татараў у ВКЛ
1398 г.; кан. XIV ст. - пажар у замку ў Горадна; узвядзенне каменных муроў у замку
Ілюстраваны Палтыр 1397 г. з запісам уладальніка: "Езофович, подскарбій земъскій Великого Князьства Літовъского" (Расійская нацыянальная бібліятэка, Санкт-Пецярбург; пав. І. Саверчанка 10Іван Саверчанка. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: адраджэнне і ранняе барока. Мінск, "Тэхналогія", 1998.)

Дачыненні з Ардой. Ваенным дзеянням супраць Арды папярэднічала сур'ёзная падрыхтоўка. Вітаўт выдзеліў для Тахтамыша і яго двара зямлі на паўднёвых ўскраінах сваёй дзяржавы, у прыватнасці ў Чаркасах і Каневе. Цэнтрам збору і аперацыйнай базай саюзнаных войскаў стаў ўмацаваны з гэтай мэтай Кіеў, якому, як гэта відаць са "Списка русских городов дальних и ближних", былі падпарадкаваныя ў ваенна-адміністрацыйным дачыненні намесніцтвы і княствы Чарнігава-Северскай землі і паўночна-прыпяцкай тэрыторыі. У красавіку 1397 г. ордэнскія ўлады ўжо мелі звесткі аб тым, што з Польшчы ў Літву паступае воінскі рыштунак і зброю, у тым ліку гарматы і мушкеты, і Літва ўзмацняецца за кошт польскіх ваенных атрадаў і татараў.6 (ст.146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

У канцы лета 1397 (1398?) г. адбыўся першы паход войскаў Вітаўта супраць сіл Цімур-Кутлука і Едыгея. Не сустракаючы моцнага супраціву, яны дасягнулі традыцыйных месцаў ардынскіх качэўяў у нізоўях Дона, захапілі там мноства палонных, а затым праніклі ў Крым, дзе 8 верасня ў бітве каля Кафы разграмілі мясцовыя атрады ордынцаў.6 (ст.146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Вялікакняскае войска даходзіла да Азова, а па звестках польскіх крыніц - і да Волгі.1 (ст.116)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. Вынікам паходаў стала перасяленне ў Вялікае Княства значнай колькасці татар - ваеннапалонных, а таксама прыхільнікаў Тахтамыша і іншых перабежчыкаў.1 (ст.116)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. У выніку гэтага паходу Крым нанейкі час зноў перайшоў пад уладу Тахтамыша.6 (ст.146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Але, відавочна, ужо напрыканцы зімы 1398 г. "одоле царь Темирь-Кутлуй царя Тохтамыша и прогна..., а Тахтамыш царь, побъжа к Литовским странам и сослася с Витофтом Кейстутьевичем, с великим князем Литовским, и Витофт рад ему".6 (ст.146)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

