Да артыкулу: Каменны век на тэрыторыi Беларусі
Краманьёнец
Homo sapiens
40 000 - 10 000 год назад (26 000 - 24 000 год назад)
© www.britannica.com Краманьёнец. (Рэканструкцыя. Амерыканскі музей прыродазнаўства ў Нью Йорку. American Museum of Natural History). Фота © www.britannica.com

Чалавек сучаснага тыпу, які існаваў у эпоху верхняга палеаліту. Краманьёнцы з'явіліся ў Еўропе і за яе межамі каля 50-40 000 год таму назад. Назву атрымалі ад грота Кро-Маньён (Cro-Magnon) у Францыi, дзе ў 1868 французскі археолаг Э. Лартэ знайшоў 5 чалавечых шкілетаў разам з крамянёвымі прыладамі. Прыйшлі на змену неандэртальцам. Каля 26-24 000 год таму назад з'явіліся на паўднёвым усходзе Беларусі. Жылі напярэдадні найбольш халоднага ў гісторыі зямлі валдайскага (паазёрскага) зледзянення. Для краманьёнцаў характэрны прамы высокі лоб, высокае скляпенне і вялікі ёмістасць чэрапа, шырокі твар, малая адлегласць паміж вачамі, высокі рост і больш масіўны шкілет у параўнанні з сёняшнімі людзьмі. Каля 19 000 год назад з набліжэннем ледавіка адыйшлі на поўдзень.


Паляванне на маманта

Сведчаннем прысутнасці краманьёнцаў на тэрыторыі Беларусі з'яўліюцца рэшткі стаянак на паўднёвым усходзе краіны. Самая старажытная стаянка (26 000 г. назад) знаходзяцца у в. Юравічы на левым беразе Прыпяці (адкрыта ў 1928 г. Ю. Попелем). На месцы акрамя прылад працы знойдзены рэшткі 1800 касцей мамантаў і жывёл іншых відаў.

Бердыжская стаянка ля в. Падлужжа (адкрыта ў 1926 г. К. Палікарповічам) існавала 24-23 000 г. назад напярэдадні наступу апошняга ледавіка. Рэшткі 20 мамантаў указваюць на асноўны занятак жыхароў стаянкі. Сярод знойдзеных прылад працы - нажы, кінжалы, разцы, скрабкі, пласціны з рэтушаваным краем, сякерападобныя прылады.

Апрацоўка крэмяню становіцца больш дасканалай, чым у папярэднюю эпоху. На месцы паселішча Юравічы знойдзены прылады працы, вырабленыя з пласцін і адшчэпаў высакаякаснага крэмяню: скрабкі, нажы, разцы і інш. Скрабкі служылі для апрацоўкі скуры, нажы для расчлянення мяса, разцы для апрацоўкі рагоў і косці. Некаторыя крамнёвыя вырабы дробных памераў маглі ужывацца у якасці часткаў састаўных прылад працы з касцяной або драўлянаю асновай. Па характару апрацоўкі крэмяню лічыцца, што жыхары юравіцкай стаянкі трапілі на Прыпяць з суседніх раёнаў Украіны.

Асноўным заняткам былі паляванне і, часткова, збіральніцтва. Аб'ектамі палявання з'яўляліся ў асноўным мамант, а таксама шарсьцісты насарог, паўночны алень, дзікі конь, першабытны бык, мядзведь і іншыя жывёлы. Для палявання служыла як прымітыўная зброя: дубіны, камяні, рагаціны, так і больш дасканалая, якая мела навершы з апрацаванага крэмяню альбо косьці: дзіды, булавы, сякеры, пазней лук і стрэлы. На паляванні выкарыстоўвалі абрывы, стромкія схілы яраў і пагоркаў а таксама спецыяльна выкапаныя лоўчыя ямы. Косткі жывёл ішла на пабудову жылля, ны вырабы прыладаў працы (сякер, цёсел, долатападобных вырабаў, іголак), а таксама служылі ў якасці паліва. Скура жывёл ішла на ўцяпленне жылля і для пашыву вопраткі.

Месцы знаходкi вырабаў эпохi верхняга палеалiту на тэрыторыі Беларусі
(Крыніца: карта "Каменны век на тэрыторыі Беларусі"2(ст.299))
УМОЎНЫЯ ЗНАКІ
Стаянкi краманьёнцаў
Мяжа Паазерскага ледавіка 19-18 000 год да н. э.

Паколькі канструкцыю жылля краманьёнцаў па стаянках Беларусі выявіць зяўляецца немагчымым, то ў якасці прыклада могуць служыць рэшткі жылля са стаянак Чарнігаўшчыны (Украіна) і Браншчыны (Расія). Асноўным будаўнічым матэр'ялам для пабудовы жылля служылі косьці маманта і іншай буйнай дзічыны. У аснову акруглай, або авальнай канструкцый клаліся чэрапы і буйныя косці мамантаў. Каркас будаваўся з біўнеў або рэбраў, а таксама жэрдак. Зверху жытло, верагодна, пакрывалася скурай. У жылле знагодзілася доўгачасовае вогнішча, па за жытлом - гаспадарчыя ямы-лядоўні для захоўвання запасаў мяса. Плошча жылля вагалася ад 15 да 50 м.кв. У некаторых выпадках жыллё падзялялася на камеры і адна пабудова магла змяшчаць ад адной вялікай да некалькі малых семяў. Некаторыя з пабудоў маглі служыць для выканання рэлігійных абрадаў.

Жытло краманьёнца
(Рэканструкцыі паводле археалагічных раскопак)


(Апошняя рэдакцыя: 20.12.2008)

Літаратура
  1. В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Першы том. Мінск, ВП "Экаперспектыва", 2000.
  2. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск: "Беларуская энцыклапедыя" імя Патруся Броўкі, 1993.
  3. Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі: Першабытны перыяд. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2003.
Матэр'ялы ў Інтэрнэце
  1. http://ru.wikipedia.org/wiki/
  • Галоўная • Аб праекце • Гісторыя • Даведнік • Галерэя • Пошук [А-Я] • Кантакт
 
Старажытны перыяд Насельніцтва Архітэктура
Перыяд Русі Грамадскі лад Жывапіс
Перыяд ВКЛ Гаспадарка Графіка
Перыяд Рэчы Паспалітай Вайсковая справа Пластыка
Перыяд Расійскай Імперыі Духоўнае жыццё Прыкладное мастацтва
Найноўшая гісторыя Падзеі і асобы Побытавыя рэчы
 
Спадчына Беларусі > Гісторыя > Насельніцтва