У гэты момант Вялікае княства Літоўскаё займае найбольшую ў сваёй гісторыі тэрыторыю (калі не лічыць страт Жамойці і Падляшша на заходняй мяжы). Яно раскінулася ад Нёмана і Дзвіны да нізоўяў Днястра і Дняпра, да прычарнаморскіх стэпаў. Але Вітаўт нядоўга цешыўся спакоем. Ён адчуў сябе здольным нават на тое, каб выкарыстаць цяжкасці Залатой Арды і ў нейкай ступені распаўсюдзіць свой уплыў на яе.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Прыняўшы Тахтамыша і пасяліўшы яго ў Лідскім замку, Вітаўт спадзяваўся выкарыстаць былога хана ў сваёй палітычнай гульні. Вялікі кпязь выношваў планы падпарадкаваць Арду праз узвядзенне на ханства свайго стаўленіка. Прычым гаворка ішла не толькі лра Залатую, але і пра Белую Арду, г.зн. пра ўвесь даўні Улус Джучы. На гэтую ролю Тахтамыш падыходзіў лепш за ўсё. Узамен удзячны хан павінен быў выдаць Вітаўту ярлык на ўсе рускія землі, у тым ліку на тыя, якія вялікі князь толькі планаваў далучыць да сваіх уладанняў — Ноўгарад, Пскоў і Маскву. Гэта павінна было стаць важным крокам у дасягненні Кейстутавічам дамінавання ў цэнтральна-ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Уваскрасенскі летапіс прыпісвае Вітаўту наступныя словы, якія павінны былі стаць лейтматывам знешнепалітычнай праграмы: "Я тебя посажу на Орде і на Сараи, и на Болгарех, и на Азтрахан, и на Озове, и на Заятцькой Орде, а ты мене посади на Московском велнком княжении н на всей Семенатьцати тем и на Новгороде Великом, н на Пскове, а Тферь и Рязаыь моа и есть, а Немцы и сам возьму".1 (ст.116)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Дачыненні з Ордэнам. У канцы XIV ст. і без таго няпростая сітуацыя ў Цэнтральна-Усходнееўрапейскім рэгіёне абвастрылася яшчэ болыш. Калі дыпламатычная дзейнасць Вітаўта дазваляла залагодзіць даўнюю варожасць паміж крыжакамі і Літвой і нават наладзіць нейкае падабенства адносінаў хай сабе не саюзніцкіх, але прынамсі прыязных, то стасункі тэўтонаў з Польшчай няўхільна пагаршаліся. Ордэн, умела выкарыстоўваючы свой статус хрысціянскага фарпоста на ўсходзе Еўропы, прапагандуючы свае заслугі, рэальныя альбо ўяўныя, па хрысціянізацыі паганскага насельніцтва Прыбалтыкі, карыстаўся падтрымкай наймагутнейшых палітычных сілаў каталіцкага свету. Тэўтонаў падтрымлівалі аўстрыйскія Габсбургі, прадстаўнікі дынастыі Люксембургаў у Чэхіі і Венгрыі, а значыць, і Святая Рымская імперыя германскай нацыі. У выніку польскія «заслугі» ў справе хрысціянізацыі Прыбалтыкі рабіліся як бы незаўважальнымі, тым больш што і Ордэн, і Габсбургі, і Люксембургі з'яўляліся даўнімі ворагамі Польшчы і былі не супраць адарваць ладны кавалак яе тэрыторыі.3 (ст.55)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

У канцы XIV ст. дзейнасць крыжакоў у гэтым кірунку зноў актывізавалася. Князь апольскі Уладзіслаў аддаў у заклад прускаму магістру за 40 тысяч флорынаў Добжыньскую зямлю, што выклікала моцнае незадавальненне палякаў. Сітуацыя прыняла настолькі сур'ёзны характар, што ў 1397 г. кароль Ягайла быў ужо гатовы распачаць вайну, і толькі па просьбе каралевы Ядвігі, якая мела намер уладзіць гэтае пытанне палюбоўна і распачала перамовы з ордэнам, ён стрымаў свае ваяўнічыя амбіцыі. Між тым гэтыя перамовы скончыліся безвынікова, што сведчыла пра тое, што праблема Добжыньскай зямлі заставалася вельмі вострай.3 (ст.55)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

16 студзеня 1397 г. памиж ВКЛ и Ордэнам пачалася серыя перагавораў, якія зацягнуліся на цэлы год. Ордэн не пакідаў спадзявацца на разрыў саюзу Польшчы і ВКЛ. Цяпер добрыя магчымасці для гэтага адкрывала падтрымка незалежніцкіх планаў Вітаўта. Інтарэсам апошняга болып адпавядала экспансія на ўсход і поўдзень, што супярэчыла планам Полынчы. Заканфліктаваўшы з каралевай Ядвігай з-за даніны, вялікі князь літоўскі сам пачаў збліжацца з немцамі. Мальбарк таксама схіляўся да перадышкі. Да таго ж у 1397 г. крыжаносцы пацярпелі страшнае паражэнне ад туркаў пад Нікапалісам.1 (ст.120)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

"Кароль Літвы і Русі" (сакавік 1398 г. - люты 1399 г.)
23 красавіка 1398 г. - узгадненне дагавора паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам у Горадна
12 кастрычніка 1398 г. - заключэнне дагавора паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам на в. Салін
Шчытовая вежа Новагародскага замка, кан. XIV ст. (Фота: picasaweb.google.com/Maksim.Guz).

Дачыненні з Ордэнам. У самым Мальбарку ўжо не працівіліся замірэнню з Вітаўтам, бо якраз тады рыцары вялі барацьбу з Даніяй за Готланд. Асцерагаючыся экспансіі Кальмарскай уніі, рыцарская дзяржава імкнулася пашырыць свой тэрытарыяльны плацдарм у Балтыйскім рэгіёне і яшчэ ў 1398 г. ар-ганізавала вялікі паход сваіх сухапутных і марскіх (упершыню ў гісторыі) сіл на Готланд.1 (ст.123)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

У 1398 г. Вітаўт прыняў прапанову вялікага магістра Конрада фон Юнгінгена правесці перамовы аб замірэнні. Згодна з дамоўленасцю 21 красавіка паслы Нямецкага ордэна прыехалі да вялікага князя ў Горадна, дзе ўжо праз два дні быў прыняты праект пагаднення. У верасні дакумент аб міры на аснове дасягнутага паразумення пацвярджаўся пячаткамі манархаў і высокіх дзяржаўных чыноў абодвух бакоў на нёманскім востраве Салін каля Коўна. Дагавор заключаўся без згоды Ягайлы, хоць і не быў для таго таямніцай. Сабраныя на востраве паны і баяры з літоўскіх і беларуска-ўкраінскіх земляў абвясцілі Вітаўта "каралём літвінаў і русінаў" і падтрымалі яго антыпольскую настроенасць. Ратыфікаваны па Саліне акт дагавора пацвердзіў, што Жамойць належыць Ордэну, і абавязаў Вітаўта памагчы рыцарам здабываць Пскоў, а ў якасці кампенсацыі за ўчыненыя раней разбурэнні збудаваць ім два-тры памежныя замкі. Тэўтонцы ж узамен меліся падтрымаць Вітаўта ў ажыццяўленні яго ўсходніх планаў, у прыватнасці завалодаць Вялікім Ноўгарадам, і выпускалі на волю ягонага брата Жыгімонта ды іншых палонных.1 (ст.120)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

3 аднаго боку, Салінская дамова паставіла Ордэн у непрывабнае міжнароднае становішча. Атрымалася, што дзяржава, прызваннем якой было весці вайну з ворагамі хрысціянства, заключыла саюз з нехрысцямі: у лагеры Вітаўта былі не толькі "паганыя" літоўцы і праваслаўныя беларусы, якіх рымскі папа лічыў схізматыкамі, ледзь не горшьші за паганцаў, але і татары! Выглядае, што палітычная вага непасрэдных вынікаў гэтага саюзу вабіла прускія ўлады больш, чым іх міжнародны імідж. Але, з другога боку, на Нёмане Вітаўт адмовіўся ад Жамойці, і гэта з'яўлялася значным дыпламатычным поспехам рыцарскай дзяржавы, што цвёрда ступіла на ўсходняе ўзбярэжжа Балтыкі. Разам з анексіяй шведскага Готланда Салін пазначыў кульмінацыю тэрытарыяльнай экспансіі Ня-мецкага ордэна ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.1 (ст.120-121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Для Вітаўта і яго прыхільнікаў Салінскія пагадненні азначалі не толькі часовае замірэнне з Ордэнам. Тое, што гэты крок быў зроблены насуперак інтарэсам Польшчы, рупарам якіх выступала каралева Ядвіга, сведчыла пра намеры Кейстутавіча ўмацаваць свой статус як суверэннага ўладара. На піры, які быў наладжаны ў гонар заключэння пагаднення, літоўскія, беларускія і ўкраінскія феадалы аб'явілі Вітаўта "каралём Літвы і Русі". Тым самым яны абвясцілі, што болыы не прызнаюць залежнасці сваёй дзяржавы ад польскага караля.3 (ст.52-53)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Паход на татар. Пасля узгаднення дагавора паміж ВКЛ і Ордэнам пачаўся кароткі перыяд вайсковага супрацоўніцтва Вялікага Княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам.3 (ст.53)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010. Летам 1398 (1397?) г. ордэнскія фарміраванні дапамаглі Вітаўту разграміць у паўднёвых стэпах татар. На Дняпры ў гонар перамогі вялікі князь узвёў замак на ўзор ордэнскіх крэпасцей, назваўшы яго Ёганэсбургам (Тавань, крэпасць Святога Яна). Рыхтаваўся вялікі паход супраць Арды.1 (ст.121)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008. У выніку гэтага паходу войскі Вітаўта дайшлі да Азова; было захоплена шмат татараў, якія былі расселены ў Літве і Беларусі.3 (ст.53)Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.

Вынікам паходу Вітаўта ў Прычарнамор'е з'явілася перасяленне ў Вялікае княства, прынамсі, некалькіх соцень сем'яў татар — прыхільнікаў Тахтамыша і іншых уцекачоў з Арды, а таксама ваеннапалонных. Сярод іх былі асобы ханскай крыві. Так, адзін з іх, Лекса, сын Мансур-Кіята (і быццам бы нашчадак Мамая), ахрысціўся пад імем Аляксандра і атрымаў ад Вітаўта замак Глінск у Левабярэжнай Украіне. Ад яго пайшоў славуты род князёў Глінскіх. Асноўная ж маса татар была паселена ў глыбі краіны - у наваколлі Трок, Менска, Ліды, Узды. Там яны атрымалі землі на правах дробнай шляхты з абавязкам ваеннай службы (толькі ім, як мусульманам, забаранялася мець у залежнасці праваслаўную чэлядзь). Ад іх бярэ пачатак татарскае насельніцтва Літвы і Беларусі, якое захавала сваю рэлігію і некаторыя этнаграфічныя рысы да XX стагоддзя.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Дачыненні з Масквой і Ноўгарадам. На працягу 1398 г. антыардынскія саюзніцкія адносіны паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ працягваюць развівацца. Улетку 1398 г. смаленскі намеснік "Ямант приездил от Витовта на Москву посольством", а зімой таго ж года маскоўская "княгини великая Софья Васильеве Дмитриевича ездила во Смоленску к отцу своему, к великому князю Витовту, и к матери своей, и с детми своими и с бояры многыми, и пребысть тамо 031 недьли".6 (ст.142)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Без асаблівых канфліктаў Вітаўт дамогся ўплыву ў Ноўгарадзе і Пскове, якія вагаліся паміж двума магутнымі суседзямі. Вядома, што ў Пскове князем быў у 1398—1399 гг. сын Андрэя Альгсрдавіча Іван. Пасля смерці ў 1398 г. Рамана Юр'евіча яго змяніў дзядзька, Патрыкей Нарымонтавіч. Праўда, і тут хісткую раўнавагу пакуль што не ўдавалася схіліць ні ў маскоўскі, ні ў літоўскі бок.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Аднак аб палітычных планах Вітаўта хутка стала вядома ўладарам княстваў Паўночна-Усходняй Русі. З прычыны гэтага ў пачатку 1399 г. адбываецца рэзкае пагаршэнне маскоўска-літоўскіх стасункаў, умацаванне палітычных сувязяў Вялікага Ноўгарада, Пскова і Цверы з Масквой, а затым і іх разрыў з Вялікім княствам Літоўскім.6 (ст.148)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Цяжар паражэння (сакавік - снежань 1399 г.)
12 жніўня 1399 г. - бітва на р. Ворскле
Бітва на Ворскле
(мастак: М. Горелик, 1993 г.)

Дачыненні з Польшчай. Адначасова абвастрыліся адносіны паміж кіруючымі коламі Літвы і Польшчы. Само Салінскае пагадненне, якое мела характар сепаратны дамоўленасці і само імкненне літоўскіх феадалаў да ліквідацыі палітычнай залежнасці ад Польшчы абумовілі негатыўнае стаўленне кракаўскага двара да новых планаў Вітаўта. Таму ў 1399 г. Кракаў аказаў яму толькі мінімальную дапамогу, у асноўным дыпламатычную. Такім чынам, супярэчнасці паміж дзяржавамі, што існавалі і раней, прывялі да сярэдзіны 1399 г. да фактычнага распаду кааліцыі.6 (ст.148)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Канец XIV стагоддзя выдаўся сумным і для Уладзіслава-Ягайлы: у тое ж лета (17 ліпеня) 1399 г. пасля няўдалых родаў памерла яго маладая жонка каралева Ядвіга - "Каралева Янка", як яе любоўна звалі ў Польшчы і якая карысталася вялікім аўтарытэтам. Выдатна адукаваная і выхаваная, яна прымала актыўны ўдзел у дзяржаўных справах, мела адметны ўплыў на мужа. Па яе ініцыятыве быў адноўлены універсітэт у Кракаве, заснаваны некалі Казімірам Вялікім.cВ. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).

Дачыненні з Ардой. Увесну 1399 г. Цімур-Кутлук накіраваў да Вітаўта паслоў з патрабаваннем выдаць Тахтамыша, але атрымаў отказ, што паскорыла развязку літоўска-ардынскага канфлікту.6 (ст.149)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Падрыхтоўку да выправы на Цімур-Кутлука Вітаўт імкнуўся выкарыстаць і для ўмацавання свайго іміджу хрысціянскага манарха, усяляк прапагандуючы гэтую акцыго ў рэчышчы барацьбы заходняга свету з "нявернымі". I яго намаганні атрымалі з Еўропе пэўны рэзананс. Стараннямі Вітаўта запланаваны паход набываў характар міжнароднай падзеі — да яго войска далучыліся атрады тэўтонскіх рыцараў (100 "коп'яў"), малдаван, валахаў і нават палякаў (400 "коп'яў"). Палякі з'явіліся ў войску Вітаўта, нягледзячы на негатыўнае стаўленне да выправы каралевы Ядвігі. Апошняя небеспадстаўна асцерагалася, што ў выпадку ўдачы Вітаўт занадта ўмацуе свае пазіцыі, каб надалей прыслухоўвацца да голасу з Кракава. Папа рымскі Баніфацый IX таксама падтрымаў план выправы на Арду і нават надаў яму статус крыжовага паходу. Аднак на практыцы дапамога замежных "гасцей" мела хутчэй ідэалагічнае, чым рэальнае ваеннае значэнне.1 (ст.116-117)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

18 мая велізарная армія Вітаўта выступіла з Кіева супраць асноўных сіл Арды. Большую частку гэтага войска складалі феадальныя апалчэння падуладных яму ўсходне-славянскіх земляў пад камандай Андрэя Альгердавіча Полацкага, Дзмітрыя Альгердавіча Бранскага, Івана Барысавіча Кіеўскага, Глеба Святаслававіча Смаленскага, Льва Карыятавіча, Міхаіла і Дзмітрыя Данілавіч Астрожскіх, Падольскага князя Спытка з Мельштына і многіх іншых прадстаўнікоў шляхты Вялікага княства Літоўскага. Да яе далучыліся атрады татараў ("двор") Тахтамыша, каля 100 крыжакоў, а таксама 400 воінаў з Польшчы. Рускі летапісец адзначаў, што сіла Вітаўта была "велика зело", толькі адных князёў з ім было каля 50.6 (ст.149)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987. Усяго ў войску налічвалася каля 20 тыс. чалавек, мелася таксама артылерыя.1 (ст.117)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

6 жніўня войска Вітаўта дасягнула ракі Ворсклы, дзе сустрэла палкі Цімур-Кутлука. Нягледзячы на колькасную перавагу татар, Цімур-Кутлук не рызыкнуў пайсці на сутыкненне з грозным праціўнікам, уступіў з ім у перагаворы, згаджаўся на вялікія саступкі, у тым ліку на выплату вялікаму князю даніны, і нават называў Вітаўта сваім бацькам. Аднак замест таго каб скарыстаць момант, вялікі князь, упэўнены ў сваім ваенным шчасці, прад'яўляў хану ўсё новыя і новыя патрабаванні. Тым часам са свежымі татарскімі сіламі падышоў стары і вопытны Тамерланаў военачальнік і паплечнік Едыгей. Гэта рэзка змяніла тон перагавораў. Заставалася яшчэ магчымасць ганаровага адыходу, аднак пыхлівае рыцарства палічыла гэта за ганьбу.1 (ст.117)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Напачатку ход бітвы, што адбылася 12 жніўня, развіваўся спрыяльна для войска Вітаўта. Калі верыць рускім летапісам, гэтаму садзейнічала выкарыстанне літвінамі і іх саюзнікамі агняпальнай зброі і арбалетаў. Але ў далейшым, па сведчанні тых жа летапісаў, татары "принде с великою силою и обиде Внтовта кругом, н подстреляше под ним кони...", што ўрэшце і абумовіла зыход бітвы. У выніку разгрому загінулі асноўныя сілы Вітаўта разам са шматлікімі прадстаўнікамі палітычнай эліты дзяржавы, сярод якіх было 20 князёў. Сам вялікі князь разам з Тахтамышам ледзь здолелі ўратавацца з нешматлікай дружынай.1 (ст.117)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Пераследуючы рэшткі арміі Вітаўта войскі Едыгея і Цімур-Кутлука аблажылі Кіеў, узялі з яго вялікі "окуп" і, па словах наўгародскага летапісу, "и наместники свои посадиша" у ім. Услед за гэтым пагрому падвергнулася амаль уся Паўднёва-Заходняя Русь, уключаючы Валынь. Спустошыўшы яе зямлі і дамогшыся аднаўлення даніны з некаторых з іх, у прыватнасці з Падолля, ардынцы неўзабаве вярнуліся ў паўднёвыя стэпы. У разлік кіраўнікоў Арды не ўваходзіла празмернае аслабленне Вялікага княства Літоўскага, якое выкарыстоўвалася імі ў якасці палітычнай процівагі Маскоўскаму вялікаму княству, і таму ўжо восенню 1399 г. Едыгей стаў дамагацца паслаблення Москвы.6 (ст.149-150)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Прамым наступствам зруйнавальнага разгрому арміі Вітаўта на берагах Ворсклы было надзвычайнае ўскладненне міжнароднага і ўнутрыпалітычнага становішча Вялікага княства Літоўскага на мяжы XIV і XV стст. Ваенна-палітычны патэнцыял Паўднёва-Заходняй Русі апынуўся істотна падарваным. Большасць яе земляў засталося без дзейсных сродкаў абароны ад новага нашэсця ардынцаў.6 (ст.149)Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.

Аднак і татарам перамога каштавала шмат. Сам Цімур атрымаў у бітве сур'ёзныя раны і хутка памёр. Па іншых звестках, прычынай смерці хана стала яго празмернае п'янства. Аднак гэта не азначала страты Едыгеем ягонага дамінуючага становішча ў Ардзе. Ханскі стол заняў яшчэ больш паслухмяны ягонай волі Шадыбек, які намінальна правіў да 1408 г.1 (ст.117)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

Пакрысе Вялікім князем Літоўскім быў адноўлены ягоны ўплыў у Прычарнамор'і. Адносіны Вялікага Княства з Залатой Ардой пасля 1399 г. не перарываліся; ужо ў 1400 г. да Вітаўта прыязджала пасольства татарскага хана. Аднак няўдача ў рэалізацыі планаў па ўзвядзенні на ханства свайго стаўленіка не толькі папсавала палітычны прэстыж наваяўленага змагара з "нявернымі", але і азначала адсоўванне на няпэўны тэрмін яго грандыёзных планаў па ўсталяванні абсалютнай гегемоніі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Урэшце Вітаўт быў вымушаны пайсці на ўмацаванне саюзу з Ягайлам.1 (ст.117-118)Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.

(Апошняя рэдакцыя: 12.09.2011)

Літаратура
  1. Ю. Бохан, Г. Галенчанка, В. Голубеў і інш. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. Мінск, "Современная школа", "Экоперспектива", 2008.
  2. Генадзь Сагановіч. Беларусь і нямецкі Ордэн (да Крэўскай уніі). У зборніку: З глыбі вякоў. Наш край. 2. Мінск, "Беларуская навука", 2002.
  3. Ю. Бохан. Ваяры Грунвальдскай бітвы. Мінск, "Беларусь", 2010.
  4. Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Том 2, 2-е выданне. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя імя Патруся Броўкі", 2007.
  5. Вл. Грабенский. История польского народа. Серия: Народы земли. Минск: УП "Минская фабрика цветной печати", 2006.
  6. Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
  7. Вильям Урбан. Тевтонский орден (Перевод с англ. П. Румянцева). Москва, "Астрель", 2010.
  8. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Гародні. Гародня-Wrocław, 2009.
  9. Генадзь Сагановіч. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзяў. Мінск, "Энцыклапедыкс", 2001.
  10. Іван Саверчанка. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: адраджэнне і ранняе барока. Мінск, "Тэхналогія", 1998.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. В. Насевіч. Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага (ХІІІ – ХIV стст.).
  2. В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Экспазіцыя.
  3. В. Насевіч. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Пакаленне шостае: Ягайла, Вітаўт і іх старэйшыя сучаснікі (1370-ыя - 1390-ыя гады).
  4. Вітаўт Кейстутавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  5. Вітаўт. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  6. Витовт. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  7. Ягайла. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  8. Ягайла. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  9. Ягайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  10. Свідрыгайла Альгердавіч. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  11. Сьвідрыгайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  12. Свидригайло. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  13. Василий I Дмитриевич. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  14. Бітва на Ворскле, 1399. Вікіпэдыя — свабодная энцыклапедыя.
  15. Битва на реке Ворскле. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  16. Война за галицко-волынское наследство. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  17. Władysław II Jagiełło. Wikpedia — wolna encyklopedia.
  18. Wojna o Księstwo Halicko-Włodzimierskie w latach 1340-1392. Wikpedia — wolna encyklopedia.
  19. Иулиания Александровна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  20. Шабульдо Ф.М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. Киев, "Наукова думка", 1987.
  21. Михаил Александрович (князь тверской). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  22. Дмитрий Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  23. Фёдор Любартович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  24. Корибут (Дмитрий) Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  25. Андрей Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  26. Владимир Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  27. Константин Чарторыйский. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  28. Скіргайла Альгердавіч. Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
  29. Глеб Святославич (князь смоленский). Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  30. Софья Витовтовна. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
  31. Лугвений Ольгердович. Материал из Википедии — свободной энциклопедии.
<< Папярэдняя старонка Наступная старонка >>
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Перыяд ВКЛ